Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29.05.2009 № 674 "Об утверждении норм оценки результатов учебной деятельности и критериев оценки поведения учащихся общеобразовательных учреждений"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 3

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 |

¦   ¦                  ¦              ¦            ¦настаўнiка    ¦              ¦             ¦
+---+------------------+--------------+------------+--------------+--------------+-------------+
¦ 7 ¦Ведае i разумее   ¦Тэарэтычныя   ¦Узнаўляе    ¦Выкладае      ¦Выкладае ў    ¦Дапускае     ¦
¦   ¦матэрыял, можа    ¦звесткi       ¦матэрыял у  ¦тэарэтычны    ¦цэлым ў       ¦асобныя      ¦
¦   ¦абгрунтаваць свае ¦падмацоўвае   ¦цэлым       ¦матэрыял,     ¦адпаведнасцi з¦маўленчыя    ¦
¦   ¦меркаваннi        ¦прыкладамi з  ¦            ¦дакладна      ¦патрабаваннямi¦недахопы     ¦
¦   ¦                  ¦падручнiка    ¦            ¦ўзнаўляючы    ¦лагiчнасцi    ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦азначэннi i   ¦i дакладнасцi ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦правiлы,      ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦дапускае      ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦неiстотныя    ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦памылкi       ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦зместавага    ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦характару,    ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦якiя выпраўляе¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦з дапамогай   ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦пытанняў      ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦настаўнiка    ¦              ¦             ¦
+---+------------------+--------------+------------+--------------+--------------+-------------+
¦ 8 ¦Паказвае поўнае   ¦Тэарэтычныя   ¦Узнаўляе    ¦Выкладае      ¦Выкладае з    ¦Дапускае     ¦
¦   ¦разуменне         ¦звесткi       ¦матэрыял    ¦тэарэтычны    ¦дастатковай   ¦адзiнакавыя  ¦
¦   ¦вучэбнага         ¦iлюструе      ¦поўнасцю    ¦матэрыял з    ¦лагiчнасцю i  ¦маўленчыя    ¦
¦   ¦матэрыялу, уменне ¦прыкладамi з  ¦            ¦неiстотнымi,  ¦дакладнасцю   ¦недахопы     ¦
¦   ¦аргументавана яго ¦падручнiка i  ¦            ¦самастойна    ¦              ¦             ¦
¦   ¦выкладаць         ¦адзiнкавымi,  ¦            ¦выпраўленымi  ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦якiя падабраны¦            ¦памылкамi     ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦самастойна    ¦            ¦зместавага    ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦характару,    ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦дакладна      ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦ўзнаўляе      ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦азначэннi i   ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦              ¦            ¦правiлы       ¦              ¦             ¦
+---+------------------+--------------+------------+--------------+--------------+-------------+
¦ 9 ¦Паказвае высокую  ¦Тэарэтычныя   ¦Поўнасцю    ¦Правiльна     ¦Выкладае ў    ¦Дапускае     ¦
¦   ¦ступень           ¦звесткi       ¦ўзнаўляе    ¦выкладае      ¦адпаведнасцi з¦адзiнкавыя   ¦
¦   ¦усведамлення      ¦iлюструе      ¦матэрыял    ¦тэарэтычны    ¦патрабаваннямi¦i нязначныя  ¦
¦   ¦вучэбнага         ¦прыкладамi не ¦            ¦матэрыял,     ¦лагiчнасцi i  ¦маўленчыя    ¦
¦   ¦матэрыялу, уменне ¦толькi з      ¦            ¦дакладна      ¦дакладнасцi   ¦недахопы     ¦
¦   ¦аргументавана яго ¦падручнiка,   ¦            ¦ўзнаўляе      ¦              ¦             ¦
¦   ¦выкладаць         ¦але i         ¦            ¦азначэннi i   ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦самастойна    ¦            ¦правiлы       ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦падабранымi   ¦            ¦              ¦              ¦             ¦
+---+------------------+--------------+------------+--------------+--------------+-------------+
¦10 ¦Выкладае свабодна,¦Тэарэтычныя   ¦Поўнасцю    ¦Правiльна     ¦Выкладае ў    ¦Маўленчых    ¦
¦   ¦з высокай ступенню¦звесткi       ¦ўзнаўляе    ¦выкладае      ¦поўным аб'ёме ¦недахопаў не ¦
¦   ¦ўсведамлення i    ¦iлюструе      ¦матэрыял    ¦тэарэтычны    ¦ў адпаведнасцi¦дапускае     ¦
¦   ¦аргументаванасцi; ¦прыкладамi не ¦            ¦матэрыял,     ¦з             ¦             ¦
¦   ¦робiць самастойныя¦толькi з      ¦            ¦дакладна      ¦патрабаваннямi¦             ¦
¦   ¦вывады i          ¦падручнiка,   ¦            ¦ўзнаўляе      ¦лагiчнасцi i  ¦             ¦
¦   ¦абагульненнi      ¦але i         ¦            ¦азначэннi i   ¦дакладнасцi   ¦             ¦
¦   ¦                  ¦самастойна    ¦            ¦правiлы       ¦              ¦             ¦
¦   ¦                  ¦падабранымi   ¦            ¦              ¦              ¦             ¦
¦---+------------------+--------------+------------+--------------+--------------+--------------


Ацэнка ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных уменняў i навыкаў

Сфармiраванасць вучэбна-моўных уменняў i навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыi.



Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных уменняў i навыкаў

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦       Паказчыкi ацэнкi ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных       ¦
¦   ¦                          уменняў i навыкаў                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Распазнае прад'яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з'явы               ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦Распазнае вывучаныя моўныя з'явы сярод iншых; неўсвядомлена выконвае ¦
¦   ¦самыя простыя заданнi                                                ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦Распазнае вывучаныя моўныя з'явы, паказвае ix асобныя прыметы;       ¦
¦   ¦выконвае самыя простыя заданнi                                       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦Распазнае вывучаныя моўныя з'явы па асобных прыметах; выконвае       ¦
¦   ¦нескладаныя заданнi па узоры                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦Усвядомлена адрознiвае вывучаныя моўныя з'явы на аснове сукупнасцi ix¦
¦   ¦прымет; выконвае заданнi па ўзоры                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦Усвядомлена адрознiвае вывучаныя моўныя з'явы на аснове параўнання i ¦
¦   ¦супастаўлення з iншымi з'явамi; свабодна выконвае заданнi па ўзоры   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦Аналiзуе i сiстэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданнi па аналогii ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦Свабодна аналiзуе i сiстэматызуе моўны матэрыял з улiкам прычынна-   ¦
¦   ¦вынiковых сувязей памiж з'явамi; выконвае заданнi аналiтыка-сiнтэтыч-¦
¦   ¦нага характару                                                       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦Выконвае дзеяннi з моўным матэрыялам на аснове абагульнення i сiстэ- ¦
¦   ¦матызацыi; выконвае заданнi на трансфармацыю моўнага матэрыялу       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦Бездакорна выконвае дзеяннi са складаным моўным матэрыялам, дэманст- ¦
¦   ¦руючы высокi ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў                        ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў

Для праверкi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў выкарыстоўваюцца дыктант (слоўнiкавы, тэкставы) i тэставыя заданнi. З ix дапамогай правяраюцца:

па арфаграфii:

уменне правiльна пiсаць словы на вывучаныя правiлы;

па пунктуацыi:

уменне ставiць знакi прыпынку ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi.

З мэтай праверкi арфаграфiчнай пiсьменнасцi праводзяцца слоўнiкавыя дыктанты. Аб'ём слоўнiкавага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.



Крытэрыi ацэнкi слоўнiкавага дыктанта

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦                          Колькасць памылак                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦7 i больш                                                            ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦6                                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦5                                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦4                                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦3                                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦2                                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦1 памылка або 3 выпраўленнi на месцы арфаграмы                       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦0 памылак або 1 - 2 выпраўленнi на месцы арфаграмы                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦0 памылак, 1 - 2 выпраўленнi не на месцы арфаграмы                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦0 памылак, без выпраўленняў                                          ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павiнны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа i адпавядаць нормам сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы.

Аб'ём тэксту кантрольнага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.

Да канца першай чвэрцi, а ў V класе на працягу I паўгоддзя, захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

Пры падлiку колькасцi слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя i службовыя часцiны мовы, выклiчнiкi.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запiсваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ не знаёмiлiся.

Для кантрольнага дыктанта падбiраюцца тэксты, у якiх вывучаныя арфаграмы i пунктаграмы пададзены не менш чым 2 - 3 разы. Узровень насычанасцi тэкстаў павiнен быць прыкладна такiм: V клас - не больш за 5 слоў; VI - VII - не больш за 7; VIII - IX - не больш за 10; X - XI класы - не больш за 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькi на тыя арфаграфiчныя i пунктуацыйныя правiлы, якiя замацоўвалiся на папярэднiх уроках.

Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзiць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых i цяжкiх для засваення арфаграфiчных правiлаў, у канцы чвэрцi i навучальнага года.

Ацэньваючы работы, неабходна зыходзiць з таго, што можна прад'яўляць патрабаваннi толькi да тых ведаў, якiя павiнны быць засвоены вучнямi. Таму ў час праверкi пiсьмовых работ усе арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя школьнiкамi, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлiчваюцца не ўсе.

Не ўлiчваюцца пры ацэнцы i не выносяцца на палi наступныя памылкi:

1) на правiлы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;

2) на яшчэ не вывучаныя правiлы;

3) у слоўнiкавых словах, праца над якiмi яшчэ не праводзiлася;

4) апiскi, якiя скажаюць графiчны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля);

5) асобныя няправiльныя напiсаннi, што з'явiлiся ў вучняў пад уплывам графiкi iншай мовы (i - и);

6) незахаванне аўтарскiх знакаў прыпынку.

Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi.

Пры выстаўленнi бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкi, якiя паўтараюцца (колькi б iх нi было), лiчацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная падобная памылка залiчваецца як самастойная.

Калi ў адным слоўнiкавым слове дапушчаны 2 i больш памылкi, то ўсе яны лiчацца за адну.

Два выпраўленнi на месцы арфаграм цi пунктаграм неабходна лiчыць за адну памылку.

Пры наяўнасцi ў рабоце 5 - 7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака знiжаецца на 1 бал. Пры наяўнасцi больш за 7 выпраўленняў - на 2 балы.



Крытэрыi ацэнкi тэкставага дыктанта

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦                          Колькасць памылак                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Больш, як на 2 балы                                                  ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6, 4/5, 3/7,    ¦
¦   ¦3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9                                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5, 3/4, 2/6, 2/5,¦
¦   ¦1/7, 1/6, 0/8, 0/7                                                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4                                              ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦2/1, 2/0, 1/2, 1/1, 0/3, 0/2 або 4 выпраўленнi на месцы арфаграм     ¦
¦   ¦(пунктаграм)                                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦1/0, 0/1 або 3 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)            ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦1 нягрубая арфаграфiчная памылка, або 1 нягрубая пунктуацыйная       ¦
¦   ¦памылка, або 1 - 2 выпраўленнi на месцы арфаграм (пунктаграм)        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦0/0, дапускаецца 1 - 2 выпраўленнi не на месцы арфаграм (пунктаграм) ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Пералiк нягрубых, аднатыпных i iншых памылак прыведзены ў дадатку.

У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта i дадатковых заданняў (фанетычных, лексiчных, граматычных i iнш.), выстаўляюцца дзве адзнакi - за кожны вiд працы. Абедзве адзнакi выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3.



Крытэрыi ацэнкi дадатковага задання

-------+--------------------------------------------------------------
¦ Бал  ¦                    Ступень выканання заданняў                    ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦1 - 2 ¦Выканана менш за 1/4 заданняў                                     ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦3 - 4 ¦Выканана не менш за 1/4 заданняў                                  ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦5 - 6 ¦Выканана не менш за 1/2 заданняў (з улiкам пэўных недахопаў у     ¦
¦      ¦афармленнi i фармулёўках)                                         ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦7 - 8 ¦Выканана не менш за 3/4 заданняў (з улiкам пэўных недахопаў у     ¦
¦      ¦афармленнi i фармулёўках)                                         ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦  9   ¦Выкананы ўсе заданнi, пры гэтым дапускаюцца нязначныя недахопы ў  ¦
¦      ¦фармулёўках або афармленнi работы                                 ¦
+------+------------------------------------------------------------------+
¦  10  ¦Выкананы ўсе заданнi                                              ¦
¦------+-------------------------------------------------------------------


Арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя пры выкананнi дадатковых заданняў, уключаюцца ў лiк памылак дыктанта.

Калi праводзiцца кантрольны дыктант з дадатковымi заданнямi, аб'ём тэксту дыктанта памяншаецца на 20 слоў.

Калi дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi ацэнкi творчых работ.



Ацэнка камунiкатыўных уменняў i навыкаў вучняў

На гэтым узроўнi ацэньваюцца ўменнi правiльна i паслядоўна выкладаць думкi ў адпаведнасцi з тэмай i задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкi вучняў, г. зн. уменнi карыстацца моўнымi сродкамi ў адпаведнасцi са стылем i жанрам, тэмай i задачамi выказвання. Для ацэнкi камунiкатыўных уменняў i навыкаў выкарыстоўваюцца розныя вiды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады i сачыненнi.

У якасцi навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сцiслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымi заданнямi. У якасцi кантрольных - падрабязныя пераказы.

Аб'ём тэксту кантрольнага пераказу павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.

У I паўгоддзi ў V класе агульнаадукацыйных устаноў праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах для IV класа.

Пераказы, пераклады i сачыненнi ацэньваюцца дзвюма адзнакамi: першай ацэньваюцца змест i маўленчае афармленне, другой - арфаграфiчныя, пунктуацыйныя i граматычныя памылкi:



                                     З - М
                                   ---------
                                   I - V - Г


Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях:

адпаведнасцi работы тэме i асноўнай думцы;

паўнаце i глыбiнi раскрыцця тэмы;

правiльнасцi выкладу фактычнага матэрыялу;

звязнасцi, лагiчнасцi, паслядоўнасцi выкладу.

Пры ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улiчваюцца:

разнастайнасць слоўнiка i граматычнага ладу маўлення вучняў;

стылявое адзiнства i выразнасць маўлення, наяўнасць (адсутнасць) маўленчых недахопаў.

Пiсьменнасць ацэньваецца паводле колькасцi дапушчаных арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Наяўнасць арыгiнальнай задумы i яе добрая рэалiзацыя дазваляюць павысiць першую адзнаку за сачыненне на 1 бал.



Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi творчых работ вучняў

----+--------------------------+-----------------------------+--------
¦Бал¦          Змест           ¦    Маўленчае афармленне     ¦Пiсьменнасць¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 1 ¦1. Работа не адпавядае    ¦1. Работа характарызуецца    ¦Больш, як на¦
¦   ¦тэме, або тэма не         ¦беднасцю слоўнiкавага запасу,¦2 балы      ¦
¦   ¦раскрыта.                 ¦кароткiмi аднатыпнымi        ¦            ¦
¦   ¦2. Парушаны сэнсавая      ¦канструкцыямi.               ¦            ¦
¦   ¦сувязь сказаў i           ¦2. Дапускаецца больш за 8    ¦            ¦
¦   ¦паслядоўнасць у развiццi  ¦маўленчых недахопаў:         ¦            ¦
¦   ¦асноўнай думкi.           ¦парушэнняў дакладнасцi       ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца больш за 8 ¦словаўжывання,               ¦            ¦
¦   ¦недахопаў у змесце        ¦логiкi выкладу матэрыялу,    ¦            ¦
¦   ¦                          ¦стылявога адзiнства          ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 2 ¦1. Работа не адпавядае    ¦1. Работа характарызуецца    ¦Ад 7/2 да   ¦
¦   ¦тэме.                     ¦беднасцю слоўнiкавага запасу,¦10/1 i 10   ¦
¦   ¦2. Сэнсавая сувязь сказаў ¦аднатыпнасцю канструкцый.    ¦граматычных ¦
¦   ¦i паслядоўнасць у развiццi¦2. Дапускаецца не больш за 8 ¦памылак     ¦
¦   ¦асноўнай думкi часта      ¦маўленчых недахопаў, у тым   ¦            ¦
¦   ¦парушаюцца.               ¦лiку парушэнняў дакладнасцi  ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦словаўжывання, логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦8 недахопаў у змесце      ¦матэрыялу, стылявога         ¦            ¦
¦   ¦                          ¦адзiнства                    ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 3 ¦1. Работа часткова        ¦1. Работа вызначаецца        ¦0/8, 1/7,   ¦
¦   ¦раскрывае тэму i асноўную ¦беднасцю слоўнiкавага        ¦2/6, 3/5,   ¦
¦   ¦думку.                    ¦запасу, аднатыпнасцю         ¦4/4, 5/3,   ¦
¦   ¦2. Сэнсавая сувязь сказаў ¦канструкцый.                 ¦6/2, 7/1 i 7¦
¦   ¦i паслядоўнасць у развiццi¦2. Дапускаецца не больш за 7 ¦граматычных ¦
¦   ¦асноўнай думкi ў некаторых¦маўленчых недахопаў, у тым   ¦памылак     ¦
¦   ¦выпадках парушаюцца.      ¦лiку парушэнняў дакладнасцi  ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦словаўжывання, логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦7 недахопаў у змесце      ¦матэрыялу, стылявога         ¦            ¦
¦   ¦                          ¦адзiнства                    ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 4 ¦1.  Работа часткова       ¦1. Работа вызначаецца пэўнай ¦0/7, 1/6,   ¦
¦   ¦раскрывае тэму i асноўную ¦беднасцю слоўнiкавага запасу ¦2/5, 3/4,   ¦
¦   ¦думку, ёсць адхiленнi ад  ¦i аднатыпнасцю сiнтаксiчных  ¦4/3, 5/2,   ¦
¦   ¦тэмы.                     ¦канструкцый.                 ¦6/0, 6/1 i 6¦
¦   ¦2. Сэнсавая сувязь сказаў ¦2. Дапускаецца не больш за 6 ¦граматычных ¦
¦   ¦i паслядоўнасць у развiццi¦маўленчых недахопаў, у тым   ¦памылак     ¦
¦   ¦асноўнай думкi ў          ¦лiку парушэнняў дакладнасцi  ¦            ¦
¦   ¦адзiнкавых выпадках       ¦словаўжывання, логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦парушаюцца.               ¦матэрыялу, стылявога         ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦адзiнства                    ¦            ¦
¦   ¦6 недахопаў у змесце      ¦                             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 5 ¦1. Работа ў цэлым         ¦1. У рабоце ёсць адзiнкавыя  ¦0/6, 1/5,   ¦
¦   ¦раскрывае тэму i асноўную ¦выпадкi выкарыстання         ¦3/3, 4/2,   ¦
¦   ¦думку, ёсць адхiленнi ад  ¦выяўленчых сродкаў мовы.     ¦5/0, 5/1 i 5¦
¦   ¦тэмы.                     ¦2. Дапускаецца не больш за 5 ¦граматычных ¦
¦   ¦2. Вытрымлiваецца агульная¦маўленчых недахопаў, у тым   ¦памылак     ¦
¦   ¦сэнсавая цэласнасць у     ¦лiку парушэнняў дакладнасцi  ¦            ¦
¦   ¦разгортваннi асноўнай     ¦словаўжывання, логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦думкi, сэнсавая сувязь    ¦матэрыялу, стылявога         ¦            ¦
¦   ¦сказаў i паслядоўнасць у  ¦адзiнства                    ¦            ¦
¦   ¦развiццi асноўнай думкi ў ¦                             ¦            ¦
¦   ¦цэлым захоўваюцца.        ¦                             ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦                             ¦            ¦
¦   ¦5 недахопаў у змесце      ¦                             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 6 ¦1.  Работа ў цэлым        ¦1. Работа ў цэлым вызначаецца¦0/5, 1/4,   ¦
¦   ¦раскрывае тэму i асноўную ¦разнастайнасцю выкарыстаных  ¦2/3, 3/2,   ¦
¦   ¦думку, ёсць адхiленнi ад  ¦моўных сродкаў, дакладнасцю  ¦4/0, 4/1,   ¦
¦   ¦тэмы.                     ¦словаўжывання, выразнасцю.   ¦4/2 i 4     ¦
¦   ¦2. Захоўваецца            ¦2. Дапускаецца не больш за 4 ¦граматычныя ¦
¦   ¦паслядоўнасць у развiццi  ¦маўленчыя недахопы, у тым    ¦памылкi     ¦
¦   ¦асноўнай думкi,           ¦лiку парушэннi логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦вытрымлiваюцца агульная   ¦матэрыялу i стылявога        ¦            ¦
¦   ¦сэнсавая цэласнасць у     ¦адзiнства                    ¦            ¦
¦   ¦разгортваннi асноўнай     ¦                             ¦            ¦
¦   ¦думкi, сэнсавая сувязь    ¦                             ¦            ¦
¦   ¦сказаў.                   ¦                             ¦            ¦
¦   ¦3.  Дапускаецца не        ¦                             ¦            ¦
¦   ¦больш за 4 недахопы ў     ¦                             ¦            ¦
¦   ¦змесце                    ¦                             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 7 ¦1. Работа раскрывае тэму i¦1. Работа вызначаецца        ¦0/4, 1/3,   ¦
¦   ¦асноўную думку.           ¦разнастайнасцю выкарыстаных  ¦2/1, 2/2,   ¦
¦   ¦2. Захоўваецца            ¦моўных сродкаў, дакладнасцю  ¦3/0, 3/1 i 3¦
¦   ¦паслядоўнасць у развццi   ¦словаўжывання, выразнасцю.   ¦граматычныя ¦
¦   ¦асноўнай думкi,           ¦2. Дапускаецца не больш за 3 ¦памылкi     ¦
¦   ¦вытрымлiваюцца агульная   ¦маўленчыя недахопы, у тым    ¦            ¦
¦   ¦сэнсавая цэласнасць у     ¦лiку парушэннi логiкi выкладу¦            ¦
¦   ¦разгортваннi асноўнай     ¦матэрыялу або стылявога      ¦            ¦
¦   ¦думкi, сэнсавая сувязь    ¦адзiнства тэксту             ¦            ¦
¦   ¦сказаў.                   ¦                             ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦                             ¦            ¦
¦   ¦3 недахопы ў змесце       ¦                             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 8 ¦1. Работа раскрывае тэму i¦1. Работа характарызуецца    ¦2/0, 1/1,   ¦
¦   ¦асноўную думку.           ¦багаццем слоўнiка,           ¦1/2, 0/2,   ¦
¦   ¦2. Захоўваецца            ¦разнастайнасцю выкарыстаных  ¦0/3 i 2     ¦
¦   ¦паслядоўнасць у развiццi  ¦моўных сродкаў, дакладнасцю  ¦граматычныя ¦
¦   ¦асноўнай думкi,           ¦словаўжывання, агульнай      ¦памылкi     ¦
¦   ¦вытрымлiваюцца сэнсавая   ¦лагiчнасцю, выразнасцю; стыль¦або 3       ¦
¦   ¦цэласнасць у разгортваннi ¦работы ў цэлым               ¦выпраўленнi ¦
¦   ¦асноўнай думкi, сэнсавая  ¦характарызуецца адзiнствам   ¦на месцы    ¦
¦   ¦сувязь сказаў.            ¦выкарыстання моўных сродкаў. ¦арфаграм    ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦2. Дапускаецца не больш за 2 ¦(пунктаграм)¦
¦   ¦2 недахопы ў змесце       ¦маўленчыя недахопы -         ¦            ¦
¦   ¦                          ¦парушэннi логiкi выкладу     ¦            ¦
¦   ¦                          ¦матэрыялу або стылявога      ¦            ¦
¦   ¦                          ¦адзiнства тэксту             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦ 9 ¦1. Работа цалкам раскрывае¦1. Работа характарызуецца    ¦1/0, 0/1 i 1¦
¦   ¦тэму i асноўную           ¦багаццем слоўнiка            ¦граматычная ¦
¦   ¦думку (наяўнасць          ¦i разнастайнасцю выкарыстаных¦памылка або ¦
¦   ¦тэматычнага адзiнства).   ¦моўных                       ¦1 - 2       ¦
¦   ¦2. Захоўваецца            ¦сродкаў, лагiчнасцю,         ¦выпраўленнi ¦
¦   ¦паслядоўнасць у развiццi  ¦дакладнасцю словаўжывання,   ¦на месцы    ¦
¦   ¦асноўнай думкi,           ¦выразнасцю, вызначаецца      ¦арфаграм    ¦
¦   ¦вытрымлiваюцца сэнсавая   ¦адзiнствам выкарыстання      ¦(пунктаграм)¦
¦   ¦цэласнасць                ¦моўных сродкаў.              ¦            ¦
¦   ¦у разгортваннi асноўнай   ¦2. Дапускаецца не больш за 1 ¦            ¦
¦   ¦думкi, сэнсавая сувязь    ¦маўленчы недахоп             ¦            ¦
¦   ¦сказаў.                   ¦                             ¦            ¦
¦   ¦3. Дапускаецца не больш за¦                             ¦            ¦
¦   ¦1 недахоп у змесце        ¦                             ¦            ¦
+---+--------------------------+-----------------------------+------------+
¦10 ¦1. Работа поўнасцю        ¦1. Работа характарызуецца    ¦0/0, 1/0    ¦
¦   ¦раскрывае тэму i асноўную ¦багаццем слоўнiка i          ¦(нягрубая), ¦
¦   ¦думку (наяўнасць          ¦разнастайнасцю выкарыстаных  ¦0/1         ¦
¦   ¦тэматычнага адзiнства).   ¦моўных сродкаў, дакладнасцю, ¦(нягрубая), ¦
¦   ¦2. Захоўваецца            ¦лагiчнасцю, дарэчнасцю,      ¦1 - 2       ¦
¦   ¦паслядоўнасць у развiццi  ¦выразнасцю.                  ¦выпраўленнi ¦
¦   ¦асноўнай думкi,           ¦2. Маўленчыя недахопы        ¦не на месцы ¦
¦   ¦вытрымлiваюцца сэнсавая   ¦адсутнiчаюць                 ¦арфаграм    ¦
¦   ¦цэласнасць у разгортваннi ¦                             ¦(пунктаграм)¦
¦   ¦асноўнай думкi, сэнсавая  ¦                             ¦            ¦
¦   ¦сувязь сказаў.            ¦                             ¦            ¦
¦   ¦3. Недахопаў у змесце не  ¦                             ¦            ¦
¦   ¦дапускаецца               ¦                             ¦            ¦
¦---+--------------------------+-----------------------------+-------------


Ацэнка тэстаў

Эфектыўным спосабам праверкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi школьнiкаў з'яўляюцца тэставыя заданнi, на выкананне якiх патрабуецца мiнiмальная колькасць часу.

Тэсты можна выкарыстоўваць у якасцi навучальных i кантрольных. З ix дапамогай настаўнiк зможа праверыць, а вучнi замацаваць вучэбны матэрыял па ўсiх тэмах i раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць неаднолькавая (ад 5 i больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыi ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi - да 40 (у залежнасцi ад мэт i задач праверкi).



Крытэрыi ацэнкi тэставых работ

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦                     Ступень выканання заданняў                      ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Менш, як на 2 балы                                                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦Выканана не менш за 20% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦Выканана не менш за 30% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦Выканана не менш за 40% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦Выканана не менш за 50% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦Выканана не менш за 60% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦Выканана не менш за 70% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦Выканана не менш за 80% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦Выканана не менш за 90% прапанаваных заданняў                        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦Выкананы ўсе прапанаваныя заданнi                                    ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Класiфiкацыя памылак

Тэкставыя (зместавыя) памылкi

Памылкi, якiя прыводзяць да парушэння асноўных прымет тексту, у лiнгваметодыцы называюць тэкставымi. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:

1) падмена тэмы, асноўнай думкi i аўтарскай пазiцыi тэксту-арыгiнала пры напiсаннi пераказу;

2) неапраўданае скарачэнне або павелiчэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгiнала;

3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якiя аб'ядноўваюць змест тэксту;

4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненнi думак;

5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назiраннi, лiтаратурныя крынiцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазiцыi ў сачыненнi;

6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;

7) скажэнне фактаў, падзей, iмён, назваў, дат;

8) парушэнне паслядоўнасцi развiцця думкi ў тэксце;

9) парушэнне прычынна-вынiковых, часавых сувязей памiж сказамi;

10) парушэнне сэнсавай цэласнасцi тэксту;

11) парушэнне лагiчнай сувязi памiж сказамi ў межах адной сэнсавай часткi;

12) пропуск сказаў, неабходных для лагiчнага развiцця думкi;

13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;

14) парушэнне суразмернасцi частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).

Тэкставыя памылкi ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца лiтарай З (змест).



Маўленчыя памылкi

Маўленчыя памылкi - гэта парушэннi патрабаванняў камунiкатыўных якасцей маўлення (дакладнасцi, лагiчнасцi, чысцiнi, дарэчнасцi, выразнасцi i багацця).

Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:

1) ужыванне слова цi ўстойлiвага выразу з неўласцiвым яму значэннем: Чарнавус валодае добрымi адносiнамi з супрацоўнiкамi iнстытута (правiльна: мае адносiны). Уверсе нешта звiнела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правiльна: iграў на дудачцы);

2) парушэнне лексiчнай спалучальнасцi: На паляўнiчага накiнуўся пажылы мядзведзь (правiльна: стары). Васiль адчуваў сябе адзiночным чалавекам (правiльна: адзiнокiм);

3) выкарыстанне русiзмаў: Народ мог узнаць пра падзеi, якiя былi ў далекiм прошлым. Вумныя i добрыя людзi;

4) неадрозненне адценняў значэння сiнонiмаў цi блiзкiх па значэннi слоў: Ён шырока расчынiў вочы (правiльна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правiльна: гатаваць чай, парыць малако);

5) неадрозненне паронiмаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагулiць матэрыял (правiльна: абагульнiць); каменная дорога (правiльна: камянiстая);

6) ужыванне лiшняга слова (плеаназм): Народныя песнi спявалi маладыя маладзiцы (правiльна: спявалi маладзiцы);

7) ужыванне адзiн каля аднаго (або блiзка) аднакаранёвых слоў (таўталогiя): Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей;

8) паўтарэнне аднаго i таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькi ён адчынiў дзверы, людзi кiнулiся да яго;

9) ужыванне слова або выразу iншай стылявой афарбоўкi: Важна разгульвае па мястэчку ўраднiк. Школьнiкi рынулiся ўручаць букеты кветак любiмым настаўнiкам;

10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных i дыялектных слоў i выразаў: Высокi ўраджай кiяхоў на палях краiны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы);

11) неразмежаванне лексiкi розных гiстарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановiч ведаў, што знойдзе пiсара ў рэстаране (замест карчме);

12) недакладнае ўжыванне асабовых i ўказальных займеннiкаў: Мацi прапанавала сыну налiць сабе чаю (мацi цi сыну?). Настаўнiк параiў вучню прачытаць яго даклад (настаўнiка цi вучня?);

13) беднасць i аднастайнасць сiнтаксiчных канструкцый:

Мы жылi ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывiсты. На беразе раслi сосны. Яны былi стромкiя;

14) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязi (злучнiкаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексiчных паўтораў) памiж сказамi i сэнсавымi часткамi.



Граматычныя памылкi

Граматычныя - гэта памылкi, дапушчаныя пры ўтварэннi слоў розных часцiн мовы i iх формаў, пабудове словазлучэнняў i сказаў, г.зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагiчнай або сiнтаксiчнай нормаў.

Да тыповых граматычных памылак адносяцца:

I. Памылкi ў структуры слова

1. Пры ўтварэннi слова: стварацель (правiльна: стваральнiк), Толiн (правiльна: Толеў), ластаўкаў (правiльна: ластаўчын), кароўскае (правiльна: каровiна).

2. Пры ўтварэннi формы:

а) назоўнiка: дзвер (правiльна: дзверы), праменнi (правiльна: праменне), медаллю (правiльна: медалём), на жалюзях (правiльна: на жалюзi), кусты ажыннiка (правiльна: ажыннiку), пры доктары (правiльна: пры доктару), кошык яблык (правiльна: яблыкаў);

б) прыметнiка: малодшы на пяць гадоў (правiльна: маладзейшы), самы большы будынак (правiльна: самы вялiкi), бачу братава сына (правiльна: братавага); сястра вышэй за мяне (правiльна: вышэйшая);

в) лiчэбнiка: дзвюмя камандамi (правiльна: дзвюма), стамi вучнямi (правiльна: ста), паўтарамi кiламетрамi (правiльна: паўтара);

г) займеннiка: самаго сябе (правiльна: самога), сваяго народа (правiльна: свайго); сваi пытаннi (правiльна: свае);

д) дзеяслова, дзеепрыметнiка, дзеепрыслоўя: iдзець (правiльна: iдзе), говора (правiльна: гаворыць), змяркаць (правiльна: змяркацца), ён было пайшоў (правiльна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзiця (правiльна: дзiця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнiгу (правiльна: чытаючы);

е) прыслоўя: свяцiў ярчэе (правiльна: свяцiў ярчэй), паступiў сама наймудрэй (правiльна: сама мудра).

II. Памылкi ў структуры словазлучэння

1. Памылкi ў дапасаваннi: тры высокiх будынкi (правiльна: высокiя), два любiмых творы (правiльна: любiмыя), даручыць заданне самiх дзецям (правiльна: самiм).

2. Памылкi ў кiраваннi: дзякаваць настаўнiка (правiльна: настаўнiку), звярнуцца па адрасе (правiльна: на адрас), хварэць грыпам (правiльна: хварэць на грып), пайсцi за хлебам (правiльна: па хлеб), загадчык бiблiятэкай (правiльна: бiблiятэкi), заклапочанасць над пытаннямi (правiльна: заклапочанасць пытаннямi), тры пятыя гектары (правiльна: гектара).

III. Памылкi ў структуры сказа

1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мiнск.

2. Парушэнне сувязi памiж дзейнiкам i выказнiкам: Вакол вогнiшча сядзелi i размаўлялi група аднакласнiкаў (правiльна: сядзела i размаўляла). Большасць кнiг прачытаны Андрэем (правiльна: прачытана).

3. Парушэнне суаднесенасцi трывання i часу дзеяслоўных формаў: Калi пачалася вайна, яго мабiлiзоўваюць у армiю. Ён накiроўваецца ў Санкт-Пецярбург i з лёгкасцю паступiў у iнстытут.

4. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымi зваротамi: Едучы ў цягнiку, у мяне прапалi рэчы. Радуючы Максiма, на вулiцы стала марозна i сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлi ў клас.

5. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымi зваротамi: Каля дарогi ляжалi паваленыя дрэвы бурай (правiльна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахiленае сонца на захад (правiльна: нахiленае на захад сонца або сонца, нахiленае на захад).

6. Памылкi ў пабудове сказаў з аднароднымi членамi: На пасяджэннi савета класа гаварылi пра збор макулатуры, металалому i аб дапамозе шэфам.

7. Памылкi ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькi Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, i ва ўсiм гэтым трэба вiнiць самадзяржаўе.

8. Памылкi пры складаннi сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правiльна: што хоча працягваць вучобу).

9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў i пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).

10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскiм настроем.

11. Дублiраванне дзейнiка: Мацi, яна заўседы намагалася дапамагчы мне.

Граматычныя памылкi, дапушчаныя ў напiсаннi формаў слоў у дыктантах, пры падлiку далучаюцца да арфаграфiчных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лiчыцца напiсанне канчатка [-а] ў родным склоне адзiночнага лiку назоўнiкаў воск, жвiр, лёд. Але калi дапушчаны памылкi ў выразах тыпу лiсце дуба - шафа з дубу, падысцi да перахода - не было пераходу праз вулiцу, другога лiстапада - у час лiстападу дрэвы стаяць аголеныя i падобных, кожную такую памылку трэба лiчыць за асобную.



Арфаграфiчныя памылкi

У пiсьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкi, якiя паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя) памылкi.

Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi, дапушчаныя ў адным i тым жа слове некалькi разоў (напрыклад, земля, да землi) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мiлодыя, мiладычны).

Памылкi, якiя паўтараюцца, лiчацца за адну.

Да аднатыпных адносяцца памылкi на адно правiла, калi выбар правiльнага напiсання вызначаецца аднымi i тымi ўмовамi: зямля, вясна, сцяна ([е], [ё] - [я]); на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапiс прыслоўяў з прыстаўкай [па-], утвораных ад парадкавых лiчэбнiкаў) i г.д.

Не квалiфiкуюцца як аднатыпныя напiсаннi, якiя вызначаюцца рознымi ўмовамi аднаго i таго правiла: вясна, зямля, сцяна (правапiс [я] ў першым складзе перад нацiскам - адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапiс слоў з каранёвым [я] - другая памылка), сезон, герой, кефiр (напiсанне [е] ў запазычаных словах - трэцяя памылка) i г.д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага пасля галосных у пачатку слова - адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходнi (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвертая памылка) i г.д.

Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная з аднатыпных - як самастойная.

Грубымi лiчацца арфаграфiчныя памылкi на вывучаныя правiлы (перадача акання, якання на пiсьме, правапiс [о, э, а, е, ё, я] ў складаных словах, правапiс прыстаўных галосных i зычных, нескладовага [ў] i [у] складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа i мяккага знака, напiсаннi суфiксаў i канчаткаў розных часцiн мовы, [не] з рознымi часцiнамi мовы, напiсаннi слоў розных часцiн мовы разам, асобна або праз злучок i iнш.).

Да нягрубых адносяцца арфаграфiчныя памылкi:

пры пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест се-на-ўбор-ка;

няправiльнае ўжыванне вялiкай i малой лiтар у складаных уласных назвах i назвах неславянскага паходжання: Беларускi Дзяржаўны ўнiверсiтэт; замест Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан;

у выбары лiтары [ы, i] пасля прыставак на зычны: безiдэйны (замест безыдэйны);

у словах-выключэннях з правiлаў: бонна, мецца; фатаграфiя, матавоз, вустрыца;

у напiсаннi прыслоўяў i блiзкiх да iх па значэннi спалучэнняў назоўнiкаў з прыназоўнiкамi: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);

напiсаннi разам i асобна [не] з прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi ў ролi выказнiка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;

напiсаннi [не, нi] ў спалучэннях не хто iншы, як...; нiхто iншы не...

Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi.



Пунктуацыйныя памылкi

Пунктуацыйныя - гэта памылкi, якiя дапускаюцца вучнямi ў дыктантах, пераказах, сачыненнях i iншых пiсьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правiлаў. Класiфiкацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасцi з раздзеламi сiнтаксiсу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнiк памiж галоўнымi членамi;

працяжнiк у няпоўным сказе;

знакi прыпынку пры зваротках;

знакi прыпынку пры пабочных i ўстаўных канструкцыях;

знакi прыпынку пры аднародных членах;

знакi прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымi словамi;

знакi прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакi прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных дзеепрыслоўямi;

знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных назоўнiкамi i прыслоўямi;

знакi прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакi прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакi прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакi прыпынку для выдзялення частак, якiя ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакi прыпынку ў складаназлучаным сказе;

знакi прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

коска i коска з кропкай для раздзялення частак, якiя ўваходзяць у склад бяззлучнiкавага сказа;

двукроп'е i працяжнiк для выдзялення частак, якiя ўваходзяць у склад бяззлучнiкавага складанага сказа.

Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя i нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькi ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару i пастаноўкi знака прыпынку вырашаецца з улiкам структуры i сэнсу запiсу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкi, якiя паўтараюцца; калi ўявiць, што адна i тая ж канструкцыя, з адным i тым жа лексiчным напаўненнем паўтараецца ў запiсваемым тэксце некалькi разоў.

Грубыми пунктуацыйнымi памылкамi лiчацца тыя, якiя парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пiсьмовага маўлення, таму што з'яўляюцца вынiкам незахавання асноўных пунктуацыйных правiлаў.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкi з'яўляюцца вынiкам парушэння другасных, часцей негатыўных (якiя адмяняюць дзеянне асноўных) правiлаў, якiя звычайна прыводзяцца ў заўвагах i рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання цi ўяўляе сабою прыватныя выпадкi пастаноўкi знакаў прыпынку.



----------------------------------------------------------------------
¦                               Тып памылкi                               ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦    Правiла     ¦        Грубая         ¦            Нягрубая            ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦1. Знак прыпынку¦Пропуск знака прыпынку:¦Памылка ў выбары знака:         ¦
¦ў канцы сказа:  ¦Ранiца_ Спеў жаўранка. ¦1. Ранiца!                      ¦
¦Ранiца. Спеў    ¦                       ¦Спеў жаўранка!                  ¦
¦жаўранка.       ¦                       ¦2. Бабуля запыталася, хто прынёс¦
¦                ¦                       ¦сюды красак?                    ¦
¦                ¦                       ¦3. Пастаноўка кропкi ў загалоўку¦
¦                ¦                       ¦тэксту: Зiма.                   ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦2. Працяжнiк    ¦1. Пастаноўка коскi    ¦Пастаноўка працяжнiка на месцы  ¦
¦памiж галоўнымi ¦памiж дзейнiкам i      ¦нулявой звязкi, калi дзейнiк    ¦
¦членамi         ¦выказнiкам:            ¦выражаны асабовым займеннiкам, а¦
¦                ¦Белы пясок паблiзу     ¦выказнiк - назоўнiкам у назоўным¦
¦                ¦вады, быў затканы      ¦склоне цi калi памiж дзейнiкам i¦
¦                ¦зялёнымi верасамi.     ¦выказнiкам, якi выражаны        ¦
¦                ¦2. Пропуск працяжнiка  ¦назоўнiкам у назоўным склоне,   ¦
¦                ¦на месцы нулявой       ¦стаiць часцiца [не]:            ¦
¦                ¦звязкi:                ¦Я _ чалавек. Кажан _ не птушка. ¦
¦                ¦Плошча поля _ 20       ¦                                ¦
¦                ¦гектараў.              ¦                                ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦У выпадку, калi дапускаюцца варыянты ўжывання цi неўжывання працяжнiка,  ¦
¦любое адхiленне ад нормы можна не браць у разлiк пры выстаўленнi адзнакi.¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦3. Знакi        ¦1. Пропуск коскi памiж ¦1. Пастаноўка лiшняй коскi      ¦
¦прыпынку пры    ¦аднароднымi членамi    ¦памiж аднароднымi членамi:      ¦
¦аднародных      ¦(акрамя пастаноўкi     ¦Пажар заўважылi<,> як з баракаў,¦
¦членах          ¦коскi памiж            ¦так i з пасёлка.                ¦
¦                ¦неаднароднымi          ¦Я ўсмiхаюся<,> i вясне, i сонцу,¦
¦                ¦азначэннямi):          ¦i дожджыку.                     ¦
¦                ¦Згiнулi сцюжы_ марозы_ ¦2. Ужыванне коскi памiж         ¦
¦                ¦мяцелiцы.              ¦неаднароднымi азначэннямi:      ¦
¦                ¦2. Пропуск двукроп'я цi¦Насталi кароткiя<,> летнiя ночы.¦
¦                ¦працяжнiка для         ¦А пад бэзам раслi высокiя<,>    ¦
¦                ¦аддзялення аднародных  ¦чырвоныя вяргiнi.               ¦
¦                ¦членаў ад              ¦3. Няправiльны выбар            ¦
¦                ¦абагульняльных слоў:   ¦двукроп'я                       ¦
¦                ¦У хаце не было нiкога_ ¦цi працяжнiка пры абагульняльных¦
¦                ¦нi старых, нi малых.   ¦словах:                         ¦
¦                ¦Будынак, парк i        ¦Мы з талентамi ўсе <-> i лекар, ¦
¦                ¦агароджа _ было ўсе    ¦i пажарнiк, i слуцкi хлебасей. У¦
¦                ¦слаўна i прыгожа.      ¦нас i цыбуля, i сала, i         ¦
¦                ¦                       ¦бульба<:> усё ёсць.             ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦4. Знакi        ¦Пропуск знака для      ¦1. Няправiльны выбар знака      ¦
¦прыпынку пры    ¦выдзялення зваротка:   ¦прыпынку пры зваротках у        ¦
¦зваротках       ¦Я помню летнiя часiны  ¦выпадках, калi эмацыянальнасць  ¦
¦                ¦i вас _ [грыбныя]      ¦выказвання падкрэслiваецца      ¦
¦                ¦[баравiны!]            ¦лексiчна:                       ¦
¦                ¦Тужыць_ [браток]_ не   ¦"Алесь. Уцякай хутчэй!" -       ¦
¦                ¦маем часу!             ¦[загаласiў] сусед.              ¦
¦                ¦[Мой сынок]_ Усмiхайся,¦2. Пастаноўка лiшняй коскi      ¦
¦                ¦шчаслiвыя песнi спявай!¦пасля часцiцы [о] пры зваротку: ¦
¦                ¦                       ¦О<,> [родны край], не дай       ¦
¦                ¦                       ¦забыцца аб радасцi сустрэчы.    ¦
¦                ¦                       ¦3. Пропуск косак для выдзялення ¦
¦                ¦                       ¦паясняльных слоў да зваротка пры¦
¦                ¦                       ¦iх раздзяленнi:                 ¦
¦                ¦                       ¦[Мая рыбка], спi _ [залатая]!   ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦5. Знакi        ¦Пропуск знака прыпынку ¦Няправiльны выбар знакаў        ¦
¦прыпынку пры    ¦для выдзялення найбольш¦прыпынку для выдзялення пабочных¦
¦пабочных словах ¦ужывальных пабочных    ¦i ўстаўных канструкцый:         ¦
¦i сказах        ¦слоў, сказаў:          ¦Хлопцы<,> [a iх было чалавек    ¦
¦                ¦[Словам]_ сабралiся    ¦восем]<,> дружна запляскалi     ¦
¦                ¦выходзiць удвух.       ¦Сцёпку.                         ¦
¦                ¦Спрадвеку_ [як людзi]  ¦                                ¦
¦                ¦[сцвярджаюць]_ праз бор¦                                ¦
¦                ¦гасцiнец ляжаў.        ¦                                ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦6. Знакi        ¦Памылкi, звязаныя з    ¦1.  Пропуск другой коскi для    ¦
¦прыпынку пры    ¦выдзяленнем знакамi    ¦выдзялення адасобленага члена   ¦
¦адасобленых     ¦прыпынку адасобленых   ¦сказа перад злучнiкам i (цi     ¦
¦членах сказа    ¦членаў сказа (акрамя   ¦пасля яго), якi спалучае        ¦
¦                ¦зваротаў з як):        ¦аднародныя члены:               ¦
¦                ¦Полымем палае дол_     ¦Сонца апусцiлася зусiм нiзка i_ ¦
¦                ¦[зарослы пералескамi]. ¦[стамiўшыся], начало хiлiцца на ¦
¦                ¦[Здзiўлены]_ я паволi  ¦захад.                          ¦
¦                ¦ўстаю з лаўкi.         ¦2. Пропуск адасаблення          ¦
¦                ¦Час ад часу блiскала   ¦адзiночных дзеепрыслоўяў:       ¦
¦                ¦маланка_ [асвятляючы]  ¦Раз-пораз стукалi_ [падаючы]_   ¦
¦                ¦[паплавы].             ¦спiлаваныя дрэвы.               ¦
¦                ¦                       ¦3. Адасабленне акалiчнасцей,    ¦
¦                ¦                       ¦выражаных адзiночнымi           ¦
¦                ¦                       ¦дзеепрыслоўямi, якiя сваiм      ¦
¦                ¦                       ¦значэннем наблiжаюцца да        ¦
¦                ¦                       ¦прыслоўяў спосабу дзеяння цi    ¦
¦                ¦                       ¦часу:                           ¦
¦                ¦                       ¦Лена бегла<,> не азiраючыся.    ¦
¦                ¦                       ¦4. Адсутнасць знакаў прыпынку   ¦
¦                ¦                       ¦для выдзялення адасобленых      ¦
¦                ¦                       ¦акалiчнасцей, выражаных         ¦
¦                ¦                       ¦назоўнiкамi з прыназоўнiкамi    ¦
¦                ¦                       ¦дзякуючы, адпаведна, насуперак, ¦
¦                ¦                       ¦у адпаведнасцi з, са згоды i    ¦
¦                ¦                       ¦iншымi са значэннем прычыны,    ¦
¦                ¦                       ¦умовы, уступкi, спосабу дзеяння:¦
¦                ¦                       ¦Нягледзячы на трывожны час_     ¦
¦                ¦                       ¦рынак жыў сваiм звычайным       ¦
¦                ¦                       ¦жыццём.                         ¦
¦                ¦                       ¦У адпаведнасцi з законам_ кожны ¦
¦                ¦                       ¦мае права на працу.             ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦7. Знакi        ¦Пропуск косак пры      ¦                                ¦
¦прыпынку пры    ¦выдзяленнi             ¦                                ¦
¦ўдакладняльных  ¦ўдакладняльных         ¦                                ¦
¦акалiчнасцях    ¦акалiчнасцей месца i   ¦                                ¦
¦месца i часу    ¦часу:                  ¦                                ¦
¦                ¦За дваром_             ¦                                ¦
¦                ¦[на бярозах]_ была     ¦                                ¦
¦                ¦пасека.                ¦                                ¦
¦                ¦На другi дзень_        ¦                                ¦
¦                ¦[зранку]_ па вёсцы     ¦                                ¦
¦                ¦пранеслася чутка пра   ¦                                ¦
¦                ¦дзiўнае здарэнне.      ¦                                ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦8. Знакi        ¦1. Памылкi ў пропуску  ¦1. Пастаноўка лшнiх двукоссяў,  ¦
¦прыпынку ў      ¦знакаў для выдзялення  ¦коскi замест кропкi пасля слоў  ¦
¦сказах з простай¦простай мовы:          ¦аўтара, што разрываюць простую  ¦
¦мовай           ¦_[Сцяпанка], - сказаў  ¦мову, якая складаецца           ¦
¦                ¦чалавек, - [iдзi       ¦з разнатыпных па мэце выказвання¦
¦                ¦пасядзiў цяньку]_.     ¦i iнтанацыi сказаў,             ¦
¦                ¦2. Памылкi ў пропуску  ¦замена двукроп'я кропкай цi     ¦
¦                ¦знакаў для аддзялення  ¦коскай пасля слоў аўтара, у якiх¦
¦                ¦простай мовы ад слоў   ¦ёсць указанне на працяг простай ¦
¦                ¦аўтара, а таксама      ¦мовы, парушэнне паслядоўнасцi   ¦
¦                ¦знакаў у канцы простай ¦размяшчэння знакаў пры iх       ¦
¦                ¦мовы:                  ¦спалучэннi.                     ¦
¦                ¦"Гэй, паромшчык!_ нехта¦2. Памылковы выбар знака        ¦
¦                ¦гучна клiкаў з другога ¦прыпынку пры простай мове:      ¦
¦                ¦берага.                ¦Стораж загадаў: ["Пакiньце]     ¦
¦                ¦Пропуск аднаго з парных¦памяшканне!"]<,> i выключыў     ¦
¦                ¦знакаў цi некалькiх    ¦святло.                         ¦
¦                ¦лiчацца за адну        ¦                                ¦
¦                ¦памылку.               ¦                                ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦9. Знакi        ¦Пропуск коскi для раз- ¦Пастаноўка лiшняй коскi ў       ¦
¦прыпынку ў      ¦дзялення частак        ¦складаназлучаным сказе з        ¦
¦складаназлучаным¦складаназлучанага      ¦агульным даданым членам або     ¦
¦сказе           ¦сказа:                 ¦агульным пабочным словам цi     ¦
¦                ¦Палiвае стэпы дожджык  ¦часцiцай:                       ¦
¦                ¦бойкi_ [ды] шумяць     ¦[Праз нейкi час] вецер разагнаў ¦
¦                ¦высокiя пшанiцы.       ¦хмары<,> i дождж сцiх.          ¦
¦                ¦                       ¦[Толькi] верхавiны соснаў       ¦
¦                ¦                       ¦гулi<,> ды шалясцелi асiны.     ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦10. Знакi       ¦1. Пропуск знака       ¦                                ¦
¦прыпынку ў      ¦прыпынку для выдзялення¦                                ¦
¦складаназалежных¦даданай часткi:        ¦                                ¦
¦сказах          ¦Мы пайшлi туды_        ¦                                ¦
¦                ¦[адкуль чулася песня]. ¦                                ¦
¦                ¦2. Пастаноўка коскi    ¦                                ¦
¦                ¦перад злучнiкам [i],   ¦                                ¦
¦                ¦якi спалучае аднародныя¦                                ¦
¦                ¦даданыя часткi ў       ¦                                ¦
¦                ¦складаназалежным сказе:¦                                ¦
¦                ¦Чуваць было, [як]      ¦                                ¦
¦                ¦цвыркае конiк у        ¦                                ¦
¦                ¦траве<,> i [як] гулка  ¦                                ¦
¦                ¦стукае дзяцел.         ¦                                ¦
+----------------+-----------------------+--------------------------------+
¦11. Знакi       ¦1. Пропуск знака для   ¦                                ¦
¦прыпынку ў      ¦раздзялення частак     ¦                                ¦
¦бяззлучнiкавых  ¦бяззлучнiкавага        ¦                                ¦
¦складаных сказах¦складанага сказа:      ¦                                ¦
¦                ¦Цвiтуць лугi_ ўздымае  ¦                                ¦
¦                ¦жыта каласы.           ¦                                ¦
¦                ¦Падрасцеш вялiкi_      ¦                                ¦
¦                ¦раскажу тады.          ¦                                ¦
¦                ¦Усе бачылi_ яна i      ¦                                ¦
¦                ¦прыгожая, i ўдалая.    ¦                                ¦
¦                ¦2. Памылковы выбар     ¦                                ¦
¦                ¦знака памiж часткамi   ¦                                ¦
¦                ¦бяззлучнiкавага        ¦                                ¦
¦                ¦складанага сказа:      ¦                                ¦
¦                ¦Алесь зразумеў -       ¦                                ¦
¦                ¦нервовасць Кастуся     ¦                                ¦
¦                ¦можа сапсаваць справу. ¦                                ¦
¦                ¦Слова сказаў: сякераю  ¦                                ¦
¦                ¦адсек.                 ¦                                ¦
¦----------------+-----------------------+---------------------------------


3.2. Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура"

Плануемыя вынiкi навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымi праграмамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура". Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае фармiраванне: тэарэтыка-лiтаратурных i гiсторыка-лiтаратурных ведаў; чытацкiх уменняў; сiстэмы эмацыянальна-каштоўнасных адносiн; вопыту лiтаратурна-творчай дзейнасцi.

Вынiкi вучэбнай дзейнасцi вучняў па беларускай лiтаратуры ацэньваюцца па наступных параметрах:

змястоўнасць i глыбiня вуснага i пiсьмовага выказвання, якiя адлюстроўваюць якасць успрымання i разумення мастацкага твора, сфармiраванасць аналiтычных i маўленчых уменняў, здольнасць выкарыстоўваць iх на практыцы, самастойнасць ацэнак падзей i характараў у мастацкiх творах, iх аргументаванасць;

выразнасць чытання на памяць;

тэхнiка чытання незнаёмага тэксту.

Паўрочны кантроль вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў ажыццяўляецца ў вуснай i пiсьмовай формах цi ў iх спалучэннi шляхам правядзення iндывiдуальнага, групавога, франтальнага апытанняў з выкарыстаннем пытанняў i заданняў, змешчаных у падручнiках, вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнiках, а таксама iншых спосабаў кантролю.

Працуючы над тэкстам мастацкага твора згодна з пытаннямi i заданнямi падручнiка, настаўнiк выпраўляе сэнсавыя, а таксама маўленчыя i граматычныя памылкi ў адказе вучня. Аналiтычныя пытаннi падручнiка могуць быць прапанаваны для пiсьмовага адказу пасля абмеркавання iх на папярэднiх уроках.

Пры ацэньваннi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў улiчваюцца iх узроставыя асаблiвасцi i магчымасцi.

Тэматычны кантроль вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў ажыццяўляецца ў вуснай i пiсьмовай формах цi ў iх спалучэннi.

Пры ацэнцы вусных адказаў i пiсьмовых работ вучняў (разгорнуты адказ на пытанне, пераказ, аповед пра героя i iнш.) улiчваюцца:

разуменне ўзаемасувязi падзей, учынкаў, характараў персанажаў i важнейшых сродкаў iх паказу (у адпаведнасцi з патрабаваннямi праграмы);

правiльнасць i матываванасць адбору эпiзодаў, малюнкаў, дэталяў для вырашэння пастаўленай настаўнiкам задачы;

кампазiцыйная стройнасць i логiка пабудовы адказу;

моўная пiсьменнасць, культура вымаўлення (захаванне арфаэпiчных i акцэнталагiчных нормаў; правiльнае iнтанаванне).

Заахвочваюцца самастойнасць думкi вучняў, аргументаванасць i пераканаўчасць довадаў, арыгiнальнасць падыходаў да вырашэння задачы, эмацыянальнасць адказу, выразнасць i вобразнасць мовы.

Ацэнкай вусных адказаў i пiсьмовых работ па лiтаратуры неабходна заахвочваць глыбокае, iндывiдуальна-асобаснае ўспрыманне лiтаратуры як мастацтва слова.



Ацэнка вуснага i пiсьмовага выказвання

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦             Паказчыкi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi             ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Тэкст лiтаратурнага твора прачытаны часткова. Вучань мае вельмi      ¦
¦   ¦прыблизнае ўяўленне пра яго змест. Пастаўленыя пытаннi не асэн-      ¦
¦   ¦соўваюцца. Вiдавочная абмежаванасць слоўнiкавага запасу, неразвiтасць¦
¦   ¦мовы, наяўнасць шматлiкiх граматычных, лексiчных, арфаэпiчных памылак¦
¦   ¦(больш за 8)                                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦Тэкст прачытаны фрагментарна, спасцiгнуты на элементарным узроўнi.   ¦
¦   ¦Навыкi пераказу тэксту адсутнiчаюць. Мова неразвитая, са шматлiкiмi  ¦
¦   ¦маўленчымi памылкамi (7 - 8)                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦Твор прачытаны, эмацыянальна ўспрыняты, але ўзнаўленне зместу        ¦
¦   ¦неўсвядомленае, фрагментарнае: вучань не бачыць сувязi памiж эпiзодам¦
¦   ¦i характарам героя, не разумее агульнага пафасу твора. Мова          ¦
¦   ¦невыразная, з вялiкай колькасцю маўленчых памылак (6 - 7)            ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦Лiтаратурны твор эмацыянальна перажываецца, эмацыянальна ацэньваецца ¦
¦   ¦на ўзроўнi "падабаецца - не падабаецца". Вучэбны матэрыял узнаўляецца¦
¦   ¦неўсвядомлена. Мова аднастайная, са значнай колькасцю памылак (5 - 6)¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦Твор эмацыянальна перажываецца i асэнсоўваецца са спробай ацанiць    ¦
¦   ¦характары i сiтуацыi па маральных крытэрыях. Цiкавасць да маральнага ¦
¦   ¦аспекту ўчынкаў i паводзiн герояў. Спроба спасцiгнуць вобразны лад   ¦
¦   ¦твора, аўтарскiя адносiны да герояў i падзей пры адсутнасцi          ¦
¦   ¦аналiтычных уменняў. Змест твора пераказваецца ўсвядомлена. Мова     ¦
¦   ¦невыразная, з памылкамi (4 - 5)                                      ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦Дастаткова поўнае разуменне i асэнсаванне лiтаратурнага твора на фоне¦
¦   ¦эмацыянальнага перажывання сiтуацыi са спробай абгрунтаванай ацэнкi  ¦
¦   ¦падзей i характараў па маральных крытэрыях. Сустракаюцца 3 - 4       ¦
¦   ¦маўленчыя памылкi                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦Валоданне тэкстам, эмацыянальна-маральныя ацэнкi характараў i        ¦
¦   ¦сiтуацый з улiкам кампазiцыйнай будовы твора (роля пейзажу, партрэта,¦
¦   ¦моўнай характарыстыкi i iнш.). Дапускаюцца 2 - 3 маўленчыя памылкi   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦Разуменне праблематыкi лiтаратурнага твора. Свабоднае валоданне      ¦
¦   ¦тэкстам, ужыванне цытат з яго для падмацавання сваiх меркаванняў.    ¦
¦   ¦Самастойнасць ацэнкi стандартных сiтуацый па маральных крытэрыях з   ¦
¦   ¦улiкам кампазiцыйнай будовы твора (асэнсаванне iдэйна-кампазiцыйнай  ¦
¦   ¦ролi эпiзоду). Дапускаюцца 1 - 2 маўленчыя памылкi                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦Уменне аналiзаваць характар лiтаратурнага героя ў святле пастаўленай ¦
¦   ¦аўтарам праблемы, з улiкам жанравай i стылёвай спецыфiкi мастацкага  ¦
¦   ¦твора. Самастойнасць у ацэнцы нестандартных сiтуацый, характараў,    ¦
¦   ¦абгрунтаванасць меркаванняў. Дапускаюцца 1 - 2 маўленчыя памылкi,    ¦
¦   ¦якiя выпраўляюцца самiм вучнем                                       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦Уменне аналiзаваць лiтаратурны твор, выяўляць яго праблематыку,      ¦
¦   ¦iдэйны сэнс; уменне праводзiць лiтаратурныя аналогii i супастаўленнi.¦
¦   ¦Уменне бачыць сувязь памiж характарамi ў вобразнай сiстэме твора,    ¦
¦   ¦памiж сiстэмай вобразаў i кампазiцыйнай пабудовай твора з мэтай      ¦
¦   ¦высвятлення аўтарскай канцэпцыi жыцця i асобы. Адсутнасць маўленчых  ¦
¦   ¦памылак. Творчы падыход пры выкананнi задання                        ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Ацэнка выразнага чытання на памяць

----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦             Паказчыкi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi             ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Фрагментарнае ўзнаўленне тэксту, са шматлiкiмi арфаэпiчнымi памылкамi¦
¦   ¦(больш за 7)                                                         ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦Фрагментарнае ўзнаўленне тэксту. Чытанне манатоннае, з арфаэпiчнымi  ¦
¦   ¦памылкамi (6 - 7)                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦Няпоўнае ўзнаўленне тэксту. Узнаўленне тэксту са шматлiкiмi памылкамi¦
¦   ¦(5 - 6). Слабае iнтанаванне, без адчування аўтарскага настрою        ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦Няпоўнае ўзнаўленне тэксту. Чытанне з 4 - 5 памылкамi. Спробы        ¦
¦   ¦эмацыянальна адгукацца на перажываннi, увасобленыя ў мастацкiм тэксце¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦Чытанне з 2 - 3 памылкамi. Спробы эмацыянальна ўключыцца ў маральна- ¦
¦   ¦этычную сiтуацыю перажывання i перадаць голасам настрой              ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦Чытанне з 1 - 2 памылкамi. Спробы ўзнавiць голасам i iнтанацыяй      ¦
¦   ¦перажываннi лiрычнага героя                                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦Выразная дыкцыя пры добрым веданнi тэксту (1 - 2 запiнкi). Спроба    ¦
¦   ¦ўзнаўлення эмацыянальнага напружання тэксту                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦Добрае веданне тэксту. Аўтарская iнтанацыя перададзена правiльна.    ¦
¦   ¦Узнаўленне эмацыянальнага напружання тэксту                          ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦Поўнае веданне тэксту. Спробы самастойнай iнтэрпрэтацыi аўтарскай    ¦
¦   ¦пазiцыi                                                              ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦Бездакорнае веданне тэксту. Выразнае чытанне на аснове самастойнай   ¦
¦   ¦iнтэрпрэтацыi аўтарскай пазiцыi                                      ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Ацэнка тэхнiкi чытання (для V - VIII класаў) <*>

--------------------------------

<*> Хуткасць чытання не ўлiчваецца.


Пры ацэнцы вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў улiчваецца характар дапушчаных iстотных i неiстотных памылак.



----+-----------------------------------------------------------------
¦Бал¦             Паказчыкi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi             ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 1 ¦Чытанне па складах або чытанне паасобных слоў без захавання iнтанацыi¦
¦   ¦сказа i без улiку знакаў прыпынку                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 2 ¦Чытанне па словах, з памылкамi ў канчатках, без захавання iнтанацыi  ¦
¦   ¦сказа i без улiку знакаў прыпынку (неасэнсаванае чытанне)            ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 3 ¦Чытанне па словазлучэннях, з памылкамi ў нацiсках слоў i няправiльным¦
¦   ¦лагiчным нацiскам                                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 4 ¦Чытанне па словазлучэннях. Слабае асэнсаванне тэксту, невыразная     ¦
¦   ¦iнтанацыя                                                            ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 5 ¦Недастаткова асэнсаванае чытанне па фразах без неабходнай iнтанацыi  ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 6 ¦Асэнсаванае фразавае чытанне з захаваннем сэнсавых паўз. Наяўнасць 2 ¦
¦   ¦- 3 нязначных арфаэпiчных памылак                                    ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 7 ¦Беглае фразавае чытанне, асэнсаванае, з захаваннем сэнсавых паўз i   ¦
¦   ¦iнтанацыi сказа. Наяўнасць 1 - 2 нязначных арфаэпiчных памылак       ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 8 ¦Свабоднае чытанне з захаваннем арфаэпiчных норм. Дапускаецца 1       ¦
¦   ¦арфаэпiчная памылка, якая самастойна выпраўляецца вучнем             ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦ 9 ¦Чытанне выразнае. Арфаэпiчныя памылкi адсутнiчаюць                   ¦
+---+---------------------------------------------------------------------+
¦10 ¦Выразнае, iнтанацыйна багатае чытанне тэксту з захаваннем арфаэпiчных¦
¦   ¦норм                                                                 ¦
¦---+----------------------------------------------------------------------


Апiсанне характару памылак

------------+--------------+--------------------+---------------------
¦ Характар  ¦   Тэхнiка    ¦Выразнае чытанне на ¦   Вуснае i пiсьмовае    ¦
¦  памылак  ¦   чытання    ¦       памяць       ¦       выказванне        ¦
+-----------+--------------+--------------------+-------------------------+
¦Неiстотныя ¦Адзiнкавыя    ¦Няправiльна         ¦Недастатковая            ¦
¦памылкi    ¦памылкi ў     ¦пастаўлены лагiчны  ¦аргументацыя свайго      ¦
¦(адзнака   ¦нацiсках i    ¦нацiск пры агульным ¦пункта гледжання на      ¦
¦можа быць  ¦вымаўленнi    ¦правiльным          ¦сiтуацыю i характар у    ¦
¦знiжана на ¦асобных слоў  ¦iнтанаваннi i добрым¦лiтаратурным творы       ¦
¦1 бал)     ¦пры беглым    ¦веданнi тэксту      ¦                         ¦
¦           ¦асэнсаваным   ¦                    ¦                         ¦
¦           ¦чытаннi       ¦                    ¦                         ¦
+-----------+--------------+--------------------+-------------------------+
¦Iстотныя   ¦Абцяжаранае   ¦Манатоннасць.       ¦1. Кепскае веданне       ¦
¦памылкi    ¦пафразавае    ¦Адсутнасць          ¦тэксту мастацкага        ¦
¦(адзнака   ¦чытанне, калi ¦неабходнага ўзроўню ¦твора (з чужых слоў      ¦
¦можа быць  ¦не            ¦дыкцыi i невыразнае ¦цi пераказаў, неразуменне¦
¦знiжана на ¦асэнсоўваецца ¦вымаўленне          ¦прачытанага),            ¦
¦2 - 3 балы)¦сувязь памiж  ¦канчаткаў.          ¦што выяўляецца:          ¦
¦           ¦сказамi       ¦Недарэчныя паўзы цi ¦а) у блытаннi iмёнаў     ¦
¦           ¦              ¦паскарэнне тэмпу    ¦герояў, падобных         ¦
¦           ¦              ¦чытання.            ¦сiтуацый, месца дзеяння  ¦
¦           ¦              ¦Неадэкватная        ¦i да т.п.;               ¦
¦           ¦              ¦iнтанацыя пры       ¦б) у прыпiсваннi слоў    ¦
¦           ¦              ¦перадачы знакаў     ¦цi ўчынкаў iншаму        ¦
¦           ¦              ¦прыпынку            ¦лiтаратурнаму герою;     ¦
¦           ¦              ¦                    ¦в) у зруху падзей па     ¦
¦           ¦              ¦                    ¦часе;                    ¦
¦           ¦              ¦                    ¦г) у неразуменнi         ¦
¦           ¦              ¦                    ¦прычынна-вынiковых       ¦
¦           ¦              ¦                    ¦сувязей.                 ¦
¦           ¦              ¦                    ¦2. Замена аналiзу        ¦
¦           ¦              ¦                    ¦тэксту яго пераказам.    ¦
¦           ¦              ¦                    ¦3. Няўменне асэнсаваць   ¦
¦           ¦              ¦                    ¦сувязь характараў з      ¦
¦           ¦              ¦                    ¦сюжэтам i кампазiцыяй    ¦
¦           ¦              ¦                    ¦лiтаратурнага твора      ¦
¦-----------+--------------+--------------------+--------------------------


Пры правядзеннi выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура" адказ вучня на кожнае пытанне экзаменацыйнага бiлета ацэньваецца асобна.

Вынiковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, выстаўленых за адказ на кожнае з пытанняў экзаменацыйнага бiлета.



3.3. Оценка результатов учебной деятельности учащихся по учебному предмету "Русский язык"

Обучение русскому языку как учебному предмету призвано обеспечить усвоение учащимися знаний основ науки о языке, закономерностей и правил его функционирования, формирование культуры устной и письменной речи.

Планируемые результаты обучения в предметно-деятельностной форме определены учебными программами в соответствии с требованиями образовательного стандарта по учебному предмету "Русский язык".

В соответствии с заданным содержанием и объемом лингвистических и речевых знаний, умений и навыков контролю и оценке подлежат уровни:

усвоения теоретического материала;

сформированности учебно-языковых и нормативных (произносительных, грамматических, орфографических, пунктуационных) умений и навыков;

сформированности коммуникативных умений и навыков.



Оценка устного ответа

Развернутый устный ответ ученика должен представлять собой связное, логически последовательное сообщение на предложенную тему, показывать умение учащегося применять определения языковых понятий и соблюдать нормы русского литературного языка.

При оценке ответа прежде всего учитываются:

1) степень осознанности изученного;

2) подтверждение теоретических сведений примерами;

3) полнота ответа;

4) фактическая точность;

5) правильность речи;

6) логичность и точность речи.



Критерии и показатели оценки устного ответа

-----+--------------------+--------------+--------------+-----------------+------------------+----------
¦    ¦                    ¦Подтверждение ¦              ¦                 ¦    Логичность    ¦              ¦
¦Балл¦   Осознанность     ¦теоретических ¦   Полнота    ¦   Фактическая   ¦    и точность    ¦ Правильность ¦
¦    ¦                    ¦   сведений   ¦              ¦    точность     ¦       речи       ¦     речи     ¦
¦    ¦                    ¦  примерами   ¦              ¦                 ¦                  ¦              ¦
+----+--------------------+--------------+--------------+-----------------+------------------+--------------+
¦ 1  ¦Воспроизводит       ¦Примеры       ¦Отрывочно     ¦При              ¦Излагает          ¦Речь изобилует¦
¦    ¦материал            ¦привести не   ¦воспроизводит ¦воспроизведении  ¦беспорядочно      ¦ошибками      ¦
¦    ¦неосознанно         ¦может         ¦незначительную¦материала делает ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦часть         ¦ошибки в         ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦материала     ¦формулировках    ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦определений и    ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦правил,          ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦искажающие их    ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦смысл            ¦                  ¦              ¦
+----+--------------------+--------------+--------------+-----------------+------------------+--------------+
¦ 2  ¦Не может            ¦Примеры       ¦Воспроизводит ¦При              ¦Излагает          ¦Делает        ¦
¦    ¦обосновать своих    ¦привести      ¦незначительную¦воспроизведении  ¦непоследовательно ¦многочисленные¦
¦    ¦суждений            ¦не может      ¦часть         ¦материала делает ¦                  ¦речевые       ¦
¦    ¦                    ¦              ¦материала     ¦ошибки в         ¦                  ¦ошибки; не    ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦формулировках    ¦                  ¦исправляет при¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦определений и    ¦                  ¦указании на   ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦правил           ¦                  ¦них           ¦
+----+--------------------+--------------+--------------+-----------------+------------------+--------------+
¦ 3  ¦Не может            ¦В приведении  ¦Воспроизводит ¦При              ¦Излагает          ¦Делает        ¦
¦    ¦доказательно        ¦примеров      ¦материал      ¦воспроизведении  ¦непоследовательно ¦незначительное¦
¦    ¦обосновать свои     ¦затрудняется  ¦частично      ¦материала        ¦                  ¦количество    ¦
¦    ¦суждения            ¦              ¦              ¦допускает в      ¦                  ¦речевых       ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦определении      ¦                  ¦ошибок; не    ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦понятий и        ¦                  ¦исправляет при¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦формулировке     ¦                  ¦указании на   ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦правил           ¦                  ¦них           ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦неточности,      ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦которые не может ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦исправить при    ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦указании на них  ¦                  ¦              ¦
+----+--------------------+--------------+--------------+-----------------+------------------+--------------+
¦ 4  ¦Демонстрирует       ¦В приведении  ¦Воспроизводит ¦При              ¦Излагает с        ¦Делает речевые¦
¦    ¦понимание основных  ¦большей части ¦материал в    ¦воспроизведении  ¦нарушениями       ¦ошибки,       ¦
¦    ¦положений, без      ¦примеров      ¦неполном      ¦материала        ¦последовательности¦которые       ¦
¦    ¦глубокого и         ¦затрудняется  ¦объеме        ¦допускает в      ¦                  ¦исправляет при¦
¦    ¦доказательного      ¦              ¦              ¦определении      ¦                  ¦помощи учителя¦
¦    ¦обоснования         ¦              ¦              ¦понятий и        ¦                  ¦              ¦
¦    ¦суждений            ¦              ¦              ¦формулировке     ¦                  ¦              ¦
¦    ¦                    ¦              ¦              ¦правил недочеты, ¦                  ¦              ¦

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 |



Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList