Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Гродненского областного Совета депутатов от 8 сентября 2004 г. №81 "Аб зацвярджэннi Праграмы выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004 - 2008 гады"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

          РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       8 верасня 2004 г. № 81

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАГРАМЫ ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ I НАВУЧЭНСКАЙ
МОЛАДЗI Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI НА 2004-2008 ГАДЫ

     Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
     1. Зацвердзiць    прыкладаемую  Праграму  выхавання  дзяцей   i
навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004-2008 гады.
     2. Раённым    i   Гродзенскаму  гарадскому  Саветам   дэпутатаў
Гродзенскай  вобласцi  зацвердзiць  рэгiянальныя  Праграмы выхавання
дзяцей i навучэнскай моладзi на 2004-2008 гады.
     3. Кантроль    за   выкананнем  Праграмы  выхавання  дзяцей   i
навучэнскай  моладзi  ў  Гродзенскай  вобласцi  на  2004-2008   гады
ўскласцi  на  ўпраўленне адукацыi Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта (Сягоднiк А.I.).

Старшыня                                                 А.I.Карпуць

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Рашэнне
                                              Гродзенскага абласнога
                                              Савета дэпутатаў
                                              08.09.2004 № 81

ПРАГРАМА
выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi
ў Гродзенскай вобласцi на 2004-2008 гады

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Праграма  выхавання   дзяцей   i   навучэнскай   моладзi   ў
Гродзенскай   вобласцi   на   2004-2008   гады  (далей  -  Праграма)
распрацавана ў адпаведнасцi з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  ад  29
кастрычнiка  1991  года  "Аб  адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь,  1991 г.,  № 33,  арт.598;  Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844).
     2. Дадзеная    Праграма  вызначае  змест  выхавання  дзяцей   i
навучэнскай  моладзi  ў  сучасных  умовах  на  тэрыторыi Гродзенскай
вобласцi, накiрункi рэалiзацыi прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы
выхавання,    з'яўляецца  навукова-метадычнай  асновай   арганiзацыi
выхаваўчай дзейнасцi.
     3. Дадзеная  Праграма  зарыентавана  на  павышэнне  сацыяльнага
статуса адукацыйна-выхаваўчых устаноў, абнаўленне зместу i структуры
выхавання    на   аснове  айчынных  традыцый  i  сучаснага   вопыту,
забеспячэнне    адзiнства   навучальнага  i  выхаваўчага   працэсаў,
аб'яднанне    ўсiх    зацiкаўленых    арганiзацый    для   вырашэння
сацыяльна-педагагiчных    праблем    выхавання,       iнтэграванасць
дзяржаўнага, грамадскага i сямейнага выхавання.

                              ГЛАВА 2
             МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I ПРЫНЦЫПЫ ДАДЗЕНАЙ ПРАГРАМЫ

     4. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца  забеспячэнне  неабходных
метадычных, арганiзацыйных, кадравых, iнфармацыйных i iншых умоў для
далейшага развiцця выхаваўчых сiстэм у  адукацыйных  установах  усiх
тыпаў  i  вiдаў,  упарадкаванне дзейнасцi адукацыйных устаноў,  якая
будзе садзейнiчаць развiццю сацыяльнай i  культурнай  кампетэнтнасцi
асобы,     яе     самавызначэнню     ў     соцыуме,     фармiраванню
чалавека-грамадзянiна,        сем'янiна-бацькi        i        мацi,
спецыялiста-прафесiянала.
     5. Задачамi дадзенай Праграмы з'яўляюцца:
     далейшае  павышэнне  сацыяльнага  статуса  выхавання  ў сiстэме
адукацыi ў Гродзенскай вобласцi;
     канкрэтызацыя  стратэгii  Гродзенскага  гарадскога  i   раённых
выканаўчых   камiтэтаў  (далей - гаррайвыканкамы),  накiраванай   на
iнтэграцыю    ўсiх    зацiкаўленых    арганiзацый    для   вырашэння
сацыяльна-педагагiчных праблем выхавання;
     развiццё  выхаваўчых  функцый  адукацыйных  устаноў,  пашырэнне
складу  суб'ектаў  выхавання,  каардынацыя  iх намаганняў, пашырэнне
ўзаемадзеяння сям'i i адукацыйных устаноў;
     умацаванне дзеючых  i  далейшае  фармiраванне  рэгiянальных   i
лакальных   сiстэм   выхавання   на   аснове  ўлiку  тэрытарыяльных,
культурных i сацыялагiчных асаблiвасцей кожнай адукацыйнай установы;
     актыўнае ўкараненне ў педагагiчную практыку сучасных тэхналогiй
у сферы выхавання;
     развiццё гуманiстычных    прынцыпаў,    зместу   i   механiзмаў
маральнага, iдэалагiчнага, грамадзянскага i патрыятычнага выхавання;
     аказанне дапамогi сям'i ў вырашэннi праблем у выхаваннi дзяцей,
развiццё псiхолага-педагагiчнай асветы бацькоў;
     стварэнне неабходных  умоў для пашырэння i эфектыўнай дзейнасцi
ў   адукацыйных   установах   грамадскiх   аб'яднанняў    "Беларускi
рэспублiканскi   саюз   моладзi"   i   "Беларуская   рэспублiканская
пiянерская арганiзацыя";
     актывiзацыя дзейнасцi  гаррайвыканкамаў  па  стварэннi  сiстэмы
псiхолага-педагагiчнай i  медыка-сацыяльнай  рэабiлiтацыi  дзяцей  i
моладзi;
     павышэнне прафесiянальнага    ўзроўню    ўпраўлення    працэсам
выхавання;
     забеспячэнне ўзаемадзеяння сiстэмы адукацыi з усiмi сацыяльнымi
iнстытутамi;
     выкарыстанне  ў поўнай меры выхаваўчага патэнцыялу навучальнага
працэсу;
     умацаванне  статуса  класнага  кiраўнiка, куратара ў выхаваўчай
сiстэме;
     актуалiзацыя праблемы прафiлактыкi процiпраўных дзеянняў дзяцей
i моладзi.
     6. Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi выхавання дадзенай Праграмы
вызначаюцца:
     сацыяльна-культуралагiчны        прынцып -          асэнсаванне
нацыяльна-культурных    традыцый  у  прасторы  сусветнай   культуры,
выхаванне  адказнасцi  за  лёс  Беларусi,  здольнасцi  да   развiцця
культуры свайго народа;
     прынцып   гуманiзму - прыняцце  i  зацвярджэнне   непаўторнасцi
жыццёвага   шляху  кожнага  дзiцяцi,  падтрымка  яго  iмкненняў   да
самарэалiзацыi,  запатрабаванасць у выхаваўчым працэсе патэнцыяльных
магчымасцяў навучэнскай моладзi;
     прынцып  iндывiдуалiзацыi - азначанасць у задаваемых выхаваннем
эталонах    "адзiнкавага",    iндывiдуалiзаванага,  суаднесенага   з
патэнцыяльнымi магчымасцямi развiцця канкрэтнай асобы;
     прынцып  варыятыўнасцi - прыняцце  разнастайнасцi   выхаваўчага
асяроддзя  з  улiкам зместу, формаў, метадаў выхавання, полiгрупавой
прыналежнасцi,  свабоды  выбару  пры  абавязковым  захаваннi нормаў,
правiл i маральных запаведзяў грамадства;
     прынцып  крэатыўнасцi - творчы  падыход  да арганiзацыi працэсу
выхавання;
     прынцып  эфектыўнасцi  сацыяльнага ўзаемадзеяння - бесперапынны
працэс  выхавання  ад  дзiцячай  дашкольнай  установы  да   вышэйшай
навучальнай установы;
     прынцып  канцэнтрацыi  выхавання - дапамога  дзiцяцi, падлетку,
маладому  чалавеку  ў  засваеннi  сацыяльнага i культурнага вопыту i
свабодным самавызначэннi ў сацыяльным акружэннi, у станаўленнi iх як
грамадзян, сем'янiнаў i прафесiяналаў.

                              ГЛАВА 3
       АСНОВЫ ПЕДАГАГIЧНАЙ ПАДСТАВЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ
  ВЫХАВАННЯ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI. АБЛАСНЫЯ ВЫХАВАЎЧЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ

     7. Дашкольная  адукацыя  фармiруе  пэўную  суму ведаў, развiвае
базавыя  здольнасцi асобы, яе сацыяльныя i культурныя навыкi, асновы
экалагiчна  мэтазгодных  паводзiн,  здаровага  ладу жыцця. Галоўнымi
задачамi дашкольнай адукацыi ў Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца:
     захаванне сеткi дашкольных адукацыйных устаноў, фармiраванне iх
новых вiдаў;
     авалоданне  сучаснымi  праграмамi  i тэхналогiямi, якiя задаюць
новы змест выхавання i навучання;
     забеспячэнне  ўстаноў дашкольнай адукацыi сучаснай i метадычнай
лiтаратурай,  арыентуючай  на  падрыхтоўку дзяцей да далейшых стадый
сацыялiзацыi;
     распрацоўка  i  ўкараненне  ў  практыку  дзейнасцi   дашкольных
устаноў  адукацыйных  праграм  i тэхналогiй па развiццi сацыяльнай i
культурнай  кампетэнтнасцi  дзяцей, фармiраваннi ў iх камунiкатыўных
навыкаў, паводзiн, якiя адпавядаюць мэтам дашкольнага выхавання.
     8. Рашэнне  задач  дашкольнай адукацыi абумоўлiвае дзейнасць па
наступных напрамках:
     развiццё  сiстэмы  бесперапыннага  выхаваўчага  працэсу  дзяцей
дашкольнага  i  малодшага школьнага ўзросту са зберажэннем спецыфiкi
яго  зместу,  формаў  i  метадаў у дашкольных установах i пачатковай
школе.   Арганiзацыя  сумеснай  распрацоўкi  праграм  i   тэхналогiй
бесперапыннай  адукацыi,  якая  забяспечыць  пераемнасць выхаваўчага
працэсу  на  ўзроўнi  дашкольнай  i пачатковай агульнай адукацыi, iх
укараненне;
     пашырэнне формаў удзелу ў дашкольнай адукацыi ўстаноў культуры,
грамадскiх    арганiзацый,    сродкаў  масавай  камунiкацыi,   iншых
сацыяльных iнстытутаў;
     аказанне        кансультатыўна-дыягнастычнай,       метадычнай,
карэкцыйна-педагагiчнай,  псiхалагiчнай  дапамогi сем'ям па пытаннях
выхавання дашкольнiкаў;
     прыняцце  сiстэмы мер па аказаннi дапамогi сем'ям, у якiх дзецi
не ахоплены дашкольнай адукацыяй.
     9. Цэнтральным    звяном   сiстэмы  адукацыi,   фундаментальнай
сацыякультурнай   базай  выхавання  i  развiцця  дзяцей   з'яўляюцца
агульнаадукацыйныя ўстановы.
     10. Арганiзацыя  працэсу выхавання ў агульнаадукацыйнай школе ў
Гродзенскай  вобласцi  ажыццяўляецца  на  аснове далейшага павышэння
статуса выхавання, абнаўлення iдэалагiчнага суправаджэння выхаваўчай
работы,  стымулявання  разнастайнасцi  выхаваўчых  сiстэм,  метадаў,
устанаўлення  балансу дзяржаўнага, сямейнага i грамадскага выхавання
i прадугледжвае рашэнне наступных задач:
     фармiраванне выхаваўчай сiстэмы, якая ўключае ў сябе цэласнасць
вучэбна-выхаваўчага    працэсу,  павышэнне  выхаваўчага   патэнцыялу
навучання,    манiторынг    выхаванасцi    вучняў,     iдэалагiчнага
суправаджэння выхаваўчага працэсу;
     фармiраванне  накiраванасцi,  базiсу  асобы,  якiя   вызначаюць
адносiны  чалавека  да  з'яў, што адбываюцца ў свеце i нашай краiне,
культурнай  i  навуковай  спадчыны, разумення чалавекам сябе, свайго
месца ў грамадстве;
     умацаванне    iдэалагiчнага    зместу    вучэбных  заняткаў   i
мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў школе;
     стварэнне належных умоў для ўдзелу дзяцей i навучэнскай моладзi
ў пазiтыўным дзiцячым i маладзёжным руху;
     умацаванне    здароўя   дзiцяцi  сродкамi   здароўезберагальных
тэхналогiй, фiзкультуры i спорту;
     павышэнне  ролi  псiхолага-педагагiчнай  службы  ў фармiраваннi
школьных  i  класных  калектываў, iндывiдуальных занятках з вучнямi,
забеспячэннi прафiлактыкi асацыяльных паводзiн дзяцей;
     пашырэнне ўмоў для ўдзелу сем'яў у выхаваўчым працэсе, развiцця
бацькоўскiх, грамадскiх аб'яднанняў, прыцягнення бацькоў да ўдзелу ў
кiраваннi агульнаадукацыйнай установай.
     11. Рашэнню    задач,  прадугледжаных  у  пункце  10   дадзенай
Праграмы, прызвана садзейнiчаць дзейнасць па наступных напрамках:
     стварэнне  i  карэкцыя  выхаваўчых  сiстэм  з  улiкам  сучасных
патрабаванняў;
     выхаванне  грамадзянiна  i  патрыёта  Беларусi  праз  вывучэнне
прававой  i  дзяржаўнай  сiстэм,  сiмволiкi, гiсторыi грамадзянскага
жыцця ў краiне, жыцця i дзейнасцi знакамiтых асоб;
     аказанне    дапамогi    грамадскiм    аб'яднанням   "Беларуская
рэспублiканская  пiянерская  арганiзацыя", "Беларускi рэспублiканскi
саюз  моладзi"  ў  стварэннi  iх  структур у адукацыйных установах i
рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi;
     арганiзацыя   ўсебаковага  вывучэння  сацыяльных,   культурных,
псiхалагiчных    асаблiвасцей    дзiцячага   ўзросту,   каштоўнасных
арыентацый дзяцей, iх iнтарэсаў i схiльнасцей;
     забеспячэнне варыятыўнасцi выхаваўчых сiстэм;
     развiццё сiстэмы   пазашкольнага   выхавання   i   навучання  i
разнастайнай  пазаўрочнай  дзейнасцi,   умацаванне   iх   выхаваўчых
функцый;
     павышэнне значнасцi арганiзацыi  вольнага  часу  ў  адукацыйных
установах,   стварэнне  ўмоў  для  самавыражэння  дзяцей  у  сiстэме
пазашкольнага  выхавання  i  навучання,  у  мастацкай  i   тэхнiчнай
творчасцi,  клубнай  i  гуртковай арганiзаванай дзейнасцi,  занятках
спортам.
     12. Спецыфiка  навучальна-выхаваўчага  працэсу  ў   спецыяльных
(карэкцыйных) адукацыйных установах для дзяцей, якiя маюць адхiленнi
ў  развiццi, у аздараўленчых адукацыйных установах санаторнага тыпу,
у    адукацыйных    установах    для    дзяцей,    якiя   патрабуюць
псiхолага-педагагiчнай дапамогi, прадугледжвае:
     ажыццяўленне комплексных дынамiчных карэкцыйна-развiццёвых мер;
     распрацоўку  i  рэалiзацыю  праграм  з улiкам iнтэлектуальных i
фiзiчных магчымасцей дзiцяцi;
     рэкамендацыi псiхолагаў i ўрачоў;
     мэтанакiраванае прыцягненне сям'i ў працэс выхавання;
     пераадоленне    цяжкасцей    у  сацыяльнай  адаптацыi   дзяцей,
фармiраванне ў iх камунiкатыўных i працоўных навыкаў;
     сацыяльная  рэабiлiтацыя  дзяцей,  падрыхтоўка  iх да сямейнага
жыцця, жыцця ў грамадстве, далучэнне да канкрэтнай працы.
     13. Мэтай пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца:
     развiццё    матывацыi    дзяцей    да  пазнання  i   творчасцi,
садзейнiчанне    асобаснаму    i   прафесiянальнаму   самавызначэнню
выхаванцаў, iх адаптацыi да жыцця ў дынамiчным грамадстве, далучэнне
да здаровага ладу жыцця, змястоўная арганiзацыя вольнага часу;
     скарачэнне  прасторы  дэвiянтных  паводзiн,  вырашэнне праблемы
занятасцi дзяцей i падлеткаў;
     падтрымка i развiццё творчасцi вучняў.
     14. Удасканаленне  выхаваўчых  функцый  сiстэмы   пазашкольнага
выхавання i навучання вызначаецца рэалiзацыяй асноўных задач:
     зберажэнне  i  рост  сеткi  ўстаноў  пазашкольнага  выхавання i
навучання,  якiя  будуць  адпавядаць  iнтарэсам  i   запатрабаванням
навучэнцаў, iх бацькоў, сацыяльным патрабаванням;
     умацаванне  кадравай,  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы пазашкольных
устаноў;
     абнаўленне праграмна-метадычнага зместу;
     прадаўжэнне  на  ўзроўнi  раёнаў,  гарадоў Гродзенскай вобласцi
сiстэмы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў усiх катэгорый;
     абагульненне   вопыту  педагагiчнай  i  эканамiчнай   дзейнасцi
ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання.
     15. Установы,  якiя  забяспечваюць  прафесiянальную   адукацыю,
павiнны працаваць над:
     стварэннем   аптымальных  умоў  для  развiцця  асобы   маладога
чалавека,    аказаннем  яму  дапамогi  ў  самавыхаваннi,   маральным
самаўдасканаленнi, засваеннi шырокага кола сацыяльнага вопыту;
     развiццём  студэнцкага  самакiравання,  iнстытутаў  калектыўнай
студэнцкай самаарганiзацыi;
     выкарыстаннем   магчымасцi  дадатковай  адукацыi,   факультэтаў
грамадскiх  прафесiй  для  пераадолення  разыходжання  памiж якаснай
падрыхтоўкай  спецыялiстаў  i  рэальным  патрабаваннем  рынку працы,
памiж рынкам працы i iндывiдуальнымi патрэбнасцямi асобы;
     павышэннем   адказнасцi  маладых  людзей  за  сваю  кар'еру   i
сацыяльныя вынiкi сваёй прафесiянальнай дзейнасцi;
     стварэннем мiжвузаўскiх цэнтраў развiцця пазавучэбнай дзейнасцi
студэнтаў;
     развiццём  клубнай  работы,  умоў для арганiзацыi вольнага часу
моладзi як асаблiвай сферы яе жыццядзейнасцi;
     удасканаленнем работы службаў сацыяльна-псiхалагiчнай  дапамогi
маладым   людзям  у  сярэднiх  спецыяльных  i  вышэйшых  навучальных
установах;
     фармiраваннем    у   студэнтаў  навыкаў  прыняцця  рашэнняў   у
паслядоўным i адказным ажыццяўленнi сваiх сацыяльных роляў, асаблiва
ролi бацькi i мацi, грамадзянскiх пачуццяў.
     16. На  2004-2008  гады  асноўнымi  прыярытэтамi  ў  выхаваўчай
сiстэме Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца:
     станаўленне светапоглядных асноў асобы;
     выхаванне    грамадзянска-патрыятычнай    i    маральна-этычнай
культуры;
     iдэалагiчнае суправаджэнне выхаваўчай работы;
     працоўнае выхаванне;
     развiццё    калектывiзму    i    навыкаў  мiжасабовых   зносiн,
фармiраванне актыўнай жыццёвай пазiцыi;
     псiхолага-педагагiчная  прафiлактыка  i  карэкцыя  адхiлення  ў
асобасным развiццi;
     фармiраванне ў  дзяцей  i  моладзi патрэбнасцi ў здаровым ладзе
жыцця;
     выхаванне дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;
     узаемадзеянне з сям'ёй, выхаванне сем'янiна;
     арганiзацыя   канiкулярнага  адпачынку  дзяцей  i   навучэнскай
моладзi;
     развiццё пазашкольнага выхавання i навучання.

                              ГЛАВА 4
          СIСТЭМА ФIНАНСАВАННЯ. ЭТАПЫ РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ

     17. Галоўнымi    крынiцамi    фiнансавання  дадзенай   Праграмы
з'яўляюцца  фiнансавыя  сродкi абласнога i раённых бюджэтаў у рамках
выдзяляемых    асiгнаванняў.   Дадатковымi  крынiцамi   фiнансавання
дадзенай  Праграмы  з'яўляюцца  сродкi,  якiя  будуць  атрыманы   ад
пазабюджэтнай  дзейнасцi, а таксама iншых крынiц, якiя не забаронены
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     18. У  рэалiзацыi  дадзенай Праграмы выдзяляюцца пяць наступных
этапаў:
     2004 год - "Лiдэр".  Этап  прадугледжвае развiццё вучнёўскага i
студэнцкага  самакiравання  ў  навучальных  установах  усiх тыпаў, у
дзейнасцi дзiцячых i маладзёжных аб'яднанняў; пашырэнне ва ўстановах
адукацыi  грамадскiх  аб'яднанняў  "Беларускi  рэспублiканскi   саюз
моладзi", "Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя";
     2005 год - "Патрыёт".  Этап  прысвечаны патрыятычнаму выхаванню
дзяцей  i  юнацтва,  правядзенню  мерапрыемстваў,  прысвечаных  60-й
гадавiне Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне;
     2006 год - "Наш  двор". Этап прадугледжвае арганiзацыю работы з
дзецьмi  i  падлеткамi  па  месцы  жыхарства,  навядзенне парадку на
тэрыторыi навучальнай установы i па месцы жыхарства, стварэнне дзвюх
эксперыментальных  пляцовак,  якiя  стануць  базавымi па распрацоўцы
мадэляў  гэтай дзейнасцi, правядзеннi семiнараў педагагiчных кадраў,
падрыхтоўцы i выданнi iнфармацыйна-метадычных матэрыялаў;
     2007 год - "Сям'я".  Этап  накiраваны  на  павышэнне  ўвагi  да
праблем  сям'i,  яе  выхаваўчага  патэнцыялу,  пошук  новых   шляхоў
рэабiлiтацыi    бацькоў,    якiя  ў  гэтым  маюць  патрэбу,   шляхоў
узаемадзеяння ў працэсе выхавання дзяцей;
     2008 год - "Здаровы  лад  жыцця".  Этап  прысвячаецца павышэнню
зацiкаўленасцi   навучальных  устаноў  да  фармiравання  ў   дзяцей,
падлеткаў  i  студэнтаў патрэбнасцi ў зберажэннi свайго псiхiчнага i
фiзiчнага здароўя.

                              ГЛАВА 5
                    РЭАЛIЗАЦЫЯ ДАДЗЕНАЙ ПРАГРАМЫ

     19. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы забяспечыць:
     далейшае  павышэнне  статуса  выхавання ў адукацыйных установах
усiх тыпаў i вiдаў на аснове шырокай грамадскай згоды;
     стварэнне ўмоў прыярытэтнасцi выхавання ў працэсе адукацыi;
     адзiнства    навучання  i  выхавання  як  двух   узаемазвязаных
кампанентаў у сiстэме адукацыi Гродзенскай вобласцi;
     стварэнне  ўмоў  для  карэкцыi  iснуючых  i  распрацоўкi  новых
рэгiянальных  i  лакальных праграм выхавання з улiкам этнакультурных
фактараў, iншых асаблiвасцей навучальных устаноў;
     стварэнне   нарматыўна-арганiзацыйных,  упраўленчых  умоў   для
павышэння  эфектыўнасцi  выхавання  дзяцей  i  навучэнскай  моладзi,
фармiравання    чалавека-грамадзянiна,    патрыёта,   здольнага   да
стваральнай  працы,  абароны  Айчыны,  праяўлення  маральных якасцей
асобы, сем'янiна, дастойнага прадстаўнiка свайго народа.
     20. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
мерапрыемствамi згодна з дадаткам.

                                              Дадатак
                                              да Праграмы
                                              выхавання дзяцей
                                              i навучэнскай моладзi
                                              ў Гродзенскай вобласцi
                                              на 2004-2008 гады

                           МЕРАПРЫЕМСТВЫ
   па рэалiзацыi Праграмы выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi
              ў Гродзенскай вобласцi на 2004-2008 гады

-------------------------------------T-------------T-------------------------¬
¦    Змястоўны кампанент i формы     ¦    Тэрмiн   ¦ Адказныя за выкананне   ¦
¦              дзейнасцi             ¦  выканання  ¦                         ¦
+------------------------------------+-------------+-------------------------+
¦1. Станаўленне светапоглядных асноў ¦             ¦                         ¦
¦асобы:                              ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.1. фармiраванне ў дзяцей          ¦На працягу   ¦Гродзенскi гарадскi i    ¦
¦дашкольнага ўзросту маральных       ¦ўсяго перыяду¦раённыя выканаўчыя       ¦
¦уяўленняў i вопыту маральных        ¦             ¦камiтэты (далей -        ¦
¦адносiн да прыроды, людзей,         ¦             ¦гаррайвыканкамы)         ¦
¦прадуктаў працы                     ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.2. развiццё ў дзяцей i падлеткаў  ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы          ¦
¦каштоўнасных адносiн да прыроды,    ¦ўсяго перыяду¦                         ¦
¦чалавека, арыентацыя iх на          ¦             ¦                         ¦
¦асэнсаванне дружбы, сыноўскага,     ¦             ¦                         ¦
¦даччынага, сяброўскага абавязку,    ¦             ¦                         ¦
¦чалавечай годнасцi                  ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦выпрацоўка ў маладых людзей         ¦             ¦                         ¦
¦станоўчых адносiн да сiстэмы        ¦             ¦                         ¦
¦жыццёвых каштоўнасцей, сэнсу жыцця  ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.3. выхаванне ў навучэнцаў i       ¦На працягу   ¦Вышэйшыя, сярэднiя       ¦
¦студэнтаў нормаў, прынцыпаў         ¦ўсяго перыяду¦спецыяльныя,             ¦
¦паводзiн i дзейнасцi ў сiстэме      ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчныя ¦
¦"чалавек-прырода-грамадства-        ¦             ¦навучальныя ўстановы     ¦
¦праца-вытворчасць", сiстэматызацыя  ¦             ¦                         ¦
¦ў iх поглядаў, перакананняў,        ¦             ¦                         ¦
¦прынцыпаў дзейнасцi ў сiстэме       ¦             ¦                         ¦
¦"чалавек-асяроддзе-соцыум-          ¦             ¦                         ¦
¦грамадства", "чалавек-вытворчасць-  ¦             ¦                         ¦
¦кар'ера, праца", "iндывiд-          ¦             ¦                         ¦
¦развiццё-самаразвiццё асобы"        ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦iнфармаванне моладзi аб сучасных    ¦             ¦                         ¦
¦вытворчых, эканамiчных, сацыяльных  ¦             ¦                         ¦
¦працэсах у грамадстве               ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.4. правядзенне сярод школьнiкаў,  ¦             ¦                         ¦
¦навучэнцаў i студэнтаў вышэйшых     ¦             ¦                         ¦
¦навучальных устаноў навуковых       ¦             ¦                         ¦
¦даследаванняў па праблемах:         ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦працэсаў сацыяльнага станаўлення    ¦  2004 год   ¦Гаррайвыканкамы i        ¦
¦студэнтаў                           ¦             ¦ўстановы адукацыi        ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦педагагiчных умоў, формаў i метадаў ¦  2005 год   ¦Сярэднiя спецыяльныя     ¦
¦аптымiзацыi                         ¦             ¦навучальныя ўстановы,    ¦
¦сацыяльна-прафесiянальнага          ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчныя ¦
¦станаўлення навучэнцаў              ¦             ¦навучальныя ўстановы     ¦
¦прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх ¦             ¦                         ¦
¦спецыяльных навучальных устаноў     ¦             ¦                         ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦удасканалення зместу, формаў,       ¦  2006 год   ¦Установа адукацыi        ¦
¦метадаў i тэхналогiй маральнага     ¦             ¦"Гродзенскi абласны      ¦
¦выхавання асобы, развiцця яе        ¦             ¦iнстытут павышэння       ¦
¦творчага патэнцыялу                 ¦             ¦квалiфiкацыi кiруючых    ¦
¦                                    ¦             ¦работнiкаў i             ¦
¦                                    ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi",  ¦
¦                                    ¦             ¦установы адукацыi        ¦
¦                                    ¦             ¦"Гродзенскi дзяржаўны    ¦
¦                                    ¦             ¦вучэбна-метадычны цэнтр  ¦
¦                                    ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчнай ¦
¦                                    ¦             ¦адукацыi", "Гродзенскi   ¦
¦                                    ¦             ¦абласны цэнтр            ¦
¦                                    ¦             ¦прафесiянальнай          ¦
¦                                    ¦             ¦арыентацыi моладзi"      ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.5. падрыхтоўка метадычнага пiсьма ¦  2004 год   ¦Упраўленне адукацыi      ¦
¦"Фармiраванне ў вучняў, навучэнцаў  ¦             ¦Гродзенскага абласнога   ¦
¦i студэнтаў светапоглядных асноў на ¦             ¦выканаўчага камiтэта     ¦
¦ўроках (лекцыях) грамадскага i      ¦             ¦(далей - аблвыканкам),   ¦
¦гуманiтарнага цыклаў"               ¦             ¦установа адукацыi        ¦
¦                                    ¦             ¦"Гродзенскi абласны      ¦
¦                                    ¦             ¦iнстытут павышэння       ¦
¦                                    ¦             ¦квалiфiкацыi кiруючых    ¦
¦                                    ¦             ¦работнiкаў i             ¦
¦                                    ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi"   ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.6. абагульненне вопыту работы     ¦  2004-2008  ¦Установа адукацыi        ¦
¦педагагiчных работнiкаў па          ¦     гады    ¦"Гродзенскi дзяржаўны    ¦
¦праблемах фармiравання ў моладзi    ¦             ¦вучэбна-метадычны цэнтр  ¦
¦светапоглядных асноў                ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчнай ¦
¦                                    ¦             ¦адукацыi",               ¦
¦                                    ¦             ¦навучальныя ўстановы     ¦
¦                                    ¦             ¦ўсiх тыпаў; установа     ¦
¦                                    ¦             ¦адукацыi "Гродзенскi     ¦
¦                                    ¦             ¦абласны iнстытут         ¦
¦                                    ¦             ¦павышэння квалiфiкацыi   ¦
¦                                    ¦             ¦кiруючых работнiкаў i    ¦
¦                                    ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi"   ¦
¦                                    ¦             ¦                         ¦
¦1.7. арганiзацыя аптымальных        ¦  2004-2008  ¦Навучальныя ўстановы     ¦
¦прыёмаў, метадаў i формаў работы з  ¦     гады    ¦ўсiх тыпаў,              ¦
¦вучнямi, навучэнцамi i студэнтамi:  ¦             ¦гаррайвыканкамы          ¦
¦фiласофскi стол "Лёс у руках        ¦             ¦                         ¦
¦чалавека", "Жыццё, смерць,          ¦             ¦                         ¦
¦бессмяротнасць", "Мараль i права,   ¦             ¦                         ¦
¦сумленне i закон"                   ¦             ¦                         ¦
¦даследаваннi па праблемах:          ¦             ¦                         ¦
¦"Трактаванне прыроды чалавека,      ¦             ¦                         ¦
¦сэнсу яго жыцця ў творах Я.Коласа,  ¦             ¦                         ¦
¦М.Багдановiча, I.Мележа,            ¦             ¦                         ¦
¦У.Караткевiча, Э.Канта,             ¦             ¦                         ¦
¦У.Бехцерава", "Праблемы моладзi     ¦             ¦                         ¦
¦ўчора, сёння, заўтра"               ¦             ¦                         ¦
¦дыскусii на тэмы:                   ¦             ¦                         ¦
¦"Маральнасць i палiтыка, сумленне i ¦             ¦                         ¦
¦ўлада: мэта i сродкi",  "Маральная  ¦             ¦                         ¦
¦пропаведзь i тэорыя маралi", "Быццё ¦             ¦                         ¦
¦вызначае свядомасць",  "Сэнс жыцця: ¦             ¦                         ¦
¦трактаванне паняцця сёння, у        ¦             ¦                         ¦
¦мiнулым i будучым"                  ¦             ¦                         ¦
¦сакратаўскiя гутаркi:               ¦             ¦                         ¦
¦"Даччын, сыноўскi абавязак i        ¦             ¦                         ¦
¦чалавечая годнасць", "Жыццёвыя      ¦             ¦                         ¦
¦каштоўнасцi: погляд праз            ¦             ¦                         ¦
¦стагоддзi", "Прафесiянальная праца  ¦             ¦                         ¦
¦як сродак самавыражэння"            ¦             ¦                         ¦
¦шчырыя размовы:                     ¦             ¦                         ¦
¦"Час думаць палiтычна", "Жыццё      ¦             ¦                         ¦
¦пражыць па-сапраўднаму"             ¦             ¦                         ¦
¦абарона фантастычных праектаў:      ¦             ¦                         ¦
¦"Хачу бачыць наш горад (нашу вёску, ¦             ¦                         ¦
¦школу)...", "Высокае званне -       ¦             ¦                         ¦
¦чалавек"                            ¦             ¦                         ¦
¦навукова-практычныя канферэнцыi:    ¦             ¦                         ¦
¦"Найбольш значныя падзеi i яркiя    ¦             ¦                         ¦
¦асобы XX стагоддзя", "Пiсьменнiкi i ¦             ¦                         ¦
¦кампазiтары - песняры мужнасцi i    ¦             ¦                         ¦
¦сапраўднай доблесцi"                ¦             ¦                         ¦
+------------------------------------+-------------+-------------------------+
¦2. Выхаванне                        ¦             ¦                         ¦
¦грамадзянска-патрыятычнай i         ¦             ¦                         ¦

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations