Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. №300 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 7

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
     - кантроль за вядзеннем улiковых дакументаў;
     - прагляд адабраных для спiсання, перадачы, продажу выданняў;
     - вiзiраванне актаў на выключэнне дакументаў (камiсiя мае права
адхiлiць  прадастаўленыя  структурнымi  падраздзяленнямi   акты   на
выключэнне выданняў як недастаткова абгрунтаваныя);
     - вызначэнне кошту *) страчаных бiблiятэчных дакументаў;
     - вызначэнне  ўмоў  дагавораў,  якiя   гарантуюць   захаванасць
бiблiятэчных дакументаў пры арганiзацыi выязных выставак, праглядаў,
а таксама пры перадачы часткi фонду ў часовае карыстанне,  арэнду  i
г.д.

 ____________________________
     *) Рашэнне  камiсii  аб  ацэнцы  выданняў  i  iншых  матэрыялаў
афармляецца актам. Ён з'яўляецца дакументам, якi пацвярджае iх кошт.

                 2. Размяшчэнне i захоўванне фонду

     2.1. Памяшканнi  для  захоўвання  фонду  павiнны  знаходзiцца ў
будынках, якiя забяспечваюць тэмпературны i вiльготнасны рэжым.

     2.2. У кнiгасховiшчы бiблiятэкi забараняецца:
     - уваходзiць у верхняй вопратцы;
     - знаходзiцца пабочным асобам;
     - праводзiць сходы, нарады, iншыя мерапрыемствы;
     - захоўваць пабочныя рэчы,  а таксама рэчы  асабiстага  ўжытку:
адзенне, абутак, прадукты харчавання.

     2.3. Будынкi  i  памяшканнi  для захоўвання бiблiятэчнага фонду
павiнны быць абсталяваны пажарнай i ахоўнай сiгналiзацыяй.

     2.4. Кнiгi,  часопiсы,  газеты  i   iншыя   матэрыялы   павiнны
захоўвацца   ў   вертыкальным   або   гарызантальным   становiшчы  i
размяшчацца так, каб адлегласць ад iх да верхняй палiцы была не менш
за 2 см.

     2.5. Брашуры,  лiставыя  i  iншыя дакументы невялiкага аб'ёму i
фармату,  а  таксама  дакументы,  якiя   не   падлягаюць   падшыўцы,
захоўваюць  у  кантэйнерах  розных  вiдаў,  форм  i  памераў.  Тонкi
сшыткавы   i   лiставы   матэрыял   нотных   выданняў    захоўваецца
гарызантальна ў спецыяльных каробках з адкiдной накрыўкай.

     2.6. Для   захоўвання   фондаў  рэдкай  кнiгi  прадугледжваюцца
каробкi,  папкi,  футляры i г.д.  на спецыяльным клеi, у склад якога
ўваходзяць  антыцвiльныя  i дэзiнфекцыйныя рэчывы,  а таксама папера
для абгортвання, тканiна для пракладак у футляры.

     2.7. Лiставыя i камплектныя  выяўленчыя  выданнi  захоўваюць  у
папках,  якiя  адпавядаюць  iх  памеру,  на  здвоеных стэлажах або ў
спецыяльна абсталяваных шафах.

     2.8. Мiкрафiльмы,  мiкрафiшы  захоўваюцца  ў   металiчных   або
пластмасавых каробках у спецыяльных металiчных шафах.

     2.9. Грампласцiнкi   вiнiлiтавыя  размяшчаюцца  ў  вертыкальным
становiшчы  ў  асобных  ячэйках  спецыяльна  абсталяваных  драўляных
стэлажоў.   Каб   пазбегнуць   нераўнамернай  нагрузкi  i  нахiлення
грампласцiнак у адзiн бок палiцы,  шафы дзеляць  на  секцыi  памерам
10-15  см  (на  30-35  пласцiнак).  Вышыня  i глыбiня секцыi павiнны
адпавядаць найбольшаму фармату пласцiнкi - 35 см.

     2.10. Гiбкiя пласцiнкi  неабходна  захоўваць  у  гарызантальным
становiшчы стосамi не больш за 20 экземпляраў.

     2.11. Грампласцiнкi   павiнны  ўтрымлiвацца  ў  канвертах,  каб
пазбегнуць  пылу,  якi  выклiкае  патрэскванне.   Кожная   пласцiнка
засцерагаецца  двума пакрыццямi:  унутраным полiэтыленавым пакетам i
верхнiм,  зробленым з тоўстай паперы. Край унутранага пакета павiнен
быць павернуты да ўнутранай сценкi верхняга канверта.  Кампакт-дыскi
захоўваюцца ў каробках, у якiх яны набыты.

     2.12. Дыяфiльмы   i   дыяпазiтывы   неабходна    захоўваць    у
пластмасавых  i  металiчных  каробачках  у  каталожных цi спецыяльна
абсталяваных шафах з паглыбленнямi цылiндрычнай формы.

     2.13. Кiнафiльмы  павiнны  ўтрымлiвацца  ў  круглых  металiчных
каробках  або  ў  кардонных  футлярах у гарызантальным становiшчы на
кнiжных стэлажах цi ў шафах.

     2.14. Магнiтныя  стужкi  i  дыскеты   неабходна   захоўваць   у
цэлафанавых  пакетах,  каробках з пластмасы або кардону на драўляных
стэлажах цi ў шафах, воддаль ад вялiкiх жалезных мас, каб пазбегнуць
размагнiчвання.

     2.15. CD-ROM   захоўваюцца  ў  вытворчай  упакоўцы  на  кнiжных
стэлажах цi ў шафах.

     2.16. Не  дапускаецца   захоўванне   дакументаў   у   штабелях,
складзiраванне на падлозе, падаконнiках, лесвiчных пляцоўках i iншых
месцах, не прызначаных для гэтай мэты.

     2.17. Асвятленне   памяшканняў   кнiгасховiшчаў    можа    быць
натуральным  i  штучным.  Пры  натуральным асвятленнi не дапускаецца
пападанне на фонд прамых  сонечных  промняў.  Стэлажы  павiнны  быць
размешчаны перпендыкулярна да вокнаў на адлегласцi не менш 60 см.
     Пры штучным асвятленнi нельга  перавышаць  нормы  асветленасцi.
Электрычнае  асвятленне  забяспечваюць  лямпы  напальвання з разлiку
адна лямпа ў 40-60 вт на кожныя 2 м мiжстэлажных праходаў i па 75 вт
на кожныя 4-5 м у галоўным праходзе.

     2.18. Пры  захоўваннi рэдкiх кнiг абавязковай умовай з'яўляецца
абмежаванне асвятлення.  Вокны ў памяшканнi,  дзе захоўваюцца рэдкiя
кнiгi, забяспечваюцца святлозатрымлiваючымi прыстасаваннямi (матавае
шкло,  шторы):  зашклёныя шафы  i  вiтрыны  -  зялёнымi  або  iншымi
шторамi,  якiя не прапускаюць святла.  Ужыванне лямп дзённага святла
як пастаяннага асвятлення не дапускаецца.

     2.19. Аптымальная  тэмпература   захоўвання   фонду   +17-20°С,
адносная   вiльготнасць   паветра   55%,  для  мiкрафiльмаў  -  30%.
Тэмпература  вызначаецца  па  сухому   тэрмометру   псiхрометра,   а
вiльготнасць  -  па  псiхраметрычнай  таблiцы  на  падставе рознасцi
тэмператур сухога i вiльготнага тэрмометраў.

     2.20. Зачыненыя  шафы  i  сейфы   для   захоўвання   дакументаў
неабходна праветрываць не менш чым адзiн раз у тыдзень.

     2.21. Дапускаецца    рэгуляванне    тэмпературна-вiльготнаснага
рэжыму ў памяшканнях  шляхам  праветрывання  праз  форткi,  фрамугi,
дзверы.  Перыядычнасць  праветрывання  залежыць  ад  стану вонкавага
паветра i паветра ў памяшканнi для захоўвання дакументаў.

     2.22. Адна з умоў нармальнага рэжыму захоўвання фонду  -  ахова
яго ад пылу i ачыстка ад бiялагiчных шкоднiкаў.  Гэта работа павiнна
праводзiцца рэгулярна,  не менш 1-2 разоў у год з дапамогай бытавога
пыласосу  i  тампона з ваты (марлi),  змочанага ў растворы фармалiну
(2,5+-0,5%).

     2.23. Для прафiлактыкi перасыхання  i  пашкоджання  скураных  i
пергаментных  пераплётаў  рэдкiх  выданняў 1 раз у 3 гады робiцца iх
змякчэнне (тлушчаванне) спецыялiстам-рэстаўратарам.

     2.24. У памяшканнi неабходна падтрымлiваць чысцiню.

     2.25. Адзiн   раз   у   месяц    у    бiблiятэках    абавязкова
ўстанаўлiваецца санiтарны дзень для генеральнай уборкi памяшканняў i
абяспылвання фонду.

     2.26. У бiблiятэцы неабходна выконваць процiпажарныя правiлы, у
прыватнасцi,  мець  вогнетушыцелi.  Каб  пазбегнуць  пажараў,  фонды
павiнны знаходзiцца не блiжэй  аднаго  метра  ад  батарэй  ацяплення
(печаў).  Курэнне  дазваляецца  толькi  ў  спецыяльна адведзеных для
гэтага месцах.  Патрабаваннi да пажарнай бяспекi вызначаюцца  ДАСТам
12.1.004-85 "Пожарная безопасность. Общие требования".

             3. Захоўванне фонду ў працэсе выкарыстання

     3.1. Якасна  арганiзаваная работа па захоўванню фонду ў працэсе
яго выкарыстання  з'яўляецца  гарантыяй  доўгатэрмiновага  iснавання
бiблiятэчных  дакументаў.  Яна  патрабуе  дакладнай арганiзацыi ўсёй
дзейнасцi бiблiятэк па абслугоўванню чытачоў.

     3.2. Бiблiятэкi павiнны сiстэматычна праводзiць  дробны  рамонт
выданняў (уклейванне асобных аркушаў,  лiквiдацыя разрываў старонак,
падклейка пераплёту i г.д.).  Складаную рэстаўрацыю  выданняў,  якiя
маюць   гiстарычную   або  навукова-мастацкую  каштоўнасць,  павiнны
выконваць спецыялiсты-рэстаўратары.
     На базе  мiкрафотакапiравання  неабходна ствараць страхавы фонд
найбольш каштоўных у навуковых,  гiстарычных i  мастацкiх  адносiнах
выданняў, якiя прызначаны для працяглага i пастаяннага захоўвання.

     3.3. Выдача  кнiг  i  iншых  дакументаў  ажыццяўляецца на пэўны
тэрмiн у адпаведнасцi з правiламi карыстання бiблiятэкай.

     3.4. Выдача кнiг  у  перасоўныя  бiблiятэкi  для  абслугоўвання
працоўных   калектываў  i  насельнiцтва  ажыццяўляецца  на  падставе
дагавора,  заключанага з арганiзацыяй,  якая  атрымлiвае  перасоўную
бiблiятэку i прымае на сябе адказнасць за захаванасць кнiг.  Выданнi
i  матэрыялы   перадаюцца   загадчыку   бiблiятэчнага   пункта   або
бiблiятэкару на грамадскiх пачатках па даверанасцi на пэўны тэрмiн.

     3.5. Бiблiятэкар   павiнен   рэгулярна  сачыць  за  своечасовым
вяртаннем у бiблiятэку выданняў, якiя ўзяты чытачамi, i прымаць меры
па барацьбе з запазычанасцю.

     3.6. У  фонд  адкрытага  доступу  чытачы  дапускаюцца  толькi ў
прысутнасцi бiблiятэкара.

     3.7. Забараняецца выдача чытачам:
     - дакументаў, якiя не прайшлi бiблiятэчную апрацоўку;
     - адзiных   экземпляраў   даведачных    выданняў,    слоўнiкаў,
энцыклапедый дадому *).

 ____________________________
     *) У  выключных  выпадках  магчыма  выдача  такiх  выданняў  на
нерабочы для бiблiятэкi час.

     3.8. У  бiблiятэцы павiнен быць забяспечаны кантроль за вынасам
выданняў i матэрыялаў.

     3.9. Фiзiчная захаванасць аўдыёвiзуальных  дакументаў  залежыць
ад iх правiльнага выкарыстання. У сувязi з гэтым неабходна:
     - праслухоўваць грамзапiс толькi на непашкоджаным электрафоне;
     - адзiн  раз  у  год  для  зняцця электрастатыкi перамотваць на
магнiтафоне магнiтную стужку, якая не карыстаецца попытам;
     - працiраць    чыстай   вiльготнай   анучай   (аксамiтнай   або
фланелевай) пласцiнку перад праслухоўваннем;
     - не  карыстацца  зношанай  iголкай,  каб не пашкодзiць гукавую
канаўку (рабочы тэрмiн прыгоднасцi iголкi 1000 гадзiн).

                         4. Праверка фонду

     4.1. Галоўнай мэтай праверкi з'яўляецца ўстанаўленне  фактычнай
наяўнасцi  бiблiятэчных дакументаў,  выяўленне памылак у арганiзацыi
фонду i павышэнне адказнасцi за яго захаванасць.

     4.2. Праверка бiблiятэчнага фонду прадугледжваецца ў гадавых  i
перспектыўных  планах  бiблiятэк  i  iх структурных падраздзяленняў.
Перыядычнасць праверак залежыць ад аб'ёму фонду:
     - фонд да 50 тыс.экз. - праз 5 гадоў;
     - фонд ад 51 да 100 тыс.экз. - праз 7 гадоў;
     - фонд звыш 100 тыс.экз. - праз 10 гадоў;
     -  каштоўны фонд правяраецца не радзей аднаго разу ў 5 гадоў;
     - найбольш каштоўны - праз 3 гады;
     - фонд, якi захоўваецца ў сейфах, - штогодна.
     Дапускаецца прымяненне  iншых  тэрмiнаў  праверкi  i выбарачная
праверка  фонду  па  распараджэнню   дырэктара   або   вышэйстаячага
кiраўнiцтва.
     Праверка фонду праводзiцца таксама пры змене адказнай за  фонды
асобы i пры стыхiйных бедствах.
     Фонд асобных  структурных  падраздзяленняў,  або  яго   асобныя
часткi правяраецца ў залежнасцi ад аб'ёму.
     Кантроль за перыядычнасцю правядзення праверак  ускладаецца  на
кiраўнiка  бiблiятэкi або прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы,  у
распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.
     Праверка фонду  пры  надзвычайных  абставiнах  або  пры   змене
адказнай асобы залiчваецца за планавую.

     4.3. Работа па  праверцы  фонду  пачынаецца  з  выдання  загада
кiраўнiка  бiблiятэкi  цi прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы,  у
распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.  Згодна з  гэтым  загадам
прызначаецца камiсiя i вызначаюцца тэрмiны правядзення праверкi.

     4.4. Час, неабходны для праверкi фонду, вызначаецца зыходзячы з
прыкладных дзённых  норм:  напiсанне  талонаў  -  350  штук;  падбор
талонаў па   iнвентарных  нумарах  -  2  тыс.адзiнак;  зверка  iх  з
"Iнвентарнай кнiгай" - 2 тыс.адзiнак;  зверка "Iнвентарнай кнiгi"  з
фондам - 500 адзiнак.

     4.5. Праверка фонду робiцца па кантрольных талонах (гл. дадатак
16)  або  шляхам  непасрэднай  зверкi  дакументаў  з   "Iнвентарнымi
кнiгамi".

     4.6. Праверка  завяршаецца  складаннем акта (гл.  дадатак 11) з
тлумачальнай запiскай i спiсам выданняў, якiя адсутнiчаюць.

     4.7. Акт,   падпiсаны   камiсiяй,   зацвярджаецца    кiраўнiком
бiблiятэкi цi прадпрыемства,  арганiзацыi, установы, у распараджэннi
якiх знаходзiцца бiблiятэка.
                 5. Матэрыяльная адказнасць чытачоў

     5.1. Кожны чытач нясе адказнасць за  захаванасць  i  своечасовы
зварот  у  бiблiятэку  дакументаў,  якiя  выданы  яму  бiблiятэкай у
часовае карыстанне.

     5.2. У   выпадку   страты   або   пашкоджання   дакументаў    з
бiблiятэчнага  фонду  чытач  павiнен замянiць iх адпаведна такiмi ж,
або прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi,  а пры немагчымасцi замены
- кампенсаваць страты ў формах i памерах, якiя ўстаноўлены правiламi
карыстання бiблiятэкай i прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.

     5.3. На прыём грошай ад чытача ўзамен страчаных  iм  дакументаў
складаецца  прыходны  касавы  ордэр  i  чытачу  выдаецца  квiтанцыя.
Мясцовыя  органы  кiравання  культурай  абавязаны  забяспечваць  ЦБС
прыходнымi касавымi ордэрамi.
     Грашовыя сродкi,  атрыманыя ад чытача,  пералiчваюцца  ў  даход
адпаведнага бюджэту.

     5.4. За  дакументы,  страчаныя  непаўналетнiм  чытачом,  нясуць
адказнасць бацькi,  апекуны,  навучальныя,  выхаваўчыя або  лячэбныя
ўстановы, пад наглядам якiх ён знаходзiцца.
     Непаўналетнi чытач   кампенсуе    страту,    нанесеную    фонду
бiблiятэкi, у тым выпадку, калi ён мае заработак або стыпендыю.

     5.5. Адказнасць за захаванасць выданняў i матэрыялаў, атрыманых
па мiжбiблiятэчнаму абанементу, нясе абанент на падставе дакументаў:
бланк-заказ,  тэлэтайпаграма,  фотатэлеграма.  У выпадку пашкоджання
або страты выданняў абанент павiнен замянiць iх такiмi ж (арыгiналам
або копiяй) па дамоўленасцi з бiблiятэкай.
     Заўвага. За выданнi i матэрыялы,  якiя страчаны пры  перасылцы,
нясуць адказнасць паштовыя аддзяленнi сувязi.

          6. Матэрыяльная адказнасць работнiкаў бiблiятэк

     6.1. Адказнасць  за  захаванасць бiблiятэчнага фонду нясуць усе
работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць да яго доступ.

     6.2. Адмiнiстрацыя  не  мае  права  заключаць  з  бiблiятэчнымi
работнiкамi дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi.

     6.3. Абмежаваную   матэрыяльную  адказнасць  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам нясуць:
     работнiкi бiблiятэк - у памеры нанесенай страты (за пашкоджанне
або знiшчэнне па нядбайнасцi выданняў i матэрыялаў),  але  не  вышэй
свайго сярэдняга месячнага заработку;
     кiраўнiкi прадпрыемстваў,  устаноў i арганiзацый, iх намеснiкi,
кiраўнiкi  структурных  падраздзяленняў  -  у памеры нанесенай па iх
вiне  страты,  але  не  вышэй   трохкратнага   сярэдняга   месячнага
заработку,  калi  страта  нанесена  няправiльнай пастаноўкай улiку i
захавання матэрыяльных каштоўнасцей.

     6.4. Работнiкi  бiблiятэк  нясуць  матэрыяльную  адказнасць   у
поўным  памеры  страты,  прычыненай  па iх вiне ў тым выпадку,  калi
недахоп кнiг выклiканы  дзеяннямi,  якiя  караюцца  законам  (кража,
прысвойванне, наўмыснае пашкоджанне выданняў i г.д.). Кошт нанесенай
шкоды вызначаецца па дзеючых цэнах на момант вынясення рашэння аб яе
спагнаннi *).

 ____________________________
     *) Аб   дадатковых   мерах   па   дзяржаўнаму   рэгуляванню   i
кантраляванню  дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання.  Пастанова СМ РБ ад
25.11.92, N 711 // Зб.  пастаноў урада  Рэспублiкi  Беларусь,  1992,
N 33, ст.604, п.4.

     6.5. Пры  закрытым  доступе  чытачоў  да  фонду  адказнасць  за
выяўлены недахоп нясуць усе работнiкi бiблiятэкi,  якiя маюць доступ
да яго.

     6.6. За кнiгi,  прынятыя замест страчаных, але нераўнацэнныя па
кошту i зместу,  матэрыяльную адказнасць нясе  бiблiятэкар,  якi  iх
прымаў.

     6.7. Страта,  якая  не  перавышае  сярэднi  месячны  заработак,
утрымлiваецца  з   бiблiятэкара   па   распараджэнню   адмiнiстрацыi
бiблiятэкi,  з кiраўнiка бiблiятэкi - па распараджэнню вышэйстаячага
органа шляхам утрымання неабходнай сумы з заработнай платы.
     Распараджэнне адмiнiстрацыi  павiнна  быць  зроблена  не пазней
двух тыдняў з дня выяўлення страты i прынята да выканання не раней 7
дзён з дня паведамлення аб гэтым работнiка.
     Калi работнiк не згодны з вылiкам або  яго  памерам,  працоўная
спрэчка   па   яго  заяве  разглядаецца  ў  парадку,  прадугледжаным
заканадаўствам.
     У астатнiх   выпадках   пакрыццё  страты  ажыццяўляецца  шляхам
прад'яўлення iску ў суд.

     6.8. Пры кожнай выплаце заработнай  платы  агульны  памер  усiх
утрыманняў   не   можа   перавышаць   20%,  а  ў  асобных  выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам, - 50% заработнай платы.
     Заўвага. Не   дапускаецца   ўтрыманне   з   выхадной  дапамогi,
кампенсацыйных  i  iншых  выплат,   на   якiя   ў   адпаведнасцi   з
заканадаўствам не распаўсюджваецца спагнанне.

           III.  СПРАВАВОДСТВА Ў АРГАНIЗАЦЫI ЎЛIКУ ФОНДАЎ

     1. Арганiзацыя  работы  з  дакументамi  па  ўлiку бiблiятэчнага
фонду здзяйсняецца па правiлах вядзення справаводства.
     Для катэгорыi дакументаў, якiя забяспечваюць улiк i захаванасць
фонду, устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны захоўвання:

 --------------------------------T-------------------------------¬
 ¦      Катэгорыя дакумента      ¦      Тэрмiны захоўвання       ¦
 +-------------------------------+-------------------------------+
 ¦Iнвентарная кнiга              ¦Пастаянна                      ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Улiковы каталог                ¦Пастаянна                      ¦
 ¦(рэтраспектыўная частка)       ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Кнiга сумарнага ўлiку          ¦Пастаянна                      ¦
 ¦бiблiятэчнага фонду            ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Суправаджальныя дакументы      ¦2 гады пасля праверкi          ¦
 ¦(накладныя, рахункi i г.д.)    ¦фонду                          ¦
 ¦на новыя паступленнi           ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Акты на кнiгi, часопiсы i      ¦3-5 гадоў                      ¦
 ¦iншыя дакументы, атрыманыя     ¦                               ¦
 ¦без суправаджальнага дакумента ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Акты аб пакупцы кнiг i iншых   ¦Пастаянна                      ¦
 ¦дакументаў у прыватных асоб    ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Журналы (сшыткi) улiку         ¦Пастаянна                      ¦
 ¦дакументаў, якiя прыняты ў     ¦                               ¦
 ¦чытачоў ўзамен страчаных       ¦                               ¦
 ¦                               ¦                               ¦
 ¦Акты аб выключэннi i акты      ¦3 гады пасля праверкi          ¦
 ¦праверкi бiблiятэчных фондаў   ¦фонду                          ¦
 L-------------------------------+--------------------------------

     2. Акты  аб  выключэннi  дакументаў  з  бiблiятэчнага  фонду  i
дададзеныя  да  iх  спiсы  (кнiжныя  фармуляры,  каталожныя  карткi,
тытульныя  лiсты),  тэрмiн  захоўвання  якiх  закончыўся,   належаць
знiшчэнню   ва   ўстаноўленым  парадку  без  зацвярджэння  архiўнымi
ўстановамi (гл.  дадатак 13).  Тэрмiн  захоўвання  вылiчваецца  з  1
студзеня наступнага пасля праверкi года.

     3. Змяненнi,  якiя  ўносяцца  ва  ўлiковыя дакументы (памылкова
прастаўленыя iнвентарныя нумары,  замена  прастаўленых  на  выданнях
iнвентарных  нумароў  новымi  ў  выпадку страты "Iнвентарнай кнiгi",
перапiска  картак  улiковага  каталога  або  картак   рэгiстрацыйнай
картатэкi  на  перыядычныя  выданнi  ў сувязi з iх фiзiчным зносам i
г.д.) праводзяцца на падставе загада або распараджэння дырэктара.


                                                           Дадатак 1

                         Iнвентарная кнiга
 19  г.
 -------T----------T----------T-------T-------T----T-------T-------¬
 ¦Дата  ¦Iнвентарны¦Адзнака аб¦Аўтар i¦Год    ¦Цана¦N i    ¦Заўвагi¦
 ¦запiсу¦нумар     ¦праверцы  ¦назва  ¦выдання¦    ¦дата   ¦       ¦
 ¦      ¦          ¦фонду     ¦       ¦       ¦    ¦акта   ¦       ¦
 ¦      ¦          +-T--T--T--+       ¦       ¦    ¦аб     ¦       ¦
 ¦      ¦          ¦ ¦  ¦  ¦  ¦       ¦       ¦    ¦выбыццi¦       ¦
 +------+----------+-+--+--+--+-------+-------+----+-------+-------+
 ¦  1   ¦    2     ¦    3     ¦  4    ¦   5   ¦  6 ¦   7   ¦   8   ¦
 L------+----------+----------+-------+-------+----+-------+--------


                                                           Дадатак 2

        Прыкладная форма акт-пуцёўкi *) перадачы дакументаў
                  у структурныя падраздзяленнi ЦБС
               (Пры рабоце ў аўтаматызаваным рэжыме)

 ____________________________
     *) Адначасова  з'яўляецца раздрукоўкай камп'ютэрнай iнвентарнай
кнiгi.

 ------T----------T-------------------T----T-------------T-------¬
 ¦N п/п¦Iнвентарны¦Аўтар, назва,      ¦Цана¦Расстановачны¦Заўвагi¦
 ¦     ¦нумар     ¦месца, год выдання ¦    ¦нумар        ¦       ¦
 +-----+----------+-------------------+----+-------------+-------+
 ¦  1  ¦     2    ¦         3         ¦ 4  ¦       5     ¦   6   ¦
 L-----+----------+-------------------+----+-------------+--------

     Усяго: ____________ экз. на суму _____________ руб.

     Перадаў
     Прыняў

     Колькасць экземпляраў раўняецца  апошняму  нумару  дакумента  ў
вопiсе (па графе - 1).
     Сума па вопiсу раўняецца суме цэн кожнага дакумента (па графе -
4).


                                                           Дадатак 3


             Кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду

     Частка 1. Паступленне ў фонд              _______________ стар.

 -------T------T---------T----------------T-----------------------
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦        Паступiла
 ¦      ¦      ¦         ¦                +-----------T-----------
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦  усяго    ¦у тым лiку
 ¦      ¦      ¦         ¦                +----T------+-----------
 ¦Дата  ¦N     ¦Адкуль   ¦N               ¦экз.¦назваў¦кнiг,
 ¦запiсу¦запiсу¦паступiлi¦суправаджальнага¦    ¦*)    ¦брашур
 ¦      ¦      ¦         ¦дакумента       ¦    ¦      ¦
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦    ¦      ¦
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦    ¦      +----T------
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦    ¦      ¦экз.¦назваў
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦    ¦      ¦    ¦
 ¦      ¦      ¦         ¦                ¦    ¦      ¦    ¦
 +------+------+---------+----------------+----+------+----+------
 ¦  01  ¦ 02   ¦  03     ¦       04       ¦ 1  ¦      ¦  2 ¦
 L------+------+---------+----------------+----+------+----+------

                                                         Працяг

 --------------------------------------------------------------

 --------------------------------------------------------------

 ------------------------T---------T---------------------------
 ¦       перыёдыкi       ¦мiкраформ¦          АВ дакументаў
 ¦                       ¦         ¦
 +-----------T-----------+         +--------------T------------
 ¦ часопiсаў ¦  газет    ¦         ¦грампласц.,   ¦дыяфiл.,
 +----T------+----T------+         ¦магнiтаф.     ¦дыяпазiтываў
 ¦экз.¦назваў¦экз.¦назваў¦         ¦стужак,       ¦
 ¦    ¦      ¦    ¦      ¦         ¦кампакт.      ¦
 ¦    ¦      ¦    ¦      ¦         ¦дыскаў        ¦
 +----+------+----+------+---------+--------------+------------
 ¦  3 ¦      ¦  4 ¦      ¦     5   ¦       6      ¦      7
 L----+------+----+------+---------+--------------+------------

                                                              Працяг

 -------------------------------------------------------------------

 ---------------------------------------------T---------------------
                                              ¦   з агульнай
 -----------T----------T----------T-----------+----------T----------
            ¦выяўленчых¦электрон- ¦iншых      ¦мастацкай ¦на
            ¦дакументаў¦ных       ¦дакументаў:¦лiтаратуры¦беларускай
 -----------+          ¦дакументаў¦нот,       ¦          ¦мове
 ¦вiдэакасет¦          ¦          ¦стандартаў ¦          ¦
 ¦          ¦          ¦          ¦карт i iнш.¦          ¦
 ¦          ¦          ¦          ¦           ¦          ¦

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations