Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28 августа 1998 г. №300 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыя па ўлiку i захаванню бiблiятэчных фондаў у Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
старонак",  якi  завяраецца  подпiсам  дырэктара  ЦБС  i   пячаткай.
Iнвентарная кнiга замене не падлягае.
     38. Формай  iндывiдуальнага  ўлiку  перыядычных  выданняў   пры
рабоце  як  у  аўтаматызаваным  рэжыме,  так  i  ў ручным з'яўляецца
рэгiстрацыйная  картатэка, якая складаецца з двух раздзелаў: 1) улiк
паступаючых часопiсаў; 2) улiк паступаючых газет.
     У  ЦБС,  якiя  працуюць  у  аўтаматызаваным  рэжыме,  у  якасцi
рэгiстрацыйнай  картатэкi  на  перыёдыку выкарыстоўваецца база даных
(далей - БД) "Падпiска".
     39. У    ЦБС   перыядычныя  выданнi  паступаюць  непасрэдна   ў
бiблiятэкi.    Iнфармацыя    аб    гэтым    абагульняецца   аддзелам
камплектавання  ЦБС  у  зводнай рэгiстрацыйнай картатэцы перыядычных
выданняў.  Пры  рабоце  ў ручным рэжыме на правым баку кожнай карткi
прастаўляецца  колькасць выпiсаных камплектаў кожнай назвы на ЦБС, а
на адвароце - iх размеркаванне па сiстэме згодна з дадаткам 10.
     40. У    ЦБС,    якiя   працуюць  у  ручным  рэжыме,   аддзелам
камплектавання  вядзецца ўлiковы каталог. З пераходам на iнвентарныя
кнiгi  вядзенне ўлiковага каталога як фiнансавага дакумента спынена.
Яго  рэтраспектыўная  частка  належыць  захоўванню  ў адпаведнасцi з
правiламi  захоўвання  фiнансавых  дакументаў. За ўлiковым каталогам
застаецца  функцыя  службовага алфавiтнага каталога. Карткi на новыя
паступленнi  павiнны змяшчаць iнфармацыю аб месцазнаходжаннi кожнага
экзэмпляра бiблiятэчных дакументаў.
     40.1. На  кожны  бiблiятэчны  дакумент  у  каталозе афармляецца
асобная каталожная картка згодна з дадаткам 11. На адным баку карткi
змяшчаюцца    поўнае   бiблiяграфiчнае  апiсанне  дакумента,   цана,
абазначаная ў суправаджальным дакуменце, тыраж.
     Адваротны  бок  карткi  падзяляецца  на  дзве  часткi.  Верхняя
разлiнейваецца    на    квадраты  адпаведна  колькасцi   структурных
падраздзяленняў  ЦБ  i  фiлiялаў  у  ЦБС,  умоўныя  абазначэннi якiх
вызначае ЦБ. У сетцы адзначаецца размеркаванне атрыманых экзэмпляраў
дакумента.
     Нiжняя  частка  адлюстроўвае рух агульнай колькасцi экзэмпляраў
назвы, якiя паступiлi ў фонд ЦБС. У графе "Год, нумар запiсу ў кнiзе
сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага  фонду,  колькасць экзэмпляраў, якiя
паступiлi"  прастаўляюцца  дзве апошнiя лiчбы года, праз працяжнiк -
нумар  запiсу  партыi,  у  складзе  якой паступiў дакумент, а затым,
таксама  праз  працяжнiк,  -  колькасць  экзэмпляраў гэтага выдання,
напрыклад: 01-7-24.
     Пры    выбыццi   дакумента  ў  графе  "Нумар  акта,   колькасць
экзэмпляраў,  якiя выбылi" адзначаецца нумар акта i праз працяжнiк -
колькасць экзэмпляраў, якiя выбылi.
     Пры  рабоце  ў  аўтаматызаваным рэжыме звесткi аб размеркаваннi
паступленняў  збiраюцца  ў ЭВМ у таблiцы размеркавання дакументаў па
структурных  падраздзяленнях,  якая знаходзiцца ў камп'ютэрнай базе.
На  аснове  даных  таблiцы  размеркавання  дакументаў па структурных
падраздзяленнях  праграмна  фармiруецца  i  раздрукоўваецца  зводная
ведамасць  улiку  размеркавання  дакументаў па ЦБС. Прыкладная форма
прыведзена згодна з дадаткам 12.
     40.2. Кожны  вiд  дакументаў  мае  самастойны  рад у каталозе i
выдзяляецца  за  цэнтральным  раздзяляльнiкам з адпаведным надпiсам,
напрыклад,  "электронныя дакументы", "АВ-дакументы", "ноты", "карты"
i  гэтак  далей,  за  якiм  ставяцца  карткi  з  апiсаннем дакумента
адпаведнага вiду.
     40.3. У  асобны  рад  таксама  выдзяляюцца карткi на дакументы,
якiя  не  бяруцца  на  баланс.  Пасля  сумарнага ўлiку на кожны з iх
заводзiцца самастойная картка. Безбалансавыя (нефандуемыя) дакументы
iнвентарны нумар не атрымоўваюць.
     40.4. Доступ    да    ўлiковага  каталога  дазваляецца   толькi
супрацоўнiкам  аддзела камплектавання i апрацоўкi. Адказнасць за яго
захаванасць ускладаецца на кiраўнiка аддзела.

                       Глава 5. Сумарны ўлiк

     41. Сумарнаму    ўлiку   бiблiятэчнага  фонду  падлягаюць   усе
дакументы, якiя ўключаюцца i выключаюцца з яго.
     42. У  мэтах  аналiзу  расходавання сродкаў на камплектаванне ў
сумарны  ўлiк  уводзiцца  паказчык кошту новых паступленняў у адзiны
фонд i фонды структурных падраздзяленняў.
     43. Сумарныя звесткi аб фондзе i яго руху фiксуюцца ва ўлiковай
форме (як электроннай, так i друкаванай) у трох частках:
     Частка 1. Паступленне ў фонд
     Частка 2. Выбыццё з фонду
     Частка 3. Вынiкi руху фонду.
     44. Пры    рабоце    ў  аўтаматызаваным  рэжыме  сумарны   ўлiк
здзяйсняецца  шляхам накаплення ў ЭВМ звестак аб паступленнях, стане
фонду i яго руху.
     Электронная  кнiга  сумарнага ўлiку (ведамасць сумарнага ўлiку)
вядзецца толькi на адзiны фонд. Прыкладная форма прыведзена згодна з
дадаткам 13. Асобна на фiлiялы ведамасцi сумарнага ўлiку не вядуцца.
Пры  неабходнасцi  вынiковыя даныя за адпаведны перыяд выводзяцца на
папяровы носьбiт.
     Цана ўказваецца толькi на новыя паступленнi.
     Ведамасць  сумарнага  ўлiку  можа быць формай справаздачы перад
адмiнiстрацыяй i бухгалтэрыяй.
     45. Формай  сумарнага  ўлiку  ў  ручным рэжыме з'яўляецца кнiга
сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага  фонду  згодна з дадаткам 14. Кожная
партыя дакументаў па меры паступлення рэгулярна запiсваецца ў першай
частцы на асобным радку пад чарговым нумарам.
     45.1. Зводныя  звесткi аб часопiсах, газетах i выданнях органаў
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, якiя паступiлi за год, рэгiструюцца ў
першай  частцы  кнiгi  сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага фонду ў канцы
года.  Падставай для ўнясення перыядычных выданняў у кнiгу сумарнага
ўлiку бiблiятэчнага фонду з'яўляецца акт.
     Кожнае    структурнае  падраздзяленне  ЦБС  у  канцы  года   па
рэгiстрацыйнай  картатэцы  падлiчвае колькасць атрыманых перыядычных
выданняў i складае згодна з дадаткам 15 акт, якi перадаецца ў аддзел
камплектавання цэнтральнай бiблiятэкi для ўнясення ў кнiгу сумарнага
ўлiку бiблiятэчнага фонду адпаведных структурных падраздзяленняў.
     45.2. Нумарацыя запiсаў аб паступленнi ў фонд штогод пачынаецца
з  1. Нумарацыя  запiсаў  аб  выбыццi  з  фонду  пачынаецца  з № 1 i
працягваецца з году ў год ва ўзрастаючым парадку незалежна ад прычын
выбыцця.
     45.3. У    першай  i  другой  частках  кнiгi  сумарнага   ўлiку
бiблiятэчнага фонду вынiкi падводзяцца ў канцы кожнай старонкi або ў
канцы пэўнага каляндарнага перыяду (памесячна, за квартал, за год).
     45.4. У  адпаведнай  графе  кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага
фонду  супрацоўнiк  бухгалтэрыi  распiсваецца аб прыёме дакумента на
набытую партыю цi тую, што выбыла.
     45.5. Па заканчэннi кожнага года падводзяцца вынiкi паступлення
i  выбыцця  за год, якiя пераносяцца ў трэцюю частку кнiгi сумарнага
ўлiку  бiблiятэчнага  фонду.  Трэцяя  частка  запаўняецца  не радзей
аднаго разу ў год.
     45.6. У  ЦБС  кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду вядуцца
аддзелам камплектавання на ўсю сiстэму, а таксама асобна на фонды ЦБ
i бiблiятэк-фiлiялаў.

                   Глава 6. Выключэнне дакументаў

     46. Неабходнай  умовай  для  аптымiзацыi  якасцi  бiблiятэчнага
фонду з'яўляецца своечасовае выяўленне i выключэнне дакументаў. Гэта
правiла не распаўсюджваецца на дэпазiтарныя фонды.
     47. Адбор   i  выключэнне  дакументаў  з  бiблiятэчнага   фонду
ажыццяўляюцца  работнiкамi  бiблiятэк  з  удзелам  членаў   фондавай
камiсii.
     48. Акт  на  выключэнне  дакументаў  пасля падпiсання яго ўсiмi
членамi  камiсii  зацвярджаецца  кiраўнiком  бiблiятэкi (дырэктарам,
загадчыкам, дырэктарам ЦБС).
     49. У  бiблiятэках  прадпрыемстваў,  арганiзацый,  устаноў акты
зацвярджаюць iх кiраўнiкi.
     50. Кiраўнiкi бiблiятэк, ЦБС, а таксама службовыя асобы органаў
культуры, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя зацвердзiлi акт
на    выключэнне    лiтаратуры,   нясуць  асабiстую  адказнасць   за
правiльнасць выключэння дакументаў з бiблiятэчных фондаў.
     51. Выключэнне дакументаў з бiблiятэчнага фонду можа весцiся па
наступных прычынах:
     устарэлыя па зместу;
     няпрофiльныя;
     зношаныя;
     празмерна дублетныя;
     дэфектныя;
     страчаныя;
     заканчэнне тэрмiну захоўвання;
     пераведзены ў фонд iншага структурнага падраздзялення.
     52. Устарэлымi  па зместу лiчацца дакументы, якiя страцiлi сваю
актуальнасць, навуковую, вытворчую i практычную каштоўнасць (кнiжныя
помнiкi   ўстарэлымi  лiчыцца  не  могуць).  Да  ўказаных   выданняў
адносяцца:
     навуковая,    навукова-папулярная,    вытворчая,      вучэбная,
вучэбна-метадычная,  даведачная  тэхнiчная  лiтаратура,  устарэлая ў
навуковых  i  вытворчых  адносiнах  i  непрыгодная  для  практычнага
выкарыстання  (калi  ў  новых  выданнях адсутнiчаюць важныя звесткi:
схемы,  чарцяжы,  таблiцы,  iлюстрацыi  i  гэтак  далей, якiя ёсць у
папярэднiх,  то  папярэднiя  выданнi  не  трэба  выключаць  з  фонду
бiблiятэкi),  устарэлыя  метадычныя  распрацоўкi, памяткi, праграмы,
адмененыя    нормы;    устарэлыя  правiлы  тэхнiчнай   эксплуатацыi,
прэйскуранты,   вытворчыя  iнструкцыi,  цэннiкi,  розная   тэхнiчная
дакументацыя i гэтак далей;
     брашуры,  буклеты,  лiстоўкi, неапублiкаваныя i iншыя матэрыялы
па  тэхналогii  вытворчасцi, як правiла, праз 5 гадоў пасля выхаду з
друку;
     папулярныя  выданнi  па  прыродазнаўчых  навуках,  медыцыне пры
наяўнасцi  выданняў,  якiя  характарызуюць  тэму,  праблему з новых,
больш сучасных навуковых пазiцый;
     асобныя  вiды  нарматыўных  вытворча-практычных  дакументаў,  а
таксама  iнфармацыйныя  выданнi  з  указаннем тэрмiну дзеяння (пасля
заканчэння вызначаных тэрмiнаў);
     падручнiкi  i  вучэбныя  дапаможнiкi,  якiя  не  ўваходзяць   у
штогадовы пералiк падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, прыгодных для
выкарыстання ў школьных бiблiятэчных фондах у навучальным годзе;
     падручнiкi  i  вучэбныя  дапаможнiкi, даведнiкi i матэрыялы для
паступаючых у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы -
пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;
     iнструкцыi,    статуты,    памяткi,   палажэннi,   кiраўнiцтвы,
падручнiкi,    вучэбна-метадычныя    дапаможнiкi  i  iншая   масавая
лiтаратура  па  ваеннай  справе,  выданнi  i  матэрыялы  па пытаннях
грамадзянскай  абароны  i гэтак далей, якiя страцiлi сваё практычнае
значэнне пасля выхаду ў свет дапоўненых i перапрацаваных выданняў;
     палiтычная  лiтаратура  i  матэрыялы да рэферэндумаў, выбараў i
iншых  палiтычных  кампанiй, якiя страцiлi актуальнасць, навуковую i
гiстарычную    значнасць;   неапублiкаваныя  матэрыялы,   пераклады,
справаздачы  аб  камандзiроўках,  матэрыялы  семiнараў i гэтак далей
пасля  10  гадоў захоўвання; каталогi на прамысловае абсталяванне на
папяровых  носьбiтах - пасля 5 гадоў захоўвання, на мiкраносьбiтах -
пасля  10  гадоў  або  па  меры  замены  абсталявання,  прыстэндавыя
матэрыялы  рэспублiканскага  выставачнага  цэнтра  -  пасля  5 гадоў
захоўвання.
     53. Няпрофiльнымi   лiчацца  дакументы,  якiя  не   адпавядаюць
профiлю камплектавання канкрэтнай бiблiятэкi.
     54. Зношанымi  лiчацца дакументы, якiя прыйшлi ў непрыгодны для
выкарыстання   стан  i  не  падлягаюць  рэстаўрацыi,  або  калi   iх
аднаўленне эканамiчна немэтазгодна.
     55. Празмерна    дублетнымi    лiчацца  дакументы  з   залiшняй
экзэмплярнасцю для канкрэтнай бiблiятэкi.
     56. Дэфектнымi  лiчацца  дакументы,  якiя  прыйшлi  ў частковую
непрыгоднасць  пры  выкарыстаннi  або  маюць прыкметы палiграфiчнага
браку (прапушчаныя старонкi, няправiльна збрашураваныя лiсты i гэтак
далей).
     57. Страчанымi  лiчацца дакументы, якiя згублены або не вернуты
чытачамi  (па прычынах змены месца жыхарства цi смерцi), прапалi пры
перасылках,  знiклi  ва ўмовах адкрытага доступу чытачоў да фонду, а
таксама тыя, якiя адсутнiчаюць па невядомых прычынах (недахоп).
     58. Па  прычыне заканчэння тэрмiну захоўвання могуць выключацца
з  фонду  бiблiятэкi  часопiсы, газеты, а таксама дакументы, якiя не
ўзяты на баланс.
     З фондаў публiчных бiблiятэк выключаюцца:
     камплекты  рэспублiканскiх  i  замежных  газет  - пасля 3 гадоў
захоўвання;
     камплекты  грамадска-палiтычных,  лiтаратурна-мастацкiх i iншых
часопiсаў - пасля 5 гадоў захоўвання.
     Камплекты    мясцовых  газет  абласныя,  гарадскiя  i   раённыя
бiблiятэкi захоўваюць пастаянна.
     Iншыя  бiблiятэкi,  зыходзячы  з  канкрэтных  умоў,  самастойна
вызначаюць    тэрмiны    захоўвання  часопiсаў,  газет,  а   таксама
дакументаў, якiя не былi ўзяты на баланс.
     59. Выключэнне  дакументаў  па  прычыне  пераводу ў фонд iншага
структурнага  падраздзялення  здзяйсняецца  толькi  ўнутры  адзiнага
фонду.
     У    ЦБС    гэта    правiла    прымяняецца,  калi   закрываецца
бiблiятэка-фiлiял,  а  яе фонд размяркоўваецца па тых фiлiялах, якiя
працягваюць сваю дзейнасць.
     Пры  рабоце  ў аўтаматызаваным рэжыме перамяшчэнне дакументаў з
фонду  ў  фонд здзяйсняецца праграмна шляхам замены кодаў адпаведных
структурных падраздзяленняў бiблiятэкi або яе фiлiялаў.
     Пры  рабоце ў ручным рэжыме перадача з фонду ў фонд фiксуецца ў
кнiгах  сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага фонду толькi тых структурных
падраздзяленняў,   якiя  задзейнiчаны  ў  гэтым  працэсе.  У   кнiзе
сумарнага  ўлiку  бiблiятэчнага  фонду, якая вядзецца на ўвесь фонд,
нiякiх запiсаў не робiцца.
     60. Кожны    раздзел  бiблiятэчнага  фонду  вывучаецца   шляхам
суцэльнага  прагляду,  падчас якога вызначаецца фiзiчны стан кожнага
дакумента,  яго  асноўныя  характарыстыкi  (час  i  месца   выдання,
тэматыка,    наяўнасць   краязнаўчага  матэрыялу  i  гэтак   далей),
iнтэнсiўнасць    яго  выкарыстання  чытачамi.  Адабраныя   дакументы
сiстэматызуюцца  камiсiяй па прычынах выбыцця, якiя ўказаны ў пункце
51,  i  афармляюцца  актамi  згодна  з  дадаткам 16. Да кожнага акта
прыкладаецца  дадатак,  якi  можа  ўяўляць  сабой  спiс  дакументаў,
тытульныя  лiсты,  кнiжныя  фармуляры i гэтак далей. Спiс дакументаў
афармляецца  згодна  з дадаткам 17. У адзiн акт дазваляецца ўключаць
дакументы, якiя спiсваюцца толькi па адной прычыне.
     Выключэнне (спiсанне) здзяйсняецца ў бiблiятэцы па той цане, па
якой  дакумент  быў  набыты  бiблiятэкай. Выключаныя з бiблiятэчнага
фонду  дакументы  здымаюцца  з балансу бухгалтэрыяй у адпаведнасцi з
iснуючым заканадаўствам.
     Бiблiятэчныя фонды пераацэнцы не падлягаюць.
     61. Выключэнне  дакументаў, згубленых або пашкоджаных чытачамi,
праводзiцца штогод на падставе запiсаў у фармулярах або iншых формах
улiку  чытачоў,  якiя пацвярджаюць страту, а таксама звестак журнала
ўлiку  дакументаў,  якiя  прыняты  ад  чытачоў замест страчаных, якi
вядзецца  згодна  з  дадаткам  18. Акт  на  выключэнне   афармляецца
адначасова  з  актам  на  прыём  дакументаў,  якiя  паступiлi замест
згубленых.  У  дадатках  да актаў неабходна ўказваць першапачатковую
цану  дакументаў i цану, устаноўленую фондавай камiсiяй на момант iх
замены.
     62. Выключэнне  дакументаў, якiя не вернуты чытачамi (у выпадку
смерцi  чытача  або  адсутнасцi  звестак  аб  новым месцы жыхарства,
работы,  вучобы),  праводзiцца  па акту на падставе дакументаў, якiя
пацвярджаюць  немагчымасць  спагнання  запазычанасцi (даведкi ЗАГСа,
даведачнага  бюро,  сельсавета,  а  таксама зафiксаваныя ў фармуляры
чытача   напамiны  аб  звароце  дакументаў,  якiя  былi   накiраваны
бiблiятэкай  на адрас чытача ў выглядзе заказнога лiста або паштоўкi
з уведамленнем). Адпаведныя дакументы прыкладаюцца да акта.
     63. Выключэнне  дакументаў, якiя пашкоджаны ў вынiку аварыi або
стыхiйнага  бедства,  праводзiцца на падставе дакумента, складзенага
прадстаўнiкамi адпаведных органаў, якiя прыбылi на месца здарэння.
     64. Па    вынiках    праверкi   фонду  дазваляецца   выключэнне
дакументаў,  страчаных па невядомых прычынах, у тым лiку з адкрытага
доступу,  на  суму, якая вызначаецца з разлiку не больш за 0,01%  ад
агульнай  кнiгавыдачы,  памножанай  на  сярэднi  за  апошнi год кошт
кнiгi.  Агульная  кнiгавыдача  вызначаецца  шляхам падсумавання ўсiх
гадавых кнiгавыдач за правераны перыяд.
     Акт  зацвярджае  кiраўнiк  бiблiятэкi.  У  выпадку  перавышэння
дадзенага нарматыву (0,01%) прымаюцца меры па пакрыццю страт.
     65. Пры  выключэннi  аўдыёвiзуальных  i  электронных дакументаў
неабходна    ўлiчваць  тэрмiн  прыгоднасцi  пры  нармальных   умовах
захоўвання:
     для магнiтных стужак - 10-15 гадоў;
     для грампласцiнак - прайграванне 100 разоў;
     для фотаплёнкi каляровай - 5-30 гадоў;
     для фотаплёнкi чорна-белай - 10-140 гадоў;
     для вiдэакасеты - 7-12 гадоў;
     для кампакт-дыскаў i CD-ROMаў - 100 гадоў.
     Адбор  i  выключэнне фота- i мiкраплёнак праводзiцца па вынiках
вiзуальнага кантролю:
     пажаўцелы фотаслой, выцвiлы колер;
     лiпкасць    эмульсiйнага  слою,  склейванне  вiткоў,   асыпанне
стужкi;
     размякчэнне рулонаў;
     нiзкая якасць мiкраплёнкi (скручванне i гэтак далей);
     механiчныя пашкоджаннi (разрывы, абломы i гэтак далей).
     66. Дакументы,  якiя  выбываюць з фонду, выключаюцца з улiковых
форм  толькi  пасля  атрымання зацверджанага акта аб выключэннi. Акт
састаўляецца  ў  двух  экзэмплярах.  Першы  экзэмпляр  яго  разам  з
дадаткам  павiнен  захоўвацца  ў  аддзеле камплектавання, другi, без
дадатка,    перадаецца    ў  бухгалтэрыю  для  спiсання  з   балансу
бiблiятэкi.
     Да  акта  аб  выключэннi  зношаных  дакументаў, якiя здадзены ў
макулатуру, прыкладаецца квiтанцыя нарыхтоўчай канторы.
     У другой частцы кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, якая
вядзецца  ў  друкаванай форме, выбыццё дакументаў фiксуецца подпiсам
бухгалтара.
     67. Зацверджаныя  акты  з  дадаткамi  з'яўляюцца  падставай для
выключэння  дакументаў  з кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду,
iнвентарных  кнiг,  каталогаў i картатэк або аналагiчных электронных
форм у залежнасцi ад таго, па якой тэхналогii працуе бiблiятэка.
     Выключэнне  павiнна  пачынацца  адразу  пасля падпiсання акта i
здзяйсняцца ў самы кароткi тэрмiн (не пазней аднаго месяца).
     68. Выключаныя   з  фондаў  бiблiятэк  празмерна  дублетныя   i
няпрофiльныя    дакументы    перадаюцца    ў   абменныя  фонды   для
пераразмеркавання,  а пры адсутнасцi попыту на iх з боку бiблiятэк -
для  продажу.  Незапатрабаваныя  дакументы  рэалiзуюцца як другасная
сыравiна.
     69. Грошы,  атрыманыя за продаж дакументаў, якiя набыты за кошт
бюджэту,  а таксама за макулатуру, пералiчваюцца ў даход адпаведнага
бюджэту.

            Раздзел II. Захаванасць бiблiятэчных фондаў

                    Глава 7. Агульныя палажэннi

     70. Адказнасць   за  захаванасць  бiблiятэчных  фондаў   нясуць
кiраўнiкi    тых  дзяржаўных  устаноў,  прадпрыемстваў,   навуковых,
культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў,
у  непасрэдным  распараджэннi якiх знаходзяцца бiблiятэкi, а таксама
дырэктары (загадчыкi) бiблiятэк.
     71. Кiраўнiкi  дзяржаўных  устаноў,  прадпрыемстваў, навуковых,
культурна-асветнiцкiх, навучальных устаноў i грамадскiх аб'яднанняў,
што  маюць  у сваiм распараджэннi бiблiятэкi, павiнны стварыць умовы
для    забеспячэння  арганiзацыi  правiльнага  ўлiку  i   захоўвання
бiблiятэчнага   фонду,  а  таксама  пераплёту  кнiг  i   правядзення
санiтарна-гiгiенiчнай    апрацоўкi    фонду:  выдзяляць   бiблiятэцы
iзаляваныя,    прыстасаваныя    для   захоўвання  кнiг   памяшканнi,
спецыяльнае абсталяванне i бiблiятэчную тэхнiку.
     Дырэктар    (загадчык)    бiблiятэкi   забяспечвае   правiльную
арганiзацыю  ўлiку i захоўвання бiблiятэчнага фонду ў адпаведнасцi з
гэтай Iнструкцыяй.
     72. Работа  па  захоўванню  фонду  вядзецца пад кантролем i пры
ўдзеле  фондавай  камiсii.  Яна ствараецца з найбольш квалiфiкаваных
работнiкаў  бiблiятэк,  бухгалтарскiх  службаў,  спецыялiстаў розных
галiн  навукi, вытворчасцi, кнiжнага гандлю i зацвярджаецца органамi
кiравання  або  кiраўнiком  прадпрыемства,  арганiзацыi, установы, у
распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.
     73. Функцыi фондавай камiсii:
     садзейнiчанне павышэнню эфектыўнасцi i ўдасканаленню тэхналогii
фармiравання фонду;
     разгляд праблемных пытанняў арганiзацыi i структуры фонду;
     разгляд    праектаў  рэгламентуючых  дакументаў  i   метадычных
матэрыялаў    па   пытаннях  фармiравання  фонду,  кантроль  за   iх
укараненнем;
     арганiзацыя  мерапрыемстваў  па  захоўванню  фонду,  аналiз яго
стану;
     складанне планаў праверкi фонду, кантроль за iх выкананнем;
     аказанне  метадычнай  дапамогi  структурным  падраздзяленням  у
арганiзацыi работы па выключэнню бiблiятэчных дакументаў;
     кантроль за вядзеннем улiковых дакументаў;
     прагляд  адабраных для спiсання, перадачы, продажу бiблiятэчных
дакументаў;
     вiзiраванне    актаў  на  выключэнне  бiблiятэчных   дакументаў
(камiсiя    мае    права    адхiлiць    прадстаўленыя   структурнымi
падраздзяленнямi  акты  на  выключэнне  дакументаў  як  недастаткова
абгрунтаваныя);
     вызначэнне  кошту  страчаных  бiблiятэчных  дакументаў. Рашэнне
камiсii  аб ацэнцы выданняў i iншых матэрыялаў афармляецца актам. Ён
з'яўляецца дакументам, якi пацвярджае iх кошт;
     вызначэнне    ўмоў   дагавораў,  якiя  гарантуюць   захаванасць
бiблiятэчных дакументаў пры арганiзацыi выязных выставак, праглядаў,
а  таксама  пры перадачы часткi фонду ў часовае карыстанне, арэнду i
гэтак далей.

              Глава 8. Размяшчэнне i захоўванне фонду

     74. Памяшканнi  для  захоўвання  фонду  павiнны  знаходзiцца  ў
будынках, якiя забяспечваюць тэмпературны i вiльготнасны рэжым.
     75. У кнiгасховiшчы бiблiятэкi забараняецца:
     уваходзiць у верхняй вопратцы;
     знаходзiцца пабочным асобам;
     праводзiць сходы, нарады, iншыя мерапрыемствы;
     захоўваць  пабочныя  рэчы,  а  таксама  рэчы асабiстага ўжытку:
адзенне, абутак, прадукты харчавання.
     76. Будынкi  i  памяшканнi  для  захоўвання бiблiятэчнага фонду
павiнны быць абсталяваны пажарнай i ахоўнай сiгналiзацыяй.
     77. Кнiгi,    часопiсы,   газеты  i  iншыя  дакументы   павiнны
захоўвацца    ў    вертыкальным  або  гарызантальным  становiшчы   i
размяшчацца так, каб адлегласць ад iх да верхняй палiцы была не менш
за 2 см.
     78. Брашуры,  лiставыя  i  iншыя  дакументы невялiкага аб'ёму i
фармату,    а  таксама  дакументы,  якiя  не  падлягаюць   падшыўцы,
захоўваюць  у  кантэйнерах  розных  вiдаў,  форм  i  памераў. Тонкiя
сшыткавыя  i  лiставыя  нотныя дакументы захоўваюцца гарызантальна ў
спецыяльных каробках з адкiдной накрыўкай.
     79. Для захоўвання рэдкiх кнiг прадугледжваюцца каробкi, папкi,
футляры  i гэтак далей на спецыяльным клеi, у склад якога ўваходзяць
антыцвiльныя    i  дэзiнфекцыйныя  рэчывы,  а  таксама  папера   для
абгортвання, тканiна для пракладак у футляры.
     80. Лiставыя  i  камплектныя  выяўленчыя дакументы захоўваюць у
папках,  якiя  адпавядаюць  iх  памеру,  на  здвоеных стэлажах або ў
спецыяльна абсталяваных шафах.
     81. Мiкрафiльмы,    мiкрафiшы  захоўваюцца  ў  металiчных   або
пластмасавых каробках у спецыяльных металiчных шафах.
     82. Грампласцiнкi    павiнны  ўтрымлiвацца  ў  канвертах,   каб
пазбегнуць  пылу,  якi  выклiкае  растрэскванне.  Кожная   пласцiнка
засцерагаецца  двума  пакрыццямi: унутраным полiэтыленавым пакетам i
верхнiм,  зробленым з тоўстай паперы. Край унутранага пакета павiнен
быць  павернуты да ўнутранай сценкi верхняга канверта. Кампакт-дыскi
захоўваюцца ў каробках, у якiх яны набыты.
     83. Грампласцiнкi   вiнiлiтавыя  размяшчаюцца  ў   вертыкальным
становiшчы  ў  асобных  ячэйках  спецыяльна  абсталяваных  драўляных
стэлажоў.    Каб  пазбегнуць  нераўнамернай  нагрузкi  i   нахiлення
грампласцiнак    у   адзiн  бок  палiцы,  шафы  дзеляць  на   секцыi
памерам 10-15  см  (на  30-35  пласцiнак).  Вышыня  i глыбiня секцыi
павiнны адпавядаць найбольшаму фармату пласцiнкi - 35 см.
     84. Гнуткiя  пласцiнкi  неабходна  захоўваць  у  гарызантальным
становiшчы стосамi не больш за 20 экзэмпляраў.
     85. Дыяфiльмы  i дыяпазiтывы неабходна захоўваць у пластмасавых
i  металiчных  каробачках  у  каталожных  цi спецыяльна абсталяваных
шафах з паглыбленнямi цылiндрычнай формы.
     86. Кiнафiльмы   павiнны  ўтрымлiвацца  ў  круглых   металiчных
каробках  або  ў  кардонных  футлярах у гарызантальным становiшчы на
кнiжных стэлажах цi ў шафах.
     87. Магнiтныя    стужкi    i  дыскеты  неабходна  захоўваць   у
цэлафанавых  пакетах,  каробках з пластмасы або кардону на драўляных
стэлажах цi ў шафах, воддаль ад вялiкiх жалезных мас, каб пазбегнуць
размагнiчвання.
     88. CD-ROMы,  DVD-ROMы  захоўваюцца  ў  вытворчай  упакоўцы  на
кнiжных стэлажах цi ў шафах.
     89. Не    дапускаецца    захоўванне   дакументаў  у   штабялях,
складзiраванне на падлозе, падаконнiках, лесвiчных пляцоўках i iншых
месцах, не прызначаных для гэтай мэты.
     90. Асвятленне памяшканняў кнiгасховiшчаў можа быць натуральным
i  штучным.  Пры  натуральным асвятленнi не дапускаецца пападанне на
фонд  прамых  сонечных  промняў.  Стэлажы  павiнны  быць  размешчаны
перпендыкулярна да вокнаў на адлегласцi не менш за 60 см.
     Пры  штучным  асвятленнi  нельга перавышаць нормы асветленасцi.
Электрычнае  асвятленне  забяспечваюць  лямпы  напальвання з разлiку
адна лямпа ў 40-60 Вт на кожныя 2 м мiжстэлажных праходаў i па 75 Вт
на кожныя 4-5 м у галоўным праходзе.
     91. Пры    захоўваннi   кнiжных  помнiкаў  абавязковай   умовай
з'яўляецца  абмежаванне  асвятлення.  Вокны  ў  памяшканнi,  дзе яны
захоўваюцца,  забяспечваюцца  святлозатрымлiваючымi  прыстасаваннямi
(матавае  шкло,  шторы):  зашклёныя  шафы  i  вiтрыны - зялёнымi або
iншымi  шторамi,  якiя не прапускаюць святла. Ужыванне лямп дзённага
святла як пастаяннай крынiцы асвятлення не дапускаецца.
     92. Аптымальная тэмпература захоўвання фонду +17-20°С, адносная
вiльготнасць паветра   55%,  для  мiкрафiльмаў  -  30%.  Тэмпература
вызначаецца па сухому тэрмометру псiхрометра,  а вiльготнасць  -  па
псiхраметрычнай  таблiцы  на  падставе  рознасцi тэмператур сухога i
вiльготнага тэрмометраў.
     93. Зачыненыя  шафы i сейфы для захоўвання дакументаў неабходна
праветрываць не менш чым адзiн раз у тыдзень.
     94. Дапускаецца  рэгуляванне тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму
ў  памяшканнях  шляхам  праветрывання  праз форткi, фрамугi, дзверы.
Перыядычнасць  праветрывання  залежыць  ад стану вонкавага паветра i
паветра ў памяшканнi для захоўвання дакументаў.
     95. Адна з умоў нармальнага рэжыму захоўвання фонду - ахова яго
ад  пылу  i  ачыстка  ад  бiялагiчных шкоднiкаў. Гэта работа павiнна
праводзiцца  рэгулярна,  не  менш  за  1-2  разы  ў  год з дапамогай
бытавога  пыласоса  i  тампона  з ваты (марлi), змочанага ў растворы
фармалiну (2,5+-0,5%).
     96. Для  прафiлактыкi  перасыхання  i  пашкоджання  скураных  i
пергаментных  пераплётаў  рэдкiх  выданняў 1 раз у 3 гады робiцца iх
змякчэнне (тлушчаванне) спецыялiстам-рэстаўратарам.
     97. У памяшканнi неабходна падтрымлiваць чысцiню.
     98. Адзiн  раз у месяц у бiблiятэках абавязкова ўстанаўлiваецца
санiтарны  дзень  для генеральнай уборкi памяшканняў i абяспыльвання
фонду.
     99. У  бiблiятэцы  неабходна выконваць процiпажарныя правiлы, у
прыватнасцi,  мець  вогнетушыцелi.  Каб  пазбегнуць  пажараў,  фонды
павiнны  знаходзiцца  не  блiжэй  чым  за  1 м  ад батарэй ацяплення
(печаў).  Курэнне  дазваляецца  толькi  ў  спецыяльна адведзеных для
гэтага    месцах.  Патрабаваннi  да  пажарнай  бяспекi   вызначаюцца
дзяржаўным  стандартам 12.1.004-85  "Пожарная  безопасность.   Общие
требования".

          Глава 9. Захоўванне фонду ў працэсе выкарыстання

     100. Якасна  арганiзаваная работа па захоўванню фонду ў працэсе
яго  выкарыстання  з'яўляецца  гарантыяй  доўгатэрмiновага iснавання
бiблiятэчных  дакументаў.  Яна  патрабуе  дакладнай арганiзацыi ўсёй
дзейнасцi бiблiятэк па абслугоўванню чытачоў.
     101. Бiблiятэкi  павiнны  сiстэматычна праводзiць дробны рамонт
выданняў  (уклейванне асобных аркушаў, лiквiдацыя разрываў старонак,
падклейка  пераплёту i гэтак далей). Складаную рэстаўрацыю выданняў,
якiя  маюць  гiстарычную або навукова-мастацкую каштоўнасць, павiнны
выконваць спецыялiсты-рэстаўратары.
     Шляхам    мiкрафотакапiравання  або  пераносу  на   электронныя
носьбiты  неабходна  ствараць  страхавы  фонд  найбольш  каштоўных у
навуковых,    гiстарычных  i  мастацкiх  адносiнах  выданняў,   якiя
прызначаны для працяглага i пастаяннага захоўвання.
     102. Выдача    дакументаў  ажыццяўляецца  на  пэўны  тэрмiн   у
адпаведнасцi з правiламi карыстання бiблiятэкай.
     103. Выдача    дакументаў    у    перасоўныя   бiблiятэкi   для

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations