Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 9 января 2006 г. №98-З "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 4

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

 
   
   Артыкул 42. Асобы, якія могуць быць дапушчаны да выканання
             навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
             каштоўнасцях без катэгорыі і кіраўніцтва распрацоўкай
             навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
             рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
             каштоўнасцях без катэгорыі
             
     Да  выканання  навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях  без  катэгорыі  і кіраўніцтва  распрацоўкай  навукова-
праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых  работ
на  гісторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыі, у тым  ліку  да
правядзення  аўтарскага  нагляду  за  іх  выкананнем,  могуць   быць
дапушчаны  асобы,  якія  не  маюць пасведчання  на  права  выканання
навукова-даследчых  работ  на  гісторыка-культурных  каштоўнасцях  і
кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай   дакументацыі    на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-культурных
каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасці ў іх адпаведнай квалiфiкацыі,  што
дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
   
   Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на
             выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-
             культурных каштоўнасцях
             
     1.  Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых  работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях,  а  таксама
работ  у  зонах  аховы  нерухомых матэрыяльных  гісторыка-культурных
каштоўнасцей, якія выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання
і выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     2.  Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых  работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях,  рэалізацыя
якой  можа  прывесцi  да iстотнага змянення матэрыяльных  гiсторыка-
культурных  каштоўнасцей катэгорый «0», «1», «2» ці да iх знішчэння,
страты  ці  знiкнення або да змянення ўмоў утрымання і  выкарыстання
эталонаў      фіксаваных     нематэрыяльных     гiсторыка-культурных
каштоўнасцей,   папярэдне  разглядаецца  на   пасяджэннi   Навукова-
метадычнай   рады.  Навукова-праектная  дакументацыя  на   выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых     работ     на      гісторыка-культурных
каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню
не падлягае.
     Неабходнасць   разгляду  Навукова-метадычнай  радай   навукова-
праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых  работ
на  гісторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у  частцы  першай
гэтага   пункта,   вызначаецца  Мiнiстэрствам  культуры   Рэспублiкi
Беларусь.
     Выдаткi,   звязаныя   з  разглядам  Навукова-метадычнай   радай
навукова-праектнай   дакументацыi   на   выкананне    рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца
заказчыкам навукова-праектнай дакументацыi.
     3.  Юрыдычныя  і  фізічныя  асобы, у  тым  ліку  індывідуальныя
прадпрымальнікі,   якія  з’яўляюцца  заказчыкамі  навукова-праектнай
дакументацыі   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гісторыка-культурных  каштоўнасцях, у  абавязковым  парадку  павінны
перадаваць   бязвыплатна  ў  Банк  звестак  аб  гісторыка-культурнай
спадчыне  Рэспублікі  Беларусь устаноўленыя  Міністэрствам  культуры
Рэспублікі  Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыі,
якія   датычацца   выканання  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гісторыка-культурных  каштоўнасцях і работ у зонах  аховы  нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
     4.  У  працэсе  падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi  на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гiсторыка-культурных
каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
     5.  Узгадненне  з  Мiнiстэрствам культуры  Рэспублiкi  Беларусь
навукова-праектнай   дакументацыi   на   выкананне    рэстаўрацыйна-
аднаўленчых  работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не  вызваляе
ад  неабходнасцi  яе  ўзгаднення  з iншымi  дзяржаўнымi  органамi  ў
выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 8
     УТРЫМАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
                                  
   
   Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
             
     1.  Для  кожнай  матэрыяльнай гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi
або  кожнага  эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці  Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь  вызначаюцца
iндывiдуальныя  ўмовы  іх утрымання i выкарыстання,  устанаўліваюцца
парадак  выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях,
iншыя  абмежаваннi  дзейнасцi іх уласнiкаў  (уладальнікаў)  i  (або)
карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню іх захавання,
у  тым  ліку ў выпадках надзвычайных сiтуацый ці ў перыяд  узброеных
канфлiктаў.  Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве,
складзеным  па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь,  і  падлягаюць  выкананню  ўсiмi  юрыдычнымi  i  фiзiчнымi
асобамi, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
     2.  Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або  па  яго
даручэнню  ўладальнікам гiсторыка-культурнай каштоўнасці  ў  тэрмін,
прадугледжаны пунктамі 2 і 3 артыкула 53 гэтага Закона.
   
   Артыкул 45. Асаблівасці выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-
             культурных каштоўнасцей і эталонаў фіксаваных
             нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
             
     1.  Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага  асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей  і  зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных  нематэрыяльных
гісторыка-культурных    каштоўнасцей    павiнна    ажыццяўляцца    ў
адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з
заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь,  індывідуальнымі  ўмовамі   іх
утрымання   і   выкарыстання,  вызначанымi  Мiнiстэрствам   культуры
Рэспублiкi  Беларусь,  з улікам неабходнасці забеспячэння  захавання
гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей.
     Асаблівасці   выкарыстання  матэрыяльных   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей,  уключаных  у  культурна-гiстарычны  фонд  Дзяржаўнага
фонду  каштоўных  металаў i каштоўных камянёў  Рэспублiкi  Беларусь,
устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi
з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   1  статьи   45   дополнен   частью  второй  Законом
         Республики Беларусь от 18 июля 2007 г. № 265-З
         -----------------------------------------------------------

     2.  Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага  асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей  і  зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных  нематэрыяльных
гісторыка-культурных  каштоўнасцей у  мэтах,  звязаных  з  дзейнасцю
Узброеных  Сiл  Рэспублiкi Беларусь i iншых воінскіх  фармiраванняў,
якія  ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
у  мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гісторыка-
культурных   каштоўнасцей   i  эталонаў  фiксаваных   нематэрыяльных
гiсторыка-культурных  каштоўнасцей  на  тэрыторыi,  занятай   такімі
воінскімі фармiраваннямі, забараняюцца.
     3.  Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага  асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей  і  зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных  нематэрыяльных
гісторыка-культурных  каштоўнасцей у выпадку  ўзброенага  канфлiкту,
калі гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму
асяроддзю нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і
зонам  іх  аховы),  а  таксама ўчыненне якога-небудзь  iншага  акта,
накiраванага  супраць  гэтых  каштоўнасцей  (навакольнага  асяроддзя
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей  і  зон  іх
аховы),   забараняюцца,   за  выключэннем   неабходнасцi   вырашэння
выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
   
   Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных
             каштоўнасцей
             
     1.  Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(не  ў  адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю)  вядзе  да
спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48
гэтага  Закона,  кампенсацыi  за шкоду, што  прычыняецца  гiсторыка-
культурным   каштоўнасцям  або  зонам  іх  аховы   неадпаведным   іх
выкарыстаннем,  i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу  грамадзян
да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
     2.   Выкарыстанне  гiсторыка-культурных  каштоўнасцей   па   iх
першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.
   
   Артыкул 47. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая аказвае
             непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную
             каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай
             гісторыка-культурнай каштоўнасці
             
     1.   Прадпрымальніцкая  дзейнасць,  якая  аказвае   непасрэднае
ўздзеянне   на  гісторыка-культурную  каштоўнасць  або  зоны   аховы
нерухомай   матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці   шляхам
стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый,  не
характэрных  для  гэтай каштоўнасці, стварэння  дадатковых  аб’ёмна-
прасторавых  збудаванняў, не ўласцівых і не  характэрных  для  гэтай
гісторыка-культурнай   каштоўнасці,   не   можа   ажыццяўляцца   без
пагаднення,  заключанага ў пісьмовай форме  з  уласнікам  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці,  і  дазволу, атрыманага  ў  адпаведнасці  з
пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.
     2.  Юрыдычныя  і  фізічныя  асобы, у  тым  ліку  індывідуальныя
прадпрымальнікі,  якія  ажыццяўляюць прадпрымальніцкую  дзейнасць  у
адпаведнасці   з  пагадненнем,  прадугледжаным  пунктам   1   гэтага
артыкула,  абавязаны  штогод  у  парадку,  устаноўленым  Прэзідэнтам
Рэспублікі  Беларусь, рабіць адлічэнні ў фонд Прэзідэнта  Рэспублікі
Беларусь  па падтрымцы культуры і мастацтва. Памеры такіх адлічэнняў
складаюць для юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь,  у  тым
ліку  індывідуальных  прадпрымальнікаў, 5  працэнтаў,  для  замежных
юрыдычных  і фізічных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага  ў
выніку  дзейнасці, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на  гісторыка-
культурную   каштоўнасць  або  зоны  аховы  нерухомай   матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   2   статьи  47 - с изменениями, внесенными  Законом
         Республики Беларусь от 7 мая 2007 г. № 212-З
            
            2.    Юрыдычныя   і   фізічныя   асобы,   у   тым   ліку
         індывідуальныя    прадпрымальнікі,    якія     ажыццяўляюць
         прадпрымальніцкую дзейнасць у адпаведнасці  з  пагадненнем,
         прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны  штогод
         у   парадку,   устаноўленым  Саветам  Міністраў  Рэспублікі
         Беларусь,  рабіць  адлічэнні ў фонд  Прэзідэнта  Рэспублікі
         Беларусь  па  падтрымцы культуры і мастацтва. Памеры  такіх
         адлічэнняў   складаюць  для  юрыдычных  і   фізічных   асоб
         Рэспублікі    Беларусь,   у   тым    ліку    індывідуальных
         прадпрымальнікаў,  5  працэнтаў, для замежных  юрыдычных  і
         фізічных  асоб  -  25 працэнтаў ад прыбытку,  атрыманага  ў
         выніку  дзейнасці,  якая аказала непасрэднае  ўздзеянне  на
         гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны  аховы  нерухомай
         матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
         -----------------------------------------------------------

   
   Артыкул 48. Парадак выплаты кампенсацыі за шкоду, што
             прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам
             аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
             каштоўнасцей
             
     1.  У  выпадку, калі юрыдычныя і (або) фізічныя  асобы,  у  тым
ліку  індывідуальныя прадпрымальнікі, не маюць магчымасці абмежаваць
або  поўнасцю  спыніць  дзейнасць, прадугледжаную  пунктамі  3  і  5
артыкула  32  і  (або) абмежаваную артыкулам 44 гэтага  Закона,  або
дапускаюць     неадпаведнае    выкарыстанне     гісторыка-культурных
каштоўнасцей, прадугледжанае артыкулам 46 гэтага Закона, яны павінны
выплачваць  у  фонд  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы
культуры   і  мастацтва  кампенсацыю  за  шкоду,  прычыненую   гэтым
гісторыка-культурным   каштоўнасцям  або   зонам   аховы   нерухомых
матэрыяльных  гісторыка-культурных каштоўнасцей, і за абмежаванне  ў
сувязі   з   гэтым   доступу   грамадзян   да   гісторыка-культурных
каштоўнасцей.  Кампенсацыя выплачваецца ў памеры да 5  працэнтаў  ад
прыбытку,  атрыманага  ў  выніку  дзейнасці,  якая  прычыніла  шкоду
гісторыка-культурным   каштоўнасцям  або   зонам   аховы   нерухомых
матэрыяльных  гісторыка-культурных каштоўнасцей.  Калі  юрыдычныя  і
(або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі,  не
ажыццяўляюць  прадпрымальніцкай  дзейнасці,  звязанай  з  атрыманнем
прыбытку,   яны   павінны   штомесяц  выплачваць   фіксаваную   суму
кампенсацыі  ў  фонд  Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы
культуры і мастацтва. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   1   статьи  48 - с изменениями, внесенными  Законом
         Республики Беларусь от 7 мая 2007 г. № 212-З
            
            1.  У выпадку, калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы,  у
         тым   ліку   індывідуальныя   прадпрымальнікі,   не   маюць
         магчымасці   абмежаваць  або  поўнасцю  спыніць  дзейнасць,
         прадугледжаную  пунктамі  3  і  5  артыкула  32   і   (або)
         абмежаваную  артыкулам  44 гэтага  Закона,  або  дапускаюць
         неадпаведнае        выкарыстанне       гісторыка-культурных
         каштоўнасцей,  прадугледжанае артыкулам 46  гэтага  Закона,
         яны   павінны  выплачваць  у  фонд  Прэзідэнта   Рэспублікі
         Беларусь  па падтрымцы культуры і мастацтва кампенсацыю  за
         шкоду,  прычыненую гэтым гісторыка-культурным  каштоўнасцям
         або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
         каштоўнасцей.  Кампенсацыя  выплачваецца  ў  памеры  да   5
         працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў выніку дзейнасці,  якая
         прычыніла шкоду гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам
         аховы     нерухомых    матэрыяльных    гісторыка-культурных
         каштоўнасцей. Калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у  тым
         ліку   індывідуальныя  прадпрымальнікі,   не   ажыццяўляюць
         прадпрымальніцкай   дзейнасці,   звязанай   з    атрыманнем
         прыбытку,  яны павінны штомесяц выплачваць фіксаваную  суму
         кампенсацыі  ў  фонд  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь   па
         падтрымцы культуры і мастацтва.
         -----------------------------------------------------------

     2.  Працэнт адлічэнняў ці фіксаваная сума кампенсацыі за шкоду,
прычыненую   гісторыка-культурным  каштоўнасцям  або   зонам   аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, і  парадак
іх выплаты ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   2   статьи  48 - с изменениями, внесенными  Законом
         Республики Беларусь от 7 мая 2007 г. № 212-З
            
            2.  Працэнт адлічэнняў ці фіксаваная сума кампенсацыі за
         шкоду,  прычыненую  гісторыка-культурным  каштоўнасцям  або
         зонам  аховы  нерухомых  матэрыяльных  гісторыка-культурных
         каштоўнасцей, і парадак іх выплаты ўстанаўліваюцца  Саветам
         Міністраў  Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з  Прэзідэнтам
         Рэспублікі Беларусь.
         -----------------------------------------------------------

                                  
                               ГЛАВА 9
         ПРАВА ЎЛАСНАСЦІ НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
                                  
   
   Артыкул 49. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасцi на гiсторыка-
             культурныя каштоўнасцi
             
     1.  Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права  ўласнасцi
на  гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вызначэнне права ўласнасцi  на
матэрыяльныя   аб’екты   або  нематэрыяльныя  праяўленні   творчасці
чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць i  на
момант  iх  выяўлення  або  надання iм статусу  гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi  не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу  гiсторыка-
культурных    каштоўнасцей,    што   ўтрымліваюцца    безгаспадарна,
вызначаюцца гэтым Законам і грамадзянскiм заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.
     2.   Пры   наданні   матэрыяльным  аб’ектам  і   нематэрыяльным
праяўленням    творчасці   чалавека   статусу   гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi права ўласнасцi на іх захоўваецца.
   
   Артыкул 50. Суб’екты права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя
             каштоўнасцi
             
     1.   Гiсторыка-культурныя  каштоўнасцi  могуць  знаходзiцца  ва
ўласнасцi    Рэспублiкi   Беларусь,   адміністрацыйна-тэрытарыяльных
адзінак  Рэспублікі Беларусь, юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым  ліку
індывідуальных прадпрымальнікаў.
     2.   Асобныя   гiсторыка-культурныя  каштоўнасцi  могуць   быць
аднесены  законам да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва  ўласнасцi
Рэспублiкi Беларусь.
   
   Артыкул 51. Правы ўласніка матэрыяльнай гісторыка-культурнай
             каштоўнасці або эталона фіксаванай нематэрыяльнай
             гісторыка-культурнай каштоўнасці. Правы ўласніка
             калекцыі
             
     1.  Уласнік  матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  або
эталона  фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай  каштоўнасці
апрача   іншых   правоў,   якія  ў  адпаведнасці   з   грамадзянскім
заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь належаць яму  як  уласніку,  мае
права:
     1.1.  перадаваць гісторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне
дзяржаўным  органам і ўстановам з вызначэннем умоў  яе  ўтрымання  і
выкарыстання;
     1.2.  карыстацца  пераважным  правам  набыцця  іншых  састаўных
частак гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія знаходзяцца ў агульнай
уласнасці;
     1.3.  на матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў рэспубліканскага
бюджэту,  іншых  крыніц,  не  забароненых заканадаўствам  Рэспублікі
Беларусь, для выканання работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці  ў
межах ахоўнага абавязацельства пры адсутнасці ўласных сродкаў.
     2.  Уласнік  калекцыі  (яе часткі) мае  права  на  бязвыплатнае
атрыманне  ад  дзяржаўных музеяў, бібліятэк і (або)  архіваў,  іншых
дзяржаўных арганізацый наступных паслуг:
     2.1.  вызначэнне індывідуальных умоў утрымання  і  выкарыстання
калекцыі ў цэлым і (або) яе асобных прадметаў;
     2.2.   дапамога   ў  правядзенні  навуковай  інвентарызацыі   і
навуковай апрацоўкі прадметаў калекцыі;
     2.3.  захаванне  ў  дзяржаўных  установах  адпаведнага  профілю
прадметаў  калекцыі.  Пры гэтым дзяржаўная  ўстанова  мае  права  на
выкарыстанне  для мэт навукі і экспанавання прадметаў  калекцыі  (яе
часткі або асобнага прадмета), перададзеных ёй на захоўванне;
     2.4.  гарантыя бяспекі калекцыі і (або) яе асобных прадметаў  у
час экспанавання і (або) перавозкі.
     3.  Па  жаданню  ўласніка  калекцыі  (яе  часткі  або  асобнага
прадмета)  Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь,  а  таксама
дзяржаўныя  музеі,  бібліятэкі  і  (або)  архівы,  іншыя  дзяржаўныя
арганізацыі, прыцягнутыя да аказання паслуг, прадугледжаных  пунктам
2  гэтага артыкула, абавязаны гарантаваць канфідэнцыяльнасць звестак
аб уласніку калекцыі (яе часткі або асобнага прадмета).
   
   Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласніка матэрыяльнай гісторыка-
             культурнай каштоўнасці або эталона фіксаванай
             нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
             
     Уласніку  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці   або
эталона  фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай  каштоўнасці
забараняецца:
     знішчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;
     дапускаць   прычыненне   шкоды,  змяненне  гісторыка-культурнай
каштоўнасці   і   выкананне  работ  на  гэтай   гісторыка-культурнай
каштоўнасці  без дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі  Беларусь,
за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;
     адчужаць   або  іншым  чынам  перадаваць  права  ўласнасці   на
гісторыка-культурную  каштоўнасць  без  узгаднення  з  Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь;
     мяняць  месца  знаходжання  (захоўвання),  умовы  ўтрымання   і
выкарыстання  гісторыка-культурнай  каштоўнасці  без  узгаднення   з
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;
     вывозіць  гісторыка-культурную каштоўнасць за  межы  Рэспублікі
Беларусь на пастаяннае захоўванне;
     перадаваць  гісторыка-культурную  каштоўнасць  у  валоданне   і
(або) карыстанне Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, іншым воінскім
фарміраванням.
   
   Артыкул 53. Абавязкі ўласніка матэрыяльнай гісторыка-культурнай
             каштоўнасці або эталона фіксаванай нематэрыяльнай
             гісторыка-культурнай каштоўнасці
             
     1.  Уласнік  матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  або
эталона  фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай  каштоўнасці
абавязаны ўзяць на сябе абавязкі па забеспячэнню іх захавання шляхам
падпісання   ахоўных   абавязацельстваў,   складзеных   па    форме,
устаноўленай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
     1.1.      забяспечваць     захаванасць     гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
     1.2.  забяспечваць  доступ да гісторыка-культурнай  каштоўнасці
спецыялістам,  якія  з  дазволу  Міністэрства  культуры   Рэспублікі
Беларусь маюць права на яе вывучэнне;
     1.3.   прадастаўляць   перыядычна   або   па   дамоўленасці   з
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ці адпаведнымі ўстановамі
культуры  доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасці грамадзянам  на
тэрмін не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяці гадоў;
     1.4.  паведамляць  у Міністэрства культуры Рэспублікі  Беларусь
аб  акалічнасцях,  якія  пагражаюць  захаванню  гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
     1.5.   захоўваць   у  цэласнасці  калекцыі  і  іншыя   навукова
абгрунтаваныя   зборы   рухомых  матэрыяльных   гісторыка-культурных
каштоўнасцей  або  эталонаў  фіксаваных  нематэрыяльных   гісторыка-
культурных каштоўнасцей.
     2.  Пры  набыцці  права  ўласнасці на  матэрыяльную  гісторыка-
культурную   каштоўнасць   або  эталон   фіксаванай   нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці новы ўласнік або па  яго  даручэнню
ўладальнік  абавязаны  на  працягу аднаго месяца  падпісаць  ахоўнае
абавязацельства.  Невыкананне гэтай умовы цягне за  сабой  прызнанне
такой здзелкі нічога не вартай.
     3.  У  выпадку надання матэрыяльнаму аб’екту статусу гісторыка-
культурнай  каштоўнасці ўласнік гэтага аб’екта або па яго  даручэнню
ўладальнік  абавязаны  на  працягу аднаго месяца  падпісаць  ахоўнае
абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесці да  прызнання
названага   аб’екта  ва  ўстаноўленым  парадку  гісторыка-культурнай
каштоўнасцю, якая ўтрымліваецца безгаспадарна.
   
   Артыкул 54. Правы фізічных асоб, якія маюць непасрэдныя адносіны
             да ўзнікнення (стварэння) гісторыка-культурнай
             каштоўнасці
             
     Калі   матэрыяльны   аб’ект   або   нематэрыяльнае   праяўленне
творчасці    чалавека,    якія   з’яўляюцца    гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі,  па  свайму паходжанню ці  зместу  звязаны  з  пэўнай
фізічнай  асобай або яе непасрэднымі продкамі (на працягу  не  больш
чым  двух  пакаленняў),  гэта фізічная  асоба  мае  права  абумовіць
недаступнасць гісторыка-культурнай каштоўнасці для публічнага агляду
(іншага  спосабу раскрыцця зместу гісторыка-культурнай  каштоўнасці)
пры яе жыцці або на іншы тэрмін, які не перавышае гэтага часу.
   
   Артыкул 55. Пераважнае права набыцця гісторыка-культурнай
             каштоўнасці (яе састаўной часткі)
             
     Пры  продажы  долі ў агульнай уласнасці на гісторыка-культурную
каштоўнасць  астатнія ўдзельнікі долевай уласнасці маюць  пераважнае
права  набыцця гэтай долі па цане, за якую яна прадаецца. У  выпадку
іх  адмовы  або  немагчымасці  набыць  састаўную  частку  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці пры яе продажы пераважнае права  яе  набыцця
мае дзяржава.
                                  
                              ГЛАВА 10
          ФІНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
                                  
   
   Артыкул 56. Фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     Фінансаванне  аховы гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца
за  кошт  сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласнікаў  і
(або)  уладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншых крыніц,
не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 57. Фінансаванне некаторых мерапрыемстваў па
             прадухіленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных
             гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам іх аховы
             
     За   кошт   юрыдычных  і  (або)  фізічных  асоб,  у  тым   ліку
індывідуальных  прадпрымальнікаў,  зацікаўленых  у  праектаванні   і
выкананні  земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых відаў  работ,
якія   могуць  стварыць  пагрозу  захаванню  нерухомых  матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам іх аховы,  ажыццяўляюцца
мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта  7  артыкула  32
гэтага Закона.
   
   Артыкул 58. Фінансаванне работ на гісторыка-культурных
             каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў
             
     Фінансаванне  работ  на  гісторыка-культурных  каштоўнасцях   у
межах   ахоўных  абавязацельстваў  ажыццяўляецца  за  кошт   сродкаў
уласнікаў    і   (або)   уладальнікаў   гэтых   гісторыка-культурных
каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў  выпадку,
прадугледжаным  падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51  гэтага  Закона,
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
                                  
                              ГЛАВА 11
                         ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
   
   Артыкул 59. Уступленне ў сілу гэтага Закона
             
     Гэты  Закон  уступае  ў  сілу  праз  шэсць  месяцаў  пасля  яго
афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і  артыкула
60,  якія  ўступаюць  у  сілу з дня афіцыйнага апублікавання  гэтага
Закона.
   
   Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь
             у адпаведнасць з гэтым Законам
             
     Савету  Міністраў  Рэспублікі Беларусь  у  шасцімесячны  тэрмін
пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
     прыняць  меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць
з гэтым Законам;
     прыняць   іншыя  меры,  неабходныя  для  рэалізацыі  палажэнняў
гэтага Закона.
   
   Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі
             Беларусь страціўшымі сілу
             
     У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшымі сілу:
     Закон  Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 1992 года «Аб  ахове
гісторыка-культурнай   спадчыны»   (Ведамасцi   Вярхоўнага    Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504);
     Закон  Рэспублікі  Беларусь  ад  22  сакавіка  1995  года   «Аб
унясенні  змяненняў  і  дапаўнення ў Закон Рэспублікі  Беларусь  «Аб
ахове  гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 18, арт. 199);
     Закон  Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 1998 года  «Аб  унясенні
змяненняў  і  дапаўненняў  у  Закон Рэспублікі  Беларусь  «Аб  ахове
гісторыка-культурнай   спадчыны»  (Ведамасці   Нацыянальнага   сходу

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations