Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 9 января 2006 г. №98-З "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

                      ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      9 студзеня 2006 г. № 98-З

АБ АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года

      ![Изменения и дополнения:
           Закон  Республики  Беларусь от 7  мая  2007  г.  №  212-З
       (Национальный  реестр  правовых  актов  Республики  Беларусь,
       2007 г., № 118, 2/1309);
           Закон  Республики Беларусь от 18 июля  2007  г.  №  265-З
       (Национальный  реестр  правовых  актов  Республики  Беларусь,
       2007 г., № 173, 2/1362)]

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
   
   Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія
             выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
             
     У  гэтым  Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны  і
іх азначэнні:
     ахова  гісторыка-культурнай спадчыны - сістэма  арганізацыйных,
прававых,     эканамічных,     матэрыяльна-тэхнічных,     навуковых,
інфармацыйных   і   (або)  іншых  мер,  накіраваных   на   выяўленне
матэрыяльных   аб’ектаў   і  нематэрыяльных  праяўленняў   творчасці
чалавека,  якія  могуць  уяўляць  гісторыка-культурную  каштоўнасць,
наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці
чалавека  статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улік, захаванне,
аднаўленне,    утрыманне    і   выкарыстанне    гісторыка-культурных
каштоўнасцей,  што  ажыццяўляюцца ў мэтах  зберажэння  і  памнажэння
гісторыка-культурнай спадчыны;
     гісторыка-культурная  спадчына - сукупнасць  найбольш  адметных
вынікаў  і сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця
народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях;
     гісторыка-культурныя   каштоўнасці   -   матэрыяльныя   аб’екты
(матэрыяльныя  гісторыка-культурныя  каштоўнасці)  і  нематэрыяльныя
праяўленні  творчасці  чалавека (нематэрыяльныя гісторыка-культурныя
каштоўнасці),  якія  маюць  адметныя  духоўныя,  мастацкія  і  (або)
дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
     калекцыя  -  навукова  абгрунтаваны збор  рухомых  матэрыяльных
гісторыка-культурных    каштоўнасцей   або    эталонаў    фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     камплект  -  набор  рухомых  матэрыяльных  гісторыка-культурных
каштоўнасцей, якія маюць агульнае прызначэнне;
     культурны  пласт  - пласт зямлі, які змяшчае  рэшткі  дзейнасці
чалавека;
     мемарыяльныя   кватэры   -  нежылыя  памяшканні,   звязаныя   з
важнейшымі   гістарычнымі  падзеямі,  жыццём  выдатных   палітычных,
дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукі, літаратуры і  мастацтва
і  прызначаныя для ўвекавечання памяці аб іх, якім нададзены  статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
   
   Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-
             культурнай спадчыны
             
     1.   Заканадаўства  Рэспублікі  Беларусь  аб  ахове  гісторыка-
культурнай спадчыны грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  і
складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991  года  «Аб
культуры   ў  Рэспубліцы  Беларусь»  (Ведамасці  Вярхоўнага   Савета
Беларускай  ССР,  1991  г.,  №  20, арт.  291;  Национальный  реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031),  гэтага
Закона,  іншых  актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь,  а  таксама
міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
     2.  Калі  міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены
іншыя  правілы,  чым  тыя,  якія  прадугледжаны  гэтым  Законам,  то
прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
   
   Артыкул 3. Прынцыпы і асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў
             сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     1.  Дзяржаўная  палітыка  ў  сферы  аховы  гісторыка-культурнай
спадчыны грунтуецца на прынцыпах:
     1.1.  прызнання гісторыка-культурнай спадчыны фактарам развіцця
дзяржавы;
     1.2.  адказнасці  дзяржавы  за  захаванне  гісторыка-культурнай
спадчыны;
     1.3. удзелу грамадзян у ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
     2.  Асноўнымі  напрамкамі дзяржаўнай  палітыкі  ў  сферы  аховы
гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляюцца:
     2.1.   выяўленне   матэрыяльных   аб’ектаў   і   нематэрыяльных
праяўленняў  творчасці  чалавека,  якія  могуць  уяўляць  гісторыка-
культурную каштоўнасць;
     2.2.    наданне    матэрыяльным   аб’ектам   і   нематэрыяльным
праяўленням    творчасці   чалавека   статусу   гісторыка-культурнай
каштоўнасці і ўлік гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.3. захаванне і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.4.     утрыманне    і    выкарыстанне    гісторыка-культурных
каштоўнасцей з улікам неабходнасці безумоўнага захавання іх адметных
духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;
     2.5.  фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны за  кошт
сродкаў  рэспубліканскага  і  мясцовых бюджэтаў,  іншых  крыніц,  не
забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 4. Грамадскія аб’яднанні ў сферы аховы гісторыка-
             культурнай спадчыны
             
     Грамадскія   аб’яднанні  ў  сферы  аховы   гісторыка-культурнай
спадчыны могуць:
     аказваць   дзяржаўным   органам  садзейнічанне   ў   рэалізацыі
дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
     папулярызаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці,  заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
     ажыццяўляць  грамадскі  кантроль  за  выкананнем  заканадаўства
Рэспублікі   Беларусь  аб  ахове  гісторыка-культурнай  спадчыны   ў
парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
     уносіць  у  дзяржаўныя  органы прапановы  па  ахове  гісторыка-
культурнай спадчыны;
     садзейнічаць  фарміраванню ў грамадзян патрыятызму,  адказнасці
за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;
     ажыццяўляць   іншую   звязаную  з  аховай  гісторыка-культурнай
спадчыны   дзейнасць,   не  забароненую  заканадаўствам   Рэспублікі
Беларусь.
   
   Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі
             Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны
             
     За   парушэнне  заканадаўства  Рэспублікі  Беларусь  аб   ахове
гісторыка-культурнай  спадчыны настае адказнасць  у  адпаведнасці  з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     
                               ГЛАВА 2
 ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
                                  
   
   Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае
             рэгуляванне ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     Дзяржаўнае   рэгуляванне  ў  сферы  аховы  гісторыка-культурнай
спадчыны  ажыццяўляецца  Прэзідэнтам  Рэспублікі  Беларусь,  Саветам
Міністраў  Рэспублікі  Беларусь, Міністэрствам  культуры  Рэспублікі
Беларусь,  мясцовымі  Саветамі дэпутатаў,  мясцовымі  выканаўчымі  і
распарадчымі  органамі,  а  таксама іншымі  дзяржаўнымі  органамі  ў
адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
   
   Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы
             аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     Прэзідэнт   Рэспублікі  Беларусь  у  сферы   аховы   гісторыка-
культурнай спадчыны:
     вызначае   дзяржаўную   палітыку  ў  сферы   аховы   гісторыка-
культурнай спадчыны;
     уносіць   у  міжнародныя  арганізацыі  прапановы  аб  уключэнні
гісторыка-культурных  каштоўнасцей у  Спіс  сусветнай  культурнай  і
прыроднай спадчыны або Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад
пагрозай; 
         -----------------------------------------------------------
         Абзац   третий   статьи   7  -  с  изменениями,  внесенными
         Законом Республики Беларусь от 7 мая 2007 г. № 212-З
            
            уносіць   у   міжнародныя   арганізацыі   прапановы   аб
         уключэнні   гісторыка-культурных   каштоўнасцей   у    Спіс
         сусветнай  культурнай і прыроднай спадчыны  або  Міжнародны
         спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай;
         -----------------------------------------------------------

     ажыццяўляе  іншыя  паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў  адпаведнасці  з
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад  21
лютага  1995  года  «О  Президенте Республики  Беларусь»  (Ведамасцi
Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi Беларусь, 1995 г.,  №  17,  ст.  179;
Ведамасці  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г.,  №  24,
ст. 463), іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у
             сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     Савет  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  забяспечвае  рэалізацыю
дзяржаўнай  палітыкі  ў  сферы  аховы гісторыка-культурнай  спадчыны
шляхам:
     зацвярджэння  канцэпцый  і  рэспубліканскіх  праграм  па  ахове
гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння іх выканання і  кантролю
за ім;
     надання  матэрыяльным  аб’ектам  і  нематэрыяльным  праяўленням
творчасці   чалавека  статусу  гісторыка-культурнай  каштоўнасці   і
пазбаўлення іх такога статусу;
     устанаўлення  парадку  вядзення  Дзяржаўнага  спіса  гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
     устанаўлення  парадку фарміравання Банка звестак аб  гісторыка-
культурнай  спадчыне  Рэспублікі Беларусь і  парадку  азнаямлення  з
інфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай
спадчыне Рэспублікі Беларусь;
     устанаўлення   парадку  часовага  вывазу  за  межы   Рэспублікі
Беларусь  рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных  каштоўнасцей  і
эталонаў      фіксаваных     нематэрыяльных     гісторыка-культурных
каштоўнасцей;
     ажыццяўлення   іншых  паўнамоцтваў  у  адпаведнасці   з   гэтым
Законам, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 9. Кампетэнцыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
             у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
             
     Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе  дзяржаўную
палiтыку ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам:
     падрыхтоўкі прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай  палітыкі
ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
     распрацоўкі,  прыняцця  (выдання)  у  межах  сваёй  кампетэнцыі
актаў  заканадаўства  Рэспублікі Беларусь у сферы  аховы  гісторыка-
культурнай спадчыны;
     арганізацыі кантролю за выкананнем гэтага Закона,  у  тым  ліку
за ўтрыманнем і выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     каардынацыі   дзейнасці  ў  сферы  аховы   гісторыка-культурнай
спадчыны іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
     арганізацыі  і  садзейнічання  ажыццяўленню  мерапрыемстваў  па
ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
     вядзення  Дзяржаўнага  спіса гісторыка-культурных  каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь;
     забеспячэння   фарміравання   Банка   звестак   аб   гісторыка-
культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь;
     аказання   юрыдычным   і   фізічным   асобам,   у   тым    ліку
індывідуальным прадпрымальнікам, арганізацыйнай, метадычнай і  іншай
дапамогі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
     выдачы  юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку  індывідуальным
прадпрымальнікам, абавязковых для выканання пісьмовых прадпісанняў у
сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
     удзелу  ў  міжнародных  праграмах па ахове гісторыка-культурнай
спадчыны;
     удзелу ў дзейнасці па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь гісторыка-
культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за яе межамі;
     выдачы  пісьмовага дазволу на часовы вываз за  межы  Рэспублікі
Беларусь  рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных  каштоўнасцей  і
эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
і ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў іх часовага вывазу;
     папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     ажыццяўлення   іншых  паўнамоцтваў  у  адпаведнасці   з   гэтым
Законам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і мясцовых
             выканаўчых і распарадчых органаў у сферы аховы
             гісторыка-культурнай спадчыны
             
     1.   Мясцовыя  Саветы  дэпутатаў  удзельнічаюць  у   рэалізацыі
дзяржаўнай  палітыкі  ў  сферы  аховы гісторыка-культурнай  спадчыны
шляхам:
     1.1.  зацвярджэння  рэгіянальных праграм  па  ахове  гісторыка-
культурнай спадчыны і кантролю за іх выкананнем;
     1.2.  садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню  і
аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     1.3.   садзейнічання  грамадскім  аб’яднанням  у  сферы   аховы
гісторыка-культурнай спадчыны;
     1.4. папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     1.5.  ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці  з  актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
     2.  Мясцовыя  выканаўчыя і распарадчыя органы  ўдзельнічаюць  у
рэалізацыі  дзяржаўнай  палітыкі ў сферы аховы  гісторыка-культурнай
спадчыны шляхам:
     2.1.  распрацоўкі  рэгіянальных  праграм  па  ахове  гісторыка-
культурнай спадчыны і забеспячэння іх выканання;
     2.2.  арганізацыі  і садзейнічання ажыццяўленню  мерапрыемстваў
па  выяўленню  матэрыяльных  аб’ектаў і  нематэрыяльных  праяўленняў
творчасці   чалавека,   якія  могуць  уяўляць   гісторыка-культурную
каштоўнасць,  іх  вылучэнню для надання статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
     2.3.  арганізацыі  і садзейнічання ажыццяўленню  мерапрыемстваў
па захаванню і аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.4.  правядзення  ўліку  гісторыка-культурных  каштоўнасцей  і
забеспячэння кантролю за іх утрыманнем і выкарыстаннем;
     2.5.  аказання  садзейнічання грамадскім  аб’яднанням  у  сферы
аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
     2.6.  заахвочвання  грамадзян, якія  пражываюць  на  адпаведнай
тэрыторыі, да ўдзелу ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
     2.7. папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.8.  ажыццяўлення  іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці  з  гэтым
Законам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
   
   Артыкул 11. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада
             па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры
             Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
             
     1.   Беларуская  рэспубліканская  навукова-метадычная  рада  па
пытаннях  гісторыка-культурнай спадчыны  пры  Міністэрстве  культуры
Рэспублікі  Беларусь (далей - Навукова-метадычная  рада)  ажыццяўляе
навукова-метадычнае    забеспячэнне    аховы    гісторыка-культурнай
спадчыны.
     2.  Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны:
     2.1.   прымае  рашэнні  аб  неабходнасці  надання  матэрыяльным
аб’ектам  і  нематэрыяльным праяўленням творчасці  чалавека  статусу
гісторыка-культурнай  каштоўнасці  або  аб  адсутнасці  неабходнасці
надання ім такога статусу;
     2.2.   прымае  рашэнні  аб  неабходнасці  аднясення  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці  да  пэўнай катэгорыі  або  аб  неабходнасці
змянення яе катэгорыі;
     2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю  на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-
культурных   каштоўнасцях  катэгорый  «0»,  «1»,  «2»   і   эталонах
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.4.   выдае   заключэнні   аб   адпаведнасці   кваліфікацыйным
патрабаванням   кандыдатаў  на  атрыманне  пасведчанняў   на   права
выканання    навукова-даследчых   работ   на    гісторыка-культурных
каштоўнасцях    і    кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай
дакументацыі   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гісторыка-культурных каштоўнасцях;
     2.5.  выдае  заключэнні аб немагчымасці навукова абгрунтаванага
аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты імі іх
адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей,  якія
абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
     2.6. выдае заключэнні аб поўным вывучэнні помнікаў археалогіі;
     2.7.  выконвае  іншыя функцыі ў адпаведнасці з  гэтым  Законам,
іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
     3.  Палажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай
радзе  па  пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны  пры  Міністэрстве
культуры  Рэспублікі  Беларусь  і  яе  склад  зацвярджаюцца  Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь.
     4.  Дзейнасць  Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца  за  кошт
сродкаў,  прадугледжаных  у  рэспубліканскім  бюджэце  на  ўтрыманне
Міністэрства    культуры   Рэспублікі   Беларусь,    іншых    крыніц
фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 3
                  ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
                                  
   
   Артыкул 12. Віды гісторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя
             гiсторыка-культурныя каштоўнасці
             
     1.  Гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца  на  наступныя
віды:
     1.1.     матэрыяльныя     гісторыка-культурныя     каштоўнасці,
матэрыяльнае ўвасабленне якіх складае іх змест;
     1.2.     нематэрыяльныя    гісторыка-культурныя    каштоўнасці,
матэрыяльнае  ўвасабленне якіх не аказвае  істотнага  ўплыву  на  іх
змест.
     2.   Матэрыяльныя   гісторыка-культурныя   каштоўнасці   могуць
з’яўляцца     комплекснымі    матэрыяльнымі    гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі, калі:
     2.1.  два і больш матэрыяльныя аб’екты сабраны разам па  пэўных
прыкметах  і  (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад  комплекснай
нерухомай  матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  як  асобны
кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе);
     2.2.  два  і  больш  матэрыяльныя аб’екты  аб’яднаны  агульнымі
прыкметамі і размешчаны ў розных месцах.
     3.   Нематэрыяльныя  гісторыка-культурныя  каштоўнасці   могуць
з’яўляцца    комплекснымі   нематэрыяльнымі    гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі,  калі  іх  змест  выяўляецца  праз  абрады,  фальклор
(вусную  народную  творчасць), у склад  якіх  уваходзяць  розныя  па
свайму   характару  дзеянні  (танцы,  песні,  іншыя   нематэрыяльныя
праяўленні творчасці чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя гісторыка-
культурныя   каштоўнасці,   як  правіла,   з’яўляюцца   комплекснымі
нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
   
   Артыкул 13. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
             
     1.    Да    матэрыяльных   гісторыка-культурных    каштоўнасцей
адносяцца:
     1.1.  дакументальныя помнікі - акты дзяржаўных  органаў,  іншыя
пісьмовыя  і  графічныя дакументы, кінафотадакументы  і  гуказапісы,
старажытныя і іншыя рукапісы і архівы, рэдкія друкаваныя выданні;
     1.2.  запаветныя  мясціны - тапаграфічна  акрэсленыя  зоны  або
ландшафты, створаныя чалавекам ці чалавекам і прыродай;
     1.3.  помнікі  археалогіі - умацаваныя  пасяленні  (старажытныя
гарады,  гарадзішчы,  замкі),  неўмацаваныя  пасяленні  (старажытныя
стаянкі,   паселішчы,   асобнае  жыллё);   курганныя   і   грунтавыя
могільнікі,   асобныя  пахаванні,  некропалі,   маўзалеі   і   іншыя
пахаванні;  старажытныя  збудаванні і іншыя аб’екты  гаспадарчага  і
вытворчага   прызначэння;  фартыфікацыйныя   збудаванні;   культавыя
збудаванні (храмы, манастыры, свяцілішчы, месцы спраўляння  абрадаў,
каменныя   крыжы,  культавыя  камяні,  каменныя  статуі,  абеліскі);
інфраструктура сухапутных, водных і водна-волакавых шляхоў; манетныя
і  рэчавыя  скарбы;  культурны пласт,  у  тым  ліку  ўсе  рухомыя  і
нерухомыя  матэрыяльныя аб’екты, якія змяшчаюцца ў ім, а таксама  на
дне прыродных і штучных вадаёмаў;
     1.4.  помнікі архітэктуры - будынкі, збудаванні і іншыя аб’екты
гаспадарчага,  вытворчага,  ваеннага  або  культавага   прызначэння,
асобныя  ці  аб’яднаныя ў комплексы і ансамблі (разам з  навакольным
асяроддзем),  аб’екты  народнага дойлідства, а  таксама  звязаныя  з
указанымі   аб’ектамі  творы  выяўленчага,  дэкаратыўна-прыкладнога,
садова-паркавага мастацтва;
     1.5.   помнікі  гісторыі  -  будынкі,  збудаванні,  а   таксама
мемарыяльныя   кватэры  і  іншыя  аб’екты,  звязаныя  з   важнейшымі
гістарычнымі падзеямі, развіццём грамадства і дзяржавы, міжнароднымі
адносінамі, з развіццём навукі і тэхнікі, культуры і быту, з  жыццём
выдатных  палітычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў,  дзеячаў  навукі,
літаратуры і мастацтва;
     1.6.   помнікі   горадабудаўніцтва  -  забудова,  планіровачная
структура  або  фрагменты  населеных пунктаў  (разам  з  навакольным
асяроддзем,    у    тым    ліку   культурным    пластом).    Помнікі
горадабудаўніцтва,  як  правіла, з’яўляюцца комплекснымі  гісторыка-
культурнымі каштоўнасцямі;
     1.7.   помнікі  мастацтва  -  творы  выяўленчага,  дэкаратыўна-
прыкладнога і іншых відаў мастацтва.
     2.  Матэрыяльныя  гісторыка-культурныя каштоўнасці  падзяляюцца
на:
     2.1.  нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя  каштоўнасці,
перамяшчэнне  якіх  у  прасторы  патрабуе  ажыццяўлення   інжынерных
мерапрыемстваў  і  вядзе  да частковай  або  поўнай  страты  імі  іх
адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;
     2.2.  рухомыя  матэрыяльныя  гісторыка-культурныя  каштоўнасці,
перамяшчэнне  якіх  у прасторы не звязана са змяненнем  іх  адметных
духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей.
   
   Артыкул 14. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
             
     1.    Да   нематэрыяльных   гісторыка-культурных   каштоўнасцей
адносяцца  звычаі,  традыцыі,  абрады,  фальклор  (вусная   народная
творчасць),  мова,  яе  дыялекты, змест  геральдычных,  тапанімічных
аб’ектаў   і  твораў  народнага  мастацтва  (народнага  дэкаратыўна-
прыкладнога  мастацтва), іншыя нематэрыяльныя  праяўленні  творчасці
чалавека.
     2.  Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на:
     2.1.     фіксаваныя     нематэрыяльныя     гісторыка-культурныя
каштоўнасці, якія могуць быць поўнасцю зафіксаваны і не залежаць  ад
іх стваральнікаў;
     2.2.     увасобленыя     нематэрыяльныя    гісторыка-культурныя
каштоўнасці,  змест  або  адметныя  духоўныя,  мастацкія   і   (або)
дакументальныя  вартасці  якіх поўнасцю ці часткова  страчваюцца  са
знікненнем  іх  стваральнікаў,  носьбітаў  або  змяненнем  умоў   іх
існавання.
   
   Артыкул 15. Эталон фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-
             культурнай каштоўнасці
             
     1.   Поўная,   дакладная  і  якасная  фіксацыя   нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай  каштоўнасці графічнымі і  тэхнічнымі  сродкамі
зацвярджаецца ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай  гісторыка-
культурнай   каштоўнасці   ў  парадку,  устаноўленым   Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь.
     2.  У  выпадку  выяўлення  больш поўнай,  дакладнай  і  якаснай
фіксацыі     нематэрыяльнай     гісторыка-культурнай     каштоўнасці
Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь мае права прызнаць  раней
прыняты   эталон   фіксаванай  нематэрыяльнай   гісторыка-культурнай
каштоўнасці   несапраўдным   і   зацвердзіць   у   якасці    эталона
нававыяўленую яе фіксацыю.
     3.   Эталоны   фіксаваных  нематэрыяльных  гісторыка-культурных
каштоўнасцей падлягаюць ахове, як і рухомыя матэрыяльныя  гісторыка-
культурныя каштоўнасці.
   
   Артыкул 16. Катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей
             
     1.  Гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на  адпаведныя
катэгорыі   ў  залежнасці  ад  іх  гісторыка-культурнай   значнасці.
Катэгорыя   гісторыка-культурным   каштоўнасцям   надаецца   і   пры
неабходнасці  змяняецца  Саветам Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  на
падставе рашэнняў Навукова-метадычнай рады аб неабходнасці аднясення
гісторыка-культурнай   каштоўнасці  да   пэўнай   катэгорыі   і   аб
неабходнасці змянення яе катэгорыі.
     Катэгорыі,    нададзеныя   гісторыка-культурным   каштоўнасцям,
указваюцца  ў  Дзяржаўным  спісе  гісторыка-культурных  каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
     2.  Матэрыяльныя  гісторыка-культурныя каштоўнасці  падзяляюцца
на наступныя катэгорыі:
     2.1.  катэгорыя  «0» - гісторыка-культурныя  каштоўнасці,  якія
ўключаны  або  прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым  парадку  ў
Спіс  сусветнай  культурнай і прыроднай спадчыны або Спіс  сусветнай
спадчыны, што знаходзіцца пад пагрозай; 
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт   2.1   пункта   2  статьи  16  -  с  изменениями,
         внесенными  Законом Республики Беларусь от 7  мая  2007  г.
         № 212-З
            
            2.1.  катэгорыя «0» - гісторыка-культурныя  каштоўнасці,
         якія ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым
         парадку  ў  Спіс сусветнай культурнай і прыроднай  спадчыны
         або Міжнародны спіс сусветнай спадчыны, што знаходзіцца пад
         пагрозай;
         -----------------------------------------------------------

     2.2.   катэгорыя   «1»   -  гісторыка-культурныя   каштоўнасці,
адметныя  духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя  вартасці  якіх
маюць міжнародную значнасць;
     2.3.   катэгорыя   «2»   -  гісторыка-культурныя   каштоўнасці,
адметныя  духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя  вартасці  якіх
маюць нацыянальную значнасць;
     2.4.   катэгорыя   «3»   -  гісторыка-культурныя   каштоўнасці,
адметныя  духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя  вартасці  якіх
маюць значнасць для асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
     3.  Матэрыяльныя  аб’екты, якія ўваходзяць у склад  комплексных
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, але якім  асобна  не
нададзены    статус   гісторыка-культурнай   каштоўнасці,    лічацца
матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі без катэгорыі.
     4.  Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на наступныя катэгорыі:
     4.1.  катэгорыя «А» - гісторыка-культурныя каштоўнасці,  поўная
аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя;
     4.2.  катэгорыя  «Б» - гісторыка-культурныя  каштоўнасці,  якія
поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле
ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх
аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.
                                  
                               ГЛАВА 4
    ВЫЯЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ’ЕКТАЎ І НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯЎ
    ТВОРЧАСЦІ ЧАЛАВЕКА, ЯКІЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ
                             КАШТОЎНАСЦЬ

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations