Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 30 июля 1999 г. №175 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы на 2000 год"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 9

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 | Стр.16 | Стр.17 | Стр.18 | Стр.19

 
 ¦                  (мiнiстэрства,  ¦    ¦статыстыкi.              ¦
 ¦__________________________________¦    L--------------------------
 ¦   канцэрн, камiтэт, iншы орган   ¦
 ¦__________________________________¦
 ¦           кiравання)             ¦
 ¦Форма ўласнасцi __________________¦
 ¦Паштовы адрас ____________________¦
 ¦__________________________________¦
 L-----------------------------------

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                              КОДЫ                               ¦
 +-------T---------T-----------T------T---------T-----T--------T---+
 ¦   1   ¦    2    ¦     3     ¦  4   ¦    5    ¦  6  ¦   7    ¦ 8 ¦
 +-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
 ¦формы  ¦арганiза-¦органа     ¦галiны¦асноўнага¦тэры-¦формы   ¦   ¦
 ¦па     ¦цыi -    ¦кiравання  ¦па    ¦вiду     ¦торыi¦(вiду)  ¦   ¦
 ¦ОКУД   ¦складаль-¦(грамадска-¦ОКОНХ ¦эканамiч-¦па   ¦уласнас-¦   ¦
 ¦       ¦нiка     ¦га         ¦      ¦най      ¦СОАТО¦цi па   ¦   ¦
 ¦       ¦дакумента¦аб'яднання)¦      ¦дзейнасцi¦     ¦ОКФС    ¦   ¦
 ¦       ¦па ОКПО  ¦па СООУ    ¦      ¦па ОКЭД  ¦     ¦        ¦   ¦
 +-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
 ¦0606005¦         ¦           ¦      ¦         ¦     ¦        ¦   ¦
 L-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+----

                           (нарастаючым падрахункам з пачатку работ)
 -----T------------------------------T-------------------T----------
 N    ¦Назва паказчыкаў              ¦Плошча, га         ¦Сабрана, т
 радка¦                              +-------T-----------+
      ¦                              ¦убраная¦абмалочаная¦
 -----+------------------------------+-------+-----------+----------
   А  ¦            Б                 ¦   1   ¦     2     ¦   3
 -----+------------------------------+-------+-----------+----------
 01   ¦Азiмыя i яравыя зерневыя i    ¦       ¦           ¦
      ¦зернебабовыя - усяго          ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
      ¦   У тым лiку:                ¦       ¦           ¦
      ¦                              ¦       ¦           ¦
 02   ¦   жыта                       ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 03   ¦   пшанiца                    ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 04   ¦   трыцiкале                  ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 05   ¦   ячмень                     ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 06   ¦   авёс                       ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 07   ¦   грэчка                     ¦       ¦           ¦
      ¦                              +-------+-----------+----------
 08   ¦   зернебабовыя               ¦       ¦           ¦
 -----+------------------------------+-------+-----------+----------

 -----T---------------------------------------T----------T----------
 N    ¦Назва паказчыкаў                       ¦Убраная   ¦Сабрана, т
 радка¦                                       ¦плошча, га¦
 -----+---------------------------------------+----------+----------
 А    ¦                   Б                   ¦    1     ¦    2
 -----+---------------------------------------+----------+----------
 09   ¦Кукуруза - усяго                       ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 10   ¦Цукровыя буракi                        ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 11   ¦Лён                                    ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 12   ¦Рапс                                   ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 13   ¦Кармавыя караняплоды                   ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 14   ¦Бульба                                 ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 15   ¦Агароднiна                             ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 16   ¦Пасеяна азiмых на зерне i зялёны       ¦          ¦    х
      ¦корм - усяго *)                        ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 17   ¦   У тым лiку на зерне                 ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
      ¦       з iх:                           ¦          ¦
      ¦                                       +----------+----------
 18   ¦      жыта                             ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 19   ¦      пшанiца                          ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 20   ¦      трыцiкале                        ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 21   ¦      ячмень                           ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 22   ¦Пасеяна рапсу азiмага - усяго, га *)   ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 23   ¦   У тым лiку на зерне                 ¦          ¦    х
      ¦                                       +----------+----------
 24   ¦Узарана зяблiва *)                     ¦          ¦    х
 -----+---------------------------------------+----------+----------

 ____________________________
     *) Даныя   па   сяўбе   азiмых   прадстаўляюцца   на    апошнюю
справаздачную  дату  жнiўня  i  на  ўсе  даты верасня i кастрычнiка.
Заключныя даныя прадстаўляюцца 7 лiстапада.

 Кiраўнiк             ___________________   ________________________
                           (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)

 Галоўны бухгалтар    ___________________   ________________________
                           (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)

 "___" _____________ _____ г.

 ___________________________________
    (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                30.07.1999 N 175

                Iнструкцыя па запаўненню формы 7-сг
               "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю"

     Справаздача складаецца калгасамi, саўгасамi, мiжгасамi i iншымi
сельскагаспадарчымi    прадпрыемствамi    (калектыўнымi   сялянскiмi
гаспадаркамi,    калектыўнымi   сельгаспрадпрыемствамi,   вытворчымi
кааператывамi,      асацыяцыямi,      акцыянернымi     таварыствамi,
сельгаспрадпрыемствамi  з  абмежаванай  адказнасцю  i г.д. усiх форм
уласнасцi,  а  таксама падсобнымi сельгаспрадпрыемствамi, створанымi
на базе калгасаў цi саўгасаў).
     Па  радку  "Азiмыя  i  яравыя  зерневыя i зернебабовыя - усяго"
паказваецца   агульным  падрахункам  убраная  i  абмалочаная  плошча
збожжавых  культур,  убраных на зерне камбайнамi, а таксама скошаных
iншымi ўборачнымi машынамi.
     У  iх склад уваходзяць: пшанiца, жыта, трыцiкале, ячмень, авёс,
сумесi  каласавых,  а таксама вiка i вiкавыя сумесi на зерне, гарох,
фасоль,  пялюшка,  кармавыя бабы, агароднiнныя сарты гароху i фасолi
на   насенне.   У   плошчу   збожжавых  уключаюцца  таксама  плошчы,
прызначаныя  на  зялёны  корм, сена i сiлас, але фактычна ўбраныя на
зерне.
     Плошча  кукурузы  на  зерне,  зерневых i зернебабовых на зялёны
корм,  сена,  сiлас  (манакорм)  альбо  выпас, паўторных (пажнiўных)
пасеваў,  мiжрадковых  пасеваў  зерневых,  пасеваў  гароху, фасолi i
бабоў  для  збору  струкоў  у  зялёным  выглядзе  i пасеваў зялёнага
гарошку ў гэты радок не ўключаецца.
     Па   графе   "Сабрана,   т"   паказваецца   колькасць  зерня  ў
першапачаткова   апрыходаванай  (фiзiчнай)  вазе  па  ўсiх  зерневых
культурах.
     Па радку "Кукуруза - усяго" паказваецца агульная плошча ўбранай
кукурузы на зерне, сiлас i зялёны корм.
     Па радку "Цукровыя буракi" паказваецца плошча i вага выбраных i
ачышчаных  ад   бацвiння   цукровых   буракоў   (уключаючы   ўбраную
буракаўборачнымi  камбайнамi).  У  гэтым  радку  паказваюцца  толькi
цукровыя буракi,  прызначаныя для прамысловай перапрацоўкi. Цукровыя
буракi на корм жывёле паказваюцца ў радку "Кармавыя караняплоды".
     Па радку "Лён" паказваецца плошча, з якой выцераблены (вырваны)
лён машынамi або ўручную.
     Па  радках  12,  13,  14  паказваюцца  адпаведна  плошчы i збор
ураджаю  рапсу  азiмага  i  яравога  на зерне, кармавых караняплодаў
(буракоў, бручкi, турнэпсу i iншых) i бульбы.
     Па  радку  "Агароднiна"  паказваецца  агульная  плошча поўнасцю
ўбраных  агароднiнных культур - капусты, агуркоў, памiдораў, буракоў
сталовых,  морквы  сталовай,  цыбулi  на  рэпку,  часнаку,  зялёнага
гарошку,  салаты,  кропу, шчаўя, пятрушкi, рэдзькi, гароху, фасолi i
iншых.
     Плошча  агароднiнных культур, уборка якiх праводзiцца выбарачна
(агуркi,  памiдоры  i  iншае), павiнна ўключацца ў гэты радок толькi
пасля таго, як уборка агароднiнных культур на ёй поўнасцю завершана.
     Плошча  матачнiкаў, насеннiкаў агароднiнных культур i цыбулi на
сявок у плошчу ўборкi агароднiны не ўключаецца.
     Па  графе "Сабрана, т" улiчваецца агароднiна толькi з адкрытага
грунту (без насеннiкаў).
     Па  радку  "Пасеяна  азiмых  на  зерне  i  зялёны корм - усяго"
паказваецца пасеў азiмых культур (жыта, пшанiцы, ячменю, трыцiкале),
прызначаных  на  зерне  i  зялёны корм i вылучаюцца асобна пасевы на
зерне па культурах.
     Асобна паказваецца плошча азiмага рапсу па радку "Пасеяна рапсу
азiмага - усяго", у тым лiку вылучаецца яго плошча на зерне.
     Па  радку  "Узарана зяблiва" паказваецца плошча, апрацаваная па
розных  тэхналогiях асноўнай апрацоўкi глебы (узворванне, дыскаванне
цяжкiмi  дыскавымi  баронамi, безадвальная i плоскарэзная апрацоўка,
фрэзераванне,  апрацоўка  глебы  чызельнымi  культыватарамi i iншае)
восенню    пасля    збору    ўраджаю   i   прызначаная   для   сяўбы
сельскагаспадарчых  культур  вясной  будучага  года.  У  гэтым радку
таксама  паказваецца  плошча  пераворванага  бульбянога поля з мэтай
падборкi пакiнутых клубняў.
     У  гэты  радок  не  ўключаюцца: плошчы ўзараных у бягучым годзе
абложных (залежных) зямель, папары, паднятыя вясной i летам бягучага
года  i  пакiнутыя  пад пасеў яравых культур у будучым годзе, чорныя
папары,  паднятыя  восенню  пад  ураджай  будучых  гадоў, палушчанае
ржышча, калi на гэтай плошчы не праведзена асноўная апрацоўка глебы.

    ---------------------------------------------------------¬
    ¦         ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ        ¦
    ¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi¦
    L---------------------------------------------------------

        ---------------------------------------------------¬
        ¦                   СПРАВАЗДАЧА                    ¦
        ¦               аб нарыхтоўцы кармоў               ¦
        ¦           на ________________ 200__ г.           ¦
        L---------------------------------------------------

                                                         Форма 10-сг

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                30.07.1999 N 175

 -----------------------------------¬         Тыднёвая, гадавая
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае   ¦        (па панядзелках; у
 ¦справаздачу ______________________¦           перыяд работ)
 ¦                (поўная назва     ¦    --------------------------¬
 ¦__________________________________¦    ¦  Прадстаўляюць          ¦
 ¦   ў адпаведнасцi са статутам)    ¦    ¦калгасы, саўгасы, мiжгасы¦
 ¦__________________________________¦    ¦i iншыя                  ¦
 ¦Раён _____________________________¦    ¦сельскагаспадарчыя       ¦
 ¦Вобласць _________________________¦    ¦прадпрыемствы раённаму   ¦
 ¦Орган кiравання __________________¦    ¦(гарадскому) аддзелу     ¦
 ¦                  (мiнiстэрства,  ¦    ¦статыстыкi.              ¦
 ¦__________________________________¦    L--------------------------
 ¦   канцэрн, камiтэт, iншы орган   ¦
 ¦__________________________________¦
 ¦           кiравання)             ¦
 ¦Форма ўласнасцi __________________¦
 ¦Паштовы адрас ____________________¦
 ¦__________________________________¦
 L-----------------------------------

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                              КОДЫ                               ¦
 +-------T---------T-----------T------T---------T-----T--------T---+
 ¦   1   ¦    2    ¦     3     ¦  4   ¦    5    ¦  6  ¦   7    ¦ 8 ¦
 +-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
 ¦формы  ¦арганiза-¦органа     ¦галiны¦асноўнага¦тэры-¦формы   ¦   ¦
 ¦па     ¦цыi -    ¦кiравання  ¦па    ¦вiду     ¦торыi¦(вiду)  ¦   ¦
 ¦ОКУД   ¦складаль-¦(грамадска-¦ОКОНХ ¦эканамiч-¦па   ¦уласнас-¦   ¦
 ¦       ¦нiка     ¦га         ¦      ¦най      ¦СОАТО¦цi па   ¦   ¦
 ¦       ¦дакумента¦аб'яднання)¦      ¦дзейнасцi¦     ¦ОКФС    ¦   ¦
 ¦       ¦па ОКПО  ¦па СООУ    ¦      ¦па ОКЭД  ¦     ¦        ¦   ¦
 +-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
 ¦0606007¦         ¦           ¦      ¦         ¦     ¦        ¦   ¦
 L-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+----

                           (нарастаючым падрахункам з пачатку работ)
 ---------------------------------------T-----T---------------------
  Назва паказчыкаў                      ¦N    ¦Колькасць, т
                                        ¦радка+---------T-----------
                                        ¦     ¦у натуры ¦у пералiку
                                        ¦     ¦         ¦на кармавыя
                                        ¦     ¦         ¦адзiнкi
 ---------------------------------------+-----+---------+-----------
                     А                  ¦  Б  ¦    1    ¦     2
 ---------------------------------------+-----+---------+-----------
 Скошана сеяных i натуральных траў      ¦  01 ¦         ¦     х
 першым укосам, га                      ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
 Нарыхтавана кармоў (прынята па актах): ¦     ¦         ¦
   сена                                 ¦  02 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     у тым лiку прасаванага             ¦  03 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     з радка 02 выдадзена (прададзена)  ¦  04 ¦         ¦
     насельнiцтву                       ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   сенажу                               ¦  05 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     у тым лiку ў вежах                 ¦  06 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   зернесенажу                          ¦  07 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   саломы                               ¦  08 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   кармавых караняплодаў                ¦  09 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     з радка 09 выдадзена (прададзена)  ¦  10 ¦         ¦
     насельнiцтву                       ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   атрымана гатовага сiласу             ¦  11 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     у тым лiку з прымяненнем хiмiчных  ¦  12 ¦         ¦
     кансервантаў                       ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   кансерваванага корму з правяленых    ¦  13 ¦         ¦
   траў                                 ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   травяной мукi i iншых абязводжаных   ¦  14 ¦         ¦
   кармоў                               ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     у тым лiку травяной мукi           ¦  15 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   бульбы                               ¦  16 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     з радка 16 выдадзена (прададзена)  ¦  17 ¦         ¦
     насельнiцтву                       ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
   засыпана зернефуражу - усяго         ¦  18 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     з радка 18 выдадзена (прададзена)  ¦  19 ¦         ¦
     насельнiцтву                       ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
 Нарыхтавана травяных кармоў            ¦  20 ¦         ¦
 (радкi 02+04+06+11+12+13)              ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
 УСЯГО нарыхтавана кармоў               ¦  21 ¦    х    ¦
 (радкi 02+05+07+08+09+11+13+14+16+18)  ¦     ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
     канцэнтраваных кармоў *)           ¦  22 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
       у тым лiку купленых              ¦  23 ¦         ¦
                                        ¦     +---------+-----------
 УСЯГО кармоў (радкi 21+22) *)          ¦  24 ¦    х    ¦
 ---------------------------------------+-----+---------+-----------

 ____________________________
     *) На 1 снежня; заключная справаздача на 1 снежня складаецца па
ўсiх паказчыках.

 Кiраўнiк             ___________________   ________________________
                           (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)

 Галоўны бухгалтар    ___________________   ________________________
                           (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)

 "___" _____________ _____ г.

 ___________________________________
    (прозвiшча выканаўцы, тэл.)  

 6
  
                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                30.07.1999 N 175

                Iнструкцыя па запаўненню формы 10-сг
                 "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў"

     Справаздача складаецца калгасамi, саўгасамi, мiжгасамi i iншымi
сельскагаспадарчымi    прадпрыемствамi    (калектыўнымi   сялянскiмi
гаспадаркамi,    калектыўнымi   сельгаспрадпрыемствамi,   вытворчымi
кааператывамi,      асацыяцыямi,      акцыянернымi     таварыствамi,
сельгаспрадпрыемствамi  з  абмежаванай  адказнасцю  i г.д. усiх форм
уласнасцi,  а  таксама падсобнымi сельгаспрадпрыемствамi, створанымi
на базе калгасаў цi саўгасаў).
     Па  паказчыку "Скошана сеяных i натуральных траў першым укосам"
паказваюцца ў суме:

     а) плошчы, на якiх першым укосам скошаны: травы на сена, сянаж,
зялёны  корм,  сiлас,  травяную муку, сеяныя травы пасеву папярэднiх
гадоў,  аднагадовыя  травы  пасеву  бягучага  года i iншыя культуры,
пасеяныя  на  сена, а таксама зерневыя культуры, фактычна ўбраныя на
сена, сянаж, сiлас альбо травяную муку;

     б)  плошчы  лугоў,  залiўных,  сухадольных, пералогаў, залежаў,
лясных  i  iншых натуральных сенажацяў, на якiх травы скошаны першым
укосам на сена, сянаж, зялёны корм, сiлас, травяную муку.

     Плошчы,  скошаныя  другiм i наступнымi ўкосамi, у гэты радок не
ўключаюцца.
     Па  паказчыках  "Нарыхтавана сена, сенажу, зернесенажу, саломы,
кармавых караняплодаў,   атрымана  гатовага  сiласу,  кансерваванага
корму з правяленых траў,  травяной мукi i iншых абязводжаных кармоў,
бульбы"  паказваецца  ўся колькасць кармоў,  нарыхтаваных з уласнага
ўраджаю бягучага года,  а таксама кармоў, нарыхтаваных сваiмi сiламi
ў   другiх  гаспадарках,  прынятых  па  актах  на  момант  складання
справаздачы.
     Даныя  аб астатках у наяўнасцi кармоў з ураджаю мiнулых гадоў у
справаздачу не ўключаюцца.
     Кармы,  зрасходаваныя  да  складання  справаздачы  (прададзеныя
дзяржаве,  выкарыстаныя  на  iншыя  мэты,  як, напрыклад, скормленыя
грамадскай  жывёле,  выдадзеныя калгаснiкам па асноўнай i дадатковай
аплаце   працы,  прададзеныя  работнiкам  саўгасаў  (дзяржгасаў),  з
агульнай колькасцi нарыхтаваных кармоў не выключаюцца.
     Зялёная  маса траў, скошаных i скормленых жывёле ў асенне-летнi
перыяд, у агульнай колькасцi нарыхтаваных кармоў не ўлiчваецца.
     Па  паказчыку "сена" паказваецца колькасць нарыхтаванага сена з
усiх укосаў. Калi ў асобных гаспадарках з часткi плошчаў, адведзеных
пад  сенажацi, нарыхтоўку сена праводзяць самi калгаснiкi (рабочыя i
служачыя) для сваiх асабiстых патрэб, тады гаспадаркi гэтыя плошчы i
колькасць  накошанага  сена не павiнны паказваць у справаздачы. Калi
калгаснiкi,  рабочыя  i  служачыя  нарыхтоўвалi сена з адведзеных iм
гаспадаркай   плошчаў   на   ўмовах   выдання   iм   натурай  часткi
нарыхтаванага   сена,  гэтая  колькасць  сена  павiнна  ўключацца  ў
паказчык "сена".
     Па  паказчыку  "ў  тым  лiку прасаванага" паказваецца колькасць
прасаванага  ў  цюкi  сена,  атрыманага  пры  натуральным сушэннi, а
таксама дасушанага метадам актыўнага вентылiравання. Вызначэнне масы
прасаванага   ў   цюкi   сена,  высушанага  ў  полi  да  кандыцыйнай
(стандартнай)  вiльготнасцi,  робяць  шляхам  узважвання альбо па iх
колькасцi   i  сярэдняй  масе  аднаго  цюка,  атрыманай  кантрольным
узважваннем.
     Па  паказчыку  "сенажу"  паказваецца  колькасць  апрыходаванага
сенажу на падставе ўзважвання сянажнай масы са скiдкай 5%  на страты
пры яе закладцы ў герметычныя вежы i 10%  - пры закладцы ў звычайныя
вежы i сiласныя траншэi.
     Па    паказчыку   "саломы"   паказваецца   агульная   колькасць
нарыхтаванай  саломы  (без падсцiлкi), прызначанай на кармавыя мэты.
Салома,  выкарыстаная  для сiласавання з iншымi культурамi альбо для
буртоўкi, па гэтаму радку не паказваецца.
     Па   паказчыку  "кармавых  караняплодаў"  паказваецца  агульным
вынiкам нарыхтоўка кармавой бручкi, буракоў на корм жывёле, кармавых
бахчавых культур i iнш.
     Па  паказчыку  "атрымана гатовага сiласу" паказваецца колькасць
гатовага  сiласу,  вызначаная  праз 20 дзён пасля загрузкi сiласнага
збудавання,  на  падставе  нарматыўнай  вагi  сiласу ў 1 кубаметры i
аб'ёму сiласнага збудавання.
     Па  паказчыку  "травяной  мукi  i  iншых  абязводжаных  кармоў"
запiсваецца  ўся  колькасць  штучнаабязводжаных  кармоў, атрыманых у
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах: мукi, сечкi, гранул i брыкетаў,
атрыманых з сеяных i натуральных траў, другой зелянiны.
     Па  паказчыку  "ў  тым  лiку  травяной мукi" паказваецца толькi
травяная  мука  з  траў  у  выглядзе мукi, гранул i брыкетаў. У гэты
радок   уключаюцца  таксама  зерневыя  культуры,  убраныя  ў  стадыi
малочна-васковай спеласцi,   штучнаабязводжаныя   i  прыгатаваныя  ў
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах у выглядзе мукi i брыкетаў, якiя
па  сваёй  якасцi наблiжаюцца да травяной мукi штучнага сушэння.  Не
ўключаецца ў гэты радок сечка,  атрыманая  з  сеяных  i  натуральных
траў.
     Па  паказчыку  "засыпана зернефуражу - усяго" паказваецца зерне
ўласнага  ўраджаю  бягучага  года,  якое  будзе  выкарыстана на корм
жывёле  (без пакупнога). З гэтага паказчыка не выключаецца колькасць
зерня, прададзенага альбо перададзенага хлебапрыёмным прадпрыемствам
цi   камбiкормавым   заводам  для  абмену  на  камбiкармы  цi  iншыя
канцэнтраваныя кармы.
     Па  паказчыку  "Усяго нарыхтавана кармоў" паказваецца сума ўсiх
нарыхтаваных кармоў у пералiку на кармавыя адзiнкi. Пералiк фiзiчнай
вагi   корма  ў  кармавыя  адзiнкi  робiцца  па  каэфiцыентах,  якiя
вызначаюцца лабараторным даследаваннем.
     Па радку "канцэнтраваных кармоў" паказваюцца ўсе канцэнтраваныя
кармы,   выдзеленыя   для  грамадскай  жывёлы  i  птушкi  з  ураджаю
справаздачнага  года  як  уласнай  вытворчасцi,  так  i  купленыя  i
паступiўшыя ў гаспадарку ў парадку абмену на зерне харчовых культур,
у  парадку  сустрэчнага  продажу за прададзеныя дзяржаве тэхнiчныя i
алейныя  культуры  i  iх насенне i iнш. Па гэтаму радку паказваюцца:
зернефураж,  вотруб'е,  камбiкармы, мука, зерневыя i млынавыя адходы
хлебапекарнай, крупяной   i   мукамольнай   прамысловасцi,   макуха,
мяса-косная,  мясная  мука,  травяная  мука штучнага сушэння i iншыя
канцэнтраваныя кармы.  У гэты  радок  уключаецца  зерне,  выдзеленае
грамадскай  жывёлагадоўлi  i здадзенае на нарыхтоўчыя пункты ў мэтах
абмену на камбiкармы, але не атаваранае да 1 снежня, i не ўключаюцца
канцэнтраваныя  кармы,  за  якiя гаспадарка заплацiла грошы,  але да
справаздачнага тэрмiну iх не атрымала.
     Па  радку  "ў  тым  лiку  купленых"  паказваюцца  ўсе  купленыя
(набытыя  з  боку ў парадку грашовых разлiкаў) кармы з 1 лiпеня па 1
снежня  справаздачнага  года. У гэты радок не ўключаюцца камбiкармы,
паступiўшыя ў гаспадарку ў парадку абмену на зерне.
     Пры продажы нарыхтоўчым арганiзацыям тэхнiчных, алейных культур
i   iх   насення   апошнiя   робяць   сустрэчны  продаж  гаспадаркам
камбiкармоў, тады яны паказваюцца па радку "ў тым лiку купленых".
     У  тых  выпадках,  калi зерне здаецца нарыхтоўчым пунктам альбо
iншым  арганiзацыям  i  прадпрыемствам  у абмен на камбiкармы, i пры
гэтым  у  момант  здачы  гаспадарка  атрымлiвае  за яго грошы, а пры
атрыманнi  абменнага  корму гаспадарка выплочвае яго кошт, атрыманыя
такiм  чынам камбiкармы не павiнны ўлiчвацца як пакупныя i ўключацца
ў гэты радок, а паказваюцца па паказчыку "канцэнтраваных кармоў".
     Па радках 04, 10, 17 i 19 "выдадзена (прададзена) насельнiцтву"
паказваюцца   кармы   як   фактычна   выдадзеныя,  так  i  вылучаныя
калгаснiкам, рабочым i служачым i iншым асобам у кошт аплаты працы i
ў парадку грашовых разлiкаў.

                                         Дадатак
                                         да iнструкцыi па запаўненню
                                         формы 10-сг "Справаздача аб
                                         нарыхтоўцы кармоў"
                                         30.07.1999 N 175

 -------------------------------------T-----------------------------
 Вiды кармоў                          ¦У адным кiлаграме кармоў
                                      +-------T--------T------------
                                      ¦сухога ¦кармавых¦засваяльнага
                                      ¦рэчыва,¦адзiнак ¦пратэiну, г
                                      ¦%      ¦        ¦
 -------------------------------------+-------+--------+------------
 Сена                                 ¦  83   ¦  0,48  ¦    49
                                      +-------+--------+------------
 Сянаж                                ¦  45   ¦  0,28  ¦    29
                                      +-------+--------+------------
 Сiлас падвялены                      ¦  39   ¦  0,25  ¦    30
                                      +-------+--------+------------
 Сiлас                                ¦  25   ¦  0,19  ¦    15
                                      +-------+--------+------------
   У тым лiку кукурузны               ¦  28   ¦  0,19  ¦    12
                                      +-------+--------+------------
 Салома яравая                        ¦  84   ¦  0,25  ¦    12
                                      +-------+--------+------------
 Караняплоды (у сярэднiм)             ¦  13   ¦  0,13  ¦    10
                                      +-------+--------+------------
 Бульба                               ¦  22   ¦  0,3   ¦    13
                                      +-------+--------+------------

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 | Стр.16 | Стр.17 | Стр.18 | Стр.19




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations