Стр. 19
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17 |
Стр.18 |
Стр.19
З агульнай колькасцi ¦ ¦ ¦
закуплена: ¦ ¦ ¦
у калгасаў, саўгасаў i ¦ 02 ¦ ¦
iншых ¦ ¦ ¦
сельгаспрадпрыемстваў ¦ ¦ ¦
¦ +----------------+------------
у насельнiцтва ¦ 03 ¦ ¦
¦ +----------------+------------
у сялянскiх (фермерскiх)¦ 04 ¦ ¦
гаспадарак ¦ ¦ ¦
¦ +----------------+------------
Закуплена яек - усяго, ¦ 05 ¦ ¦
тыс.шт. ¦ ¦ ¦
¦ +----------------+------------
у насельнiцтва ¦ 06 ¦ ¦
¦ +----------------+------------
у сялянскiх (фермерскiх)¦ 07 ¦ ¦
гаспадарак ¦ ¦ ¦
--------------------------+----------+----------------+------------
Заўвага. Даныя прадстаўляюцца ў залiковай масе нарастаючым
падрахункам з пачатку года.
Кiраўнiк ____________________ ________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар ____________________ ________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"___" ___________________ ____ г.
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
-----------------------------------------------------------
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.1999 N 175
Iнструкцыя па запаўненню формы 9-заг
"Справаздача аб закупках жывёлы, птушкi, яек"
Нарыхтоўкi жывёлы (буйной рагатай жывёлы, свiней, авечак,
коней, птушкi i трусоў) ажыццяўляюць прадпрыемствы мясной
прамысловасцi i арганiзацыi Мiнсельгасхарчу, перапрацоўчыя
прадпрыемствы, арганiзацыi спажывецкай кааперацыi i iншыя, якiя
маюць правы нарыхтоўшчыка.
Прыёмка жывёлы на мясакамбiнаты вядзецца ад калгасаў, саўгасаў,
мiжгасаў i iншых сельгаспрадпрыемстваў па колькасцi, жывой масе i
якасцi мяса, ад насельнiцтва - па жывой масе i якасцi. На кожную
адпраўленую для здачы нарыхтоўшчыку партыю жывёлы, птушкi, трусоў
гаспадаркi афармляюць таварна-транспартную накладную i ветэрынарнае
пасведчанне.
Колькасць галоў, вынiкi ўзважвання жывёлы, птушкi i трусоў
запiсваюцца прыёмшчыкам у таварна-транспартную накладную па раздзелу
"Прынята" адразу пасля ўзважвання. Размеркаванне агульнай жывой вагi
жывёлы на якасныя групы для запiсу яе ў прыёмную квiтанцыю
выконваецца па вынiках забою жывёлы прапарцыянальна колькасцi i
якасцi атрыманага мяса. Аплату за гэтую жывёлу выконваюць па
колькасцi i якасцi мяса.
Вага i катэгорыi якасцi атрыманых тушаў запiсваюцца ў
адвес-накладную i запаўняюцца асобна на кожную партыю жывёлы па
вiдах у 3 экзэмплярах, першы з якiх разам з двума экзэмплярамi
накладной на прыёмку жывёлы i перадачу яе на перапрацоўку перадаецца
ў бухгалтэрыю, другi - на халадзiльнiк, трэцi - здатчыку жывёлы.
Бухгалтэрыя мясакамбiната на падставе даных
таварна-транспартнай накладной на прыёмку жывёлы i перадачу яе на
перапрацоўку, адвес-накладной, а таксама iншых суправаджальных
дакументаў, выпiсвае на кожную партыю жывёлы прыёмную квiтанцыю. Уся
паступiўшая колькасць жывёлы адпаведна накладным запiсваецца ў
журнал штодзённага ўлiку руху жывёлы на перадзабойнай базе па
кожнаму пастаўшчыку.
На падставе даных асабовых рахункаў мясакамбiнат састаўляе
справаздачу аб нарыхтоўках жывёлы па форме 9-заг месячная.
Пры прыёмцы мясакамбiнатам жывёлы ад некалькiх раёнаў
справаздача састаўляецца па кожнаму раёну, ад гаспадарак якiх была
прынята жывёла.
Адпраўка на мясакамбiнат (перапрацоўчыя прадпрыемствы) жывёлы i
птушкi, закупленых гаспадаркамi ў насельнiцтва, афармляецца
таварна-транспартнай накладной з адзнакай "Закуплена ў насельнiцтва"
i адвес-накладной з выпiсваннем прыёмнай квiтанцыi.
Нарыхтоўчыя арганiзацыi спажывецкай кааперацыi пры закупцы
жывёлы, птушкi, трусоў па жывой вазе ў насельнiцтва, якое жыве на
тэрыторыi калгасаў, саўгасаў i iншых сельгаспрадпрыемстваў, а
таксама за межамi, пры наяўнасцi ва ўладальнiка прадукцыi
ветэрынарнага пасведчання (даведкi) выпiсваюць прыёмныя квiтанцыi ў
3 экзэмплярах, адзiн з якiх выдаецца здатчыку, другi - накiроўваецца
ў органы дзяржстатыстыкi па месцы знаходжання здатчыка i трэцi -
застаецца ў нарыхтоўшчыка.
Мяса, закупленае арганiзацыямi спажывецкай кааперацыi,
уключаецца ў аб'ёмы закупак жывёлы i птушкi шляхам пералiку яго ў
жывую вагу па каэфiцыентах, якiя выкарыстоўваюцца на мясакамбiнатах.
Арганiзацыi спажывецкай кааперацыi прадстаўляюць у органы
дзяржаўнай статыстыкi даныя аб колькасцi прадукцыi, закупленай у
калгасах i саўгасах, на бланках формы 9-заг, месячная.
Залiк мяса птушкi, прададзенай калгасамi, саўгасамi,
птушкафабрыкамi i iншымi дзяржаўнымi прадпрыемствамi ў гандлёвую
сетку, выконваецца шляхам пералiку яго ў жывую вагу па каэфiцыентах,
якiя дзейнiчаюць на падставе ўказанняў Рэспублiканскага аб'яднання
"Белптушкапрам".
Паўфабрыкаты, кулiнарныя вырабы, а таксама кансервы, атрыманыя
з мяса птушак, залiчваюцца ў аб'ём закупак шляхам пералiку iх у
патрошаную птушку па нормах расходу сыравiны з прымяненнем
устаноўленых каэфiцыентаў пераводу мяса ў жывую вагу.
На кожную партыю яек, прададзеных дзяржаве, гаспадарка выпiсвае
таварна-транспартную накладную з указаннем колькасцi яек па
катэгорыях, а пры вывазе за межы раёна, вобласцi, рэспублiкi да
таварна-транспартнай накладной дадаюць ветэрынарнае пасведчанне. З
моманту падпiсання нарыхтоўшчыкам таварна-транспартнай накладной
гаспадарка не нясе адказнасцi за здадзеную партыю яек.
Нарыхтоўчыя арганiзацыi спажывецкай кааперацыi пры закупцы яек
на аснове даных таварна-транспартных накладных i вынiку прыёмкi
выпiсваюць гаспадарцы прыёмныя квiтанцыi ў 3 экзэмплярах, адзiн з
якiх выдаецца гаспадарцы, другi - накiроўваецца раённаму аддзелу
дзяржаўнай статыстыкi (па месцу знаходжання гаспадаркi), трэцi -
застаецца ў нарыхтоўшчыка.
На яйкi, прададзеныя гаспадаркамi дзяржаўным
iнкубацыйна-племстанцыям, таксама выпiсваюцца прыёмныя квiтанцыi.
Яйкi, закупленыя арганiзацыямi спажывецкай кааперацыi ў
насельнiцтва, афармляюцца ведамасцю на закупкi i ўлiчваюцца ў
закупках з даты iх фактычнай прыёмкi складамi нарыхтоўчых кантор на
падставе прыёмных актаў.
Яйкi, прададзеныя калгасамi, саўгасамi i iншымi
сельгаспрадпрыемствамi арганiзацыям спажывецкай кааперацыi, на
калгасных рынках i праз уласныя магазiны, таксама залiчваюцца
гаспадаркам у аб'ём закупак.
Яйкi, якiя паступаюць на перапрацоўку птушкафабрыкам
(птушкасаўгасам), якiя маюць цэхi па вытворчасцi яечнага парашку i
на меланж, афармляюцца таварна-транспартнымi накладнымi, у якiх
указваецца колькасць i якасць яек, i залiчваюцца ў аб'ём закупак.
Птушкафабрыкi, якiя вырабляюць яечны парашок i меланж,
прадстаўляюць раённаму (гарадскому) аддзелу дзяржаўнай статыстыкi
справаздачу па форме 9-заг месячная аб колькасцi яек, якiя належаць
улiку з прыкладаннем рэестра накладных, пацвярджаючых даныя
справаздачы.
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17 |
Стр.18 |
Стр.19
|