Стр. 5
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17 |
Стр.18 |
Стр.19
якi выбыў з гаспадаркi:
- цялят, якiя нарадзiлiся ў гаспадарцы ў справаздачным годзе;
- маладняку нараджэння мiнулых гадоў (не лiчачы купленага ў
справаздачным годзе);
- цялят i маладняку, купленых гаспадаркай у справаздачным
годзе.
Каб вызначыць атрыманы з пачатку года прырост жывой вагi
маладняку, якi быў у наяўнасцi на справаздачны тэрмiн, неабходна з
жывой вагi маладняку на справаздачны тэрмiн адняць вагу пры iх
нараджэннi; для маладняку мiнулых гадоў - адняць вагу на пачатак
года (1 студзеня) i для цялят i маладняку, купленых у справаздачным
годзе, адняць жывую вагу пры пакупцы. Рознiца вагi пакажа прырост
жывой вагi, атрыманай ад кожнай групы маладняку.
Для кантролю рэкамендуецца падлiчыць па кожнай групе колькасць
карма-дзён i дзяленнем прыросту жывой вагi на карма-днi вызначыць
сярэднесутачны прырост маладняку.
Каб вызначыць атрыманы ў гаспадарцы за справаздачны тэрмiн
прырост жывой вагi маладняку, якi за справаздачны тэрмiн быў
прададзены дзяржаве альбо ў парадку калгаснага гандлю выдадзены цi
забiты, а таксама пераведзены ў дарослы статак, неабходна з вагi пры
выбыццi адняць вагу пры нараджэннi цялят, цi вагу маладняку на
пачатак года, цi вагу пры пакупцы маладняку. Рознiца памiж вагой
маладняку пры выбыццi i вагой яго на 1 студзеня цi пры нараджэннi,
альбо пакупцы пакажа, якi прырост вагi быў атрыманы ад выбыўшага
маладняку.
Сумма прыросту наяўнага i рэалiзаванага маладняку, а таксама
маладняку, пераведзенага ў дарослы статак i пастаўленага для
адкорму, складае агульны прырост жывой вагi маладняку, атрыманага ў
гаспадарцы (уключаючы вагу падзежнай жывёлы i птушкi).
Для кантролю паказчыка аб рэалiзацыi на забой жывёлы ў жывой
вазе неабходна падсумаваць даныя радкоў (па жывой вазе) жывёлы,
прададзенай дзяржаве, забiтай у гаспадарцы, рэалiзаванай па
бартэрных аперацыях, прададзенай у парадку рыначнага гандлю, а
таксама вага iншага продажу жывёлы на забой.
Па радках "На 1 студзеня 200__ г. знаходзiлася жывёлы на
адкорме" i "жывая вага" паказваецца пагалоўе i жывая вага буйной
рагатай жывёлы, свiней, авечак, якiя знаходзяцца на справаздачную
дату на адкорме. Гэтае пагалоўе абавязкова ўключаецца ў радок
"Наяўнасць на канец года", акрамя пагалоўя кароў, якое не ўключаецца
ў гэты радок па графе 2.
Жывая вага пагалоўя жывёлы, пастаўленай на адкорм у гаспадарцы
i знятай за гэты перыяд з адкорму, устанаўлiваецца на аснове
ўзважванняў жывёлы пры пастаноўцы на адкорм i пры зняццi жывёлы з
адкорму. Пастаноўка жывёлы на адкорм, а таксама зняцце жывёлы з
адкорму афармляецца актам.
Па радку "Надоена малака ад кароў - усяго" ўлiчваецца ўсё
малако, надоенае ад усiх без выключэння кароў малочнага i мяснога
статка, ялавых кароў, кароў на адкорме, цёлак, якiя расцялiлiся. У
гэтыя даныя ўключаецца надоенае малако i малодзiва, зрасходаваныя ў
гаспадарцы на выпойванне цялят i парасят. Малако, высмактанае
цялятамi, пры падсосным iх утрыманнi, не ўлiчваецца. Малако,
атрыманае ад iншых вiдаў жывёлы (коз, кабыл) i купленае гаспадаркай
у насельнiцтва, у гэты радок таксама не ўключаецца.
Па радку "Рэалiзавана малака па ўсiх каналах збыту" паказваецца
колькасць прадукцыi ў фiзiчнай вазе, прададзенай нарыхтоўчым
арганiзацыям, спажыўкааперацыi, на рынках (унутры i за межы
рэспублiкi), насельнiцтву, уключаючы продаж i выдачу ў лiк аплаты
працы, адпушчаную на грамадскае харчаванне, рэалiзаваную па
бартэрных здзелках i iншыя вiды рэалiзацыi. У гэты паказчык не
ўключаецца малако, закупленае ў насельнiцтва.
Па радку "Атрымана яек ад птушак усiх вiдаў" паказваецца ўся
колькасць яек, атрыманых у гаспадарцы з пачатку года да
справаздачнага тэрмiну ад усiх вiдаў птушкi (курэй, качак, гусей,
iндычак), якiя належаць гаспадарцы, уключаючы страты яек (разбiта,
сапсавана i г.д.), i яйкi, зрасходаваныя на вывад куранят, качанят,
гусянят, iндычанят у iнкубатарах.
Па радку "У тым лiку курыных" паказваецца колькасць курыных
яек, атрыманых ад курэй-нясушак, якiя належаць гаспадарцы. У гэты
радок не ўключаюць яйкi, купленыя цi атрыманыя з боку для iнкубацыi
i iншых мэт.
Па радку "Настрыжана авечай воўны" паказваецца колькасць
настрыжанай воўны ў натуральнай вазе (у фiзiчнай вазе) на
справаздачны тэрмiн, уключаючы воўну, скарыстаную на
ўнутрыгаспадарчыя патрэбы.
Колькасць воўны, атрыманай ад iншых вiдаў жывёлы, купленай цi
атрыманай гаспадаркай з боку, у гэты радок не ўключаецца.
II. Змяненнi ў пагалоўi жывёлы i птушкi ў справаздачным годзе
У гэтым раздзеле паказваюць наяўнасць i змяненне ўсяго пагалоўя
буйной рагатай жывёлы. Да лiку кароў неабходна аднесцi ўсiх кароў
малочнага i мяснога напрамку асноўнага статка, сухастойных i ялавых
кароў, кароў-кармiлiц. У колькасць кароў не ўключаюць кароў,
пераведзеных на адкорм.
Па ўсiх радках абароту статка звесткi даюцца нарастаючым
падрахункам з пачатку года (з 1 студзеня).
Па радку "За справаздачны год расцялiлася кароў i цёлак,
апарасiлася свiнаматак асноўных i правяраемых, аб'ягнiлася
аўцаматак, казаматак i ярак, ажарабiлася кабыл" уключаецца колькасць
ацёлаў, апаросаў, акотаў. На кожны ацёл, апарос цi акот павiнен
састаўляцца акт у той дзень, у якi ён адбыўся. Выпадкi аборту цi
мёртванароджанага прыплоду ў гэты радок не ўключаюцца.
У тым выпадку, калi матка распладзiлася два разы за год, то ў
гэты паказчык уключаецца гэтая матка двойчы.
Па радку "У тым лiку расцялiлася цёлак, апарасiлася правяраемых
свiнаматак" у графе 1 прыводзяцца даныя аб колькасцi ўсiх асемянёных
цёлак, даўшых жывы прыплод, незалежна ад таго, пераведзены яны ў
групу кароў цi не; у графе 2 паказваецца колькасць асемянёных цёлак,
пераведзеных у групу кароў, якiя ацялiлiся з пачатку года, уключаючы
цёлак, даўшых мёртванароджаны прыплод. Па графе "Свiннi" ў колькасць
апарасiўшыхся правяраемых свiнаматак уключаюцца маткi, якiя
апарасiлiся ўпершыню.
Першацёлкi пераводзяцца ў дарослы статак (каровы) пасля
вызначэння iх фактычнай прадукцыйнасцi, але не пазней як 3 месяцы
пасля ацёлу.
Па радку "Нарадзiлася жывых цялят, парасят, ягнят, жарабят i
выведзена маладняку птушкi" запiсваюцца ў адпаведных графах усе
цяляты, парасяты, ягняты i жарабяты, якiя нарадзiлiся жывымi,
уключаючы прыплод, якi пазней быў прададзены, забiты цi загiнуў хаця
б у дзень нараджэння. У гэту колькасць не ўключаецца мёртванароджаны
прыплод.
Разам з агульнай колькасцю народжаных цялят, парасят па радку
"У тым лiку нарадзiлася цялят ад кароў, парасят ад асноўных
свiнаматак" паказваюць колькасць цялят, атрыманых толькi ад кароў,
парасят, атрыманых ад асноўных свiнаматак, з агульнай колькасцi
атрыманага прыплоду. У колькасць атрыманага прыплоду не ўключаецца
маладняк нараджэння бягучага года, набыты гаспадаркай з боку.
Па радках "Куплена i iншыя паступленнi (акрамя куплi ў
насельнiцтва, фермерскiх гаспадарак)" i "жывая вага" паказваюць
колькасць галоў i жывую вагу жывёлы ад усiх паступленняў у парадку
закупкi, абмену на iншую жывёлу i iншыя перадачы i г.д. Сюды ж
уключаецца жывёла, купленая праз "Племжыўаб'яднанне", i жывёла,
прынятая з iншай гаспадаркi пры яе рэарганiзацыi. Па гэтаму ж радку
паказваюць маладняк жывёлы, атрыманы калгасам, саўгасам,
мiжгаспадарчым прадпрыемствам з iншых гаспадарак для адкорму i
дарошчвання.
Па паказчыку "Рэалiзавана на забой жывёлы i птушкi ў жывой
вазе" паказваецца жывая вага жывёлы, прададзенай нарыхтоўчым
арганiзацыям, спажывецкай кааперацыi, рэалiзаванай у парадку
рыначнага гандлю (унутры i за межы рэспублiкi), па бартэрных
аперацыях, прададзенай (выдадзенай) насельнiцтву ў лiк аплаты працы,
прададзенай на грамадскае харчаванне, а таксама забiтая жывёла ў
сваёй гаспадарцы.
Па радках "Прададзена дзяржаве" i "жывая вага" паказваюць
колькасць галоў i жывую вагу жывёлы, прададзенай нарыхтоўчым
арганiзацыям, спажыўкааперацыi. Даныя аб продажу жывёлы дзяржаве
паказваюць на падставе прыёмных квiтанцый, выдадзеных нарыхтоўчымi
арганiзацыямi, прыняўшымi жывёлу за вылiкам трохпрацэнтнай скiдкi на
змесцiва страўнiкава-кiшэчнага тракта.
Па радках "Забiта ў гаспадарцы" i "жывая вага" паказваюць
колькасць галоў i жывую вагу забiтай у гаспадарцы жывёлы, мяса якой
выкарыстана на харчаванне ўнутры гаспадаркi, цi для продажу, цi
адпушчана на грамадскае харчаванне (дзiцячым установам, санаторыям,
дамам адпачынку, бальнiцам i г.д.).
Па радках "Рэалiзавана па бартэрных аперацыях" i "жывая вага"
паказваюць колькасць галоў i жывую вагу жывёлы, перададзенай (для
забою на мяса) у абмен на прамысловую прадукцыю вытворча-тэхнiчнага
назначэння i тавары народнага спажывання (камбiкармы, ГЗМ,
мiнеральныя ўдабрэннi, бялковая сыравiна). Пад бартэрнай здзелкай
разумеецца таварны абмен з перадачай права ўласнасцi на яго без
плацяжу грашыма, гэта значыць натуральны абмен.
Па радках "Прададзена ў парадку рыначнага гандлю" i "жывая
вага" паказваюць колькасць галоў i жывую вагу жывёлы, прададзенай на
рынках (унутры i за межы рэспублiкi), праз фiрменныя гандлёвыя
кропкi (магазiны, палаткi, ларкi), на кiрмашах, камерцыйным
структурам.
Па радках "Iншы продаж на забой" i "жывая вага" паказваецца
колькасць галоў i жывая вага ўсяго астатняга продажу жывёлы (як
дарослага, так i маладняку), якi належыць забою, з лiку непрыгоднай
для далейшага ўзнаўлення жывёлы. У гэты радок уключаецца жывёла,
прададзеная i выдадзеная насельнiцтву ў лiк аплаты працы, i iншы
продаж жывёлы.
Па радку "Прададзена, перададзена i iншае выбыццё (акрамя
продажу насельнiцтву, фермерскiм гаспадаркам)" паказваюць увесь
продаж i перадачу жывёлы калгасам, саўгасам i iншым дзяржаўным
гаспадаркам, продаж жывёлы "Племжыўаб'яднанню", продаж (перадачу)
жывёлы мiжгаспадарчым прадпрыемствам, спецыялiзаваным калгасам,
саўгасам i жывёлагадоўчым комплексам. У гэты радок уключаецца i
iншае выбыццё жывёлы, не паказанае ў iншых радках, у прыватнасцi
пагалоўе забiтай здаровай жывёлы на корм звярам у гаспадарках,
маючых зверафермы, а таксама вымушана забiтая жывёла, мяса якой па
вынiках ветсанэкспертызы прызнана непрыгодным для ўжывання ў ежу
людзям i было выкарыстана на корм звярам як унутры сваёй гаспадаркi,
так i прададзенае для гэтых мэт другiм гаспадаркам цi выкарыстана
для прыгатавання мяса-коснай мукi.
Па радках "Прададзена i выдадзена насельнiцтву (без фермерскiх
гаспадарак)" i "жывая вага" паказваюць жывёлу, прададзеную
калгаснiкам, рабочым i служачым саўгаса, мiжгаспадарчага
прадпрыемства. Па гэтых радках паказваюць жывёлу, выдадзеную
бязвыплатна членам свайго калгаса ў парадку дадатковай аплаты працы,
а таксама жывёлу, выдадзеную ў лiк аплаты працы i ў парадку дапамогi
асобным членам калгаса, прададзеную на рынку, з лiку годнай для
далейшага ўзнаўлення.
Па радках "Падзеж i гiбель жывёлы ўсiх узростаў, уключаючы
маладняк" i "У тым лiку маладняку, якi нарадзiўся ў справаздачным
годзе (па свiннях - парасяты да 4 месяцаў)" паказваецца ўся фактычна
падзежная i загiнуўшая жывёла за справаздачны перыяд ад рознага роду
заразных i незаразных захворванняў, пажараў, стыхiйных бедстваў,
затануўшая, забiтая громам i г.д., а таксама i ў тым выпадку, калi
жывёла пала цi загiнула па вiне калгаснiка, работнiка саўгаса, нават
калi была iм кампенсавана.
Колькасць падзежнага i загiнуўшага маладняку ў бягучым годзе з
лiку народжаных у мiнулым годзе, а таксама падзеж i гiбель
маладняку, набытага з боку, у радок "У тым лiку маладняку, якi
нарадзiўся ў справаздачным годзе" не ўключаецца, але абавязкова
паказваецца па радку "Падзеж i гiбель жывёлы ўсiх узростаў,
уключаючы маладняк".
Пасля запаўнення раздзела II справаздачы бухгалтар гаспадаркi
павiнен праверыць па кожнай графе, цi раўняюцца сумы прыходных i
расходных радкоў формы.
III. Наяўнасць жывёлы i птушкi па вiдах на канец
справаздачнага года
Па радках раздзела III паказваецца ў адпаведных радках уся
жывёла, птушка, трусы, пчоласем'i, якiя належаць гаспадарцы на
справаздачны тэрмiн.
Жывёла i птушка, закантрактаваная, але яшчэ не прынятая
гаспадаркай, у наяўнае пагалоўе не ўключаецца. Знятай з кантрактацыi
i прынятай гаспадаркай лiчыцца толькi жывёла, якая фактычна
паступiла ў гаспадарку, i прынята ў натуры па акту, i аформлена
адпаведнымi бухгалтарскiмi запiсамi.
На справаздачны тэрмiн па наяўнасцi цёлак да 1 года, ад 1 года
да 2 гадоў, ад 2 гадоў i старэй паказваюцца ўсе цёлкi, як
асемянёныя, так i неасемянёныя, якiя маюцца ў наяўнасцi ў
гаспадарцы.
Па радку "ў тым лiку асемянёныя" паказваюцца ўсе фактычна
злучаныя i штучна асемянёныя цёлкi.
Па радку "каровы на адкорме - усяго" паказваецца пагалоўе
кароў, пераведзенае на адкорм, якое выбракавана па актах, пасля
спынення iх даення. Знаходзiцца на адкорме жывёла, выдзеленая ў
асобныя групы i пастаўленая ў адпаведныя ўмовы ўтрымання. Перавод
жывёлы афармляецца актам на перавод на адкорм, зацверджаным
праўленнем калгаса, дырэкцыяй саўгаса.
Па радках "жывёла мяснога напрамку" i "ў тым лiку каровы"
паказваецца колькасць буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку i ў тым
лiку кароў у тых гаспадарках, якiя маюць спецыялiзаваныя фермы i
аддзяленнi для ўтрымання матачнага пагалоўя, прызначанага для
ўзнаўлення i вырошчвання цялят падсосным спосабам да 8-месячнага
ўзросту пры поўным спыненнi iх даення.
З агульнага пагалоўя свiней па радку "асноўныя свiнаматкi"
паказваюць наяўнасць у гаспадарцы на справаздачны тэрмiн асноўных
свiнаматак, якiя апарасiлiся адзiн цi некалькi разоў i пераведзены ў
асноўны статак.
Па радку "правяраемыя свiнаматкi" паказваюць наяўнасць злучаных
i штучна асемянёных свiнак, выдзеленых для атрымання ад iх апаросаў,
а таксама падсосных матак, якiя апарасiлiся ўпершыню, да ад'ёму ад
iх парасят i пераводу iх у асноўны статак цi на адкорм.
Па радку "рамонтныя свiнкi старэй як 4 месяцы" ўлiчваюцца
рамонтныя свiнкi ва ўзросце старэй як 4 месяцы, вырашчаныя толькi
для рамонту статка. Сюды запiсваюцца рамонтныя свiнкi да моманту iх
злучкi цi штучнага асемянення. Пасля злучкi рамонтныя свiнкi павiнны
быць выключаны з радка "рамонтныя свiнкi старэй як 4 месяцы" i
запiсаны ў радок "правяраемыя свiнаматкi".
Выбракаваныя свiнаматкi, пастаўленыя на адкорм, у лiк асноўных
i правяраемых не ўключаюцца.
Па радку "У тым лiку рабочыя конi" паказваюцца ўсе мерыны,
кабылы i жарабцы ад 3 гадоў i старэй, якiя ўдзельнiчаюць у
сельскагаспадарчых работах. Рабочая жывёла, часова непрацаздольная
па хваробе i iншых прычынах, таксама паказваецца па гэтаму радку.
Па радку "кабылы ад 3 гадоў i старэй" паказваюць увесь матачны
статак, якi маецца ў гаспадарцы на справаздачны тэрмiн.
Па радку "Птушка - усяго" паказваюць птушку як дарослую, так i
маладняк. Па радку "з iх куры-нясушкi" паказваюць дарослых курэй,
незалежна ад таго, атрымлiваюць ад iх яйкi цi не.
Неабходна мець на ўвазе, што час пераводу маладняку птушкi ў
дарослы статак устаноўлены наступны: маладняк курэй яйканоскiх парод
ва ўзросце 150 дзён, маладняк курэй мясных i мяса-яйкавых парод ва
ўзросце 180 дзён.
Па радку "Сярэднегадавое пагалоўе курэй-нясушак" паказваецца iх
сярэдняе пагалоўе, вылiчанае шляхам дзялення колькасцi карма-дзён
курэй-нясушак на колькасць дзён у справаздачным перыядзе.
Па радку "Сярэднегадавое пагалоўе малочных кароў" паказваецца
пагалоўе, вылiчанае, зыходзячы з колькасцi кароў на пачатак года i
на пачатак кожнага месяца, уключаючы колькасць на канец
справаздачнага месяца, падзеленае на колькасць дат.
6
IV. Рэсурсы i выкарыстанне скураной i футравай сыравiны за
справаздачны год
Даныя раздзела запаўняюцца на падставе пярвiчнага заатэхнiчнага
i бухгалтарскага ўлiку. Пры запаўненнi справаздачы трэба мець на
ўвазе, што ў колькасць скур адпаведна графам уключаюць скуры,
атрыманыя ад забою i падзяжу жывёлы ўсiх вiдаў i ўзростаў.
Радок "Наяўнасць скур у гаспадарцы на пачатак справаздачнага
года" запаўняецца на падставе складскiх дакументаў, "Ведамасцi ўлiку
прадуктаў i матэрыялаў". Тут улiчваюцца ўсе астаткi скур, атрыманыя
ад забою i падзяжу жывёлы за мiнулыя гады i тыя, што мелiся ў
наяўнасцi ў гаспадарцы на пачатак года. Наяўнасць скур на пачатак
справаздачнага года павiнна адпавядаць даным справаздачы за
папярэднi год па радку "Наяўнасць скур у гаспадарцы на канец
справаздачнага года".
Па радку "Забiта i пала жывёлы, атрымана мёртванароджанага
прыплоду" даныя запаўняюцца на падставе актаў на апрыходаванне
прыплоду жывёлы, актаў на выбыццё жывёлы i справаздачы аб змяненнi
жывёлы на фермах. Па гэтаму радку ўлiчваецца колькасць жывёлы,
забiтай на розныя патрэбы, уключаючы вымушаны забой, незалежна ад
месца забою (непасрэдна ў гаспадарцы, на забойных пляцоўках цi
жывёлазабойных пунктах) i незалежна ад выкарыстання мяса (на
харчовыя мэты, на корм звярам цi жывёле); колькасць падзежнай
жывёлы, за выключэннем выпадкаў падзяжу ад заразных захворванняў,
пры якiх забараняецца выкарыстанне скур, у выпадку гiбелi жывёлы ад
пажараў, стыхiйных бедстваў, затануўшых i г.д.; колькасць
мёртванароджанага прыплоду.
Па радку "З iх знята i апрыходавана скур - усяго" даныя
запаўняюцца на падставе актаў на апрыходаванне скур ад забiтай
жывёлы, дакументаў на фактычнае паступленне iх на склад, а таксама
на падставе наяўных справаздачных дакументаў аб колькасцi падзежнай
жывёлы i колькасцi апрыходаваных ад яе скур.
Па радку "Прададзена i выкарыстана скур - усяго" паказваецца
колькасць прададзеных i выкарыстаных з наяўных у гаспадарцы скур i
запаўняецца на падставе "Ведамасцi рэалiзацыi прадукцыi".
Усе запiсы ў "Ведамасцi ўлiку рэалiзацыi" прадукцыi павiнны
быць пацверджаны пярвiчнымi дакументамi (актамi, накладнымi,
прыёмнымi квiтанцыямi, рахункамi i iнш.). Даныя аб продажу скур,
атрыманых у гаспадарцы ад розных вiдаў жывёлы, арганiзацыям
спажыўкааперацыi, прадпрыемствам "Беллегпрама" i iншым арганiзацыям
запаўняюцца на падставе прыёмных квiтанцый нарыхтоўчых арганiзацый i
iншых дакументаў.
Па радку "Страты ў гаспадарцы (сапсаваныя i iншыя)"
адлюстроўваюцца страты скур, спiсанне якiх з балансу аформлена ва
ўстаноўленым парадку. Калi дазвол на iх спiсанне не атрыманы, то
колькасць гэтых скур павiнна паказвацца ў наяўнасцi ў гаспадарцы на
канец справаздачнага перыяду.
Радок "Наяўнасць скур у гаспадарцы на канец справаздачнага
года" запаўняецца на падставе дакументаў складскога ўлiку аб
астатках скур у гаспадарцы на канец года.
---------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi¦
L---------------------------------------------------------
---------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб стане пушной зверагадоўлi ¦
¦ на 1 студзеня 200__ г. ¦
L---------------------------------------------------
Форма 26-сг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.1999 N 175
-----------------------------------¬ Гадавая
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ --------------------------¬
¦справаздачу ______________________¦ ¦ Прадстаўляюць 10 ¦
¦ (поўная назва ¦ ¦студзеня калгасы, ¦
¦__________________________________¦ ¦саўгасы i iншыя ¦
¦ ў адпаведнасцi са статутам) ¦ ¦сельскагаспадарчыя ¦
¦__________________________________¦ ¦прадпрыемствы, якiя ¦
¦Раён _____________________________¦ ¦займаюцца развядзеннем ¦
¦Вобласць _________________________¦ ¦пушных звяроў, раённаму ¦
¦Орган кiравання __________________¦ ¦(гарадскому) аддзелу ¦
¦ (мiнiстэрства, ¦ ¦статыстыкi. ¦
¦__________________________________¦ L--------------------------
¦ канцэрн, камiтэт, iншы орган ¦
¦__________________________________¦
¦ кiравання) ¦
¦Форма ўласнасцi __________________¦
¦Паштовы адрас ____________________¦
¦__________________________________¦
L-----------------------------------
------------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T---------T-----------T------T---------T-----T--------T---+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦
+-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
¦формы ¦арганiза-¦органа ¦галiны¦асноўнага¦тэры-¦формы ¦ ¦
¦па ¦цыi - ¦кiравання ¦па ¦вiду ¦торыi¦(вiду) ¦ ¦
¦ОКУД ¦складаль-¦(грамадска-¦ОКОНХ ¦эканамiч-¦па ¦уласнас-¦ ¦
¦ ¦нiка ¦га ¦ ¦най ¦СОАТО¦цi па ¦ ¦
¦ ¦дакумента¦аб'яднання)¦ ¦дзейнасцi¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦па ОКПО ¦па СООУ ¦ ¦па ОКЭД ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+---+
¦0606019¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+---------+-----------+------+---------+-----+--------+----
-----T--------------T---------------------------------------------¬
¦N ¦Паказчыкi ¦Колькасць, галоў ¦
¦рад-¦ +-----T------T-----T------T------T------T-T-T-+
¦ка ¦ ¦лiсiц¦пясцоў¦норак¦нутрый¦фрэдак¦шыншыл¦ ¦ ¦ ¦
+----+--------------+-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦ А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦7¦8¦9¦
+----+--------------+-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦01 ¦Наяўнасць на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦пачатак года -¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦усяго ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦02 ¦ У тым лiку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ дарослых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ самак ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦03 ¦Атрымана ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прыплоду ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦04 ¦Куплена на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦племя i iншыя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паступленнi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦05 ¦Прададзена для¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦племянных мэт ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦i iншае ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выбыццё ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦06 ¦Забiта на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦шкуркi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦07 ¦Падзеж i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiбель звяроў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦усiх узростаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦08 ¦Наяўнасць на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦канец года - ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦усяго ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-----+------+-----+------+------+------+-+-+-+
¦09 ¦ У тым лiку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ дарослых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ самак ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L----+--------------+-----+------+-----+------+------+------+-+-+--
Кiраўнiк ___________________ ________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны аграном ___________________ ________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"___" _____________ _____ г.
___________________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.1999 N 175
Iнструкцыя па запаўненню формы 26-сг
"Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi"
Справаздача прадстаўляецца калгасамi, саўгасамi i iншымi
сельгаспрадпрыемствамi, якiя займаюцца развядзеннем пушных звяроў ва
ўмовах клетачнага ўтрымання, лiсiц розных тыпаў афарбоўкi, пясцоў,
норак, нутрый i iншых.
Справаздача састаўляецца нарастаючым падрахункам з пачатку года
на падставе накапляльных актаў на апрыходаванне прыплоду, кнiгi
ўлiку затрат i выхаду прадукцыi жывёлагадоўлi, кнiгi ўлiку змянення
жывёлы i iншых дакументаў.
Па радку "Атрымана прыплоду" паказваецца колькасць
нарадзiўшыхся жывымi шчанят ад самак, якiя належаць гаспадарцы.
Па радках 04 i 05 "Куплена i прададзена для племянных мэт"
паказваецца колькасць дарослых самцоў, самак i шчанят, купленых цi
прададзеных калгасам, саўгасам i iншым арганiзацыям для
ўкамплектавання статка.
Па радку "Забiта на шкуркi" паказваюць усю колькасць забiтых
звяроў, уключаючы вымушаны забой як асноўнага статка (самкi i
самцы), так i маладняку нараджэння бягучага года.
Па радку "Падзеж i гiбель звяроў усiх узростаў" паказваецца ўся
фактычна падзежная i загiнуўшая жывёла з пачатку года да
справаздачнага тэрмiну, уключаючы маладняк нараджэння справаздачнага
года.
Па радках "Наяўнасць на пачатак года - усяго" i "Наяўнасць на
канец года - усяго" паказваецца ўся колькасць звяроў, якая належала
гаспадарцы на пачатак i канец справаздачнага тэрмiну.
Па радках "У тым лiку дарослых самак" паказваецца наяўнасць у
гаспадарцы на пачатак i канец справаздачнага тэрмiну самак старэй як
8 месяцаў (з радкоў 01 i 08).
---------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi¦
L---------------------------------------------------------
---------------------------------------------------¬
¦ Баланс кармоў ¦
¦ за 1999 год ¦
L---------------------------------------------------
Форма 27-сг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
30.07.1999 N 175
-----------------------------------¬ Гадавая
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ --------------------------¬
¦справаздачу ______________________¦ ¦ Прадстаўляюць калгасы, ¦
¦ (поўная назва ¦ ¦саўгасы, мiжгасы i iншыя ¦
¦__________________________________¦ ¦сельскагаспадарчыя ¦
¦ ў адпаведнасцi са статутам) ¦ ¦прадпрыемствы 10 студзеня¦
¦__________________________________¦ ¦раённаму (гарадскому) ¦
¦Раён _____________________________¦ ¦аддзелу статыстыкi. ¦
¦Вобласць _________________________¦ L--------------------------
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17 |
Стр.18 |
Стр.19
|