Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 6 декабря 2006 г. №111 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 2004 г. N 44 i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых нарматыўных прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
 КІРАВАННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВАЙ, УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
                        АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
                                  
     362.  Кіраванне  агульнаадукацыйнай установай  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем,
яе статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
     Кіраванне  дзяржаўнай  агульнаадукацыйнай установай  ажыццяўляе
кіраўнік,  які  прызначаецца і вызваляецца  з  займаемай  пасады  ва
ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
     363.    Калегіяльным   органам   агульнаадукацыйнай    установы
з’яўляецца  педагагічны  савет,  дзейнасць  якога  ажыццяўляецца   ў
парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     364.  Кіраўнік  агульнаадукацыйнай  установы  ў  дзейнасці   па
кіраванні  агульнаадукацыйнай установай узаемадзейнічае  з  органамі
самакіравання агульнаадукацыйнай установы.
     Да    органаў    самакіравання   агульнаадукацыйнай    установы
адносяцца:
     савет агульнаадукацыйнай установы;
     бацькоўскі камітэт агульнаадукацыйнай установы;
     папячыцельскі савет агульнаадукацыйнай установы.
     365.  Парадак  стварэння і дзейнасць савета  агульнаадукацыйнай
установы,   бацькоўскага   камітэта   агульнаадукацыйнай   установы,
папячыцельскага  савета агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца  ў
парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     366.  Кіраўнік  агульнаадукацыйнай установы нясе адказнасць  за
арганізацыю  санітарна-гігіенічнага  і  проціэпідэмічнага  рэжыму  ў
агульнаадукацыйнай   установе,  змест  і  арганізацыю   адукацыйнага
працэсу,   харчаванне  вучняў  (выхаванцаў),  аказанне   медыцынскай
дапамогі вучням у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     367.   Прыём  на  работу  педагагічных,  медыцынскіх  і   іншых
работнікаў  у агульнаадукацыйную ўстанову і іх звальненне ажыццяўляе
яе кіраўнік у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     368.   Працоўныя   адносіны  работнікаў  у   агульнаадукацыйнай
установе  рэгулююцца  ў  адпаведнасці  з  заканадаўствам  Рэспублікі
Беларусь.
     369.    Кваліфікацыйныя   патрабаванні   да   педагагічных    і
медыцынскіх       работнікаў      вызначаюцца       кваліфікацыйнымі
характарыстыкамі,   зацверджанымі  ва  ўстаноўленым   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь парадку.
                                  
                              ГЛАВА 26
ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
                               УСТАНОЎ
                                  
     370.   Фінансаванне   дзяржаўных   агульнаадукацыйных   устаноў
ажыццяўляецца  за  кошт сродкаў рэспубліканскага  і  (або)  мясцовых
бюджэтаў,  прыватных агульнаадукацыйных устаноў -  за  кошт  сродкаў
заснавальніка,  а таксама за кошт дадатковых крыніц  фінансавання  ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     371.     Вартасць     адукацыйных    паслуг     у     прыватных
агульнаадукацыйных   установах   вызначаецца   ў   адпаведнасці    з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     372.   У   дзяржаўных  агульнаадукацыйных  установах   аказанне
дадатковых   адукацыйных  паслуг  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці   з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     373.     Заснавальнік    агульнаадукацыйнай    установы    можа
прадаставіць    агульнаадукацыйнай   установе   права    ажыццяўляць
прадпрымальніцкую  дзейнасць  толькі  ў  тых  межах,  наколькі   яна
неабходна  для  рэалізацыі  статутных  мэтаў,  дзеля  якіх  створана
агульнаадукацыйная  ўстанова, адпавядае гэтым мэтам  і  прадмету  яе
дзейнасці.
     374. Штатны расклад агульнаадукацыйнай установы распрацоўвае  і
зацвярджае кіраўнік агульнаадукацыйнай установы на падставе  тыпавых
штатаў  і нарматываў колькасці работнікаў агульнаадукацыйных устаноў
адпаведных  тыпаў,  зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі  Рэспублікі
Беларусь.
     375.   Аплата   працы  работнікоў  агульнаадукацыйных   устаноў
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     376.  Матэрыяльна-тэхнічная база агульнаадукацыйнай установы  з
улікам   яе   тыпу  фарміруецца  заснавальнікам  у  адпаведнасці   з
нарматывамі,  якія  ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі  Беларусь,
уключаючы  будынкі  і  іншую  маёмасць, неабходную  для  арганізацыі
навучання  і  выхавання вучняў (выхаванцаў), іншай  дзейнасці,  якая
прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.
     377.  Агульнаадукацыйныя ўстановы нясуць  перад  заснавальнікам
адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі
маёмасці.
     378.  Агульнаадукацыйная ўстанова павінна мець  памяшканні  для
ажыццяўлення   адукацыйнага  працэсу  ў  адпаведнасці   з   тыпавымі
вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага
працэсу, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, бібліятэку, а таксама
памяшканні  для  педагагічных работнікаў, гатавання  і  прыёму  ежы,
медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.
     Памяшканні  агульнаадукацыйнай установы абсталёўваюцца  мэбляй,
інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі
навучання   і   ўтрымліваюцца,  эксплуатуюцца   ў   адпаведнасці   з
патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і
правілаў аховы працы.
     379.  Умацаванне,  абнаўленне і развіццё  матэрыяльна-тэхнічнай
базы   агульнаадукацыйных  устаноў  ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў
заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:
     даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;
     даходаў   ад   прадпрымальніцкай  дзейнасці,  ажыццяўляемай   у
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
     бязвыплатнай   (спонсарскай)   дапамогі   юрыдычных   асоб    і
індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія  не  забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations