Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 6 декабря 2006 г. №111 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 2004 г. N 44 i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых нарматыўных прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       6 снежня 2006 г. № 111

АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 7 ЛІПЕНЯ
2004 Г. № 44 І ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШЫМІ СІЛУ НЕКАТОРЫХ
НАРМАТЫЎНЫХ ПРАВАВЫХ АКТАЎ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     У  адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка
1991 года «Об образовании» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь  ад
19  сакавіка 2002 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006
года  «Об  общем  среднем образовании», Палажэннем  аб  Міністэрстве
адукацыі   Рэспублікі  Беларусь,  зацверджаным   пастановай   Савета
Міністраў  Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка  2001  г.  №  1554,
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Унесці   ў  пастанову  Міністэрства  адукацыі   Рэспублікі
Беларусь  ад  7  ліпеня 2004 г. № 44 «Аб зацвярджэнні  Палажэння  аб
установе,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай  сярэдняй  адукацыі»
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2004  г.,
№ 121, 8/11273) наступныя змяненні і дапаўненні:
     1.1.   у   назве   пастановы  і  пастанаўляючай  частцы   словы
«установе,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй  адукацыі»
замяніць словамі «агульнаадукацыйнай установе»;
     1.2.   Палажэнне   аб  установе,  якая  забяспечвае   атрыманне
агульнай   сярэдняй  адукацыі,  зацверджанае  дадзенай   пастановай,
выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).
     2. Прызнаць страціўшымі сілу:
     загад  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28  верасня
1993  г.  №  292 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб  вячэрняй
(зменнай)     агульнаадукацыйнай    школе    Рэспублікі    Беларусь»
(зарэгістраваны  ў  Рэестры  дзяржаўнай  рэгістрацыі  5  кастрычніка
1993 г. № 44/12);
     Прыкладнае  Палажэнне аб агульнаадукацыйнай  санаторнай  школе-
інтэрнаце,  зацверджанае  загадам Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі
Беларусь  ад  28  чэрвеня  1993 г. № 203 (зарэгістравана  ў  Рэестры
дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г. № 196/12);
     Прыкладнае  палажэнне  аб  агульнаадукацыйнай  школе-інтэрнаце,
зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28
чэрвеня   1993  г.  №  203  (зарэгістравана  ў  Рэестры   дзяржаўнай
рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г. № 197/12).
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў
     
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Міністр аховы здароўя          Першы намеснік
Рэспублікі Беларусь            Міністра культуры
          В.І.Жарко            Рэспублікі Беларусь
         14.06.2007                    У.П.Рылатка
                                        17.07.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Міністр працы                  Міністр фінансаў
і сацыяльнай абароны           Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь                     М.П.Корбут
       У.М.Патупчык                     15.06.2007
         14.06.2007
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня                       Старшыня
Брэсцкага абласнога            Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
           К.А.Сумар                У.П.Андрэйчанка
          30.12.2006                     04.12.2006
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Старшыня                       Старшыня
Гомельскага абласнога          Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
         А.С.Якабсон                   У.Я.Саўчанка
          05.12.2006                     05.12.2006
                               
УЗГОДНЕНА                      УЗГОДНЕНА
Першы намеснік старшыні        Старшыня
Мінскага абласнога             Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта           выканаўчага камітэта
          Л.Ф.Крупец                     М.Я.Паўлаў
          06.12.2006                     06.12.2006
                               
УЗГОДНЕНА                      
Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта
          Б.В.Батура
          01.07.2007
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               07.07.2004 № 44
                                               (у рэдакцыі пастановы
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               06.12.2006 № 111)

ПАЛАЖЭННЕ
аб агульнаадукацыйнай установе

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.   Палажэнне   аб   агульнаадукацыйнай  установе   (далей   -
Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь
ад  29  кастрычніка  1991 года «Об образовании»  ў  рэдакцыі  Закона
Рэспублікі  Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці  Вярхоўнага
Савета  Рэспублікі  Беларусь, 1991 г., № 33, ст.  598;  Национальный
реестр  правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №  37,  2/844),
Законам  Рэспублiкi Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образовании»   (Национальный  реестр   правовых   актов   Республики
Беларусь,  2006  г.,  №  108,  2/1238), Палажэннем  аб  Міністэрстве
адукацыі   Рэспублікі  Беларусь,  зацверджаным   пастановай   Савета
Міністраў  Рэспублікі  Беларусь ад 29 кастрычніка  2001  г.  №  1554
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь,  2001  г.,
№ 103, 5/9279), і вызначае:
     задачы і функцыі агульнаадукацыйных устаноў;
     структуру агульнаадукацыйнай установы;
     мовы навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных установах;
     патрабаванні да тыпавых вучэбных планаў і вучэбных праграм;
     асаблівасці   навучання   вучняў  па  індывідуальных   вучэбных
планах;
     патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
     агульныя  патрабаванні да прыёму, пераводу і  адлічэнню  вучняў
агульнаадукацыйных устаноў;
     асаблівасці  функцыянавання  агульнаадукацыйных  устаноў,  якія
вызначаны абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 гэтага Палажэння;
     асаблівасці     функцыянавання    і    парадак     прыёму     ў
агульнаадукацыйныя ўстановы, якія вызначаны абзацамі пятым-дзевятым,
дванаццатым пункта 2 гэтага Палажэння;
     кампетэнцыю і адказнасць агульнаадукацыйнай установы;
     патрабаванні    да   ўзаемаадносін   удзельнікаў   адукацыйнага
працэсу;
     патрабаванні   да   кіравання   агульнаадукацыйнай   установай,
фінансавання       і       матэрыяльна-тэхнічнага       забеспячэння
агульнаадукацыйных устаноў.
     2. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца:
     пачатковая школа;
     базавая школа;
     сярэдняя школа;
     вячэрняя (зменная) школа;
     гімназія;
     ліцэй;
     школа-інтэрнат;
     санаторная школа-інтэрнат;
     спецыяльная школа закрытага тыпу;
     спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат);
     вучэбна-педагагічны комплекс.
     3.  У  Рэспубліцы  Беларусь  могуць быць  створаны  іншыя  тыпы
агульнаадукацыйных  устаноў,  якія  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць  у
парадку, вызначаемым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
     4.  Стварэнне і функцыянаванне спецыяльных школ закрытага тыпу,
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) ажыццяўляецца
ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     5.  Агульнаадукацыйная ўстанова з’яўляецца юрыдычнай  асобай  і
ажыццяўляе  сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй  Рэспублікі
Беларусь,  Законам  Рэспублікі Беларусь  «Об  образовании»,  Законам
Рэспублiкi   Беларусь   «Об   общем  среднем   образовании»,   іншым
заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь,  гэтым  Палажэннем,   статутам
агульнаадукацыйнай установы.
     6.  Агульнаадукацыйныя  ўстановы  могуць  быць  дзяржаўнымі   і
прыватнымі.  Спецыяльныя  школы закрытага тыпу  могуць  быць  толькі
дзяржаўнымі.
     7.  Агульнаадукацыйнымі ўстановамі могуць стварацца  філіялы  і
прадстаўніцтвы,  якія  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць   на   падставе
палажэнняў,  зацвярджаемых  стварыўшымі  іх  юрыдычнымі  асобамі,  і
павінны быць вызначаны ў статуце агульнаадукацыйнай установы.
     8.   Агульнаадукацыйныя   ўстановы   праходзяць   атэстацыю   ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     9.    Дзяржаўная    акрэдытацыя   агульнаадукацыйных    устаноў
праводзіцца  ў  выпадках  і  парадку, прадугледжаных  заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
     10.   Рэарганізацыя  і  ліквідацыя  агульнаадукацыйных  устаноў
ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     11.   Агульнаадукацыйная   ўстанова   мае   права   ажыццяўляць
мiжнароднае   супрацоўніцтва   ў   адпаведнасцi   з   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.
     12.   Агульнаадукацыйная  ўстанова  вядзе  архіўную  справу   і
справаводства   ў  парадку,  вызначаным  заканадаўствам   Рэспублікі
Беларусь.
     13.  Кантроль  у сферы агульнай сярэдняй адукацыі,  каардынацыю
дзейнасці  рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага  кіравання,  мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй  адукацыі
ажыццяўляе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     Кантроль  за  дзейнасцю агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюць
аддзелы  (упраўленні)  адукацыі мясцовых  выканаўчых  і  распарадчых
органаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца.
                                  
                               ГЛАВА 2
             ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ
                                  
     14.   Агульнаадукацыйныя  ўстановы   ў   залежнасці   ад   тыпу
ствараюцца  з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання на адпаведных
ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
     15. Асноўнымі задачамі агульнаадукацыйных устаноў з’яўляюцца:
     забеспячэнне  атрымання  вучнямі агульнай  базавай  і  агульнай
сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай
сярэдняй адукацыі;
     фарміраванне   ў   вучняў  навуковага  светапогляду,   духоўнай
перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;
     замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя  вучняў,
выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і  здароўя
іншых  грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага  ладу
жыцця;
     падрыхтоўка     вучняў     да    ўсвядомленага     прафесійнага
самавызначэння,   прадаўжэння  адукацыі,  працоўнай   і   грамадскай
дзейнасцi, сямейнага жыцця.
     16.  Для  дасягнення сваіх задач агульнаадукацыйныя ўстановы  ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць:
     адукацыйны   працэс  на  аснове  вучэбных  планаў  і   вучэбных
праграм;
     выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей  і
вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.
     17.   Агульнаадукацыйныя  ўстановы  акрамя  асноўных   функцый,
пералічаных  у пункце 16 гэтага Палажэння, у парадку, прадугледжаным
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць ажыццяўляць:
     падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай  сярэдняй
адукацыі;
     арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія:
     па  медыцынскіх  паказчыках  часова  або  пастаянна  не  могуць
наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, - дома;
     знаходзяцца  на  стацыянарным  лячэнні  ў  арганізацыях   аховы
здароўя, - ва ўмовах арганізацый аховы здароўя;
     знаходзяцца     ў     санаторна-курортных    і    аздараўленчых
арганізацыях,   -  ва  ўмовах  санаторна-курортных  і  аздараўленчых
арганізацый;
     прафесійную падрыхтоўку вучняў;
     эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;
     атэстацыю   ў   парадку   экстэрната  асоб,   якія   самастойна
атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.
     18.  У  агульнаадукацыйных установах забараняецца  стварэнне  i
дзейнасць    палiтычных   партый,   iншых   грамадскiх   арганiзацый
(аб’яднанняў),  якiя  маюць палiтычныя мэты, а таксама  стварэнне  i
ананiмная  або  iншая  супярэчная заканадаўству Рэспублікі  Беларусь
дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.
     Агульнаадукацыйныя   ўстановы   ў   пазаўрочны    час    могуць
узаемадзейнічаць  з  зарэгістраванымі  рэлігійнымі  арганізацыямі  з
улікам  іх  уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных
традыцый  беларускага народа. Парадак, умовы, змест і  формы  гэтага
ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     19.    Абавязковае   медыцынскае   абслугоўванне    вучняў    у
агульнаадукацыйных     установах     забяспечваецца      дзяржаўнымі
арганізацыямі аховы здароўя.
                                  
                               ГЛАВА 3
                СТРУКТУРА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ
                                  
     20.  Для  ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў, як правіла
аднаго  ўзросту, па адпаведных вучэбных планах і вучэбных  праграмах
вучні ў агульнаадукацыйных установах аб’ядноўваюцца ў класы.
     21. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца:
     класы,    у   якіх   вывучэнне   асобных   вучэбных   прадметаў
ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў спартыўнай накіраванасці;
     класы,  у  якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне  (профільныя
класы);
     класы,  у  якіх  навучанне  ажыццяўляецца  па  вучэбных  планах
гімназій (гімназічныя класы);
     класы,  у  якіх  навучанне  ажыццяўляецца  па  вучэбных  планах
ліцэяў (ліцэйскія класы);
     класы,  у  якіх  навучанне  ажыццяўляецца  па  вучэбных  планах
вячэрняй (зменнай) школы;
     спецыяльныя  класы  для  асоб  з  асаблівасцямі  псіхафізічнага
развiцця;
     класы  інтэграванага  (сумеснага)  навучання  і  выхавання  для
сумеснага  навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  і
асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў.
     22.  Парадак  стварэння  і асаблівасці  функцыянавання  класаў,
адзначаных  у  пункце 21 гэтага Палажэння, вызначаюцца Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     23.  Для  аказання  ўсебаковай дапамогі  сям’і  ў  навучанні  і
выхаванні  дзяцей,  стварэння ўмоў для развіцця творчых  здольнасцей
дзяцей,   іх  удзелу  ў  пазакласнай  і  пазашкольнай  дзейнасці   ў
агульнаадукацыйных  установах  пры  ажыццяўленні  імі  навучання   і
выхавання  на  I  і  II ступенях агульнай сярэдняй  адукацыі  могуць
стварацца групы падоўжанага дня.
     Парадак  адкрыцця, камплектавання, арганізацыі  дзейнасці  груп
падоўжанага     дня    агульнаадукацыйнай    установы    вызначаецца
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     24.  У  агульнаадукацыйных установах могуць адкрывацца вучэбна-
кансультацыйныя  пункты,  пункты  карэкцыйна-педагагічнай  дапамогі,
інтэрнаты   (акрамя  школ-інтэрнатаў,  санаторных   школ-інтэрнатаў,
спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-інтэрнатаў).
     Агульнаадукацыйныя   ўстановы  могуць   мець   вучэбна-вопытныя
ўчасткі   (гаспадаркі),  школьныя  і  міжшкольныя  вучэбна-вытворчыя
майстэрні, школьныя вучэбна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучання
і прафесіянальнай арыентацыі, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі і іншыя
вучэбна-вытворчыя  аб’екты, якія забяспечваюць  рэалізацыю  задач  і
статутных мэтаў агульнаадукацыйнай установы.
                                  
                               ГЛАВА 4
      МОВЫ НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ
                                  
     25.   Навучанне  і  выхаванне  ў  агульнаадукацыйных  установах
ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.
     26.  Асноўная  мова  навучання і выхавання ў агульнаадукацыйнай
установе  (беларуская або руская) вызначаецца  яе  заснавальнікам  з
улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
     27.  Абласныя  выканаўчыя камітэты, Мінскі  гарадскі  выканаўчы
камітэт   на  падставе  вывучэння  прапаноў  аддзелаў  (упраўленняў)
адукацыі  мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і заяў  законных
прадстаўнікоў   вучняў   могуць   прыняць   рашэнне   аб   стварэнні
агульнаадукацыйнай   установы   або  класаў   у   агульнаадукацыйных
установах,  навучанне  і  выхаванне ў  якіх  ажыццяўляюцца  на  мове
нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.
     Законныя  прадстаўнікі  дзяцей, якія  жадаюць,  каб  іх  дзеці,
пачынаючы  з  I класа, навучаліся ў агульнаадукацыйнай установе  або
класе  ў агульнаадукацыйнай установе, навучанне і выхаванне  ў  якіх
ажыццяўляюцца  на  мове нацыянальнай меншасці  або  вывучаецца  мова
нацыянальнай меншасці, падаюць да 25 мая заяву ў аддзел (упраўленне)
адукацыі  мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на  тэрыторыі
якога яны пражываюць.
     28.  Абласныя  выканаўчыя камітэты, Мінскі  гарадскі  выканаўчы
камітэт рашэнне аб адкрыцці агульнаадукацыйнай установы або класаў у
агульнаадукацыйнай   установе,  навучанне   і   выхаванне   ў   якіх
ажыццяўляюцца  на  мове нацыянальнай меншасці  або  вывучаецца  мова
нацыянальнай   меншасці,  прымаюць  па  ўзгадненні  з  Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     29.   У   агульнаадукацыйных  установах  вывучэнне  беларускай,
рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем
асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення.
     Вывучэнне   беларускай  (рускай)  і  замежнай  моў  асобамі   з
парушэннем  слыху  і  асобамі з цяжкімі парушэннямі  маўлення,  якія
навучаюцца  на  рускай  (беларускай) мове, арганізуецца  па  жаданні
законных прадстаўнікоў вучняў.
     30.  Абавязковая  для  вывучэння ў агульнаадукацыйнай  установе
замежная мова вызначаецца яе заснавальнікам з улікам патрэб дзяржавы
і магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.
     31.  Парадак  вывучэння беларускай і (або) рускай моў  вучнямі,
якія   часова   знаходзяцца   на  тэрыторыі   Рэспублікі   Беларусь,
вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 5
             ТЫПАВЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ І ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ
                                  
     32.  Для  арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных
установах распрацоўваюцца:
     тыпавы вучэбны план;
     тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год для ўсіх  тыпаў
навучальных  устаноў  (далей  - тыпавыя  вучэбныя  планы  на  бягучы
навучальны год).
     33.  Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца адзін раз у дванаццаць
гадоў  з  мэтай забеспячэння паступовага пераходу агульнаадукацыйных
устаноў  усіх  тыпаў  на  новы і абнаўлёны змест  агульнай  сярэдняй
адукацыі  і  з’яўляецца  асновай для  распрацоўкі  тыпавых  вучэбных
планаў на бягучы навучальны год.
     34.  Структура  тыпавога вучэбнага плана,  які  распрацоўваецца
адзін раз у дванаццаць гадоў, складаецца з дзяржаўнага кампанента  і
кампанента агульнаадукацыйнай установы.
     Дзяржаўны   кампанент  тыпавога  вучэбнага  плана   забяспечвае
адзіныя  патрабаванні  да  аб’ёму вучэбнай  нагрузкі  пры  вывучэнні
вучэбных  прадметаў  на  базавым, павышаным,  паглыбленым  узроўнях,
устанаўлівае  абавязковую тыднёвую колькасць  гадзін  па  класах  на
аднаго  вучня  пры  вывучэнні  ўсіх вучэбных  прадметаў  на  базавым
узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.
     Кампанент    агульнаадукацыйнай   установы   вучэбнага    плана
забяспечвае стварэнне ўмоў для арганізацыі варыятыўнага навучання  з
улікам  індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў вучняў, тыпу  і
магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.
     Кампанент    агульнаадукацыйнай    установы    не    з’яўляецца
абавязковым  для  ўсіх  вучняў.  Пры  правядзенні  заняткаў  з  ліку
вучэбных  гадзін  кампанента агульнаадукацыйнай  установы  неабходна
прадугледжваць максімальна дапушчальную вучэбную нагрузку на  аднаго
вучня.
     35.   Тыпавыя   вучэбныя   планы  на  бягучы   навучальны   год
распрацоўваюцца  на падставе тыпавога вучэбнага плана  і  з’яўляюцца
асновай   для   распрацоўкі   вучэбных  планаў   агульнаадукацыйнымі
ўстановамі на бягучы навучальны год.
     Да   тыпавых   вучэбных   планаў  на  бягучы   навучальны   год
распрацоўваецца  тлумачальная запіска  па  арганізацыі  адукацыйнага
працэсу.
     36.  У  структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны
год  для  пачатковай школы, базавай школы, сярэдняй школы,  вячэрняй
(зменнай)   школы,   гімназіі,  ліцэя,   школы-інтэрната,   вучэбна-
педагагічнага комлекса пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на
ступенях  агульнай сярэдняй адукацыі выдзяляюцца дзяржаўны кампанент
і кампанент агульнаадукацыйнай установы.
     У  структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны  год
для  санаторнай  школы-інтэрната  выдзяляюцца  дзяржаўны  кампанент,
кампанент  агульнаадукацыйнай установы  і  карэкцыйна-рэабілітацыйны
кампанент.
     У  структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны  год
для  спецыяльнай   школы   закрытага  тыпу   выдзяляюцца   дзяржаўны
кампанент,   кампанент  агульнаадукацыйнай   установы   і   вытворчы
кампанент.
     У  структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны  год
для    спецыяльнай    агульнаадукацыйнай   школы   (школы-інтэрната)
выдзяляюцца   дзяржаўны   кампанент,  кампанент   агульнаадукацыйнай
установы і карэкцыйны кампанент.
     37.  Дзяржаўны  кампанент  тыпавых вучэбных  планаў  на  бягучы
навучальны год:
     вызначае  пералік вучэбных прадметаў, абавязковых для вывучэння
ў агульнаадукацыйных установах;
     устанаўлівае  тыднёвую колькасць вучэбных гадзін па  класах  на
вывучэнне  вучэбных  прадметаў  на базавым,  павышаным,  паглыбленым
узроўнях;
     устанаўлівае  абавязковую тыднёвую колькасць гадзін  па  класах
на  аднаго  вучня пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў  на  базавым
узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.
     38.   Кампанент  агульнаадукацыйных  устаноў  тыпавых  вучэбных
планаў   на  бягучы  навучальны  год  забяспечвае  варыятыўнасць   і
асобасную   арыентацыю  адукацыйнага  працэсу  з   улікам   умоў   і
магчымасцей кожнай агульнаадукацыйнай установы.
     Вучэбныя   гадзіны   кампанента   агульнаадукацыйнай   установы
тыпавых  вучэбных  планаў на бягучы навучальны год  выкарыстоўваюцца
для:
     вывучэння:
     асобных  вучэбных  прадметаў на павышаным і  (або)  паглыбленым
узроўнях;
     спецыяльных      вучэбных     прадметаў     мастацка-эстэтычнай
накіраванасці;
     вучэбных  прадметаў,  якія не ўваходзяць у дзяржаўны  кампанент
тыпавога вучэбнага плана;
     правядзення:
     стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I-XII (XIII) класах;
     заняткаў па інтарэсах у I-IV класах;
     факультатыўных заняткаў у V-VII класах;
     курсаў па выбары ў VIII-XII (XIII класах);
     грамадска карыснай працы ў III-XII класах;
     кансультацый для вучняў вячэрніх (зменных) школ.
     39.   Стымулюючыя  заняткі  -  форма  арганізацыі  адукацыйнага
працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі.
     40.  Падтрымліваючыя  заняткі - форма арганізацыі  адукацыйнага
працэсу  ў пазаўрочны час з вучнямі, якія адчуваюць часовыя цяжкасці
ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў.
     41.  Заняткі  па  інтарэсах  - форма  арганізацыі  адукацыйнага
працэсу  ў пазаўрочны час, накіраваная на развіццё інтарэсаў  вучняў
да  вучэбнай  і  пазнавальнай дзейнасці, развіццё іх  здольнасцей  і
схільнасцей,  набыццё імі першапачатковага вопыту  ўдзелу  ў  розных
відах пазнавальнай дзейнасці.
     42.  Факультатыўныя  заняткі - форма  арганізацыі  адукацыйнага
працэсу  ў  пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне  і  паглыбленне
ведаў  вучняў  па вучэбных прадметах у адпаведнасці з  іх  запытамі,
здольнасцямі  і  схільнасцямі, павышэнне актыўнасці іх  пазнавальнай
дзейнасці,  а  таксама  на падрыхтоўку да выбару  вывучэння  асобных
вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях.
     43. Курсы па выбару - форма арганізацыі адукацыйнага працэсу  ў
пазаўрочны   час,  накіраваная  як  на  пашырэнне,   паглыбленне   і
сістэматызацыю  ведаў  вучняў  па  вучэбных  прадметах,  так  і   на
падрыхтоўку  вучняў да прафесіянальнага самавызначэння і прадаўжэння
адукацыі ў адпаведнасці з выбраным профілем навучання.
     44.  Кансультацыі для вучняў вячэрніх (зменных)  школ  -  форма
арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія па
ўважлівых  прычынах  адсутнічалі  на  ўроках  і  адчуваюць   часовыя
цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў.
     45.  Грамадска карысная праца - форма арганізацыі  адукацыйнага
працэсу  ў  пазаўрочны  час  з  вучнямі  з  мэтай  прывіцця  навыкаў
самаабслугоўвання і працоўнай дзейнасці.
     46.  Кампанент  агульнаадукацыйнай установы тыпавога  вучэбнага
плана   на  бягучы  навучальны  год  вызначаецца  і  размяркоўваецца
педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы зыходзячы з розніцы
паміж  агульнай  колькасцю  вучэбных  гадзін,  якія  фінансуюцца   з
бюджэту, і колькасцю вучэбных гадзін дзяржаўнага кампанента тыпавога
вучэбнага плана на бягучы навучальны год.
     47.   Карэкцыйна-рэабілітацыйны  кампанент  тыпавога  вучэбнага
плана  на  бягучы  навучальны  год  для  санаторнай  школы-інтэрната
вызначае  абавязковыя  вучэбныя гадзіны на правядзенне  заняткаў  па
рухальнай рэабілітацыі і пры наяўнасці ўмоў - лячэбным плаванні.
     48.  Карэкцыйны  кампанент тыпавога вучэбнага плана  на  бягучы
навучальны  год  для  спецыяльнай агульнаадукацыйнай  школы  (школы-
інтэрната)   змяшчае  спецыяльныя  прадметы,  якія   накіраваны   на
выпраўленне або кампенсацыю парушэнняў маўленчага развіцця, развіццё
пазнавальнай дзейнасці, агульнай маторыкі.
     49.  Вытворчы  кампанент  тыпавога вучэбнага  плана  на  бягучы
навучальны  год  для  спецыяльнай  школы  закрытага  тыпу   вызначае
абавязковыя  вучэбныя  гадзіны  на грамадска  карысную  і  вытворчую
працу.
     50.  Тлумачальная  запіска па арганізацыі адукацыйнага  працэсу
вызначае:
     працягласць навучальнага года;
     тэрміны  правядзення  канікул на працягу навучальнага  года,  у
тым ліку дадатковых канікул для вучняў I і II класаў;
     тэрміны правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання  на
ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі;
     патрабаванні   да   рэжыму  функцыянавання   агульнаадукацыйных
устаноў;
     парадак   фарміравання   груп  для   правядзення   стымулюючых,
падтрымліваючых   заняткаў,  арганізацыі  заняткаў   па   інтарэсах,
факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары;
     парадак  арганізацыі грамадска карыснай працы,  вучэбна-палявых
збораў  і  медыцынскай практыкі, працоўнай практыкі, прафесіянальнай
падрыхтоўкі вучняў;
     асаблівасці   арганізацыі  адукацыйнага  працэсу   па   асобных
вучэбных   прадметах,   спецыяльных  вучэбных  прадметах   мастацка-
эстэтычнай, спартыўнай накіраванасці;
     парадак  дзялення класа на групы пры вывучэнні асобных вучэбных

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations