Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 6 декабря 2006 г. №111 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 2004 г. N 44 i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых нарматыўных прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
     парадак  дзялення класа на групы пры вывучэнні асобных вучэбных
прадметаў;
     асаблівасці  арганізацыі адукацыйнага працэсу ў  асобных  тыпах
агульнаадукацыйных устаноў;
     асаблівасці  адукацыйнага  працэсу пры  навучанні  і  выхаванні
вучняў   дома,  ва  ўмовах  арганізацый  аховы  здароўя,  санаторна-
курортных і аздараўленчых арганізацыях.
     51.  Для  вывучэння  вучэбных прадметаў дзяржаўнага  кампанента
тыпавых   вучэбных  планаў  на  бягучы  навучальны   год,   вучэбных
прадметаў,  якія  не  ўваходзяць  у  дзяржаўны  кампанент   тыпавога
вучэбнага  плана  на  бягучы навучальны  год,  правядзення  ў  межах
вучэбных  гадзін  кампанента  агульнаадукацыйнай  установы  тыпавога
вучэбнага  плана  на  бягучы навучальны год  абавязковых  урокаў  па
асновах  бяспекі  жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы,  бібліятэчна-
бібліяграфічнай   культуры,  а  таксама   заняткаў   па   інтарэсах,
факультатыўных  заняткаў, курсаў па выбары распрацоўваюцца  вучэбныя
праграмы.
     Вучэбныя    праграмы   зацвярджаюцца   Міністэрствам   адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
     52.  Тыпавыя  вучэбныя  планы  агульнаадукацыйных  устаноў   на
бягучы  навучальны год, вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах
дзяржаўнага   кампанента  распрацоўваюцца  на  падставе  адукацыйных
стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.
     53.  Тыпавыя  вучэбныя планы агульнаадукацыйных  устаноў,  якія
распрацоўваюцца адзін раз у дванаццаць гадоў, тыпавыя вучэбныя планы
агульнаадукацыйных  устаноў на бягучы навучальны  год  зацвярджаюцца
Міністэрствам  адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам  фінансаў
Рэспублікі   Беларусь,   Міністэрствам  аховы   здароўя   Рэспублікі
Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 6
       АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯ ПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ
                                  
     54.   У   агульнаадукацыйных  установах  дапускаецца  навучанне
вучняў па індывідуальных вучэбных планах.
     55.  Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане
вучню  дазваляецца  вывучаць самастойна  ўсе  або  асобныя  вучэбныя
прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам.
     56.  Для  вырашэння пытання аб пераводзе вучня на навучанне  па
індывідуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнікі, як правіла,
да  31  жніўня  падаюць  заяву  на імя кіраўніка  агульнаадукацыйнай
установы.
     57.  Рашэнне  аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным
вучэбным   плане,  аб  парадку  і  формах  правядзення   прамежкавай
атэстацыі (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) па вучэбных прадметах,
якія  вучань  вывучае  самастойна ў межах індывідуальнага  вучэбнага
плана,  прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай  установы,
зацвярджаецца  загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама  вучня  і
яго законных прадстаўнікоў.
     58.     Індывідуальныя    вучэбныя    планы     распрацоўваюцца
агульнаадукацыйнай  установай  у адпаведнасці  з  вучэбнымі  планамі
агульнаадукацыйнай  установы  на  бягучы  навучальны  год  і   (або)
тыпавымі  вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год для адпаведнага
тыпу  агульнаадукацыйнай  установы па  ўзгадненні  з  яго  законнымі
прадстаўнікамі.
     Індывідуальныя   вучэбныя   планы   зацвярджаюцца    кіраўніком
агульнаадукацыйнай установы.
     59.  Вучань,  якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным  плане,
лiчыцца  ў  спiсах  вучняў агульнаадукацыйнай  установы.  У  класным
журнале  ў графах аб наведваннi вучнямi ўрокаў па вучэбных прадметах
(прадмеце),  якія ён вывучае самастойна, робiцца запiс:  «Навучаецца
па індывідуальным вучэбным плане».
     60.  Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць
спынена:
     па заяве яго законных прадстаўнiкоў;
     па  рашэнні  педагагічнага савета агульнаадукацыйнай  установы,
калі  вучань  атрымаў гадавую адзнаку 0 балаў па  адным  з  вучэбных
прадметаў, які ён вывучаў самастойна.
     61.  Рашэнне  педагагiчнага савета аб спыненні навучання  вучня
па  індывідуальным  вучэбным плане зацвярджаецца  загадам  кіраўніка
агульнаадукацыйнай  установы,  які ў тыднёвы  тэрмiн  даводзiцца  да
ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.
                                  
                               ГЛАВА 7
                  АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
                                  
     62.  Адукацыйны  працэс у агульнаадукацыйных установах  павінен
забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці  на
працягу   вучэбнага   дня,  вучэбнага  тыдня,   навучальнага   года,
неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей
па інтарэсах.
     63.  Для  арганізацыі  адукацыйнага працэсу  агульнаадукацыйныя
ўстановы:
     вызначаюць  структуру навучальнага года па чвэрцях,  трыместрах
або  паўгоддзях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў,  правілаў,
гігіенічных нарматываў;
     распрацоўваюць  вучэбныя планы агульнаадукацыйнай  установы  на
бягучы  навучальны год на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы
навучальны  год  і тлумачальнай запіскі па арганізацыі  адукацыйнага
працэсу;
     выкарыстоўваюць  вучэбныя праграмы, зацверджаныя  Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     64.  Структура навучальнага года ўзгадняецца агульнаадукацыйнай
установай  з адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам  і
тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду.
     65.  Вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай
установы па ўзгадненні:
     для   дзяржаўных  агульнаадукацыйных  устаноў  -  з  дзяржаўным
органам кіравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная
ўстанова;
     для   прыватных  агульнаадукацыйных  устаноў   -   з   аддзелам
(упраўленнем)  адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага  органа
па месцы знаходжання агульнаадукацыйнай установы.
     66.  Штодзённая колькасць урокаў у агульнаадукацыйнай  установе
і  іх  паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, які складаецца  з
улікам   патрабаванняў  санiтарных  правiлаў,  нормаў,   гігіенічных
нарматываў.     Расклад     урокаў     зацвярджаецца      кіраўніком
агульнаадукацыйнай установы.
     Абавязковыя    ўрокі   па   асновах   бяспекі   жыццядзейнасці,
радыяцыйнай бяспецы, бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры, а таксама
стымулюючыя,   падтрымліваючыя  заняткі,   заняткі   па   інтарэсах,
факультатыўныя заняткі, курсы па выбары праводзяцца ў адпаведнасці з
раскладамі,   якiя   зацвярджаюцца   кіраўніком   агульнаадукацыйнай
установы.
     67.  Працягласць перапынкаў памiж урокамі вызначаецца зыходзячы
з  канкрэтных  умоў працы агульнаадукацыйнай установы,  неабходнасцi
забеспячэння  арганiзацыi  харчавання  вучняў  i  iх   адпачынку   ў
адпаведнасцi   з   патрабаваннямi   санiтарных   правiлаў,   нормаў,
гігіенічных нарматываў.
     68.  Патрабаванні  да  фарміравання  вуснай  і  пісьмовай  мовы
вучняў  агульнаадукацыйных  устаноў,  да  правядзення,  праверкі   і
ацэньвання  навучальных  і  кантрольных работ,  якія  праводзяцца  ў
пісьмовай  форме,  прыкладную колькасць і аб’ём  кантрольных  работ,
парадак  вядзення  і  афармлення  сшыткаў,  рэфератаў,  дзённікаў  і
класных журналаў вызначае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     69.  Вынікі  вучэбнай  дзейнасці вучняў па вучэбных  прадметах,
паводзіны   вучняў   агульнаадукацыйных  устаноў   ацэньваюцца   пры
правядзенні іх атэстацыі.
     Парадак     і     формы     правядзення    атэстацыі     вучняў
агульнаадукацыйных устаноў, пераводу іх у наступны  клас,  перагляду
станоўчай   гадавой  адзнакі,  вызвалення  ад  выпускных  экзаменаў,
допуску  да  выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў  і
выпуску  вучняў агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     Пералік  захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення
вучняў  агульнаадукацыйных устаноў ад выпускных экзаменаў за  перыяд
навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі,
вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
     70.  Вучэбныя  дасягненні  вучняў  на  занятках  па  інтарэсах,
факультатыўных  занятках, курсах па выбары ацэньваюцца  славесна  на
змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.
                                  
                               ГЛАВА 8
         АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ
                                  
     71.  З  мэтай  вырашэння  пытання аб датэрміновым  пераводзе  ў
наступны  клас  вучня  агульнаадукацыйнай установы,  які  самастойна
засвоiў   матэрыял,  прадугледжаны  вучэбнымi  праграмамi  па   ўсіх
вучэбных  прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца  па
індывідуальным   вучэбным   плане,   агульнаадукацыйным    установам
дазваляецца  на працягу першага месяца навучальнага года  праводзіць
выніковую атэстацыю за год.
     72.  Для  вырашэння пытання аб пераводзе вучня ў наступны  клас
яго  законныя  прадстаўнікі  падаюць да  10  верасня  заяву  на  імя
кіраўніка агульнаадукацыйнай установы.
     73.   Для   правядзення  выніковай  атэстацыі  за  год  вучняў,
азначаных   у   пункце  71  гэтага  Палажэння,   загадам   кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы ствараецца камісія ў  складзе  кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы або яго намесніка па асноўнай  дзейнасці
(старшыня   камісіі)  і  педагагічных  работнікаў,  якія  выкладаюць
адпаведныя вучэбныя прадметы.
     74. Камiсiя:
     вызначае  формы  і тэрміны правядзення выніковай  атэстацыi  за
год па кожным вучэбным прадмеце;
     распрацоўвае  матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі  за
год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах.
     Матэрыялы   для   правядзення  выніковай   атэстацыі   за   год
зацвярджаюцца старшынёй камісіі.
     75.    Расклад   правядзення   выніковай   атэстацыi   за   год
зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы і даводзіцца да
вучняў  і іх законных прадстаўнікоў не пазней чым за тыдзень  да  яе
правядзення.
     76.  Вынікі  правядзення выніковай атэстацыі за год  па  кожным
вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.
     77.  Правядзенне  паўторнай  выніковай  атэстацыi  за  год   не
дазваляецца.
     78.  Рашэнне  аб пераводзе вучняў у наступны клас  на  падставе
пратаколаў камісіі прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай
установы,   зацвярджаецца   загадам   кіраўніка   агульнаадукацыйнай
установы  і  даводзіцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў
да 1 кастрычніка.
     У  класным  журнале  i  iншай  дакументацыi  агульнаадукацыйнай
установы робяцца адпаведныя запiсы.
                                  
                               ГЛАВА 9
 ПАЗАКЛАСНАЯ І ПАЗАШКОЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ
                                  
     79.  Асноўнай  формай  арганізацыі пазакласнай  і  пазашкольнай
дзейнасці   ў  агульнаадукацыйнай  установе  з’яўляюцца  заняткі   ў
аб’яднаннях па інтарэсах.
     Аб’яднанне па інтарэсах - аб’яднанне вучняў аднаго або  рознага
ўзросту  на  падставе  агульнага інтарэсу да  канкрэтнага  накірунку
дзейнасці.
     80.   Да  аб’яднанняў  па  інтарэсах  адносяцца  гурток,  клуб,
секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае
таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах.
     81.  Аб’яднанні  па  інтарэсах  ствараюцца  ў  адпаведнасці   з
iнтарэсамi вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а  таксама
з  улікам  магчымасцей  агульнаадукацыйнай установы,  устаноў,  якія
забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне.
     82.   Змест   дзейнасці  аб’яднання  па  інтарэсах  вызначаецца
кіраўніком  гуртка,  клуба, секцыі, студыі, майстэрні,  лабараторыі,
тэатра,  школы  юных, навуковага таварыства і іншых  аб’яднанняў  па
інтарэсах, якія прадугледжаны статутам агульнаадукацыйнай  установы,
з улікам навучальна-выхаваўчых праграм.
     83.  Заняткі  ў аб’яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна-
выхаваўчых праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.
     У  асобных  выпадках у агульнаадукацыйнай установе па некаторых
профілях  дзейнасці  аб’яднанняў па інтарэсах праграмы  могуць  быць
складзены   іх   кіраўнікамі,  творчымі,  навуковымі,  педагагічнымі
работнікамі,  якія ўзгадняюцца педагагічным саветам і  зацвярджаюцца
кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.
     84.  Напаўняльнасць  аб’яднанняў па інтарэсах,  асаблівасці  іх
работы  такія  ж,  як  і  пры арганізацыі дзейнасці  аб’яднанняў  па
інтарэсах ва ўстановах, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне  і
навучанне.
     85.  Аб’яднанні  па  інтарэсах  фарміруюцца  на  падставе  заяў
вучняў    (іх    законных   прадстаўнікоў)    на    імя    кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы, а таксама з улікам здароўя вучняў.
     86.   Дзейнасць  аб’яднанняў  па  інтарэсах  ажыццяўляецца   па
раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы.
     87.  Аб’яднанні  па  інтарэсах  у агульнаадукацыйных  установах
могуць быць арганізаваны ўстановамі, якія забяспечваюць пазашкольнае
выхаванне  і  навучанне,  у  парадку і  ва  ўмовах,  якія  вызначаны
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     88.   Агульнаадукацыйная   ўстанова  ў   працэсе   ажыццяўлення
пазакласнай  і  пазашкольнай  дзейнасці  можа  праводзіць  конкурсы,
фестывалі,  форумы,  алімпіяды,  спаборніцтвы,  злёты,  канферэнцыі,
выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.
                                  
                              ГЛАВА 10
        ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ДА НАВУЧАННЯ Ў
                     АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ
                                  
     89.   Па  жаданні  законных  прадстаўнікоў  дзяцей  дашкольнага
ўзросту,  у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы,
у  агульнаадукацыйнай  установе  можа  ажыццяўляцца  падрыхтоўка  іх
дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
     90.  Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання  на  I
ступені     агульнай    сярэдняй    адукацыі     ажыццяўляецца     ў
агульнаадукацыйнай установе на спецыяльна арганізаваных  занятках  з
дзецьмі   (далей  -  заняткі),  а  таксама  праз  аказанне  законным
прадстаўнікам    дзяцей   кансультацыйнай    дапамогі    (далей    -
кансультацыі).
     91.   Правядзенне   заняткаў,   кансультацый   накіравана    на
забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак  і  дарослых,
фарміраванне  асноў  гатоўнасці да навучання на I  ступені  агульнай
сярэдняй адукацыі.
     Заняткі  і  кансультацыі праводзяцца ў адпаведнасці з  вучэбным
планам  і  па вучэбнай праграме, зацверджаных Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
     92.  Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць
якіх складае не больш за 20 дзяцей.
     93.  Заняткі  і кансультацыі праводзяцца ў час канікул,  у  тым
ліку і летніх канікул.
     Тэрміны   і   працягласць   іх  правядзення,   колькасць   груп
вызначаюцца агульнаадукацыйнай установай.
     94.  Расклад  заняткаў, правядзення кансультацый  зацвярджаецца
кіраўніком  агульнаадукацыйнай  установы  і  даводзіцца  да   ведама
законных прадстаўнікоў дзяцей.
     95.  Заняткі,  кансультацыі праводзяць  педагагічныя  работнікі
агульнаадукацыйнай  установы ў межах іх  працоўнага  часу  з  улікам
устаноўленага аб’ёму педагагічнай работы.
                                  
                              ГЛАВА 11
    АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І АДЛІЧЭННЮ ВУЧНЯЎ
                     АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ
                                  
     96.   Кожны  грамадзянін  мае  права  звярнуцца  за  атрыманнем
адукацыі   ў   любую  агульнаадукацыйную  ўстанову,   якая   павінна
разглядзець зварот у адпаведнасці з правіламі прыёму.
     Прыём  дзяцей  у  агульнаадукацыйную ўстанову,  за  выключэннем
прыёму   ў   гімназію,  гімназію-каледж  мастацтваў,   лінгвістычную
гімназію-каледж, ліцэй, ажыццяўляецца без уступных іспытаў.
     97.   У  I  клас  дзяржаўных  агульнаадукацыйных  устаноў,   за
выключэннем   сярэдніх  школ-каледжаў  мастацтваў,  школ-інтэрнатаў,
санаторных  школ-інтэрнатаў, якія размешчаны ў  гарадах  і  пасёлках
гарадскога тыпу, якія з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў, прымаюцца ў першую
чаргу  дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёнаў,  замацаваных
за   гэтымі   агульнаадукацыйнымі  ўстановамі  рашэннямі  гарадскіх,
раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый.
     Дзеці,  якія  не  пражываюць  на  тэрыторыі  мікрараёнаў,  якія
замацаваны  за  гэтымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі,  могуць  быць
залічаны  ў  гэтыя агульнаадукацыйныя ўстановы пры  наяўнасці  ў  іх
свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы
агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць у парадку чарговасці падачы
заявы законнымі прадстаўнікамі вучняў.
     У  I клас дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў, за выключэннем
сярэдніх школ-каледжаў мастацтваў, школ-інтэрнатаў, санаторных школ-
інтэрнатаў, якія размешчаны ў сельскіх населеных пунктах і  пасёлках
гарадскога тыпу, якія не з’яўляюцца цэнтрам раёнаў, прымаюцца дзеці,
якія  пражываюць  на  тэрыторыі населеных  пунктаў,  замацаваных  за
гэтымі    агульнаадукацыйнымі    ўстановамі    рашэннямі    сельскіх
(пасялковых) выканаўчых камітэтаў.
     98.   Прыём   у   школу-інтэрнат,  санаторную   школу-інтэрнат,
вячэрнюю  (зменную)  школу,  гімназію,  гімназію-каледж  мастацтваў,
лінгвістычную  гімназію-каледж,  сярэднюю  школу-каледж  мастацтваў,
ліцэй  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з плануемым  іх  заснавальнікамі
кантынгентам вучняў (далей - кантрольныя лічбы прыёму).
     Кантрольныя  лічбы  прыёму плануюцца  з  улікам  напаўняльнасці
класаў і колькасці вучнёўскіх месцаў.
     99.  Прыём  дзяцей  у I клас ажыццяўляецца з  шасці  гадоў  або
больш старэйшага ўзросту.
     100.  Для  прыёму дзяцей у I клас у агульнаадукацыйную ўстанову
законныя  прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня  па  28  жніўня  падаюць
заяву  на  імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і прадстаўляюць
наступныя дакументы:
     копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
     даведку аб стане здароўя дзіцяці.
     101.  Рашэнне аб залічэнні дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову
для    навучання   ў   I   класе   афармляецца   загадам   кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жніўня і  даводзіцца  да
іх законных прадстаўнікоў.
     102.  Прыём у парадку пераводу вучня з адной агульнаадукацыйнай
установы ў іншую для навучання ў адпаведным класе на I і II ступенях
агульнай  сярэдняй  адукацыі,  за  выключэннем  гімназіі,  гімназіі-
каледжа    мастацтваў,   лінгвістычнай   гімназіі-каледжа,    ліцэя,
ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.
     Агульнаадукацыйная ўстанова, дзе навучаўся вучань,  не  павінна
перашкаджаць пераводу вучня ў іншую агульнаадукацыйную ўстанову.
     103.  Для  залічэння  ў агульнаадукацыйную ўстанову  ў  парадку
пераводу,  за  выключэннем  гімназіі,  гімназіі-каледжа  мастацтваў,
лінгвістычнай  гімназіі-каледжа, ліцэя, законныя прадстаўнікі  вучня
разам   з   заявай  на  імя  кіраўніка  агульнаадукацыйнай  установы
прадстаўляюць наступныя дакументы:
     асабовую картку вучня;
     даведку аб стане здароўя дзіцяці.
     104.  Рашэнне аб залічэнні вучня ў агульнаадукацыйную  ўстанову
ў  парадку  пераводу  для навучання ў адпаведным  класе  афармляецца
загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы не пазней за тры дні з
дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.
     105.  Прыём асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання  ў
адпаведным  класе  на  III ступені агульнай  сярэдняй  адукацыі,  за
выключэннем прыёму ў ліцэй, ажыццяўляецца на падставе заявы  на  імя
кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і наступных дакументаў:
     пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
     даведкі  аб  паспяховасці,  даведкі аб  навучанні  (акадэмічнай
даведкі)  -  для  асоб,  адлічаных  з  устаноў,  якія  забяспечваюць
атрыманне    прафесіянальна-тэхнічнай   або   сярэдняй   спецыяльнай
адукацыі;
     даведкі аб стане здароўя дзіцяці.
     106.  Рашэнне  аб залічэнні асоб у агульнаадукацыйныя  ўстановы
для  навучання  ў адпаведным класе на III ступені агульнай  сярэдняй
адукацыі  афармляецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай  установы
не   пазней  за  31  жніўня,  а  асоб,  адлічаных  з  устаноў,  якія
забяспечваюць   атрыманне  прафесіянальна-тэхнічнай   або   сярэдняй
спецыяльнай  адукацыі, не пазней за тры дні з  дня  падачы  заявы  і
даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.
     107.  Перавод  вучняў  у  iншыя агульнаадукацыйныя  ўстановы  ў
выпадку   рэарганізацыі,   ліквідацыі  або   адмовы   ў   дзяржаўнай
акрэдытацыі      агульнаадукацыйнай     установы      забяспечваецца
заснавальнікам  са  згоды  законных  прадстаўнiкоў   вучняў   i   па
ўзгадненнi  з  агульнаадукацыйнымі ўстановамі, у  якія  пераводзяцца
вучнi.
     108. Вучні адлічваюцца з агульнаадукацыйнай установы:
     у   сувязі   з   завяршэннем  навучання  ў   агульнаадукацыйнай
установе;
     у  сувязі  з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы  або
ва  ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай,
сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
     па  асабістым жаданні ў сувязі з пераходам на самастойную форму
атрымання адукацыі;
     за  непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны
і  правілаў  унутранага распарадку агульнаадукацыйнай  установы  пры
навучанні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
     109.  Рашэнне аб адлічэнні вучняў з агульнаадукацыйнай установы
на  падставах,  якія вызначаны абзацами другім і  пятым  пункта  108
гэтага  Палажэння, прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай
установы.
     Рашэнне  педагагічнага  савета агульнаадукацыйнай  установы  аб
адлічэнні  з  III ступені агульнай сярэдняй адукацыі  непаўналетняга
вучня за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны
і   правілаў   унутранага  распарадку  агульнаадукацыйнай   установы
прымаецца  па  ўзгадненні  з адпаведнай тэрытарыяльнай  камісіяй  па
справах непаўналетніх.
     Рашэнне  педагагічнага  савета агульнаадукацыйнай  установы  аб
адлiчэннi з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі дзіцяці-сіраты  і
дзіцяці,  якое  засталося  без  апекі  бацькоў,  за  непаспяховасць,
сістэматычнае  парушэнне вучэбнай дысцыпліны і  правілаў  унутранага
распарадку  агульнаадукацыйнай установы прымаецца  па  ўзгадненні  з
органам апекі і папячыцельства па месцы жыхарства вучня.
     110.    Адлічэнне   вучняў   з   агульнаадукацыйнай    установы
афармляецца  загадам яе кіраўніка з указаннем падставы і  даводзіцца
да  законных  прадстаўнікоў вучняў, аддзелаў (упраўленняў)  адукацыі
мясцовых  выканаўчых  і  распарадчых  органаў,  на  тэрыторыі   якіх
знаходзіцца агульнаадукацыйная ўстанова.
                                  
                              ГЛАВА 12
             АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ
                                  
     111.  Пачатковая  школа  -  агульнаадукацыйная  ўстанова,  якая
ажыццяўляе  навучанне  і  выхаванне на І ступені  агульнай  сярэдняй
адукацыі і функцыянуе ў складзе I-IV класаў.
     112.   Па  рашэнні  заснавальніка  ў  пачатковай  школе  могуць
стварацца, пачынаючы з I класа:
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Замежная мова»;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў спартыўнай накіраванасці.
     113.  Па  рашэнні  мясцовага выканаўчага і распарадчага  органа
навучанне  і выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасці ўмоў  -  іншых
класаў  пачатковай школы могуць быць арганізаваны на базе дашкольнай
установы.
     114.  Вучні  I  класаў  уваходзяць у склад дзіцячага  калектыву
дашкольнай  установы.  Іх  рэжым дня  з’яўляецца  састаўной  часткай
агульнага рэжыму дня дашкольнай установы.
     115.  Кожны дзень прыём вучняў I класаў у дашкольную  ўстанову,
як і іншых узроставых груп, а таксама арганізацыя іх дзейнасці пасля
завяршэння  адукацыйнага  працэсу  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці  з
рэжымам дня дашкольнай установы.
     Адукацыйны   працэс   у  I  класах  ажыццяўляюць   педагагічныя
работнікі  пачатковай  школы, астатні час дня  з  вучнямі  I  класаў
працуюць педагагічныя работнікі дашкольнай установы.
     116. У перыяд канікул, у тым ліку дадатковых і летніх, вучні  I
класаў могуць наведваць дашкольную ўстанову на агульных падставах.
     117.  Плата за харчаванне вучняў I класа ў дашкольнай  установе
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
     118.  Арганізацыя навучання і выхавання вучняў II-IV класаў  на
базе  дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэжымам  дня
пачатковай  школы.  Адукацыйный працэс у гэтых  класах  ажыццяўляюць
педагагічныя работнікі агульнаадукацыйнай установы.
     119.   Вучні,  якія  закончылі  пачатковую  школу  і   атрымалі
агульную    пачатковую    адукацыю,    працягваюць    навучанне    ў
агульнаадукацыйнай установе, якая ажыццяўляе навучанне  і  выхаванне
на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
                                  
                              ГЛАВА 13
              АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ
                                  
     120.   Базавая   школа  -  агульнаадукацыйная  ўстанова,   якая
ажыццяўляе  навучанне  і  выхаванне на  І  і  ІІ  ступенях  агульнай
сярэдняй адукацыі і функцыянуе ў складзе I-Х класаў.
     121.   Па   рашэнні  заснавальніка  ў  базавай   школе   могуць
стварацца:
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы з I класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці пачынаючы як з I, так  і
з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў  спартыўнай накіраванасці пачынаючы як з  I,  так  і  з  V
класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным  і  (або)
паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы  з
V класа;
     классы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пачынаючы з V класа;
     класы,   у   якіх  ажыццяўляецца  вывучэнне  на   павышаным   і
паглыбленым  узроўнях  іншых  вучэбных прадметаў  пачынаючы  з  VIII
класа.
     122.  Вучні, якія вывучалі вучэбны прадмет «Замежная  мова»  на
павышаным  узроўні  ў  I-IV класах, могуць,  пачынаючы  з  V  класа,
працягваць яго вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўні.
     123.  Па  рашэнні  мясцовага выканаўчага і распарадчага  органа
навучанне  і выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасці ўмоў  -  II-IV
класаў  базавай  школы могуць быць арганізаваны на  базе  дашкольных
устаноў.
     124.  Арганізацыя навучання і выхавання вучняў I-IV  класаў  на
базе  дашкольных  устаноў  ажыццяўляецца  ў  парадку  і  на  ўмовах,
азначаных у пунктах 114-118 гэтага Палажэння.
                                  
                              ГЛАВА 14
              АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ
                                  
     125.   Сярэдняя  школа  -  агульнаадукацыйная  ўстанова,   якая
ажыццяўляе  навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ  ступенях  агульнай
сярэдняй адукацыі і функцыянуе ў складзе I-ХІІ класаў.
     126.   Па   рашэнні  заснавальніка  ў  сярэдняй  школе   могуць
стварацца:
     классы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы з I класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці пачынаючы як з I, так  і
з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў  спартыўнай накіраванасці пачынаючы як з  I,  так  і  з  V
класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным  і  (або)
паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы  з
V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пачынаючы з V класа;
     класы,   у   якіх  ажыццяўляецца  вывучэнне  на   павышаным   і
паглыбленым  узроўнях  іншых  вучэбных прадметаў  пачынаючы  з  VIII
класа;
     гімназічныя класы для вучняў V-XII класаў;
     ліцэйскія класы для вучняў XI-XII класаў;
     класы з профільным навучаннем для вучняў XI-XII класаў;

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations