Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб супрацоўнiцтве ў прававой сферы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 7 февраля 2012 г. N 3/2774 Уступiла ў сiлу 19 снежня 2011 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Катар (далей - Бакi), будучы ўпэўненымi ў неабходнасцi развiцця розных напрамкаў узаемнага супрацоўнiцтва, разумеючы важнасць пашырэння круга пытанняў супрацоўнiцтва, уключаючы супрацоўнiцтва ў прававой сферы, жадаючы ўмацоўваць узаемаразуменне i развiваць адносiны памiж экспертамi ў галiне права дзяржаў Бакоў, садзейнiчаючы абмену вопытам, iнфармацыяй i ведамi, а таксама арганiзацыi навуковых i вучэбных мерапрыемстваў у галiне прававых адносiн, дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Бакi абменьваюцца вопытам i ведамi па пытаннях, якiя знаходзяцца ў кампетэнцыi мiнiстэрстваў юстыцыi дзяржаў Бакоў, з мэтай удасканальвання iх дзейнасцi. Бакi абменьваюцца таксама тэкстамi нарматыўных прававых актаў дзяржаў Бакоў. Артыкул 2Бакi заахвочваюць арганiзацыю i правядзенне сiмпозiумаў, канферэнцый i сумесных курсаў па розных пытаннях права i праблемах яго прымянення, а таксама накiроўваюць запрашэннi на сiмпозiумы i навуковыя канферэнцыi, правядзенне якiх плануецца кожным з Бакоў. Кожны Бок прадастаўляе другому Боку iнфармацыю аб найбольш важных вынiках i рэкамендацыях, якiя дасягнуты падчас правядзення такiх канферэнцый i сiмпозiумаў. Артыкул 3Мiнiстэрствы юстыцыi дзяржаў Бакоў рэгулярна абменьваюцца iнфармацыйнымi паведамленнямi, юрыдычнымi выданнямi, публiкацыямi i даследаваннямi ў галiне заканадаўстваў дзяржаў Бакоў, у асаблiвасцi тымi, якiя звязаны з удасканальваннем дзейнасцi структурных падраздзяленняў мiнiстэрстваў юстыцыi дзяржаў Бакоў. Артыкул 4Бакi накiроўваюць дэлегацыi i арганiзуюць вiзiты ў мэтах азнаямлення з рэгуляваннем i арганiзацыяй дзейнасцi структурных падраздзяленняў мiнiстэрстваў юстыцыi дзяржаў Бакоў. Артыкул 5Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў вызначэннi галiн i забеспячэннi магчымасцей для навучання экспертаў у галiне права праз узаемны абмен спецыялiстамi i ўдзел навучэнцаў аднаго Боку ў курсах i семiнарах, якiя арганiзаваны другiм Бокам. Артыкул 6Бакi абменьваюцца ведамi i спецыялiстамi ў сферы нацыянальных iнфармацыйных сiстэм, якiя iснуюць у мiнiстэрствах юстыцыi дзяржаў Бакоў. Артыкул 7Бакi ў мэтах садзейнiчання рэалiзацыi гэтага Пагаднення ствараюць двухбаковы каардынацыйны камiтэт, якi фармiруецца з прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў юстыцыi дзяржаў Бакоў. Камiтэт распрацоўвае праграмы супрацоўнiцтва на наступны год зыходзячы з фiнансавых магчымасцей i ўзаемапрыймальных форм супрацоўнiцтва. Артыкул 8Фiнансаванне ўзаемнага супрацоўнiцтва Бакоў ажыццяўляецца згодна з нацыянальным заканадаўствам наступным чынам: накiроўваючы Бок нясе выдаткi на праезд сваiх дэлегацый у прымаючую дзяржаву i назад, а таксама выдаткi на iх пражыванне, а прымаючы Бок нясе выдаткi на арганiзацыю сумесных мерапрыемстваў, праезд на мясцовым транспарце. Артыкул 9Палажэннi гэтага Пагаднення не закранаюць iншых мiжнародных абавязацельстваў, прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi кожнай з дзяржаў Бакоў. Артыкул 10Спрэчкi памiж Бакамi адносна прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення вырашаюцца шляхам перагавораў i кансультацый. Артыкул 11У гэта Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi ў пiсьмовай форме, якiя будуць з'яўляцца яго неад'емнай часткай. Такiя змяненнi i дапаўненнi ўступаюць у сiлу з дня атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення гэтага Пагаднення ў сiлу. Артыкул 12Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Гэта Пагадненне дзейнiчае на працягу трох гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна працягваецца на такi ж тэрмiн, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку аб намеры спынiць яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення. Кожны з Бакоў у любы час можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення праз пiсьмовае паведамленне аб гэтым другому Боку па дыпламатычных каналах. Пагадненне лiчыцца спынiўшым дзеянне пасля заканчэння шасцi месяцаў з даты атрымання такога паведамлення. У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэта Пагадненне. Здзейснена ў горадзе Доха 15 жнiўня 2011 года, што адпавядае 15 дню месяца Рамадан 1432 года па календары хiджры, у двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты аўтэнтычныя. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Дзяржавы Катар Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|