Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.12.1994 N 433 "Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 2


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |



Для дыктантаў мэтазгодна выкарыстоўваць звязныя тэксты (урыўкi) з твораў мастацкай лiтаратуры i перыядычных выданняў, таму што ў iх пераважна захоўваюцца натуральныя суадносiны арфаграм. Тэксты павiнны быць даступнымi па зместу для вучняў пэўнага класа i адпавядаць нормам сучаснай лiтаратурнай мовы.

Для кантрольных (праверачных) дыктантаў устанаўлiваецца наступная колькасць слоў:



------------+------------------------------------------------------¬
¦  Клас     ¦                   Колькасць слоў                     ¦
¦           +------------------------+-----------------------------+
¦           ¦школы з беларускай      ¦ школы з рускай (iншымi)     ¦
¦           ¦мовай навучання         ¦ мовамi навучання            ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦V          ¦      90-100            ¦        70-80                ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦VI         ¦      100-110           ¦        80-100               ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦VII        ¦      110-120           ¦        100-110              ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦VIII       ¦      120-140           ¦        110-130              ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦IX         ¦      140-170           ¦        130-170              ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦X          ¦      170-190           ¦        170-190              ¦
+-----------+------------------------+-----------------------------+
¦XI         ¦      190-210           ¦        190-210              ¦
¦-----------+------------------------+------------------------------


Аб'ём кантрольных (праверачных) дыктантаў у класах з паглыбленым вывучэннем мовы можа быць павялiчаны на 20-30 слоў.

Заўвага. 1) Пры падлiку слоў у тэксце дыктанта ўлiчваюцца як самастойныя, так i службовыя часцiны мовы.

2) Калi кантрольны дыктант з дадатковым заданнем, то колькасць слоў у iм адпавядае першай лiчбе таблiцы для пэўнага класа.



Тэкст дыктанта павiнен быць зразумелым для вучняў. Словы, якiя рэдка ўжываюцца i незразумелыя вучням, выпiсваюцца на дошцы i тлумачацца. Асобна выпiсваюцца словы, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ не знаёмiлiся. Для кантрольных дыктантаў трэба падбiраць такiя тэксты, у якiх вывучаемыя ў дадзенай тэме арфаграмы i пунктуацыйныя правiлы пададзены не менш чым 2-3 выпадкамi.

Рэкамендуецца па магчымасцi падбiраць тэксты наступнай насычанасцi:



-----------+--------------------------+----------------------------¬
¦Клас      ¦ Колькасць вiдаў          ¦ Колькасць вiдаў            ¦
¦          ¦ арфаграм                 ¦ пунктаграм                 ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦V         ¦      12                  ¦        2-3                 ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦VI        ¦      16                  ¦        3-4                 ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦VII       ¦      20                  ¦        4-5                 ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦VIII      ¦      24                  ¦        10                  ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦IX        ¦      24                  ¦        15                  ¦
+----------+--------------------------+----------------------------+
¦X-XI      ¦      28                  ¦        20                  ¦
¦----------+--------------------------+-----------------------------


У дыктанце павiнна быць: у V класе не больш чым 5 слоў, VI-VII класах не больш чым 7 слоў, у VIII-IХ класах - не больш чым 10 слоў, у Х-XI класах - не больш чым 12 слоў з неправяраемымi i цяжкаправяраемымi напiсаннямi, правапiсу якiх вучнi спецыяльна вучылiся.

У тэксты кантрольных дыктантаў могуць уключацца толькi тыя зноў вывучаныя арфаграмы, якiя ў дастатковай меры замацоўвалiся (не менш чым на 2-3 папярэднiх уроках).

Заўвага. Да канца першай чвэрцi (а ў V класе на працягу першага паўгоддзя) захоўваецца аб'ём тэксту пiсьмовай работы, рэкамендаваны для папярэдняга класа.



Ацэньваючы пiсьменнасць, трэба зыходзiць з агульнага правiла: вучням прад'яўляць патрабаваннi да ведаў, якiм iх навучылi. Таму пры праверцы пiсьмовых работ усе арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя вучнямi, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы работы ўлiчваюцца не ўсе.

Не ўлiчваюцца i не выносяцца на палi пры ацэнцы наступныя арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi:

на тыя правiлы, якiя не прадугледжаны школьнай праграмай;

на яшчэ не вывучаныя правiлы;

у словах з неправяраемымi напiсаннямi, работа над якiмi яшчэ не праводзiлася;

яўныя апiскi, якiя скажаюць гукавы выгляд слова ("пульба", "мямля" замест "бульба", "зямля");

асобныя няправiльныя напiсаннi, якiя з'яўляюцца ў вучняў пад уплывам графiкi iншай мовы (i-и).

у захаваннi аўтарскiх знакаў прыпынку.

Па арфаграфii неабходна адрознiваць:

1) арфаграфiчныя i граматычныя памылкi;

2) арфаграфiчныя i фактычныя памылкi;

3) арфаграфiчныя памылкi i апiскi;

4) грубыя i нягрубыя памылкi;

5) памылкi, якiя паўтараюцца i якiя не паўтараюцца;

6) аднатыпныя i неаднатыпныя памылкi.

Граматычнымi з'яўляюцца памылкi ва ўтварэннi форм слоў: iдзець (iдзе), нясець (нясе), гавора (гаворыць) i iнш.

Да фактычных памылак адносяцца няправiльныя напiсаннi, выклiканыя няведаннем рэалiй: Рабак замест Рыбак, Загорцы замест Заборцы i iнш.

Апiскi, няправiльныя напiсаннi, якiя скажаюць гукавы i лiтарны воблiк слова: "дулпо" замест "дупло", "мямля" замест "зямля", напiсанне "е" замест "ў" пад нацiскам (галле замест галлё, нес замест нёс i iнш.).

Нягрубымi арфаграфiчнымi памылкамi з'яўляюцца:

а) памылкi ў пераносе слоў,

б) памылкi ў выключэннях з правiлаў;

в) няправiльнае ўжыванне вялiкай лiтары ў складаных уласных назвах; памылкi ў напiсаннi ўласных назваў нярускага паходжання;

г) парушэнне правiл напiсання прыставак у прыслоўях, утвораных ад назоўнiкаў з прыназоўнiкамi;

д) парушэнне ў напiсаннi часцiц не i нi ў спалучэннях не хто (што) iншы (iншыя), як ..., нiхто (нiшто) iншы (iншае) не ...;

ж) выпадкi злiтнага i асобнага напiсання не з прыметнiкамi, якiя выступаюць у ролi выказнiка;

Нягрубымi пунктуацыйнымi памылкамi з'яўляюцца:

а) пастаноўка аднаго знака прыпынку замест другога (аналагiчнага);

б) памылкi ў пропуску аднаго са спалучальных знакаў прыпынку або ў парушэннi iх паслядоўнасцi (спалучэнне коскi i працяжнiка, пытальнiка i клiчнiка).

Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi, дапушчаныя ў адным i тым жа слове некалькi разоў або ў аднакарэнных словах.

Аднатыпнымi лiчацца памылкi на адно правiла, калi ўмовы выбару правiльнага напiсання заключаны ў граматычных i фанетычных асаблiвасцях слова. Аднатыпнымi можна лiчыць памылкi на правапiс ў (нескладовага), калi яно ўжываецца ў якасцi прыназоўнiка i стаiць пасля галоснай у папярэднiм слове (хадзiла ў лес, зайшла ў бiблiятэку).

Заўвага. 1. Граматычныя, фактычныя памылкi, апiскi пры праверцы дыктантаў выпраўляюцца, аднак пры падлiку не ўлiчваюцца.

2. Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi, памылкi, якiя паўтараюцца (колькi б iх нi было), лiчацца за адну.

3. Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная памылка ўлiчваецца як самастойная.

4. Калi ў адным неправяраемым слове дапушчаны 2 i больш памылак, то ўсе яны лiчацца за адну.



Пры праверцы кантрольнага тэкставага дыктанта трэба кiравацца наступнымi нарматывамi:



--------------------+----------------------------------------------¬
¦Адзнака            ¦      Колькасць дапушчаных памылак            ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦5                  ¦      0/0                                     ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦4                  ¦      2/2, 1/3, 0/4                           ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦3                  ¦      4/4, 3/5, 0/7                           ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦2                  ¦      больш чым на адзнаку                    ¦
¦-------------------+-----------------------------------------------


Заўвага. Адзнака "5" можа выстаўляцца за дыктант пры наяўнасцi 1 нягрубай арфаграфiчнай памылкi або 1 нягрубай пунктуацыйнай памылкi. Адзнака "4" можа выстаўляцца за 3 арфаграфiчныя памылкi, калi сярод iх ёсць аднатыпныя, у V класе дапускаецца выстаўленне адзнакi "3" за дыктанты пры 5 арфаграфiчных i 4 пунктуацыйных памылках. Адзнака "3" можа быць пастаўлена таксама пры наяўнасцi 7 арфаграфiчных i 7 пунктуацыйных памылак, калi сярод тых i другiх маюцца па 3 аднатыпныя памылкi.

Неабходна ўлiчваць, што мяжой для адзнакi "4" з'яўляюцца 2 арфаграфiчныя памылкi для вучняў усiх тыпаў школ; для адзнакi "3" - 4 арфаграфiчныя памылкi для вучняў школ (класаў) з беларускай мовай навучання i 5 - для вучняў школ з рускай (iншымi) мовамi навучання; у V класе мяжой адзнакi "3" з'яўляюцца 5 арфаграфiчных памылак у школах з беларускай мовай навучання i 6 - у школах з рускай мовай навучання.



Дыктант ацэньваецца адной адзнакай.

У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта i дадатковага (фанетычнага, лексiчнага, арфаграфiчнага, граматычнага i iнш.) задання, выстаўляюцца дзве адзнакi - за кожны вiд працы. Абедзве адзнакi выстаўляюцца ў адну графу па беларускай мове: 5/4, 4/3, 3/2.

Пры ацэнцы выканання дадатковага задання неабходна кiравацца наступным:

адзнака "5" ставiцца, калi вучань выканаў усе заданнi;

адзнака "4" ставiцца, калi вучань правiльна выканаў не менш чым 3/4 задання;

адзнака "3" ставiцца за работу, у якой правiльна выканана не менш чым палавiна задання;

адзнака "2" ставiцца за работу, у якой не выканана больш чым палавiна задання.

Заўвага. Арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя пры выкананнi дадатковых заданняў, уключаюцца ў лiк памылак за дыктант.



III. Ацэнка камунiкатыўнай пiсьменнасцi вучняў



Для праверкi камунiкатыўнай пiсьменнасцi вучняў можна выкарыстоўваць розныя творчыя работы: пераказы, сачыненнi, водгукi, рэцэнзii, пераклады i iнш.

Сачыненнi i пераказы - асноўныя формы праверкi ўмення правiльна i паслядоўна перадаваць свае думкi ў адпаведнасцi з тэмай i задумай, узроўнем моўнай падрыхтаванасцi вучняў, г.зн. уменнем выкарыстоўваць моўныя сродкi ў адпаведнасцi са стылем, тэмай i задачай выказвання.

Пры ацэнцы пiсьменнасцi творчых работ, акрамя захавання правiлаў арфаграфii i пунктуацыi, улiчваецца i захаванне граматычных норм. Граматычная правiльнасць мовы ацэньваецца па спецыяльных крытэрыях. Правiльнасць мовы - захаванне ў ёй асноўных граматычных норм, сфармуляваных у выглядзе правiлаў граматыкi (нормы скланення i спражэння часцiн мовы, дапасавання, кiравання слоў, пабудовы сказаў той або iншай структуры).

Парушэнне граматычных норм прыводзiць да граматычных памылак.

Граматычныя памылкi ў канчатках часцiн мовы, выклiканыя неканкрэтным веданнем норм дапасавання i кiравання, адзначаюцца толькi ў творчых работах, дзе выяўляюцца творчыя ўменнi i навыкi вучняў, у дыктантах гэтыя памылкi лiчацца арфаграфiчнымi, так як тэкст дыктанта не састаўляецца вучнямi самастойна.

Найбольш распаўсюджанымi граматычнымi памылкамi з'яўляюцца наступныя:

1. Памылковае ўтварэнне слоў: Мiхал - чалавек свабодалюбiмы.

2. Памылковае ўтварэнне формы слова:

а) памылкi ў склонах назоўнiкаў: У дарозе яны падтрымлiвалi адзiн аднаго.

б) памылкi ў выкарыстаннi нескланяльных назоўнiкаў у форме якога-небудзь склону: Паравоз наблiжаўся да дэпа.

в) памылкi ва ўтварэннi формы лiку: грудзь, дзвер, крупа, канапля, села, гада, дактара;

г) памылкi ў выкарыстаннi слоў у iншым родзе: Яго ўзнагародзiлi медаллю.

д) памылкi ва ўтварэннi форм прыметнiка: малодшы на пяць гадоў (маладзейшы);

е) памылкi ва ўтварэннi займеннiка: кажды (кожны), гэны (гэты);

ж) памылкi ва ўтварэннi форм дзеяслова: iдзець (iдзе), нясець (нясе), гавора (гаворыць), змяркаць (змяркацца);

3. Памылкi ў дапасаваннi: Ля берагоў ракi, кустамi i алешнiкамi паросшымi, траплялiся невялiкiя затокi.

4. Памылкi ў кiраваннi: Гарлахвацкi прабраўся ў навуку шляхам падробленым дакументам.

5. Парушэнне суаднесенасцi трывання i часу дзеяслоўных форм: Калi пачалася вайна, яго мабiлiзоўваюць у армiю.

6. Парушэнне дапасавання памiж выказнiкам i дзейнiкам: Вакол вогнiшча сядзелi i размаўлялi група студэнтаў.

7. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымi зваротамi: Чытаючы раман "Трэцяе пакаленне", мяне вельмi зацiкавiў лёс Мiхала.

8. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымi зваротамi: За расстаўленымi партамi ў тры рады сядзелi хлопчыкi i дзяўчынкi.

9. Памылкi ў пабудове сказаў з аднароднымi членамi: На пасяджэннi савета дружыны гаварылi пра збор макулатуры, металалому i аб дапамозе шэфам.

10. Памылкi ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькi Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, i ва ўсiм гэтым трэба вiнiць самадзяржаўе.

11. Змяшанне простай i ўскоснай мовы: "Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (замест "што хоча працягваць вучобу").

12. Пропуск неабходных слоў: Можна пачуць, як спяваюць птушкi, як узыходзiць сонца.

13. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мiнск.

Граматычная правiльнасць мовы, як арфаграфiчная i пунктуацыйная пiсьменнасць, уплывае на лагiчнасць, выразнасць i дакладнасць думкi, на змест выказвання.

Пры ацэнцы пiсьмовых творчых работ, акрамя пiсьменнасцi, улiчваецца i моўнае афармленне. Моўныя недакладнасцi разам з недакладнасцямi ў змесце ўлiчваюцца пры вывядзеннi першай адзнакi; граматычныя, разам з арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi, - пры вывядзеннi другой. Дакладная, багатая, выразная мова з'яўляецца адным з асноўных паказчыкаў якасцi пераказаў i сачыненняў. Пры ацэнцы мовы творчых работ улiчваецца:

багацце слоўнiка i разнастайнасць граматычных сродкаў, выбар слоў, пабудова словазлучэнняў i сказаў;

дакладнасць мовы;

стылявое адзiнства i выразнасць мовы.

Добрая мова самастойнай работы характарызуецца перш за ўсё вялiкiм аб'ёмам актыўнага слоўнiкавага запасу вучня, развiтым граматычным ладам, разнастайнасцю выкарыстаных у мове марфалагiчных форм i сiнтаксiчных канструкцый. Патрабаваннi да мовы прад'яўляюцца з улiкам узросту i развiцця вучняў, а таксама атрыманых iмi ведаў па лексiцы, словаўтварэннi, марфалогii, сiнтаксiсу i набытых уменняў i навыкаў.

Дакладнасць мовы залежыць ад умення вучня адабраць словы i выразы, што найбольш адпавядаюць зместу, якi перадаецца. Для дасягнення дакладнасцi словаўжывання вельмi важна ўмець выбраць з рада сiнонiмаў самы патрэбны для дадзенага выпадку, выбраць слова, адэкватнае дадзенаму паняццю.

Стылявое адзiнства i выразнасць тэксту ствараюцца адборам моўных сродкаў у адпаведнасцi з задачай выказвання.

Пры ацэнцы вучнёўскiх работ улiчваюцца асноўныя моўныя недахопы:

1. Ужыванне слова ў неўласцiвым яму значэннi: Чарнавус валодае аўтарытэтам у супрацоўнiкаў iнстытута.

2. Парушэнне лексiчнай спалучальнасцi: На паляўнiчага накiнуўся пажылы мядзведзь.

3. Ужыванне лiшняга слова (плеаназм): Народныя песнi спявалi маладыя маладзiцы i дзве старэнькiя бабулькi.

4. Ужыванне адзiн каля аднаго (або блiзка) аднакарэнных слоў (таўталогiя): Шмат твораў стварыў Я. Купала для дзяцей.

5. Паўтарэнне аднаго i таго ж слова: Ён прыехаў з Парыжа. Яму трэба было прайсцi памiж радоў. Як толькi ён адчынiў дзверы, людзi кiнулiся да яго.

6. Ужыванне слова або выразу iншай стылявой афарбоўкi: Стомленыя i галодныя, мы пацiху крочылi дадому.

7. Няўдалае выкарыстанне экспрэсiўнага, эмацыянальна афарбаванага слова: Школьнiкi кiнулiся ўручаць букеты кветак любiмым настаўнiкам.

8. Неапраўданае ўжыванне прастамоўных i дыялектных слоў i выразаў: Вера не верыла нi ў якiя зводы, якiя наводзiць Гарлахвацкi (замест "нагаворы").

9. Змяшанне лексiкi розных гiстарычных эпох.

10. Няўдалае ўжыванне асабовых i ўказальных займеннiкаў: Мацi прапанавала сыну налiць сабе чаю (мацi цi сыну?).

11. Беднасць i аднастайнасць сiнтаксiчных канструкцый: Мы жылi ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Бераг быў абрывiсты. На беразе раслi сосны. Сосны былi стромкiя.

12. Няўдалы парадак слоў: Я ўважлiва слухаў Мiколу, з хваляваннем углядаўся ў яго прасветлены твар натхненнем.

Недахопамi зместу творчых работ з'яўляюцца памылкi фактычнага i недакладнасцi лагiчнага плана. Да першых адносяцца ўсе парушэннi iнфармацыйнай (сэнсавай) дакладнасцi расказанага: скажэнне фактаў, адступленнi ад выкарыстаных крынiц, жыццёвай праўды, неадпаведнасць сфармуляваных палажэнняў i трактовак апiсанай рэальнасцi i г.д. Iншыя звязаны з памылкамi ў логiцы выкладу: парушэнне выразнага парадку думак i частак работы лагiчны пропуск (адсутнасць сувязi памiж думкамi, няўмелы пераход ад аднаго палажэння да другога), няўменне выдзелiць абзац i няўменне карыстацца чырвоным радком для адлюстравання i афармлення логiка-кампазiцыйнага дзялення тэксту.

Усе творчыя работы ў V-ХI класах праводзяцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi школьнай праграмы. У якасцi кантрольных праводзяцца падрабязныя пераказы.

Устанаўлiваецца наступны прыкладны аб'ём тэксту пераказаў:



-----------+--------------------------------------------------------¬
¦Клас      ¦                Колькасць слоў                          ¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦школа     ¦  з беларускай мовай навучання ¦з рускай мовай навучання¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦V         ¦            100-150            ¦         80-120         ¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦VI        ¦            150-200            ¦         120-180        ¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦VII       ¦            200-250            ¦         180-220        ¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦VIII      ¦            250-350            ¦         250-350        ¦
+----------+-------------------------------+------------------------+
¦IХ        ¦            350-450            ¦         350-450        ¦
¦----------+-------------------------------+-------------------------


У першым паўгоддзi ў V класе ў школах з рускай (iншымi) мовамi навучання праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах для чацвёртага класа.

Тэксты падагульняючых кантрольных пераказаў у VIII-IХ класах могуць быць некалькi павялiчаны (прыкладна да 50 слоў) у параўнаннi з дадзенымi нормамi ў сувязi з тым, што на такiх уроках не праводзiцца падрыхтоўчая работа.

Рэкамендуецца наступны прыкладны аб'ём самастойных класных сачыненняў: V клас - 0,5 - 1,0 старонка; VI клас - 1,0 - 1,5; VII клас - 1,5-2,0; VIII клас - 2,0-3,0; IХ клас - 3,0-4,0.

У сувязi з ускладненнем тэматыкi сачыненняў у Х-ХI класах павялiчваецца i iх аб'ём: у Х класе - да 5, а ў ХI класе - да 6 старонак.

Да названага аб'ёму сачыненняў настаўнiк павiнен адносiцца як да вельмi прыкладнага, таму што аб'ём вучнёўскага сачынення залежыць ад многiх абставiн, у прыватнасцi, ад характару тэмы i яе раскрыцця, ад стылю i жанру, ад агульнага развiцця вучняў, ад iнтарэсу да апiсваемага i г. д. Аднак калi аб'ём сачынення ў паўтара-два разы меншы або большы за названую прыкладную норму, то настаўнiк мае права панiзiць або павысiць адзнаку (акрамя выстаўлення адзнакi "5").

Заўвагi. 1. Калi аб'ём сачынення ў паўтара-два разы большы (або меншы) за названы ў гэтых нормах, то пры ацэнцы работы трэба зыходзiць з нарматываў, павялiчаных (або паменшаных) для адзнакi "4" на адну, а для адзнакi "3" на дзве памылкi. Напрыклад, пры ацэнцы пiсьменнасцi адзнака "4" ставiцца пры 3 арфаграфiчных, 2 пунктуацыйных i 2 граматычных памылках або пры суадносiнах: 2/3/2, 2/2/3; адзнака "3" ставiцца пры суадносiнах: 6/4/4, 4/6/4, 4/4/6. Пры выстаўленнi адзнакi "5" перавышэнне аб'ёму сачынення не прымаецца пад увагу.

2. Настаўнiк павiнен улiчваць самастойнасць, арыгiнальнасць, задумы вучнёўскага сачынення, узровень яго кампазiцыйнага i моўнага афармлення. Наяўнасць арыгiнальнай задумы, яе добрая рэалiзацыя дазваляе павысiць першую адзнаку за сачыненне на адзiн бал.

3. Першая адзнака (за змест i моўнае афармленне) не можа быць станоўчай, калi не раскрыта тэма сачынення (выказвання).

Творчыя работы (сачыненнi, пераказы, водгукi, пераклады) ацэньваюцца дзвюма адзнакамi: першая ставiцца за яго змест i моўнае афармленне, другая - за пiсьменнасць.

Абедзве адзнакi лiчацца па беларускай мове i ставяцца ў адну графу (5/5, 4/4, 3/3), за выключэннем выпадкаў, калi праводзiцца работа, якая правярае веды па лiтаратуры. У гэтым выпадку першая адзнака (за змест i моўнае афармленне) ставiцца ў графу па лiтаратуры, а другая (за захаванне арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных норм) - у графу па мове.

Пры наяўнасцi ў кантрольнай рабоце (дыктанце, пераказе, сачыненнi або водгуку) больш чым 5 паправак (папраўка няправiльнага напiсання на правiльнае) адзнака знiжаецца на 1 бал, але такое знiжэнне не павiнна прывесцi да нездавальняючай ацэнкi работы вучня. Выдатная адзнака не выстаўляецца пры наяўнасцi 3 i больш паправак.



Ацэнка навучальных работ



У школе праводзяцца навучальныя i кантрольныя пiсьмовыя работы. Асноўнае месца займаюць навучальныя пiсьмовыя работы (розныя вiды класных i дамашнiх практыкаванняў, дыктантаў некантрольнага характару, навучальныя работы па мове, лiтаратуры).

Большая частка навучальных творчых работ выконваецца пасля адпаведнай падрыхтоўкi. Першая работа, як класная, так i дамашняя, па замацаванню пэўнага ўмення i навыку правяраецца, але па меркаванню настаўнiка можа не ацэньвацца.

Пры ацэнцы навучальных работ улiчваюцца:

1) ступень самастойнасцi вучня;

2) этап навучання;

3) аб'ём работы;

4) дакладнасць, акуратнасць, калiграфiчная правiльнасць пiсьма.

Колькасць памылак у навучальных работах, як правiла, павiнна быць значна меншай, чым гэта прадугледжана для кантрольных работ. Навучальныя работы ацэньваюцца больш строга, чым кантрольныя работы.

Адзнака "5" ставiцца, калi вучань не дапусцiў памылак, якiя былi папярэджаны ў працэсе работы.

Адзнака "4" - калi памылкi былi дапушчаны iм, але самастойна папраўлены.

Пры выстаўленнi адной з гэтых адзнак прымаецца пад увагу не толькi пiсьменнасць i змест, але i акуратнасць запiсу, падкрэслiванняў i iншыя асаблiвасцi афармлення работы, а таксама наяўнасць апiсак. У рабоце, калi яна па аб'ёму перавышае дыктант, для адзнакi "4" дапускаюцца 2 папраўкi памылак.

Самастойна выкананыя работы, папярэднi аналiз якiх не праводзiўся ў класе, ацэньваюцца па нормах для кантрольных работ адпаведнага вiду.



Вывядзенне падагульняючых адзнак



За навучальную чвэрць i навучальны год ставiцца падагульняючая адзнака. Яна з'яўляецца адзiнай i адлюстроўвае ў абагульненым выглядзе ўсе бакi падрыхтоўкi вучня па беларускай або рускай мовах: засваенне тэарэтычнага матэрыялу, авалоданне ўменнямi, моўнае развiццё, узровень арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi.

Падагульняючая адзнака не павiнна выводзiцца механiчна, як сярэдняе арыфметычнае папярэднiх адзнак. Рашаючым пры яе вызначэннi з'яўляецца фактычна ўсебаковая падрыхтоўка вучня да часу вывядзення гэтай адзнакi. Аднак для таго, каб стымуляваць сур'ёзныя адносiны вучня да заняткаў на працягу ўсяго навучальнага года, пры вывядзеннi падагульняючых адзнак неабходна ўлiчваць вынiкi iх бягучай паспяховасцi (адзнакi за вусныя адказы, навучальныя i кантрольныя работы).

Пры вывядзеннi падагульняючай адзнакi пераважная ўвага ўдзяляецца адзнакам, якiя адлюстроўваюць авалоданне навыкамi (арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi, моўнымi). Таму падагульняючая адзнака не можа быць станоўчай, калi на працягу чвэрцi (паўгоддзя) большасць кантрольных дыктантаў, сачыненняў, пераказаў за арфаграфiчную, пунктуацыйную, моўную пiсьменнасць ацэньвалася нездавальняючай адзнакай "2".

Нягледзячы на тое, што ў вучэбным плане не прадугледжаны гадзiны на вывучэнне беларускай мовы ў 10 класе, веды вучняў ацэньваюцца ў асноўным па пiсьмовых работах (сачыненнях, канспектах, слоўнiкавых дыктантах, iндывiдуальных заданнях i г. д.), якiя праводзяцца; адзнакi выстаўляюцца ў класных журналах на асобных старонках, адведзеных для беларускай мовы. За кожную чвэрць веды вучняў ацэньваюцца на падставе бягучых адзнак, гадавая адзнака выводзiцца з улiкам чацвяртных i фактычных ведаў вучняў на канец навучальнага года.

У атэстат сталасцi аб сярэдняй адукацыi па беларускай мове выстаўляецца гадавая адзнака. Вучням, якiя пiсалi экзаменацыйны дыктант па беларускай мове, падагульнячая адзнака выстаўляецца з улiкам адзнакi за пiсьменнасць экзаменацыйнай работы.



БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРА



Прызначэнне праверкi i ацэнкi ведаў i ўменняў па лiтаратуры - высвятляць i ўдасканальваць якасць успрымання i разумення лiтаратурных твораў, уменняў iх аналiзу, а таксама моўных уменняў.

Ацэньваючы моўную пiсьменнасць, лагiчную структуру i аб'ём пiсьмовых работ па лiтаратуры, настаўнiк выкарыстоўвае нормы ацэнкi ведаў па беларускай i рускай мовах.

Ацэнкай зместу адказаў i пiсьмовых работ па лiтаратуры неабходна заахвочваць глыбокае, iндывiдуальна-асобнае ўспрыманне лiтаратуры як мастацтва слова. У мэтах развiцця мовы вучням неабходна разам з пераказам i сачыненнем на лiтаратурную тэму больш увагi ўдзяляць у сярэднiх i старшых класах выразнаму чытанню лiтаратурных твораў (або ўрыўкаў з iх), водгуку або рэцэнзii на самастойна прачытаны твор, мастацка-творчым работам вучняў (прыдумванню казак па прапанаваным пачатку, расказаў на аснове загадак i прымавак i г. д.). Асноўнай задачай навучання выразнаму чытанню павiнна з'явiцца фармiраванне ў вучняў умення перадаць у мастацкiм слове малюнкi i вобразы, думкi i пачуццi аўтара, паказаць аўтарскiя i асабiстыя адносiны да апiсанага. Мэта водгукаў i рэцэнзiй - навучыць школьнiкаў ацэньваць iдэйна-мастацкi змест самастойна прачытаных лiтаратурных твораў. Мастацка-творчыя работы, больш чым iншыя, дапамагаюць развiццю лiтаратурных здольнасцей школьнiкаў.

Пры ацэнцы вусных адказаў i пiсьмовых работ вучняў (разгорнуты адказ на пытанне, пераказ, апавяданне пра героя i iнш.) неабходна ўлiчваць:

разуменне вучнямi ўзаемасувязi падзей, учынкаў, характараў персанажаў i важнейшых сродкаў iх паказу (у адпаведнасцi з патрабаваннямi праграм);

правiльнасць адбору эпiзодаў, малюнкаў, дэталей для вырашэння задачы, пастаўленай настаўнiкам;

кампазiцыйную стройнасць пераказу;

моўную пiсьменнасць, культуру вымаўлення (захаванне арфаэпiчных норм, нацiск, iнтанацыя).

Трэба заахвочваць самастойнасць думкi вучняў, арыгiнальнасць падыходаў да вырашэння задачы, эмацыянальнасць адказу, выразнасць i вобразнасць мовы.

Адзнака за лепшы адказ ставiцца ў тым выпадку, калi да яго ў поўнай меры можна прыкласцi названыя крытэрыi.

Адзнака за добры адказ дапускае аднабаковае асвятленне некаторых фактаў, 1-2 iстотныя парушэннi паслядоўнасцi апавядання матэрыялу i моўныя недакладнасцi.

Здавальняючым можа быць прызнаны адказ, у якiм выяўлена правiльнае, але спрошчанае разуменне матэрыялу, дапушчаны iстотныя парушэннi паслядоўнасцi апавядання, недакладнасцi ў адборы i асвятленнi фактаў i моўныя недахопы.

Слабым павiнен быць прызнаны адказ, у якiм выяўляецца няправiльнае разуменне пытання, таму недакладны адбор лiтаратурнага матэрыялу, няўменне пабудаваць разважанне або абгрунтаванасць яго зместам твора.

Ацэньваючы сачыненнi вучняў старшых класаў, акрамя названых крытэрыяў, трэба ўлiчваць пераканаўчасць i аргументаванасць раскрыцця тэмы, наяўнасць задумы, паўнату i арыгiнальнасць яе ўвасаблення, кампазiцыйную стройнасць i завершанасць сачынення.

Моўная пiсьменнасць сачыненняў ацэньваецца па нарматывах, названых у Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў V-ХI класаў па беларускай мове.



РУССКИЙ ЯЗЫК



"Временные нормы оценки знаний, умений и навыков учеников общеобразовательных школ" призваны обеспечить одинаковые требования к знаниям, умениям и навыкам учащихся по русскому языку. В них устанавливаются:

1) единые критерии оценки различных сторон владения устной и письменной формами русского языка (критерии орфографической и пунктуационной грамотности, речевого оформления связного высказывания, содержания высказывания);

2) единые нормативы оценки знаний, умений и навыков;

3) объемы разных видов контрольных работ;

4) количество отметок за различные их виды.

Ученикам предъявляются требования только к таким умениям и навыкам, над которыми они работали или работают к моменту проверки.

На уроках русского языка проверяются:

1) знания полученных сведений о системе языка и речи и умение пользоваться ими;

2) орфографические и пунктуационные умения и навыки;

3) речевые умения и навыки.



I. Оценка знаний учащихся о системе языка и речи



Устный опрос является одним из способов проверки знаний учащихся по русскому языку. Развернутый ответ ученика должен представлять собой связное, логически последовательное сообщение на определенную тему, показывать его умение применять определения, правила в конкретных случаях.

При оценке ответа ученика надо учитывать следующие критерии:

1) правильность, полнота, выразительность ответа;

2) степень осознанности изученного;

3) речевое оформление ответа (нежелательны произносительные ошибки, вызванные явлениями интерференции, ошибки в согласовании и управлении, излишнее повторение слов или оборотов речи, употребление слов в несвойственном им значении, ошибки в постановке ударений и др.).

Отметка "5" ставится, если ученик:

1) полно излагает изученный материал, дает правильные определения языковых понятий и формулировки правил;

2) обнаруживает понимание материала: может обосновать свои суждения, применить знания на практике, привести необходимые примеры не только по учебнику, но и самостоятельно составленные;

3) излагает материал последовательно и правильно с точки зрения норм литературного языка.

Отметка "4" ставится, если ученик дает ответ, удовлетворяющий тем же требованиям, что и для отметки "5", но допускает 1-3 ошибки, которые сам же исправляет, и 1-2 недочета в последовательности и языковом оформлении излагаемого.

Отметка "3" ставится, если ученик обнаруживает знание и понимание основных положений данной темы, но:

1) излагает материал неполно и допускает неточности в определении понятий или в формулировке правил;

2) не умеет достаточно глубоко и доказательно обосновать свои суждения и привести свои примеры;

3) излагает материал непоследовательно и допускает ошибки в языковом оформлении излагаемого.

Отметка "2" ставится, если ученик обнаруживает незнание большей части изучаемого материала, допускает ошибки в формулировках определений и правил, искажающих их смысл; беспорядочно и неуверенно излагает материал.

Примечание. Положительная отметка ("5", "4", "3") может ставиться не только за один обстоятельный ответ ученика, но и за систему ответов, данных им на протяжении урока при условии, если в процессе урока не только заслушивались ответы учащегося, но и осуществлялась проверка его умения применять знания на практике.



Воспроизводимая речь (чтение и пересказ).

К началу обучения систематическому курсу русского языка (V класс) учащиеся должны:

а) приобрести навыки выразительного чтения текста с темпом 90 слов в минуту, выразительного чтения выученных наизусть стихотворений с соблюдением нужной интонации;

б) уметь самостоятельно подготовиться к выразительному чтению.

Нормы темпа чтения учащихся V-ХI классов рекомендуются следующие:



----------+--------------------------------------------------------¬
¦Классы   ¦             Темп чтения                                ¦
¦         +-----------------------+--------------------------------+
¦         ¦     вслух (слов)      ¦       про себя (слов)          ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦V        ¦    100-110            ¦       140-170                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦VI       ¦    110-120            ¦       170-210                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦VII      ¦    120-130            ¦       210-250                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦VIII     ¦    не менее 150       ¦       250-270                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦IХ       ¦     - " -             ¦       270-290                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦Х        ¦     - " -             ¦       290-310                  ¦
+---------+-----------------------+--------------------------------+
¦ХI       ¦     - " -             ¦       310-330                  ¦
¦---------+-----------------------+---------------------------------


За существенные ошибки в процессе чтения (учитывается беглость, правильность, выразительность, осознанность) общая оценка за работу над текстом снижается на один балл.

Отметка "5" ставится за пересказ, полностью соответствующий тексту, достаточно полный по объему и содержащий не более 1 речевой ошибки.

Отметка "4" ставится за пересказ, в основном удовлетворяющий тем же требованиям, что и для оценки "5", но содержащий не более 3 речевых ошибок.

Отметка "3" ставится за пересказ, не полностью соответствующий тексту и содержащий не более 6-7 речевых ошибок в V-VI классах и 4-5 речевых ошибок в VII-ХI классах.

Отметка "2" ставится за пересказ, недостаточный по объему и содержащий речевых ошибок больше, чем это предусмотрено нормой для оценки "3".

Продуцируемая речь (рассказ-повествование, рассказ-описание, рассуждение и пр.).

За устное повествование или описание отметка "5" ставится, если значительное по объему связное высказывание полностью соответствует теме, достаточно полно раскрывает ее, правильно в логическом отношении и содержит не более 1 речевой ошибки.

Отметка "4" ставится за связное высказывание, в основном удовлетворяющее условиям для отметки "5", но содержащее отдельные незначительные отклонения и не более 3 речевых ошибок.

Отметка "3" ставится за высказывание, не полностью раскрывающее тему и содержащее не более 6-7 речевых ошибок.

Отметка "2" ставится за высказывание, в котором не раскрыта тема или которое не удовлетворяет другим условиям, достаточным для оценки "3".



II. Оценка орфографической и пунктуационной грамотности

учащихся



Диктант - одна из основных форм проверки орфографической и пунктуационной грамотности. С его помощью проверяется: по орфографии:

а) усвоение слов с проверяемыми и непроверяемыми орфограммами;

б) умение правильно писать слова с изученными орфограммами;

по пунктуации: умение расставлять знаки препинания в соответствии с изученными пунктуационными правилами.

Для проверки правописания слов, усваиваемых в словарном порядке, используется словарный диктант.

Контрольный словарный диктант может состоять из следующего количества слов



----------------+-------------------------------------------------¬
¦Класс          ¦  Количество слов                                ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦V              ¦     10-15                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦VI             ¦     15-20                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦VII            ¦     20-25                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦VIII           ¦     25-30                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦IХ             ¦     30-35                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦Х              ¦     35-40                                       ¦
+---------------+-------------------------------------------------+
¦ХI             ¦     40-45                                       ¦
¦---------------+--------------------------------------------------


Контрольный словарный диктант оценивается, исходя из следующих нормативов:



--------------------+----------------------------------------------¬
¦Отметка            ¦  Число допускаемых ошибок                    ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦"5"                ¦  0-0                                         ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦"4"                ¦  1-2                                         ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦"3"                ¦  3-5                                         ¦
+-------------------+----------------------------------------------+
¦"2"                ¦  6 и более                                   ¦
¦-------------------+-----------------------------------------------


Контрольный текстовый диктант проверяет орфографические и пунктуационные умения в соответствии с изученными правилами. Для диктантов целесообразно использовать связные тексты (отрывки) из произведений художественной литературы и периодических изданий, так как в них преимущественно сохраняется естественное соотношение орфографии. Тексты должны быть доступными по содержанию для учащихся определенного класса и отвечать нормам современного языка. Объем диктанта устанавливается, исходя из следующих нормативов:



---------------------+--------------------------------------------¬
¦Классы              ¦              Темп чтения                   ¦
¦                    +-----------------+--------------------------+
¦                    ¦    вслух        ¦         про себя         ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦V                   ¦   70-80         ¦       90-100             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦VI                  ¦   80-100        ¦      100-110             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦VII                 ¦  100-110        ¦      110-120             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦VIII                ¦  110-130        ¦      120-140             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦IX                  ¦  140-170        ¦      150-170             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦Х                   ¦  170-190        ¦      170-190             ¦
+--------------------+-----------------+--------------------------+
¦XI                  ¦  190-210        ¦      190-210             ¦
¦--------------------+-----------------+---------------------------


Объем школьных диктантов для классов с углубленным изучением предмета может быть увеличен на 20-30 слов.

Примечание. 1. При подсчете слов в тексте контрольного диктанта учитываются как самостоятельные, так и служебные части речи.

2. Если контрольный диктант сопровождается дополнительной работой, то берется текст объемом, обозначенным первой цифрой норматива для данного класса.



Текст диктанта должен быть понятным для учащихся. Слова, редко употребляемые и непонятные для учащихся, выписываются на доске и объясняются. Отдельно выписываются слова, с написанием которых учащиеся еще не ознакомились.

Для контрольных диктантов следует подбирать такие тексты, в которых бы изучаемые в данной теме орфограммы и пунктуационные правила были представлены не менее чем 2-3 случаями.

Рекомендуется по возможности подбирать тексты следующей насыщенности:



----------------+------------------------+------------------------¬
¦Классы         ¦Число видов орфограмм   ¦ Число видов пунктограмм¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦V              ¦     12                 ¦            2-3         ¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦VI             ¦     16                 ¦            3-4         ¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦VII            ¦     20                 ¦            4-5         ¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦VIII           ¦     24                 ¦            10          ¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦IХ             ¦     24                 ¦            15          ¦
+---------------+------------------------+------------------------+
¦Х-ХI           ¦     28                 ¦            20          ¦
¦---------------+------------------------+-------------------------


Слов с непроверяемыми и труднопроверяемыми написаниями, правописанию которых ученики специально обучались, в диктантах должно быть в V классе до 5, в VI-VII - до 7, в VIII-IХ - до 10, в Х-ХI - до 12.

В тексты контрольных диктантов могут включаться только те вновь изученные орфограммы, которые в достаточной мере закреплялись (не менее чем на двух-трех предыдущих уроках).

Примечание. До конца первой четверти (а в V классе - до конца первого полугодия) сохраняется объем текста, рекомендованный для предыдущего класса.



Оценивая орфографическую и пунктуационную грамотность, следует исходить из общего правила: ученикам предъявлять требования в объеме знаний и умений, которым их обучали. Поэтому при проверке письменных работ все орфографические и пунктуационные ошибки, допущенные учащимися, исправляются, однако при оценке учитываются не все.

Не учитываются и не выносятся на поля при оценке орфографические и пунктуационные ошибки:

на те правила, которые не предусмотрены школьной программой;

на еще не изученные правила;

в словах с непроверяемыми написаниями, работа над которыми не проводилась;

явные описки, искажающие звуковой облик слова ("пульба" вместо "бульба", "мемля" вместо "земля" и т.д.);

отдельные неправильные написания, которые появляются у учащихся III-V классов под влиянием графики другого языка (i - и);

в сохранении авторских знаков препинания.

По орфографии необходимо различать:

1) орфографические и грамматические ошибки;

2) орфографические и фактические ошибки;

3) орфографические ошибки и описки;

4) грубые и негрубые ошибки;

5) повторяющиеся и неповторяющиеся ошибки;

6) однотипные и неоднотипные ошибки.

Грамматическими являются ошибки в образовании форм слов: "ляжь" вместо "ляг".

К фактическим ошибкам относятся неверные написания, связанные с незнанием реалий: "у Нагульного" вместо "у Нагульнова" и т.д.

Описки - неверные написания, искажающие звуковой и буквенный облик слов: "мемля" вместо "земля", "стл" вместо "стол", "дулпо" вместо "дупло" и т.п.

Негрубыми орфографическими ошибками являются:

а) ошибки в переносе слов;

б) ошибки в исключениях из правил;

в) большие буквы вместо малых и наоборот в собственных наименованиях;

г) написание собственных имен нерусского происхождения;

д) нерегулируемые правилами слитные и раздельные написания в наречиях, образованных от существительных и предлогов;

е) случаи слитного и раздельного написания не с прилагательными и причастиями, выступающими в роли сказуемого;

ж) нарушение в написании частиц не и ни в сочетаниях не кто (что) иной (е), как ..., никто (ничто) иной (е) не ...;

Негрубыми пунктуационными ошибками являются:

а) постановка одного знака препинания вместо другого, аналогичного по функции;

б) пропуск одного из сочетающихся знаков препинания или нарушение их последовательности (сочетание запятой и тире, вопросительного и восклицательного знаков).

Повторяющимися считаются орфографические ошибки, допущенные в одном и том же слове, использованном несколько раз, или в однокоренных словах.

Однотипными считаются ошибки на одно правило, если условия выбора правильного написания заключены в грамматических (в армии, в роще; колют, борются) и фонетических (пирожок, сверчок) особенностях данного слова.

Не считаются однотипными ошибки на такие правила, в которых для выяснения правильного написания одного слова требуется подобрать другое опорное слово или его форму (вода-воды, рот-ротик, грустный-грустить, резкий-резок).

Примечание. 1. Грамматические, фактические ошибки, описки при проверке диктантов исправляются, но при подсчете не учитываются.

2. Негрубые ошибки считаются за пол-ошибки, повторяющиеся (сколько бы их ни было) считаются за одну.

3. Первые три однотипные ошибки считаются за одну, каждая следующая подобная ошибка учитывается как самостоятельная.

4. Если в одном непроверяемом слове допущены 2 и более ошибок, то все они считаются за одну.



При проверке контрольного текстового диктанта необходимо руководствоваться следующими нормативами:



---------------------+---------------------------------------------¬
¦Отметка             ¦ Число допускаемых ошибок                    ¦
+--------------------+---------------------------------------------+
¦"5"                 ¦        0/0                                  ¦
+--------------------+---------------------------------------------+
¦"4"                 ¦        2/2, 1/3, 0/4                        ¦


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList