Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 12 июня 1995 г. N 941/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2221
У мэтах ажыццяўлення адзiных патрабаванняў да агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў, удасканалення праверкi i ацэнкi iх ведаў, уменняў i навыкаў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па агульнаадукацыйных прадметах вучэбнага плана сярэднiх агульнаадукацыйных школ.
2. Увесцi ў дзеянне Нормы з 1 студзеня 1995 года.
3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi своечасова давесцi Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў да сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў i органаў адукацыi.
Мiнiстр
В.I.СТРАЖАЎ
Першы намеснiк мiнiстра
I.М.ПЯТРОЎСКI
Намеснiк Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй адукацыi
М.С.ФЯСЬКОЎ
Начальнiк упраўлення па рабоце
з кадрамi i прававому забяспячэнню
А.А.ПЫЖОЎ
Зацверджаны
загадам
Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 30 снежня 1994 г. N 433
ЧАСОВЫЯ НОРМЫ
АЦЭНКI ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ
I НАВЫКАЎ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Абавязковай умовай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi школьнiкаў з'яўляецца ўдасканаленне праверкi i ацэнкi вынiкаў iх вучэбнай дзейнасцi.
Нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў з'яўляюцца асновай для вызначэння ўзроўню падрыхтоўкi школьнiкаў па прадметах вучэбнага плана. Дадзеныя нормы базiруюцца на праграмных патрабаваннях да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па класах i накiраваны на ажыццяўленне адзiных падыходаў да выяўлення ступенi засваення школьнiкамi вучэбнага матэрыялу, умення скарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы.
Ацэнка ведаў, уменняў i навыкаў вучняў праводзiцца па чатырохбальнай сiстэме ("5", "4", "3", "2") у вуснай i пiсьмовай формах. Паспяховасцi кантролю садзейнiчае прымяненне разнастайных форм i метадаў праверкi i ацэнкi ведаў. Нараўне з традыцыйнымi мэтазгодна выкарыстоўваць i такiя сучасныя формы, як залiк, тэсцiраванне, субяседаванне i iнш.
Пры арганiзацыi кантролю неабходна арыентавацца на асноўныя патрабаваннi да яго: рэгулярнасць, аб'ектыўнасць, усебаковасць праверкi, дыферэнцыраваны падыход да правядзення кантролю. Пры арганiзацыi кантролю неабходна ўлiчваць яго навучальную функцыю.
У практыцы навучання патрэбна выкарыстоўваць ўсе вiды кантролю: бягучы, тэматычны, вынiковы. Веды, уменнi i навыкi вучняў за вучэбную чвэрць i за вучэбны год ацэньваюцца вынiковай адзнакай на аснове вусных i пiсьмовых праверак. Пры гэтым большую ўдзельную вагу павiнны мець адзнакi за кантрольныя пiсьмовыя работы. Вучню не можа быць выстаўлена станоўчая вынiковая адзнака, калi ўсе яго кантрольныя работы або iх большасць былi ацэнены нездавальняюча.
Важным рэгулятарам вучэбнай дзейнасцi вучня, арганiчнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу з'яўляецца педагагiчная ацэнка. Педагагiчная ацэнка ажыццяўляецца ў розных вiдах: колькасна (у балах), у ацэначных меркаваннях, слоўнай ацэнцы, позiркам, жэстамi, эмацыянальнымi адносiнамi да тых цi iншых учынкаў вучняў. Сэнс ацэнкi нельга звесцi да значэння адзнакi. Ацэнка - гэта працэс суаднясення вынiкаў вучэбнай працы школьнiка з праграмнымi патрабаваннямi з мэтай выяўлення якасцi ведаў i вызначэння шляхоў iх далейшага ўдасканалення. Адзнака ж - фармальны адбiтак вынiку працэсу ацэньвання. Пры безадзнакавым навучаннi ў 1 класе i першай чвэрцi 2 класа пачатковай школы бальная ацэнка поўнасцю саступае месца якаснай, змястоўнай.
Для большай аб'ектыўнасцi ацэнкi неабходна ведаць зыходны ўзровень развiцця кожнага вучня, з якiм параўноўваюцца ў далейшым вынiкi праверкi i ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў. У кожнага настаўнiка iснуе свая сiстэма прыёмаў ацэнкi вучэбнай дзейнасцi, але вядучым прынцыпам пры гэтым застаецца адзiн i той жа - строгi ўлiк узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей школьнiкаў пры ўмове забеспячэння дзяржаўных патрабаванняў да вынiкаў пазнавальнай дзейнасцi вучняў.
Пры праверцы вучнёўскiх работ неабходна дэталёва ўлiчваць характар памылак. Iх можна квалiфiкаваць як уласна памылкi, апiскi, недахопы. Да памылак адносяцца няправiльнасцi ў вылiчэннi, напiсаннi цi ў iншай рабоце, якiя сведчаць аб нетрывалым або няпэўным засваеннi праграмнага матэрыялу.
Апiскi - гэта памылкi ў пiсьмовым тэксце, зробленыя па няўважлiвасцi. Апiскi не маюць iстотнага значэння пры ацэнцы ведаў, уменняў i навыкаў.
Недахопам можна лiчыць выкарыстанне нерацыянальных прыёмаў выканання работы, якiя аднак не парушаюць яе зместу, не ўплываюць на правiльнасць выканання заданняў.
Настаўнiк мае права павысiць адзнаку за арыгiнальны адказ, адказ на больш складанае пытанне цi за выкананне дадатковага задання.
Недапушчальна знiжэнне адзнакi ў мэтах пакарання вучня за парушэнне дысцыплiны, забытыя падручнiкi цi сшыткi, спартыўную форму i г. д.
Важная роля ў дзейнасцi настаўнiкаў па аб'ектыўнасцi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў належыць адмiнiстрацыi школы. Пры арганiзацыi ўнутрышкольнага кантролю неабходна ўлiчваць не толькi вынiкi выканання заданняў вучнямi, але i аб'ектыўнасць выстаўлення адзнак настаўнiкамi ў адпаведнасцi з Нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
Дадзеныя Нормы з'яўляюцца абавязковымi для выкарыстання як дзяржаўнымi, так i недзяржаўнымi агульнаадукацыйнымi навучальнымi ўстановамi рэспублiкi.
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА
КАНТРОЛЬ I АЦЭНКА ВЫНIКАЎ НАВУЧАННЯ ДЗЯЦЕЙ У 1 КЛАСЕ
Адным з важных i складаных пытанняў метадычнага забеспячэння працэсу навучання i выхавання малодшых школьнiкаў з'яўляецца кантроль i ацэнка вынiкаў навучання першакласнiкаў, бо сiстэма ацэнкi гэтых вынiкаў у балах у дачыненнi да такiх вучняў непрымальная.
Прычынай педагагiчнай немэтазгоднасцi прымянення адзнакi ў балах пры кантролi i ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў i часткова (у I чвэрцi) вучняў II класа з'яўляецца несфармiраванасць у iх ацэнкi i самаацэнкi вынiкаў выкананых дзеянняў, кантролю i самакантролю за правiльнасцю iх выканання. Кожны настаўнiк павiнен мець на ўвазе, што на працягу першага года навучання адзнака дзецям не выстаўляецца i не называецца.
Няведанне псiхалагiчных асаблiвасцей гэтага ўзросту прыводзiць некаторых настаўнiкаў да няправiльных дзеянняў: адзнака ўсё ж ставiцца, але балы замяняюцца значкамi, сiмвалы раўназначны бальным адзнакам. У вынiку адбываецца фармальнае (педагог яшчэ не ведае дастаткова кожнага выхаванца) i паспешлiвае размежаванне вучняў на "добрых" i "дрэнных" стварае атмасферу дыскамфорту менавiта для тых дзяцей, якiя асаблiва маюць патрэбу ў падтрымцы i адабрэннi настаўнiка.
Адзiна мэтазгоднай формай ацэньвання паспяховасцi шасцiгадовага школьнiка з'яўляецца педагагiчная слоўная ацэнка, якая ў 1 класе мае навучальнае i выхаваўчае значэнне, а таксама дапамагае вучню разабрацца ў тым, цi правiльна ён выканаў заданне.
Працуючы з першакласнiкамi i ацэньваючы вынiкi iх дзейнасцi, настаўнiк павiнен мець на ўвазе, што не ўвесь матэрыял, якi ў адпаведнасцi з праграмай ён паведамляе першакласнiкам, засвойваецца ўсiмi адначасова i аднолькава паспяхова, i гэта не вынiк дрэннай работы педагога, а непазбежная праява ўзроставых магчымасцей.
Адзнака не павiнна быць абсалютнай, яна заклiкана адлюстроўваць iндывiдуальны рух кожнага школьнiка. Таму вучня, якi ўпершыню правiльна прачытаў "стужку складоў", педагог адзначае гэтак жа станоўча, як i першакласнiка, якi добра чытае цэлыя сказы.
Для самастойнага адказу ля дошкi мэтазгодна выклiкаць вучня толькi ў тым выпадку, калi ёсць упэўненасць, што ён правiльна адкажа на пытанне.
Педагог загадзя прадумвае i плануе, каго канкрэтна ён спытае на ўроку, на iндывiдуальную работу з кiм зверне ўвагу. Калi пэўны навык яшчэ не сфармiраваны (на этапе паведамлення новага i пярвiчнага замацавання), цэнтрам апытання мэтазгодна зрабiць добра паспяваючых вучняў. Астатнiя дапамагаюць тым, хто адказвае, паўтараюць асобныя элементы адказу. На этапе замацавання i паўтарэння асноўны час пры апытаннi ўдзяляецца слабым вучням. Настаўнiк павiнен ведаць тыповыя памылкi i не дапускаць iх у адказах дзяцей.
Неабходна памятаць, што на этапе кантролю ведаў i ўменняў, калi асноўная задача праверачнай работы - высвятленне факту засваення або незасваення ведаў, галоўная яе мэта i функцыя працягвае заставацца навучальнай. Таму настаўнiк не толькi можа, але i павiнен дапамагаць вучням, у якiх праверачнае заданне выклiкала цяжкасцi. Пры гэтым адзнакi нi ў якой форме не ставяцца i не паведамляюцца дзецям. Толькi словамi ўхваляецца правiльнае выкананне задання цi яго часткi.
У сувязi з тым, што для дзяцей гэтага ўзросту аднаразовага тлумачэння недастаткова, у пачатку навучання слоўная ацэнка павiнна быць дастаткова падрабязнай. У той жа час яна павiнна адлюстроўваць не толькi ўзровень валодання матэрыялам, але i паказчыкi, па якiх робiцца ацэнка. Раскрываць iх сутнасць i тым самым фармiраваць у дзяцей самаацэнку i ацэнку сваiх вынiкаў i дзеянняў.
Хаця пры ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў адзнакi не ставяцца, не задаюцца дамашнiя заданнi, кантроль за ўзроўнем засваення ведаў i фармiравання ўменняў i навыкаў застаецца важнай састаўной часткай навучальна-выхаваўчага працэсу. Узрастае роля назiрання настаўнiка за дзейнасцю школьнiка i яе вынiкамi.
Педагог адзначае для сябе ўзровень валодання асноўнымi патрабаваннямi праграмы на кожным этапе навучання, абавязкова фiксуючы пры гэтым спосабы работы вучня, ступень яго самастойнасцi, паступовы рух у авалоданнi элементамi навучальнай дзейнасцi. Для таго, каб правiльна ацанiць работу кожнага першакласнiка ў канцы года, важна весцi сiстэматычны ўлiк засваення дзецьмi тых ведаў, уменняў i навыкаў, якiя ўнесены ў асноўныя патрабаваннi праграмы па вучэбных прадметах.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
для школ з беларускай мовай навучання
Улiк вучэбнай працы па беларускай мове адбываецца на кожным уроку. Формы ўлiку могуць быць разнастайнымi: франтальнае i iндывiдуальнае апытанне, выкананне заданняў з каменцiраваннем, самастойная работа, дыктоўка, творчая работа, кантрольная работа i г.д.
Выкарыстоўваюцца бягучы i вынiковы ўлiкi ведаў i ўменняў па беларускай мове. Бягучы ўлiк разглядаецца як сродак зваротнай сувязi ў навучаннi i ажыццяўляецца ў розных формах. Для стымулявання вучэбнай дзейнасцi ўжываецца пераважна ацэньванне на словах (выказванне згоды - нязгоды, адабрэння - неадабрэння i iнш.). Побач з ацэнкай на словах у асобных выпадках можа мець месца i адзнака.
Бягучы ўлiк пiсьмовых работ дыферэнцыруецца: улiчваюцца граматычныя веды i ўменнi, арфаграфiчныя навыкi, уменне аналiзаваць словы, сказы i прымяняць веды ў пiсьмовай мове (у дыктоўках, сачыненнях, iзлажэннях). Пiсьмовая работа ацэньваецца адной або некалькiмi адзнакамi з абавязковым каменцiраваннем кожнай: за якiя веды, уменнi выстаўлена адзнака або з чаго яна складаецца. Адсутнасць у вучняў ведаў i ўменняў па якiм-небудзь кампаненце пiсьмовай работы не ацэньваецца адзнакай (магчыма ацэнка на словах). Калi якi-небудзь вiд работы (спiсванне, пiсьмо пад дыктоўку, iзлажэнне, сачыненне i iнш.) не даецца вучню, нездавальняючая адзнака ставiцца на працягу навучальнага года. Веды i ўменнi ацэньваюцца па вынiку (вынiковы ўлiк).
Праверка правiльнасцi выканання пiсьмовых работ праводзiцца сiстэматычна. Настаўнiк правярае ўсе пiсьмовыя (класныя i дамашнiя) работы вучняў, выпраўляе памылкi i недахопы, ацэньвае.
З мэтай вынiковага ўлiку праводзяцца тэматычныя пiсьмовыя праверачныя i кантрольныя работы. У 2-9 класах на працягу навучальнага года даецца 8-10 кантрольных i праверачных дыктовак розных вiдаў, 6-8 кантрольных i праверачных работ з граматычнымi, словаўтваральнымi, лексiчнымi, арфаграфiчнымi заданнямi, 4 праверачныя iзлажэннi або сачыненнi. У 1 класе праводзяцца праверачныя спiсваннi. Аб'ем праверачных работ складае: дыктоўка ў 2 класе - 35-45 слоў, у 3 класе - 45-60 слоў, у 4 класе - 60-75 слоў, iзлажэнне ў 2 класе - 45-55 слоў, у 3 класе - 60-70 слоў, у 4 класе - 70-90 слоў. У 2 класе на працягу года праводзяцца 3 кантрольныя работы з заданнямi (у I чвэрцi кантрольная работа не прапануецца). У 3-4 класах даюцца 4 дыктоўкi з заданнямi i 4 iзлажэннi. У IV класе дадаткова могуць быць праведзены праверачныя сачыненнi. Калi веды i ўменнi, якiя выносяцца на праверку, у вучня (вучняў) яшчэ не сфармiраваны на належным узроўнi, то яму (iм) можна не даваць кантрольную работу.
Вынiковыя камбiнаваныя кантрольныя работы ацэньваюцца дзвюма адзнакамi (за дыктоўку i заданне), якiя аналiзуюцца. Калi адзiн цi некалькi вучняў атрымалi нездавальняючыя адзнакi, то пасля дадатковых заняткаў можна правесцi паўторную кантрольную работу.
Вусныя i пiсьмовыя работы ў I класе ацэньваюцца на словах. У 2 класе ўжываюцца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3" (нездавальняючыя адзнакi ў I паўгоддзi не ставяцца). У II паўгоддзi 2 класа i ў 3-4 класах настаўнiк выкарыстоўвае ацэнку на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2". Кантрольныя работы ў 2-4 класах ацэньваюцца аналагiчным чынам.
Адзнакi за вусныя адказы:
"5" ставiцца вучню, калi ён правiльна, поўна, упэўнена i выразна адказвае на пастаўленыя пытаннi, пацвярджае палажэннi прыкладамi, распазнае граматычныя з'явы i факты ў мове, карыстаецца вывучанымi моўнымi сродкамi ва ўласнай мове;
"4" ставiцца вучню, калi адказ у асноўным адпавядае патрабаванням да адзнакi "5", але ён дапускае асобныя недакладнасцi ў фармулёўках азначэнняў або памыляецца ў прыкладах, якiя выпраўляе пры адказах на ўдакладняючыя пытаннi настаўнiка;
"3" ставiцца вучню, калi ён разумее сутнасць з'явы, пра якую iдзе гаворка, але не можа самастойна аформiць свой адказ i робiць гэта толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;
"2" ставiцца вучню, калi ён не авалодаў вучэбным матэрыялам i не iмкнецца гэта зрабiць.
Адзнакi за бягучыя пiсьмовыя работы (класныя i дамашнiя):
"5" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i без памылак;
"4" ставiцца за работу, якая выканана правiльна, акуратна, але пры гэтым дапушчаны 1-2 памылкi (у 4 класе - 2-3 памылкi). Або калi работа выканана без памылак, але неакуратна, з выпраўленнямi. Некалькi памылак на одно i тое ж правiла лiчацца за адну памылку;
"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана 3-4 памылкi (у 4 класе - 4-5);
"2" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана звыш 4 памылак (у 4 класе - звыш 5 памылак).
Адзнакi за вынiковыя праверачныя i кантрольныя работы (дыктоўкi):
"5" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна i без памылак;
"4" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна, але дапушчаны 1-2 памылкi;
"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна i ў якой дапушчана 3-5 памылак;
"2 " ставiцца за работу, у якой дапушчана звыш 5 памылак.
Адзнакi за заданнi да кантрольных работ:
"5" ставiцца, калi ўсе заданнi зроблены правiльна, акуратна, без памылак;
"4" ставiцца, калi работа зроблена акуратна i выканана не менш за 3/4 усiх заданняў;
"3" ставiцца, калi работа аформлена неакуратна, але выканана не менш за палову заданняў;
"2" ставiцца, калi зроблена менш за палову заданняў i работа аформлена неакуратна.
Адзнакi за iзлажэннi i сачыненнi:
"5" ставiцца за работу, у якой дакладна выкладзены фактычны матэрыял, поўнасцю перададзены змест, правiльна пабудаваны сказы, правiльна падабраны словы. Работа акуратна аформлена, у ёй няма памылак або дапушчана па адной зместавай, стылiстычнай i арфаграфiчнай памылцы;
"4" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i ў якой дапушчаны не больш як па дзве зместавыя, стылiстычныя i арфаграфiчныя памылкi;
"3" ставiцца за неакуратна аформленую работу, у якой недастаткова поўна i дакладна раскрыта тэма, дапушчана па 3-4 зместавыя, стылiстычныя памылкi i 4-6 арфаграфiчных памылак (нездавальняючыя адзнакi за творчыя пiсьмовыя работы не ставяцца, даецца толькi ацэнка на словах).
Для школ з рускай мовай навучання
Вусныя i пiсьмовыя работы ў першым паўгоддзi ў 2 класе ацэньваюцца на словах. У другiм паўгоддзi ў 2 класе ўжываецца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3". У 3-4 класах ужываецца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2".
Кантрольныя работы ў I паўгоддзi 2 класа не праводзяцца. У 2 паўгоддзi ў 2 класе па кантрольных работах вучням могуць выстаўляцца толькi станоўчыя адзнакi (няправiльна выкананым кантрольным работам можа давацца ацэнка на словах).
За вусныя адказы ставяцца адзнакi:
"5", калi вучань свабодна валодае беларускай мовай, захоўвае вымаўленчыя нормы, правiльна, поўна i ўпэўнена адказвае на пастаўленыя пытаннi;
"4", калi ў адказе дапускаюцца асобныя неiстотныя недакладнасцi i вымаўленчыя парушэннi, якiя вучань здольны выправiць самастойна;
"3", калi вучань разумее беларускую мову, спрабуе карыстацца ёю, але робiць памылкi i парушэннi вымаўленчых нормаў, можа аформiць свой адказ толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;
"2", калi вучань не разумее беларускай мовы, не карыстаецца ёю пры адказах на пытаннi i не iмкнецца ёю авалодаць.
Адзнакi за пiсьмовыя работы ставяцца:
"5", калi работа выканана правiльна, акуратна, з захаваннем правапiсных i калiграфiчных нормаў;
"4", калi работа зроблена правiльна, але дапушчаны некаторыя правапiсныя i калiграфiчныя парушэннi, ёсць выпраўленнi i моўныя недакладнасцi;
"3", калi работа выканана неакуратна, у ёй дапушчаны 4-6 памылак;
"2", калi работа выканана неакуратна, дапушчана звыш 6 памылак (такiм работам таксама даецца ацэнка на словах).
РУССКИЙ ЯЗЫК
для школ с русским и белорусским языками обучения
Текущий контроль успеваемости осуществляется в ходе повседневного учебного процесса и заключается в систематическом наблюдении за работой каждого ученика. В начальных классах этот вид контроля является доминирующим, поскольку стимулирует развитие привычки систематически самостоятельно работать над выполнением классных и домашних заданий, повышает чувство ответственности и интерес к учебе. Каждая работа в ученической тетради должна быть непременно проверена, каждое устное задание разобрано и оценено.
Все ошибки в тетрадях должны исправляться. Со 2 класса по русскому языку систематически ведется работа над ошибками по данному учителем образцу.
Большое значение в период начального обучения имеют работы по развитию речи учащихся. Не все учителя учитывают, что творческие работы, направленные на развитие навыков, несут обучающий характер, т.е. они не могут являться контрольными. Каждая творческая работа тщательно готовится: предварительно подбирается необходимая лексика, обдумывается логика и последовательность изложения мысли, устно составляются словосочетания и предложения, фрагменты текста. Должна проводиться и подготовительная орфографическая работа - залог грамотного письма. Она, как правило, складывается из выделения и орфографического анализа слов, при написании которых учащиеся могут допустить ошибки, записи на доске слов для справок и др. Основными критериями оценки изложения и сочинения являются: достаточно полное, последовательное, логичное воспроизведение данного текста или изложение собственных мыслей, грамотное речевое оформление, правильное употребление слов, нормативное построение предложений, лексическое разнообразие, орфографическая грамотность.
При проверке творческих работ учитель ставит одну общую оценку, охватывающую все стороны задания. При выполнении учениками творческих работ по развитию речи, применение черновиков исключается, так как это порождает дополнительную трудоемкую механическую работу. Объем творческих работ может быть примерно таким: 2 класс: 45-65 слов, 3 класс - 60-70 слов, 4 класс - 70-90 слов (в школах с белорусским языком обучения объем всех письменных работ на 10 слов меньше).
Оценки за творческие работы:
"5" ставится за работу, в которой фактический материал изложен логично, последовательно, полностью передан смысл текста, предложения построены в соответствии с нормой, точно и правильно подобраны слова. Допускаются наличие нескольких исправлений и одна негрубая речевая либо фактическая (по содержанию текста) ошибка;
"4" ставится за грамотно выполненную работу, в которой раскрыто содержание, соблюдается логика и последовательность изложения мысли и допущено не более трех содержательных, стилистических, орфографических ошибок;
"3" ставится за работу, которая недостаточно полно и точно раскрывает тему, в которой нарушены логика или последовательность изложения мысли, имеются стилистические погрешности, 4-6 орфографических ошибок;
"2" за творческую работу не ставится. Однако учитель исправляет все и возвращает ее на доработку.
Оценка не должна быть снижена за ошибки, допущенные на правила, которые еще не изучались. Не влияют на оценку аккуратно сделанные исправления, а также описки.
Периодический контроль успеваемости проводится обычно после изучения логически законченного раздела программы и заключается в проверке усвоения сравнительно большого количества учебной информации. С этой целью применяются контрольные списывания, диктанты и контрольные грамматические задания.
В 1 классе в качестве контрольной работы может выступать только контрольное списывание. Оценки за него не выставляются, однако все ошибки должны быть исправлены, а каждая работа прокомментирована и проанализирована. Объем текста для контрольного списывания: 25-30 слов.
Оценки за контрольный диктант во 2 классе:
"5" ставится, если в диктанте нет ошибок;
"4" - если допущено не более 3-4 ошибок;
"3" - если допущено не более 6 ошибок;
"2" - если допущено свыше 6 ошибок.
Все написания на неизученные правила должны предупреждаться.
Если ошибка повторяется, учитель считает их за одну.
Объем текстов для диктанта во 2 классе в первом полугодии 30-35 слов, во втором полугодии - 30-40 слов.
Если работа выполнена плохо, учитель в первом полугодии не выставляет никакой оценки ни в журнале, ни в тетради. Таким образом, отсутствие положительных оценок свидетельствует о том, что ученик не успевает по данному предмету.
Оценки за контрольный диктант в 3-4 классах:
"5" ставится, если в диктанте нет ошибок;
"4" - если допущены 2-3 ошибки;
"3" - если допущено 4-5 ошибок и не больше 2-3 исправлений;
"2" - если допущено свыше 6 ошибок.
В диктантах в 3-4 классах 1-3 описки приравниваются к одной орфографической ошибке, т.к. они свидетельствуют о недостаточной сформированности навыка самоконтроля.
Объем текстов для контрольных диктантов в 3 классе 45-60 слов, в 4 классе 60-80 слов.
После каждого диктанта необходимо проводить работу над ошибками. Учащиеся, получившие оценку "5", в этой работе не участвуют, им предлагаются индивидуальные задания.
Письменная проверка знаний может включать в себя только грамматические задания. Если грамматическими заданиями дополняется контрольный диктант, каждый вид работы оценивается отдельно.
Оценки за грамматические задания:
"5" ставится, если ученик выполнил все предложенные задания;
"4" ставится, если ученик выполнил не менее 3/4 заданий и допустил при этом не более 1-2 ошибок;
"3" ставится, если ученик выполнил не менее 1/2 заданий и допустил не более 3-4 ошибок;
"2" ставится, если ученик выполнил менее 1/2 заданий, допустил при этом более 5-6 ошибок.
Преподавание русского языка в школах с белорусским языком обучения имеет ряд особенностей.
Во 2 и 3 классах при текущем контроле и при проверке контрольных работ, а также работ творческого характера учитель вправе ставить только отметки "5", "4", "3". Если работа выполнена небрежно, допущено более 5-6 ошибок, она не оценивается в баллах хотя все ошибки и описки исправляются. Учитель комментирует такие работы, напоминает о том, что отметка не поставлена, потому, что ученик еще не заслужил ее.
В 4 классе при проверке всех работ творческого характера оценка "2" не ставится.
ЧЫТАННЕ
У 2 класе адзнака выкарыстоўвацца не павiнна, бо дзецi толькi-толькi пачалi авалодваць агульнавучэбнымi i прадметнымi ўменнямi. У 3-4 класах з'яўленне адмоўнай адзнакi папярэджваецца: настаўнiк тлумачыць, як трэба выконваць дамашнiя заданнi, дае час для падрыхтоўкi да наступнага ўрока, можа не ставiць адзнакi ў журнал.
Асноўная задача ўрока чытання - фармiраванне трывалага навыку чытання i такiх важных якасцей чытання, як свядомасць i выразнасць. Пад навыкам чытання разумеецца спосаб чытання (чытанне словамi, складамi або па лiтарах), яго правiльнасць (наяўнасць аб адсутнасцi тэхнiчных памылак, iх характар), тэмп чытання (хуткасць, бегласць). Пералiчаныя параметры, а такама свядомасць i выразнасць чытання выступаюць у якасцi крытэрыяў ацэнкi вучняў.
Крытэрыямi ацэнкi на ўроках чытання выступаюць паказчыкi правiльнасцi чытання, спосаб чытання, свядомасць i выразнасць чытання.
У бягучую i вынiковыя адзнакi ўключаюцца ўменнi свядома чытаць уголас i сам сабе, пераказваць мастацкi твор, складаць план прачытанага, узнаўляць мастацкiя вобразы (апiсанне прыроды, героя) у форме слоўнай карцiны, ацэньваць прачытанае, выказваць свае адносiны да падзей, героя, яго ўчынкаў, а таксама ўменнi, звязаныя з выразным чытаннем - захаванне iнтанацыi сказа (апавядальнай, пытальнай, клiчнай), паўз, лагiчнага нацiску, тэмпу i тону чытання, перадача з дапамогай iнтанацыi эмацыянальнага зместу твора.
У навучальным працэсе пералiчаныя ўменнi правяраюцца паступова, па меры iх фармiравання.
У 2 класе выразнасць чытання не выступае ў якасцi крытэрыю ацэнкi ў сувязi з тым, што другакласнiкi знаходзяцца на ступенi сiнтэтычна невыразнага чытання. У гэтым класе не ўлiчваецца тэхнiчная памылка "паўтарэнне слова", бо вучань iмкнецца паўтарыць прачытанае, каб не згубiць сувязь з сэнсам фразы.
У 2 класе кантроль за фармiраваннем навыку чытання ажыццяўляецца не радзей, чым адзiн раз у чвэрць. У 3-4 класах такi кантроль наладжваецца два разы ў год. Кантрольныя зрэзы праводзiць толькi настаўнiк дадзенага класа, а не прадстаўнiк адмiнiстрацыi або iнспекцыi органаў адукацыi.
У пачатку навучальнага года вучняў трэба азнаёмiць з нормамi ацэнак па чытанню. Яны павiнны ведаць, што ацэнка iх працы ў першую чаргу залежыць ад iх старання i працавiтасцi.
2 КЛАС
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст уголас цэлымi словамi, цяжкiя словы - па складах (першае паўгоддзе) i цалкам (другое паўгоддзе) у iндывiдуальным тэмпе, якi адпавядае хуткасцi вымаўлення дзiцяцi;
захоўвае апавядальную, пытальную, клiчную iнтанацыi сказа;
робiць паўзы памiж сказамi, унутры сказаў там, дзе стаiць коска;
разумее прадметны сэнс прачытанага, простую прычыннасць падзей;
умее падрабязна i паслядоўна расказаць казку, пераказаць апавяданне;
выказаць адносiны да героя, яго ўчынку, матывуючы свае меркаваннi; уявiць карцiну i расказаць пра яе;
ведае цвёрда верш на памяць, iнтанацыйна правiльна перадае яго эмацыянальны змест.
Адзнака "4" ставiца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi, а цяжкiя словы, якiя ўтрымлiваюць чатыры i больш за чатыры склады або незнаёмыя словы - складамi. Чытае ў iндывiдуальным тэмпе, што адпавядае хуткасцi вымаўлення дзiцяцi;
дапускае 2-3 тэхнiчныя памылкi па здагадцы - замены, прыбаўленнi, скажэннi, а таксама памылкi нацiску;
захоўвае паўзу памiж сказамi i ўнутры сказа там, дзе стаiць коска;
разумее прадметны сэнс прачытанага, простую прычыннасць падзей;
умее падрабязна i паслядоўна расказаць казку, пераказаць апавяданне, але дапускае недакладнасцi ў перадачы зместу; выказаць адносiны да героя, яго ўчынку, матывуючы свае меркаваннi; уявiць карцiну i расказаць пра яе, прапусцiўшы 1-2 дэталi або дапусцiўшы 1-2 моўныя памылкi;
ведае верш на памяць, дапускае перастаноўку слоў, але самастойна выпраўляе памылкi, дапускае iнтанацыйныя недакладнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань:
чытае ўголас складамi, празмерна расцягваючы iх;
дапускае 4-5 тэхнiчных памылак (паўтарэннi, замены, перастаноўкi, пропускi, дабаўленнi, скажэннi, памылкi нацiску);
не захоўвае паўзу памiж сказамi;
недакладна ўспрымае прадметны змест прачытанага;
падрабязна пераказвае прачытанае. Але дапускае недакладнасцi ў перадачы зместу, уносiць дэталi, якiя не маюць сувязi з тэкстам, дапускае моўныя памылкi;
выказвае адносiны да героя, яго ўчынкаў, не матывуючы свае меркаваннi.
3-4 КЛАСЫ
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi ў тэмпе, якi адпавядае хуткасцi яго маўлення;
не дапускае тэхнiчных памылак (замена, перастаноўка, паўторы, скажэнне, пропуск, дабаўленне, памылкi нацiску);
захоўвае iнтанацыю сказа (апавядальную, пытальную, клiчную).
Робiць паўзы памiж сказамi i ўнутры iх з апорай на аўтарскiя знакi прыпынку, а таксама памiж абзацамi. Выдзяляе з дапамогай лагiчнага нацiску словы - пералiчэнне прадметаў, дзеянняў, якасцей, параўнаннi; звароткi; важныя па сэнсу словы (4 клас). Захоўвае тон i тэмп чытання ў адпаведнасцi з эмацыянальным настроем тв ора, станам героя;
разумее змест i сэнс твора, прачытанага ўголас i сам сабе;
умее падрабязна i сцiсла расказаць казку, пераказаць апавяданне; самастойна скласцi план апавядання; выказаць адносiны да герояў, падзей, матывуючы свае меркаваннi; узнавiць на аснове прачытанага мастацкi вобраз, апiсанне прыроды - шляхам малявання слоўных карцiн;
ведае цвёрда верш на памяць, iнтанацыйна правiльна перадае яго эмацыянальны змест.
Заўвага. Пры вывучэннi другой мовы (рускай у беларускай школе) адзнака "5" ставiцца ў 3 класе, калi вучань чытае тэкст уголас цэлымi словамi, пры гэтым маюць месца элементы складовага чытання цяжкiх слоў - няясных па сэнсу i складаных па структуры (першае паўгоддзе) i чытання цэлымi словамi (другое паўгоддзе).
Адзнака "4" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi ў тэмпе, якi адпавядае хуткасцi яго маўлення; дапускае тэхнiчныя памылкi (3 клас - 2-3 , 4 клас - 1-2);
дапускае памылкi ў пастаноўцы лагiчных нацiскаў i захаваннi пауз (3 клас - 1-2, 4 клас - 1);
перадае iнтанацыйна правiльна эмацыяльны змест твора;
разумее сэнс твора пры чытаннi сам сабе, але сэнс прачытанага ўстанаўлiвае з дапамогай настаўнiка;
умее падрабязна i сцiсла пераказаць прачытанае, уключаючы ў сцiслы пераказ асобныя падрабязнасцi; скласцi план апавядання, артыкула, дапускаючы 1-2 недакладнасцi; выказаць адносiны да герояў, падзей, матывуючы свае меркаваннi; узнавiць на аснове прачытанага мастацкi вобраз, карцiну прыроды - шляхам малявання слоўных карцiн. Дапускаецца апусцiць адну iстотную дэталь, моўныя памылкi (3 клас - 2, 4 клас - 1);
ведае верш на памяць, дапускае перастаноўку слоў, але самастойна выпраўляе памылкi. Могуць быць 1-2 iнтанацыйныя недакладнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст уголас у запаволеным тэмпе, празмерна расцягваючы склады i словы. Маюць месца элементы складовага чытання;
дапускае тэхнiчныя памылкi (3 клас - 3-4 , 4 клас - 2-3);
не захоўвае iнтанацыю сказа, не робiць паузы на аўтарскiх знаках прыпынку. Дапускае памылкi ў пастаноўцы лагiчных нацiскаў;
разумее змест тэксту, прачытанага ўголас, недакладна ўспрымае гэты змест пры чытаннi сам сабе, сэнс тэксту ўстанаўлiвае з дапамогай настаўнiка;
падрабязна пераказвае прачытанае, парушаючы паслядоўнасць падзей, уносячы дадатковыя падрабязнасцi, якiя не маюць сувязi з тэкстам. Дапускае моўныя памылкi; недакладна падзяляе тэкст на лагiчна закончаныя часткi; дапускае недакладнасцi пры фармулёўцы пунктаў плана апавядання;
выказвае адносiны да герояў, падзей, не матывуючы свае меркаваннi;
узнаўляе прачытанае ў форме слоўнай карцiнкi, але пры гэтым прапускае iстотныя дэталi, дапускае моўныя памылкi;
няцвёрда ведае верш на памяць, чытае яго манатонна.
Адзнака "2" ставiцца, калi вучань:
чытае па складах, адрывiста, дапускае шмат паўтораў слоў i iх частак, многа тэхнiчных памылак;
не вывучыў на памяць верш;
не выканаў дамашняе заданне (без уважлiвых прычын).
МАТЭМАТЫКА
У адпаведнасцi з асаблiвасцямi матэматыкi як вучэбнага прадмета адзнакi за пiсьмовыя i практычныя работы маюць большае значэнне, чым адзнакi за вусныя адказы.
Асноўнымi катэгорыямi нормаў ацэнак па матэматыцы з'яўляюцца "памылка" i "недахоп".
Памылкай можна лiчыць:
няправiльна знойдзенае значэнне лiкавага выразу;
няправiльнае рашэнне ўраўнення або няроўнасцi.
Пры рашэннi задач памылкай можна лiчыць:
няправiльна складзены выраз (ураўненне або няроўнасць) па ўмове задачы;
няправiльна выбранае дзеянне або няправiльнае паясненне сэнсу дзеяння (калi задача рашаецца па дзеяннях або па дзеяннях з паясненнямi);
няправiльна складзеную задачу па зададзенаму выразу (ураўненню або няроўнасцi).
Пры рабоце з геаметрычным матэрыялам памылкамi можна лiчыць:
прымяненне няправiльнага спосабу пабудовы геаметрычнага аб'екта;
грубае адхiленне ад зададзеных памераў пры пабудове геаметрычных аб'ектаў.
Пры рабоце з велiчынямi памылкай таксама можна лiчыць:
няправiльны перавод адных адзiнак вымярэнняў у iншыя;
грубыя хiбнасцi пры вымярэннi даўжынi, плошчы, вагi, часу.
Недахопам можна лiчыць:
выкарыстанне нерацыянальнага прыёму вылiчэння значэння выразу, рашэння ўраўнення i няроўнасцi або нерацыянальнага спосабу рашэння задачы;
выкарыстанне нерацыянальнага метаду пабудовы геаметрычнага аб'екта;
нерацыянальнае выкарыстанне адзiнак вымярэння.
Пры ацэнцы кантрольных работ можна кiравацца наступнымi нормамi:
адзнака "5" ставiцца, калi ўсе заданнi выкананы без памылак;
адзнака "4" - калi дапушчаны памылка або 1-2 недахопы, але разам iх не больш за 2;
адзнака "3" - калi дапушчаны 2 памылкi або 3-4 недахопы, але разам iх не больш за 4;
адзнака "2" - калi дапушчана больш за 3-4 памылкi або больш за 5-6 недахопаў.
ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА
Ацэнка паспяховасцi па фiзiчнай культуры вызначаецца па ступенi засваення дзецьмi пройдзенага вучэбнага матэрыялу. Крытэрыямi ацэнкi з'яўляюцца адзiныя патрабаваннi, якiя аб'ектыўна адлюстроўваюць узровень ведаў, уменняў i навыкаў, а таксама ўзровень развiцця рухальных якасцей школьнiкаў на пэўным этапе навучання. Ацэнка грунтуецца на розных якасных паказчыках (метры, секунды, ачкi i да т. п.) з улiкам магчымых памылак - тэарэтычных i практычных. Крытэрыi ацэнак павiнны быць зразумелымi i даступнымi дзецям.
Па фiзiчнай культуры ацэньваюцца:
асновы ведаў фактычнага матэрыялу праграмы;
уменнi i навыкi, звязаныя з выкананнем вучнямi фiзiчных практыкаванняў (адзнака выстаўляецца як за закончаны рух, так i за асобныя яго элементы);
узровень развiцця рухальных якасцей;
арганiзатарскiя i iнструктарскiя навыкi i ўменнi ў спаборнiцтвах, гульнях i паўсядзённай дзейнасцi;
дамашнiя заданнi;
стараннасць на ўроках.
Для ацэнкi ўзроўню развiцця рухальных якасцей вучняў настаўнiк карыстаецца таблiцай нарматываў i тэкстаў узроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi школьнiкаў, што змешчаны ў навучальных праграмах.
За выкананне рухальных дзеянняў выстаўляюцца адзнакi.
Адзнака "5" ставiцца, калi практыкаванне або састаўныя яго часткi выконваюцца вучнем у поўнай адпаведнасцi з прад'яўленымi патрабаваннямi, без дробных памылак, упэўнена, лёгка, рытмiчна, без парушэнняў бiядынамiчнай структуры, без знiжэння якаснага паказчыка дадзенага рухальнага дзеяння.
Адзнака "4" - калi практыкаванне або яго састаўныя часткi выконваюцца з нязначнымi адхiленнямi ад стандартнай тэхнiкi практыкавання (узору), якiя не парушаюць бiядынамiчную структуру руху; калi ёсць нязначныя памылкi ў дэталях тэхнiкi практыкаванняў, якiя не знiжаюць якаснага паказчыка руху; калi назiраюцца нязначныя парушэннi лёгкасцi, рытмiчнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi практыкаванне або яго састаўныя часткi выконваюцца з адхiленнямi ад асноў практыкавання (па напрамку, амплiтудзе, рытму i г. д.), якiя не змяняюць бiядынамiчную структуру руху, але ўплываюць на знiжэнне колькасных паказчыкаў цi павелiчэнне часу на яго засваенне; калi маюць месца значныя адхiленнi ў асобных характарыстыках руху (хуткасць, сiла i iнш.); калi назiраецца скаванасць, нерашучасць пры выкананнi руху.
Пры ацэнцы кантрольных практыкаванняў i вучэбных нарматываў трэба ўлiчыць iндывiдуальныя асаблiвасцi i магчымасцi дзяцей (залiшняя вага, высокi рост i да т.п.). Мэтазгодна даваць вучням магчымасць палепшыць атрыманыя адзнакi, дазваляючы для гэтага не менш за тры спробы або неабходны час.
Нельга знiжаць адзнаку за пропускi заняткаў, адсутнасць або дрэнны стан спартыўнага адзення, няўдзел у фiзкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.
Невыкананне якасных паказчыкаў па прычынах, якiя не залежаць ад школьнiка (працяглыя пропускi ўрокаў па хваробе, непрапарцыянальнае фiзiчнае развiццё, залiшняя вага i г.д.), пры станоўчых бягучых адзнаках за тэхнiку практыкаванняў, засваенне ведаў i стараннасць не з'яўляецца падставай для знiжэння вынiковай адзнакi.
Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да падрыхтоўчай медыцынскай групы, вызначаецца на агульных падставах. Аднак пры гэтым выключаюцца тыя вiды рухаў i кантрольныя нарматывы, якiя процiпаказаны гэтым дзецям.
Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, або групы ЛФК, ацэньваецца па форме "залiчана" або "незалiчана". Такую ж форму мае i вынiковая адзнака за чвэрць i за год.
Школьнiкi, якiя мелi вынiковыя адзнакi за адну, дзве або тры чвэрцi, а затым былi аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, групы ЛФК цi зусiм вызвалены ад заняткаў на ўроках фiзкультуры, ацэньваюцца за навучальны год па наяўных (незалежна ад колькасцi) чацвяртных адзнаках.
Узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi (развiццё рухальных якасцей) вучняў, пераселеных з зон радыеактыўнага забруджвання, вызначаецца па таблiцах, змешчаных у навучальных праграмах. Аднак пры гэтым нарматыў на адзнаку "4" трэба ацэньваць адзнакай "5", а адзнаку "3" - адзнакай "4".
МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ
Пры вывучэннi курса праводзiцца бягучая i вынiковая праверка i ацэнка ведаў i ўменняў вучняў. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя вiды апытання i вучэбных заданняў.
Згодна з асаблiвасцямi iнтэграванага курса, вуснае апытанне з'яўляецца асноўным спосабам праверкi i ацэнкi ведаў i ўменняў школьнiкаў. Ацэнка вуснага адказу ажыццяўляецца на аснове наступных крытэрыяў: поўнае i правiльнае ўзнаўленне вучнямi ўсвоеных ведаў i ўменняў: ступень iх усведамлення; выкананне дамашняга задання; стараннасць на ўроку; выпраўленне адказаў аднакласнiкаў; поўнае афармленне вывучанага ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да ведаў i ўменняў па беларускай мове i чытанню.
Вусны адказ вучня лiчыцца поўным, калi ў iм выкладзены неабходныя звесткi (важнейшыя падзеi, з'явы, iмёны, даты, тэрмiны i iх тлумачэнне). Правiльным яго можна прызнаць, калi ў iм адсутнiчаюць памылкi. Памылкай неабходна лiчыць: парушэнне паслядоўнасцi апiсання вывучаемых падзей i з'яў; скажэнне адметных рыс важнейшых эпiзодаў, жыццёвых i прыродных з'яў, гiстарычных асоб; iх пропуск, няправiльнае ўзнаўленне асноўных дат гiстарычных падзей; недакладнае ўсведамленне тэрыторыi, дзе адбывалiся прыродныя з'явы i гiстарычныя падзеi; увядзенне звестак, якiя не маюць нiякай сувязi з вывучаемым тэкстам; няправiльнае тлумачэнне сэнсу гiстарычных i геаграфiчных тэрмiнаў; парушэнне моўнага афармлення адказу.
Усе памылкi вучняў заўсёды павiнны быць выяўлены i адзначаны настаўнiкам. Ён жа знаходзiць спосабы iх выпраўлення.
Настаўнiк ужывае ацэнку на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2". На ўводным уроку вучняў патрэбна пазнаёмiць з нормамi ацэнкi iх ведаў.
Адзнака "5" азначае, што вучань свабодна валодае вучэбным матэрыялам, правiльна, поўна i ўпэўнена адказвае на пастаўленыя пытаннi. Ён разумее сэнс прачытанага; устанаўлiвае прычыннасць падзей i з'яў; умее паслядоўна, падрабязна або сцiсла пераказаць адпаведны тэкст, выказаць свае адносiны да падзей i асоб, абгрунтаваць свае разважаннi; дапускае 1-2 неiстотныя памылкi, якiя выпраўляе без заўваг настаўнiка; можа засвоiць дадатковы матэрыял вучэбнага дапаможнiка, выканаць па яго зместу адпаведныя заданнi. Школьнiк выкарыстоўвае новыя гiстарычныя i геаграфiчныя назвы i тэрмiны, яго асноўныя ўменнi трывалыя.
Адзнака "4" ставiцца, калi адказ вучня ў асноўным адпавядае патрабаванням да адзнакi "5", але ён дапускае не больш за 3 памылкi, якiя сам жа выпраўляе пасля заўваг настаўнiка.
Адзнака "3" ставiцца ў тым выпадку, калi вучань разумее сутнасць прачытанага, але не ўмее без дапамогi настаўнiка аформiць свой адказ; дапускае да 6 памылак па зместу тэкста, якiя не можа выправiць самастойна; выказвае адносiны да вывучаемых падзей, з'яў i асоб, не абгрунтоўваючы свае меркаваннi; недакладна падзяляе тэкст на лагiчна закончаныя часткi i скажае назвы пунктаў яго плана; няправiльна тлумачыць гiстарычныя i геаграфiчныя тэрмiны, але можа ў далейшым авалодаць неабходнымi ведамi i ўменнямi.
Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi вучань не ведае значнай часткi вучэбнага матэрыялу, непаслядоўна i няўпэўнена яго расказвае, дапускае больш за 6 iстотных памылак, не можа iх выправiць нават з дапамогай настаўнiка. Такiя недахопы ў падрыхтоўцы школьнiка з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай да паспяховага авалодвання наступным матэрыялам.
Адзнака можа быць выстаўлена таксама за практычную работу з контурнай картай. Ацэнка яе ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з наступнымi крытэрыямi:
"5" - няма памылак, i вучань акуратна выканаў усё заданне;
"4" - работа зроблена акуратна, але дапушчана не больш за 3 памылкi;
"3" - работа выканана неакуратна, i ў ёй дапушчана не больш за 6 памылак;
"2" - работа выканана неакуратна i дапушчана звыш 6 памылак. Такiм работам спачатку даецца ацэнка на словах.
ЧЕЛОВЕК И МИР
(Рекомендации)
Полнота знаний - это важный критерий результативности усвоения курса "Человек и мир". Чем более полно усвоена программа, тем больше уверенности в том, что у детей сформирован необходимый минимум знаний о природе и происходящих в ней изменениях, о человеке и его социальном окружении, о нравственных ценностях людей. Но нельзя ориентировать ребенка на стопроцентное усвоение и воспроизведение знаний. Необходимо, чтобы с достаточной полнотой усваивалось самое главное, самое существенное. Например, в разделе "Природа и человек" это знания о живой и неживой природе, их роли в жизни человека, о воздухе, воде, горных породах, растениях и животных, их охране человеком; в разделе "Я и люди вокруг" существенно усвоение понятий о словах и национальных традициях приветствия, о правилах постановки вопросов и ведения диалога, нормах поведения в общественных местах, нормах безопасного поведения на улице, в обращении с огнем, электроприборами, об опасности отношений с незнакомыми людьми и др.
Критерий глубины знаний предполагает осознание детьми важнейших взаимосвязей между объектами, процессами, явлениями, людьми. Ребенок может многое знать о сезонных изменениях в природе (температурные изменения, изменение окраски растительности, поведения животных, сезонные полевые работы и т.д.), но если он не осознает, что из этих явлений причина, а что является следствием, знания его поверхностны, неглубоки, не могут быть целенаправленно использованы.
Достаточно традиционен критерий прочности знаний. То, что усвоено в начальной школе, является фундаментом дальнейшего образования и трудовой деятельности человека. Основные понятия, принципы, излагаемые в курсе "Человек и мир", должны быть усвоены прочно. Это, в частности, понятия: "звери", птицы", "насекомые", "связь растений и животных с окружающей средой", "цепочка питания", "радиоактивное загрязнение", "нитраты", "личная гигиена", "семья", "этика семейных отношений", "народный этикет" и другие; это принципы: рассмотрение человека как органической части живой природы; взаимосвязь между природой, человеком и его хозяйственной деятельностью; ответственность личности за свои поступки, за свое развитие, за счастье своей семьи и т.д.
Важно достаточно глубокое, полное и прочное усвоение наиболее общих знаний. Но в то же время в содержании курса есть немало конкретных знаний, жизненно необходимых для растущего человека, для сохранения экологического равновесия в окружающей природной и социальной среде:
правила поведения в лесу, на лугу, у водоема;
виды ядовитых растений;
уход за зелеными насаждениями и домашними растениями;
способы обработки почвы;
правила пожарной и электробезопасности;
правила личной и общественной гигиены;
нормы этикета дома, в школе, на транспорте, в общественных местах и т.д.
Критерий оперативности знаний следует рассматривать с позиций возможности их быстрого переноса в практику, использования в быту, в межличностных отношениях, во взаимодействии с природой.
Гибкость знаний предполагает способность проявлять творчество, находить на основе имеющихся знаний новые, нетрадиционные способы решения практических задач. Гибкость означает также способность к перестройке знаний (отказу от устаревших, включение новых). В приложении к курсу "Человек и мир" это означает появление у детей рационализаторских предложений (к примеру, удлинить световой день за счет электрического освещения при выращивании рассады), самостоятельную разработку ими каких-либо приспособлений (кормушка или поилка для птиц, необычная формочка для печенья и др.), выдвижение идей постановки опытов для проверки потребности растений в воде и воздухе. Это творческие работы детей (рисунок, букет, произведения флористики, сочинения-миниатюры), творчество в совершении гуманных милосердных поступков и т.д.
Традиционное отношение взрослых к некоторым животным ("змею надо убить", "волк - хищник и его надо уничтожить", "воробей - вора бей" и др.) может мешать формированию у детей правильных представлений, гуманного отношения к природе. Гибкость в данном случае позволяет быстро переориентировать детей, сформировать у них необходимую систему ценностей.
В 1 и 2 классах нереально требовать от детей как полных, развернутых, так и обобщенных ответов по разделам курса. Но уже в 3 и особенно в 4 классах это необходимо делать, чтобы подготовить их к обучению во второй ступени общеобразовательной школы.
Перечисленные критерии в основном связаны с интеллектуально-познавательной деятельностью школьников. Но курс "Человек и мир" ориентирован на нравственное развитие детей, на мир взаимоотношений с конкретными людьми, на адаптацию в социальной среде, поэтому для оценки знаний и умений школьников необходимы и другие критерии (нравственно-психологические).
Интеллектуальные критерии - основа для объективных отметок детям по курсу "Человек и мир", критерии нравственно-психологические - основа качественной оценки личностных изменений детей в процессе изучения этого курса.
Исходя из вышеизложенного, учитель оценивает знания, умения и навыки детей в баллах "5", "4", "3" по курсу "Человек и мир". Отметка "2" по данному курсу не ставится. При выставлении обобщающей отметки за учебную четверть или год необходимо учитывать, насколько каждый ученик овладел знаниями и умениями в соответствии с требованиями учебных программ. При этом учитываются отметки за устные ответы учащихся, практическую деятельность.
5-11 КЛАСЫ
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
"Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ" прызначаны забяспечыць адзiныя патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў школьнiкаў па беларускай мове. У iх ўстанаўлiваюцца:
1) адзiныя крытэрыi ацэнкi розных бакоў валодання вуснай i пiсьмовай формамi мовы (крытэрыi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi, моўнага афармлення звязнага выказвання, зместу выказвання);
2) адзiныя нарматывы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў (г.зн. межы дапушчальных парушэнняў);
3) аб'ём розных вiдаў кантрольных работ;
4) колькасць адзнак за розныя вiды кантрольных работ.
Вучням прад'яўляюцца патрабаваннi толькi да тых уменняў i навыкаў, над якiмi яны працавалi або працуюць на момант праверкi.
На ўроку беларускай мовы правяраюцца:
веды аб мове (тэорыi прадмета) i ўменне карыстацца iмi;
арфаграфiчныя i пунктуацыйныя ўменнi;
моўныя ўменнi i навыкi.
I. Ацэнка ведаў вучняў аб сiстэме мовы i маўлення
Вуснае апытанне з'яўляецца адным са спосабаў праверкi ведаў вучняў па беларускай мове.
Разгорнуты адказ вучня павiнен уяўляць звязнае, лагiчна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму, паказаць яго ўменне прымяняць агульныя палажэннi, азначэннi, правiлы да канкрэтных выпадкаў.
Пры ацэнцы адказу вучня трэба ўлiчваць наступныя крытэрыi:
1) правiльнасць, паўната, выразнасць адказу;
2) ступень усвядомленасцi вывучанага;
3) моўнае афармленне адказу: непажаданыя памылкi ў вымаўленнi, выклiканыя iнтэрферэнцыяй роднай мовы вучняў, памылкi ў дапасаваннi i кiраваннi, залiшняе паўтарэнне слоў або зваротаў мовы ў неканкрэтных для iх значэннях, выкарыстанне слоў i выразаў iншага функцыянальнага стылю, памылкi ў пастаноўцы нацiскаў i iнш..
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань дакладна, з дастатковай паўнатой расказвае вывучаны матэрыял, дае правiльныя азначэннi моўных паняццяў; паказвае поўнае разуменне матэрыялу, можа абгрунтаваць свае разважаннi, прывесцi неабходныя прыклады не толькi з падручнiка, але i самастойна складзеныя або падабраныя, прымяняць веды на практыцы; расказвае матэрыял паслядоўна i з пункту гледжання норм лiтаратурнай мовы.
Адзнака "4" ставiцца, калi вучань дае адказ, задавальняючы ў асноўным тым жа патрабаванням, што i для адзнакi "5", але дапускае 1-3 памылкi, якiя сам жа выпраўляе пасля заўвагi настаўнiка, i 1-2 недакладнасцi ў паслядоўнасцi i мове расказу.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань паказвае веды i разуменне асноўных палажэнняў дадзенай тэмы, але расказвае матэрыял няпоўна i дапускае недакладнасцi ў азначэннi паняццяў i фармулёўцы правiл; не ўмее дастаткова глыбока i доказна абгрунтаваць свае ра важаннi i прывесцi адпаведныя прыклады; расказвае матэрыял непаслядоўна i дапускае памылкi ў моўным афармленнi адказу.
Асноўная асаблiвасць адказу, ацэненага балам "3", заключаецца ў тым, што вучань ведае i разумее галоўнае ў матэрыяле, якi правяраецца, так што недахопы ў яго падрыхтоўцы не перашкаджаюць авалодваць ведамi ў далейшым.
Адзнака "2" ставiцца, калi вучань паказвае няведанне большай часткi вывучанага матэрыялу, дапускае памылкi ў фармулёўцы азначэнняў i правiл, якiя скажаюць iх сэнс; бессiстэмна i няўпэўнена расказвае матэрыял, не можа падмацаваць прыкладамi граматычны правiлы. Адзнака "2" азначае такiя недахопы ў падрыхтоўцы вучня, якiя з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай да паспяховага авалодання наступным матэрыялам.
Станоўчая адзнака ("5", "4", "3") можа ставiцца не толькi за адзiн грунтоўны адказ, але i за суму адказаў, дадзеных iм на працягу ўрока пры ўмове, калi ў працэсе ўрока не толькi заслухоўвалiся адказы вучня, але i ажыццяўлялася праверка яго ўмення прымяняць веды на практыцы.
Узноўленая мова (чытанне i пераказ)
Да пачатку навучання беларускай мове ў сярэдняй школе (5 клас) вучнi павiнны: а) набыць навык выразнага чытання тэксту з тэмпам 90 слоў у мiнуту, выразнага чытання вывучаных на памяць вершаў з захаваннем патрэбнай iнтанацыi; б) умець сама тойна падрыхтавацца да выразнага чытання.
Нормы тэмпу чытання вучняў 5-11 класаў рэкамендуюцца наступныя:
---------------+---------------------------------------------------¬
¦Клас ¦ Тэмп чытання ¦
¦ +-------------------------+-------------------------+
¦ ¦ усiх ¦ пра сябе ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦V ¦ 100-110 ¦ 140-170 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦VI ¦ 110-120 ¦ 170-210 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦VII ¦ 120-130 ¦ 210-250 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦VIII ¦ не менш за 150 ¦ 250-270 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦IX ¦ "-" ¦ 270-290 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦X ¦ "-" ¦ 290-310 ¦
+--------------+-------------------------+-------------------------+
¦XI ¦ "-" ¦ 310-330 ¦
¦--------------+-------------------------+--------------------------
За iстотныя памылкi ў працэсе чытання (улiчваецца бегласць, правiльнасць, выразнасць, усвядомленасць) агульная адзнака за работу над тэкстам знiжаецца на 1 бал.
Адзнака "5" ставiцца за пераказ, якi поўнасцю адпавядае тэксту, дастаткова поўны па аб'ёму, у якiм не больш чым 1 моўная памылка.
Адзнака "4" ставiцца за пераказ, якi ў асноўным задавальняе тым жа патрабаванням, што i для адзнакi "5", але ў якiм не больш за 3 моўныя памылкi.
Адзнака "3" ставiцца за пераказ, якi не поўнасцю адпавядае тэксту i ў якiм не больш чым 6-7 моўных памылак у V-VI класах i 4-5 моўных памылак у VII-ХI класах.
Адзнака "2" ставiцца за пераказ, недастатковы па аб'ёму i ў якiм моўных памылак больш, чым гэта прадугледжана нормай для адзнакi "3".
Прадуцыраваная мова
(апавяданне, апiсанне, разважанне i iнш.)
За вуснае апавяданне або апiсанне адзнака "5" ставiцца, калi звязнае выказванне поўнасцю адпавядае тэме, дастаткова поўна раскрывае яе, правiльнае ў адносiнах логiкi i змяшчае не больш чым 1 моўную памылку.
Адзнака "4" ставiцца за звязнае выказванне, якое ў асноўным задавальняе ўмовам для адзнакi "5", але мае асобныя нязначныя адхiленнi i не больш чым 3 моўныя памылкi.
Адзнака "3" ставiцца за выказванне, якое не поўнасцю раскрывае тэму i змяшчае не больш чым 6-7 моўных памылак.
Адзнака "2" ставiцца за выказванне, у якiм не раскрыта тэма або якое не задавальняе iншым умовам, дастатковым для адзнакi "3".
II. Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi
вучняў
Дыктант - адна з асноўных форм праверкi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi. З яго дапамогай правяраецца па арфаграфii: а) уменне правiльна пiсаць словы на вывучаныя правiлы; б) усваенне правапiсу слоў з правяраемымi i неправяраемымi арфаграма i; па пунктуацыi: уменне расстаўляць знакi прыпынку ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi.
Для праверкi правапiсу асобных слоў выкарыстоўваецца слоўнiкавы дыктант.
Кантрольны слоўнiкавы дыктант можа складацца з наступнай колькасцi слоў:
------------------------+-----------------------------------------¬
¦ Клас ¦ Колькасць слоў ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦V ¦ 10-15 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦VI ¦ 15-20 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦VII ¦ 20-25 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦VIII ¦ 25-30 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦IХ ¦ 30-35 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦Х ¦ 35-40 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦ХI ¦ 40-45 ¦
¦-----------------------+------------------------------------------
Кантрольны слоўнiкавы дыктант ацэньваецца па наступных нарматывах:
------------------------+-----------------------------------------¬
¦ Адзнака ¦ Колькасць дапушчаных памылак ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦"5" ¦ 0-0 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦"4" ¦ 1-2 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦"3" ¦ 3-5 ¦
+-----------------------+-----------------------------------------+
¦"2" ¦ 6 i больш ¦
¦-----------------------+------------------------------------------
Кантрольны тэкставы дыктант правярае арфаграфiчныя i пунктуацыйныя ўменнi ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi.
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |
|