Стр. 6
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6
- адзнака "2" выстаўляецца тады, калi менш 75% яе аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.
Вынiкi ККР указваюцца ў таблiцы.
Студэнтам, якiя не з'явiлiся на выкананне кантрольнай работы без уважлiвых прычын, або не выканалi яе, выстаўляецца нездавальняючая адзнака.
Вынiкi ККР по агульнапрафесiйнай падрыхтоўцы абагульняюцца ў межах кожнай спецыяльнасцi. Вынiкi ККР па спецыяльнай падрыхтоўцы абагульняюцца ў межах кожнай спецыялiзацыi. Нездавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi станоўчыя адзнакi па адной з комплексных кантрольных работ атрымалi менш за 85% студэнтаў.
Таблiца
----+--------------+---------------+-------------------+--------+---------¬
¦ N ¦ Назва ¦ Усяго ¦ Адсутнiчалi ¦Атрымалi¦ Працэнт ¦
¦п/п¦спецыяльнасцей¦студэнтаў, якiя¦ ¦адзнакi ¦станоўчых¦
¦ ¦ ¦ выконвалi ККР ¦ ¦ ¦ адзнак ¦
+---+--------------+---------------+---------+---------+-T-T-T--+---------+
¦ ¦ ¦ ¦ па ¦ без ¦5¦4¦3¦2 ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦уважлiвай¦уважлiвай¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ прычыне ¦ прычыны ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+--------------+---------------+---------+---------+-+-+-+--+---------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦---+--------------+---------------+---------+---------+-+-+-+--+----------
4. ПАДРЫХТОЎКА I РЭАЛIЗАЦЫЯ РАШЭННЯЎ ПА ВЫНIКАХ
АТЭСТАЦЫI
4.1. Па вынiках праверкi эксперты складаюць даведкi па вывучаных пытаннях, у якiх адлюстроўваюць станоўчыя i адмоўныя бакi дзейнасцi ВНУ.
4.2. На заключным пасяджэннi камiсii эксперты дакладваюць вынiкi праверкi, заўвагi i прапановы.
Вынiкi работы атэстацыйнай камiсii па ўзгадненнi з ВНУ дакладваюцца на паседжаннi Савета ВНУ.
4.3. На падставе атрыманых ад экспертаў даведак старшыня i намеснiк камiсii ў месячны тэрмiн пасля заканчэння работы камiсii (па найбольш буйных ВНУ ён можа быць падоўжаны) складаюць заключэнне, у якiм даецца ацэнка дзейнасцi ВНУ. (Экзэмпляр заключэння перадаецца ў ВНУ).
Прыкладны пералiк раздзелаў заключэння атэстацыйнай камiсii па вынiках дзейнасцi вышэйшай навучальнай установы ўключае
- Агульныя звесткi аб ВНУ.
- Планаванне i аналiз развiцця ВНУ, адмiнiстратыўна-арганiзацыйная дзейнасць.
- Стан вучэбна-матэрыяльнай базы i iнфармацыйнага забеспячэння.
- Кадравы склад ВНУ, арганiзацыя справаводства.
- Стан навукова-даследчай i навукова-метадычнай работы. Падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
- Арганiзацыя i стан вучэбнага працэсу.
- Праверка ведаў студэнтаў.
- Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы студэнтаў.
- Адпаведнасць дасягнутых вынiкаў статусу ВНУ.
- Вывады i прапановы. (Абагульненая ацэнка патэнцыяла ВНУ. Адпаведнасць узроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў дзяржаўнаму стандарту, сучасным патрабаванням).
4.4. Атэстацыйная камiсiя па вынiках атэстацыi ВНУ выносiць прапанову па ацэнцы дзейнасцi ВНУ.
4.4.1. ВНУ прызнаецца атэставанай, калi выконваюцца наступныя ўмовы:
адпаведнасць заяўленаму статусу;
арганiзацыя вучэбнага працэсу i вядзення дакументацыi, матэрыяльна-тэхнiчная i iнфармацыйная база, кадравае, метадычнае забеспячэнне адпавядаюць патрабаванням нарматыўных дакументаў;
не менш 85% станоўчых адзнак атрымалi студэнты па комплексных кантрольных работах;
навукова-даследчая, навукова-метадычная, выдавецкая, выхаваўчая работа адпавядае дзеючым нарматыўным дакументам, а таксама патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да ВНУ дадзенага статусу.
ВНУ можа быць атэставана не па ўсiх спецыялiзацыях, па якiх вядзецца навучанне студэнтаў.
4.4.2. ВНУ прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю i падлягае пераатэстацыi, калi ў рабоце ВНУ выяўлены недахопы, якiя магчыма лiквiдаваць у тэрмiн да 1 года.
ВНУ прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю па асобнай спецыяльнасцi i падлягае пераатэстацыi, калi больш 15% студэнтаў атрымалi нездавальняючыя адзнакi па агульнапрафесiйнай падрыхтоўцы па гэтай спецыяльнасцi.
Камiсiя можа рэкамендаваць дадатковае навучанне студэнтаў па шэрагу дысцыплiн, па якiх не забяспечаны неабходны ўзровень падрыхтоўкi.
4.4.3. ВНУ прызнаецца неатэставанай у выпадках:
наяўнасцi ў яе дзейнасцi парушэнняў заканадаўчых i нарматыўных патрабаванняў, вызначаных камiсiяй;
невыканання мерапрыемстваў па лiквiдацыi недахопаў, якiя былi вызначаны пры першаснай атэстацыi;
ВНУ прызнаецца неатэставанай па асобнай спецыялiзацыi, калi яна не забяспечвае выкананне задач якаснай падрыхтоўкi спецыялiстаў (больш 15% студэнтаў атрымалi нездавальняючыя адзнакi па ККР па спецыяльнай падрыхтоўцы).
4.5. Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi ВНУ Дзяржiнспекцыя прымае пастанову аб яе атэстацыi i выдае пасведчанне з пералiкам спецыяльнасцей i спецыялiзацый, па якiх яна атэставана.
4.6. У выпадку няпоўнай адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай установы, Дзяржiнспекцыя вызначае тэрмiн паўторнай атэстацыi праз 1 - 2 гады.
Пры адмоўнай ацэнцы дзейнасцi ВНУ атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы па рэарганiзацыi, перапрафiляваннi або лiквiдацыi навучальнай установы, цi асобных спецыяльнасцей, аб чым прымаецца пастанова Дзяржiнспекцыi, якая накiроўваецца ў адпаведны орган кiравання.
4.7. На падставе заключэння камiсii ВНУ распрацоўвае план мерапрыемстваў па лiквiдацыi недахопаў. Яго выкананне кантралюецца Дзяржiнспекцыяй.
У выпадку невыканання плана мерапрыемстваў, Дзяржiнспекцыя iнфармуе адпаведныя органы кiравання i ўносiць прапанову аб прыняццi адпаведных захадаў.
4.8. Даведкi экспертаў, комплексныя кантрольныя работы студэнтаў перадаюцца ў ВНУ, або знiшчаюцца праз месяц з дня зацвярджэння Пастановы Дзяржiнспекцыi па дадзенай ВНУ.
5. АКРЭДЫТАЦЫЯ ВНУ
5.1. Акрэдытацыi падлягаюць: новаствораныя ВНУ; навучальныя ўстановы, якiя прэтэндуюць змянiць свой статус; а таксама тыя ВНУ, якiя па вынiках папярэдняй атэстацыi былi прызнаны неатэставанымi, але жадаюць працягваць падрыхтоўку спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй.
5.2. Для правядзення акрэдытацыi ВНУ неабходна не менш чым за паўгода да маючага адбыцца выпуску спецыялiстаў прадставiць у Дзяржiнспекцыю заяву, копiю лiцэнзii на права адукацыйнай дзейнасцi, даведку аб структуры ВНУ.
5.3. Акрэдытацыю ВНУ праводзiць камiсiя Дзяржiнспекцыi ў адпаведнасцi з дадзенай Iнструкцыяй i дагаворам на правядзенне акрэдытацыi.
5.4. На падставе вынiкаў праверкi акрэдытацыйная камiсiя рыхтуе заключэнне па п. 4.3. i ўносiць прапанову аб акрэдытацыi навучальнай установы.
5.5. ВНУ прызнаецца акрэдытаванай у адпаведнасцi з п. 4.4.1. i неакрэдытаванай у цэлым, або па асобных спецыяльнасцях (спецыялiзацыях) - п.п. 4.4.2. i 4.4.3.
У выпадку неакрэдытацыi ВНУ па п. 4.4.2., але пры ўмове выканання студэнтамi выпускнога курса патрабаванняў п. 3.13, пытанне аб выдачы гэтым студэнтам дзяржаўных дыпломаў аб вышэйшай адукацыi разглядаецца Мiнiстэрствам адукацыi.
5.6. Калi ВНУ прызнана акрэдытаванай, ёй ва ўстаноўленым парадку выдаецца сертыфiкат з пералiкам спецыяльнасцей i спецыялiзацый, па якiх яна акрэдытавана.
Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанай загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 227 (рэгiстрацыйны N 549/12).
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6
|