Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22.04.1997 N 211 "Аб зацвярджэннi Iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 2

Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |

размеркаванне ўрокаў па гадзiнах вучэбнага дня з улiкам узроставых асаблiвасцей навучэнцаў i большай эфектыўнасцi;

размеркаванне ўрокаў па прадмету на працягу тыдня;

стварэнне спрыяльных умоў для творчай работы i рацыянальнага выкарыстання часу настаўнiкаў; мэтазгоднасць устаноўленага ў навучальнай установе распарадку i вучэбнага рэжыму;

укараненне ў практыку работы навуковай арганiзацыi працы;

iнфармацыйнае забеспячэнне ўнутрышкольнага кiравання;

работа адмiнiстрацыi навучальнай установы з маладымi настаўнiкамi (стажыроўка, iндывiдуальнае шэфства i г.д.);

эфектыўнасць работы па удасканаленнi педагагiчнага майстэрства настаўнiкаў, класных кiраўнiкоў, выхавальнiкаў, iх атэстацыя, аказанне неабходнай дапамогi настаўнiкам;

арганiзацыя маральнага стымулявання працы настаўнiкаў па вынiках атэстацыi;

стан справаводства; вядзенне ўнутрышкольнай дакументацыi;

в) злiтнасць педагагiчнага калектыву;

г) узаемаадносiны памiж выкладчыкамi i навучэнцамi (дадаткi 1, 7, 7а);

д) арганiзацыя ўнутрышкольнага кантролю:

вывучэнне сiстэмы работы настаўнiкаў;

спалучэнне кантролю з аказаннем практычнай дапамогi супрацоўнiкам навучальнай установы;

абгрунтаванасць у вызначэннi аб'ектаў кантролю;

сiстэматычнасць i галоснасць кантролю;

прыцягванне метадычных аб'яднанняў да ўдзелу ва ўнутрышкольным кiраваннi i кантролi;

дакладнасць i правiльнасць рэкамендацый, дадзеных на падставе сiстэмнага аналiзу вывучаных фактаў;

кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;

выкарыстанне навуковай класiфiкацыi вывадаў i форм кантролю;

меры па лiквiдацыi выяўленых недахопаў.

4.4. Арганiзацыя i стан навучальна-выхаваўчага працэсу

Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы гэтага пытання: гадавы план работы навучальнай установы, вучэбныя планы i праграмы, расклад урокаў i пазаўрочных заняткаў, класныя журналы, журналы ўлiку пазакласнай работы, загады дырэктара ўстановы, планы выхаваўчай работы.

1. Дакументы, якiмi кiруецца навучальная ўстанова (палажэнне, статут i г.д.).

2. На падставе чаго арганiзаваны навучальна-выхаваўчы працэс (вучэбныя планы, праграмы, графiкi i г.д.).

3. Мова выкладання. Рэалiзацыя Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".

4. Работа, якая праводзiцца метадычнымi аб'яднаннямi настаўнiкаў па якасным выкананнi вучэбных праграм у адпаведнасцi з вучэбным планам.

5. Выкананне вучэбнага плана i праграм:

а) аналiз выканання вучэбнага плана, праграмы (дадатак 5);

б) выкананне практычнай часткi праграмы (г.зн. мiнiмум практычных лабараторных работ, экскурсiй i г.д.) (дадатак 6);

в) захаванне паслядоўнасцi ў вывучэннi матэрыялу;

г) паўната вывучэння праграмнага матэрыялу;

д) кампенсацыя вучэбнага часу, нявыкарыстанага па розных прычынах па прызначэннi.

6. Тэарэтычны i метадычны ўзровень выкладання.

7. Накiраванасць навучання на каштоўнасцi цывiлiзацыi i культуры свайго народа.

8. Адпаведнасць зместу навучальна-выхаваўчага працэсу мэтам i задачам грамадскага выхавання.

9. Аналiз вынiкаў экзаменаў за апошнiя тры гады.

10. Узровень iнтэнсiфiкацыi навучальна-выхаваўчага працэсу на падставе выкарыстання актыўных форм, метадаў, сродкаў навучання:

а) навуковае забеспячэнне ўрокаў, iх сувязь з сучаснасцю;

б) уменне настаўнiка стымуляваць пазнавальную актыўнасць вучняў, развiваць iх творчыя здольнасцi, узбройваць метадамi самастойнага набыцця ведаў;

в) педагагiчная мэтазгоднасць i эфектыўнасць выкарыстання настаўнiкам метадаў, сродкаў i арганiзацыйных форм навучання;

г) правядзенне ў старэйшых класах лекцый, семiнарскiх заняткаў, гутарак, кансультацый, залiкаў i г.д.;

д) рацыянальнае выкарыстанне тэхнiчных сродкаў навучання i наглядных дапаможнiкаў;

е) эфектыўнасць выкарыстання часу ўрока, аб'ём i характар хатнiх заданняў.

11. Арганiзацыя працоўнага навучання ў кабiнетах працы, майстэрнях, вучэбна-вытворчых кабiнетах, у вучэбна-вытворчых цэхах i ўчастках прамысловых прадпрыемстваў.

12. Выкарыстанне вучэбна-вытворчай базы, ВВК i iншых устаноў i арганiзацый для працоўнага навучання вучняў, iх прафесiянальнай арыентацыi.

13. Кароткая характарыстыка дзейнасцi канкрэтных настаўнiкаў, праца якiх вывучалася.

14. Дэмакратызацыя навучальна-выхаваўчага працэсу, арганiзацыя навучання i выхавання на прынцыпах педагогiкi супрацоўнiцтва.

15. Характар узаемаадносiн настаўнiка з навучэнцамi (дадаткi 7, 7а).

16. Дыферэнцыяцыя навучальна-выхаваўчага працэсу з улiкам рэальных вучэбных магчымасцей, iнтарэсаў, узроўню падрыхтоўкi навучэнцаў.

17. Аб'ектыўнасць ацэнкi настаўнiкам узроўню ведаў, уменняў i навыкаў вучняў. Форма кантролю.

18. Выкананне патрабаванняў Часовых нормаў ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ, Адзiнага моўнага i арфаграфiчнага рэжыму.

19. Выхаваўчы характар навучання.

20. Выпрацоўка ў навучэнцаў уменняў i навыкаў самастойнай работы.

21. Навукова-даследчая работа навучэнцаў.

22. Сувязь навучання з практыкай, жыццём:

а) забяспечанасць базамi для практычнага навучання;

б) арганiзацыя i правядзенне практычных заняткаў, актуальнасць, навiзна iх зместу;

в) выкарыстанне абсталявання, якое маецца ў навучальнай установе, для выканання ўсiх прадугледжаных вучэбнымi праграмамi практычных работ;

г) метадычнае забеспячэнне выканання практычных работ;

д) адпаведнасць выконваемых вучнямi работ патрабаванням вучэбных праграм, узроўню ўменняў i навыкаў, стану i перспектывам развiцця адпаведных галiн навукi;

е) магчымасцi праяўлення iндывiдуальнасцi i творчасцi вучняў пры выкананнi практычных i лабараторных работ.

23. Гуманiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу:

а) гуманiзацыя адносiн у сiстэме "настаўнiк-вучань";

б) вызваленне ўрокаў ад прымiтыўнага навучання i схематызму;

в) узмацненне духоўнасцi, чалавечай сутнасцi; раскрыццё магчымасцей фармiравання асобы на падставе агульначалавечых каштоўнасцей.

24. Работа па камп'ютэрызацыi навучальна-выхаваўчага працэсу. Выкарыстанне ЭВМ на ўроках i ў пазаўрочнай рабоце.

ЯКАСЦЬ НАВУЧАННЯ ВУЧНЯЎ

1. Узровень ведаў навучэнцаў на падставе вынiкаў кантрольных работ, iх суадносiны з бягучай i чацвяртной паспяховасцю тых жа вучняў (дадаткi 8, 8а):

а) лепшыя i горшыя паказчыкi па класах i настаўнiках па ўзроўню ведаў вучняў;

б) якiя праграмныя пытаннi засвоены недастаткова, характэрныя памылкi, iх iстотнасць;

в) узровень засваення вучнямi вучэбна-праграмнага матэрыялу па асноўных цыклах вучэбнага плана (па вынiках тэстыравання), тэарэтычных i светапоглядных паняццяў;

г) узровень ведаў, уменняў i навыкаў вучняў (аб'ём, глыбiня, сiстэмнасць, грунтоўнасць, свядомасць);

д) уменне навучэнцаў ацэньваць факты i з'явы з пазiцый сучаснасцi.

2. Ступень развiцця пазнавальнай актыўнасцi навучэнцаў:

а) авалодванне навыкамi самастойнай работы;

б) узровень развiцця творчай актыўнасцi i самастойнасцi навучэнцаў, выпрацаванасць у iх навыкаў i ўменняў самаадукацыi, самавыхавання, самаразвiцця;

в) авалодванне навучэнцамi агульнавучэбнымi i спецыяльнымi ўменнямi i навыкамi вучэбнай працы.

3. Рэалiзацыя школьнага кампанента вучэбных планаў (заняткi па iнтарэсах, факультатывы i курсы на выбар, стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi i г.д.).

4. Псiхалагiчнае забеспячэнне навучальна-выхаваўчага працэсу:

дыягностыка псiхалагiчнай падрыхтоўкi дзяцей да школы i састаўленне рэкамендацый па фармiраваннi першых класаў;

паглыбленае псiхалагiчнае абследаванне вучняў эксперыментальных класаў;

правядзенне псiхолага-педагагiчных семiнараў для настаўнiкаў;

правядзенне карэкцыйных заняткаў з групай дзяцей, якiя адчуваюць цяжкасцi ў адаптацыi да вучэбнай дзейнасцi;

правядзенне з вучнямi сярэдняй ступенi навучання адпаведнай псiхадыягностыкi з мэтай арганiзацыi дыферэнцыраванага навучання i састаўленне рэкамендацый па камплектаванню профiльных класаў;

дыягностыка, карэкцыя i развiццё сiстэм адносiн "вучань-вучань", "вучань-настаўнiк", "настаўнiк-настаўнiк";

правядзенне гутарак, кансультацый, трэнiнгаў з вучнямi, бацькамi, якiя адчуваюць цяжкасцi ў адносiнах з дзецьмi;

арганiзацыя дыферэнцыраванага навучання вучняў на старэйшай ступенi;

псiхолага-дыягнастычныя даследаваннi эфектыўнасцi вучэбнай дзейнасцi.

СТАН ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ

1. Наяўнасць планаў, праграм выхаваўчай работы.

2. Арганiзацыя i злiтнасць вучнёўскага калектыву (дадаткi 7а, 9):

а) выкананне патрабаванняў статута навучальнай установы i тыпавых правiлаў для навучэнцаў;

б) стварэнне органаў вучнёўскага кiравання i самакiравання;

в) сувязь вучнёўскага самакiравання i педагагiчнага кiраўнiцтва;

г) адзiнства педагагiчных пазiцый у калектыве;

д) супрацоўнiцтва i ўзаемадапамога настаўнiкаў, выхавальнiкаў i навучэнцаў у вырашэннi ўсiх навучальна-выхаваўчых задач навучальнай установы.

3. Адзiнства i цэльнасць выхаваўчага працэсу:

а) узаемасувязь навучання i выхавання, пераемнасць у навучальным i выхаваўчым працэсе;

б) каардынацыя работы адмiнiстрацыi школы, класных кiраўнiкоў, выхавальнiкаў, органаў вучнёўскага самакiравання, маладзёжных i дзiцячых аб'яднанняў.

4. Адлюстраванне ў дзейнасцi асноўных напрамкаў выхаваўчай работы:

а) работа па фармiраваннi адказных адносiн да вучобы:

прадметныя гурткi, тэматычныя вечары, лекторыi, алiмпiяды i г.д.;

арганiзацыя пазакласнага чытання, работа з кнiгай;

дзейнасць навуковых таварыстваў вучняў (НТВ), узровень правядзення даследчай работы ў прадметных, гiсторыка-краязнаўчых i iншых гуртках;

выкарыстанне патэнцыялу навуковых, вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, творчых аб'яднанняў i саюзаў, размешчаных у вобласцi, горадзе, раёне, мiкрараёне навучальнай установы, для правядзення навукова-даследчай работы з навучэнцамi;

б) фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi i выхаванне патрыятызму:

вывучэнне гiсторыi i традыцый роднага краю, сваёй мясцовасцi;

выкарыстанне сродкаў народнай педагогiкi;

увядзенне спецыяльных курсаў, факультатываў;

стварэнне музеяў, куткоў гiсторыi бацькаўшчыны, груп экскурсаводаў, лектараў i г.д.;

выхаванне любвi i павагi да роднай мовы, сiмвалаў незалежнай Беларусi;

прапаганда i адраджэнне культуры роднага краю;

выкананне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь";

в) фармiраванне маральных якасцей, этыкету, правiл добрага тону;

г) фiзiчнае выхаванне вучняў, арганiзацыя спартыўнай, фiзкультурна-масавай i аздараўленчай работы:

наяўнасць, эфектыўнасць дзейнасцi спартыўных таварыстваў, клубаў, секцый, у тым лiку i тэхнiчных вiдаў спорту;

правядзенне спартыўных свят, спаборнiцтваў, алiмпiяд сярод навучэнцаў;

вынiковасць спартыўна-масавай работы, уздзеянне яе на ўмацаванне здароўя навучэнцаў;

выкарыстанне спартыўнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы ў фiзкультурна-масавай рабоце;

стан экскурсiйна-турысцкай i краязнаўчай работы;

работа з фiзiчна аслабленымi навучэнцамi;

д) экалагiчнае выхаванне;

е) працоўнае навучанне i прафарыентацыя навучэнцаў:

удзел навучэнцаў у самаабслугоўваннi, добраўпарадкаваннi прышкольнага ўчастка, мiкрараёна навучальнай установы;

удзел у афармленнi вучэбных кабiнетаў, стварэнне наглядных дапаможнiкаў;

узаемаадносiны навучальнай установы з базавымi прадпрыемствамi; устанаўленне дзелавых сувязей з працоўнымi калектывамi, iх роля ў працоўным навучаннi i выхаваннi навучэнцаў;

стварэнне i эфектыўнасць дзейнасцi працоўных аб'яднанняў навучэнцаў, вучнёўскiх брыгад, аграшкольных аб'яднанняў, працоўных атрадаў, ляснiцтваў, гурткоў "зяленых" i "блакiтных" патрулёў, лагераў працы i адпачынку i г.д.;

арганiзацыя грамадска-карыснай працы навучэнцаў; удзел старшакласнiкаў у вытворчай працы на прадпрыемствах, у калгасах i саўгасах;

правядзенне масавых мерапрыемстваў па працоўным выхаваннi;

змест, арганiзацыя i вынiковасць прафарыентацыйнай работы з навучэнцамi рознага ўзросту;

наяўнасць кабiнета прафарыентацыi i ўзровень яго работы;

ж) пазакласная работа па эстэтычным выхаваннi:

арганiзацыя заняткаў вучняў у музычных, мастацкiх, харэаграфiчных i iншых гуртках, тэатральных, лiтаратурных, кiнастудыях, наведванне разнастайных лекторыяў, тэатраў i кiнатэатраў;

наяўнасць i арганiзацыя работы вакальна-iнструментальных ансамбляў, гурткоў мастацкай самадзейнасцi i гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

эстэтычнае выхаванне навучэнцаў пад уплывам навакольнай рэчаiснасцi (эстэтызацыя памяшканняў навучальнай установы, эстэтыка ў арганiзацыi вучэбнага быту, рэжыму дня, арганiзацыi дзейнасцi школьнага калектыву);

з) прававое выхаванне навучэнцаў;

i) пазакласная работа па развiццi тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў:

наяўнасць тэхнiчных клубаў, таварыстваў, гурткоў, секцый; узровень iх дзейнасцi i колькасць прыцягнутых навучэнцаў, у тым лiку i педагагiчна запушчаных старшакласнiкаў; вынiковасць работы;

удзел у розных выставах тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў, спаборнiцтвах аўтааматараў i матацыклiстаў, картынгiстаў, авiя- i дэльтапланерыстаў, радыстаў, суднамадэлiстаў i г.д.;

выкарыстанне матэрыяльна-тэхнiчнай i метадычнай базы станцый юных тэхнiкаў, натуралiстаў, тэхнiчных цэнтраў прадпрыемстваў i iншых устаноў для тэхнiчнай i даследчай дзейнасцi навучэнцаў.

5. Арганiзацыя работы класных кiраўнiкоў:

а) наяўнасць планаў выхаваўчай работы з класам;

б) работа з настаўнiкамi, якiя працуюць у дадзеным класе;

в) работа з бацькамi, грамадскасцю;

г) дыягностыка i стварэнне iндывiдуальных цi мэтавых праграм выхавання;

д) здароўе навучэнцаў, санiтарна-гiгiенiчнае выхаванне, навыкi першай медыцынскай дапамогi i паводзiн у экстрэмальных умовах.

6. Арганiзацыя i стан маладзёжна-грамадскага руху ў навучальнай установе:

а) наяўнасць дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў (пiянеры, скаўты, скарынiчы i г.д.), ахоп вучняў гэтымi аб'яднаннямi;

б) змест работы дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў, праграмы iх дзейнасцi;

в) роля дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў у выхаваннi дзяцей i падлеткаў;

г) традыцыi аб'яднанняў, даручэннi, iх выкананне;

д) узаемадзеянне педагагiчнага калектыву i вучнёўскiх аб'яднанняў; педагагiчнае кiраўнiцтва дзейнасцю дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў;

е) формы прапаганды работы дзiцяча-юнацкiх грамадскiх аб'яднанняў;

ж) аказанне дапамогi дзiцяча-юнацкiм грамадскiм аб'яднанням у павышэннi iх ролi ў жыццi калектыву школы.

7. Знешнiя сувязi школьнага калектыву ў арганiзацыi пазаўрочнага часу навучэнцаў. Выкарыстанне навучальнай установай магчымасцей сацыяльнага наваколля:

а) удзел грамадскасцi ў жыццi навучальнай установы;

б) работа з бацькамi;

кансультацыйныя пункты, служба сям'i г.д.;

арганiзацыя прапаганды педагагiчных ведаў;

вынiковасць сувязей з сям'ёй;

прыцягванне бацькоў i грамадскасцi да арганiзацыi пазаўрочнай выхаваўчай работы з навучэнцамi;

в) сувязь з пазашкольнымi ўстановамi, якiя маюць дачыненне да выхавання моладзi;

г) сувязь з камiсiямi па справах непаўналетнiх.

8. Меркаваннi настаўнiкаў, навучэнцаў аб стане выхаваўчай работы ў навучальнай установе (дадаткi 1, 9).

9. Кiраўнiцтва выхаваўчай работай з навучэнцамi ў навучальнай установе:

а) роля педагагiчнага савета i савета навучальнай установы ў вызначэннi зместу i напрамкаў выхаваўчай работы з навучэнцамi;

б) работа дырэктара навучальнай установы па кiраўнiцтву выхаваўчай работай;

в) месца i роля намеснiка дырэктара па выхаваўчай рабоце i класных кiраўнiкоў у кiраўнiцтве выхаваўчай работаў, у арганiзацыi пазаўрочнага часу вучняў;

г) работа старшага важатага ў школе, а таксама з дзецьмi i падлеткамi па месцы iх жыхарства;

д) работа сацыяльнага педагога i псiхолага навучальнай установы.

4.5. Лячэбна-рэабiлiтацыйны працэс (для санаторных, спецыяльных агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў)

Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы гэтага пытання: справаздача медыцынскага блока па кадрах, загады па навучальнай установе, уваходная карэспандэнцыя, медыцынскiя картачкi навучэнцаў.

1. Устанавiць агульную колькасць медыцынскiх работнiкаў навучальнай установы, колькасць сумяшчальнiкаў, цякучасць медыцынскiх работнiкаў, яе прычыны.

2. Прааналiзаваць правядзенне спецыялiзаванага лячэння, рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, захаванне ў iнтэрнаце санiтарна-гiгiенiчнага i процiэпiдэмiялагiчнага рэжыму.

3. Рэжым i якасць харчавання вучняў, дазiроўка iх фiзiчных i разумовых нагрузак.

4. Правядзенне паглыбленага медыцынскага агляду.

5. Кансультацыi ў iнстытутах, клiнiках, спецыялiзаваных аддзяленнях бальнiц (у залежнасцi ад паказанняў пры правядзеннi лячэбна-прафiлактычнай работы).

6. Метадычная работа з педагогамi, выхавальнiкамi. Педагагiчная мэтазгоднасць i эфектыўнасць выкарыстання настаўнiкамi метадаў, сродкаў i арганiзацыйных форм навучання.

7. Карэкцыйная накiраванасць працэсу навучання i выхавання. Узровень правядзення спецыяльных заняткаў па развiццi зрокавага, слыхавога, датыкальнага (адчувальнага) успрымання мовы. Сацыяльна-бытавая арыентацыя лячэбнай фiзкультуры, рытмiкi, лагапедыi.

4.6. Падвядзенне вынiкаў атэстацыi i акрэдытацыi, складанне вынiковых дакументаў

1. Заключны этап работы над матэрыяламi атэстацыi i акрэдытацыi - складанне (напiсанне) заключэння па кожным накiрунку работы навучальнай установы, вынiковага дакумента, фармулёўка высноў i прапаноў:

а) заключэнне па вынiках атэстацыi i акрэдытацыi павiнна ўтрымлiваць глыбокi аналiз стану спраў у праверанай навучальнай установе, напiсана лаканiчна ў стылi справавога дакумента;

б) статыстычныя матэрыялы, таблiцы, дыяграмы, матэрыялы тэстыравання, анкетавання i кантрольных работ, у якiх аналiзуюцца асобныя пытаннi работы навучальнай установы, могуць афармляцца ў якасцi дадатку да агульнай даведкi;

в) немэтазгодна перагружаць дакумент неiстотнымi, другараднымi дэталямi;

г) кожная выснова, прапанова, якая ўтрымлiваецца ў пастанове, даведцы i заключэннi, павiнны быць грунтоўна аргументаваны адпаведным аналiзам наяўных i тыповых фактаў.

2. Вынiкi атэстацыi навучальнай установы могуць падводзiцца на метадычным (педагагiчным) савеце, савеце навучальнай установы, пасяджэннi раённага (гарадскога) савета па адукацыi, пасяджэннi выканкама раённага (гарадскога) Савета дэпутатаў, дзе аналiзуецца фактычны стан спраў у атэстуемай навучальнай установе, даецца адпаведная ацэнка, робяцца высновы i ўносiцца прапанова Дзяржiнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi аб прыняццi канчатковага рашэння па вынiках атэстацыi i выдачы адпаведнага пасведчання.

Пры вынясеннi заключэння па вынiках атэстацыi навучальнай установы можа быць выкарыстаны дыферэнцыраваны падыход. Заключэнне "неатэставана" выносiцца ў выпадках, калi навучальная ўстанова незадавальняюча выконвае ўскладзеныя на яе абавязкi, г.зн. выяўлены нiзкi ўзровень ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў, неадпаведны патрабаванням узровень навучальна-выхаваўчага працэсу, сiстэматычнае невыкананне праграм, вучэбных планаў, немагчымасць забяспечыць навучальна-выхаваўчы працэс з-за адсутнасцi хаця б мiнiмальна патрэбнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы, неадпаведны кiруюча-выкладчыцкi састаў i г.д. У гэтым выпадку праект пастановы аб атэстацыi рэкамендуецца разгледзець i зацвердзiць на пасяджэннi адпаведнага рай(гар)выканкама Савета дэпутатаў з унясеннем адпаведных прапаноў: лiквiдацыя навучальнай установы (у выпадку, калi лiквiдацыя навучальнай установы не з'яўляецца магчымай, напрыклад, адна школа ў населеным пункце або школа абслугоўвае вялiкi вясковы раён - яе парапрафiлiраванне цi змена статусу - сярэдняя пераводзiцца на статус базавай), а навучальная ўстанова новага тыпу пазбаўляецца гэтага статусу i ператвараецца ў звычайную агульнаадукацыйную i г.д., як правiла, у гэтым выпадку змяняецца кiраўнiцтва ўстановы, абнаўляецца i ўмацоўваецца састаў педагагiчных кадраў (згодна з п. 2 арт. 33 i арт. 35 КЗаП Рэспублiкi Беларусь). Акрамя гэтага, пры неатэстацыi навучальнай установы могуць быць зроблены i iншыя захады з боку рай(гар)выканкамаў: умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, фiнансавае забеспячэнне i г.д. Усе дзеяннi ў напрамку выпраўлення ўзнiкшага становiшча афармляюцца рашэннем рай(гар)выканкама з вызначэннем канкрэтных тэрмiнаў рэалiзацыi зацверджаных мерапрыемстваў.

Навучальная ўстанова прызнаецца "прайшоўшай першасную атэстацыю" у выпадку, калi ў цэлым выконваюцца патрабаваннi да навучальнай установы гэтага тыпу, але не больш чым па двух асноўных аспектах яе дзейнасцi ёсць сур'ёзныя недахопы. У гэтым выпадку вызначаецца тэрмiн паўторнай атэстацыi праз 1 - 2 гады i прапаноўваюцца канкрэтныя меры па лiквiдацыi выяўленых недахопаў.

"Навучальная ўстанова атэставана" - азначае, што яна працуе на адпаведным узроўнi i выконвае асноўныя патрабаваннi да навучальнай установы гэтага тыпу.

"Навучальная ўстанова атэставана i заслугоўвае заахвочвання" - азначае, што яна працуе на высокiм узроўнi, вынiкi яе дзейнасцi значна перавышаюць сярэднiя паказчыкi ўстаноў такога тыпу. У гэтым выпадку у выканкам адпаведнага Савета дэпутатаў уносiцца прапанова аб маральным i матэрыяльным заахвочваннi, дыферэнцыраванай аплаце працы супрацоўнiкаў установы, якiя паказалi ў ходзе атэстацыi высокiя вынiкi работы. Некаторыя з кiраўнiкоў i выкладчыкаў гэтай установы могуць быць прадстаўлены да ведамасных узнагарод Мiнiстэрства адукацыi, дзяржаўных узнагарод i ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь.

У абодвух апошнiх выпадках навучальнай установе даецца права працаваць на самакантролi да чарговай атэстацыi, калi не адбудуцца нейкiя надзвычайныя выпадкi: змена кiраўнiцтва, значнае абнаўленне выкладчыцкага саставу, змена статусу навучальнай установы i г.д.

Пры напiсаннi даведкi, заключэння i пастановы ўключаць факты, грунтоўна абаснаваныя адпаведным аналiзам. Няма неабходнасцi даваць падрабязныя тлумачэннi па кожным пункце праграмы. Гэта робiцца толькi ў выпадках, калi па тым цi iншым пытаннi ёсць сур'ёзныя недахопы цi, наадварот, вiдавочныя дасягненнi. У астатнiх выпадках робiцца толькi заключэнне аб выкананнi таго цi iншага пункта праграмы адпаведна патрабаванням. Таксама не ўключаюцца ў вынiковыя дакументы пытаннi праграмы, падстава для вывучэння якiх адсутнiчае па аб'ектыўных прычынах i неабавязкова цi наогул не прадугледжана для паўнацэннай работы навучальнай установы (напрыклад, iнтэрнат, кацельня, аўтатранспарт i г.д.) адпаведнымi нарматыўнымi цi дзяржаўнымi дакументамi (вучэбнымi планамi i праграмамi, рашэннямi органаў улады розных узроўняў i г.д.).

3. Аб вынiках атэстацыi навучальнай установы iнфармуецца адпаведны выканкам Савета дэпутатаў. Вынiкi атэстацыi даводзяцца да ўсiх навучальных устаноў раёна, горада.

Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па правядзенню атэстацыi i акрэдытацыi ўсiх тыпаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанай загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 227 (рэгiстрацыйны N 553/12 ад 26 верасня 1994 г.).

Дадатак 1

АНКЕТА

ДЛЯ НАСТАЎНIКАЎ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

----+---------------------------------------------+----------------¬
¦NN ¦              Пытанне                        ¦   Адказы       ¦
¦   ¦                                             +---+--------+---¦
¦   ¦                                             ¦так¦часткова¦не ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦1  ¦                 2                           ¦ 3 ¦    4   ¦ 5 ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ Цi задаволены Вы                            ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦1. ¦ Намаганнямi калектыву па ўдасканаленню      ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ дзейнасцi навучальнай установы              ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦2. ¦ Згуртаванасцю калектыву                     ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦3. ¦            Адносiны да падначаленых з боку  ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - дырэктара                                 ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦

¦4. ¦      Клопатамi аб супрацоўнiках гiмназii з боку              ¦
¦   +---------------------------------------------+---T--------+---+

¦   ¦ - прафсаюзнай арганiзацыi                   ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦5. ¦ Умовамi для работы настаўнiкаў              ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦6. ¦ Псiхалагiчным клiматам у калектыве          ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦7. ¦ Кантролем за работай настаўнiкаў i працоўнай дысцыплiнай     ¦
¦   ¦                 супрацоўнiкаў з боку                         ¦
¦   +---------------------------------------------+---T--------+---+
¦   ¦ - дырэктара                                 ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦8. ¦ Iнфармаванасцю калектыву аб справах         ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ Аказаннем метадычнай дапамогi з боку        ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - дырэктара                                 ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - намеснiка дырэктара                       ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦9. ¦ - рэспублiканскiх устаноў адукацыi          ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - абласнога ўпраўлення адукацыi             ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - гарадскога аддзела адукацыi               ¦   ¦        ¦   ¦
¦   +---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦ - раённага аддзела адукацыi                 ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦10 ¦ Калектывам навучэнцаў (класаў), дзе працуеце¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦11 ¦ Аснашчанасцю кабiнетаў (лабараторый) па     ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ выкладаемаму прадмету                       ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦12 ¦ Рэжымам работы, раскладам заняткаў          ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦13 ¦ Аб'ёмам педагагiчнай нагрузкi               ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦14 ¦ Метадычным забеспячэннем                    ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦15 ¦ Узроўнем падрыхтоўкi навучэнцаў па          ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ выкладаемаму Вамi прадмету                  ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦16 ¦ Iснуючай  сiстэмай павышэння квалiфiкацыi   ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦   ¦            Цi лiчыце Вы, што                ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦17 ¦ У рабоце Вашай установы, педагагiчнага      ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ калектыву на справе захоўваецца прынцып     ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ галоснасцi i дэмакратыi                     ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦18 ¦ Размеркаванне педагагiчнай нагрузкi         ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ праводзiцца аб'ектыўна                      ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦19 ¦ Добра iнфармаваны аб сучасным стане,        ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ праблемах адукацыi                          ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦20 ¦ Кiраўнiцтва навучальнай установы аб'ектыўна ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ ацэньвае Вашу работу                        ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦21 ¦ Навучальная ўстанова рыхтуе добра выхаваную ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ i адукаваную моладзь                        ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦22 ¦ Цi знаёмы вы з прыкладным Палажэннем аб     ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ лiцэi i з патрабаваннямi да такой           ¦   ¦        ¦   ¦
¦   ¦ навучальнай установы?                       ¦   ¦        ¦   ¦
+---+---------------------------------------------+---+--------+---+
¦23 ¦ Што ў жыццi вашай навучальнай установы з'явiлася             ¦
¦   ¦ новага, заслугоўваючага ўвагi?                               ¦
¦   ¦_____________________________________________________________ ¦

¦---+---------------------------------------------------------------

Дзякуем за адказы!

Дадатак 2

                               АНКЕТА
                   "Кiраўнiк навучальнай установы"

     Пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку _________________________
____________________________________________________________________
     1.  Якiя задачы, на Вашу думку,  навучальная  ўстанова  вырашае
найбольш  паспяхова? _______________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     2. Якiя недахопы Вы бачыце ў рабоце Вашай навучальнай установы?
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     3.   Якiя  шляхi  ўдасканалення   дзейнасцi  Вашай  навучальнай
установы Вы бачыце?  _______________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     4. Якiя этапы дзейнасцi Вашай навучальнай установы Вы плануеце?
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     5.  З якiм эталонам Вы параўноўваеце  вынiкi,  дасягнутыя Вашай
установай?  ________________________________________________________
____________________________________________________________________
     6. Па якiх паказчыках  Вы  будзеце  меркаваць,  што  работа  па
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Вашай навучальнай установе
мае    станоўчы    вынiк?     ______________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     7. Якую дапамогу Вы хацелi б атрымаць i ад каго? ______________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

Дадатак 3

КIРУЮЧЫ I ВЫКЛАДЧЫЦКI САСТАЎ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

------+--------------------------------------+------------------------------------+--------------------------------+----------------------------+----------------------------¬
¦УСЯГО¦             Па адукацыi              ¦         Па ўзросту (у гадах)       ¦  Па квалiфiкацыйных катэгорыях ¦         Педагагiчны стаж   ¦   Стаж работы ў дадз. НУ   ¦
¦     ¦                                      ¦                                    ¦                                ¦        (агульны у гадах)   ¦                            ¦
¦     +--------+--------+-----------+--------+-----+-----T-----+-----T------+-----+--------+------+------+---------+-----+-----T-----+-----T----+-----+-----T-----+-----T----+
¦     ¦Вышэйшая¦Няпоўная¦ Сярэдняя  ¦Агульная¦Да 25¦Да 35¦Да 45¦Да 55¦Да 60 ¦60 i ¦Вышэйшая¦Першая¦Другая¦   Без   ¦Да 5 ¦Ад 5 ¦Ад 10¦Ад 15¦25 i¦Да 5 ¦Ад 5 ¦Ад 10¦Ад 15¦25  ¦
¦     ¦        ¦вышэйшая¦спецыяльная¦сярэдняя¦гадоў¦гадоў¦гадоў¦гадоў¦гадоў ¦звыш ¦        ¦      ¦      ¦катэгорыi¦гадоў¦да   ¦да   ¦да   ¦звыш¦гадоў¦да   ¦да   ¦да   ¦i   ¦
¦     ¦        ¦        ¦           ¦        ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦     ¦        ¦      ¦      ¦         ¦     ¦10 г.¦15 г.¦25 г.¦    ¦     ¦10 г.¦15 г.¦15 г.¦звыш¦
+-----+--------+--------+-----------+--------+-----+-----+-----+-----+------+-----+--------+------+------+---------+-----+-----+-----+-----+----+-----+-----+-----+-----+----+
¦  1  ¦   2    ¦   3    ¦     4     ¦   5    ¦  6  ¦  7  ¦  8  ¦   9 ¦  10  ¦ 11  ¦   12   ¦  13  ¦  14  ¦   15    ¦ 16  ¦  17 ¦  18 ¦ 19  ¦ 20 ¦ 21  ¦ 22  ¦ 23  ¦ 24  ¦ 25 ¦
+-----+--------+--------+-----------+--------+-----+-----+-----+-----+------+-----+--------+------+------+---------+-----+-----+-----+-----+----+-----+-----+-----+-----+----+
¦     ¦        ¦        ¦           ¦        ¦     ¦     ¦     ¦     ¦      ¦     ¦        ¦      ¦      ¦         ¦     ¦     ¦     ¦     ¦    ¦     ¦     ¦     ¦     ¦    ¦

¦-----+--------+--------+-----------+--------+-----+-----+-----+-----+------+-----+--------+------+------+---------+-----+-----+-----+-----+----+-----+-----+-----+-----+-----

Дадатак 4

КIРУЮЧЫ САСТАЎ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

---+----------+------+--------------+------+-------------------+---------------+----------+-------------+---------------¬
¦N ¦Прозвiшча,¦Пасада¦Спецыяльнасць ¦Узрост¦ Педагагiчны стаж  ¦Квалiфiкацыйная¦Выкладаемы¦Год павышэння¦Год прызначэння¦
¦  ¦iмя, iмя  ¦      ¦(квалiфiкацыя)¦      +-------+-----------+   катэгорыя   ¦ прадмет  ¦    i вiд    ¦   на пасаду   ¦
¦  ¦па бацьку ¦      ¦              ¦      ¦агульны¦у дадзенай ¦               ¦          ¦квалiфiкацыi ¦               ¦
¦  ¦          ¦      ¦              ¦      ¦       ¦навучальнай¦               ¦          ¦             ¦               ¦
¦  ¦          ¦      ¦              ¦      ¦       ¦установы   ¦               ¦          ¦             ¦               ¦
+--+----------+------+--------------+------+-------+-----------+---------------+----------+-------------+---------------+
¦1 ¦    2     ¦  3   ¦      4       ¦  5   ¦   6   ¦    7      ¦       8       ¦    9     ¦     10      ¦      11       ¦
+--+----------+------+--------------+------+-------+-----------+---------------+----------+-------------+---------------+
¦  ¦          ¦      ¦              ¦      ¦       ¦           ¦               ¦          ¦             ¦               ¦
+--+----------+------+--------------+------+-------+-----------+---------------+----------+-------------+---------------+
¦  ¦          ¦      ¦              ¦      ¦       ¦           ¦               ¦          ¦             ¦               ¦
+--+----------+------+--------------+------+-------+-----------+---------------+----------+-------------+---------------+

Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |

< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList