Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2326
У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997 г. N 4 i зарэгiстраваным у Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 12.04.1997 N 1772/12, ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi:
- дашкольных устаноў;
- агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
- прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
- сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
- вышэйшых навучальных устаноў.
2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi (Канановiч У.Я.) прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам, другiм рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, аддзелам адукацыi рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.
4. Iнструкцыi i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 г. N 227, лiчыць страцiўшымi сiлу (рэгiстрацыйны N 549/12, 551/12, 553/12, 552/12, 554/12 ад 26 верасня 1994 г.).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 7 мая 1997 г. N 1859/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2327
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 красавiка 1997 г. N 211
IНСТРУКЦЫЯ
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ДАШКОЛЬНЫХ
УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дадзеная iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў распрацавана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь;
1.2. Яна вызначае адзiныя метадычныя падыходы да правядзення атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў;
1.3. Атэстацыя дашкольных устаноў новага тыпу i iх акрэдытацыя праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў, а астатнiх - органамi кiравання, у падпарадкаваннi якiх яны знаходзяцца i пад арганiзацыйна-метадычным кiраўнiцтвам Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў;
1.4. На перыяд атэстацыi i акрэдытацыi органамi кiравання ствараецца камiсiя на чале са старшынёй i яго намеснiкам, у склад якой уключаюцца: спецыялiсты ў галiне дашкольнай педагогiкi (работнiкi метадычных кабiнетаў, цэнтраў, дашкольных устаноў), псiхолагi, прадстаўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў. Склад камiсii зацвярджаецца загадам адпаведнага органа кiравання;
1.5. Члены камiсii вызваляюцца ад выканання службовых абавязкаў па месцы асноўнай работы па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам з захаваннем заработнай платы;
1.6. Атэстацыя накiравана на ўдасканаленне дзейнасцi дашкольных устаноў, развiццё творчай iнiцыятывы педагогаў, забеспячэнне абароны дзiцяцi ад некампетэнтных педагагiчных уздзеянняў;
1.7. Каардынацыйна-метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй дашкольных устаноў ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў, якая:
- ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю органаў кiравання па правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
- распрацоўвае нарматыўныя i метадычныя дакументы па атэстацыi дашкольных устаноў;
- аказвае метадычную i кансультатыўную дапамогу органам кiравання i атэстацыйным камiсiям;
- абагульняе, улiчвае вынiкi i распаўсюджвае вопыт атэстацыi дашкольных устаноў;
- у неабходных выпадках праводзiць выбарачную праверку дакладнасцi вынiкаў атэстацыi, уключаючы паўторную атэстацыю дашкольных устаноў;
- уносiць прапановы па ўдасканаленнi дашкольнага выхавання ў рэспублiцы.
1.8. Мэтай акрэдытацыi з'яўляецца змена статуса дашкольнай установы, якая праводзiцца на добраахвотнай аснове i за аплату. Для гэтага могуць быць выкарыстаны сродкi прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак, арганiзацый, прыватных асоб.
2. АТЭСТАЦЫЯ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
2.1. Атэстацыя з'яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы дашкольных устаноў;
2.2. Атэстацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы ўсiх тыпаў i вiдаў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Яна праводзiцца на планавай аснове з перыядычнасцю адзiн раз у пяць гадоў або раней па iнiцыятыве органаў кiравання i калектываў дашкольных устаноў;
2.3. Тэрмiн атэстацыi вызначаецца праграмай, тыпам i прафiляванасцю дашкольнай установы, але не павiнен перавышаць 15 каляндарных дзён;
2.4. Кiраўнiцтва работай па правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў ажыццяўляюць органы кiравання, якiя маюць права:
- ажыццяўляць кантроль за ходам атэстацыi дашкольных устаноў;
- прымаць удзел у правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
- аказваць метадычную i кансультатыўную дапамогу атэстацыйным камiсiям;
- абагульняць i распаўсюджваць станоўчы вопыт атэстацыi дашкольных устаноў вобласцi, горада;
2.5. Атэстацыя дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў два этапы:
1 этап - падрыхтоўка кiраўнiцтвам справаздачы аб дзейнасцi дашкольнай установы на аснове самааналiзу, якi ўключае:
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i дзецьми;
- бяспечнасць, здароўе, харчаванне;
- стварэнне ўмоў для развiцця асобы дзiцяцi;
- выкарыстанне ў рабоце з выхаванцамi розных варыянтаў праграм, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
- кадравае забеспячэнне, рост прафесiянальнага майстэрства педагогаў;
- адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы сучасным патрабаванням;
- кантроль i кiраўнiцтва дашкольнай установай;
2 этап - работа атэстацыйнай камiсii.
2.6. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
- выкананне заканадаўчых i нарматыўных актаў;
- прафесiянальны ўзровень калектыву супрацоўнiкаў;
- разнастайнасць аказваемых насельнiцтву адукацыйных паслуг;
- адпаведнасць якасцi выхаваўча-адукацыйнага працэсу дзяржаўным патрабаванням;
- псiхалагiчны клiмат у дашкольнай установе;
Пры гэтым ацэньвае фiзiчнае развiццё дзяцей, ахову псiхiчнага здароўя, iх псiхалагiчную абароненасць, iнтэлектуальнае развiццё згодна з узроставымi асаблiвасцямi i iндывiдуальнымi схiльнасцямi i здольнасцямi;
2.7. Атэстацыйная камiсiя робiць комплекснае заключенне аб дзейнасцi дашкольнай установы i выносiць адну з наступных ацэнак:
- Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у выхаваннi дашкольнiкаў;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставанай, калi яна адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў яе рабоце выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў тэрмiн, устаноўлены Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца неатэставанай, калi арганiзацыя i стан выхаваўча-адукацыйнага працэсу знаходзiцца на нiзкiм узроўнi i не адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;
2.8. Заключэнне i прапановы атэстацыйнай камiсii накiроўваюцца Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i разглядаюцца ёю ў месячны тэрмiн. Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай установы Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову аб яе атэстацыi i выдае адпаведнае пасведчанне.
2.9. Неатэставаная дашкольная ўстанова падлягае пераатэстацыi праз 1 год. Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай установы атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы ў орган кiравання па змене кiраўнiцтва або супрацоўнiкаў гэтай дашкольнай установы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
2.10. Калi дашкольная ўстанова не згодна з ацэнкай атэстацыйнай камiсii, яна мае права ў двухтыднёвы тэрмiн падаць у Дзяржiнспекцыю навучальных устаноў заяву аб яе пераглядзе.
Пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў можа быць абскарджана на працягу аднаго месяца ў Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ
3.1. Акрэдытацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы, якiя жадаюць змянiць свой статус незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.
3.2. Для правядзення акрэдытацыi дашкольнай установы неабходна прадставiць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву, акт самаацэнкi i праект дагавора на аплату затрат, звязаных з правядзеннем акрэдытацыi.
3.3. Камiсiя па акрэдытацыi ствараецца i зацвярджаецца загадам Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў.
3.4. Камiсiя разглядае прадстаўленыя дакументы i прымае рашэнне аб акрэдытацыi дашкольнай установы. Калi камiсii па акрэдытацыi патрабуецца ўдакладненне некаторых пазiцый, адзначаных у акце самаацэнкi, яна працуе непасрэдна ў дашкольнай установе не больш аднаго тыдня.
3.5. Па вынiках акрэдытацыi дашкольнай установы Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову, якая зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3.6. У выпадку станоўчага рашэння дашкольнай установе Мiнiстэрствам адукацыi i навукi выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору.
3.7. Дашкольная ўстанова можа быць пазбаўлена дзяржаўнай акрэдытацыi па вынiках чарговай або нечарговай атэстацыi.
Падставай для нечарговай атэстацыi з'яўляецца рашэнне агульнага сходу бацькоў дзяцей, якiя наведваюць дадзеную дашкольную ўстанову. Рашэнне прымаецца дзвюма трэцямi галасоў ад агульнай колькасцi бацькоў i накiроўваецца ў адпаведныя органы кiравання. Пастанова аб пазбаўленнi дашкольнай установы дзяржаўнай акрэдытацыi прымаецца ў месячны тэрмiн Дзяржаўнай iнспекцыяй на аснове вынiкаў паўторнай атэстацыi дашкольнай установы.
3.8. Паўторная акрэдытацыя ажыццяўляецца ў тым жа парадку, як i першасная.
4. АТЭСТАЦЫЯ I АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ ЗМЕШАНАГА
ТЫПУ
4.1. Атэстацыя навучальнай установы, якая ўключае ў сябе ступенi дашкольнай i школьнай адукацыi ажыццяўляецца наступным чынам: дашкольнае падраздзяленне атэстуецца адпаведна з дзяржаўнымi патрабаваннямi аб дашкольнай адукацыi:
школьнае падраздзяленне - адпаведна з патрабаваннямi дзяржаўнага агульнаадукацыйнага стандарту.
4.2. Вынiковыя дакументы, загады i пастановы аб дзейнасцi навучальнай установы адпаведна састаўляюцца i прымаюцца ў цэлым па навучальнай установе.
5. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
5.1. Найменне дакументаў, якiя прадстаўляе дашкольная ўстанова атэстацыйнай камiсii:
- пашпарт, статут, бацькоўскi дагавор, статыстычную справаздачу ф-35-к, кнiгi загадаў, асобныя справы супрацоўнiкаў, працоўныя кнiжкi, пуцёўкi на дзяцей;
- дакументацыю па ахове працы i тэхнiцы бяспекi;
- пратаколы пасяджэнняў агульнага сходу работнiкаў дашкольнай установы i бацькоў, савета дашкольнай установы;
- пратаколы педагагiчнага савета, пратаколы дыягнастычнага абследавання дзяцей;
- планы: гадавы; каляндарныя планы педагагiчных работнiкаў; перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi;
- пратаколы: семiнараў, семiнараў-практыкумаў, групавых нарад, праглядаў педагагiчных мерапрыемстваў;
- таблiца аналiзу якаснага саставу педагагiчных кадраў; дыягнастычныя анкеты выхавальнiкаў, тэсты, анкеты, дзённiкi назiранняў;
- сшытак кантролю; гадавы каштарыс выдаткаў; кнiгi сумарнага ўлiку; медыцынскiя карты дзяцей Ф-026У;
- журналы: здароўя; рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў ф-060У; амбулаторны; па спiсаннi спiрту i медпрэпаратаў; бракеражны; па кантролi за добраякаснасцю скорапсавальных прадуктаў. Заяўкi на прадукты харчавання, накапляльная ведамасць, перспектыўнае меню, меню-раскладка, тэхналагiчныя карты, картатэка страў, у тым лiку дыетхарчавання;
- сшыткi: кантролю за харчаваннем, улiку наведвання дзяцей;
- даведкi або акты: праверкi санiтарна-эпiдэмiлагiчнай станцыi; зняцця натуральных рэшткаў харчавання; праверкi дашкольнай установы;
- карты нервова-псiхiчнага развiцця дзяцей ранняга ўзросту; моўныя карты.
5.2. Вывучаемыя пытаннi.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
- адпаведнасць статута дашкольнай установы яе тыпу i вiду, адлюстраванне ў iм нормаў i правiлаў жыцця калектыву, правоў i абавязкаў членаў калектыву згодна з заканадаўствам, яго рэгiстрацыю органам кiравання па падначаленасцi;
- адлюстраванне прававых адносiн памiж дашкольнай установай i бацькамi;
- актуальнасць пытанняў, абмяркоўваемых на пасяджэннях агульнага сходу супрацоўнiкаў дашкольнай установы i бацькоў, як вышэйшага органа кiравання дашкольнай установы;
- выкананне кiраўнiком патрабаванняў да вядзення кнiгi загадаў; своечасовае афармленне загадаў аб прыёме, пераводзе i звальненнi работнiкаў, згодна з заканадаўствам; наяўнасць працоўных кнiжак, парадак афармлення, адпаведнасць з табелем улiку працоўнага часу;
- наяўнасць дзяцей у дашкольнай установе адпаведна пуцёўкам або заявам бацькоў i спiсачнаму саставу;
5.3. Арганiзацыя работы па ахове працы i тэхнiцы бяспекi.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
адпаведнасць санiтарным правiлам уладкавання, правiлам пажарнай бяспекi;
супрацьпажарнае становiшча, наяўнасць спецыяльнага iнвентару: наяўнасць плана эвакуацыi дзяцей i абслуговага персаналу дашкольнай установы на выпадак узнiкнення пажару, плана работы камiсii па ахове працы i акты праверак;
наяўнасць загадаў па дашкольнай установе аб прызначэннi адказных за арганiзацыю работы па ахове працы, тэхнiцы бяспекi, вытворчай санiтарыi, пажарнай бяспецы, за станам электрагаспадаркi;
наяўнасць у дашкольнай установе iнструкцый па ахове працы i тэхнiцы бяспекi для кожнай катэгорыi працуючых з улiкам канкрэтных умоў працы, iх выкананне;
выкананне патрабаванняў да вядзення журналаў рэгiстрацыi iнструктажу;
своечасовае азнаямленне супрацоўнiкаў з "Iнструкцыяй па арганiзацыi аховы жыцця i здароўя дзяцей у дашкольнай установе i дзiцячых пляцоўках";
АДЗНАЧЫЦЬ:
устраненне траўманебяспечных сiтуацый, звязаных з нядобраўпарадкаванасцю навакольнага асяроддзя;
сiстэматычнасць навучання дзяцей асновам прафiлактыкi траўматызму (правiлам карыстання электрапрыборамi, паводзiн на вулiцы, пажарнай бяспекi, выканання працоўных дзеянняў i спартыўных практыкаванняў).
5.4. Стан матэрыяльнай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi дашкольнай установы.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
- удзел мясцовых органаў упраўлення, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак i iншых арганiзацый, прыватных асоб у развiццi матэрыяльнай базы дашкольнай установы;
- тэхнiчны стан будынка, патрэбу ў рамонце;
- наяўнасць неабходнага абсталявання i пабудоў на ўчастках, пляцоўках: па вывучэнню правiлаў дарожнага руху, спартыўных, iх спраўнасць;
- аснашчанасць кабiнетаў, студый, музычнай i спартыўнай залы, медыцынскiх блокаў i iншых памяшканняў;
- адзначыць аснашчанасць спецыяльным абсталяваннем, у тым лiку аўтаматызаваным: тэхнiчнымi сродкамi навучання, вылiчальнай, кiно- i вiдэатэхнiкай; вучэбнай мэбляй, медыцынскiм абсталяваннем;
- навукова-метадычнае забеспячэнне.
Устанавiць адпаведнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы дашкольнай установы сучасным патрабаванням.
5.5. Здароўе, харчаванне.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
- наяўнасць медыцынскiх кадраў;
- стан захворванняў дзяцей у дашкольнай установе;
- работу медыцынскага персаналу па прафiлактыцы захворанняў i правядзенне санiтарна-асветнiцкай работы сярод супрацоўнiкаў i бацькоў;
- арганiзацыю супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў;
- кантроль за санiтарна-гiгiенiчнымi ўмовамi (графiкi ўборкi, праветрывання i кварцавання, змены бялiзны, правiлы мыцця посуду i цацак), арганiзацыяй рэжыму дня, харчавання, фiзiчным выхаваннем дзяцей (фiзiчным развiццём, фiзiчнай нагрузкай, рухальнай актыўнасцю на працягу дня), арганiзацыяй работы з дыспансернымi дзецьмi, гiгiенiчным выхаваннем дзяцей; арганiзацыю аздараўленчых мерапрыемстваў (загартоўвання, фiзiятэрапеўтычных працэдур, немедыкаментознага лячэння, прафiлактыкi парушэнняў асанкi, стаматалагiчных захворванняў); работу па папярэджванню зрокавых парушэнняў;
- своечасовае правядзенне антрапаметрычных вымярэнняў, наяўнасць схемы рассадкi, адпаведнасць мэблi росту дзяцей;
- забеспячэнне памяшканняў харчаблока спраўным абсталяваннем i яго адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням;
- санiтарны стан памяшканняў;
- правiльнасць захоўвання i рэалiзацыi прадуктаў харчавання згодна з тэрмiнам;
- адпаведнасць выхаду ежы нарматыўным патрабаванням;
- забеспячэнне прадуктамi харчавання дашкольнай установы, iх якасць i асартымент;
- выкананне тэхналогii прыгатавання страў;
- адпаведнасць правiлам кулiнарнай апрацоўкi;
- выкананне натуральных нормаў;
- якасць, разнастайнасць страў;
- арганiзацыю дыетычнага харчавання (улiк дзяцей, якiм патрэбна карэкцыя харчавання, меню, выкананне тэхналогii прыгатавання дыетычных страў).
5.6. Псiхалагiчны клiмат дашкольнай установы.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i кiраўнiком, памiж супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i дзецьмi.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
маральна-псiхалагiчнае становiшча ў дашкольнай установе, узровень выхаванасцi дзяцей i супрацоўнiкаў.
ВЫВУЧЫЦЬ:
стыль зносiн кiраўнiка дашкольнай установы з супрацоўнiкамi;
стыль зносiн выхавальнiка з дзецьмi;
узроўнi разумення дзяцей выхавальнiкам;
адносiны дашкольнiкаў да асобы выхавальнiка.
5.7. Арганiзацыя работы з бацькамi.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
бацькамi i дзецьмi;
улiк сацыяльных чаканняў бацькоў у адносiнах да выхавальнiка дашкольнай установы;
няўнасць ведаў у выхавальнiка аб сацыяльна-псiхалагiчных асаблiвасцях сямей выхаванцаў, выкарыстанне вопыту сямейнага выхавання;
ажыццяўленне дыферэнцыраванага падыходу у арганiзацыi работы з бацькамi, аказанне кансультатыўнай сацыяльна-педагагiчнай дапамогi.
5.8. Развiццё асобы дзiцяцi. узровень фiзiчнага развiцця.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
прычыны захворвання дзяцей на працягу апошнiх 3 гадоў;
якiя створаны ўмовы для фiзiчнага развiцця;
сярэднiя паказчыкi фiзiчнай падрыхтоўкi дашкольнiкаў;
ажыццяўленне фiзкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на працягу дня;
арганiзацыю фiзiчнага выхавання дзяцей з улiкам груп здароўя i iндывiдуальных асаблiвасцей;
удзел у актыўным адпачынку.
ПСIХIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ. (iнтэлектуальнае, асобаснае)
ВЫЗНАЧЫЦЬ авалоданне дзецьмi:
грамадскiм сенсорным вопытам;
сiстэмай сенсорных эталонаў;
сенсорнымi ўменнямi;
ВЫЯВIЦЬ узровень развiцця асноўных вiдаў пачуццёвага ўстрымання:
колераадрознiванне, слыхавы, тактыльны, нюхальны.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
узровень устрымання (хуткасць, дакладнасць, дыферэнцыраванасць, здольнасць суадносiць уласцiвасць прадмета з зададзенымi эталонамi);
узровень памяцi (дакладнасць, трываласць, асэнсаванасць, запамiнанне, уменне правiльна ўсвядомлена абнавiць матэрыял);
ступень сфармiраванасцi наглядна-дзейснага, наглядна-вобразнага, славесна-лагiчнага мыслення;
узровень уяўлення (здольнасць стварыць вобраз на падставе вуснага або ўспрынятага раней вобразнага апiсання, а таксама ўносiць элементы новага ў гульню, прадуктыўныя вiды дзейнасцi);
узровень развiцця мовы (слоўнiкавы запас, граматычна правiльная мова i яе звязнасць, здольнасць адэкватна перадаць думку).
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ фармiраванне асобы дзiцяцi па асноўных напрамках:
дзiцячая творчасць;
актыўныя адносiны да свету;
сацыяльна-каштоўныя маральныя якасцi (далучэнне дзяцей да агульначалавечай i нацыянальнай культуры, засваенне маральных нормаў, якiя адбiваюцца на зносiнах памiж людзьмi ў грамадстве);
матывы дзейнасцi i ўзровень самаацэнкi (фармiраванне грамадска-каштоўных патрэбнасцей i матываў), забеспячэнне паўнацэннага шляху самавыяўлення i самасцвярджэння;
забеспячэнне эмацыянальнага дабрабыту кожнаму выхаванцу (вывучэнне мiжасобасных адносiн).
ВЫЗНАЧЫЦЬ улiк iндывiдуальных асаблiвасцей (псiхафiзiялагiчных магчымасцей, мастацкiх здольнасцей, схiльнасцей, iнтарэсаў i палавых адрозненняў).
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ ажыццяўленне дыягностыкi i карэкцыi развiцця асобы дзiцяцi.
5.9. Арганiзацыя выхаваўча-адукацыйнага працэсу.
ВЫЗНАЧЫЦЬ стварэнне ўмоў для выхаваўча-адукацыйнага працэсу, якiя забяспечваюць розныя накiрункi дзiцячай дзейнасцi;
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
планаванне дзейнасцi дашкольнай установы на дыягнастычнай аснове з улiкам тыпу, магчымасцей матэрыяльна-тэхнiчнай базы, кадравага саставу i яго прафесiйнага ўзроўню, удасканаленне перадавога педагагiчнага вопыту i дасягненняў псiхолага-педагагiчных навук;
пры аналiзе дзейнасцi педагагiчнага савета звярнуць увагу на: удасканаленне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад дашкольнай установай;
як педагагiчны савет садзейнiчае развiццю творчых iнiцыятыў педагогаў, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, сувязi дашкольнай установы з навукова-даследчымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi;
якiя рашэннi прымаюцца, iх уздзеянне на ўдасканаленне выхаваўча-адукацыйнай работы з дзецьмi, рост прафесiйнага майстэрства педагогаў;
планы выхаваўча-адукацыйнага працэсу з улiкам здароўя, iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей на аснове дыягностыкi развiцця кожнага выхаванца;
якасць ведаў, уменняў дзяцей, выяўленых у ходзе прагледжаных заняткаў, рэжымных момантаў, назiранняў i гутарак;
вынiкi прадуктыўнай дзiцячай дзейнасцi;
ажыццяўленне работы па далучэннi дзяцей да беларускай мовы i культуры, традыцый беларускага народа, культуры iншых народаў;
разнастайнасць адукацыйных паслуг, накiраваных на iндывiдуальнае развiццё дзiцяцi з улiкам бацькоў.
5.10. Рост прафесiянальнага майстэрства.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
расстаноўку педагагiчных кадраў з улiкам iх прафесiянальнага майстэрства i псiхалагiчнай сумяшчальнасцi;
адпаведнасць планавання работы з кадрамi згодна з вынiкамi дыягнастычнага анкетавання;
адпаведнасць курсавой перападрыхтоўкi кадраў;
сучасныя вiды i формы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў, якiя выкарыстоўваюцца ў дашкольнай установе;
што ўкаранёна ў практыку i як гэта адбiлася на павышэннi ўзроўню педагагiчнага працэсу;
арганiзацыя работы з маладымi спецыялiстамi;
выкананне патрабавання Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь;
адпаведнасць прысвоенай катэгорыi вынiкам дзейнасцi педагога i квалiфiкацыйным характарыстыкам;
ВЫСВЕТЛIЦЬ, як павышаецца ўзровень прафесiйнага майстэрства шляхам самаадукацыi.
Выяўленне, вывучэнне, абагульненне, формы распаўсюджвання перадавога педагагiчнага вопыту педагогаў дашкольнай ўстановы, раёна, вобласцi, рэспублiкi ў практыку работы.
5.11. Кантроль i кiраўнiцтва.
УСТАНАВIЦЬ: наяўнасць i змест графiкаў кантролю, як у iх прадугледжваюцца ўсе вiды i формы кантролю за дзейнасцю педагогаў i iншых катэгорый супрацоўнiкаў.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
адпаведнасць кантролю гадаваому плану, агульнадзяржаўным патрабаванням, загадам органаў кiравання;
сiстэму кантролю па ўсiх напрамках выхаваўча-адукацыйнага працэсу;
спалучэнне кантролю i аказанне дапамогi;
выяўленне вопыту работы супрацоўнiкаў дашкольнай установы;
мерапрыемствы, якiя накiраваны на паляпшэнне работы супрацоўнiкаў дашкольнай установы.
ВЫЯВIЦЬ:
стыль кiраўнiцтва дашкольнай установай на падставе назiранняў, гутарак i анкетавання супрацоўнiкаў;
комплексны аналiз дасягненняў i недахопаў выхаваўча-адукацыйнай работы педагагiчнага калектыву;
вызначэнне месца i ролi кожнага супрацоўнiка ў рэалiзацыi мэты i задач выхавання;
удзел старшага выхавальнiка, старшай медыцынскай сястры, загадчыка гаспадаркi ў кiраваннi дашкольнай установай;
дзейнасць кiраўнiцтва паводле вынiкаў усебаковага аналiзу работы калектыву, па стварэннi спрыяльнага мiкраклiмату ў iм, актывiзацыi творчасцi педагогаў.
Устанавiць перыядычнасць вывучэння стану дзейнасцi дашкольнай установы органамi кiравання, выкананне дашкольнай установай прапаноў.
Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджаную загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 227 (рэгiстрацыйны N 554/12 ад 26 верасня 1994 г.).
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 7 мая 1997 г. N 1861/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2328
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 красавiка 1997 г. N 211
IНСТРУКЦЫЯ
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI УСIХ ТЫПАЎ
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дадзеная iнструкцыя i Метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных устаноў усiх тыпаў састаўлены ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь i зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 09.01.97 г. N 4.
1.2. Яна вызначае адзiныя метадычныя падыходы да правядзення атэстацыi i акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных устаноў усiх тыпаў.
1.3. Атэстацыя гiмназiй i лiцэяў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi; атэстацыя агульнаадукацыйных школ, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ - Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў цi пад яе метадычным кiраўнiцтвам органамi кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца гэтыя навучальныя ўстановы.
1.4. Акрэдытацыя агульнаадукацыйных навучальных устаноў усiх тыпаў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.
1.5. Для правядзення атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў утвараюцца камiсii на чале са старшынёй i яго намеснiкамi, у склад якiх уключаюцца найбольш квалiфiкаваныя кiраўнiкi школ, настаўнiкi, выхавальнiкi, работнiкi вучэбна-метадычных органаў i сiстэмы павышэння квалiфiкацыi, раённых (гарадскiх) аддзелаў i абласных ўпраўленняў адукацыi, выкладчыкi ВНУ i ССНУ <*>, прадстаўнiкi навуковых i грамадскiх арганiзацый.
-------------------------------
<*> Вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
1.6. Члены атэстацыйнай i акрэдытацыйнай камiсii на час удзелу ў атэстацыi i акрэдытацыi па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы з захаваннем заработнай платы ў адпаведнасцi з Палажэннем аб экспертах, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi.
1.7. Парадак апеляцый па атэстацыi i акрэдытацыi выкладзены ў п.п. 2.12. i 3.8. Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
2. АТЭСТАЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
2.1. Атэстацыя агульнаадукацыйных навучальных устаноў праводзiцца ў мэтах ажыццяўлення дзейснага кантролю за рэалiзацыяй прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне агульнай сярэдняй адукацыi, вызначэння эфектыўнасцi работы навучальнай установы на падставе ацэнкi адпаведнасцi вынiкаў яе дзейнасцi патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў, заканадаўчых i нарматыўных актаў, садзейнiчання ўдасканаленню дзейнасцi навучальных устаноў, развiццю творчай iнiцыятывы педагагiчных калектываў, павышэнню iх адказнасцi за вынiкi сваёй работы, а таксама забеспячэння сiстэмы кiравання адукацыяй адпаведнай iнфармацыяй аб стане i тэндэнцыях развiцця адукацыi i выпрацоўцы на гэтай аснове неабходных кiраўнiцкiх рашэнняў.
2.2. Атэстацыi падлягаюць адзiн раз у 5 гадоў усе тыпы i вiды дзеючых у рэспублiцы агульнаадукацыйных навучальных устаноў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi па распрацаваных органамi кiравання планах-графiках, узгодненых з Дзяржiнспекцыяй навучальных устаноў.
2.3. У прамежку памiж планавымi атэстацыямi навучальныя ўстановы ў мэтах ацэнкi вынiкаў сваёй дзейнасцi або маючага адбыцца змянення статусу праводзiць самаатэстацыю з выкарыстаннем фондаў кантрольных заданняў, тэстаў i метадычных матэрыялаў, рэкамендаваных Дзяржiнспекцыяй, а таксама распрацаваных самастойна.
2.4. Каардынацыйна-метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй агульнаадукацыйных школ, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ, якое ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў, уключае ў сябе:
- кантроль за дзейнасцю абласных i раённых органаў кiравання адукацыяй па атэстацыi навучальных устаноў;
- арганiзацыю распрацоўкi тэстаў, кантрольных работ, нарматыўнай i метадычнай дакументацыi па атэстацыi навучальных устаноў;
- правядзенне выбарачнай экспертызы кантрольных заданняў, тэстаў, распрацаваных органамi кiравання адукацыяй;
- аказанне метадычнай i кансультатыўнай дапамогi абласным i раённым органам кiравання адукацыяй па атэстацыi навучальных устаноў;
- абагульненне i распаўсюджванне вопыту атэстацыi школ у рэспублiцы;
- разгляд апеляцый навучальных устаноў па пытаннях атэстацыi i прыняцце пры неабходнасцi адпаведных загадаў;
- правядзенне ў неабходных выпадках выбарачнай праверкi дакладнасцi вынiкаў атэстацыi, уключаючы паўторную атэстацыю асобных навучальных устаноў;
унясенне прапаноў па ўдасканаленнi агульнай сярэдняй адукацыi ў рэспублiцы.
2.5. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай установе не больш двух тыдняў.
2.6. Асноўнымi метадамi i прыёмамi ў дзейнасцi атэстацыйнай камiсii з'яўляюцца правядзенне кантрольных работ i тэставанне вучняў, анкетаванне настаўнiкаў i навучэнцаў старэйшых класаў, псiхолага-дыягнастычныя даследаваннi эфектыўнасцi навучальна-выхаваўчай дзейнасцi, наведванне ўрокаў, пазаўрочных i пазакласных мерапрыемстваў, экзаменаў, аналiз вучэбна-плануючай дакументацыi стану ўнутрышкольнага кiравання i кантролю, санiтарна-гiгiенiчная экспертыза навучальна-выхаваўчага працэсу, назiраннi, гутаркi з настаўнiкамi, вучнямi i iх бацькамi.
2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае адпаведнасць падрыхтоўкi вучняў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў. Пры гэтым ацэньваецца ўзровень ведаў, уменняў i практычных навыкаў школьнiкаў па асновах навук.
2.8. Кожны член камiсii складае даведку, у якой адлюстроўвае станоўчыя i адмоўныя бакi, робiць высновы i ўносiць канкрэтныя прапановы па вывучанаму пытанню. Да яе дадаюцца выкананыя кантрольныя работы, ведамасцi, анкеты i iншыя матэрыялы.
2.9. Прыкладная ацэнка агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў вызначаецца на аснове вынiкаў выпускных экзаменаў, калi гэта адбываецца ў час атэстацыi, кантрольных работ цi тэставання па прадметах.
2.9.1. Выдатнай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 95% вучняў выканалi кантрольныя заданнi станоўча, у тым лiку атрымалi не менш за 50% "5" i не менш 30% "4".
2.9.2. Добрай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 90% вучняў выканалi кантрольныя заданнi станоўча, у тым лiку атрымалi не менш за 70% "5" i "4".
2.9.3. Здавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш за 85% выканалi кантрольныя заданнi станоўча.
2.9.4. Нездавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi станоўчыя адзнакi па кантрольных заданнях атрымалi менш за 85% навучэнцаў. Гэтыя крытэрыi тычацца i выпускных экзаменаў.
2.10. Iндывiдуальная кантрольная работа лiчыцца выкананай з адзнакай "здавальняюча", калi вучань паспяхова выканаў 65-70% прапанаваных яму заданняў.
2.11. Пры ацэнцы кантрольнай работы, тэста па прадмеце неабходна ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм выявiць:
2.11.1. Узровень засваення вучнямi вучэбна-праграмнага матэрыялу па асноўных тэмах.
2.11.2. Разыходжанне пры параўнаннi атрыманых адзнак вучнямi з iснуючымi ў iх па гэтых прадметах i пры разыходжанi (звыш 15%) устанавiць прычыны, пры гэтым асаблiвую ўвагу належыць надаць параўнанню добрых i выдатных адзнак.
2.11.3. Незасвоеныя тэмы вучэбных праграм (пры гэтым даць класiфiкацыю тыповых памылак, зробленых вучнямi).
2.12. Атэстацыйная камiсiя аналiзуе ўзровень арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу, яго адпаведнасць прад'яўляемым патрабаванням, дае сваё заключэнне па асноўных напрамках дзейнасцi навучальнай установы, па выкарыстаннi яе iснуючага патэнцыялу (матэрыяльна-тэхнiчнага, кадравага, вучэбна-метадычнага забеспячэння) i вызначае адпаведнасць вынiкаў дзейнасцi ўстановы патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
2.13. У заключэннi атэстацыйная камiсiя ўносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi навучальнай установы:
2.13.1. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у падрыхтоўцы вучняў (п.п. 2.9.1. i 2.9.2. гэтай Iнструкцыi) з улiкам поўнага выкарыстання iснуючага патэнцыялу.
2.13.2. Агульнаадукацыйная ўстанова прызнаецца атэставанай, калi яна здавальняюча вырашае задачы па падрыхтоўцы вучняў, ускладзеныя на яе палажэннем аб адпаведнай навучальнай установе (п. 2.9.3. гэтай Iнструкцыi) з улiкам выкарыстання дзеючага iснуючага патэнцыялу.
2.13.3. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў яе рабоце па падрыхтоўцы вучняў выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў тэрмiны, вызначаныя атэстацыйнай камiсiяй, шляхам ажыццяўлення практычных мер на месцы або з дапамогай зацiкаўленых арганiзацый, устаноў i вышэйстаячых органаў кiравання iмi.
2.13.4. Агульнаадукацыйная навучальная ўстанова прызнаецца неатэставанай, калi яна не забяспечвае задачы якаснай падрыхтоўкi вучняў, ускладзенай на яе палажэннем аб адпаведнай навучальнай установе (п. 2.9.4. гэтай Iнструкцыi).
2.14. Заключэнне атэстацыйнай камiсii па вынiках дзейнасцi агульнаадукацыйнай навучальнай установы заслухоўваецца на пасяджэннi педагагiчнага савета (савета навучальнай установы) i перадаецца органу кiравання, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца гэта ўстанова.
2.15. Орган кiравання адукацыяй у месячны тэрмiн разглядае матэрыялы атэстацыi, заключэнне атэстацыйнай камiсii i прымае адпаведнае рашэнне па вынiках атэстацыi, якое афармляецца загадам.
2.16. Заключэнне атэстацыйнай камiсii, загад органа кiравання адукацыяй падаецца ў Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi.
2.17. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў у месячны тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў прымае пастанову па вынiках атэстацыi i пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi навучальнай установы выдае ёй пасведчанне аб атэстацыi (гэта тычыцца ўсiх тыпаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi).
2.18. Што тычыцца неатэставанай агульнаадукацыйнай навучальнай установы або няпоўнай адпаведнасцi прад'яўляемым патрабаванням, то далейшы парадак дзеянняў вызначаны п.п. 2.10. i 2.11. Тыповага палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 09.01.1997 г. N 4.
2.19. Кiраўнiцтва навучальнай установы распрацоўвае мерапрыемствы па лiквiдацыi недахопаў, выяўленых у час атэстацыi, i сумесна з органам кiравання адукацыяй, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ўстанова, робiць адпаведныя захады па рэалiзацыi гэтых мерапрыемстваў.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
3.1. Акрэдытацыя з'яўляецца формай дзяржаўнага прызнання статусу агульнаадукацыйнай навучальнай установы, дае ёй права на выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адпаведным узроўнi адукацыi. Яна ажыццяўляецца на добраахвотных асновах i за аплату.
3.2. Для правядзення акрэдытацыi навучальнай установы неабходна не пазней, чым за паўгода да маючага адбыцца выпуску навучэнцаў прадставiць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву, лiцэнзiю на права адукацыйнай дзейнасцi i праект дагавора на аплату затрат, звязаных з правядзеннем акрэдытацыi.
3.3. Папярэдне падлягаюць акрэдытацыi дзяржаўныя агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы, якiя жадаюць змянiць свой статус, а таксама недзяржаўныя агульнаадукацыйныя ўстановы, якiя прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам адпаведнага дакумента дзяржаўнага ўзору.
3.4. Камiсiя па акрэдытацыi працуе непасрэдна ў навучальнай установе не больш двух тыдняў.
3.5. Па вынiках акрэдытацыi Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову, якая зацвярджаецца загадам Мiнiстра адукацыi.
3.6. Акрэдытаванай агульнаадукацыйнай навучальнай установе Мiнiстэрства адукацыi выдае сертыфiкат устаноўленага ўзору.
3.7. Сертыфiкат аб акрэдытацыi выдаецца таксама на падставе заключэння i пастановы аб атэстацыi агульнаадукацыйнай навучальнай установы, калi яе дзейнасць адпавядае патрабаванням п.п. 2.9.1. i 2.9.2. гэтай Iнструкцыi, што прадугледжана Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
4. ПРАГРАМА I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI ПА ПРАВЯДЗЕННI
АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ЎСIХ ТЫПАЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Праграма i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi агульнаадукацыйных навучальных устаноў распрацаваны ў мэтах дапамогi раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi ў правядзеннi атэстацыi, акрэдытацыi i выпрацоўцы адзiных падыходаў да гэтай работы. Праграма i метадычныя рэкамендацыi разлiчаны на ўсе тыпы агульнаадукацыйных навучальных устаноў (школы, гiмназii, лiцэi, школы-iнтэрнаты, спецыяльныя школы) з улiкам канкрэтных умоў i спецыфiкi навучальнай установы, наяўнасцi профiльнай i паглыбленай падрыхтоўкi навучэнцаў у тым цi iншым напрамку.
Праграма i метадычныя рэкамендацыi складаюцца з шасцi раздзелаў, кожны з якiх дапамагае вызначыць адпаведнасць дзейнасцi навучальнай установы дзяржаўным патрабаванням у тым цi iншым аспекце.
Асноўныя заканадаўчыя i нарматыўныя дакументы, якiя абумоўлiваюць дзейнасць агульнаадукацыйных навучальных устаноў:
1. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь".
2. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
3. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi".
4. Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце, Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-iнтэрнаце, Прыкладнае палажэнне аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце (школе) для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця, зацверджаныя загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 28.06.93 г. N 203.
5. Прыкладнае палажэнне аб лiцэi, Прыкладнае палажэнне аб гiмназii, зацверджаныя пастановай Саветаў Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15.07.92 г. N 433.
6. Тыповае палажэнне аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 09.01.1997 г. N 4.
7. Часовае палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 07.12.95 г. N 456.
8. Правiлы пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь (загад Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 15.11.95 г. N 439), Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ (загад Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 30.12.94 г. N 433), Адзiны моўны i арфаграфiчны рэжым школы (загад Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 7.12.95 г. N 452) i iншыя нарматыўныя акты, зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
4.1. Агульная характарыстыка навучальнай установы
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы гэтага пытання: пашпарт, статут, справаздачы, правiлы ўнутранага працоўнага распарадку, загады, матэрыялы выпускных экзаменаў за апошнiя гады (дадатак 10).
1. Час стварэння навучальнай установы, яе тып, падпарадкаванне.
2. Прааналiзаваць статут навучальнай установы, яго адпаведнасць патрабаванням палажэння аб установе такога тыпу. Устанавiць, цi зарэгiстраваны ён органамi кiравання па падначаленасцi.
3. Даць iснуючую структуру навучальнай установы, кантынгент навучэнцаў, колькасць класаў-камплектаў, груп падоўжанага дня, спецыяльных класаў, парадак арганiзацыi заняткаў (зменнасць, пяцi-, шасцiдзённы тыдзень), метадычныя аб'яднаннi настаўнiкаў, вучэбныя кабiнеты i лабараторыi (пералiк), майстэрнi, залы, наяўнасць iнтэрната i колькасць пражываючых у iм навучэнцаў.
4. Адзначыць, па якiх вучэбных планах, профiлях вядзецца навучанне, якiя новыя падыходы выкарыстоўваюцца ў арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу.
5. Агульная колькасць кiруючага i выкладчыцкага саставу. Iснуючы парадак камплектавання навучальнай установы, у тым лiку на дагаворнай i камерцыйнай аснове.
6. Аналiз работы навучальнай установы за апошнiя тры гады:
а) выпуск з навучальнай установы (па гадах);
б) вынiкi пераводных i выпускных экзаменаў;
в) вынiкi ўдзелу навучэнцаў у прадметных алiмпiядах, конкурсах i навукова-практычных канферэнцыях;
г) працяг навучання i працаўладкаванне выпускнiкоў;
д) стан работ па прафiлактыцы правапарушэнняў сярод навучэнцаў.
4.2. Вучэбна-матэрыяльная база i фiнансава-гаспадарчая дзейнасць
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы гэтага пытання: вучэбныя планы, пералiкi тыпавога абсталявання вучэбных кабiнетаў, план развiцця матэрыяльнай базы, планы i пратаколы пасяджэнняў савета навучальнай установы, гадавы каштарыс расходаў, акты ЦГЭ аб абследаваннi санiтарна-гiгiенiчнага стану памяшканняў для вучэбнай навуковай работы i iнтэрнатаў.
1. Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, адпаведнасць памераў вучэбных плошчаў устаноўленым нормам з улiкам перспектывы развiцця навучальнай установы.
2. Наяўнасць вучэбных кабiнетаў i лабараторый, майстэрняў, адпаведнасць iх колькасцi патрэбам, згодна з вучэбным планам; абсталяванне, афармленне, рэжым iх работы.
3. Тэхнiчны стан будынка, патрэба ў капiтальным, прафiлактычным рамонце; дзеяздольнасць ацяпляльнай, асвятляльнай, вентыляцыйнай, каналiзацыйнай i iншых сiстэм.
4. Утрыманне вучэбных будынкаў, выкананне тэхнiчных i санiтарна-гiгiенiчных нормаў эксплуатацыi; выкананне патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекi, аховы працы i тэхнiкi бяспекi, грамадзянскай абароны.
5. Стан i адпаведнасць сучасным патрабаванням iнтэрната i дапаможных памяшканняў (буфета, сталовай, актавай залы i г.д.).
6. Аснашчальнасць вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, iншых аб'ектаў сучасным абсталяваннем, ТСН, вылiчальнай тэхнiкай, вiдэатэхнiкай, вучэбнай мэбляй, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi. Арганiзацыя выкарыстання i ўмовы захоўвання ўсiх сродкаў навучання.
7. Тэмпы абнаўлення матэрыяльнай базы, засваенне выдзяляемых сродкаў у апошнiя тры гады. Выкананне каштарысаў расходаў па ўсiх артыкулах бюджэту i ўласных сродкаў установы. Аналiз паступлення даходаў ад гаспадарчай дзейнасцi школы i iх расходаванне.
8. Узровень забяспечанасцi i выкарыстання вучэбна-вытворчых майстэрняў i вучэбных цэхаў для выканання вучэбных праграм, арганiзацыi вытворчай працы навучэнцаў, выпуску прадукцыi i аказання паслуг насельнiцтву. Прыцягненне базы майстэрняў гаспадарак, ПТВ, сярэднiх i вышэйшых навучальных устаноў, базавых прадпрыемстваў, навуковых устаноў i творчых арганiзацый для паглыбленага працоўнага навучання, прафесiянальнай арыентацыi i арганiзацыi вытворчай працы вучняў.
9. Бiблiятэка i чытальныя залы. Забяспечанасць неабходнай вучэбнай, вучэбна-метадычнай i мастацкай лiтаратурай, выданнямi перыядычнага друку. Умовы для работы.
10. Абсталяванне пакояў iнтэрната гаспадарчым iнвентаром, забеспячэнне пасцельнымi рэчамi, асвятляльнымi прыборамi, радыёкропкамi. Наяўнасць i абсталяванне бытавых пакояў, душавых, пральняў, пакояў для прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi i адпачынку.
11. Абследаваць санiтарна-гiгiенiчны стан пакояў iнтэрната, месцаў агульнага карыстання. Вывучыць арганiзацыю медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў.
12. Забеспячэнне адзеннем, абуткам, харчаваннем дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Звярнуць увагу на забеспячэнне неабходным выпускнiкоў школ-iнтэрнатаў.
13. Наяўнасць спартыўнай залы, спартыўных пляцовак, iх абсталяванне i выкарыстанне для вучэбнай i пазакласнай работы.
14. Добраўпарадкаванне тэрыторыi ўстановы, утрыманне двара, гаспадарчых пабудоў, гарадкоў i пляцовак для гульняў, вучэбна-вопытных участкаў, падтрыманне чысцiнi i парадку на iх тэрыторыi.
15. Наяўнасць i стан аўтатранспартных сродкаў.
4.3. Работа з педагагiчнымi кадрамi. эфектыўнасць унутрышкольнага кiравання i кантролю
Дакументы, якiя прадстаўляе навучальная ўстанова пры праверцы гэтага пытання: справаздача навучальнай установы па кадрах, пратаколы пасяджэнняў савета навучальнай установы, загады па навучальнай установе, пратаколы пасяджэнняў педагагiчнага савета, асабовыя справы выкладчыкаў, пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii, перспектыўны i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi, тарыфiкацыйная ведамасць, уваходная карэспандэнцыя.
1. Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў, гутаркi з iмi ў мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама па стану маральна-псiхалагiчнага клiмату ў калектыве. Абагульнiць матэрыялы
анкетавання. Анкеты дадаюцца (дадаткi 1, 2).
2. Даць характарыстыку кiруючаму i выкладчыцкаму саставу (дадатак 3, 4), аналiз звестак аб выкладчыцкiм i кiруючым саставе i прафесiянальнай адпаведнасцi займаемым пасадам яго членаў.
3. Устанавiць:
цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых кадраў i яе прычыны;
цi садзейнiчае прынцып камплектавання педагагiчнымi кадрамi творчаму супрацоўнiцтву вопытных настаўнiкаў i пачынаючых, пераемнасцi лепшых традыцый навучальнай установы;
як размяркоўваецца педагагiчная нагрузка, яе збалансаванасць;
выпадкi парушэнняў працоўнай i выканаўчай дысцыплiны супрацоўнiкамi ўстановы, iх характар, якiя спагнаннi накладзены за гэта, iх эфектыўнасць;
выпадкi накiравання скаргаў, пiсьмаў у вышэйстаячыя органы, iх характар;
выкананне кiраўнiцтвам навучальнай установы iснуючага парадку разгляду скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў i грамадзян, улiк прапаноў у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх разглядзе i рэалiзацыi;
выкананне патрабаванняў Часовага палажэння аб атэстацыi педагагiчных кадраў;
адпаведнасць прысвоенай катэгорыi канчатковым вынiкам дзейнасцi педагога.
4. Прааналiзаваць iснуючыя перспектыўны i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:
цi вытрымлiваецца прынцып перыядычнасцi i першачарговасцi накiравання на курсы павышэння квалiфiкацыi;
як адлюстроўваюцца наяўныя формы павышэння квалiфiкацыi (стажыроўка, вочна-завочныя, аўтарскiя курсы пры ГIУН i iнш.);
выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi, прычыны па кожным выкладчыку;
як выкарыстоўваецца магчымасць павышэння квалiфiкацыi асобнымi выкладчыкамi ў IУН;
цi прайшлi пераквалiфiкацыю тыя выкладчыкi, базавая адукацыя якiх не адпавядае навучаемаму прадмету, калi так, то дзе;
наяўнасць спiсаў выкладчыкаў, якiя накiроўваюцца на павышэнне квалiфiкацыi;
цi робiцца справаздача аб стажыроўцы i цi абмяркоўваюцца яе вынiкi на пасяджэннi метадычных аб'яднанняў;
як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi выкладчыкаў (семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi, школы маладога настаўнiка i iнш.);
як наладжана работа па вывучэннi выкладчыкамi i кiраўнiкамi навучальнай установы беларускай мовы;
дзе аналiзаваўся стан работы па павышэннi квалiфiкацыi настаўнiкаў.
5. Прааналiзаваць стан метадычнай, навукова-метадычнай работы, арганiзацыi самаадукацыi ў навучальнай установе i высветлiць наступнае:
наяўнасць i выкарыстанне вучэбна-метадычных комплексаў;
змест метадычнай работы ў навучальнай установе, яе формы i напрамак (нарады, семiнары, канферэнцыi, педагагiчныя чытаннi, школы перадавога вопыту, фестывалi метадычных iдэй, "круглыя сталы" i г.д.);
роля педагагiчнага (метадычнага) савета ў вырашэннi арганiзацыйна-метадычных пытанняў работы навучальнай установы;
адпаведнасць зместу метадычнай работы i самаадукацыi настаўнiкаў задачам, якiя стаяць перад навучальнай установай;
абагульненне, распаўсюджванне i выкарыстанне перадавога педагагiчнага вопыту;
выкарыстанне дасягненняў педагагiчнай навукi ў навучальна-выхаваўчым працэсе;
правядзенне навукова-метадычнай даследчай работы з прыцягненнем работнiкаў ВНУ, навукi, педагогаў-даследчыкаў;
выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе сучасных формаў i метадаў навучання i выхавання;
якасць метадычных распрацовак, падрыхтаваных настаўнiкамi, iх выкарыстанне i вынiковасць.
6. Прааналiзаваць стан унутрышкольнага (лiцэйскага, гiмназiчнага, iнтэрнацкага) кiравання i кантролю, вызначыць наступнае:
а) работа савета навучальнай установы:
колькасны i якасны склад савета навучальнай установы;
планаванне работы савета i яго бюро;
аналiз пытанняў, разгледжаных на пасяджэннях савета, бюро, у яго камiсiях;
роля i ўплыў савета на развiццё гуманiзацыi, дэмакратызацыi i галоснасцi ў педагагiчным i вучнёўскiм калектывах;
выкананне саветам рашэнняў агульнашкольных канферэнцый;
б) дзейнасць адмiнiстрацыi навучальнай установы па ўнутрышкольным кiраваннi (дадаткi 1, 2): аналiз плана работы навучальнай установы, яго накiраванасць на развiццё i ўдасканаленне дзейнасцi калектыву. Узровень педагагiчнага аналiзу работы ўстановы за папярэднi год;
стыль i метады дзейнасцi кiраўнiкоў навучальнай установы, размеркаванне абавязкаў памiж дырэктарам i яго намеснiкамi, настаўнiкамi i iншымi супрацоўнiкамi ў адпаведнасцi з ўзроўнем iх падрыхтоўкi i вопытам работы. Адпаведнасць гэтай дзейнасцi педагагiчнай мэтазгоднасцi i патрабаванням працоўнага заканадаўства;
расклад заняткаў;
размеркаванне ўрокаў па днях з улiкам рознай ступенi цяжкасцi засваення вучэбных прадметаў;
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |
|