Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 N 420-З "Аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 3


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |



Як хiтра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я.Колас).



2. Клiчнiк ставiцца пасля звароткаў, якiя стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклiчнiкаў i гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзiне цi ў канцы сказа, калi гэтыя словы вымаўляюцца з клiчнай iнтанацыяй.

Напрыклад:

Пiлiпчык! Нясi з iстопкi, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць (М.Лынькоў).

Я помню летнiя часiны i вас, грыбныя баравiны! (Я.Колас).

- Гу-гу! - штось гукне, садрыгнецца, бах-бах! - на гук той адзавецца i аж па лесе пойдзе рэхам... (Я.Колас).

Там рыба - ого-го! (Я.Маўр).



3. Клiчнiк ставiцца ў канцы слоў i сказаў, якiмi эмацыянальна перадаюцца прывiтаннi, развiтаннi, вiншаваннi, пажаданнi, заклiкi i iнш.

Напрыклад:

- Дзень добры!

- Дзень добры! Сядай, чалавеча! (А.Куляшоў).

- Добры дзень вам! - сказала, усмiхаючыся ад нечаканасцi i здзiўлення, Вера Сымонаўна (Б.Сачанка).

Усiм народам - мiр i шчасце! (А.Астрэйка).

Добрай ночы!

Слава працаўнiкам-хлебаробам!

З Новым годам! З новым шчасцем!

Здароўя вам i поспехаў!



4. Клiчнiк можа ставiцца пасля "назоўнага тэмы" ("назоўнага ўяўлення").

Напрыклад:

Мурог! Ды што за травiца! I шоўк у ёй мяккi i лён, i вечная наша крынiца з гаючай жывiцай-вадзiцай ад бацькаўскiх, дзедаўскiх дзён! (Я.Колас).

Радзiма, Радзiма! Зямля маiх продкаў, гаворка пявучая, песня-душа! Сцiскалася сэрца ад болю салодкага, ад горкай любовi, пазнанай спярша (А.Звонак).



5. Клiчнiк можа ставiцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносiн да зместу выказвання.

Напрыклад:

Прыйшоў адтуль [з рэдакцыi] лiст. А ў iм, як звычайна, пiсалася: "... вiдаць, вы (!) упершыню ўзялiся за пяро..." (В.Зуёнак).

Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа нi многа нi мала - сорак пяць тон... (А.Васiлевiч).



Глава 12

ШМАТКРОП'Е



§ 45. Правiлы пастаноўкi шматкроп'я



1. Шматкроп'е ставiцца ў канцы апавядальнага сказа для абазначэння незакончанасцi выказвання.

Напрыклад:

Няма Хатынi... Звоняць толькi званы (Р.Мачульскi).

I змоўклi абодва надоўга, думалi кожны пра сваё... (Б.Сачанка).

Беларусь, Беларусь, нi канца, нi краю... (Я.Брыль).

Направа будзе лiсцвяны лясок. За iм вёска Ямшчына. За Ямшчынай проста дарога на поўдзень. Адлiчыш па дарозе дзве першыя вёскi... (К.Чорны).

Людзi ездзяць, а ты... (Я.Брыль).



2. Шматкроп'е ставiцца пасля апошняга слова пералiчэння, калi яно абрываецца.

Напрыклад:

У гэтым кутку мiжрэчча некалькi вёсак маюць назву Рудня: Рудня Марымонава, Рудня Каменева... (I.Шамякiн).

Ёсць кулямёты, ёсць аўтаматы. I шаблi, карабiны... (Б.Сачанка).

Чуецца гоман мне спелае нiвы, цiхая жальба палёў, лесу высокага шум-гуд шчаслiвы, песня магутных дубоў... (Я.Колас).



3. Шматкроп'е ставiцца для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывiстасцi ў маўленнi, што ўзнiкаюць у вынiку перажыванняў, хвалявання чалавека або пошуку спосабу выражэння думкi.

Напрыклад:

- Я... так... хлопец... падарожны, праз сябе сам... Я... нiчый! - i пры гэтым асцярожна ён [Сымон] зiрнуў на дзедаў кiй (Я.Колас).

Я хацеў сказаць, што мы... сёння... не сустракаемся... (I.Мележ).

Чакай, як жа яе [настаўнiцу] звалi... Гм, Людмiла Рыгораўна... Людмiла Рыгораўна Капуцкая... Здаецца, зусiм нядаўна тое ўсё было... А колькi чаго перажыта!.. (Б.Сачанка).

А Сава сказаў коратка i проста: "Для мяне, хоць зараз..." - "Нiчога... - перабiў Паддубны. - Толькi канспiрацыя... прашу... Асцярожна. Вывучайце сваiх людзей..." (П.Пестрак).

- Антоська!.. родны мой! канаю... перагарэў, адстаў, знiкаю... Вядзi ж ты рэй, вядзi... адзiн... як лепшы брат, як родны сын (Я.Колас).

- Я спужаўся?! - разгарачыўся Лявон. - Я спуж... (З.Бядуля).



4. Шматкроп'е ставiцца ў пачатку, у сярэдзiне, у канцы цытаты, каб паказаць, што ў гэтых месцах прапушчаны словы.

Напрыклад:

К.Крапiва, раскрываючы сутнасць сатырычных твораў, адзначае: "...рэзананс сатырычнага твора... залежыць ад значнасцi аб'екта, на якi гэты твор накiраваны".

Доўгi час сяброўскiя адносiны звязвалi I.Шамякiна з I.Мележам. "Безумоўна, жывучы па-суседску, - успамiнае ён, - мы часта заглядвалi адзiн да аднаго i вялi цiкавыя лiтаратурныя размовы, больш спакойныя, глыбокiя, чым нашы калектыўныя дыспуты...".

I.Шамякiн успамiнае: "Пленум... надзвычай узбагацiў мяне" (В.Каваленка).



5. У лексiкаграфiчных працах пры пропуску часткi цытаты-iлюстрацыi звычайна ставяцца дзве кропкi.

Напрыклад:

БАРВЕ`ЦЬ, -ве`е; незак. Тое, што i б а р в а в е ц ь (у 2 знач.). Грывы канчалiся трохi наводдаль, а за iмi... барвелi ў густой зеленi плямы ўжо чырвоных асiнак. Караткевiч (Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы).



6. Калi скарачаецца цытата, у канцы якой павiнен стаяць пытальнiк або клiчнiк, то гэтыя знакi ставяцца пасля дзвюх кропак.

Напрыклад:

Гэй! узвейце сваiм крыллем, арляняты, буйна, бурна..! (Я.Купала).

Параўн.: Гэй! узвейце сваiм крыллем, арляняты, буйна, бурна, на мiнулых дзён магiле, над санлiвасцю хаўтурнай!



7. Шматкроп'е ставiцца ў дыялогу, каб перадаць маўчанне замест адказу на зварот суразмоўцы.

Напрыклад:

- Дык што, пайшлi? - запыталася дзяўчынка.

- ...

- Ну, чаго ты маўчыш?



8. Шматкроп'е ставiцца памiж абзацамi пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога.

Напрыклад:

Яна была яшчэ зусiм маладая, але на твары яе ляжаў адбiтак перажытага. Цесненькiя маршчынкi сабралiся на яе лбе i каля рота, сiнiя кругi былi пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькi рваны кажушок на ёй таксама быў у зямлi...

Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады i стаў умывацца. За iм памылiся яшчэ два. Кабета падняла галаву i папрасiла дазвалення памыцца (К.Чорны).



Калi пераход ад аднаго плана апавядання да другога мае больш рэзкi характар, то шматкроп'е ставiцца ў канцы першага абзаца i ў пачатку другога.

Напрыклад:

Цi помнiць яна, што гаварыла вясною? Тады ў садзе белай пенай з ружовымi прасветамi цвiлi яблынi... Цвiлi, каб за ўсё лета антонаўкi выраслi, паспелi, сталi такiмi, як некалi яна казала...

...Успомнiла! Зiрнула на Антона, усмiхнулася, узяла самы большы яблык i паднесла да губ (I.Грамовiч).



9. Шматкроп'е можа ставiцца пасля "назоўнага тэмы".

Напрыклад:

Хатынь... Мала хто чуў, мусiць, гэтую назву да вайны. Мала хто ведаў i самую вёску, якая згубiлася сярод лясоў i пагоркаў Лагойшчыны.

Максiм Багдановiч... Кароткi быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамi. Многiя лiтаратары ў такiм узросце толькi пачынаюць тварыць. Ён жа - закончыў (А.Бачыла).



Глава 13

КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ



§ 46. Коска памiж аднароднымi членамi сказа



1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якiя не звязаны памiж сабой злучнiкамi.

Напрыклад:

Згiнулi сцюжы, марозы, мяцелiцы (Я.Купала).

Наўкола гуў, гаманiў, мiтусiўся салдацкi натоўп (В.Быкаў).

Молада, хораша, звонка спяваў гарманiст (Я.Брыль).



Не з'яўляюцца аднароднымi членамi i не аддзяляюцца адзiн ад аднаго коскай два дзеясловы ў аднолькавай форме, якiя стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносiнах адно цэлае тыпу: Пайду вазьму. Пайсцi даведацца. Вазьмi аднясi. Сядзем абмяркуем. Устань паглядзi.

2. Раздзяляюцца коскамi два або некалькi прыметнiкаў-азначэнняў, якiя адносяцца да аднаго i таго слова ў сказе i характарызуюць прадмет з аднаго боку, г.зн. называюць падобныя прыкметы аднаго прадмета.

Напрыклад:

Мяккiя, ласкавыя гукi стройным сугалоссем палiлiся па пакоi (Я.Колас).

Беларусь, твой народ дачакаецца залацiстага, яснага дня... (М.Багдановiч).



Раздзяляюцца коскамi азначэннi, якiя абазначаюць адметныя адзнакi розных прадметаў.

Напрыклад:

Навучэнцы гiмназiй маюць магчымасць вывучаць нямецкую, французскую, iспанскую, англiйскую лiтаратуры.



Не раздзяляюцца коскамi неаднародныя прыметнiкi-азначэннi.

Напрыклад:

Над далёкiмi лясамi звiсала тонкая блакiтная смуга (Я.Колас).

Я гляджу на зялёнае рослае жыта, на крутыя мурожныя ў лузе стагi (С.Грахоўскi).

Плыве над верасам хваёвы душны пах (П.Панчанка).

Насталi кароткiя туманныя асеннiя днi (Я.Колас).



3. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якiя звязваюцца памiж сабой злучнiкамi а, але, ды (у значэннi "але"), аднак, хоць, толькi i iнш.

Напрыклад:

Паўлюк толькi зiрнуў, але нiчога не сказаў (Я.Колас).

Сонца толькi што ўзышло, аднак прыгравала ўжо даволi горача (Э.Самуйлёнак).

Голас яго ўжо быў амаль звычайны, толькi хрыпеў... (I.Шамякiн).

I дзядзька быў рыбак выдатны, хоць больш урыўкавы, прыватны... (Я.Колас).

Дождж быў моцны, ды кароткi.



4. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якiя звязваюцца пры дапамозе парных злучнiкаў як... так i; не толькi... але (а) i; калi не... то (дык); хоць... але (а); хоць i не... затое (аднак); не то што... але i i iнш.

Напрыклад:

Пажар заўважылi як з баракаў, так i з пасёлка (П.Пестрак).

Мацi як несла патэльню яечнi на стол, так i застыла з ёю на паўдарозе (I.Шамякiн).

Каб не то што сказаць, але i падумаць нiхто кепскага не мог... (I.Мележ).

Якуб Колас - паэт, i паэт не толькi ў сваiх паэмах, але i ў прозе (Б.Сачанка).



5. Коскай аддзяляюцца адзiн ад аднаго аднародныя члены сказа, якiя звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнiкаў i... i, ды... ды, то... то, нi... нi, не то... не то, цi... цi, цi то... цi то, або (альбо)... або (альбо) i iнш.

Напрыклад:

Я рад i сонцу, i вясне, i дожджыку (Я.Пушча).

Пазбiраць iх [людзей] толькi трэба ды на добрую дарогу наставiць, ды даць iм добрага камандзiра (Я.Колас).

Касцы iдуць то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары... (Я.Колас).

Нi далеч, нi час не заслоняць мне родных бароў (Я.Колас).

Потым чуваць цi то птушыны шчэбет-перасвiст, цi то веснавое бульканне ручаiн (Я.Брыль).



6. Калi паўторныя злучнiкi i... i, нi... нi, то... то звязваюць словы як аднародныя часткi ўстойлiвых (фразеалагiчных) выразаў, то ў iх перад гэтымi злучнiкамi коска не ставiцца.

Напрыклад:

i днём i ноччу, i туды i сюды, i смех i грэх, i смех i слёзы, i смех i гора, i скокам i бокам, i так i сяк, i так i гэтак, i тут i там, i вашым i нашым, i такi i гэтакi, i ў хвост i ў грыву;

нi так нi гэтак, нi бэ нi мэ, нi сёе нi тое, нi з таго нi з сяго, нi ўзад нi ўперад, нi жывы нi мёртвы, нi рыба нi мяса, нi кала нi двара, нi даць нi ўзяць, нi многа нi мала, нi больш нi менш, нi адтуль нi адсюль, нi свет нi зара, нi стаць нi сесцi, нi села нi пала, нi слуху нi духу, нi складу нi ладу, нi гневу нi ласкi, нi канца нi краю, нi сват нi брат, нi к сялу нi к гораду, нi ў кола нi ў мяла, нi ў пяць нi ў дзесяць, нi грозьбай нi просьбай, нi спору нi ўмалоту, нi дому нi лому;

то скокам то бокам, то сюды то туды, то ўзад то ўперад, то тое то сёе, то так то сяк i iнш.



7. Не аддзяляюцца коскай два аднародныя члены сказа, якiя звязваюцца паўторнымi злучнiкамi, калi яны паводле сэнсу i iнтанацыi ўтвараюць адзiнства.

Напрыклад:

Як хмары закрылi i сонца i зоры, пайшоў [Калiна] партызанiць да бору... (П.Броўка).

Вiтаю цябе я i соллю i хлебам! (Я.Купала).

I дзень i два яны ў дарозе (Я.Колас).

Цi вясною цi ўлетку шмат народу на палетку (А.Русак).



8. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калi папярэднiя з iх звязаны памiж сабой без злучнiкаў, а наступныя - пры дапамозе паўторнага злучнiка i.

Напрыклад:

Жыццё чулася ў траве, у гаёчку, i лясочку, на палях, i на лугах, i ў зялёненькiм лужочку, i ў крынiчных берагах (Я.Колас).

Дзень iграе на жалейцы, на трубе, i на ражку, i на сiнiм трыснягу (М.Танк).



9. Калi паўторны злучнiк i стаiць пасля першага аднароднага члена, перад злучнiкам таксама ставiцца коска.

Напрыклад:

У песнях жа родны край, родныя словы жылi, i жывуць, i жыць будуць (Я.Купала).



10. Коскай аддзяляюцца аднатыпныя пары аднародных членаў сказа, звязаных памiж сабой злучнiкам i. (У сярэдзiне пар коска не ставiцца.)

Напрыклад:

Паэтам сваёй справы павiнен быць кожны: каваль i iнжынер, матэматык i гiсторык, географ i выкладчык лiтаратуры (В.Вiтка).

Сосны i вязы, дубы i асiны вакол возера вартай пасталi (Я.Купала).



11. Калi злучнiк i звязвае больш як дзве пары аднародных членаў сказа, то перад iм ставiцца коска. (У сярэдзiне пар, звязаных памiж сабой злучнiкам i, коска не ставiцца.)

Напрыклад:

Лясы ў нашай краiне можна сустрэць вялiкiя i малыя, i густыя i рэдкiя, i хвойныя i змешаныя.



12. Калi злучнiк i звязвае неаднатыпныя пары аднародных членаў сказа, памiж iмi коска не ставiцца.

Напрыклад:

Удзень i ўночы над палямi i лясамi чулiся выбухi снарадаў i аўтаматная стралянiна (I.Мележ).



§ 47. Коска памiж словамi, якiя паўтараюцца



1. Коскай раздзяляюцца аднолькавыя словы i радзей - спалучэннi слоў, не звязаныя памiж сабой злучнiкамi (за выключэннем i, ды), якiя пераважна стаяць побач i паўтараюцца для сэнсавага падкрэслiвання працягласцi, бесперапыннасцi дзеяння, для колькаснага або эмацыянальнага выдзялення прадметаў, з'яў, асоб, для ўзмацнення прыкметы i ступенi якасцi, сцвярджэння або адмаўлення i iнш.

Напрыклад:

Плыве, плыве за хмарай хмара... (П.Трус).

Не веру, не веру i не веру. Гэтага не магло быць (К.Крапiва).

Нiколi, нiколi нiдзе не забыць, як хлопцы выходзяць адранкам касiць (П.Броўка).

I рэчка ёсць. А рыбы, рыбы! (Я.Колас).



2. Калi перад словам, якое паўтараецца, стаiць слова толькi або i толькi цi iменна, то коскамi выдзяляецца разам усё гэта спалучэнне.

Напрыклад:

Перад Лабановiчам усплыў вобраз Ядвiсi, i зноў аб ёй, толькi аб ёй, пачаў ён думаць (Я.Колас).

Значыць, ты з iм, iменна ты з iм, а не ён з табою (А.Кулакоўскi).

У яго, i толькi ў яго, хацела б яна вучыцца мужнасцi, высакародству, адданасцi справе (А.Васiлевiч).



3. Калi перад кожным словам, якое паўтараецца, стаiць злучнiк i, то перад iм ставiцца коска.

Напрыклад:

I гудуць, i гудуць па азiмай раллi трактары (М.Танк).

Глуха шэпча лес зялёны, i шумiць ён, i шумiць (Я.Колас).



Коска ставiцца перад далучальнымi злучнiкамi i, ды, якiя стаяць пры паўтораным слове з удакладненнем.

Напрыклад:

Я пакахаў цябе з дзяцiнства, i пакахаў да слёз (П.Трус).



4. Коскай не раздзяляюцца пры паўторным ужываннi словы, якiя стаяць побач:

два словы, звязаныя адзiночнымi злучнiкамi i, ды (у значэннi i): Хваля паветра дрыжыць i дрыжыць (Я.Колас). Кругом была вада i вада (Я.Маўр). Днi бягуць ды бягуць (Я.Колас);

два аднолькавыя або аднакаранёвыя словы, калi наступнае слова ўжываецца з адмоўем не: было не было, прасi не прасi, хочаш не хочаш, дагонiш не дагонiш, купiў не купiў, злавiў не злавiў, дрэва не дрэва, брат не брат, i ён не ён, насiць не перанасiць, вазiць не перавазiць, прасiць не дапрасiцца, чакаць не дачакацца, капаць не дакапацца, сказаць не скажаш, зрабiць не зробiш i iнш.;

два аднолькавыя словы, калi наступнае слова ўжываецца з часцiцай дык i паўтараецца для ўзмацнення меры дзеяння, ступенi якасцi: закiнуў дык закiнуў, падскочыў дык падскочыў, скакаць дык скакаць, страсянуў дык страсянуў, вецер дык вецер, паводка дык паводка, чалавек дык чалавек. Калi самалёт крута пайшоў унiз, Сашка не спалохаўся: скакаць дык скакаць (М.Лынькоў).



§ 48. Коска пры параўнальных зваротах



1. Параўнальныя звароты, якiя пачынаюцца злучнiкамi як, бы, як бы, нiбы, нiбыта, быццам, як быццам, што, як i, чым, выдзяляюцца коскамi.

Напрыклад:

Па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцiлае (Я.Колас).

Дзяўчаты, нiбы русалкi, карагоды водзяць (П.Панчанка).

Поле, нiбыта падковай, акружана лесам (I.Навуменка).

Над возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман (З.Бядуля).

Зоры высыпаюць, бы iней... (Я.Колас).



2. Выдзяляюцца коскамi спалучэннi слоў як адзiн, як правiла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды i iнш.

Напрыклад:

Мы па сiгналу ваеннай трывогi ўсе, як адзiн, уставалi на бой (П.Глебка).

Пажылыя людзi памятаюць, як цяпер, дзень заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны.

Каля магазiна, як заўсёды, збiраюцца вяскоўцы.



3. Пры параўнальных зваротах са злучнiкамi як, як быццам, чым i iншых у шэрагу выпадкаў коска не ставiцца.

Коска не ставiцца перад злучнiкамi як i чым у спалучэннях больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не блiжэй як, не далей як, не часцей як, не радзей як, не iначай як, усё роўна як i iнш., якiя выражаюць абмежаванне ў прасторы, часе, колькасцi.

Напрыклад:

Абоз расцягнуўся больш як на вярсту (Я.Колас).

Менш чым праз хвiлiну Несцяровiч вярнуўся ў хату (К.Чорны).



У такiх спалучэннях коска перад як i чым ставiцца тады, калi яны сэнсава i iнтанацыйна выдзяляюцца.

Напрыклад:

Лес патрэбен людзям не меней, чым хлеб (I.Навуменка).

Людзей у лесе было больш, як грыбоў (Я.Колас).



4. Не выдзяляюцца коскамi:

устойлiвыя выразы са злучнiкам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе i iнш.

Напрыклад:

Трэба як належыць рыхтавацца ў дарогу.

Не паспеў Лабановiч як мае быць разгледзець гэтыя ўбогiя апартаменты вартаўнiка, як зараз жа выплыла з-за дрэў яго постаць (Я.Колас);



устойлiвыя параўнаннi з як: вiдна як днём, гол як сакол, галодны як воўк, злы як сабака, белы як палатно, белы як снег, пабляднеў як палатно, моцны як дуб, здаровы як бык, лёгкi як пярынка, няўклюдны як мядзведзь, патрэбны як паветра, чорны як сажа, цвёрды як камень, чырвоны як рак, цёмна як ноччу, хiтры як лiса, палахлiвы як заяц, халодны як лёд, баяцца як агню, берагчы (глядзець) як вока, ведаць як свае пяць пальцаў, маўчаць як рыба, бiцца як рыба аб лёд, не бачыць як сваiх вушэй, як рукой зняло, як рукой падаць, як кот наплакаў, растаў як снег, лопнуў як мыльны пузыр, прыстаў як смала, стаiць як укопаны, спаў як забiты, расце як на дражджах, адчуваць сябе як дома, усе як на падбор, як на далонi, як на iголках i iнш.



5. Не выдзяляюцца коскамi параўнальныя звароты, якiя з'яўляюцца iменнай часткай выказнiка.

Напрыклад:

Яны для мяне як бацькi (В.Быкаў).

Ты як песня тая (Я.Пушча).

Лiпа нiбы цёмная хмара за акном (Я.Брыль).



6. Коска не ставiцца перад параўнальным зваротам, калi перад iм ёсць часцiца не або прыслоўi зусiм, амаль.

Напрыклад:

Мiхась трымаўся не як сталы чалавек (Я.Колас).

Яны адчувалi сябе амаль як дарослыя людзi (Я.Колас).



7. Не выдзяляюцца коскамi звароты з як, калi яны ўжываюцца са значэннем "у якасцi" або са значэннем тоеснасцi.

Напрыклад:

Чмаруцьку ведаюць усе як чалавека з фантазiяй (М.Лынькоў).

Ён славiўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнiк (I.Мележ).

Я захоўваю франтавыя пiсьмы братоў i сяброў як памяць аб iх.

Гэта кнiга выдадзена як дапаможнiк для студэнтаў.

Быў дзень як дзень.

Алесь быў хлопец як хлопец.



§ 49. Коска пры адасобленых азначальных зваротах i словах



1. Коскамi выдзяляюцца:

дапасаваныя азначэннi, выражаныя дзеепрыметнiкавымi i прыметнiкавымi словазлучэннямi, што стаяць пасля назоўнiка, якi паясняюць.

Напрыклад:

Мiж iмён, праслаўленых на свет, былi iмёны нашых блiзкiх i знаёмых (П.Глебка).

Вядома, няма ўжо таго пярэстага дывана, калi бела-сiнiм полымем палае дол, зарослы пралескамi (I.Навуменка).

Сiнявокая смуга, поўная цеплынi i ласкi, песцiла далёкiя лясы i купчастыя бярозы (Я.Колас);



дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi без паясняльных слоў, калi яны стаяць пасля назоўнiка, з якiм звязаны, i звычайна маюць падкрэсленую сэнсавую нагрузку.

Напрыклад:

Шумiць рака, вясёлая, жывая (А.Бачыла).

А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы i сухi (Я.Колас).

Хата, вымытая i прыбраная, чакала гасцей.

Лабановiч, зацiкаўлены, глянуў яшчэ раз на пасаду (Я.Колас);



дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi (з паясняльнымi словамi i без iх), калi яны стаяць перад назоўнiкам i маюць дадатковае акалiчнаснае адценне (прычыны, уступкi).

Напрыклад:

Узрушаны i выведзены з раўнавагi, старшыня грозна ўшчувае крыкуноў (Я.Колас).

Захоплены гэтаю новаю думкаю, Пракоп доўга не можа заснуць (Я.Колас).

Падахвочаныя, дужыя, хлопцы адразу ўзялiся за працу (Я.Колас);



дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi з паясняльнымi словамi i без iх, якiя адносяцца да назоўнiка (пераважна да дзейнiка) i стаяць перад iм, радзей - пасля яго, але аддзеленыя ад гэтага назоўнiка выказнiкам цi iншымi членамi сказа.

Напрыклад:

Магутныя ў сваёй велiчы, стаялi старыя дубы (I.Навуменка).

Мокрая i прыцiснутая асеннiм холадам, цяпер гэта раслiннасць усё яшчэ гусцiлася i ўпарта зелянелася (К.Чорны).

Iгнась вярнуўся дадому праз два тыднi, схуднелы, абарваны (У.Лiпскi);



дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi, адзiночныя i з паясняльнымi словамi, якiя адносяцца да асабовых займеннiкаў.

Напрыклад:

Пранiкнiцеся любоўю да маёй Беларусi, людзi. Велiчная i гордая, яна таго вартая (У.Караткевiч).

Радасная здагадка азарае мяне, i, здзiўлены, я паволi ўстаю ў акопе (В.Быкаў).

Пiльны, насцярожаны, ступiў ён у хату (I.Мележ).



Калi ў склад адасобленага азначальнага звароту ўключана iншая ўдакладняльная канструкцыя, то яна выдзяляецца коскамi: Навокал быў густы травянiсты луг, усыпаны, нiбы пацеркамi, расою... (Я.Сiпакоў).

Калi дапасаваныя азначэннi не маюць выражанага акалiчнаснага значэння, коска можа не ставiцца: Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамi дзеда Талаша i грамознага Мартына Рыля (Я.Колас).



2. Дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi, адзiночныя i з паясняльнымi словамi, адасабляюцца i выдзяляюцца коскамi i ў тым выпадку, калi пры iх займеннiк адсутнiчае, але падразумяваецца: Заняты думкамi, [я] i не заўважыў, як надышоў вечар.

3. Калi да аднаго назоўнiка або займеннiка ў сказе адносяцца некалькi адасобленых азначэнняў, выражаных дзеепрыметнiкавымi i прыметнiкавымi словазлучэннямi або адзiночнымi азначальнымi словамi, то яны раздзяляюцца коскамi як аднародныя члены сказа.

Напрыклад:

Данiла Платонавiч смяяўся шчыра i весела, гэтак жа як i яны, маладыя, бадзёрыя (I.Шамякiн).

Ён [дзiк], натапыраны, раз'юшаны, раз'ятраны, стаяў непадалёку ад толькi што вырытай ямкi i цяжка дыхаў - бакi яго хадзiлi ходырам (Б.Сачанка).



4. Не адасабляюцца i не выдзяляюцца коскамi дапасаваныя азначэннi, выражаныя адзiночнымi прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi, што стаяць пасля назоўнiка, якi паясняюць i з якiм утвараюць адно сэнсавае цэлае.

Напрыклад:

Плыве, гудзе шум гулкi, будаўнiчы... (Я.Купала).

Травою спелаю, мурожнай уся запахла сенажаць (А.Астрэйка).



5. Не выдзяляюцца коскамi дапасаваныя азначэннi, выражаныя прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi (з паясняльнымi словамi або без iх), якiя пры цеснай сувязi з дзеясловам становяцца iменнай часткай выказнiка.

Напрыклад:

Саша iшла дадому вясёлая, узрушаная гульнёй (I.Шамякiн).

А лес, як добры той знаёмы, стаiць збялелы, нерухомы (Я.Колас).



6. Адасабляюцца i выдзяляюцца коскамi:

недапасаваныя азначэннi, выражаныя назоўнiкамi ва ўскосных склонах (з паясняльнымi словамi i без iх), з прыназоўнiкамi i, радзей, без прыназоўнiкаў.

Напрыклад:

Без шапкi, у адной гiмнасцёрцы, Васiль з усяе сiлы працаваў вёсламi (I.Шамякiн).

Хутчэй бы прыйшла зiма, белая i маладая, з малiнавымi маразамi, са звонам канькоў на лёдзе i навагодняй ёлкай (П.Панчанка).

На гарадок паўзла цёмна-шызая хмара, з ружова-серабрыстымi беражкамi (С.Грахоўскi);



прыдаткi, якiя адносяцца да асабовых займеннiкаў i звычайна стаяць пасля iх, зрэдку - перад займеннiкам.

Напрыклад:

I толькi ён, мароз заўзяты, мароз занадта зухаваты, адзiн па лесе пахаджае... (Я.Колас).

Вунь яны цягнуцца, варожыя акопы (А.Марцiновiч).

Сын леснiка, я сам з маленства любiў палiць касцёр, пасядзець ля вогнiшча (I.Шамякiн);



прыдаткi, якiя адносяцца да назоўнiкаў, стаяць пасля iх i не ўтвараюць з iмi цеснага сэнсавага адзiнства, у тым лiку i тыя, што далучаюцца пры дапамозе злучнiка як (з адценнем прычыны).

Напрыклад:

I мядзведзь, даўнi ўладар пушчаў, таксама прабiвае сабе сцежку, прыходзячы з далёкiх нязведаных сховаў (П.Пестрак).

Сцяпана, як смелага салдата, часта пасылалi ў разведку (В.Быкаў);



прыдаткi, якiя з'яўляюцца ўласнымi iмёнамi, стаяць пасля агульнага назоўнiка i маюць удакладняльнае значэнне (перад iмi можна без змены сэнсу ўставiць словы гэта значыць, а iменна).

Напрыклад:

Часцей заходзiць туды i старшыня, Захар Лемеш (Я.Колас).

Гэта быў наш сусед, Iван Бразоўскi, Шуркаў бацька (Я.Брыль);



прыдаткi, якiя адносяцца да ўласнага iмя, стаяць пасля яго i маюць удакладняльнае значэнне.

Напрыклад:

Ганна, мацi Лабановiча, была жанчына добрая, працавiтая, руплiвая... (Я.Колас).

Самай выдатнай фiгурай Адраджэння быў Францыск Скарына, сын купца з Полацка (У.Караткевiч).



Перад уласным iмем i агульным назоўнiкам прыдатак адасабляецца толькi тады, калi мае дадатковае акалiчнаснае значэнне: Пiсьменнiк-псiхолаг, Колас вельмi добра разумеў чалавечыя характары (I.Шамякiн).

Два прыдаткi, якiя стаяць перад уласным iмем, коскамi не аддзяляюцца, тры i болей - аддзяляюцца: доктар тэхнiчных навук прафесар Сiдарчук I.М.; начальнiк штаба капiтан Дзянiсаў; доктар тэхнiчных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Мацкевiч Ю.Ф.; дэкан, доктар хiмiчных навук, прафесар Васiльеў А.А. i iнш.

Пасля ўласнага iмя прыдаткi такога тыпу аддзяляюцца коскамi: М.I.Смяян, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

7. Выдзяляецца коскамi прыдатак да назоўнiка або асабовага займеннiка, якi ёсць або падразумяваецца ў папярэднiм сказе цi ў частцы складанага сказа: Дзе ж падзеўся той Сымон? Цi дзе ходзiць спазарання, непаседа-ветрагон? (Я.Колас).



§ 50. Коска пры адасобленых акалiчнасцях i акалiчнасных зваротах



1. Коскай выдзяляюцца акалiчнасцi, выражаныя дзеепрыслоўнымi зваротамi, незалежна ад iх месца ў сказе.

Напрыклад:

Шчасце ў працы знайшоўшы, добра ў полi араць (П.Броўка).

Нiзкiя сонечныя прамянi, яшчэ не абласкаўшы зямлю, знаходзiлi беласнежную кiпень яблынь i запальвалi яе ружовым святлом (В.Карамазаў).



2. Акалiчнасцi, выражаныя дзеепрыслоўнымi зваротамi, якiя з'яўляюцца ўстойлiвымi выразамi, коскамi не аддзяляюцца.

Напрыклад:

Яны працавалi не пакладаючы рук (З.Бядуля).

I слухаюць яго вушы развесiўшы (А.Макаёнак).

Растуць яны [дзецi] тут у нас на лес гледзячы (Я.Брыль).



3. Выдзяляецца коскамi акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем пры дзеяслове-выказнiку.

Напрыклад:

Раз-пораз стукалi, падаючы, спiлаваныя дрэвы (П.Галавач).

Успыхвалi, трапечучы, белыя ракеты (I.Мележ).

I нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала, ломячыся, дрэва (В.Адамчык).



4. Акалiчнасцi, выражаныя адзiночнымi дзеепрыслоўямi, не адасабляюцца i не выдзяляюцца коскамi, калi стаяць пасля дзеяслова-выказнiка i сваiм значэннем наблiжаюцца да прыслоўя спосабу дзеяння цi часу.

Напрыклад:

Бацька доўга сядзiць задумаўшыся, i я не чапаю гэтых дум (Я.Скрыган).

Лена бегла не азiраючыся (М.Лынькоў).

Не хвалiся сеўшы, а хвалiся з'еўшы (Прыказка).

Людзi хутка ўстаюць, спяшаючыся апранаюць сваё скураное адзенне (Э.Самуйлёнак).



5. Перад злучнiкам i, якi звязвае дзве акалiчнасцi, выражаныя адзiночнымi дзеепрыслоўямi або дзеепрыслоўнымi зваротамi, а таксама прыслоўем з дзеепрыслоўем, коска не ставiцца, як пры аднародных членах сказа.

Напрыклад:

Смеючыся i жартуючы, дзецi iшлi да рэчкi (Я.Колас).

Крушынскi гаварыў цiха i не пазiраючы на госця (З.Бядуля).



Пры бяззлучнiкавай сувязi памiж такiмi акалiчнасцямi коска ставiцца.

Напрыклад:

Ганна, не азiраючыся, не слухаючы нiчога, пералазячы платы, напрасткi праз мокрыя, па-асенняму голыя агароды паляцела да Васiлёвага селiшча (I.Мележ).

Конь выцягнуў воз на цвярдзейшую дарогу i пайшоў раўней, не спяшаючыся (К.Крапiва).

Панiзiўшы голас, шэптам дзед сказаў з узрушэннем: "У лес трэба перабiрацца..." (Я.Колас).



6. Калi акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзiцца памiж аднароднымi дзеяслоўнымi выказнiкамi, звязанымi злучнiкам i, то яны выдзяляюцца коскамi без злучнiка.

Напрыклад:

Сонца апусцiлася зусiм нiзка i, стамiўшыся, пачало хiлiцца на захад (Б.Сачанка).

Стараста слухаў, прыплюшчыўшы вочы, i толькi згаджаўся (Я.Колас).



7. Не аддзяляецца коскай акалiчнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, перад якой стаiць узмацняльная часцiца i.

Напрыклад:

Штосьцi трэба рабiць i не атрымаўшы звестак (А.Кулакоўскi).

Антон умее гаварыць i не падумаўшы як след (П.Галавач).



8. Калi спалучальны злучнiк, што звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнiкi, стаiць памiж адасобленымi акалiчнасцямi, выражанымi дзеепрыслоўнымi зваротамi цi адзiночнымi дзеепрыслоўямi, якiя адносяцца да розных выказнiкаў, то коска ставiцца перад злучнiкам i пасля яго.

Напрыклад:

Iван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэлiць, i, трошкi не падпусцiўшы сабаку да каменя, стрэлiў (В.Быкаў).

Удвух з Андрэем неслi яны сетку на бераг, трымаючы вусцем угору, i, толькi адышоўшыся далей ад вады, перавярнулi яе кулём на дол (Я.Колас).



9. Калi акалiчнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзiночным дзеепрыслоўем, стаiць пасля злучнiка цi злучальнага слова, якое звязвае часткi складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучнiка.

Напрыклад:

Чуеш ты, як звоняць цiха, як, палi вiтаючы свае, недзе ўнучка слуцкае ткачыхi пра вясну шчаслiвая пяе (М.Танк).

Жанчына сядзела перабiраючы фартух. А потым паглядзела ў акно i, не чакаючы маёй просьбы, цiха пачала сваё апавяданне (А.Васiлевiч).

Сонца, зрабiўшы свой штодзённы кругабег, апусцiлася зусiм нiзка i, стамiўшыся, пачало хiлiцца на захад (Б.Сачанка).



10. Выдзяляюцца коскамi акалiчнасцi, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, i адзiночнае дзеепрыслоўе ў пазiцыi пасля злучнiка а, якi звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнiкi з супрацьлеглым значэннем.

Напрыклад:

Лабановiч не спынiўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад (Я.Колас).

Ён не гаварыў, а, махаючы кулакамi, крычаў (П.Пестрак).



11. Калi злучнiк а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалiчнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставiцца.

Напрыклад:

Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, весела ўсмiхнуўся i выйшаў з кватэры (Ц.Гартны).

Садзiлася [сонца] на хвалi велiзарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавiдкi змянiла форму (А.Кулакоўскi).



12. Акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якiх стаяць часцiцы толькi, нават, разам з iмi аддзяляецца коскай.

Напрыклад:

Толькi прайшоўшы амаль паўдарогi, [дзед] запытаў: - Ну, а як у цябе ў школе? (П.Броўка).

Нават узяўшы кнiгу першы раз у рукi, разумееш, як табе пашчасцiла.

З краю на лясных прагалах стаялi маладыя бярозкi, толькi-толькi выпускаючы пахучыя лiсточкi i надаючы лесу асаблiвую чароўнасць (Я.Колас).



13. Калi адасобленая акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнiкамi нiбы, як бы, быццам i iнш., то коска ставiцца перад адпаведным злучнiкам.

Напрыклад:

Яна [машына] то бегла весела, жвава, калi было роўна, то гула i стагнала, быццам злуючыся, што яе не пускаюць (Я.Скрыган).

Бушмар правёў рукою па твары, як бы знiмаючы з яго штосьцi чужое i непрыемнае (К.Чорны).

Леначка прыпала тварам да маiх грудзей, нiбы хаваючы яго i ад мяне i ад сябе (Я.Брыль).



14. Пры адасобленай акалiчнасцi, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскi можа ставiцца працяжнiк, калi дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца сэнсава.

Напрыклад:

Не шукаючы - не знойдзеш (Прыказка).

I памагаць яму трэба - умеючы (Я.Брыль).



15. Выдзяляецца коскамi акалiчнасць, выражаная назоўнiкамi ва ўскосных склонах з прыназоўнiкамi насуперак, у адпаведнасцi, са згоды i iншымi са значэннем прычыны, умовы, уступкi, спосабу дзеяння.

Напрыклад:

Насуперак лiхой стыхii, на гэтай згруджанай жарстве, узняўшы вежы залатыя, прыгожы горад расцвiце (П.Глебка).

Максiма ў ваенна-марское вучылiшча не прынялi, i ён, наперакор жаданню бацькоў, на злосць усiм, паехаў у марскi тэхнiкум (I.Шамякiн).

Дваццаць восьмага лiпеня, у вынiку абыходнага манеўру i баявой атакi, войскi Першага Беларускага фронта авалодалi Брэстам (У.Карпаў).

У выпадку якой патрэбы, звяртайцеся па дапамогу (I.Шамякiн).



Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList