МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦII I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
12 студзеня 1995 г. N 15
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ
Ў ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратил силу приказом Министерства науки и образования от
19 февраля 1996 г. N 61 (рег. N 1313)
У адпаведнасцi з п.23 Прыкладнага палажэння аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, зацверджаным загадам мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя установы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца).
2. Зацвердзiць Палажэнне аб прыёмнай камiсii, правядзеннi
ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору ў
прафесiйна-тэхнiчная навучальнай установе (дадаецца).
3. Лiчыць страцiўшымi сiлу пункты 1 i 3 загада Мiнадукацыi ад 4
лютага 1994 г. N 32 i пункт 5.1 загада Мiнадукацыi ад 25 мая 1994 г.
N 152.
Мiнiстр В.I.Стражаў
ЗАЦВЕРДЖАНА:
загадам мiнiстра адукацii
i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 12 студзеня 1995 г. N 15
ПАЛАЖЭННЕ
аб прыёмнай камiсii, правядзеннi ўступных
экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору)
у прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе
1. Прыёмная камiсiя прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы
ствараецца штогод для фармiравання кантынгенту навучэнцаў з лiку
найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.
2. У сваёй рабоце прыемная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.
3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:
3.1. Правядзенне работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi,
выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя
характарызуюць профiль навучальнай установы, падрыхтоўка бланкаў
неабходнай дакументацыi;
3.2. Арганiзацыя кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на
ўступныя экзамены;
3.3. Прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па
пытаннях прыёму.
Прыняцце рашэння аб допуску да здачы ўступных экзаменаў (iншых
форм правядзення конкурснага адбору), узгодненых з мясцовымi
органамi кiравання адукацыяй, i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк
навучэнцаў;
3.4. Арганiзацыя медыцынскага агляду асоб, якiя паступаюць у
ПТНУ, на прафесiйную прыгоднасць з улiкам характару вучобы ў
навучальнай установе;
3.5. Фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi
ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.
4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з'яўляецца старшынёй
прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы. З лiку найбольш вопытных
i квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму
назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.
5. Загад аб зацвярджэннi саставу пры%мнай камiсii выдаецца
дырэктарам не пазней студзеня бягучага года.
6. Экзаменацыйныя камiсii (камiсii па правядзенню iншых форм
конкурснага адбору) зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку найбольш
квалiфiкаваных выкладчыкаў навучальнай установы. У састаў гэтых
камiсiй могуць быць уключаны выкладчыкi iншых навучальных устаноў.
7. Дакументы асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, рэгiструюцца ў
журнале ўстаноўленай формы. Асобе выдаецца распiска ўстаноўленай
формы аб прыёме дакументаў.
8. Прыёмная камiсiя паведамляе аб допуску асобы да ўступных
экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней, чым за тыдзень
з дня рэгiстрацыi дакументаў. Асобам, якiя дапушчаны да ўступных
экзаменаў, у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст.
9. Расклад экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору)
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.
10. Уступныя экзамены праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах,
якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца дырэктарам
навучальнай установы. Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым
колькасць экзаменуемых у групе.
11. Тэксты дыктантаў i пераказаў устанаўлiваюцца ПТНУ ў
адпаведнасцi з дзеючымi нормамi агульнаадукацыйнай школы,
зацверджанымi загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
4.07.86 г. N 124.
12. Змест iншых форм конкурснага адбору распрацоўвае прыёмная
камiсiя ў адпаведнасцi з прафесiямi, на якiя паступаюць асобы, i
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.
13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага
адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек.
14. Прысутнасць на ўступных экзаменах (iншых форм правядзення
конкурснага адбору) пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай
камiсii не дапускаецца.
15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя -
адным.
16. Вынiкi ўступных экзаменаў ацэньваюцца адзнакамi "5"
(выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча).
Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў
экзаменацыйную ведамасць i ў экзаменацыйны лiст. Кожная адзнака па
вуснаму экзамену ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце
падпiсваецца двума экзаменатарамi.
17. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а
таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене
выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ.
18. Пiсьмовыя работы асоб, якiя залiчаны ў навучальную
ўстанову, захоўваюцца ў асабовых справах.
Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi
незадавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу, знiшчаюцца праз
тры месяцы з пачатку навучальнага года.
19. На правядзенне ўступных экзаменаў прадугледжваюцца
наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).
На правядзенне пiсьмовага экзамену па мове i лiтаратуры - 2
гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктант), а пiсьмовых экзаменаў па
матэматыцы, хiмii i iншых агульнаадукацыйных прадметах - 2 гадзiны.
На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:
4 дыктанты - 1 гадзiна.
3 пераказы - 1 гадзiна.
На вусны экзамен (гутарку) адводзiцца не больш 1/3 акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн на аднаго абiтурыента).
На правядзенне ўступнага экзамена па рысунку i скульптуры
адводзiцца 4 акадэмiчныя гадзiны.
На правядзенне экзаменаў практычнага характару (канструяванне i
выкананне розных вырабаў цi iх элементаў, рэзьбы па дрэву, выкананне
спецыяльных разлiкаў i iнш.) нормы часу ўстанаўлiваюцца кiраўнiком
ПТНУ, але не больш чатырох гадзiн.
Аплата выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены,
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
20. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.
21. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў
афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы залiчэння без
экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсу, прычыны адказу ў прыёме.
На падставе рашэння прыёмнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае загад
аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.
Спiскi залiчаных вывешваюцца для азнаямлення ў вызначаныя
правiламi прыёму тэрмiны.
Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў
навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 714/12.
Дата: 23.02.95 г.
|