Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23 января 1995 г. №26 "Крытэрыi да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                       РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                            ЗАГАД
 23.01.95 г.                                                 N 26

 Аб зацвярджэннi нарматыўных
 дакументаў па правядзеннi атэстацыi
 i акрэдытацыi ВНУ унiверсiтэцкага тыпу

===
        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства  образования от 22 апреля 1997 г.  N
         211 (зарегистрирован в Национальном реестре - N  8/2326  от
         23.12.1999 г.)].

     З мэтай  развiцця  нарматыўнай  базы па правядзеннi атэстацыi i
акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў унiверсiтэцкага  тыпу  i  ў
адпаведнасцi  з Пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад
26.10.1994 г. N 37 "Аб  стане i перспектывах развiцця унiверсiтэцкай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"

                           ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць   Крытэрыi   да   вызначэння   статусу  вышэйшай
навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу (дадатак 1).

     2. Утратил силу. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 2 утратил силу приказом Министерства  образования  от
         22  апреля  1997  г.  N 211 (зарегистрирован в Национальном
         реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)

            2. Зацвердзiць   Методыку   правядзення   атэстацыi    i
         акрэдытацыi  вышэйшай  навучальнай установы унiверсiтэцкага
         тыпу  ў  якасцi  дадатка   да   Iнструкцыi   i   метадычных
         рэкамендацый   па   правядзеннi   атэстацыi  i  акрэдытацыi
         вышэйшых  навучальных  устаноў  Рэспублiкi  Беларусь,  якая
         ўведзена  ў  дзеянне загадам Мiнiстра адукацыi ад 4.08.1994
         г. N 227 (дадатак 2).
       _______________________________________________ _______ ___ _

     3. Дзяржаўнай  iнспекцыi  навучальных  устаноў (Канановiч У.Я.)
дадзеныя Крытэрыi i Методыку прыняць  да  кiраўнiцтва  ў  практычнай
дзейнасцi,  звязанай з атэстацыяй i акрэдытацыяй ВНУ унiверсiтэцкага
тыпу.

     4. Галоўнаму упраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi  Д.С.)  у
месячны  тэрмiн  давесцi  Крытэрыi  i Методыку да ведама кiраўнiцтва
мiнiстэрстваў i  ведамстваў,  якiя  маюць  у  сваiм  падпарадкаваннi
вышэйшыя навучальныя ўстановы.

     5. Кантроль  за  выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Галко Т.Я.

 Мiнiстр                                            В.I.Стражаў


                                                     Дадатак 1

                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   загадам Мiнiстра адукацыi i
                                   навукi Рэспублiкi Беларусь
                                   ад 23 студзеня 1995 г. N 26

                          КРЫТЭРЫI
     да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы
                    унiверсiтэцкага тыпу

     1. Мiжнароднае  прызнанне  навучальнай  установы  як навуковага
(творчага), навукова-метадычнага цэнтра па адпаведным профiлю.

     2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ.

     3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў  па  абароне
кандыдацкiх i доктарскiх дысертацый па профiлю навучальнай установы.

     4.    Удзел    студэнтаў    у    навукова-даследчай   (вопытна-
канструктарскай),    творчай   дзейнасцi    з   мэтай   фармiравання
самастойнага   прадуктыўнага   мыслення.   Функцыянiраванне  сiстэмы
навукова-даследчай  працы студэнтаў,  наяўнасць прызёраў  студэнцкiх
мiжнародных або рэспублiканскiх навуковых конкурсаў.

     5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ, у тым
лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, не менш за 30%
ад агульнага аб'ёму навуковых даследаванняў.

     6. Наяўнасць   у  змесце  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  пашыранага
агульнанавуковага  i  агульнапрафесiйнага   цыкла   дысцыплiн,   што
неабходна для бакалаўраў i магiстраў,  а таксама спецыяльных курсаў,
якiя   вызначаюць    перспектывы    развiцця    адпаведнай    галiны
(спецыяльнасцi).

     7. Колькасць студэнтаў па ўсiх формах навучання не менш за 3500
чалавек.

     8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу не  менш  за
60% спецыялiстамi з вучонымi ступенямi, званнямi.

     9. Наяўнасць на кожных 150 студэнтаў дзённай формы навучання не
менш за аднаго доктара навук, якiя ажыццяўляюць навуковую i вучэбна-
метадычную работу ў дадзенай ВНУ.

     10. Ажыццяўленне  шматпрофiльнай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў для
класiчных унiверсiтэтаў i не менш за 80%  спецыяльнасцей адпаведнага
напрамку    дзеючага    Пералiку   спецыяльнасцей   для   профiльных
унiверсiтэтаў i акадэмiй.

     11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў з улiкам
навейшых дасягненняў навукi i практыкi.

     12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання пры
падрыхтоўцы спецыялiстаў i павышэннi квалiфiкацыi.

     13. Забеспячэнне  павышэння  квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па профiлю навучальнай установы.

     14. Эфектыўная  падрыхтоўка  спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi
розных узроўняў праз аспiрантуру i  дактарантуру  (не  менш  за  60%
абароненых дысертацый на працягу 3 гадоў пасля iх заканчэння).

     15. Удзел  на  правах  галоўных  выканаўцаў  у  рэспублiканскiх
комплексных праграмах i праграмах фундаментальных даследаванняў.

     16. Наяўнасць     навуковых      напрамкаў      фундаментальных
даследаванняў, па якiх ВНУ з'яўляецца вядучай i вынiкi якiх прызнаны
сусветным навуковым супольнiцтвам.

     17. Выкананне асобных праектаў дзяржаўнага заказу  па  развiццю
навукi i тэхнiкi.

     18. Выкананне       навукова-даследчай,       творчай       або
навуковаметадычнай работы кожным выкладчыкам навучальнай установы  з
мэтай пастаяннага падтрымання iмi высокай квалiфiкацыi.

     19. Наяўнасць   сучаснай   навуковай   базы,  якая  забяспечвае
падрыхтоўку  спецыялiстаў  вышэйшай   квалiфiкацыi,   у   тым   лiку
кандыдатаў i дактароў навук.

     20. Камплектаванне  бiблiятэчнага  фонду  з  разлiку не менш як
адным падручнiкам на трох студэнтаў па кожнай вывучаемай дысцыплiне.

     21. Наяўнасць  iнфармацыйных  фондаў,  сучаснай   навуковай   i
вучэбнай   лiтаратуры,   перыядычных   выданняў   па  спецыяльнасцях
навучання.

     22. Падрыхтоўка новых падручнiкаў i вучэбных  дапаможнiкаў  для
сiстэмы адукацыi рэспублiкi.

     23. Наяўнасць  капiравальна-памнажальнай  i выдавецкай базы для
аператыўнага  выдання  навуковых  прац,   падручнiкаў   i   вучэбных
дапаможнiкаў, размнажэння навуковых i вучэбна-метадычных матэрыялаў.

     24. Выкананне  дзеючых  нормаў  забеспячэння  ВНУ  аўдыторнымi,
лабараторнымi плошчамi,  iнтэрнатамi,  аздараўленчай базай i  фондам
сацкультбыту.

     25. Штогадовае   аднаўленне  вучэбна-матэрыяльнай  i  навукова-
даследчай базы не менш за 5%  ад балансавага  кошту  з  улiкам  усiх
крынiц фiнансавання


 Заўвага: ВНУ па пунктах 7-25 мае права выбару 15 крытэрыяў.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 740/12.
 Дата:  06.02.95 г.





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations