Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 12 января 1995 г. №15 "Тыпавыя правiлы прыему у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                            ЗАГАД

 12 студзеня 1995 г.                                   N 15

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ
 Ў ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
 УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу  приказом Министерства науки  и образования от
         19 февраля 1996 г. N 61 (рег. N 1313) 

     У    адпаведнасцi    з    п.23    Прыкладнага    палажэння   аб
прафесiянальна-тэхнiчным  вучылiшчы,  зацверджаным  загадам мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203

ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы  прыёму  ў  прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца).

     2. Зацвердзiць   Палажэнне  аб  прыёмнай  камiсii,  правядзеннi
ўступных   экзаменаў    (iншых    форм    конкурснага    адбору    ў
прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе (дадаецца).

     3. Лiчыць страцiўшымi сiлу пункты 1 i 3 загада Мiнадукацыi ад 4
лютага 1994 г.  N 32 i пункт 5.1 загада Мiнадукацыi ад 25  красавiка
1994 г. N 152.

   Мiнiстр                                     В.I.Стражаў


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                 загадам мiнiстра адукацii
                                 i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 12 студзеня 1995 г. N 15


                  ТЫПАВЫЯ ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
        у прафесiйна-тэхнiчныя  навучальныя ўстановы
                     Рэспублiкi Беларусь

          АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI, ПРЫЁМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ

     1. Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь,
а  таксама  грамадзяне  Беларусi  i беларусы,  якiя пражываюць за яе
межамi,  маюць  права  на  конкурснай  аснове  атрымаць   бясплатную
прафесiйна-тэхнiчную   адукацыю  ў  дзяржаўных  прафесiйна-тэхнiчных
навучальных  установах  (ПТНУ),  калi  адукацыя  дадзенага   ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню.

     2. Прыём  у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя установы грамадзян
дзяржаў-удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай аснове па  рашэнню
ўпраўленняў  адукацыi  аблвыканкамаў  i Мiнскага гарвыканкама,  калi
iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi (мiжведамаснымi) дагаварамi  i
пагадненнямi.

     3. Грамадзяне   iншых   замежных  краiн  паступаюць  у  ПТНУ  ў
адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  навучаннi  ў  Рэспублiцы   Беларусь
замежных   грамадзян,   зацверджаным   пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7  лiпеня  1993  г.  N  442.  (ЗП  Рэспублiкi
Беларусь 1993 г. N 19 арт.370).

     4. Асобы, якiя паступаюць на вучобу ў ПТНУ, карыстаюцца роўнымi
правамi ў выбары навучальнай ўстановы, прафесii.
     Абмежаваннi дапускаюцца  па паказчыках прафесiйнай прыгоднасцi,
вызначаных ва ўстаноўленым парадку органамi аховы здароўя Рэспублiкi
Беларусь.
     На навучанне  па  прафесiях,  па   якiх   праца   няпоўналетнiх
забаронена,  прымаюцца толькi асобы, якiм да моманту заканчэння ПТНУ
споўнiцца 18 год.

     Медыцынскi адбор асоб,  якiя  паступаюць  у  ПТНУ,  праводзiцца
ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання вучылiшча.

     5. На  дзённую форму навучання дакументы прымаюцца з 15 чэрвеня
па 15 жнiўня,  уступныя экзамены,  гутаркi,  тэсты праводзяцца з  15
лiпеня,  залiчэнне  ў  склад  навучэнцаў  - да 25 жнiўня.  У асобных
выпадках тэрмiны  прыёму  дакументаў  i  конкурснага  адбору  могуць
змяняцца па ўзгадненню з мясцовымi органамi кiравання адукацыяй.

     6. Асобы,  якiя паступаюць у ПТНУ, падаюць наступныя дакументы:
заяву на  iмя  дырэктара  па  ўстаноўленнай  форме,  пасведчанне  аб
базавай  адукацыi  або  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi  ў
арыгiнале,  6 фотакартак памерам 3х4,  медыцынскую даведку па  форме
N 086/У, даведку  з месца жыхарства.  Могуць быць прадстаўлены iншыя
дакументы,  якiя пацвярджаюць iх  поспехi  ў  прафесiйна-накiраванай
творчасцi  i прафесiйнай падрыхтоўцы (прадстаўляюцца асабiста або па
пошце).
     Пашпарт (пасведчанне  аб нараджэннi),  дакумент аб адносiнах да
вайскавага абавязку прадстаўляюцца асабiста. Рэгiстрацыя iх вядзецца
адказным  сакратаром  прыёмнай  камiсii ў спецыяльным пранумераваным
журнале ўлiкаў ўстаноўленай формы.

     7. Узначальвае прыёмную камiсiю,  зацвярджае састаў i  вызначае
парадак яе работы дырэктар вучылiшча.

     ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА АДБОРУ I ЗАЛIЧЭННЯ

     8. Формы конкурснага адбору (уступныя экзамены, гутаркi, тэсты,
адбор на аснове адзнак,  указанных у дакументах аб адукацыi i  iнш.)
вызначаюцца   навучальнымi  ўстановамi  па  ўзгадненню  з  мясцовымi
органамi кiравання адукацыяй. Для кожнай прафесii дапускаецца толькi
адна форма конкурснага адбору.

     9. Залiчэнне ў ПТНУ шляхам конкурснага адбору на аснове адзнак,
указаных у дакументах аб адукацыi,  робiцца адразу пасля  заканчэння
прыёму  дакументаў.  Пры  iншых  формах конкурснага адбору залiчэнне
ажыццяўляецца адразу пасля iх правядзення.

     10. Асобы,  якiя не з'явiлiся на экзамены па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца  да  экзаменаў  у  тэрмiны для iншых груп.  Тыя,  хто не
з'явiўся на адзiн экзамен з экзаменаў  без  уважлiвай  прычыны,  або
атрымаў   нездавальняючую   адзнаку,   да   наступных  экзаменаў  не
дапускаюцца.

     11. Уступныя   экзамены   па    агульнаадукацыйных    прадметах
праводзяцца  ў адпаведнасцi з праграмамi базавай i агульнай сярэдняй
адукацыi.  Змест   iншых   форм   конкурснага   адбору   вызначаецца
навучальнымi   ўстановамi  ў  адпаведнасцi  з  профiлем  прафесiйнай
падрыхтоўкi.

     12. Па-за конкурсам  (а  пры  правядзеннi  ўступных  экзаменаў,
гутарак,  тэстаў  i  iнш.  пры атрыманнi станоўчых адзнак) у ПТНУ на
навучанне па канкрэтных прафесiях залiчваюцца:
     - дзецi сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - дзецi з сем'яў загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi  ў
час  праходжання  вайсковай  службы,  або  працы  ў складзе савецкiх
войскаў на тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi,  а таксама
дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памёршых) у мiрны час пры
праходжаннi вайсковай службы;
     - iнвалiды  I  i  II  груп,  якiм  у адпаведнасцi з заключэннем
медыкарэабiлiтацыйных   экспертных   камiсiй   не    супрацьпаказана
навучанне ў ПТНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     - асобы,  якiя маюць iльготы ў  адпаведнасцi  з  арт.18  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     - воiны-iнтэрнацыяналiсты.

     13. Пераважным  правам  пры  залiчэннi  ў  ПТНУ карыстаюцца:  -
     асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 19, 20, 23, 24,
25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай абароне грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
     - iнвалiды III групы;
     - дзецi iнвалiдаў I i II груп;
     - асобы,  зволеныя  ў запас з Узброеных Сiл,  якiя паступаюць у
ПТНУ пры чарговым прыёме адразу пасля звальнення.

     14. Навучальным  установам  даецца  права   па   ўзгадненню   з
мясцовымi   органамi   кiравання   адукацыяй   устанаўлiваць  iншыя,
дадатковыя патрабаваннi па прыёму з улiкам тыпу навучальнай установы
i яе профiлю.
     Умовы i  парадак  прыёму  ў  канкрэтную  навучальную   ўстанову
даводзяцца да ведама асоб,  якiя паступаюць у ПТНУ,  не пазней як за
два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

     15. Залiчэнне ў ПТНУ афармляецца пратаколам прыёмнай камiсii  i
зацвярджаецца загадам дырэктара.  Спiсы залiчаных асоб у навучальную
ўстанову вывешваюцца не пазней чым за сем дзён да пачатку заняткаў.

     16. Асобы, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову i не прыступiлi
да  заняткаў  без  уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзён,  з ПТНУ
адлiчваюцца.  Iнфармацыя аб iх адлiчэннi даводзiцца  да  бацькоў  цi
асоб,  якiя iх замяняюць, а таксама камiсiй па справах непаўналетнiх
па месцы жыхарства.

     17. Усе  пытаннi,  звязаныя  з  прыёмам,  разглядаюць  прыёмныя
камiсii  i  мясцовыя  органы  кiравання  адукацыяй  у адпаведнасцi з
Правiламi прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 713/12
 Дата: 23.01.95 г.  






Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations