Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22 апреля 1997 г. №211 "Iнструкцыя i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 22.04.97 г.                                              N 211


 Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi
 i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь


     У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў  Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджаным  загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997  г. N 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры  Дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь ад 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:

     - дашкольных устаноў;
     - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
     - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
     - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
     - вышэйшых навучальных устаноў.

     2.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi  (Канановiч У.Я.)  прадставiць на  дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.

     3.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,     мiнiстэрствам,     дзяржаўным     камiтэтам,    другiм
рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,  у падпарадкаваннi
якiх   знаходзяцца   навучальныя   ўстановы,   упраўленням  адукацыi
аблвыканкамаў      i     Мiнгарвыканкама,      аддзелам     адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.

     4.   Iнструкцыi  i   метадычныя  рэкамендацыi   па  правядзеннi
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 года N 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу (рэгiстрацыйны  N 549/12, 551/12, 553/12,  552/12, 554/12 ад 26
верасня 1994 г.).


 Мiнiстр                                  В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                        У.Ф.Валадзько

 Намеснiк мiнiстра                        А.М.Гарнак

 Намеснiк мiнiстра                        Г.Д.Дылян

 Начальнiк Дзяржiнспекцыi
 навучальных устаноў                      У.Я.Канановiч

 Начальнiк упраўлення па рабоце
 з кадрамi i прававому забеспячэнню       А.А.Пыжоў

 Галоўны юрысконсульт                     А.У.Мякiннiк


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам Мiнiстра адукацыi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 22 красавiка 1997 г. N 211


               IНСТРУКЦЫЯ I МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI
  ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
              НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1.  Iнструкцыя  i   метадычныя  рэкамендацыi  па  правядзеннi
атэстацыi i акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
распрацавана  на аснове  тыповага Палажэння аб атэстацыi акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з Мiнiстэрствам
фiнансаў,  Мiнiстэрствам працы  Рэспублiкi Беларусь  i зацверджанага
загадам   Мiнiстра  адукацыi   i  навукi   Рэспублiкi  Беларусь   ад
09.01.1997 г. N 4.

     1.2.  Iнструкцыя  вызначае  адзiныя  метадалагiчныя падыходы да
правядзення   атэстацыi   i   акрэдытацыi   прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў (ПТНУ).

     1.3.  Атэстацыя  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў
праводзiцца  Дзяржаўнай  iнспекцыяй  навучальных  устаноў  i  пад яе
метадычным   кiраўнiцтвам  упраўленнямi   адукацыi  аблвыканкамаў  i
Мiнскага гарвыканкама, мiнiстэрствамi, ведамствамi i iншымi органамi
кiравання ў  падпарадкаваннi якiх знаходзяцца  навучальныя ўстановы;
вышэйшых тэхнiчных i  вышэйшых прафесiянальных вучылiшчаў Дзяржаўнай
iнспекцыяй    навучальных    устаноў     сумесна    з    упраўленнем
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi i Мiнiстэрства адукацыi.

     1.4.  Акрэдытацыя   ўсiх  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

     1.5.     Для     правядзення     атэстацыi     i    акрэдытацыi
прафесiянальна-тэхнiчных    навучальных    устаноў   Дзяржiнспекцыяй
навучальных  устаноў   або  органамi  па   iх  кiраванню  ўтвараюцца
атэстацыйныя  камiсii на  чале са  старшынёй, у  састаў якiх па меры
неабходнасцi   ўключаюцца   найбольш   квалiфiкаваныя   кiраўнiкi  i
выкладчыкi     сярэднiх     спецыяльных,    прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных   устаноў   i   агульнаадукацыйных   школ,   спецыялiсты
мiнiстэрстваў i  ведамстваў,  вучэбна-метадычных  органаў  i сiстэмы
павышэння  квалiфiкацыi, мясцовых  органаў адукацыi, прадпрыемстваў,
арганiзацый i устаноў, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый i цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.

     1.6. Члены атэстацыйнай i  акрэдытацыйнай камiсii на час удзелу
ў атэстацыi   i  акрэдытацыi   па  узгадненню   з  iх   кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абавязкаў па месцы асноўнай работы.

     1.7. Калi навучальная ўстанова не згодна з ацэнкай яе дзейнасцi
атэстацыйнай,   або  акрэдытацыйнай   камiсii,  яна   мае  права   ў
двухтыднёвы тэрмiн падаць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў
заяву аб пераглядзе заключэння.
     Пастанова   Дзяржаўнай  iнспекцыi   можа  быць   абскарджана  ў
Мiнiстэрстве адукацыi на працягу аднаго месяца.

               2. АТЭСТАЦЫЯ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
                  НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     2.1.  Атэстацыя  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў
праводзiцца ў  мэтах ажыццяўлення дзейснага  кантролю за рэалiзацыяй
прынцыпаў  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  галiне прафесiянальнай адукацыi,
вызначэння  адпаведнасцi ўзроўню  падрыхтоўкi навучэнцаў дзяржаўнаму
стандарту     (патрабаванням),    развiцця     творчай    iнiцыятывы
iнжынерна-педагагiчных калектываў, павышэння iх адказнасцi за вынiкi
сваёй  работы,   распрацоўкi  мерапрыемстваў  па   павышэннi  якасцi
падрыхтоўкi рабочых кадраў.

     2.2. Атэстацыi падлягаюць адзiн раз  у пяць гадоў усе дзеючыя ў
рэспублiцы  прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя  ўстановы незалежна
ад iх ведамаснай прыналежнасцi  i  формаў уласнасцi па распрацаваных
Дзяржiнспекцыяй  навучальных  устаноў  планах-графiках, зацверджаных
Мiнiстэрствам адукацыi. Тэрмiн атэстацыi  ў неабходных выпадках можа
быць зменены.

     2.3.  Атэстацыйная  камiсiя  працуе  непасрэдна  ў  навучальнай
установе не больш 15 каляндарных дзён.

     2.4.  Асноўнымi  метадамi  i  прыёмамi  ў  рабоце  атэстацыйных
камiсiй з'яўляюцца правядзенне комплексных, кантрольных i практычных
работ па прафесiях i спецыяльнасцях, анкетаванне ведаў навучэнцаў, а
таксама назiраннi,  гутаркi з навучэнцамi,  выкладчыкамi i майстрамi
вытворчага   навучання,  наведванне   заняткаў,  экзаменаў,   аналiз
вучэбна-плануючай дакументацыi i iнш.

     2.5.   Атэстацыйная  камiсiя   вызначае  адпаведнасць   узроўню
прафесiянальнай   i   агульнаадукацыйнай   падрыхтоўкi   выпускнiкоў
квалiфiкацыйным характарыстыкам  на аснове аналiза  ведаў, уменняў i
навыкаў навучэнцаў  зыходзячы з патрабаванняў  дзяржаўных стандартаў
(патрабаванняў).

     2.6.  Якасць  агульнаадукацыйнай   падрыхтоўкi  вызначаецца  па
вынiках экзаменаў,  калi яны праводзяцца  ў час работы  атэстацыйнай
камiсii,   або  кантрольных   работ  па   прадметах,  забяспечваючых
неабходны ўзровень прафесiянальнай падрыхтоўкi.

     2.7.   Забяспечваючым   узровень   прафесiянальнай  падрыхтоўкi
прызнаецца такое навучанне па  агульнаадукацыйных прадметах, калi не
менш   75%  навучэнцаў   паспяхова  здалi   экзамены,  або  выканалi
кантрольныя работы па прадметах, вызначаных атэстацыйнай камiсiяй.

     2.8.    Ацэнка    прафесiянальнай    падрыхтоўкi    выпускнiкоў
прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных устаноў  вызначаецца на аснове
рэзультатаў  выпускных квалiфiкацыйных  (дзяржаўных) экзаменаў, калi
яны  праводзяцца   ў  час  атэстацыi,   цi  комплексных  кантрольных
(практычных)  работ  па  спецыяльнасцях,  якiя  выконваюць навучэнцы
выпускнога (перадвыпускнога) курса.

     2.8.1. Высокай прызнаецца падрыхтоўка ў:

     а)  прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах  i рэгiянальных цэнтрах
прафесiянальнай  адукацыi,   калi  95%  навучэнцаў   станоўча  здалi
выпускныя  квалiфiкацыйныя  экзамены,  або  выканалi  комплексныя  i
практычныя работы,  у тым лiку  атрымалi не менш  75% адзнакi "4"  i
"5";

     б)  вышэйшых  прафесiянальных  (тэхнiчных)  вучылiшчах, калi не
менш 95% навучэнцаў станоўча здалi дзяржаўныя экзамены, або выканалi
комплексныя  i практычныя  работы, у  тым лiку  атрымалi не менш 45%
адзнаку "5" i не менш 30% - адзнаку "4".

     2.8.2. Добрай прызнаецца такая падрыхтоўка ў:

     а)  прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах  i рэгiянальных цэнтрах
прафесiянальнай адукацыi, калi не менш 90% навучэнцаў станоўча здалi
выпускныя  квалiфiкацыйныя  экзамены,  або  выканалi  комплексныя  i
практычныя работы,  у тым лiку  атрымалi не менш  60% адзнакi "4"  i
"5";

     б)  вышэйшых  прафесiянальных  (тэхнiчных)  вучылiшчах, калi не
менш 90% навучэнцаў станоўча здалi дзяржаўныя экзамены, або выканалi
комплексныя  i практычныя  работы, у  тым лiку  атрымалi не менш 65%
адзнакi "4" i "5".

     2.8.3.  Здавальняючай  прызнаецца  падрыхтоўка  ў  рэгiянальных
цэнтрах,   прафесiянальна-тэхнiчных   i   вышэйшых   прафесiянальных
(тэхнiчных) вучылiшчах, калi не  меньш 85% навучэнцаў станоўча здалi
выпускныя   квалiфiкацыйныя  (дзяржаўныя)   экзамены,  або  выканалi
комплексныя i практычныя работы.

     2.8.4.   Нездавальняючай   прызнаецца   такая   падрыхтоўка   ў
рэгiянальных    цэнтрах    прафесiянальна-тэхнiчных    i    вышэйшых
прафесiянальных  (тэхнiчных) вучылiшчах,  калi станоўчыя  адзнакi на
выпускных квалiфiкацыйных (дзяржаўных)  экзаменах, або комплексных i
практычных работах атрымалi менш 85% навучэнцаў.

     2.8.5.   Пры  ацэнцы   ўзроўню  падрыхтоўкi   па  прафесiях   i
спецыяльнасцях звяртаецца ўвага на:

     - узровень  тэарэтычнай i практычнай  падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках выпускных квалiфiкацыйных (дзяржаўных) экзаменаў;
     -  ацэнку   якасцi  падрыхтоўкi  рабочых   кадраў  па  водзывах
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў  галiны, рэгiёна, дзе працуюць
выпускнiкi;
     - наяўнасць, стан i метадычнае забеспячэнне вучэбных кабiнетаў,
лабараторый, майстэрняў, аўтатрактарных палiгонаў;
     - выкарыстанне ў вучэбных  мэтах вучэбнай гаспадаркi, вытворчых
aб'ектаў;
     -   змест  рэкамендацый   старшынь  выпускных   квалiфiкацыйных
(дзяржаўных)   экзаменаў  па   далейшаму  ўдасканаленню  падрыхтоўкi
рабочых кадраў.

     2.9. Пры ацэнцы комплекснай,  кантрольнай (яна складаецца з 4-х
пытанняў  па   прафiлiруючых  прадметах)  i   практычнай  работы  па
прафесiях i спецыяльнасцi належыць кiравацца наступным:

     2.9.1.  Адзнака  "5"  выстаўляецца   тады,  калi  на  "выдатна"
выканана не менш 75% аб'ёму, а астатняя частка на "добра".

     2.9.2.  Адзнака  "4"  выстаўляецца  тады,  калi  на  "добра"  i
"выдатна" выканана  не менш 75% аб'ёму  пры здавальняючай адзнацы па
астатняй частцы.

     2.9.3 Адзнака "3" выстаўляецца тады, калi не менш 75% яе аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.9.4. Адзнака  "2" выстаўляецца тады, калi  менш 75% яе аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.9.5. Пры  ацэнцы комплекснай кантрольнай  i практычнай работ,
тэставых, пiсьмовых  i вусных праверак ведаў  навучэнцаў неабходна ў
адпаведнасцi з патрабаваннямi  навучальных праграм i квалiфiкацыйных
характарыстык выявiць:

     2.10.1.  Узровень   засваення  навучэнцамi  вучэбна-праграмнага
матэрыялу па асноўных цыклах прадметаў вучэбнага плана.

     2.10.2.   Разыходжанне   пры    параўнаннi   атрыманых   адзнак
навучэнцамi з iснуючымi ў iх па гэтых прадметах.

     2.10.3.  Незасвоеныя тэмы  вучэбных праграм,  даць класiфiкацыю
памылак, зробленых навучэнцамi.

     2.11.     Ацэнка      выкарыстання     iснуючага     патэнцыялу
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай установы  ў вучэбна-выхаваўчым
працэсе вызначаецца на аснове аналiзу дзейнасцi адмiнiстрацыi, стану
вучэбна-матэрыяльнай базы,  складу iнжынерна-педагагiчнага калектыву
i выкарыстаннi  яго магчымасцей,  арганiзацыi навучальна-выхаваўчага
працэсу,   выхаваучай  работы,   жыллёва-бытавых  умоў,  харчавання,
пастаноўкi ўнутрывучылiшчнага кантролю, работы вучэбнай гаспадаркi i
вытворчых аб'ектаў.

     2.11.1.  Найменне дакументаў,  якiя прадстаўляюцца атэстацыйнай
камiсii:

     - Пашпарт навучальнай установы.
     - Статут навучальнай установы.
     - Справаздача  прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча па  стану на
пачатак навучальнага года (1 прафтэх).
     -  Правiлы ўнутранага  працоўнага распарадку  для работнiкаў  i
навучэнцаў.
     - Загады дырэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi.
     - Кантрольныя лiчбы па прыёму на навучэнне.
     -  Дагаворы  на  падрыхтоўку  спецыялiстаў  па  заяўках цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.
     -  Кнiга  рэгiстрацыi  заяў   абiтурыентаў,  якiя  паступалi  ў
прафесiянальна-тэхнiчную навучальную ўстанову.
     - Лiцэнзiя на арганiзацыю недзяржаўнай прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установы.
     - Вучэбныя планы i праграмы па прафесiях i спецыяльнасцях.
     - Часовы пералiк  прафесiй ПТНУ. Дазвол на працу  па вопытных i
эксперыментальных вучэбных планах.
     - План развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
     -   Пералiк  тыповага   абсталявання  кабiнетаў,   лабараторый,
майстэрняў.
     - Паiменная кнiга.
     - Курсавыя работы i дыпломныя праекты.
     - Пералiк вучэбнай i рабочай тэхнiкi.
     - Кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду.
     - Справаздача навучальнай установы па кадрах.
     - Асабовыя справы педагагiчных работнiкаў.
     - Пратаколы пасяджэнняў педагагiчнага савета.
     - Планы работы i пратаколы пасяджэнняў метадычных камiсiй.
     - Тарыфiкацыйная ведамасць.
     - Кнiга улiку ўваходняй i выходнай карэспандэнцыi.
     - Пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii.
     -   Перспектыўныя  i   гадавыя  планы   павышэння  квалiфiкацыi
iнжынерна-педагагiчных работнiкаў.
     - Графiкi навучальнага працэсу.
     - Тэматычныя планы выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання.
     - Расклад вучэбных заняткаў.
     - Журналы ўлiку вучэбных заняткаў, экзаменацыйныя ведамасцi.
     - Дагаворы з базавымi  прадпрыемствамi аб праходжаннi вытворчай
практыкi.
     - Пратаколы пасяджэнняў  выпускной квалiфiкацыйнай (дзяржаўнай)
камiсii.
     -  Дзённiкi i  справаздачы навучэнцаў  аб праходжаннi вытворчай
(праддыпломнай) практыкi.
     - Планы выхаваўчай i спартыўна-аздараўленчай работы.
     - Планы выхаваўчай работы вучэбных груп.
     - Асабовыя справы навучэнцаў.
     - Матэрыялы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.
     - Пiсьмовыя водзывы з прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый дзе
працуюць выпускнiкi.
     - Кнiга выдачы дакументаў па завяршэннi вучобы.

                       3. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI

       3.1. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ
            НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     Прааналiзаваць  Статут навучальнай  установы, яго  адпаведнасць
патрабаванням  палажэння  аб   прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай
установе,    зацверджанага   Мiнiстэрствам    адукацыi.   Устанавiць
ведамасную   прыналежнасць   i   падпарадкаванасць.   Даць  iснуючую
структуру вучылiшча, яе змяненне  за апошнiя пяць гадоў, перспектывы
яго далейшага развiцця. Паказаць кантынгент  навучэнцаў па курсах.
Зрабiць  аналiз  iснуючага   парадку  камплектавання  вучылiшча  (па
заяўках прадпрыемстваў, дагаварах, планах упраўленняў адукацыi).
     Прааналiзаваць ацэнку рэальнай  i перспектыўнай патрэбы рэгiёна
ў спецыялiстах,  працаўладкаванне выпускнiкоў  за тры  апошнiя гады.
Устанавiць    наяўнасць   дазволу    на   ажыццяўленне   падрыхтоўкi
спецыялiстаў, калi гэта тычыцца недзяржаўнай установы i выкананне ёю
патрабаванняў Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i палажэння
аб  прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай  установе,  зацверджанага
мiнiстэрствам   адукацыi,   захаванне   рэжыму   работы  навучальнай
установы.
     Дадаткова на другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):
     загад  вышэйстаячай  арганiзацыi  па  змене  статута, вызначыць
адпаведнасць   статута   палажэнню   аб   Вышэйшым   прафесiянальным
(тэхнiчным)  вучылiшчы,  яго  зацвярджэнне  ва  ўпраўленнi  адукацыi
вобласцi i рэгiстрацыю ў Мiнiстэрстве адукацыi.
     Паказаць    кантынгент   навучэнцаў    на   курсах   навучання,
спецыяльнасцях,  прааналiзаваць дакументы  i сiстэму  камплектавання
вучэбных груп другой ступенi  навучання, асобна вызначыць кантынгент
залiчаны  на вучобу  з другiх  ПТВ, без  вучобы ў  ПТВ, залiчэнне на
дагаворнай i  камерцыйнай асновах, асобна  вывучыць працаўладкаванне
выпускнiкоў  другой  ступенi,  вызначыць  якi  працэнт  iх прадаўжае
вучобу ў ВНУ i якiх профiльнасць гэтай вучобы.

          3.2. ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА, ЯЕ АДПАВЕДНАСЦЬ
               СУЧАСНЫМ ПАТРАБАВАННЯМ

     Характарыстыка   вучэбна-матэрыяльнай  базы   павiнна  змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабараторый,  майстэрняў  i  iншых   аб'ектаў,  якiя  неабходны  для
падрыхтоўкi  квалiфiкаваных  рабочых  кадраў  згодна  з навучальнымi
планамi, а таксама ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрната
з указаннем    кв.метраў    на    аднаго    пражываючага,   працэнта
забяспечанасцi патрэб. Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, лабараторый,
майстэрняў  i  iншых  аб'ектаў  сучасным  абсталяваннем,  у тым лiку
аўтаматызаваным.      Тэмпы     абнаўлення     матэрыяльнай    базы,
выкарыстоўванне вызначаных сродкаў.
     Забяспечанасць  вучэбнай  i  метадычнай  лiтаратурай. Умовы для
работы.    Удзел   прадпрыемстваў    i   арганiзацый    у   развiццi
вучэбна-матэрыяльнай базы ПТУ.
     Дадаткова па другой ступенi навучання:
     Наяўнасць  профiльных кабiнетаў,  лабараторыяў i  майстэрань па
спецыяльнасцях,  iх  адпаведнасць   патрабаванням  вучэбных  планаў,
выкарыстанне лабараторыяў i мастэрняў у iншых навучальных установах.
     Стан,   матэрыяльнае   забеспячэнне   кабiнетаў   курсавога   i
дыпломнага праектавання; iх колькасная дастатковасць.

           3.3. КIРУЮЧЫЯ I IНЖЫНЕРНА-ПЕДАГАГIЧНЫЯ КАДРЫ

     Правесцi   анкетаванне   выкладчыкаў   i   майстроў  вытворчага
навучання  з мэтай  выяўлення iх  меркаванняў па  рабоце навучальнай
установы. Абагульнiць матэрыялы анкетавання.
     Устанавiць  колькасны састаў  кiруючых i iнжынерна-педагагiчных
кадраў,  адпаведнасць  iх  базавай  адукацыi, выкладаемым прадметам,
профiлю  рыхтуемых  у  ПТНУ   рабочых  кадраў.  Даць  характарыстыку
кiруючага  i iнжынерна-педагагiчнага  саставу па  ўзросту, адукацыi,
квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў навучальнай установе.
     Вывучыць   цякучасць  кадраў   i  яе   прычыны.  Прааналiзаваць
працоўную    дысцыплiну,    сiстэму    мерапрыемстваў   заахвочвання
супрацоўнiкаў  за добрасумленную  працу, размеркаванне  педагагiчнай
нагрузкi,   яе   збалансаванасць,    якасць   атэстацыi   кiраўнiкоў
навучальнай установы,  выкладчыкаў i майстроў  вытворчага навучання,
перспектыўныя    i    гадавыя     планы    павышэння    квалiфiкацыi
iнжынерна-педагагiчных   работнiкаў,    выкарыстанне   такой   формы
павышэння квалiфiкацыi, як стажыроўка. Эфектыўнасць гэтай работы.
     Устанавiць наяўнасць у асабiстых справах выкладчыкаў i майстроў
вытворчага навучання пасведчанняў аб павышэннi квалiфiкацыi, выпiскi
з загадаў аб стажыроўцы.
     Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):
     Устанавiць   колькасць  кiруючага   i  штатнага   выкладчыцкага
саставу,  колькасць  выкладчыкаў   сумяшчальнiкаў,  стан  работы  па
конкурснаму замяшчэнню вакантных пасад выкладчыкаў.
     Вывучыць стан i  арганiзацыю павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў
другой ступенi навучання.

      3.4. АРГАНIЗАЦЫЯ I СТАН НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

        3.4.1. МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     Пры аналiзе  дзейнасцi педагагiчнага савета  неабходна звярнуць
увагу на планаванне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад
навучальнай установай  Законам "Аб адукацыi  ў Рэспублiцы Беларусь",
палажэннем   аб   прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай   установе,
зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi, вызначыць глыбiню падрыхтоўкi i
абмеркавання пытанняў, эфектыўнасць рашэнняў.
     Праверыць,  як  ажыццяўляецца  кантроль  за выкананнем рашэнняў
педагагiчнага   савета,   яго   каардынiруючую   ролю   ў  вырашэннi
ўскладзеных на навучальную ўстанову задач.
     Неабходна ўстанавiць, якая увага надаецца метадычнымi камiсiямi
аснашчальнасцi    вучэбных    заняткаў,    выкарыстанню    ўнутраных
рэзерваў навучальнай установы для ўдасканалення працэсу.
     Выбарачна  прааналiзаваць матэрыялы,  распрацаваныя метадычнымi
камiсiямi  за  два-тры  апошнiя   гады  i  вызначыць  iх  метадычную
значнасць,  мэтазгоднасць  выкарыстання  iх  iншымi выкладчыкамi, на
якой  мове яны  робяцца. Належыць  звярнуць увагу  на выкарыстанне ў
навучальна-выхаваўчым  працэсе  вынiкаў   павышэння  квалiфiкацыi  i
стажыроўкi майстроў вытворчага  навучання. Прасачыць рэальную сувязь
работы метадычнай камiсii з  вытворчасцю, устанавiць, якiя змяненнi,
дапаўненнi  палiчыла  неабходным  унесцi  адпаведная  камiсiя  пасля
вывучэння патрэб  вытворчасцi, найноўшых дасягненняў  галiны ў змест
працэсу навучання.
     Вывучыць  абагульненне  перадавога  педагагiчнага  вопыту,  яго
выкарыстанне ў працэсе работы.
     Выявiць уплыў метадычнага кабiнета на змест метадычнай работы i
навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.
     Удакладнiць  наяўнасць   неабходнай  нарматыўнай  дакументацыi:
iнструкцыi,  палажэннi,  вучэбныя  планы  i  праграмы.  Адпаведнасць
рабочых    планаў   тыпавым    i   квалiфiкацыйным   характарыстыкам
(стандартам),  цi   вытрымлiваюцца  патрабаваннi  да   дзейнасцi  па
вопытных i эксперыментальных планах.
     Прааналiзаваць якасць тэматычных  планаў з пункту адлюстравання
ў iх   навейшых  дасягненняў   адпаведных  галiн   навукi,  тэхнiкi,
тэхналогii, культуры, пытанняў  эканомiкi, рыначных адносiн, тэхнiкi
бяспекi  i   аховы  навакольнага  асяроддзя.   Устанавiць  фактычнае
выкананне вучэбных планаў i праграм.
     Вывучыць   сiстэму   планавання   вучэбных   заняткаў  (расклад
заняткаў), яе адпаведнасць метадычным патрабаванням.
     Прааналiзаваць стан i ход работы  по выкананню закона "Аб мовах
у Рэспублiцы Беларусь".
     Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):
     Устанавiць,    якая   ўвага    надаецца   цыклавымi   камiсiямi
аснашчальнасцi вучэбных заняткаў,  выкарыстанню мясцовых рэзерваў на
ўдасканаленне навучальнага працэсу, карэкцiроўцы вучэбных праграм.
     Прааналiзаваць   работу   цыклавых   камiсiй   па   распрацоўцы
метадычных   матэрыялаў   па   навучальнаму   працэсу,  курсавому  i
дыпломнаму праектаванню, арганiзацыi вучэбных практык.

               3.4.2. АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ПАДРЫХТОЎКА

     Правесцi  кантрольныя  работы  па  прадметах  (не  менш  трох),
забяспечваючых  неабходны  ўзровень  прафесiянальнай  падрыхтоўкi па
кожнай прафесii  i спецыяльнасцi. Прааналiзаваць  веды навучэнцаў за
паўгоддзе,   навучальны   год,   своечасовасць   выканання  вучэбных
праграмм, лабараторных i практычных работ.
     Разгледзець:
     -    забяспячанасць     прадметаў    падручнiкамi,    вучэбнымi
дапаможнiкамi, комплексным метадычным забеспячэннем;
     - наведаць заняткi   выкладчыкаў   i   вызначыць  наколькi  яны
выконваюць  функцыi  навучання  i   выхавання,  якi  iх  навуковы  i
метадычны   ўзровень,   сувязь   выкладаемага   матэрыялу  з  iншымi
прадметамi, прафесiямi;
     - устанавiць узровень ведаў i ўменняў на занятках.
     Даць характарыстыку работы выкладчыкаў.

                  3.4.3. ПРАФЕСIЙНАЯ ПАДРЫХТОЎКА

     Па аналiзу выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў, або комплексных
кантрольных  работ  вызначыць  узровень  ведаў  навучэнцаў другога i
выпускных курсаў па ўсiх прафесiях i спецыяльнасцях. Пракантраляваць
выкананне вучэбных  планаў i праграм, сувязь  тэарэтычных заняткаў з
лабараторна-практычнымi     i     вытворчым     навучаннем,     стан
вучэбна-матэрыяльнай    базы   па    кожнай   прафесii,   метадычнае
забеспячэнне.
     Правесцi  кантрольныя работы  па асноўных  агульнатэхнiчных, цi
прафесiянальных  прадметах  у  навучэнцаў  другога  курса навучання,
вусныя апытаннi ў навучэнцаў на першым курсе.
     Прааналiзаваць    якасць    работы    выкладчыкаў:   метадычнае
забеспячэнне   прадметаў,  матэрыяльную   базу  вучэбных  кабiнетаў,
арганiзацыю i правядзенне вучэбных заняткаў.
     Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ /ВТВ/:
     На  падставе  аналiзу  комплексных  кантрольных работ вызначыць
узровень   ведаў  навучэнцаў   другой  ступенi   навучання  па  ўсiх
спецыяльнасцях.
     Вывучыць  формы i  метады правадзiмых  заняткаў, арганiзацыю  i
якасць  работы  факультатываў,   сiстэму  правядзення  экзаменаў  па
прадметах.

                    3.4.4. ВЫТВОРЧАЕ НАВУЧАННЕ

     Па  аналiзу  кантрольных  практычных  работ устанавiць узровень
уменняў i навыкаў навучэнцаў трэцяга  (другога) курса ў параўнаннi з
патрабаваннямi квалiфiкацыйных характарыстык.
     Вывучыць стан матэрыяльнага  забеспячэння вытворчага навучання:
наяўнасць  неабходных  майстэрняў,   вучэбных  палiгонаў,  пляцовак,
вучэбнай   гаспадаркi,   iх   абсталяванне   неабходнай   аснасткай,
iнструментамi,   прыстасаваннямi.  Устанавiць   якасць  абсталявання
рабочых    месцаў   навучэнцаў,    iх   забяспечанасць    плакатамi,
падручнiкамi, iнструкцыйнымi картамi.
     Даць  характарыстыку  тэхнiчнаму  стану  абсталявання, тэхнiкi,
машын i механiзмаў, прымяненню iх у вучэбных i вытворчых мэтах.
     Вывучыць  выкарыстанне  вучэбнай  гаспадаркi  ў вучэбных мэтах,
даць  яе характарыстыку:  памеры, матэрыяльная  база, эканамiчнасць,
сiстэма аплаты працы навучэнцаў.
     Устанавiць сувязь вытворчага  навучання з вытворчымi аб'ектамi,
прамысловымi прадпрыемствамi.
     Аплата працы навучэнцаў на вытворчых аб'ектах.
     Прааналiзаваць   даходнасць  вытворчых   майстэрняў,  выкананне
заказаў  вучэбных кабiнетаў  i лабараторый,  базавага прадпрыемства,
насельнiцтва.
     Праверыць   i  даць   аналiз  арганiзацыi   вытворчай  практыкi
навучэнцаў.  Пры аналiзе  стану аховы  працы i  тэхнiкi бяспекi ПТНУ
ўдзялiць асобую ўвагу:
     - наяўнасцi  ў вучэбных планах прадмета  "Ахова працы i тэхнiкi
бяспекi",  колькасць гадзiн,  адведзеных на  даны прадмет (прыкладна
2-5% ад  агульнай колькасцi гадзiн  вучэбнага плана), iх  расклад па
курсах навучання;
     -  прааналiзаваць  па   тэматычных  планах  выкладчыкаў  увязку
вывучаемага  матэрыяла  з  будучай  прафесiяй,  паўнату выкарыстання
вучэбна-наглядных   i   тэхнiчных   сродкаў   навучання,  планаванне
правядзення  урокаў  максiмальна  прыблiжаных  да магчымых аварыйных
сiтуацый;
     - разгледзець  сiстэму планавання ўрокаў аховы  працы i тэхнiкi
бяспекi   на  працягу   вучэбнага  года,   курса  навучання,  увязку
вывучаемага   матэрыялу   з   матэрыялам   лабараторна-практычных  i
вытворчых  заняткаў,  з  праграмай  вытворчай  практыкi, наяўнасць у
дзённiках  па вытворчай  працы навучэнцаў  спецыяльных раздзелаў для
адзнак па гэтаму прадмету;
     -  вывучаць  спецыяльнасць,  квалiфiкацыю,  годнасць выкладчыка
для выкладання прадмета "Ахова  працы i  тэхнiка бяспекi",  звярнуць
увагу  яго  сувязi  з  вытворчай  дзейнасцю  не  толькi  навучальнай
установы, але i прадпрыемстваў;
     - даць ацэнку абсталяванню,  вучэбнай  забяспечанасцi вучэбнага
кабiнета па прадмету "Ахова працы i тэхнiка бяспекi";
     - прааналiзаваць   акты    праверак     навучальнай    установы
Дзяржтэхнаглядам раёна, санэпiдэмстанцыяй.
     Праверыць  наяўнасць: мерапрыемстваў  па ахове  працы i тэхнiцы
бяспекi;   камiсiй   па   прыёмцы   ў   эксплуатацыю   новых   альбо
пераабсталяваных   вучэбных   кабiнетаў,   лабараторый,  майстэрняў,
абсталявання  ў iх  устаноўленага, тэхнiкi,  якая выкарыстоўваецца ў
вучэбных i iншых мэтах;
     -   iнструкцый   па   ахове   працы   i   тэхнiцы   бяспекi  па
падрыхтоўваемых у навучальных установах прафесiях па вiдах работ, iх
складанасцi i ўмовах выканання;
     -  журналаў улiку  ўнутрывучылiшчнага кантроля  за станам аховы
працы  i   тэхнiкi  бяспекi  ў   вучэбных  кабiнетах,  лабараторыях,
майстэрнях, вучэбных аўтатрактарадромах, вучгасах, машына-трактарных
парках i iншых аб'ектах;
     - журналаў улiку выпадкаў  траўматызму ў навучальнай установы i
на прадпрыемствах.
     Вывучыць якасць работы па забяспячэннi:
     -  санiтарнага  стану  пабудоў,  тэрыторыi, вучэбных кабiнетаў,
лабараторый, майстэрняў, iншых вучэбных i вытворчых аб'ектаў;
     -  супрацьпажарнай  бяспекi  на  аб'ектах навучальнай установы.
Прааналiзаваць  своечасовасць правядзення  усiх формаў iнструктажоў,
iх улiк, змест тэм i роспiс навучэнцаў (супрацоўнiкаў).
     Вывучыць  работу  педагагiчнага  савета,  метадычных камiсiй па
дадзенаму пытанню.
     Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ /ВТВ/:
     Вывучыць, як арганiзавана  азнаямленне выкладчыкаў - кiраунiкоў
практыкi  з дакументамi  па  яе  правядзеннi (наяўнасць  подпiсаў на
дакументах або пратакольнага афармлення).
     Прааналiзаваць  якасць  праграм  практыкi  з  пункту  гледжання
ўключэння ў iх дасягненняў галiны:
     -   устанавiць,   на   колькi   планаванне  практыкi  адпавядае
патрабаванням вучэбных  планаў i спрыяе  якаснаму выкананню праграм,
адпаведнасць праходжання практык  тэрмiнам, вызначаных у навучальных
планах;
     - забеспячэнне навучэнцаў аплачываемымi рабочымi месцамi;
     -  магчымасць  павышэння  разраду  асваення  сумежных прафесiй,
прапановы  кiраўнiцтва  прадпрыемстваў   па  паляпшэннi  арганiзацыi
практыкi.
     Пераддыпломная  практыка.  Адпаведнасць  тэм  праектаў i месцаў
практыкi. Цi даецца магчымасць дублiравання пасад IТР.
     Прааналiзаваць   якасць   афармлення   дзённiкаў   (справаздач)
навучэнцаў,   формы   i    метады   правядзення   вынiкаў   практыкi
(канферэнцыi, адкрытая абарона  вынiкаў практыкi на прадпрыемствах),
правядзенне конкурсаў па практычных навыках.
     Устанавiць    выпадкi   парушэння    дагаварных   абавязкаў   з
боку кiраўнiцтва базавымi прадпрыемствамi.
     У   гутарках   са   старшынямi,   выкладчыкамi,  па  пратаколах
пасяджэнняў  цыклавых камiсiй  вызначыць прапановы  па паляпшэннi  i
метадычным забеспячэннi баз практыкi.

             3.4.5. КУРСАВОЕ I ДЫПЛОМНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ,
                    ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ

     Устанавiць,  цi   своечасова  выдаюцца  i   зацвярджаюцца  тэмы
курсавога i  дыпломнага праектавання, iх  актуальнасць i рэальнасць,
адпаведнасць  зместу  профiлю  падрыхтоўкi  спецыялiстаў i сучаснаму
ўзроўню развiцця  навукi i тэхнiкi,  вытворчасцi, праграм вывучаемых
курсаў,   аб'ём  праектаў,   наколькi  курсавы   праект  рыхтуе,  цi
забяспечвае  пераход   канкрэтнага  навучэнца  да   больш  складанай
самастойнай  работы  дыпломнага  праектавання,  а  дыпломны праект -
падрыхтоўка выпускнiка да работы  на сучасным прадпрыемстве, працэнт
праектаў, якiя  магчыма выкарыстаць на  вытворчасцi i ў  навучальным
працэсе.
     Прааналiзаваць, якая канкрэтная дапамога аказваецца навучэнцу ў
перыяд яго работы над  праектам, забяспечанасць кабiнета курсавога i
дыпломнага   праектавання   метадычнымi   распрацоўкамi,  неабходнай
мэбляй,  аргтэхнiкай, ажыццяўленне  кантролю за  графiкам паэтапнага
выканання  курсавых   i  дыпломных  праектаў,   якасць  курсавога  i
дыпломнага праектавання.
     Вывучыць арганiзацыю рэцэнзавання i абароны дыпломных праектаў,
склад  рэцэнзентаў  i  якасць  рэцэнзавання,  своечасовасць i якасць
падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў, арганiзацыю i методыку прыёму
дзяржэкзаменаў, афармленне iх вынiкаў.

         3.4.6. ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА I ЖЫЛЛЁВА-БЫТАВЫЯ ЎМОВЫ

     А)  Выхаваўчая  работа.  Прааналiзаваць  план выхаваўчай работы
ПТНУ i выявiць:
     цi прадугледжаны ў iм асноўныя напрамкi, формы i вiды дзейнасцi
педагагiчнага   i   навучэнскага   калектываў,   якiя  забяспечваюць
фармiраванне асобы маладога рабочага (спецыялiста);
     як  рэалiзуецца  ў  плане  выхаваўчай  работы  сацыяльны  заказ
грамадства на фармiраванне асобы маладога спецыялiста;
     цi  улiчваецца  вопыт  i  вынiкi  выхаваўчай  работы, набытыя ў
папярэднi перыяд, асаблiвасцi кантынгенту навучэнцаў;
     цi арыентаваны  выхаваўчыя мерапрыемствы на  важнейшыя падзеi i
з'явы жыцця;
     пераемнасць  у выхаваўчай  рабоце, ускладненне  з кожным  годам
навучання  яе  формаў  у  адпаведнасцi  са  зменамi  ў  свядомасцi i
паводзiнах навучэнцаў;
     каардынацыю усiх планаў выхаваўчай работы.
     Вызначыць  маральна-псiхалагiчны клiмат  у навучальнай установе
(узровень  выхаванасцi,  захаванне  норм  маралi,  правiл супольнага
жыцця,  працоўную  i  грамадска-палiтычную  актыўнасць  навучэнцаў),
узровень  i  характар  злачыннасцi  за  апошнiя  два гады, колькасць
правапарушэнняў,  улiк  навучэнцаў  з  сацыяльнымi паводзiнамi, якая
праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.
     Прааналiзаваць,  як  спланавана  i  вядзецца  работа ў вучэбных
групах па  ўдасканаленню падрыхтоўкi рабочых  кадраў i спецыялiстаў,
фармiраванню асобы, iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю.
     Правесцi анкетаванне навучэнцаў.
     Вывучыць:
     якая праводзiцца  работа па знаёмству  з гiсторыяй, традыцыямi,
па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi
нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа;
     дасягненнi   адзiнства  патрабаванняў   i  ўзгодненых  дзеянняў
калектыву навучальнай  установы i сям'i  ў адносiнах да  навучэнцаў,
спрыянне  стварэнню  ў  калектыве  группы  добразычлiвых,  уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей;
     як арганiзавана работа па iнфармiраваннi навучэнцаў аб найбольш
значных падзеях  мiжнароднага i ўнутранага  жыцця, у галiне  навукi,
тэхнiкi, культуры;
     работу па прапагандзе сярод навучэнцаў здаровага спосабу жыцця,
прававых ведаў i пытанняў палавога выхаваня;
     асноўныя  напрамкi работы  органаў  самакiравання  i iх  ролю ў
павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;
     якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў;
     якая  аказваецца   дапамога  навучэнцам  групы   ў  арганiзацыi
пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;
     клопат аб  стварэннi ўмоў для  паспяховага навучання, выяўленне
прычын нiзкай паспяховасцi;
     падтрыманне  сувязi  з   бацькамi  навучэнцаў,  выхавальнiкамi,
знаёмства iх з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;
     арганiзацыю вольнага часу навучэнцаў у iнтэрнаце;
     накiраванасць  грамадазнаўчых  прадметаў   на  выхаванне  асобы
маладога спецыялiста;
     арганiзацыю  фiзiчнага  выхавання,  прыцягненне  да  заняткаў у
спартыўных секцыях максiмальнай колькасцi навучэнцаў, забяспечанасць
загрузкi спартыўных  збудаванняў па днях  тыдня, асаблiва у  вячэрнi
час, выхадныя i святочныя днi;
     работу бiблiятэкi  па прававым выхаваннi,  кiраўнiцтву чытаннем
навучэнцаў.
     Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ/ВТВ/:
     вывучыць пераарыентацыю планавання выхаваўчай работы ў сувязi з
патрабаваннямi новай спецыялiзацыi - падрыхтоўцы спецыялiстаў;
     устанавiць   наяўнасць   вучэбнага   накiрунка   ў   планаваннi
выхаваўчай работы, яе арганiзацыi i правядзеннi;
     вызначыць   уплыў   заканадаўчых   актаў   (iх   вывучанне)  на
станаўленне асобы спецыялiста.

     Б) Жыллёва-бытавыя умовы.
     Устанавiць:
     -  працэнт  забяспечанасцi  iнтэрнатам  (з  разлiка 6 кв.метраў
жылой плошчы на аднаго пражываючага)  ад агульнай колькасцi маючых у
iм патрэбу;
     - наяўнасць  i абсталяванне ў  iнтэрнаце пакояў для  адпачынку,
вучэбных  заняткаў,  гурткоў,  клубаў,  кухань, буфетаў, медыцынскiх
iзалятараў,  памяшканняў  для  мыцця  бялiзны,  прасавання, душавых,
камер хавання рэчаў;
     -  наяўнасць  працуючых  тэлевiзараў,  радыёкропак, электрычных
(газавых) плiт, пральных машын, халадзiльнiкаў;
     -  захаванасць  памяшканняў,  мэблi,  iнвентару,  цi  заключаны
дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;
     -  санiтарны  стан  i  ўтрыманне  жылля,  пакояў  i памяшканняў
агульнага прызначэння, формы i метады кантролю;
     - афармленне iнтэрната ў цэлым;
     - захаванне цеплавога i засвятляльнага рэжыму;
     -  бытавое  абслугоўванне  пражываючых  у  iнтэрнаце, наяўнасць
майстэрняў  па  рамонту  адзення,   абутку  i  г.д.,  прадпрыемстваў
грамадскага харчавання, распарадак iх работы;
     - цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi
выхаваўчай  работы ў  iнтэрнаце на  пасяджэннях педагагiчнага савета
навучальнай   установы,   эфектыўнасць   прынятых   рашэнняў   i  iх
рэалiзацыя;
     -  цi  праводзiцца  вывучэнне  iнтарэсаў,  запытаў  i  прапаноў
навучэнцаў па  паляпшэннi быту i  арганiзацыi выхаваўчай работы,  iх
практычнае выкарыстанне;
     -  як  арганiзавана  выхаваўчая   работа  ў  iнтэрнаце,  работа
гурткоў,    клубаў    па     iнтарэсах    аматарскiх    аб'яднанняў,
культурна-масавая  i  спартыўна-аздараўленчая  работа,  удзел  у  ёй
пражываючых;
     - як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;
     -  якiя  прымаюцца  меры  па  прафiлактыцы  сярод пражываючых у
iнтэрнаце   негатыўных  праяўленняў,   выпадкi  парушэння   правiлаў
пражывання,    колькасць   прыцягнутых    да   адмiнiстрацыйнай    i
дысцыплiнарнай адказнасцi, за якiя правiннасцi;
     - цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх;
     -   як  арганiзавана   медыцынскае  абслугоўванне   навучэнцаў.
Праверыць   сумесна  з   санэпiдыямiчнай  станцыяй   санiтарны  стан
сталоўкi,  буфетаў;  сiстэму  распрацоўкi  меню, якасць прыгатавання
страў,  забяспечанасць  неабходным   абсталяваннем  па  прыгатаванню
страў,  захоўванню  прадуктаў,  арганiзацыю  работы  абслугоўваючага
персанала.

                 3.4.7. УНУТРЫВУЧЫЛIШЧНЫ КАНТРОЛЬ

     Наяўнасць  i змест  планаў кантролю.  Як у  iх прадугледжваецца
кантроль  за  дзейнасцю  структурных  падраздзяленняў,  выкладчыкаў,
майстроў,  iншых  работнiкаў,  якiя  павiнны  забяспечыць  неабходны
ўзровень  якасцi  падрыхтоўкi.  Практычная  рэалiзацыя  запланаваных
мерапрыемстваў.   Якасць   распрацаваных    праграм   i   метадычных
рэкамендацый  па  кантролю,  наколькi  яны  даюць магчымасць глыбока
вывучыць пытанне  i садзейнiчаць аператыўнаму  кiраванню навучальнай
установы.
     Рэзультатыўнасць   кантрольных   мерапрыемстваў.   Выкарыстанне
вынiкаў  кантролю  ў  мэтах  павышэння  ўзроўню  падрыхтоўкi рабочых
кадраў. Вынiковыя дакументы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.

                 4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАЎ АТЭСТАЦЫI

     4.1.   У  адпаведнасцi   з  квалiфiкацыйнымi   характарыстыкамi
вучэбных планаў выявiць:
     - узровень засваення  навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу
па  асноўных цыклах  дысцыплiн вучэбнага  плана на  падставе вынiкаў
комплексных кантрольных работ  па спецыяльнасцях, кантрольных работ,
зрэзаў, праверкi  практычных уменняў i  навыкаў, зрабiць параўнанне,
пры разыходжаннi адзнак устанавiць прычыну;
     - узровень  тэарэтычнай i практычнай  падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках дзяржаўных экзаменаў.
     Даць  ацэнку  якасцi   падрыхтоўкi  спецыялiстаў  па  водзывах,
рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна,
дзе працуюць выпускнiкi навучальнай установы.
     Унесцi прапановы, накiраваннi  на ўдасканаленне далейшай работы
ПТНУ.

     4.2.   Па  вынiках   работы  атэстацыйнай   камiсii  складаецца
заключэнне, у  якiм атэстацыйная камiсiя,  за подпiсам яе  старшынi,
уносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi ПТНУ:

     4.3.  Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная  ўстанова прызнаецца
атэставанай i  заслугоўвае заахвочвання, калi  яна дасягнула высокiх
поспехаў у  падрыхтоўцы рабочых кадраў i  спецыялiстаў (п.п.2.8.1. i
2.8.2. гэтай iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).
     Прафесiянальна-тэхнiчная   навучальная    ўстанова   прызнаецца
атэставанай,  калi яна  здавальняюча вырашае  задачы па  падрыхтоўцы
рабочых кадраў  i спецыялiстаў (п.2.8.3.  гэтай iнструкцыi з  улiкам
выкарыстання iснуючага патэнцыялу).
     Прафесiянальна-тэхнiчная   навучальная   ўстанова  прызначаецца
прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў рабоце па падрыхтоўцы рабочых
кадраў   i  спецыялiстаў   выяўлены  недахопы,   якiя  могуць   быць
лiквiдаваны  ў тэрмiны,  вызначаныя атэстацыйнай  камiсiяй, за  кошт
ажыццяўлення  практычных мерапрыемстваў  на месцы,  або з  дапамогай
базавых i iншых прадпрыемстваў, упраўлення адукацыi.
     Прафесiянальна-тэхнiчная   навучальная    ўстанова   прызнаецца
неатэставанай,  калi яна  не забяспечвае  выканання галоўнай  задачы
якаснай  падрыхтоўкi рабочых  кадраў i  спецыялiстаў (п.2.8.4. гэтай
iнструкцыi).

     4.3.  Заключэнне  атэстацыйнай  камiсii  па  вынiках  дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных   устаноў   дакладваецца   на
пасяджэннi педагагiчнага  савета i ў  нядзельны тэрмiн накiроўваецца
кiраўнiцтву Дзяржiнспекцыi для прыняцця адпаведнай пастановы.

     4.4. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных  устаноў у месячны тэрмiн
прымае  пастанову i  пры станоўчай  ацэнцы дзейнасцi  ПТНУ выдае  ёй
пасведчанне ўстаноўленага узору.

     4.5.   Што   тычыцца   неатэставанай   прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай  установы, або  няпоўнай адпаведнасцi  яе дзейнасцi,  то
далейшы  парадак  дзеянняў  вызначаны  п.п.2.10.  i  2.11.  тыповага
палажэння аб атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь.

              5. АКРЭДЫТАЦЫЯ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ
                        НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     5.1.   Акрэдытацыя  з'яўляецца   формай  дзяржаўнага  прызнання
статусу прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай установы, яе  права на
выдачу  выпускнiкам  дакументаў   дзяржаўнага  ўзору  аб  адпаведным
узроўнi адукацыi.  Яна ажыццяўляецца на  добраахвотных асновах i  за
аплату.

     5.2.   Для  правядзення   акрэдытацыi  прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установе неабходна за паўгода да маючага адбыцца першага
выпуску  рабочых  кадраў  (спецыялiстаў)  прадставiць  у  Дзяржаўную
iнспекцыю  навучальных  устаноў  заяву,   копiю  лiцэнзii  на  права
адукацыйнай дзейнасцi i праект дагавора на аплату затрат, звязаныя з
правядзеннем акрэдытацыi.

     5.3. Акрэдытацыi падлягаюць дзяржаўныя прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы,  якiя жадаюць змянiць  свой статус, а  таксама
недзяржаўныя  прафесiянальна-тэхнiчныя  навучальныя  ўстановы,  якiя
прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору.

     5.4.  Камiсiя па  акрэдытацыi працуе  непасрэдна ў  навучальнай
установе не болей 15 календарных дзён.

     5.5.    Па    вынiках    акрэдытацыi   прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальных   устаноў   Дзяржiнспекцыя    прымае   пастанову,   якая
зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi.

     5.6.    Акрэдытаванай    прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установе  Мiнiстэрствам адукацыi  выдаецца сертыфiкат  устаноўленага
ўзору.

     5.7.   Сертыфiкат   аб    акрэдытацыi   выдаецца   таксама   на
падставе пастановы аб атэстацыi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай
установы  калi яе  дзейнасць адпавядае  высокаму ўзроўню падрыхтоўкi
рабочых кадраў  /спецыялiстаў/ i яна  атрымала ацэнку "атэставана  i
заслугоўвае заахвочвання".

     Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi   атэстацыi   i   акрэдытацыi   прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных  устаноў  Рэспублiкi   Беларусь",  зацверджаную  загадам
Мiнiстра  адукацыi Рэспублiкi  Беларусь ад  4 жнiўня  1994 г.  N 227
(рэгiстрацыйны N 551/12 ад 26 верасня 1994 г).




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations