Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22 апреля 1997 г. №211 "Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 22 красавiка 1997 г.                                     N 211


 Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi
 i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

     У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў  Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджаным  загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997  г. N 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры  Дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь ад 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
     - дашкольных устаноў;
     - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
     - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
     - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
     - вышэйшых навучальных устаноў.

     2.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi  (Канановiч У.Я.)  прадставiць на  дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.

     3.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,     мiнiстэрствам,     дзяржаўным     камiтэтам,    другiм
рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,  у падпарадкаваннi
якiх   знаходзяцца   навучальныя   ўстановы,   упраўленням  адукацыi
аблвыканкамаў      i     Мiнгарвыканкама,      аддзелам     адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.

     4.   Iнструкцыi  i   метадычныя  рэкамендацыi   па  правядзеннi
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 года N 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу  (рэгiстрацыйны  N 549/12,  551/12,  553/12,  552/12, 554/12 ад
26 верасня 1994 г.).


 Мiнiстр                                       В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                             У.Ф.Валадзько

 Намеснiк мiнiстра                             А.М.Гарнак

 Намеснiк мiнiстра                             Г.Д.Дылян

 Начальнiк Дзяржiнспекцыi
 навучальных устаноў                           У.Я.Канановiч

 Начальнiк упраўлення па
 рабоце з кадрамi i прававому
 забеспячэнню                                  А.А.Пыжоў

 Галоўны юрысконсульт                          А.У.Мякiннiк


                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                загадам Мiнiстра адукацыi
                                Рэспублiкi Беларусь
                                ад 22 красавiка 1997 г. N 211


                            IНСТРУКЦЫЯ
              ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
                 СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ
                    УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                      1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1.1.   Дадзеная   iнструкцыя   i   метадычныя  рекамендацыi  па
правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў   састаўлены  у   адпаведнасцi  з   патрабаваннямi  Тыпавога
палажэння аб атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь, узгодненага з  Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы
Рэспублiкi  Беларусь  i  зацверджанага  загадам  Мiнiстра адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь ад 09.01.1997 г. N 4.

     1.2.   Яны  вызначаюць   адзiныя  метадалагiчныя   падыходы  да
правядзення атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.

     1.3.   Атэстацыя  сярэднiх   спецыяльных  навучальных   устаноў
праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй  навучальных устаноў з абавязковым
удзелам адпаведных органаў кiравання iмi.

     1.4. Акрэдытацыя ўсiх  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
ажыццяўляецца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

     1.5.   Дзяржаўная  iнспекцыя   навучальных  устаноў   арганiзуе
распрацоўку  i  апрабацыю  кантрольных  заданняў, тэстаў, метадычных
матэрыялаў з  улiкам галiновых i рэгiянальных  умоў i прыцягненнем у
гэтых мэтах адпаведных мiнiстэрстваў (ведамстваў), абагульняе вынiкi
атэстацыi навучальных устаноў.

     1.6.   Для   правядзення   атэстацыi   i  акрэдытацыi  сярэднiх
спецыяльных  навучальных устаноў  Дзяржаўнай iнспекцыяй  навучальных
устаноў  утвараюцца  i  зацвярджаюцца  атэстацыйныя (акрэдытацыйныя)
камiсii на чале са старшынёй.  У састаў камiсii па меры неабходнасцi
ўключаюцца найбольш  квалiфiкаваныя кiраўнiкi i  выкладчыкi сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў, настаўнiкi агульнаадукацыйных школ,
выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiсты мiнiстэрстваў i
ведамстваў,   вучэбна-метадычных   органаў   i   сiстэмы   павышэння
квалiфiкацыi, мясцовых органаў адукацыi, прадпрыемстваў, арганiзацый
i ўстаноў, прадстаўнiкi навуковых  i грамадскiх арганiзацый, цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.

     1.7. Члены атэстацыйнай i  акрэдытацыйнай камiсiй на час удзелу
ў атэстацыi   i  акрэдытацыi   па  ўзгадненнi   з  iх   кiраўнiцтвам
вызваляюцца ад выканання абявязкаў  па месцы асноўнай работы. Аплата
работы праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем Мiнiстэрства адукацыi
i навукi аб экспертах.

     1.8. Кожны член камiсii складае даведку па вывучаным пытаннi, у
якой  адлюстроўваюцца  станоўчыя  i  адмоўныя  бакi.  Да яе дадаюцца
выкананыя кантрольныя работы, ведамасцi, анкеты i iншыя матэрыялы.

     1.9.   Заключэнне  атэстацыйнай   (акрэдытацыйнай)  камiсii  па
вынiках   дзейнасцi   сярэдняй   спецыяльнай   навучальнай  установы
дакладваецца на пасяджэннi  педагагiчнага савета (савета навучальнай
установы) i перадаецца кiраўнiцтву Дзяржаўнай iнспекцыi для прыняцця
адпаведнай пастановы. Яно афармляецца згодна з дадаткам N 1.

     1.10. Парадак апеляцыi па  акрэдытацыi i атэстацыi выкладзены ў
п.2.12  Тыпавога палажэння  аб атэстацыi  i акрэдытацыi  навучальных
устаноў Республiкi Беларусь.

                 2. АТЭСТАЦЫЯ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
                       НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     2.1.   Атэстацыя  сярэднiх   спецыяльных  навучальных   устаноў
праводзiцца   у   мэтах   ажыццяўлення   дзяржаўнага   кантролю   за
забеспячэннем iмi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi, распрацоўкi
мерапрыемстваў   па   павышэннi   якасцi   падрыхтоўкi  спецыялiстаў
сярэдняга   звяна,   упарадкавання    сеткi   размяшчэння   сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў  i   выпрацоўкi  на  гэтай  аснове
неабходных кiраўнiцкiх рашэнняў.

     2.2.  Атэстацыi падлягаюць  адзiн раз  у пяць  гадоў усе тыпы i
вiды дзеючых  у рэспублiцы сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў
незалежна  ад  iх  ведамаснай  прыналежнасцi  i  формаў уласнасцi па
распрацаваных    Дзяржаўнай     iнспекцыяй    навучальных    устаноў
планах-графiках, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

     2.3.  Атэстацыйная  камiсiя  працуе  непасрэдна  ў  навучальнай
установе 10-15 каляндарных дзён.

     2.4.  Асноўнымi метадамi  i прыёмамi  у дзейнасцi  атэстацыйнай
камiсii   з'яуляюцца  правядзенне   комплексных  кантрольных  работ,
праглядаў, праслухоўванняў   па   спецыяльнасцях   (спецыялiзацыях),
кантрольных работ па асобных  прадметах, вусных i пiсьмовых праверак
ведаў  навучэнцаў, назiраннi,  гутаркi з  навучэнцамi, выкладчыкамi,
прадстаўнiкамi  прадпрыемстваў, устаноў,  арганiзацый, дзе  працуюць
выпускнiкi, анкетаванне, наведванне  заняткаў, экзаменаў, дзяржаўных
экзаменаў    (абароны    дыпломных    праектаў    (работ)),   аналiз
вучэбна-плануючай дакументацыi i iнш.

     2.5.   Атэстацыйная  камiсiя   вызначае  адпаведнасць   узроўню
прафесiйнага    i    агульнаадукацыйнай    падрыхтоўкi   выпускнiкоў
прад'яўляемым    патрабаванням,   уключаючы    ацэнку   ступенi   iх
падрыхтаванасцi,    зыходзячы   з    патрабаванняў   квалiфiкацыйных
характарыстык спецыялiстаў i дзяржаўных стандартаў.

     2.6. Прыкладная ацэнка прафесiйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў ССНУ
вызначаецца  на  аснове  рэзультатаў  дзяржаўных  экзаменаў (абароны
дыпломных праектаў (работ)), калi гэта адбываецца падчас атэстацыi i
калi   ДКК   фармiруецца   па   рэкамендацыi   Дзяржаўнай  iнспекцыi
навучальных   устаноў,   цi   комплекснай   кантрольнай   работы  па
спецыяльнасцi,     якую      выконваюць     навучэнцы     выпускнога
(перадвыпускнога) курса.

     2.6.1. Выдатнай  прызнаецца такая падрыхтоўка, калi  не менш 95
працэнтаў навучэнцаў  выканалi яе станоўча,  у тым лiку  атрымалi не
менш 50 працэнтаў "5" i не менш 30 працэнтаў "4".

     2.6.2.  Добрай прызнаецца  такая падрыхтоўка,  калi не  менш 90
працэнтаў навучэнцаў  выканалi яе станоўча,  у тым лiку  атрымалi не
менш 70 працэнтаў "5" i "4".

     2.6.3. Здавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш
85 працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча.

     2.6.4.  Нездавальняючай  прызнаецца   такая  падрыхтоўка,  калi
станоўчыя адзнакi атрымалi менш 85 працэнтаў навучэнцаў.
     Гэтыя крытэрыi тычацца i  вынiкаў дзяржаўных экзаменаў (абароны
дыпломных праектаў).

     2.6.5.   Пры  ацэнцы   ўзроўню  падрыхтоўкi   па  спецыяльнасцi
неабходна звярнуць увагу на:
     -   ацэнку   якасцi   падрыхтоўкi   спецыялiстаў   па  водзывах
прадпрыемстваў,  арганiзацый устаноў  галiны, рэгiёна,  дзе працуюць
выпускнiкi навучальнай установы;
     - узровень  тэарэтычнай i практычнай  падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў (работ));
     - наяўнасць прапаноў i рэкамендацый у справаздачах старшынь ДКК
па  далейшым   удасканаленнi  падрыхтоўкi  спецыялiстаў   i  як  яны
рэалiзуюцца ў навучальнай установе.

     2.7. Пры ацэнцы комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi
(яна складаецца з 4-х пытанняў) належыць кiравацца наступным:

     2.7.1. Адзнака "5" выстаўляецца  тады, калi на выдатна выканана
не менш 75 працэнтаў аб'ёму, а астатняя частка - на добра.

     2.7.2.  Адзнака "4"  выстаўляецца  тады,  калi добра  i выдатна
выканана   не   менш   75   працэнтаў   яе   аб'ёму  пры  адсутнасцi
нездавальняючай адзнакi па астатняй частцы.

     2.7.3. Адзнака "3" выстауляецца тады, калi не менш 75 працэнтаў
яе аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.7.4. Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi менш 75 працэнтаў яе
аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.

     2.7.5. Навучэнцам,  якiя не з'явiлiся  на выкананне комплекснай
кантрольнай  работы  без  уважлiвых  прычын  або  не  выконвалi  яе,
выстаўляецца нездавальняючая адзнака.

     2.8.  Пры ацэнцы  i аналiзе  комплекснай кантрольнай  работы па
спецыяльнасцi,  кантрольных  работ,  зрэзаў,  практычных  уменняў  i
навыкаў  навучэнцаў   неабходна  ў  адпаведнасцi   з  патрабаваннямi
навучальных праграм i квалiфiкацыйных характарыстык выявiць:

     2.8.1.   Узровень  засваення   навучэнцамi  вучэбна-праграмнага
матэрыялу па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана.

     2.8.2.  Пры параўнаннi  атрыманых  адзнак  з iснуючымi  ў iх па
гэтых дысцыплiнах  i пры разыходжаннi  звыш 15 працэнтаў  устанавiць
прычыны, пры гэтым асаблiвую ўвагу належыць надаць параўнанню добрых
i выдатных адзнак.

     2.8.3. Незасвоеныя тэмы  навучальных праграм, даць класiфiкацыю
тыповых памылак, зробленых навучэнцамi.

     2.9. Пры  вызначэннi iснуючага патэнцыялу  сярэдняй спецыяльнай
навучальнай  установы   i  яго  выкарыстаннi   атэстацыйная  камiсiя
аналiзуе    дзейнасць    адмiнiстрацыi,    кiраўнiкоў    структурных
падраздзяленняў,   педагагiчнага   калектыву   у   цэлым   па  стане
вучэбна-матэрыяльнай       базы,      арганiзацыi       i      стане
навучальна-выхаваўчага  працэсу,  выхаваўчай  работы,  па  стварэннi
жыллёва-бытавых   умоў   для   навучэнцаў,   арганiзацыi  ўнутранага
кантролю.

     2.10.  Найменне  дакументаў,  якiя  прадстаўляюцца атэстацыйнай
камiсii:
     - Пашпарт навучальнай установы.
     - Статут навучальнай установы.
     - Справаздачы ф.2-НК за тры гады.
     -  Правiлы ўнутранага  працоўнага распарадку  для работнiкаў  i
навучэнцаў.
     - Загады дырэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi за тры гады.
     - Кантрольныя лiчбы па прыёму на навучанне за тры гады.
     - Дагаворы на падрыхтоўку спецыялiстаў на камерцыйнай аснове.
     -  Планы  работы  i  пратаколы  пасяджэнняў  савета навучальнай
установы i педагагiчнага савета.
     -  Лiцэнзiя  на  арганiзацыю  недзяржаўнай сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы.
     - Навучальныя планы па ўсiх спецыяльнасцях i праграммы.
     - Гадавы план развiцця матэрыяльнай базы навучальнай установы.
     -  Пералiк  абсталявання  кабiнетаў,  лабараторый, майстэрняў i
iнш. i планы работы.
     - Кнiга сумарнага ўлiку па бiблiятэцы.
     - Справаздача навучальнай установы па кадрах.
     - Асабовыя справы педагагiчных работнiкаў.
     -  Планы  работы  прадметных  (цыклавых)  камiсiй  i  пратаколы
пасяджэнняў.
     - Тарыфiкацыйныя ведамасцi на бягучы год.
     - Уваходная i выходная карэспандэнцыя.
     -   Пратаколы  пасяджэнняў   атэстацыйнай  камiсii  навучальнай
установы.
     -   Перспектыўны   i   гадавыя   планы  павышэння  квалiфiкацыi
выкладчыкаў.
     - Графiк навучальнага працэсу.
     -   Каляндарна-тэматычныя  планы   выкладчыкаў  (iндывiдуальныя
планы).
     -  Расклад   вучэбных  i  факультатыўных   заняткаў,  ведамасцi
паспяховасцi навучэнцаў.
     - Журналы вучэбных i факультатыўных заняткаў.
     -  Дагаворы  з   прадпрыемствамi  (установамi)  аб  праходжаннi
практычнага навучання.
     - Дзённiкi i справаздачы навучэнцаў аб праходжаннi практыкi.
     - Курсавыя работы i дыпломныя праекты (работы).
     - Пратаколы пасяджэнняў ДКК i справаздачы старшынь за 3 гады.
     -  План выхаваўчай  i спартыўна-аздараўленчай  работы на бягучы
год.
     -  Планы  i  дзённiкi   класных  кiраўнiкоў  (куратараў)  груп,
гурткоў. Асабовыя справы навучэнцаў.
     - Матэрыялы па ўнутранаму кантролю.
     - Пiсьмовыя  водзывы прадпрыемстваў, арганiзацый,  устаноў, дзе
працуюць выпускнiкi апошнiх трох гадоў.
     - Кнiга выдачы дыпломаў (дублiкатаў).
     - Алфавiтная кнiга.
     -    Iншыя    матэрыялы    па    запатрабаваннi    атэстацыйнай
(акрэдытацыйнай) камiсii.

                      3. ВЫВУЧАЕМЫЯ  ПЫТАННI.

        3.1. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     Прааналiзаваць  статут навучальнай  установы, яго  адпаведнасць
патрабаванням   прыкладнага   Палажэння   аб   сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай   установе,  зацверджанага   загадам  Мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь   ад  28.06.1993  г.  N   203.  Устанавiць,  цi
зарэгiстраваны ён у Мiнiстэрстве адукацыi.
     Даць  iснуючую  структуру   навучальнай  установы  з  указаннем
поўнага  пералiку структуры  падраздзяленняў (фiлiялаў, аддзяленняў,
ВКП,  цыклавых  камiсiй),  мэтазгоднасць  iх  стварэння i iснавання.
Адзначыць  змены   па  падначаленасцi  i   прафiлiзацыi.  Калi  ёсць
спецыяльнасцi не  па профiлi навучальнай установы  або характэрна яе
шматпрофiльнасць,   адзначыць,  чым   гэта  абгрунтавана,   паказаць
кантынгент   навучэнцаў  па   формах  навучання,   курсах,  базе   i
спецыяльнасцях.  (Табл.N   1).  Зрабiць  аналiз   iснуючага  парадку
камплектавання  навучэнцамi  навучальнай  установы, у  тым  лiку  на
дагаворнай i  камерцыйнай аснове. Устанавiць  адпаведнасць фактычнай
колькасцi  прынятых  на  навучанне  кантрольным  лiчбам,  а  таксама
патрэбнасцям  арганiзацый,  прадпрыемстваў  i  устаноў  у  рыхтуемых
спецыялiстах i садзейнiчанне навучальнай установы ў працаўладкаваннi
выпускнiкоў. Колькасць выпускнiкоў  апошнiх трох гадоў, забяспечаных
работай па спецыяльнасцi, выпадкi адмовы прадпрыемстваў, арганiзацый
i ўстаноў ад маладых спецыялiстаў,  асаблiва ад тых, якiя навучалiся
па iх накiраваннях цi на якiх рабiлiся заяўкi, прычыны.
     Савет   навучальнай  установы.   Цi  адпавядае   яго  дзейнасць
патрабаванням   прыкладнага   Палажэння   аб   ССНУ.   Уплыў  савета
навучальнай установы на павышэнне эфектыўнасцi яе работы.
     Наяўнасць  дазволу  на  ажыццяўленне  падрыхтоўкi спецыялiстаў,
калi гэта тычыцца недзяржаўнай  навучальнай установы, i выкананне ёю
патрабаванняў   Закона  "Аб   адукацыi  ў   Рэспублiцы  Беларусь"  i
прыкладнага  Палажэння аб  ССНУ, зацверджанага  загадам Мiнiстэрства
адукацыi ад 28.06.1993 г. N 203.
     Захаванне рэжыму работы навучальнай установы, цi зацверджаны ён
саветам навучальнай установы.
     Правiлы  ўнутранага   працоўнага  распарадку. Як  забяспечваюць
яны правы выкладчыкаў i навучэнцаў i патрабаваннi да iх абавязкаў.

               3.2. СТАН ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЙ БАЗЫ.

     Характарыстыка   вучэбна-матэрыяльнай  базы   павiнна  змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабараторый,  майстэрняў  i  iншых   аб'ектаў,  якiя  неабходны  для
падрыхтоўкi  спецыялiстаў згодна  з навучальнымi  планамi, а таксама
ўстаноў  культурна-бытавога  прызначэння,   iнтэрната  з   указаннем
квадратных метраў на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iм
да  патрэбы  навучэнцаў.  Стан  вучэбна-матэрыяльнай  базы неабходна
разглядваць у дынамiцы яе развiцця.
     Аснашчанасць   вучэбных  кабiнетаў,   лабараторый,  майстэрняў,
другiх аб'ектаў  сучасным абсталяваннем, ТСН,  вылiчальнай тэхнiкай,
кiно  i тэлебачаннем,  вiдэатэхнiкай, вучэбнай  мэбляй. Адпаведнасць
аснашчанасцi   пералiкам  абсталявання   (тыпавым  або   навучальнай
установы),  узроўню  сучаснай   вытворчасцi  i  задачам  падрыхтоўкi
спецыялiстаў  адпаведнага  профiлю.  Тэмпы  абнаўлення  матэрыяльнай
базы, засваенне вызначаемых сродкаў.
     Работа  кабiнетаў i  лабараторый па  прыцягненнi навучэнцаў  да
тэхнiчнай творчасцi.
     Вывучыць  арганiзацыю  медыцынскага  абслугоўвання  навучэнцаў.
Бiблiятэка  i  чытальная  зала,  забяспечанасць неабходнай вучэбнай,
вучэбна-метадычнай,  навуковай  i  мастацкай  лiтаратурай, выданнямi
перыядычнага друку. Умовы для работы.
     Удзел  галiновых  мiнiстэрстваў   (ведамстваў)  i  рэгiянальных
органаў кiравання  ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай  базы навучальнай
установы.

                 3.3. КIРУЮЧЫ I ВЫКЛАДЧЫЦКI САСТАЎ
                      НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     Правесцi  ананiмнае анкетаванне  выкладчыкаў, гутаркi  з iмi  ў
мэтах выяўлення iх меркаванняў  па шэрагу пазiцый работы навучальнай
установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама стане маральна-псiхалагiчнага
клiмату  ў  калектыве.  Абагульнiць  матэрыялы  анкетавання.  Анкеты
дадаюцца.
     Устанавiць:
     -  агульную   колькасць  кiруючага  i   штатнага  выкладчыцкага
саставу;
     - колькасць выкладчыкаў-сумяшчальнiкаў;
     - якая  работа праводзiцца навучальнай  установай па конкурсным
замяшчэннi  вакантных  пасад  выкладчыкаў,  калi  гэта прадугледжана
статутам навучальнай установы;
     -   цi   прыцягваюцца   да   выкладчыцкай   работы  спецыялiсты
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     -  цi сумяшчаюць  штатныя выкладчыкi  навучальнай установы сваю
прафесiйную дзейнасць ва ўстановах, арганiзацыях i прадпрыемствах;
     - цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе
прычыны;
     - цi садзейнiчае  камплектаванне выкладчыцкiмi кадрамi творчаму
супрацоўнiцтву  вопытных  выкладчыкаў   i  пачаткоўцаў,  пераемнасцi
лепшых традыцый навучальнай установы;
     - адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыка навучаемаму прадмету
i профiлю навучальнай установы;
     - як размяркоўваецца педагагiчная нагрузка, яе збалансаванасць;
     -   выпадкi   парушэння   працоўнай   i  выканаўчай  дысцыплiны
кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў,  выкладчыкамi, iх характар,
якiя спагнаннi накладзены за гэта, iх эфектыўнасць;
     - выпадкi накiравання скаргаў i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы;
     - захаванне кiраўнiцтвам навучальнай установы iснуючага парадку
разгляду  скаргаў,  заяў  i  прапаноў  работнiкаў  i грамадзян, улiк
прапаноў у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх разгляду
i рэалiзацыi;
     -  цi  ёсць  выпадкi  паўторнага  звароту  з  заявамi па тых жа
пытаннях, прычыны гэтага;
     - выкананне  патрабаванняў Палажэння аб  атэстацыi педагагiчных
работнiкаў   (акрамя   ВНУ)   Рэспублiкi   Беларусь,  узгодненага  з
Прэзiдыумам Рэспублiканскага камiтэта  прафсаюза работнiкаў адукацыi
i навукi  (пратакол N  4 ад  05.12.1995 г.)  i зацверджанага загадам
Мiнiстра адукацыi i навукi ад 07.12.1995 г. N 456.
     Прааналiзаваць iснуючыя перспектыўны  i гадавыя планы павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:
     - цi зацверджаны яны дырэктарам  навучальнай установы;
     -  цi робiцца  карэкцiроўка плана  у сувязi  з прыняццем  новых
выкладчыкаў;
     -  цi  вытрымлiваецца  прынцып  перыядычнасцi i першачарговасцi
накiравання на ФПК;
     -  як  выкарыстоўваюцца  наяўныя  формы  павышэння квалiфiкацыi
(ФПК, стажыроўка, вочна-завочныя курсы пры IУН i iншыя);
     - цi маюцца ў перспектыўным  плане ўсе неабходныя аб выкладчыку
звесткi  (калi  i  якую   навучальную  ўстанову  скончыў,  атрыманая
квалiфiкацыя, апошнi  год павышэння квалiфiкацыi,  яе форма i  назва
ўстановы);
     -  пераемнасць  гадавога   i  перспектыўнага  планаў  павышэння
квалiфiкацыi;
     - выпадкi невыканання плана  павышэння квалiфiкацыi, прычыны па
кожным выпадку;
     -   як  выкарыстоўваецца   магчымасць  павышэння   квалiфiкацыi
асобнымi выкладчыкамi у IУН;
     - цi прайшлi пераквалiфiкацыю  тыя выкладчыкi, базавая адукацыя
якiх не адпавядае навучаемаму прадмету, калi так, то дзе;
     - наяўнасць спiсаў выкладчыкаў, якiя накiроўваюцца на павышэнне
квалiфiкацыi;
     -   выкарыстанне   такой   формы   павышэння   квалiфiкацыi  як
стажыроўка, дзе i ў якi час яна праводзiцца;
     - цi ўзгадняецца стажыроўка з кiраўнiком прадпрыемства;
     - цi  разглядваецца праграма стажыроўкi цыклавой  камiсiяй i цi
зацвярджаецца яна дырэктарам ССНУ;
     - цi  робiцца справаздача аб стажыроўцы  i цi абмяркоўваюцца яе
вынiкi на пасяджэннi цыклавой камiсii (на працягу месяца);
     -  наяўнасць  рэкамендацый  па  выкарыстаннi  атрыманых  за час
стажыроўкi ведаў у навучальным працэсе;
     -   цi   давалiся   выкладчыкамi,   якiя   прайшлi  стажыроўку,
якiя-небудзь  прапановы па  змесце праграм  i арганiзацыi  павышэння
квалiфiкацыi;
     -  наяўнасць  у  асабовай   справе  выкладчыка  пасведчання  аб
павышэннi  квалiфiкацыi, выпiсак  з загадаў  аб накiраваннi  на ФПК,
стажыроўку;
     - як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi
выкладчыкаў   (семiнары,   навукова-практычныя   канферэнцыi,  школы
маладога выкладчыка i iнш.);
     - пры  неабходнасцi выявiць, як  наладжана работа па  вывучэннi
выкладчыкамi i кiраўнiкамi навучальнай установы беларускай мовы;
     -  дзе  аналiзаваўся  стан  работы  па  павышэннi  квалiфiкацыi
выкладчыкаў;
     - якiя  мерапрыемствы, прапановы распрацаваны  пры абмеркаваннi
гэтага  пытання,  што  выкарастана  ў  практычнай  рабоце  i як гэта
адбiлася на павышэнне ўзроўню навучальнага працэсу.
     Даць  характарыстыку  кiруючага   i  выкладчыцкага  саставу  па
узросту,  адукацыi,  квалiфiкацыйных   катэгорыях,  стажу  работы  ў
навучальнай установе згодна з таблiцай N 2.

      3.4. АРГАНIЗАЦЫЯ I СТАН НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     3.4.1. Навучальны працэс.

     Наяўнасць  у  навучальнай   установе  нарматыунай  дакументацыi
рэспублiканскiх  i  галiновых   органаў  кiравання  адукацыяй,  якая
рэгламентуе  дзейнасць  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай установы,
дзеючых навучальных  планаў i праграм,  iх адпаведнасць пералiку  на
бягучы год. Высветлiць, па якiх прадметах выкарыстоўваюцца ўстарэлыя
праграмы  i  па  якiх  адсутнiчаюць.  Прычыны. Прааналiзаваць якасць
праграм з пункту гледжання  адлюстравання ў iх найноўшых дасягненняў
адпаведных  галiн  навукi,  тэхнiкi,  тэхналогiй, культуры, пытанняў
эканомiкi,  рынкавых адносiн,  тэхнiкi бяспекi  i аховы навакольнага
асяроддзя. Неабходна выявiць, як распрацаваная навучальнай установай
плануючая дакументацыя ўвязана з асноўнымi напрамкамi яе дзейнасцi i
як яна забяспечвае выкананне навучальных планаў i праграм.
     Устанавiць фактычнае выкананне навучальных  планаў i праграм за
ўвесь  перыяд навучання  (выбарачна па  спецыяльнасцях) i  ў выпадку
невыканання   iх  высветлiць   прычыны  i   сумесна  з  кiраунiцтвам
навучальнай установы,  органаў кiравання ёю  прыняць канкрэтныя меры
па прадухiленнi гэтага ў будучым.
     Адпаведнасць  графiка навучальнага  працэсу дзеючым навучальным
планам.  Прааналiзаваць,  як  расклад  вучэбных заняткаў забяспечвае
метадычнае  абгрунтаванае планаванне  i вывучэнне  прадметаў, поўнае
выкананне  ўсiх вiдаў  вучэбнай работы,  прадугледжаных навучальнымi
планамi i праграмамi.
     Арганiзацыя  работы факультатыўных  курсаў. Прааналiзаваць,  як
iдзе выкананне Закона аб мовах.
     Выкананне  патрабаванняў да  вядзення журналаў  вучэбных груп i
факультатыўных заняткаў.
     Выкананне   патрабаванняў  Палажэння   аб  парадку  правядзення
лабараторна-экзаменацыйных  сесiй  у  завочных  сярэднiх спецыяльных
навучальных  установах  (аддзяленнях)  i  формах  кантролю  вучэбнай
работы  навучэнцаў-завочнiкаў,  зацверджанага  загадам  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 02.13.1994 г. N 59.

     3.4.2. Метадычная работа. Работа педагагiчнага савета,
            савета навучальнай установы, цыклавых камiсiй.

     Пры аналiзе  дзейнасцi педагагiчнага савета  неабходна звярнуць
увагу на  ўдасканаленне планавання яго  работы з улiкам  задач, якiя
пастаўлены перад сярэдняй  спецыяльнай навучальнай установай Законам
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы  Беларусь", прыкладным Палажэннем аб ССНУ,
зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 28.06.1993 г. N 203.
     Вызначыць   глыбiню   падрыхтоўкi   i   абмеркавання  пытанняў,
эфектыўнасць   яго  рашэнняў,   ўплыў  на   дзейнасць  педагагiчнага
калектыву, кожнага  падраздзялення   па  забеспячэннi высокай якасцi
падрыхтоўкi  спецыялiстаў.  Праверыць,  як ажыццяўляецца кантроль за
выкананнем рашэнняў педагагiчнага савета па тэрмiнах i змесце.
     Вызначыць асноўныя  напрамкi ў дзейнасцi  педагагiчнага савета,
яго  каардынiруючую  ролю  у  вырашэннi  ўскладзеных  на навучальную
ўстанову  задач.  Высветлiць   меркаваннi  кiраўнiцтва  па  далейшым
удасканаленнi дзейнасцi  педагагiчнага савета i  эфектыўнасцi работы
навучальнай установы.
     Пры  праверцы цыклавых  камiсiй  мэтазгодна  вывучыць, як  у iх
планаваннi   i  рабоце   практычна  рэалiзуюцца   асноўныя  напрамкi
дзейнасцi   навучальнай  установы,   як  уплываюць   яны  на  якасць
падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю.
     Неабходна ўстанавiць,  якая ўвага надаецца  цыклавымi камiсiямi
аснашчанасцi  вучэбных  заняткаў,  выкарыстанню  ўнутраных  рэзерваў
навучальнай   установы  для   ўдасканалення  навучальнага   працэсу,
якаснага выканання вучэбных праграм, iх карэкцiроўкi.
     Выбарачна  прааналiзаваць  матэрыялы,  распрацаваныя  цыклавымi
камiсiямi  за   два-тры  гады  i   вызначыць  метадычную  значнасць,
мэтазгоднасць выкарыстання  iх iншымi выкладчыкамi.  Цi практыкуецца
распрацоўка   лекцый,  метадычных   дапаможнiкаў,  дапаможнiкаў  для
навучэнцаў, якiя навучаюцца без адрыву  ад вытворчасцi, на якой мове
гэта робiцца.
     Належыць звярнуць увагу на выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым
працэсе вынiкаў павышэння квалiфiкацыi i  стажыроўкi выкладчыкаў.
     Прасачыць   рэальную   сувязь   работы   цыклавой   камiсii   з
вытворчасцю,   устанавiць,   якiя   змяненнi,   дапаўненнi  палiчыла
неабходным унесцi адпаведная цыклавая камiсiя пасля вывучэння патрэб
вытворчасцi, найноўшых дасягненняў галiны ў змест працэсу навучання.
     Вывучэнне i  абагульненне перадавога педагагiчнага  вопыту, яго
выкарыстанне  ў  працэсе  работы.  Выкарыстанне  вопыту  выкладчыкаў
другiх навучальных устаноў.
     Работа  метадычнага  кабiнета.  Яго  ўплыў  на змест метадычнай
работы i навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.

     3.4.3. Вытворчае навучанне.

     Устанавiць  адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай  базы вытворчага
навучання  вучэбным  мэтам,  параўнаць  фактычную колькасць вучэбных
майстэрняў  i неабходных  па навучальнаму  плану. Калi  якiя-небудзь
майстэрнi  не  створаны,  высветлiць  прычыну,  даць  характарыстыку
вучэбных  майстэрняў  з  пункту  гледжання  магчымасцей  авалодвання
навучэнцамi  практычнымi   навыкамi.  Адзначыць,  калi   гэта  будзе
ўстаноўлена,  непрыстасаванасць  памяшканняў  для  вучэбных  мэт або
аварыйны      стан;    аснашчанасць     абсталяваннем,    нагляднымi
дапаможнiкамi.    Ахарактарызаваць   тэхнiчны    стан   абсталявання
майстэрняў,  звярнуць  увагу  на  сучаснае,  маральна састарэлае або
фiзiчна зношанае.
     Аснашчанасць  вучэбных   майстэрняў,  забяспечваючая  бяспечныя
метады  i  прыёмы  работы  (абсталяванне,  плакаты,  iнструментарый,
iнструкцыi i г.д.).
     Перспектывы  развiцця  базы   практычнага  навучання,  дапамога
базавых прадпрыемстваў.
     Наяўнасць   загада  галiновага   мiнiстэрства  (ведамства)   аб
замацаваннi  базавых  прадпрыемстваў  за  навучальнай  установай, iх
адпаведнасць профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў, перадавой тэхналогii,
тэхнiкi, арганiзацыi працы. Якасны  аналiз выкладчыцкiх кадраў, якiя
ажыццяўляюць   усе   вiды   практычнага   навучання,   -  загадчыкаў
майстэрняў, майстроў  вытворчага навучання, базавая  адукацыя, стаж,
вытворчыя разрады.
     Цi  выконваюцца патрабаваннi  да падбору  кiраўнiкоў вытворчага
навучання, як правiла гэта  павiнны быць выкладчыкi спецпрадметаў, а
ад прадпрыемства - спецыялiсты-iнжынеры або квалiфiкаваныя рабочыя.
     Якая  работа праводзiцца  з майстрамi  вытворчага навучання для
павышэння педагагiчных ведаў i практычных навыкаў.
     Прааналiзаваць  якасць праграм  падрыхтоукi з  пункту гледжання
ўключэння ў iх дасягненняў галiны.
     Устанавiць,    наколькi   ўсе    вiды   практыкi    адпавядаюць
патрабаванням  навучальнай  установы  i  спрыяюць якаснаму выкананню
праграм.
     Адпаведнасць   праходжання  практык   тэрмiнам,  вызначаным   у
навучальных планах.
     Забеспячэнне  навучэнцаў аплачваемымi  месцамi на тэхналагiчнай
практыцы па атрыманаму разраду i прафесii.
     Тэхналагiчная  практыка  i  магчымасць  павышэння  разраду  (да
якога),   засваенне   сумежных   прафесiй,   прапановы   кiраўнiцтва
прадпрыемстваў  па паляпшэннi  практыкi пры  перамяшчэннi па рабочых
месцах.
     Пераддыпломная практыка.  Адпаведнасць тэмам праектаў  i месцам
практыкi. Цi даецца магчымасць дублiравання пасад IТР.
     Прааналiзаваць (па запiсах у  журналах) для ўсiх вiдаў практыкi
адпаведнасць  патрабуемага аб'ёму  работы выкладчыкаў  (з групай  цi
iндывiдуальна з кожным навучэнцам) факту выкананых гадзiн.
     Якасць афармлення дзённiкаў  (справаздач) навучэнцаў. Захаванне
стандартаў  АСКД  i  АСТД.  Роля  кiраўнiкоў  практыкi  у афармленнi
дзённiкаў (кантроль, рэкамендацыi).
     Формы  падвядзення  вынiкаў   практыкi  (канферэнцыi,  адкрытыя
абароны вынiкаў практыкi на прадпрыемствах).
     Правядзенне  конкурсаў  па  практычных  навыках,  вызначаных  у
квалiфiкацыйных характарыстыках, па заканчэннi практыкi.
     Цi маюць  месца выпадкi парушэння  дагаворных абавязкаў з  боку
кiраўнiцтва базавымi прадпрыемствамi.
     У гутарках са старшынямi,  выкладчыкамi, па пратаколах цыклавых
камiсiй  вызначыць  характар   работы  па  ўдасканаленнi  практычнай
падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Якiя   прапановы   выносяцца   па   паляпшэннi   i   метадычным
забеспячэннi  баз  практыкi,  што  робiцца  ў  гэтым напрамку i якiя
рашэннi прымаюцца цыклавой камiсiяй. Iх рэалiзацыя.
     Адзначыць выкананне вучэбнымi майстэрнямi заказаў лабараторый i
кабiнетаў, цi выпускаецца прадукцыя.
     Выявiць метадычную аснашчанасць  заняткаў, ступень выкарыстання
ТСН,  тэхналагiчных карт  аперацый, працэсаў  вытворчасцi, наглядных
дапаможнiкаў  па  працоўных  прыёмах;  арганiзацыю працоўнага месца,
тэхнiкi бяспекi i аховы працы.

     3.4.4. Курсавое i дыпломнае праектаванне.
            Дзяржаўныя экзамены.

     Высветлiць  наяўнасць  неабходных  матэрыялаў  для праектавання
(СТБ, адзiных нормаў i  расцэнак, навуковай i даведачнай лiтаратуры,
метадычных дапаможнiкаў, тыпавых праектаў i iнш.).
     Устанавiць,  цi   своечасова  выдаюцца  i   зацвярджаюцца  тэмы
курсавога i  дыпломнага праектавання, iх  актуальнасць i рэальнасць,
адпаведнасць  зместу  профiлю  падрыхтоўкi  спецыялiстаў i сучаснаму
ўзроўню развiцця  навукi i тэхнiкi,  вытворчасцi, праграм вывучаемых
курсаў.   Аб'ём  праектаў.   Наколькi  курсавы   праект  рыхтуе   цi
забяспечвае  пераход   канкрэтнага  навучэнца  да   больш  складанай
самастойнай работы  - дыпломнага праектавання,  а дыпломны праект  -
падрыхтоўку выпускнiка да работы на сучасным прадпрыемстве.
     Працэнт праектаў,  якiя магчыма выкарыстаць на  вытворчасцi i ў
навучальным працэсе.
     Забяспечанасць  кабiнета  курсавога  i  дыпломнага праектавання
метадычнымi    распрацоўкамi,   неабходнай    мэбляй,   аргтэхнiкай.
Ажыццяўленне кантролю  за графiкам паэтапнага  выканання курсавога i
дыпломнага праекта, за якасцю  курсавога i дыпломнага праектавання з
боку загадчыкаў аддзяленняў, кiраўнiкоў праектаў.
     Арганiзацыя  рэцэнзавання i  абароны дыпломных  праектаў. Склад
рэцэнзентаў i ДКК. Якасць рэцэнзавання.
     Своечасовасць  i якасць  падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў.
Арганiзацыя i методыка прыёму дзяржэкзаменаў. Афармленне iх вынiкаў.

     3.4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы навучэнцаў.

     Прааналiзаваць  план выхаваўчай  работы навучальнай  установы i
выявiць:
     - цi прадугледжаны ў iм  асноўныя напрамкi, формы работы i вiды
дзейнасцi    педагагiчнага   i    навучэнскага   калектываў,    якiя
забяспечваюць фармiраванне асобы  маладога спецыялiста, цi ўлiчваюць
яны  спецыфiку,  матэрыяльнае  i  кадравае  забеспячэнне навучальнай
установы;
     - як рэалiзуецца ў плане выхаваўчай работы, набытыя ў папярэднi
перыяд, спецыфiка ўмоў навучальнай установы, асаблiвасцi кантынгенту
навучэнцаў;
     -  канкрэтнасць i  рэальнасць плана,  выбар адпаведных  сродкаў
уздзеяння на  навучэнцаў, педагагiчная абгрунтаванасць  i спалучэнне
iндывiдуальных, групавых, курсавых i агульных формаў работы;
     - цi арыентаваны выхаваўчыя мерапрыемствы на важнейшыя падзеi i
з'явы жыцця;
     - пераемнасць  у выхаваучай рабоце, ускладненне  з кожным годам
навучання яе формаў у адпаведнасцi з якаснымi зменамi ў свядомасцi i
паводзiнах навучэнцаў (узроставыя,  духоўныя iнтарэсы i патрэбнасцi,
ацэначныя меркаваннi, вопыт грамадскай дзейнасцi i г.д.);
     - каардынацыю ўсiх планаў выхаваўчай работы.
     Вызначыць  маральна-псiхалагiчны "клiмат"  навучальнай установы
(узровень выхаванасцi, захаванне  нормаў маралi, правiлаў супольнага
жыцця;  працоўную i  грамадскую актыўнасць  навучэнцаў);
     узровень i характар злачыннасцi  за апошнiя два гады, колькасць
правапарушэнняў,  улiк навучэнцаў  з асацыяльнымi  паводзiнамi, якая
праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.
     Прааналiзаваць:
     -   як  праводзiмая   класным  кiраўнiком   работа  садзейнiчае
ўдасканаленню    падрыхтоўкi   спецыялiста,    фармiраванню   асобы,
iнтэлектуальнаму  i   фiзiчнаму  развiццю  кожнага   навучэнца,  яго
станаўленню як грамадзянiна i сем'янiна.
     Вывучыць:
     - як  ажыцяўляецца ўсебаковы ўлiк  iндывiдуальных асаблiвасцей,
схiльнасцей,  iнтарэсаў,  запытаў  навучэнцаў   i  на  гэтай  аснове
дапамога  самавызначэнню  i   самаарганiзацыi,  самаўдасканаленню  i
самарэалiзацыi кожнага навучэнца;
     - якая праводзiцца работа па знаёмству з гiсторыяй, традыцыямi,
па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi
нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, з правiламi
ўнутранага распарадку, па выхаваннi глыбокай павагi да дэмакратыi як
формы кiраунiцтва, з асаблiвасцямi абранай прафесii;
     -  дасягненнi  адзiнства  патрабаванняў  i ўзгодненных дзеянняў
калектыву навучальнай  установы i сям'i  у адносiнах да  навучэнцаў,
спрыянне  стварэнню   ў  калектыве  групы   добразычлiвых, уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей;
     - як гэта садзейнiчае  засваенню навучэнцамi агульначалавечых i
нацыянальных   каштоўнасцей,   фармiраванню   палiтычнай   культуры,
грамадзянскай пазiцыi;
     - як арганiзавана работа па iнфармаваннi навучэнцаў аб найбольш
значных падзеях  мiжнароднага i ўнутранага  жыцця, у галiне  навукi,
тэхнiкi, культуры, абранай прафесii;
     -  дасягненнi  адзiнства  патрабаванняў  i  ўзгодненых дзеянняў
калектыву навучальнай  установы i сям'i  ў адносiнах да  навучэнцаў,
спрыянне  стварэнню  ў   калектыве  групы  добразычлiвых,  уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей;
     - як гэта садзейнiчае  засваенню навучэнцамi агульначалавечых i
нацыянальных   каштоўнасцей,   фармiраванню   палiтычнай   культуры,
грамадзянскай пазiцыi;
     -    арганiзацыйную    дзейнасць    класных    кiраўнiкоў    па
маральна-прававым  выхаваннi  i  прафiлактыцы  процiпраўных паводзiн
навучэнскай моладзi;
     -  работа  па  прапагандзе  сярод  навучэнцаў здаровага спосабу
жыцця, прававых ведаў i пытанняў палавога выхавання;
     - асноўныя напрамкi  работы органаў сакiравання (самакiравання)
i iх роля ў павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;
     - якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў;
     -  якая  аказваецца  дапамога  навучэнцам  группы у арганiзацыi
пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;
     -  клопат аб  стварэннi ўмоў  для паспяховай  вучобы, выяўлення
прычын нiзкай паспяховасцi;
     -  падтрыманне  сувязi  з  бацькамi навучэнцаў, выхавальнiкамi,
знаёмства з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;
     - арганiзацыю вольнага часу  навучэнцаў (работа клуба выхаднога
дня, культпаходы, дыскатэкi i г.д.);
     -  арганiзацыю фiзiчнага  выхавання, прыцягненне  да заняткаў у
спартыўных     секцыях     максiмальнай     колькасцi    навучэнцаў,
забяспечаннасць  загрузкi  спартыўных  збудаванняў  па  днях  тыдня,
асаблiва ў вячэрнi час, выхадныя i святочныя днi;
     - работу бiблiятэкi на прававым выхаваннi, кiраўнiцтву чытаннем
навучэнцаў.
     Устанавiць:
     -  як  абсталяваны  пакоi  ў  iнтэрнаце  мэбляю,  асвятляльнымi
прыборамi,  радыёкропкамi,   забяспечанасць  навучэнцаў  пасцельнымi
рэчамi;
     - наяўнасць  i абсталяванне бытавых  пакояў, душавых, пральняў,
пакояў для прыгатавання ежы,  самападрыхтоўкi i адпачынку. Сумесна з
прадстаўнiком медслужбы абследаваць санiтарна-гiгiенiчны стан пакояў
iнтэрната, месцаў агульнага карыстання.
     -  працэнт забяспечанасцi  iнтэрната (з  разлiкам 6  кв.м жылой
плошчы  на аднаго  пражываючага) ад  агульнай колькасцi  маючых у iм
патрэбу;
     - колькасць пражываючых на кватэрах i памер дапамогi iм у гэтых
мэтах з боку навучальнай установы;
     - наяўнасць  i абсталяванне ў  iнтэрнаце пакояў для  адпачынку,
вучэбных  заняткау,  гурткоў,  клубаў,  кухань, буфетаў, медыцынскiх
iзалятараў,  памяшканняў  для  мыцця  i  сушкi  бялiзны, прасавання,
душавых, камер хавання рэчаў;
     -  наяўнасць  працуючых  тэлевiзараў,  радыёкропак, электрычных
(газавых) плiт, пральных машын;
     -  захаванасць  памяшканняў,  мэблi,  iнвентару,  цi  заключаны
дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;
     -  санiтарны  стан  i  ўтрыманне  жылля,  пакояў  i памяшканняў
агульнага прызначэння. Формы i метады кантролю;
     - афармленне iнтэрната у цэлым;
     - захаванне цеплавога i асвятляльнага рэжыму;
     -  бытавое  абслугоўванне   пражываючых  у iнтэрнаце, наяўнасць
майстэрняў  па  рамонту  адзення,   абутку  i  г.д.,  прадпрыемстваў
грамадскага  харчавання,  распарадак  iх  работы,  цi  здавальняе ён
навучэнцаў;
     - цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi
выхаваўчай  работы  ў  iнтэрнаце  на  пасяджэннях савета навучальнай
установы, эфектыўнасць прынятых рашэнняў i iх рэалiзацыя;
     -  цi  праводзiцца  вывучэнне  iнтарэсаў,  запытаў  i  прапаноў
навучэнцаў па  паляпшэннi быту i  арганiзацыi выхаваўчай работы,  iх
практычнае выкарыстанне;
     -  як  арганiзавана  выхаваўчая   работа  у  iнтэрнаце,  работа
гурткоў,    клубаў    па     iнтарэсах,    аматарскiх    аб'яднаняў,
культурна-масавая  i спартыўна-аздараўленчая  работа. Удзел  у гэтым
пражываючых;
     - як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;
     -  якiя прымаюцца  меры па  прафiлактыцы негатыўных праяўленняў
сярод пражываючых у iнтэрнаце;
     - выпадкi парушэння  правiлаў пражывання, колькасць прыцягнутых
да   адмiнiстрацыйнай  i   дысцыплiнарнай  адказнасцi   i  за   якiя
правiннасцi;
     - цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх.

     3.4.6.  Унутраны кантроль.

     Наяўнасць  i змест  планаў кантролю.  Як у  iх прадугледжваецца
кантроль  за  дзейнасцю  структурных  падраздзяленняў,  выкладчыкаў,
другiх работнiкаў ССНУ, якiя павiнны забяспечваць неабходны ўзровень
якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў.  Практычная рэалiзацыя запланаваных
мерапрыемстваў.   Якасць   распрацаваных    праграм   i   метадычных
рэкамендацый, наколькi яны даюць магчымасць глыбока вывучыць пытанне
i садзейнiчаюць аператыўнаму кiраванню навучальнай установай.
     Рэзультатыўнасць  кантрольных  мерапрыемстваў.  Выкарыстанне iх
вынiкаў   у  мэтах   павышэння  ўзроўню   падрыхтоўкi  спецыялiстаў.
Вынiковыя дакументы па ўнутранаму кантролю.

     3.4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     Наяўнасць у навучальнай  установе квалiфiкацыйных характарыстык
спецыялiстаў.
     У адпаведнасцi з iх патрабаваннямi выявiць:
     - узровень засваення  навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу
па асноўных цыклах дысцыплiн  навучальнага плана на падставе вынiкаў
комплексных кантрольных работ, праглядаў, праслухванняў, кантрольных
работ,  зрэзаў, праверкi  практычных  уменняў  i навыкаў  па асобных
прадметах,  зрабiць параўнанне.  Пры разыходжаннi  адзнак устанавiць
прычыны;
     - узровень  тэарэтычнай i практычнай  падрыхтоўкi навучэнцаў па
вынiках дзяржаўных экзаменаў, рэзультатах абароны дыпломных праектаў
(работ); (Таблiца N 3);
     -  даць  ацэнку  якасцi  падрыхтоўкi  спецыялiстаў па водзывах,
рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна,
дзе   працуюць  спецыялiсты   -  выпускнiкi   навучальнай  установы,
наяўнасць прапаноў,  звязаных з далейшым  удасканаленнем падрыхтоўкi
спецыялiстаў.
     Паводле  вынiкаў  усебаковага  аналiзу  даць  дзяржаўную ацэнку
дзейнасцi   педагагiчнага  калектыву,   выкарыстання  яго  iснуючага
патэнцыялу, якасцi падрыхтоўкi  спецыялiстаў згодна з патрабаваннямi
квалiфiкацыйных  характарыстык i  Тыпавога палажэння  аб атэстацыi i
акрэдытацыi  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў,  а таксама
зрабiць вывады i прапановы, накiраваныя на паляпшэнне гэтай работы.

     4.  У  заключэннi  атэстацыйная  камiсiя  за  подпiсам старшынi
ўносiць прапанову па адной  з наступных ацэнак дзейнасцi навучальнай
установы:

     4.1.  Сярэдняя  спецыяльная   навучальная  ўстанова  прызнаецца
атэставанай i  заслугоўвае заахвочвання, калi  яна дасягнула высокiх
поспехаў  у  падрыхтоўцы  спецыялiстаў  (п.п.2.6.1.  i  2.6.2. гэтай
iнструкцыi) з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу.

     4.2.  Сярэдняя  спецыяльная   навучальная  ўстанова  прызнаецца
атэставанай,  калi яна  здавальняюча вырашае  задачы па  падрыхтоўцы
спецыялiстаў,  ускладзеныя  на  яе  прыкладным  Палажэннем  аб ССНУ,
зацверджаным  загадам Мiнiстэрства  адукацыi ад  28 чэрвеня  1993 г.
N 203  (п.2.6.3. гэтай  iнструкцыi) з  улiкам выкарыстання iснуючага
патэнцыялу.

     4.3.  Сярэдняя  спецыяльная   навучальная  ўстанова  прызнаецца
прайшоўшай  першасную атэстацыю,  калi  ў  яе рабоце  па падрыхтоўцы
спецыялiстаў  выяўлены  недахопы,  якiя  могуць  быць  лiквiдаваны ў
тэрмiны,  вызначаныя  атэстацыйнай   камiсiяй,  шляхам  ажыццяўлення
практычных мер на месцы або з дапамогай зацiкаўленых прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i вышэйстаячых органаў кiравання iмi.

     4.4.  Сярэдняя  спецыяльная   навучальная  ўстанова  прызнаецца
неатэставанай,  калi яна  не забяспечвае  выкананне галоўнай задачы,
ускладзенай  на  яе  прыкладным  Палажэннем  аб  ССНУ,  зацверджаным
загадам Мiнiстэрства адукацыi  ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203, - задачы
якаснай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  сярэдняга  звяна (п.2.6.4. гэтай
iнструкцыi).

     4.5.  На  падставе  заключэння  атэстацыйнай камiсii Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных  устаноў у месячны тэрмiн  з дня яго атрымання
прымае пастанову (гэта тычыцца ўсiх сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў незалежна ад ведамаснай  прыналежнасцi i формаў уласнасцi) i
пры  станоўчай  ацэнцы  дзейнасцi  сярэдняй  спецыяльнай навучальнай
установы выдае ёй пасведчанне устаноўленага ўзору аб атэстацыi.

     4.6. Што тычыцца неатэставанай сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы або няпоўнай адпаведнасцi  яе дзейнасцi, то далейшы парадак
дзеянняў  вызначаны  п.2.10.  Тыпавога   палажэння  аб  атэстацыi  i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.


                5. АКРЭДЫТАЦЫЯ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
                        НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     5.1.   Акрэдытацыя  з'яуляецца   формай  дзяржаўнага  прызнання
статусу  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай  установы,  дае права на
выдачу  выпускнiкам  дакументаў   дзяржаўнага  ўзору  аб  адпаведным
узроўнi адукацыi. Яна ажыцяўляецца на добраахвотных асновах.

     5.2.   Для   правядзення   акрэдытацыi   сярэдняй   спецыяльнай
навучальнай установы неабходна за паўгода да маючага адбыцца выпуску
спецыялiстаў прадставiць у  Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў
заяву,   лiцэнзiю   на   права   адукацыйнай  дзейнасцi,  заключэнне
атэстацыйнай камiсii (калi  раней праводзiлася атэстацыя навучальнай
установы)   i  праект   дагавора  на   аплату  затрат,   звязаных  з
правядзеннем акрэдытацыi.

     5.3.  Падлягаюць  акрэдытацыi  дзяржаўныя  сярэднiя спецыяльныя
навучальныя  ўстановы,  якiя  жадаюць   змянiць  статус,  а  таксама
недзяржаўныя   сярэднiя  спецыяльныя   навучальныя  ўстановы,   якiя
прэтэндуюць на выдачу  выпускнiкам адпаведнага дакумента дзяржаўнага
ўзору.

     5.4.  Камiсiя па  акрэдытацыi працуе  непасрэдна ў  навучальнай
установе 1-2 тыднi.

     5.5.  Па  вынiках  акрэдытацыi  навучальнай установы Дзяржаўная
iнспекцыя   прымае  пастанову,   якая  зацвярджаецца   Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

     5.6.  Калi сярэдняя  спецыяльная навучальная  ўстанова прызнана
акрэдытаванай,    Мiнiстэрства   адукацыi    выдае   ёй   сертыфiкат
устаноўленага узору.

     5.7.  Сертыфiкат аб  акрэдытацыi на  змяненне статусу  выдаецца
таксама  на падставе  заключэння i  пастановы аб  атэстацыi сярэдняй
спецыяльнай  навучальнай  установы,   калi  яе  дзейнасць  адпавядае
патрабаванням   п.п.2.6.1.   i    2.6.2.   гэтай   iнструкцыi,   што
прадугледжана   Тыпавым  палажэннем   аб  атэстацыi   i  акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.

     5.8. Агульныя правiлы акрэдытацыi вызначаны ў раздзеле Тыпавога
палажэння аб атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь.

     Выкарыстаная абрывiятура:

     ССНУ - сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова
     IУН    - iнстытут удасканалення настаўнiкаў
     ФПК   - факультэт павышэння квалiфiкацыi
     ТСН    - тэхнiчныя сродкi навучання
     IТР     - iнжынерна-тэхнiчны работнiк
     АСКД  - адзiная сiстэма канструктарскай дакументацыi
     АСТД  - адзiная сiстэма тэхналагiчнай дакументацыi
     СТБ      - стандарт Рэспублiкi Беларусь
     ДКК     - дзяржаўная квалiфiкацыйная камiсiя
     ВКП     - вучэбна-кансультатыўны пункт

     Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджаную загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  4  жнiўня   1994 г.  N 227  /рэгiстрацыйны
N 552/12 ад 26 верасня 1994 г./.


                                                 Таблiца 1


                       КАНТЫНГЕНТ НАВУЧЭНЦАЎ

 --------------T--------------------------T---------¬
 ¦Спецыяльнасцi¦           КУРСЫ          ¦  Усяго  ¦
 ¦             +----T----T----T----T------+         ¦
 ¦             ¦  I ¦ II ¦III ¦ IV ¦  V   ¦         ¦
 +-------------+----+----+----+----+------+---------+
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 ¦             ¦    ¦    ¦    ¦    ¦      ¦         ¦
 L-------------+----+----+----+----+------+----------
         Усяго

                                          Таблiца N 2
     Кiруючы i выкладчыцкi састаў:

     а) Кiруючы састаў:
 ------T---------------T------------------------T------------------¬
 ¦Усяго¦па адукацыi    ¦узроставая група        ¦па квалiфiкацыйных¦
 ¦     ¦               ¦    (у гадах)           ¦катэгорыях        ¦
 L-----+---------------+------------------------+-------------------
 ------T----T----T-----T---T---T---T---T---T----T----T----T--------¬
 ¦     ¦вы- ¦ня- ¦сярэ-¦да ¦да ¦да ¦да ¦да ¦60  ¦вы- ¦пер-¦другая  ¦
 ¦     ¦шэй-¦поў-¦дняя ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦шэй-¦шая ¦        ¦
 ¦     ¦шая ¦ная ¦     ¦25 ¦35 ¦45 ¦55 ¦60 ¦i   ¦шая ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦    ¦     ¦га-¦га-¦га-¦га-¦га-¦звыш¦    ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦вы- ¦спе- ¦доў¦доў¦доў¦доў¦доў¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦шэй-¦цыя- ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦шая ¦льная¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦    ¦     ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 +-----+----+----+-----+---+---+---+---+---+----+----+----+--------+
 ¦1    ¦2   ¦3   ¦4    ¦5  ¦6  ¦7  ¦8  ¦9  ¦10  ¦11  ¦12  ¦13      ¦
 +-----+----+----+-----+---+---+---+---+---+----+----+----+--------+
 ¦     ¦    ¦    ¦     ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 ¦     ¦    ¦    ¦     ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦        ¦
 L-----+----+----+-----+---+---+---+---+---+----+----+----+---------

                            Працяг
 ------T-------------------------------T------------¬
       ¦ па часе работы ў навучальнай  ¦ Заўвага    ¦
       ¦ установе (у гадах)            ¦            ¦
 ------+-------------------------------+-------------
 ------T----T-----T----T----T----------T------------¬
  без  ¦ да ¦ ад  ¦ ад ¦ ад ¦25        ¦            ¦
  катэ-¦ 5  ¦ 5   ¦ 10 ¦ 15 ¦i         ¦            ¦
  горыi¦    ¦ да  ¦ да ¦ да ¦звыш      ¦            ¦
       ¦    ¦ 10  ¦ 15 ¦ 25 ¦          ¦            ¦
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
 ------+----+-----+----+----+----------+------------+
  14   ¦ 15 ¦ 16  ¦ 17 ¦ 18 ¦ 19       ¦  20        ¦
 ------+----+-----+----+----+----------+------------+
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
 ------+----+-----+----+----+----------+-------------


     б) Выкладчыцкi састаў:

 ------T----T----T-----T---T---T---T---T---T----T----T----T-------¬
 ¦1    ¦2   ¦3   ¦4    ¦5  ¦6  ¦7  ¦8  ¦9  ¦10  ¦11  ¦12  ¦13     ¦
 +-----+----+----+-----+---+---+---+---+---+----+----+----+-------+
 ¦     ¦    ¦    ¦     ¦   ¦   ¦   ¦   ¦   ¦    ¦    ¦    ¦       ¦
 L-----+----+----+-----+---+---+---+---+---+----+----+----+--------

                            Працяг
  -----T----T-----T----T----T----------T------------¬
   14  ¦ 15 ¦ 16  ¦ 17 ¦ 18 ¦ 19       ¦  20        ¦
  -----+----+-----+----+----+----------+------------+
       ¦    ¦     ¦    ¦    ¦          ¦            ¦
  -----+----+-----+----+----+----------+-------------


                                             Таблiца N 3

       ВЫНIКI ДЗЯРЖАЎНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ,  КОМПЛЕКСНЫХ КАНТРОЛЬНЫХ
       РАБОТ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯХ, КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ ПА АСОБНЫХ
                ПРАДМЕТАХ (НЕАБХОДНАЕ ПАДКРЭСЛIЦЬ)

 ----T---------T-----------T-----------T-----------T---------------¬
 ¦N  ¦Найменне ¦Прозвiшча i¦Колькасць  ¦Атрымалi   ¦Працэнт        ¦
 ¦п/п¦спецыяль-¦iнiцыялы   ¦навучэнцаў,¦азнакi     ¦навучэнцаў,    ¦
 ¦   ¦насцей i ¦выкладчыка ¦якiя       ¦           ¦якiя атрымалi  ¦
 ¦   ¦прадметаў¦           ¦выконвалi  ¦           ¦               ¦
 ¦   ¦         ¦           ¦заданне    ¦           ¦               ¦
 L---+---------+-----------+-----------+-----------+----------------

 ----T---------T-----------T-----------T--T--T--T--T------T--------¬
 ¦   ¦         ¦           ¦           ¦5 ¦4 ¦3 ¦2 ¦ 5    ¦ 4      ¦
 +---+---------+-----------+-----------+--+--+--+--+------+--------+
 ¦   ¦         ¦           ¦           ¦  ¦  ¦  ¦  ¦      ¦        ¦
 L---+---------+-----------+-----------+--+--+--+--+------+---------
  1.

     У тым лiку па прадметах:

                            Працяг
 --------------T--------------T--------------¬
  Працэнт      ¦Працэнт       ¦Агульны       ¦
  навучэнцаў,  ¦разыходжання  ¦працэнт       ¦
  якiя мелi    ¦              ¦разыходжання  ¦
               ¦              ¦              ¦
               ¦              ¦              ¦
 --------------+--------------+---------------

 -----T--------T-----T--------T--------------¬
  5   ¦ 4      ¦5    ¦ 4      ¦              ¦
 -----+--------+-----+--------+--------------+
      ¦        ¦     ¦        ¦              ¦
 -----+--------+-----+--------+---------------

                                               Дадатак N 1

                   ПЕРАЛIК РАЗДЗЕЛАЎ ЗАКЛЮЧЭННЯ
             АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМIСII ПА ВЫНIКАХ ДЗЕЙНАСЦI
             СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ


     1. Агульная характарыстыка навучальнай установы.

     2. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы.

     3. Кiруючы i выкладчыцкi састаў.

     4. Арганiзацыя i стан навучальна-выхаваўчага працэсу.

     4.1. Навучальны працэс.

     4.2. Метадычная  работа.   Работа  педагагiчнага  (метадычнага)
          савета, цыклавых камiсiй.

     4.3. Вытворчае навучанне.

     4.4. Курсавое  i  дыпломнае праектаванне.  Дзяржаўныя экзамены.
          Абарона дыпломных праектаў.

     4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы.

     4.6. Унутраны кантроль.

     4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     5. Вывады i прапановы.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1867/12.
 Дата:  16.05.97 г.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations