ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 54
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 2-нк "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 2-нк "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год
i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06
навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi"* i ўвесцi
iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06
навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, i iх фiлiялы.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|