ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 55
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 3-нк "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 3-нк "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне вышэйшай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе
ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага
года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-нк "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi"* i ўвесцi iх ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага
года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя
забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, i iх фiлiялы.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|