ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 51
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI СШ-1 "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI ДЗЁННАЙ
ФОРМЫ НАВУЧАННЯ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання"*
перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы
навучання"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на
пачатак 2005/06 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць названую ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы
навучання.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|