МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
2 лютага 1995 г. N 31
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 20 апреля 1995 г. N 259
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 17.01.95 г. N 81-6/8-39 для
забеспячэння выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь з крызiсу i плана Кабiнета Мiнiстраў па
арганiзацыi выканання гэтай Праграмы, згодна з якiмi на першае
паўгоддзе 1995 года ўстаноўлены гранiчны памер пакрыцця з бюджэту
затрат на паслугi грамадскага транспарту не больш як 50%, а таксама
ўлiчваючы павышэнне фактычнага сабекошту перавозак, якi ўжо ў снежнi
1994 года складаў 94.2 руб. за 1 км праезду, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 4 лютага 1995 г. тарыфы на
прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 60
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 70 руб. за 1 км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi;
1.2. на праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 120 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 130 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 300 руб. на адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму
тарыфу зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў
выхадныя i святочныя днi;
3.2. для дарослага насельнiцтва, студэнтаў i навучэнцаў - па
льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу зыходзячы з
адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi;
3.3. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi, на
рэгулярных маршрутах - зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8
паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу;
3.4. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi, на
сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня - месячныя праязныя
бiлеты выхаднога дня зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц па
зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу;
3.5. для пад'езду навучэнцаў да агульнаадукацыйных, музычных i
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ, размешчаных на адлегласцi звыш 2 км
ад месца пражывання - у памеры 4000 рублёў.
4. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 10.11.94 г. N 833 лiчыць
страцiўшым сiлу.
5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на 1-га
намеснiка старшынi Мiнгарвыканкома Сенькевiча Г.П.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|