Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Несвижского районного Совета депутатов от 18 октября 2006 г. №115 "Аб Праграме развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006 - 2010 гады"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

            РАШЭННЕ НЯСВІЖСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                    18 кастрычніка 2006 г. № 115

АБ ПРАГРАМЕ РАЗВІЦЦЯ АДУКАЦЫІ НЯСВІЖСКАГА РАЁНА
МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ НА 2006-2010 ГАДЫ

     На  падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка  1991
года  «Об образовании» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь  ад  19
сакавіка 2002 года, Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада  1993
года «О правах ребенка» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад  25
кастрычніка  2000 года, Закона Рэспублікі Беларусь ад  18  мая  2004
года  «Об  образовании лиц с особенностями психофизического развития
(специальном образовании)» Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     Зацвердзіць    прыкладаемую    Праграму    развіцця    адукацыі
Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці на 2006-2010 гады.
     
Старшыня                                                  Т.І.Каспер

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Нясвіжскага раённага
                                                Савета дэпутатаў
                                                18.10.2006 № 115

ПРАГРАМА
развіцця адукацыі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці на 2006-2010
гады

                                  
                               ГЛАВА 1
 ДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ І КАНТЫНГЕНТ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
                                РАЁНА
                                  
     1.  Праграма  развіцця адукацыі Нясвіжскага раёна на  2006-2010
гады  (далей  -  Праграма)  распрацавана ў  адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 29 кастрычніка 1991 года  «Об  образовании»
(Ведамасці  Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991  г.,  №  33,
ст.  598;  Национальный реестр правовых актов  Республики  Беларусь,
2002  г.,  № 37, 2/844), Закона Рэспублікі Беларусь ад 19  лістапада
1993 года «О правах ребенка» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі
Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Национальный реестр правовых актов
Республики  Беларусь,  2000  г., № 103,  2/215),  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  18  мая 2004 года «Об образовании лиц с  особенностями
психофизического  развития (специальном образовании)»  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1034)  і
згодна  з рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня
2006  г. № 216 «О Программе развития образования Минской области  на
2006-2010 годы».
     2.  Дэмаграфічная сітуацыя ў Нясвіжскім раёне  (далей  -  раён)
апошнія   16  год  характарызуецца  зніжэннем  колькасці  народжаных
дзяцей: у 1990 годзе ў раёне нарадзілася 613 чалавек (далей - чал.),
а ў 2005 годзе - усяго 355 чал.
     Да  2000  года зніжэнне колькасці народжаных дзяцей прывяло  да
скарачэння колькасці вучняў: у 2000 годзе ў школы раёна было прынята
578  чал.,  а ў 2005 годзе - 438 чал. Дадзеная тэндэнцыя будзе  мець
развіццё і ў бліжэйшыя пяць гадоў.
     3.  На  1  верасня  2000  года  ў агульнаадукацыйных  установах
налічвалася  6922 чал., а 1 верасня 2005 года ў школы раёна  прыйшло
5790 чал.
     Змяншэнне  колькасці вучняў прыводзіць да скарачэння  колькасці
класаў.   Так,  толькі  за  апошнія  пяць  гадоў  колькасць   класаў
зменшылася з 391 да 353.
     Тэндэнцыя  зніжэння  колькасці  вучняў  прывядзе  да  далейшага
закрыцця,  рэарганізацыі  ўстаноў адукацыі -  з’явіцца  неабходнасць
абнаўлення парку школьных аўтобусаў.
                                  
                               ГЛАВА 2
    ДАШКОЛЬНАЯ І АГУЛЬНАЯ СЯРЭДНЯЯ АДУКАЦЫЯ, НАКІРУНКІ РЭАЛІЗАЦЫІ
                     ПРАГРАМЫ І ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ
                                  
     4. Вучэбная сетка раёна ў 2005-2006 навучальным годзе (далей  -
н.г.)   уключала  ў  сябе  50  устаноў  адукацыі:  1   гімназію,   1
агульнаадукацыйны ліцэй, 14 сярэдніх школ, 5 базавых школ, 5 устаноў
«Дзіцячы сад - школа», 19 дзіцячых садоў, 1 вячэрнюю школу, 1  цэнтр
карэкцыйна-развіваючага   навучання   і   рэабілітацыі,   1    цэнтр
пазашкольнай  работы, 1 дзіцячы дом сямейнага тыпу,  1  аздараўленчы
лагер «Арляня».
     5.  Адукацыйныя ўстановы раёна эфектыўна працуюць над  рашэннем
задач  паспяховай  сацыялізацыі  моладзі  ў  грамадстве,  засваеннем
маладым   пакаленнем  базавых  сацыяльных  здольнасцей  і   ўменняў,
выхаваннем грамадзянскай свядомасці.
     Галоўным   дасягненнем  адукацыйнай  сістэмы  раёна  з’яўляецца
стварэнне  адпаведнага асяроддзя, якое забяспечвае рэалізацыю  права
дзіцяці на атрыманне адпаведнай адукацыі.
     6.  Больш за 41 % вучняў пражывае ў сельскай мясцовасці, і гэта
аказвае  адпаведны ўплыў на ўпраўленчую дзейнасць  аддзела  адукацыі
Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел адукацыі).
     7.  Развіццё варыятыўнасці ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі
забяспечыла   значнае  павышэнне  асноўных  колькасных   і   якасных
паказчыкаў навучальна-выхаваўчага працэсу.
     8.  Параўнальны  аналіз  паказвае, што  агульны  працэнт  ахопу
сістэмай  дыферэнцыраванага навучання вучняў 1-11-х класаў  узрос  з
35 % у 2001 годзе да 79 % у 2006 годзе.
     Трывала ўвайшло ў практыку работы школ профільнае навучанне.  У
2005-2006  н.г.  рознымі  формамі дыферэнцыраванага  навучання  было
ахоплена  82  %  вучняў 8-11-х класаў, у 2001  годзе  гэты  паказчык
складаў 52 %.
     9.  У  мэтах  стварэння  ўмоў для атрымання  адукацыі  найбольш
здольнымі вучнямі з 2003 года ў раёне функцыяніруе ўстанова адукацыі
«Нясвіжскі  дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны ліцэй».  У  6  школах
раёна працуе 14 ліцэйскіх класаў (у 2001 годзе - 5).
     10.  Актыўна  супрацоўнічаюць  педагагічныя  калектывы  школ  з
вышэйшымі   навучальнымі  ўстановамі  (далей  -   ВНУ):   Беларускім
нацыянальным   тэхнічным   універсітэтам,   Беларускім    дзяржаўным
педагагічным  універсітэтам  імя Максіма  Танка,  Ваеннай  акадэміяй
Рэспублікі    Беларусь,    Беларускім    дзяржаўным    тэхналагічным
універсітэтам,    Беларускім    дзяржаўным    аграрным     тэхнічным
універсітэтам, Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам.
     11.  Назіраецца станоўчая дынаміка паступлення ў ВНУ і сярэднія
спецыяльныя навучальныя ўстановы (далей - ССНУ) выпускнікоў  устаноў
адукацыі. У 2005 годзе 75 % выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ і  ССНУ
(у  2004 годзе - 70 %), пры гэтым выпускнікі, якія вывучалі прадметы
на   павышаным  ці  паглыбленым  узроўні,  паказалі  значна  вышэйшы
рэзультат  паступлення  -  90,3  %, чым  выпускнікі,  якія  вывучалі
прадметы на базавым узроўні, - 54,7 %.
     12.   Асаблівая   ўвага  надаецца  развіццю   сельскай   школы.
Праводзіцца   мэтанакіраваная   рацыяналізацыя   сеткі   адукацыйных
устаноў.
     13. У 2003 годзе ахоп дзяцей дашкольным выхаваннем склаў 97  %,
у  2004  годзе ён павялічыўся на 1,5 % (98,5 %). У 2005  годзе  гэта
лічба засталася стабільнай і склала 98,5 % (у сельскай мясцовасці  -
97,5 %).
     У    сістэме   дашкольнай   адукацыі   работа   накіравана   на
забеспячэнне    варыятыўнасці   адукацыі,   якая   арыентуецца    на
задавальненне   запытаў   бацькоў,  пераемнасць   і   неперарыўнасць
дашкольнай  і пачатковай адукацыі, захаванне фізічнага і  псіхічнага
здароўя дзяцей.
     14. Накірункамі развіцця дашкольнай адукацыі з’яўляюцца:
     захаванне  і развіццё сістэмы дашкольнай адукацыі, забеспячэнне
яе  даступнасці для дзяцей усіх груп насельніцтва, у тым ліку дзяцей
з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў;
     развіццё розных формаў садзейнічання сем’ям у выхаванні  дзяцей
дашкольнага ўзросту, якія не наведваюць дзіцячыя сады;
     стварэнне   ўмоў  для  найбольш  поўнага  развіцця  здольнасцей
дзяцей  дашкольнага ўзросту праз укараненне ў практыку работы  новых
праграм і тэхналогій;
     забеспячэнне  пераемнасці  сямейнай,  дашкольнай,   пачатковай,
агульнай   сярэдняй  адукацыі,  інтэграцыя  дашкольных   адукацыйных
устаноў з установамі пазашкольнай адукацыі;
     стварэнне пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце  (далей  -
Нясвіжскі  райвыканкам)  міжведамаснага  каардынацыйнага  савета  па
дашкольнай  адукацыі  з  мэтай аб’яднання бацькоўскай  грамадскасці,
прадстаўнікоў  розных  ведамстваў, сацыяльнай сферы  для  выпрацоўкі
адзінай стратэгіі.
     15. Чакаюцца наступныя вынікі развіцця дашкольнай адукацыі:
     стварэнне  і  функцыяніраванне дашкольных  адукацыйных  устаноў
розных відаў, пашырэнне паслуг, якія прадастаўляюцца дзецям, што  не
наведваюць дашкольныя ўстановы;
     забеспячэнне   кваліфікаванага   педагагічнага   кансультавання
бацькоў;
     рэалізацыя  новых падыходаў да кіравання выхаваўчым працэсам  у
дашкольнай  адукацыйнай установе, да найбольш  поўнага  выяўлення  і
развіцця здольнасцей і інтарэсаў дзяцей;
     забеспячэнне   захавання   высокага   працэнту   ахопу   дзяцей
дашкольнай адукацыяй.
     16.  У  сістэме агульнай сярэдняй адукацыі чакаецца  завяршэнне
пераходу  на  12-гадовае навучанне, стварэнне  ўмоў  для  рэалізацыі
канцэпцыі  профільнага  навучання,  ажыццяўленне  аптымізацыі  сеткі
ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі,  з
улікам дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.
     17.  Прадугледжваецца праз правядзенне комплексу мерапрыемстваў
па  рэалізацыі  Праграмы  павышэнне якасці адукацыйнага  працэсу  на
аснове  выкарыстання сучасных тэхналогій, у тым ліку праз  уключэнне
адукацыйных  устаноў  у сучасныя інфармацыйныя  сеткі;  забеспячэнне
канкурэнтаздольнасці  выпускнікоў сельскіх школ  пры  паступленні  ў
ВНУ і ССНУ.
     18.    Накірункамі   развіцця   агульнай   сярэдняй    адукацыі
з’яўляюцца:
     падтрымка  і  развіццё  адукацыйных  устаноў,  забеспячэнне  іх
агульнадаступнасці;
     рэструктурызацыя  сеткі  ўстаноў  агульнай  сярэдняй  адукацыі,
якія размешчаны ў сельскай мясцовасці;
     развіццё   сістэмы  падтрымкі  адораных  дзяцей,   забеспячэнне
агульнай сярэдняй адукацыяй дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі;
     забеспячэнне    фарміравання   пазнавальных,    агульнавучэбных
уменняў і навыкаў, інтэлектуальнай кампетэнтнасці навучэнцаў;
     забеспячэнне  аб’ектыўнасці  ацэнкі  якасці  агульнай  сярэдняй
адукацыі;
     укараненне сучасных педагагічных тэхналогій.
     19. Чакаюцца наступныя вынікі:
     рэструктурызацыя  і развіццё сістэмы устаноў агульнай  сярэдняй
адукацыі,  скарачэнне  адукацыйных устаноў,  якія  працуюць  у  дзве
змены;
     забеспячэнне   даступнасці  шматпрофільнай  агульнай   сярэдняй
адукацыі;
     якаснае   абнаўленне  зместу  і  тэхналогій  агульнай  сярэдняй
адукацыі;
     стварэнне  ўмоў  для  забеспячэння  гатоўнасці  да  паўнацэннай
грамадскай  дзейнасці  выпускнікоў школ,  іх  адаптацыі  ў  сучасным
свеце;
     павышэнне аб’ектыўнасці ў ацэнцы якасці адукацыі.
     Мерапрыемствы  па  развіцці  дашкольнай  і  агульнай   сярэдняй
адукацыі плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткамі 1, 2 да Праграмы.
                                  
                               ГЛАВА 3
                          АХОВА ДЗЯЦІНСТВА
                                  
     20.  У  раёне вядзецца камп’ютэрны ўлік дзяцей-сірот і  дзяцей,
якiя засталіся без  апекі бацькоў. Па банку  даных  на  ўліку  на  1
красавіка  2006  года знаходзілася 237 дзяцей-сірот і  дзяцей,  якія
засталіся без апекі бацькоў. З іх:
     133 чалавекі, якія знаходзяцца на дзяржаўнай апецы:
     у      дзяржаўнай      установе     адукацыі      «Гарадзейская
агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот  і  дзяцей,  якія
засталіся без апекі бацькоў» - 107 чал.;
     навучэнцы  ўстановы  адукацыі «Нясвіжскі дзяржаўны  педагагічны
каледж імя Якуба Коласа» - 26 чал.;
     104 чалавекі знаходзяцца на прыватнай апецы:
     у апякунскіх сем’ях - 84 чал.;
     у прыёмных сем’ях - 12 чал.;
     у дзіцячым доме сямейнага тыпу - 8 чал.
     21.  Больш  за  73  %  ад агульнай колькасці  сірот  з’яўляюцца
сацыяльнымі сіротамі.
     22.  Прыярытэтным  накірункам работы па  прафілактыцы  сіроцтва
з’яўляецца  развіццё  сямейных  форм  уладкавання  дзяцей-сірот   на
выхаванне.  Назіраецца  ўстойлівая  тэндэнцыя  скарачэння  колькасці
дзяцей,  накіраваных на выхаванне ў дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты.
За  2005  год  двое  дзяцей былі ўладкаваны ў  дзіцячыя  інтэрнатныя
ўстановы, 28 - у сям’ю (2001 год - 12 у дзяржаўныя ўстановы, 1  -  у
сям’ю).
     Па  выніках работы за 2005 год раён знаходзіцца на 2-м месцы  ў
вобласці  па  ўладкаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся  без
апекі бацькоў, у замяшчальныя сем’і.
     23.  Актыўна развіваецца інстытут прыёмнай сям’і. За  2005  год
на  выхаванне  ў  прыёмныя  сем’і перададзена  12  дзяцей.  У  раёне
склалася   сістэма  сацыяльна-псіхолага-педагагічнага  суправаджэння
замяшчальных сем’яў.
     24.  Усынаўленне  з’яўляецца  прыярытэтнай  формай  уладкавання
дзяцей-сірот. На ўсынаўленне ў 2005-2006 н.г. перададзена 3 дзіцяці.
     25.   Своечасова  вырашаюцца  пытанні  жыццёвага   ўладкавання,
далейшага   навучання   або   працаўладкавання   выпускнікоў,   якія
знаходзяцца  на  сямейных формах выхавання.  Выпускнікамі  2004-2005
н.г.  сталі 9 дзяцей з замяшчальных сем’яў: 5 выпускнікоў  9  класа,
4  -  11  класа.  У  ССНУ з іх паступілі 2 чалавекі,  у  прафесійна-
тэхнічныя ўстановы - 5.
     26.  На  працягу  2005  года  разгледжаны  пытанні  па  абароне
маёмасных  правоў  у  адносінах  87 дзяцей.  У  адносінах  2  дзяцей
жыллёвыя пытанні разглядаліся ў судах. У адносінах 4 дзяцей органамі
аховы  дзяцінства  былі  разгледжаны спрэчкі  бацькоў  аб  удзеле  ў
выхаванні дзяцей.
     27.   З   2005  года  вядзецца  работа  па  рэалізацыі   Закона
Рэспублікі  Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года «О внесении изменений  и
дополнений  в некоторые законодательные акты Республики Беларусь  по
вопросам  возмещения  расходов на содержание детей,  находящихся  на
государственном  обеспечении» (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2005 г., № 120, 2/1134).
     28.  У  мэтах аптымальнага развіцця сістэмы аховы дзяцінства  ў
2006-2010 гадах будуць вырашацца наступныя задачы:
     забеспячэнне  прыярытэтнага  права  дзіцяці  на  пражыванне   ў
сям’і;
     стварэнне набліжаных да дамашніх умоў пражывання дзяцей;
     правядзенне  работы па пераводзе сямей з катэгорыі «прыёмных» у
катэгорыю  «усынавіцелей»  у выпадках,  калі  ў  сем’ях  устаноўлены
фактычныя адносіны «дзеці-бацькі»;
     правядзенне  работы  па перадачы дзяцей-сірот  і  дзяцей,  якія
засталіся без апекі бацькоў, у сем’і нацыянальных усынавіцелей;
     арганізацыя   і  каардынацыя  міжведамаснага  ўзаемадзеяння   з
органамі   дзяржаўнага  кіравання  па  раннім   выяўленні   сямейнай
нядобранадзейнасцi, прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва.
     Мерапрыемствы  па  развіцці сістэмы аховы дзяцінства  плануецца
ажыццяўляць згодна з дадаткам 3 да Праграмы.
                                  
                               ГЛАВА 4
                        СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ
                                  
     29.  Створаная ў раёне сістэма спецыяльнай адукацыі  ўвесь  час
удасканальваецца.  Яна  накіравана на  рэалізацыю  правоў  дзяцей  з
асаблівасцямі  псіхафізічнага  развіцця.  У  раёне  па  стане  на  1
студзеня  2006 года банк даных дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага
развіцця  налічваў  543  чалавекі,  з  іх  107  дзяцей-інвалідаў.  У
агульнаадукацыйных школах працуе 18 класаў інтэграванага  навучання,
у   якіх   займаюцца  23  вучні.  Створана  12  пунктаў  карэкцыйна-
педагагічнай дапамогі (далей - ПКПД), якія наведваюць 307 дзяцей,  з
іх  у  гарадскіх  і сельскіх школах - 10 ПКПД, якія  наведваюць  258
дзяцей,  у  дзіцячых  садах  - 2 ПКПД, якія  наведваюць  49  дзяцей.
Працуюць  дзве  спецыяльныя групы для дзяцей з  цяжкімі  парушэннямі
мовы  ў  дзіцячым  яслях-садзе № 5 г. Нясвіжа,  якія  наведваюць  25
дзяцей.  Навучаннем дома па праграмах спецыяльных школ  ахоплена  11
вучняў.  У  раёне  функцыяніруе дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Цэнтр
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага  раёна»
(далей  -  ЦКРНіР). На базе ЦКРНіР арганізаваны навучальна-выхаваўчы
працэс  для  13 дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця  ва
ўзросце  ад 5 да 17 год. 21 дзіця атрымлівае карэкцыйную дапамогу  ў
групах  кароткачасовага  знаходжання,  індывідуальна  ці  ва  ўмовах
сям’і.
     30.  Перад сістэмай спецыяльнай адукацыі раёна стаяць наступныя
праблемы:
     колькасць  ПКПД  у  школах і дашкольных  установах  у  сельскай
мясцовасці з’яўляецца недастатковай;
     матэрыяльная  база  ЦКРНіР не поўнасцю адпавядае  патрабаванням
да  арганізацыі работы службаў ЦКРНіР і да вучэбна-выхаваўчай работы
з дзецьмі-інвалідамі;
     кадравае   забеспячэнне  настаўнікамі-дэфектолагамі  з   улікам
патрэбнасці.
     31.  Адной  з  мэт  Праграмы з’яўляецца  эфектыўная  інтэграцыя
дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў  у
грамадства  шляхам  стварэння ўмоў для  іх  навучання,  выхавання  і
рэабілітацыі, а таксама фізічнага і духоўнага развіцця.
     32.   Задачамі   Праграмы  ў  развіцці   спецыяльнай   адукацыі
з’яўляюцца:
     максімальнае забеспячэнне спецыяльнай дапамогай усіх  дзяцей  з
асаблівасцямі  псіхафізічнага развіцця шляхам  стварэння  адаптыўнай
адукацыйнай прасторы;
     стварэнне    ўмоў    для    паляпшэння   практыка-арыентаванага
сацыяльнага   і   эмацыянальнага  развіцця  вучняў,   іх   працоўнай
падрыхтоўкі і інтэграцыі ў грамадства;
     павышэнне  якасці  адукацыйных і выхаваўчых  паслуг  у  сістэме
спецыяльнай  адукацыі  на  аснове  шырокага  выкарыстання   сучасных
навуковых і інфармацыйных дасягненняў;
     умацаванне    матэрыяльна-тэхнічнай    базы    і    фінансавага
забеспячэння  ўстаноў,  якія  забяспечваюць  атрыманне   спецыяльнай
адукацыі;
     умацаванне    міжведамаснага   ўзаемадзеяння   па    рэалізацыі
карэкцыйна-развіваючых  праграм у інтарэсах дзяцей  з  асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця і іх бацькоў;
     аптымізацыя  сістэмы ранняга выяўлення дзяцей  з  асаблівасцямі
псіхафізічнага   развіцця   і   рэалізацыя   мер   па   прафілактыцы
інваліднасці.
     33.  Мерапрыемствы  па развіцці спецыяльнай адукацыі  плануецца
здзяйсняць згодна з дадаткам 4 да Праграмы.
     34. Чакаемыя вынікі:
     паляпшэнне  становішча дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця;
     павышэнне    эфектыўнасці   спецыяльнай   адукацыі,   стварэнне
спрыяльных  умоў  для навучання і выхавання дзяцей  з  асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў;
     забеспячэнне  дзяцей-інвалідаў  сучаснымі  тэхнічнымі  сродкамі
рэабілітацыі;
     забеспячэнне   эфектыўнага   ўзаемадзеяння   і   каардынацыйнай
дзейнасці  аддзела  адукацыі  і мясцовых  выканаўчых  і  распарадчых
органаў, грамадскіх арганізацый.
                                  
                               ГЛАВА 5
                    АРГАНІЗАЦЫЯ ЗАНЯТАСЦІ ДЗЯЦЕЙ
                                  
     35.  Развіццё асобы дзіцяці, яго творчых здольнасцей, інтарэсаў
і патрэбнасцей здзяйсняецца на ўсіх узроўнях атрымання адукацыі.
     У  2005-2006 н.г. ў школах раёна дзейнічаў 241 гурток з  ахопам
3572  дзяцей  (61  % ад агульнай колькасці вучняў),  а  таксама  123
спартыўныя секцыі з ахопам 2130 вучняў (37 %). Накіраванасць гурткоў
розная:  мастацкая, дэкаратыўна-прыкладная, тэхнічная,  экалагічная,
турысцка-краязнаўчая, арганізацыйна-масавая, спартыўная.  У  гуртках
мастацкай  творчасці ў 2005-2006 н.г. займалася 1476  выхаванцаў,  у
гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасці - 796 выхаванцаў, у гуртках
тэхнічнай творчасці - 102 выхаванцы, у экалагічных - 135 выхаванцаў,
у  турысцка-краязнаўчых  - 298 выхаванцаў,  у  арганізацыйна-масавых
гуртках - 669 выхаванцаў, у спартыўных гуртках - 196 выхаванцаў.
     У  раёне функцыяніруе раённы цэнтр пазашкольнай работы (далей -
РЦПР).  У  РЦПР  у  2005-2006 н.г. дзейнічала  38  гурткоў,  у  якіх
займалася  526  вучняў (21 % ад агульнай колькасці вучняў  Нясвіжа).
Назіраецца  дынаміка  росту колькасці гурткоў РЦПР  і  ахопу  дзяцей
дадзенай  установай у параўнанні з мінулымі навучальнымі  гадамі  (у
2003 годзе працавала 29 гурткоў, у якіх займалася 438 выхаванцаў).
     36.   Адукацыйна-выхаваўчы  працэс  у   РЦПР   здзяйсняюць   11
педагогаў,  з  іх  9  - з профільнай адукацыяй.  7  педагогаў  маюць
вышэйшую,   4  -  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю.  Таму  актуальным
застаецца пытанне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
     37.  Асновай выхаваўчай работы з’яўляецца дзейнасць дзіцячых  і
маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. У 2005-2006 н.г. у 25 піянерскіх
дружынах  налічвалася  3034 чалавекі (84  %  ад  агульнай  колькасці
вучняў 2-8-га класаў).
     У  25  пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання «Беларускі
рэспубліканскі  саюз моладзі» (далей - БРСМ) - 717 вучняў  старэйшых
класаў, што складае 39 % ад агульнай колькасці вучняў, старэйшых  за
14 год. Толькі за 2005-2006 н.г. колькасць членаў БРСМ узрасла з 589
да 717 вучняў, створаны 4 новыя пярвічныя арганізацыі.
     38.  Ва  ўстановах  адукацыі пашыраны такія  формы  пазакласнай
работы,  як  класныя  і  інфармацыйныя гадзіны,  конкурсы,  выставы,
акцыі, агляды, канферэнцыі, дыспуты, фестывалі і іншыя.
     39.  Для  стварэння  ва  ўсіх тыпах агульнаадукацыйных  устаноў
аптымальных  умоў  для ўмацавання здароўя вучняў  сродкамі  фізічнай
культуры   захавана  і  ўдасканальваецца  вучэбна-спартыўная   база,
абсталяваны  спартыўна-гульнёвыя пляцоўкі ў  навучальных  установах.
Для   правядзення   фізкультурна-аздараўленчай  і  спартыўна-масавай
работы   з   вучнямі  выкарыстоўваецца  22  спартыўныя  залы   і   5
прыстасаваных  памяшканняў, 25 стадыёнаў,  27  гульнёвых  спартыўных
пляцовак,  14  трэнажорных залаў. З мэтай навучання дзяцей  плаванню
выкарыстоўваюцца    басейны   адкрытага   акцыянернага    таварыства
"Гарадзейскi   цукровы  камбінат",  сельскагаспадарчага   вытворчага
кааператыва «Агракамбінат Сноў».
     40.  Усе  ўстановы адукацыі ўкамплектаваны адпаведнымі кадрамі.
У  школах працуе 37 настаўнікаў фізічнай культуры, з якіх 33 (89  %)
маюць   вышэйшую  фізкультурную  адукацыю,  4  (11  %)  -   сярэднюю
спецыяльную  (з  іх  2  вучацца завочна).  Вышэйшую  кваліфікацыйную
катэгорыю  маюць  9  настаўнікаў (24,3 %), першую  -  15  (40,5  %),
другую  -  6  (16,3  %),  без катэгорыі  -  7  (18,9  %)  -  маладыя
спецыялісты.
     41.  Акрамя  ўрочнай формы заняткаў  у школах раёна праводзіцца
пазакласная  фізкультурна-аздараўленчая работа. Працуюць  спартыўныя
секцыі   па  валейболе,  баскетболе,  футболе,  настольным   тэнісе,
турызме,  агульнай  фізічнай падрыхтоўцы і  інш.  Ахоп  гуртковай  і
секцыйнай  работай у 2005-2006 н.г. павялічыўся  і  склаў  37  %  (у
2002-2003 н.г. - 19 %, у 2003-2004 н.г. - 29 %, у 2004-2005  н.г.  -
32 %).
     42.   Прыярытэтнымі  накірункамі  і  задачамі  па   арганізацыі
занятасці дзяцей ва ўстановах з’яўляюцца:
     прафілактыка  залежнасці  ад шкодных  звычак  сярод  падлеткаў,
павышэнне   іх   гігіенічнай  культуры,  удасканаленне   работы   па
фарміраванні здаровага ладу жыцця;
     удасканальванне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі  педагогаў
па   спецыялізацыях  у  адпаведнасці  з  накірункамі  дзейнасці   ва
ўстановах адукацыі;
     умацаванне   і  развіццё  матэрыяльна-тэхнічнай  базы   ўстаноў
адукацыі для арганізацыі выхаваўчай работы.
     43.  Мерапрыемствы  па арганізацыі занятасці  дзяцей  плануецца
ажыццяўляць згодна з дадаткам 5 да Праграмы.
                                  
                               ГЛАВА 6
        АРГАНІЗАЦЫЙНА-КАДРАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ
                                  
     44.   Ва   ўстановах  адукацыі  раёна  занята  больш  за   1580
работнікаў, у тым ліку 884 педагогі.
     У  сістэме школьнай адукацыі працуе 714 педагогаў, 89 % з  якіх
маюць вышэйшую адукацыю.
     За  апошнія тры гады колькасць настаўнікаў, якія маюць вышэйшую
адукацыю,  узрасла  на  4  %. Павышаецца і  кваліфікацыйны  ўзровень
педагогаў:  доля  настаўнікаў з вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыяй
узрасла з 10 % у 2001 годзе да 16 % у 2005 годзе.
     У  сістэме  дашкольнай адукацыі раёна занята  170  педагагічных
работнікаў, з іх - 34 % з вышэйшай адукацыяй.
     45.   Аналіз  узроставага  складу  кадраў  раёна  сведчыць   аб
дастаткова    стабільных   суадносінах   узростаў   у   педагагічных
калектывах. Колькасць асоб пенсіённага ўзросту знаходзіцца  ў  межах
4 %.
     46.  Штогод  у  раён  прыходзяць працаваць  маладыя  кадры.  За
перыяд з 2002 па 2005 гады ва ўстановы адукацыі прыбылі і прыступілі
да  працы  82  маладыя спецыялісты, у тым ліку 17  (21  %)  -  пасля
навучання па дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.
     Працягваюць  працаваць у цяперашні час 11 спецыялістаў  (65  %)
пасля навучання па дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.
     47.  Асаблівае  значэнне  мае мэтавая падрыхтоўка  педагагічных
кадраў.
     У  2001-2005  гадах паступілі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі  26
выпускнікоў школ раёна.
     З   1999   года   ў  раёне  створаны  фонд  падтрымкі   маладых
спецыялістаў,  накіраваных  на работу  ў  сельскую  мясцовасць,  які
забяспечвае матэрыяльнае стымуляванне іх працы.
     48.  У  сувязі  з дэмаграфічнымі працэсамі, якія  адбываюцца  ў
раёне, назіраецца змяншэнне колькасці вучняў у школах і выхаванцаў у
дашкольных  установах. З 2000 па 2005 год  колькасць  настаўнікаў  у
школах  зменшылася на 46 чалавек, у сістэме дашкольнага выхавання  -
на 5 чалавек.
     49.  У  адпаведнасці  з зацверджанай праграмай  развіцця  раёна
адбываецца пастаянны працэс рэструктурызацыі і рэарганізацыі ўстаноў
адукацыі.
     У  2005-2006 навучальным годзе ліквідавана 2 установы адукацыі.
Трапілі  пад скарачэнне 13 педагогаў, якія працаўладкаваны ў сістэме
адукацыі раёна.
     50.    У    мэтах   забеспячэння   вучэбна-выхаваўчых   устаноў
кваліфікаванымі  кадрамі,  а таксама росту  канкурэнтаздольнасці  на
рынку  працы  праводзіцца мэтанакіраваная работа па  перападрыхтоўцы
кадраў  у  мэтах атрымання імі новых спецыяльнасцей.  У  навучальных
установах на ўмовах перападрыхтоўкі навучаюцца 5 педагогаў.
     51.  У  мэтах  павышэння адукацыйнага ўзроўню  педагогаў  раёна
пастаянная  ўвага  надаецца  завочнаму  навучанню  спецыялістаў.  За
апошнія  тры  гады  колькасць чалавек, якія навучаюцца  на  завочных
аддзяленнях  ВНУ,  павялічылася з 78 чалавек у  2003  годзе  да  107
чалавек у 2005 годзе.
     Усім   навучэнцам   завочнай  формы  навучання  прадастаўляюцца
льготы і гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам.
     52.   Кіруючыя  кадры  ўстаноў  адукацыі  раёна  складаюць   78
чалавек,  у  тым ліку кіраўнікоў устаноў адукацыі ўсіх  тыпаў  -  47
чалавек.   Усе  кіраўнікі  школ,  гімназіі,  ліцэя  маюць   вышэйшую
адукацыю.  Адпаведны паказчык загадчыкаў дашкольных устаноў  складае
90 %.
     За  апошні  год узрос працэнт змяняльнасці кіруючых  кадраў:  з
5  % у 2004 годзе да 13 % у 2005 годзе, што тлумачыцца арганізаванай
работай  з  рэзервам кіруючых кадраў, а таксама з ізноў прызначанымі
кіраўнікамі.
     53.  Маральнае  і  матэрыяльнае стымуляванне  працы  работнікаў
галіны  -  важны  накірунак работы органаў  кіравання  і  кіраўнікоў
устаноў адукацыі.
     Штогод  Нясвіжскі райвыканкам узнагароджвае лепшых педагогаў  і
работнікаў   сістэмы   адукацыі  Ганаровымі  граматамі   Нясвіжскага
райвыканкама   і  Падзякамі  старшыні  Нясвіжскага  райвыканкама   з
выдзяленнем   грашовых  прэмій.  За  2001-2005   гады   ўзнагародамі
Нясвіжскага райвыканкама адзначана больш за 120 работнікаў галіны.
     Педагогам,  якія  падрыхтавалі  пераможцаў  раённых,  абласных,
рэспубліканскіх   алімпіяд,   конкурсаў,   спаборніцтваў,    таксама
выплачваюцца  грашовыя  прэміі.  За перыяд  2001-2005  гадоў  прэміі
атрымалі 67 педагогаў.
     54.  Прыярытэтнымі  накірункамі  па  ўдасканальванні  работы  з
кадрамі з'яўляюцца:
     павышэнне  прафесійнага ўзроўню работнікаў  адукацыі  ў  галіне
інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій;
     укараненне  дыстанцыйнага  навучання  пры  падрыхтоўцы  рэзерву
кіруючых кадраў;
     удасканальванне     нарматыўна-прававой     базы      кадравага
забеспячэння адукацыйных устаноў раёна;
     павышэнне  эфектыўнасці кіравання кадравай палітыкай у  сістэме

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations