Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2006 г. №281 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Брэсцкай вобласцi на перыяд 2006 - 2010 гадоў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8

 
розных  відаў  народнай  мастацкай культуры,  з  улікам  канкрэтнага
сацыяльна-дэмаграфічнага становішча, спецыфікі рэгіёну,  прыярытэтаў
у развіцці тых ці іншых мадэляў і тыпаў;
     вырашэнне  праблемы  абслугоўвання жыхароў  малых  і  аддаленых
маланаселеных пунктаў мабільнымі ўстановамі культуры -  аўтаклубамі,
сетка  якіх  аднавіцца і атрымае далейшае развіццё на новым  якасным
узроўні ва ўсіх раёнах вобласці да 2010 года;
     рэструктурызацыя дзяржаўнай установы культуры «Брэсцкі  абласны
грамадска-культурны цэнтр», вызначэнне перад гэтай структурай  новых
сучасных   задач,   вырашэнне  якіх  дапаможа  ёй   стаць   дзейсным
сацыякультурным  інстытутам,  які  забяспечыць  трывалую   падтрымку
народнай творчасці і культурна-творчых ініцыятыў насельніцтва, зможа
актуальна садзейнічаць укараненню ў практыку лепшага вопыту  работы,
сучасных  методык  арганізацыі культурнай дзейнасці  ў  вольны  час,
сістэмна павышаць якасць прафесійнага мастацтва клубных работнікаў;
     умацаванне  дзейнасці гарадскіх і раённых  метадычных  службаў,
асновай  дзейнасці якіх з’яўляецца вызначэнне шляхоў і  прыярытэтных
напрамкаў  развіцця клубнай справы субрэгіёнаў, пошук  і  ўкараненне
новых  праектаў і мадэляў культурна-сацыяльнага асяроддзя,  далейшае
правядзенне аглядаў-конкурсаў работы гарадскіх і раённых  метадычных
цэнтраў;
     арыентацыя на прыярытэтныя сацыяльныя групы: дзеці, падлеткі  і
моладзь,  сталыя людзі і інваліды, работа з сям’ёй (асаблівая  ўвага
шматдзетным,  нядобранадзейным  сем’ям),  дзейнасць  па   пошуку   і
стварэнні   спрыяльных   умоў  для  развіцця   таленавітых   людзей,
актывізацыі  індывідуальнага, асобаснага пачатку ў кожнага  суб’екта
культурнай дзейнасці;
     забеспячэнне ўмоў для развіцця розных відаў і формаў культурна-
творчай  дзейнасці,  заснаванай як  на  традыцыях,  так  і  сучаснай
харэаграфіі, вакальным, музычным і тэатральным мастацтвах, а таксама
бардаўскай  песні, папулярнай і джазавай музыцы і  іншых  накірунках
эстраднага  мастацтва,  спалучаючы  агульныя  тэндэнцыі  з  мясцовай
спецыфікай;
     каардынацыя і кааперацыя ў дзейнасці ўстаноў культуры  клубнага
тыпу,  прафсаюзных  клубных устаноў і пазашкольных  устаноў  сістэмы
адукацыі,  а  таксама  творчых саюзаў, суполак  і  іншых  грамадскіх
арганізацый  і  разнастайных  зацікаўленых  дзяржаўных   органаў   і
арганізацый, суб’ектаў гаспадарання, што спрыяе стварэнню на ўзроўні
рэгіёнаў  (вобласць) і субрэгіёнаў (раён, населены пункт) рэалізацыі
дзейнічаючых адпаведных праграм сацыякультурнага развіцця;
     умацаванне  пошуку  формаў абмену вопытам эстэтычнай  дзейнасці
паміж творчымі калектывамі;
     прывядзенне   ў  сістэму  фестывальнага  руху  (пераасэнсаванне
практыкі   правядзення  фестывальных  мерапрыемстваў  і   выпрацоўка
стратэгічнага  плана іх далейшага рэгулявання на  ўзроўні  вобласці,
шляхам  спалучэння  грамадскіх  культурных  ініцыятыў  і  дзяржаўных
прыярытэтаў).
     45.   У  вобласці  работа  па  захаванні  і  развіцці  народнай
мастацкай творчасці вядзецца праз адпаведную сетку ўстаноў  культуры
ўсіх  тыпаў сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  і  на
сённяшні дзень складае 706 адзінак. З іх 580 - клубы, дамы культуры.
Прасочваецца дынаміка росту колькасці іншых тыпаў устаноў культуры і
складае па вобласці 120 адзінак.
     46.   Носьбітам   і  паказчыкам  патэнцыяльных  магчымасцей   у
культурастваральнай    дзейнасці   вобласці    з’яўляюцца    клубныя
фарміраванні.  Сёння дзейнічае 3428 гурткоў мастацкай  самадзейнасці
(што  складае на адну клубную ўстанову 4,8 гуртка), у тым ліку  1852
для  дзяцей  (2,6 на 1 клубную ўстанову). У вобласці дзейнічае  1005
аматарскіх  аб’яднанняў,  у  тым ліку  для  дзяцей  501.  У  клубных
фарміраваннях  вобласці ўдзельнічае 46 579  чалавек  (на  1  клубную
установу  складае 66,5), з іх 24 274 удзельнікі ў дзіцячых  гуртках.
Гонар  вобласці складае 332 калектывы са званнем «народны», «узорны»
сістэмы  Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 5  з  іх  носяць
ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
     47.   У   мэтах   умацавання  актывізацыі   культурна-дасугавай
дзейнасці ў сельскай мясцовасці існуе практыка правядзення абласнога
спаборніцтва  на  лепшую  арганізацыю  работы  ўстаноў  культуры   і
мастацтва   па  тэатральным  і  канцэртным  абслугоўванні  сельскага
насельніцтва.  Установы  культуры  вобласці  прымаюць  удзел   і   ў
рэспублiканскiм спаборніцтве па дадзенаму накірунку дзейнасці.
     48.   Перспектыўнымі  задачамі  ў  галіне  народнай   творчасці
з’яўляюцца (дадатак 5):
     захаванне,  развіццё і ўдасканальванне дзейнасці сеткі  ўстаноў
культуры і народнай творчасці;
     рацыянальнае  выкарыстанне сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай  базы
клубных  устаноў і ўмацаванне яе для стварэння спрыяльных  умоў  для
творчай   дзейнасці  калектываў  мастацкай  творчасці  і  аматарскіх
аб’яднанняў;
     стварэнне банка даных у галіне народнай творчасці;
     правядзенне   навукова-практычных  канферэнцый  і  разнастайных
даследаванняў,  прысвечаных працэсам аматарскай творчасці,  пытанням
арганізацыі   канцэртна-творчай   дзейнасці,   падрыхтоўкі   кадраў,
інфармацыйна-метадычнай падтрымкі аматарскай творчасці,  распрацоўцы
фестывальных тэхналогій, фарміраванню рэпертуару;
     выданне метадычных і рэпертуарных матэрыялаў па розных відах  і
жанрах аматарскай творчасці;
     вучоба  кадраў  у  клубнай сістэме праз  семінары,  практыкумы,
майстар-класы і іншыя формы вучобы;
     прапаганда дасягненняў народнага мастацтва праз сродкі  масавай
інфармацыі, правядзенне фестываляў, аглядаў і конкурсаў, выставачнай
дзейнасці па розных відах і жанрах мастацкай творчасці;
     рост  мастацкага  і  выканаўчага ўзроўню калектываў,  пашырэнне
творчага эксперыменту;
     уключэнне   ў   эстэтычную  сферу  розных  сацыяльна-культурных
матэрыялаў,  а  ў  работу клубных устаноў пытанняў па  папярэджванні
злачыннасці,  здароваму  ладу жыцця, экалагічных  аспектаў  быцця  і
іншых напрамкаў;
     стабілізацыя кадравага патэнцыялу клубнай справы;
     ідэалагічнае выхаванне насельніцтва.
                                  
                               ГЛАВА 8
                АДРАДЖЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ ВЁСКІ
                                  
     49.  Асноўнай мэтай мерапрыемстваў развіцця культуры ў сельскай
мясцовасці  з’яўляецца паляпшэнне культурнага абслугоўвання  жыхароў
сяла  праз забеспячэнне даступнасці ўстаноў культуры для розных груп
сельскіх жыхароў, актывізацыі культурнай дзейнасці па арганізацыі  і
правядзенні вольнага часу.
     50. Задачамі гэтага накірунку з’яўляюцца:
     удасканаленне  сеткі сельскіх устаноў культуры,  умацаванне  іх
матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку забеспячэнне фарміравання  на
базе  ўстаноў культуры новых комплексных тыпаў: цэнтраў  культуры  і
вольнага  часу, клубаў-бібліятэк, бібліятэк-музеяў, дамоў рамёстваў,
фальклору  і  народнай  творчасці, аднаўленне  сеткі  і  арганізацыя
дзейнасці аўтаклубаў, бібліятэк, кінавідэаўстановак;
     адраджэнне   і  развіццё,  далейшая  папулярызацыя  традыцыйнай
культуры,   народных   промыслаў  і  рамёстваў   праз   ажыццяўленне
распрацоўкі і рэалізацыі рэгіянальных праграм адраджэння і  развіцця
асобных відаў народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў;
     захаванне  гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны,  развіццё
культурна-турысцкай  дзейнасці,  вызначэнне  ў  сельскай  мясцовасці
аб’ектаў   гісторыка-культурнай   спадчыны,   правядзенне   на    іх
рэстаўрацыйных і рамонтных работ;
     далучэнне  працаўнікоў вёскі да прафесійнага мастацтва,  у  тым
ліку  арганізацыя  культурнага шэфства творчых арганізацый,  устаноў
культуры і мастацтва над сельскімі ўстановамі культуры, стварэнне на
базе  буйных  сельскіх  дамоў  культуры  пляцовак  філарманічнага  і
тэатральнага   абслугоўвання;  удзел  у   правядзенні   традыцыйнага
рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтва - працаўнікам вёскі» і
рэспублiканскiм спаборніцтва на лепшую арганізацыю  работы  ўстаноў
культуры  і  мастацтва  па  канцэртным і  тэатральным  абслугоўванні
сельскага насельніцтва;
     павышэнне      якасці     кінавідэаабслугоўвання      сельскага
насельніцтва,  ажыццяўленне замены састарэлага  кінаабсталявання  на
стацыянарныя    відэапраекцыйныя   сістэмы;    набыццё    пераносных
відэаўстановак  для  абслугоўвання аддаленых маланаселеных  пунктаў,
якія не маюць стацыянарных установак;
     фарміраванне  структуры  эстэтычнай  адукацыі  шляхам  адкрыцця
філіялаў  і  класаў  дзіцячых школ мастацтваў  па  розных  напрамках
мастацкай    творчасці,   у   тым   ліку   і   на   базе    сярэдніх
агульнаадукацыйных школ, а таксама сельскіх дзіцячых  школ  народнай
творчасці, народных рамёстваў.
                                  
                               ГЛАВА 9
                  ТЭАТРАЛЬНАЕ І МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА
                                  
     51.  У вобласці зараз працуе 3 дзяржаўныя тэатры (Брэсцкі тэатр
драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі, Палескі драматычны
тэатр,  Брэсцкі  тэатр  лялек) і Брэсцкая абласная  філармонія.  Імі
праводзіцца   мэтанакіраваная  работа  па   захаванні   і   развіцці
відовішчных  паслуг, удасканаленне методыкі і зместу  эстэтычнага  і
выхаваўчага ўздзеяння на аўдыторыю гледача.
     52.  Тэатральна-відовішчнымі ўстановамі штогод паказваецца звыш
660  спектакляў і 900 канцэртаў. За 2005 год абслужана 2278,0 тысячы
гледачоў.  На сяле праведзена 370 канцэртаў і спектакляў,  абслужана
53,5  тысячы жыхароў. Брэсцкі тэатр лялек атрымаў спецыяльную прэмію
Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь у намінацыі  «Развіццё  міжнародных
сувязей».  У  афішы  тэатра 29 спектакляў. З іх 18  -  па  класічных
творах,  10  ідзе  на беларускай мове, у тым ліку  3  пастаўлены  па
творах  беларускіх аўтараў. Рэпертуарную афішу тэатра драмы і музыкі
складае 21 спектакль.
     Палескі  драматычны  тэатр прадставіў гледачу  з  дня  адкрыцця
тэатра 4 прэм’еры (з сакавіка 2006 года).
     53.  Даходы  ад  спектакляў складаюць у тэатры драмы  і  музыкі
27,3  працэнта,  у  тэатры  лялек  -  18,7  працэнта  ад  бюджэтнага
фінансавання. Уласныя даходы абласной філармоніі ў 2005 годзе склалі
1075,0 мільёна рублёй (далей - млн. руб.), за 8 месяцаў 2006 года  -
526,0 млн. руб.
     54.  Яркім  кампанентам духоўнага жыцця вобласці,  краіны  стаў
Міжнародны  тэатральны фестываль «Белая Вежа», у якім у  2006  годзе
прынялі ўдзел 43 тэатры 21 краіны свету.
     55.  Рэпертуарная палітыка прафесійных тэатральных  калектываў,
арыентаваная   на   сацыяльна-дыферэнцаваную   аўдыторыю    гледача,
забяспечыла даволі высокую запаўняльнасць глядзельных залаў, якая  ў
2005  годзе  склала  82  працэнты у  тэатры  драмы  і  музыкі  і  92
працэнты - у тэатры лялек.
     Традыцыйнымі   сталі  Міжнародны  фестываль  класічнай   музыкі
«Студзеньскія   музычныя  вечары»,  «Беларуская  музычная   восень»,
«Музычнае Палессе».
     56.  Разам  з  тым  сістэма  арганізацыі  гастрольна-канцэртнай
дзейнасці  патрабуе свайго далейшага рэгулявання - удасканалення  як
нарматыўна-прававых асноў яе ажыццяўлення, так і метадаў кіравання.
     57.  Неабходна  ўзмацненне адміністрацыйнага  кантролю  з  боку
мясцовых улад за правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў у
адпаведнасці  з  дзеючым парадкам, павышэннем іх  якаснага  ўзроўню.
Патрабуе свайго ўдасканалення сістэма планавання канцэртаў з  улікам
іх  эканамічнай  мэтазгоднасці, асабліва пры выкарыстанні  бюджэтных
сродкаў.
     58.    Павінен   палепшыцца   рэпертуарны   бок   філарманічнай
дзейнасцi, якую неабходна насычаць разнастайнымі па форме  і  зместу
мерапрыемствамі  для  дзіцячай  і юнацкай  аўдыторыі,  выступленнямі
выдатных   айчынных   і   замежных  майстроў  музычнага   мастацтва.
Канцэртным абслугоўваннем неабходна ахапіць максімальна шырокае кола
насельніцтва.
     59.   Адным   з   прыярытэтных  напрамкаў  дзейнасці   абласной
філармоніі  з’яўляецца  канцэртнае  абслугоўванне  жыхароў  сельскай
мясцовасці. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена адкрыццю на  базе
дамоў   і  палацаў  культуры  пляцовак  канцэртнага  і  тэатральнага
абслугоўвання  ў сельскай мясцовасці і аграгарадках, арганізацыі  на
гэтых пляцоўках сістэмнай канцэртнай работы.
     60.  У  галіне  музычнага  мастацтва неабходна  вырашыць  шэраг
прыярытэтных задач, у тым ліку:
     умацаванне матэрыяльнай базы абласной філармоніі;
     развіццё  творчага патэнцыялу, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай
базы,    прафесійных   калектываў   мастацкай   творчасці   абласной
філармоніі;
     удасканаленне сістэмы планавання канцэртнай дзейнасці і  работы
са слухачом;
     развіццё   фестываляў  музычнага  мастацтва   па   розных   яго
напрамках;
     сістэмнае   планаванне  і  развіццё  канцэртнай  дзейнасці   на
пляцоўках  канцэртнага  і  тэатральнага  абслугоўвання  ў   сельскай
мясцовасці і аграгарадках;
     стварэнне  і арганізацыя работы аддзела эстраднага мастацтва  і
прадзюсерскага цэнтра абласной філармоніі;
     далейшая   дзяржаўная  падтрымка  развіцця   класічных   жанраў
музычнага мастацтва і народнай музычнай творчасці;
     павышэнне  эстэтычнага  і  творчага ўзроўню  музыкі  папулярных
жанраў (музычнай эстрады);
     забеспячэнне   першачарговай  прапаганды  айчыннага   музычнага
мастацтва ў сродках масавай інфармацыі.
     61.  Далейшае развіццё сучаснага сцэнічнага мастацтва  патрабуе
ад  драматургаў і дзеячаў тэатра мастацкага ўвасаблення  лепшых  рыс
беларускага народа, стварэння актуальных сцэнічных твораў,  здольных
зацікавіць  гледачоў  жыццёвай  праўдай  і  гэтым  самым   паспяхова
вырашыць  надзённыя  выхаваўчыя, асветніцкія і  грамадска-культурныя
задачы. У новым стагоддзі і новых сацыяльных абставінах надзвычайную
актуальнасць  набывае ідэйна-патрыятычная накіраванасць  рэпертуару,
асаблівая  ўвага да адлюстравання праблем, якія цікавяць маладзёжную
аўдыторыю.
     Патрабуецца  больш  уважлівае стаўленне тэатраў  да  беларускіх
драматургаў малодшага пакалення.
     62.   Кожнаму  тэатру  неабходна  распрацаваць  сваю  канцэпцыю
развіцця,  якая  б  вызначыла яго творчае аблічча  і  прадугледжвала
прадуманую   рэпертуарную  палітыку,  арыентаваную   на   сацыяльна-
дыферэнцыраваную аўдыторыю гледача.
     63.  Тэатрам  неабходна пабудаваць новую палітыку ўзаемадзеяння
са   сродкамі  масавай  інфармацыі.  У  ліку  мерапрыемстваў,   якія
складаюць   гэты   напрамак,  павінна  быць   прапаганда   творчасці
папулярных артыстаў, знакамітых майстроў сцэны.
     64.  У  галіне тэатральнага мастацтва неабходна вырашыць  шэраг
прыярытэтных задач, у тым ліку (дадатак 6):
     пастаянна   абнаўляць  рэпертуар  з  перавагай  пастановак   па
драматычных  і  літаратурных творах беларускіх класікаў  і  сучасных
аўтараў;
     накіроўваць  сродкі  дзяржаўнага заказу на ажыццяўленне  буйных
тэатральных  праектаў, у першую чаргу пастановак  па  драматычных  і
літаратурных  творах  беларускіх класікаў  і  сучасных  аўтараў,  на
стварэнне п’ес сучаснай сацыяльнай праблематыкі з раскрыццём вобраза
героя-сучасніка;
     павысіць  мастацкі  ўзровень  спектакляў,  якія  грунтуюцца  на
змястоўнай  драматургіі,  спалучаюць  у  сабе  яркую  сцэнаграфію  і
касцюмы,   вызначаюцца  акцёрскім  прафесіяналізмам  і  самастойнымі
рэжысёрскімі канцэпцыямі;
     актывізацыя  намаганняў  па  фарміраванні  аўдыторыі   гледача,
росту грамадскай цікавасці да тэатра;
     пашырыць гастрольную дзейнасць у краіне і за яе межамі;
     умацаваць   матэрыяльна-тэхнічную  базу   тэатраў   на   аснове
сучасных тэхналогій;
     папоўніць   новымі  формамі  фестывальны  рух   і   міжнародныя
тэатральныя сувязі з мэтай прапаганды тэатральнай культуры Беларусі.
     65.   Важный   умовай  умацавання  пазіцый   сучаснага   тэатра
з’яўляецца    актыўнае,   пастаяннае   ўдасканальванне    прадуманай
рэпертуарнай    палітыкі    з   улікам   эстэтычных    і    духоўных
запатрабаванняў.
                                  
                              ГЛАВА 10
 ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА, ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ І ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА
                                  
     66.  Традыцыйная культура ў рэгіёне зберагаецца  і  развіваецца
пры  дапамозе  разнастайных сацыяльных інстытутаў, і ў першую  чаргу
дзякуючы  носьбітам  і творцам і пры дапамозе  новых  тыпаў  устаноў
культуры.  У  вобласці  дзейнічае 4 дамы рамёстваў  (в.  Астрамечава
Брэсцкага   раёна,   в.  Аснежыцы  Пінскага  раёна,   Ганцавіцкі   і
Драгічынскі   раённыя  Дамы  рамёстваў),  раённы   цэнтр   рамёстваў
в.  Русіна  Баранавіцкага раёна, дзіцяча-юнацкі  спартыўна-эстэтычны
цэнтр  г.  Бярозы,  9  дамоў  народнай творчасці  і  цэнтр  народнай
творчасці ў г. Маларыце, клуб-музей у в. Жабчыцы Пінскага  раёна,  6
дамоў  фальклору і цэнтр ганчарства ў в. Гарадная Столінскага раёна.
Налічваецца  440 фальклорных калектываў, у тым ліку 138 дзіцячых,  з
іх  29  фальклорных  гурткоў  маюць  ганаровае  званне  «народны»  і
«ўзорны».  Штогод фальклорныя калектывы прымаюць удзел у правядзенні
тэатралізаваных свят і абрадаў (больш за 600), самастойна даюць каля
2500 канцэртаў.
     67.   У   гэтым  напрамку  вызначаюцца  наступныя  прыярытэтныя
накірункі:
     актывізацыя фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыйнай работы;
     працягванне   работы   па  анкетаванні,   зборы   і   архівацыі
пісьмовых,   фота-,   фона-,  відэаматэрыялаў,  далейшым   стварэнні
інфармацыйнага банка;
     папаўненне картатэк носьбітаў традыцый;
     удасканальванне навуковай апрацоўкі сабранай інфармацыі;
     развіццё    пераемнасці   каштоўнасцей   традыцыйнай   культуры
натуральным для яе вусным шляхам - праз дзяцей, падлеткаў, моладзь і
сістэмнае  комплекснае  засваенне імі  формаў  традыцыйнай  народнай
культуры праз навучальныя і культурна-асветныя ўстановы;
     далейшае  адкрыццё дзіцячых школ і класаў народнай творчасці  і
школ  народных рамёстваў, умацаванне іх вучэбных праграм, арыентацыя
іх    на   задачы   аховы,   захавання,   арганізацыі   пераемнасці,
папулярызацыі народных традыцый;
     стварэнне   ўмоў  для  натуральнага  існавання   і   аднаўлення
нацыянальных  рамесніцкіх традыцый, раскрыццё  унікальных  талентаў,
адраджэнне традыцыйных унікальных тэхналогій;
     больш  актыўнае  прыцягненне  ў  якасці  кіраўнікоў  гурткоў  і
студый мясцовых жыхароў - носьбітаў і знаўцаў традыцый;
     рэгулярнае   правядзенне  спецыяльных   тэматычных   семінараў,
круглых  сталоў, курсаў, экспедыцыйна-справаздачных сесій, навукова-
практычных канферэнцый абласнога і раённага узроўню;
     прыярытэтная падтрымка сеткі спецыялізаваных устаноў  культуры,
так   званых   новых  тыпаў  (як  аднапрофільных,  так   і   ўстаноў
комплекснага  характару),  якія забяспечаць  далейшае  зберажэнне  і
развіццё  нацыянальных  і  мясцовых звычаяў,  абрадаў  і  фальклору,
традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
     сістэмная,    грунтоўная    падтрымка    матэрыяльных    формаў
традыцыйнай   культуры  праз  развіццё  розных  жанраў  дэкаратыўна-
прыкладнога   мастацтва,  шматлікіх  відаў  рамёстваў  і   мастацкіх
промыслаў;
     планамерная  арганізацыя  і правядзенне  выставак  выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзіцячай творчасці;
     прыцягненне   да  работы  па  распаўсюджванні  і  папулярызацыі
традыцыйнай  мастацкай культуры грамадскіх аб’яднанняў, зацікаўленых
ўстаноў і арганізацый;
     умацоўванне   мер   стымулявання  носьбітаў,   збіральнікаў   і
даследчыкаў;
     стварэнне   ўмоў  для  плённай  працы  і  дзейнасці   носьбітаў
фальклору, стымуляванне дзейнасці вядомых славутых калектываў;
     папулярызацыя   і   прапаганда  традыцыйнага   мастацтва   праз
правядзенне  фестываляў, конкурсаў, канцэртаў, праз  сродкі  масавай
інфармацыі, шляхам падрыхтоўкі буклетаў, альбомаў, зборнікаў;
     працяг  аднаўлення  касцюмаў фальклорных  калектываў  з  улікам
рэгіянальнай і лакальнай адметнасці;
     рэалізацыя  вырабаў  майстроў  і  ўмельцаў,  а  таксама  твораў
прафесійных   мастакоў  і  мастакоў-аматараў  праз   спецыялізаваныя
гандлёвыя месцы.
     68.  У  сферы  сучаснага  выяўленчага  мастацтва  прадугледжаны
наступныя накірункі дзейнасці (дадатак 7):
     працяг   сумесна  з  творчымі  саюзамі  работы  па   рэалізацыі
мастацкіх выстаў, пленэраў, у тым ліку міжнародных;
     развіццё сістэмы абменных выстаў па вобласці і за яе межамі.
                                  
                              ГЛАВА 11
                       КІНАВІДЭААБСЛУГОЎВАННЕ
                                  
     69.  Паляпшэнне кінавідэаабслугоўвання насельніцтва і  развіцця
кінавідэасеткі вобласці пачалося з наведвання Прэзідэнтам Рэспублікі
Беларусь Лукашэнкам А.Р. кінастудыі «Беларусьфільм» у 2001 годзе.
     Прапановы  кінематаграфістаў у час гэтай  і  наступных  сустрэч
Прэзідэнта з прадстаўнікамі кінагаліны і творчай інтэлігенцыі (2001,
2003,   2005  гады)  былі  падтрыманы  і  сталі  асновай  даручэнняў
кіраўніка дзяржавы.
     Штогод      павялічваецца     сума     дзяржаўнай     падтрымкі
кінавідэапракату вобласці з абласнога і мясцовых бюджэтаў.
     Разам  з тым з-за недастатковага фінансавання кінавідэасеткі  ў
2003  годзе функцыі кінавідэаабслугоўвання былі перададзены аддзелам
культуры гаррайвыканкамаў, а абласное дзяржаўнае кінавідэааб’яднанне
было падпарадкавана ўпраўленню культуры аблвыканкама.
     70.  У  раёнах былі створаны кінавідэацэнтры аддзелаў  культуры
райвыканкамаў. У гарадах Брэсце, Баранавічы і Пінску, у  Івацэвіцкім
і Лунінецкім раёнах захаваны арганізацыі кінавідэасеткі як юрыдычныя
асобы.
     71.  У выніку рэарганізацыі кінавідэасеткі ў 2003 годзе закрыты
231  кінаўстаноўка з нізкімі прыбыткамі, у тым ліку - 216  сельскіх.
Скарочана  каля  300  работнікаў. Пры гэтым знізіліся  паказчыкі  па
аказанні платных паслуг насельніцтву і абслугоўванні гледачоў.
     72.  З  2004  года актыўна пачала ўкараняцца ў  вобласці  такая
форма  кінавідэаабслугоўвання, як пракат відэакасет у сельскіх дамах
культуры і бібліятэках. Павялічылася колькасць відэазалаў.
     73.   Кантроль   за  рэпертуарнай  палітыкай  кінавідэапракату,
набыццём  новай кінапрадукцыі ўскладзены на ўпраўленне  ідэалагічнай
работы аблвыканкама.
     74.   Актыўна   вядзецца   работа  па  прапагандзе   беларускай
фільмапрадукцыі, а таксама лепшых айчынных фільмаў мінулых  гадоў  і
фільмаў   краін   Саюза  Незалежных  Дзяржаў.  Арганізавана   работа
кіналекторыяў   і   тэматычных  паказаў  фільмаў  рознай   тэматыкі.
Выкарыстанне  відэапраекцыйных установак дазваляе  значна  палепшыць
рэпертуар   і   пашырыць  зоны  абслугоўвання,  асабліва   сельскага
насельніцтва.
     75.   Праводзіцца   падрыхтоўка  на  месцах   кінамеханікаў   і
відэадэманстратараў. За 2003-2006 гады падрыхтавана 52 кінамеханікі,
74 відэадэманстратары.
     76.  У  мэтах  паляпшэння кінавідэаабслугоўвання  насельніцтва,
канцэнтрацыі  фінансавых  сродкаў  на  вырашэнні  найбольш   вострых
праблем  кінавідэаабслугоўвання насельніцтва па даручэнні Прэзідэнта
Рэспублікі  Беларусь  у 2006 годзе ў вобласці завяршылася  стварэнне
адзінай  структуры  сеткі  і  сістэмы кіравання  кінавідэапракатнымі
арганізацыямі з перадачай маёмасці ў абласную ўласнасць і стварэннем
камунальнага  унітарнага  прадпрыемства «Брэстаблкінавідэапракат»  з
яго філіяламі ў гарадах і раёнах.
     77.  Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця кінавідэасеткі  да  2010
года з’яўляюцца:
     павышэнне ролі кіно ў выхаванні дзяцей і моладзі;
     прапаганда беларускай фільмапрадукцыі, лепшых айчынных  фільмаў
мінулых гадоў і фільмаў краін Саюза Незалежных Дзяржаў;
     пашырэнне   сетак  кінавідэаўстановак  у  сельскай  мясцовасці,
актыўнае  выкарыстанне  перасоўных  відэапраекцыйных  комплексаў   у
населеных пунктах, дзе адсутнічаюць кінавідэаўстаноўкі;
     укараненне    новых    тэхналогій,    уключаючы    абсталяванне
кінатэатраў гукавымі сістэмамі «Dolby-stereo»;
     умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы кінавідэасеткі;
     рамонт і рэканструкцыя кінатэатраў;
     развіццё  новых  відаў  платных паслуг на  базе  кінатэатраў  і
відэазалаў;
     падрыхтоўка  кадраў кінамеханікаў і відэадэманстратараў  шляхам
індывідуальнага навучання.
     78.   Для   ажыццяўлення  прыярытэтных   напрамкаў   у   рабоце
кінавідэасеткі першачарговымі задачамі на 2007-2010 гады  з’яўляюцца
(дадатак 8):
     умацаванне  матэрыяльна-тэхнічнай базы кінавідэасеткі,  набыццё
ў   2007-2008  гадах  перасоўных  відэапраекцыйных  комплексаў   для
абслугоўвання сельскага насельніцтва;
     рамонт і добраўпарадкаванне кінатэатраў;
     набыццё  і пракат штогод не меней за 80 фільмаў, у тым ліку  30
фільмаў  для  дзяцей  і моладзі, а таксама 1500  відэакасет  і  DVD-
дыскаў;
     актывізацыя работы па прапагандзе фільмаў нацыянальнай студыі;
     пашырэнне  сеткі  пунктаў  пракату відэакасет  і  DVD-дыскаў  у
дамах культуры, клубах і бібліятэках;
     арганізацыя рэгулярнага і якаснага кінавідэапаказу ў  гарадскіх
кінатэатрах, сельскіх кінавідэаўстаноўках.
                                  
                              ГЛАВА 12
  КАДРЫ КУЛЬТУРЫ. МАСТАЦКАЯ АДУКАЦЫЯ І РАБОТА З АДОРАНЫМІ ДЗЕЦЬМІ І
                        ТАЛЕНАВІТАЙ МОЛАДДЗЮ
                                  
     79.   Усяго  ў  галіне  культуры  вобласці  працуе  звыш   8300
работнікаў,  у  тым  ліку 6370 спецыялістаў. У бібліятэках  вобласці
працуе 72,8 працэнта спецыялістаў, у клубах 65,9 працэнта. Каля  200
работнікаў  маюць  узрост  больш за 60 гадоў.  Толькі  28  працэнтаў
выкладчыкаў  дзіцячых  школ мастацтваў маюць  вышэйшую  адукацыю.  У
бiблiятэках вобласці працуе 122 практыкі.
     80.  У  вобласці  склалася сістэма бесперапыннага  прафесійнага
навучання  кіруючых  работнікаў  і  спецыялістаў.  Штогод  звыш  500
работнікаў   розных   устаноў   культуры   ажыццяўляюць    павышэнне
кваліфікацыі   на  абласных  курсах  павышэння  кваліфікацыі   і   ў
Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры.
     81.   Мастацкая   адукацыя   іграе   першапачатковую   ролю   ў
фарміраванні творчай інтэлігенцыі, у станаўленні і развіцці культуры
нашай вобласці.
     Для  здзяйснення мастацкіх здольнасцяў дзяцей і моладзі ў сферы
культуры  ў  вобласці  складаецца  сістэма  падрыхтоўкі  кадраў  для
ўстаноў   культуры  і  мастацтва  на  узроўні  пачатковай,  сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.
     82.   Пачатковую   адукацыю  ажыццяўляюць  91  дзіцячая   школа
мастацтваў   (32   дзіцячыя  школы  мастацтваў,   50   музычных,   5
харэаграфічных, 3 мастацкія, 1 дзіцячая школа бондарства),  з  іх  у
сельскай   мясцовасці  49.  Кантынгент  навучэнцаў  школ  мастацтваў
захоўвае  тэндэнцыю росту і складае 14 185 вучняў  (на  сяле  3632),
альбо 9 працэнтаў дзяцей да 16 гадоў.
     За  7  апошніх гадоў у вобласці ўдалося захаваць асноўную сетку
навучальных   устаноў,   адчынена  8   дзіцячых   школ   мастацтваў,
пераўтворана 16 музычных школ у школы мастацтваў.
     83.  Пры  дзіцячых  школах  мастацтваў  дзейнічае  905  творчых
мастацкіх  калектываў розных формаў і накірункаў,  у  тым  ліку  208
педагагічных  і 697 вучнёўскіх, 65 творчых калектываў дзіцячых  школ
мастацтваў  і  20  навучальных  устаноў  маюць  званне  «ўзорны»   і
«народны».  У  гэтым  годзе  званне  «Заслужаны  аматарскі  калектыў
Рэспублікі  Беларусь» атрымаў Народны аркестр народных  інструментаў
установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы».
     84.   Адной   з   самых  вострых  праблем  застаецца   праблема
забеспячэння  ўстаноў  культуры і мастацтваў кадрамі  з  вышэйшай  і
сярэдняй   спецыяльнай  адукацыяй.  У  сучасны  момант   патрабуюцца
спецыялісты  па  фартэпіяна,  тэорыі  музыкі,  народнай   творчасці,
харэаграфіі.  Толькі 28 працэнтаў выкладчыкаў школ мастацтваў  маюць
вышэйшую   адукацыю.  Каля  70  працэнтаў  выкладчыкаў  ва  ўстанове
адукацыі  «Брэсцкі  музычны  каледж імя Р.Шырмы»,  45  працэнтаў  ва
ўстанове адукацыі «Баранавіцкае музычнае вучылішча» маюць пенсійны і
прадпенсійны ўзрост, ва ўстановах культуры клубнага тыпу  працуе  65
працэнтаў спецыялістаў.
     85.  Падрыхтоўку спецыялістаў для ўстаноў культуры вобласці  па
музычным  спецыяльнасцям, харэаграфіі, дызайну,  народнай  творчасці
ажыццяўляюць тры сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы,  у  якіх
навучаецца  884 вучні, з іх на платнай форме навучання  134,  працуе
289   выкладчыкаў.  Пры  навучальных  установах  паспяхова  працуюць
падрыхтоўчыя  курсы для абітурыентаў. Штогод у сярэднія  спецыяльныя
навучальныя ўстановы вобласці прымаецца да 180 вучняў.
     86.  У  сярэдніх  спецыяльных  навучальных  установах  вобласці
наглядаецца стабільная і якасная падрыхтоўка спецыялістаў. Больш  за
30  выпускнікоў  устаноў  адукацыі «Пінскае  вучылішча  мастацтваў»,
«Баранавіцкае музычнае вучылішча», 50 працэнтаў Брэсцкага  музычнага
каледжа  імя  Р.Шырмы  працягваюць  далейшае  навучанне  ў  вышэйшых
навучальных установах.
     87.   За  пяцігоддзе  выпуск  навучальных  устаноў  склаў  1023
чалавекі.  Адным  з  прыярытэтных накірункаў у рабоце  пачатковых  і
сярэдніх   спецыяльных  навучальных  устаноў  з’яўляецца  работа   з
таленавітымі   дзецьмі   і   моладдзю.  Таленавітыя   вучні   штогод
прадстаўляюцца   на   назначэнне   матэрыяльных   заахвочванняў   са
спецыяльнага  фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  падтрымцы
таленавітай моладзі.
     88.   За   апошнія  два  гады  спецыяльным  фондам   Прэзідэнта
Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі заахвочана  102
навучэнцы  пачатковых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў,  з

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations