Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2006 г. №281 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Брэсцкай вобласцi на перыяд 2006 - 2010 гадоў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8

            РАШЭННЕ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       21 снежня 2006 г. № 281

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ
КУЛЬТУРЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ НА ПЕРЫЯД 2006-2010 ГАДОЎ

     Брэсцкi абласны Савет дэпутатау РАШЫЎ:
     1.  Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Брэсцкай
вобласцi на перыяд 2006-2010 гадоў (дадаецца).
     2.   Рэкамендаваць   гарадскiм  i  раённым  Саветам   дэпутатаў
распрацаваць рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры  на
2006-2010 гады.
     3.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласцi  на
намеснiка   старшынi   Брэсцкага  абласнога   выканаўчага   камiтэта
Цупрыка Л.А.
     
Старшыня                                              Л.А.Лемяшэўскі

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Брэсцкага абласнога
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 21.12.2006 № 281

ПРАГРАМА
захавання і развіцця культуры Брэсцкай вобласці на перыяд 2006-2010
гадоў

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Праграма захавання і развіцця культуры Брэсцкай вобласці на
перыяд  2006-2010  гадоў  (далей - Праграма) распрацавана  адпаведна
Закону  Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года  «Аб  культуры  ў
Рэспубліцы  Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета  Беларускай  ССР,
1991   г.,  №  20,  ст.  291;  Национальный  реестр  правовых  актов
Республики  Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) і на падставе  прапаноў
аддзелаў культуры гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў,  устаноў
культуры і мастацтва.
     2.  У  Праграме  зроблены аналіз дасягнутага  ўзроўню  развіцця
культуры  Брэсцкай вобласці (далей - вобласць) за мінулую пяцігодку,
вызначаны  мэты  і  задачы,  асноўныя  накірункі  дзейнасці  ўстаноў
культуры  і  мастацтва  вобласці,  прыярытэты  развіцця  галіны   на
2006-2010  гады, сістэма мер арганізацыйнага, сацыяльна-эканамічнага
характару па іх рэалізацыі.
                                  
                               ГЛАВА 2
                       СТАН КУЛЬТУРЫ ВОБЛАСЦІ
                                  
     3.  Стратэгічнай  мэтай дзяржаўнай палітыкі ў  галіне  культуры
з’яўляецца развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу
краіны, забеспячэнне пераемнасці развіцця беларускай культуры  разам
з падтрымкай культурных інавацый (дадатак 1).
     4.  Як  нацыянальны  рэсурс культура  ўяўляе  сабой  сукупнасць
матэрыяльных  і духоўных каштоўнасцей, уключаючы нацыянальную  мову,
гісторыка-культурную спадчыну, традыцыі, фальклор, народныя промыслы
і  рамёствы, прафесійнае і самадзейнае мастацтва, культуралагічную і
мастацкую  адукацыю,  установы і кадры культуры,  міжнацыянальныя  і
міждзяржаўныя   культурныя   сувязі,   матэрыяльнае   і   фінансавае
забеспячэнне.  Культура  аказвае  значны  ўплыў  на  фундаментальныя
асновы   дзяржавы,  на  светапоглядныя,  ідэалагічныя,   палітычныя,
сацыяльна-эканамічныя  аспекты  існавання  і  ўстойлівага   развіцця
чалавека, грамадства і з’яўляецца адным з яе стратэгічных рэсурсаў.
     5.  Галіну  культуры складае сетка ўстаноў,  якія  ажыццяўляюць
культурна-асветную,  тэатральна-відовішчную,  гастрольна-канцэртную,
навукова-даследчую дзейнасць, а таксама падрыхтоўку кадраў  культуры
і  мастацтва. На сённяшні дзень у вобласці налічваецца  706  клубных
устаноў,   738  бібліятэк,  4  тэатральна-відовішчныя  ўстановы,   3
сярэднія   спецыяльныя  навучальныя  ўстановы,  90   дзіцячых   школ
мастацтваў,  12  музеяў,  285 кінавідэаўстановак.  У  2006  годзе  ў
г. Пінску адкрыты Палескі драматычны тэатр.
     6.   Клубнымі   ўстановамі  забяспечана  работа   3445   гуртоў
мастацкай самадзейнасці і 1007 аб’яднанняў, якія наведваюць каля  47
тысяч  жыхароў  вобласці,  у  тым  ліку  24,5  тысячы  дзяцей.  Пяць
самадзейных  калектываў маюць ганаровае званне «Заслужаны  аматарскі
калектыў Рэспублікі Беларусь».
     7.  Бібліятэкамі вобласці штогод абслугоўваецца звыш 560  тысяч
чытачоў,  ці  39 працэнтаў насельніцтва, у тым ліку 47  працэнтаў  -
сельскага. Працягваецца працэс аўтаматызацыі бібліятэк. Сёння  ў  іх
налічваецца  205  камп’ютэраў,  35  ксераксаў,  136  прынтэраў,   35
сканераў.
     8.   Ва  ўсіх  установах  культуры  і  мастацтва  працуе   8353
работнікі,  у  тым  ліку  6371  спецыяліст.  Бюджэтныя  выдаткі   на
ўтрыманне  склалі ў 2006 годзе каля 70,0 мільярда  рублёў  (далей  -
млрд.  руб.). Сярэдняя заработная плата складае 398,3 тысячы  рублёў
(далей - тыс. руб.), па абласных установах - 459,3 тыс. руб.
     9.   З  улікам  сучасных  патрабаванняў  паглыбляюцца  традыцыі
прафесіяналізму ў розных відах мастацтва, з клопатам пра пераемнасць
і   далейшае  развіццё  народнай  творчасці  праводзяцца  фестывалі,
конкурсы,  агляды,  канферэнцыі,  іншыя  буйныя  мерапрыемствы,   на
высокім  узроўні ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў  навучальных
устаноў  культуры  і  мастацтва, актыўна  падтрымліваюцца  дзяржавай
адораныя дзеці і таленавітая моладзь.
     10.  Разгляд  найбольш  актуальных  праблем  развіцця  сучаснай
нацыянальный культуры, ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі, каардынацыю
дзейнасці  ўпраўлення  культуры з іншымі ведамствамі,  установамі  і
арганізацыямі,   мясцовымі   органамі   ўлады   ажыццяўляе   калегія
ўпраўлення   культуры  аблвыканкама,  якая  з’яўляецца   калектыўным
органам кіравання галіной.
     11.   Важнейшым   напрамкам  работы   калегіі   павінна   стаць
забеспячэнне    своечасовага    і   якаснага    выканання    ўказаў,
распараджэнняў,   пратаколаў   даручэнняў   Прэзідэнта    Рэспублікі
Беларусь,   рашэнняў   Савета  Міністраў   Рэспублікі   Беларусь   і
аблвыканкама ў галіне культуры і мастацтва.
     12.  Калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама будзе ажыццяўляць
арганізацыю і каардынацыю работ па рэалізацыі Праграмы,  уносіць  ва
ўстаноўленым   парадку  прапановы  па  ўдакладненні   мерапрыемстваў
Праграмы   з   улікам   існуючай   сацыяльна-эканамічнай   сітуацыі,
забяспечваць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў.
                                  
                               ГЛАВА 3
                   АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ
                                  
     13.  Стратэгічнай мэтай у галіне культуры з’яўляецца  захаванне
гісторыка-культурнай  спадчыны,  стварэнне  ўмоў   для   ўсебаковага
развіцця  асобы, росту яе творчай ініцыятывы, духоўных і  эстэтычных
патрэбнасцей,  што  значна павысіць ролю асобы як галоўнай  рухаючай
сілы новага постіндустрыяльнага грамадства (дадатак 2).
     14.  Для  дасягнення  гэтай  мэты ў  галіне  культуры  вобласці
прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:
     актывізацыя   дзейнасці  ўстаноў  культуры   і   мастацтва   па
арганізацыі вольнага часу насельніцтва вобласці, садзейнічанне росту
грамадскай   ініцыятывы  ў  сферы  духоўнага  жыцця,  падтрымліванне
адораных дзяцей і таленавітай моладзі;
     захаванне і далейшае развіццё традыцыйнай культуры рэгіёнаў;
     забеспячэнне   даступнасці   каштоўнасцей   і   паслуг,    якія
аказваюцца ў гэтай сферы ўсім слаям насельніцтва, павышэнне  ўзроўню
і  якасці  паслуг, павелічэнне іх аб’ёмаў для жыхароў сяла  з  мэтай
набліжэння   да   ўзроўню  абслугоўвання  гарадскога   насельніцтва,
паляпшэнне культурнага абслугоўвання аддаленых вёсак;
     рэалізацыя   мерапрыемстваў   рэстаўрацыі,   рэканструкцыі    і
захавання  прыярытэтных, гісторыка-культурных каштоўнасцей  Брэсцкай
вобласці, уключэнне іх у культурны і гістарычны абарот; вызначэнне і
аднаўленне ў рэгіёнах вобласці найбольш значных сельскіх гістарычных
сядзіб   для  выкарыстання  ў  якасці  аб’ектаў  культурна-дасугавай
дзейнасці;
     распрацоўка   і  ўкараненне  рацыянальнай  схемы  размеркавання
сельскiх   устаноў   культуры   з   улікам   канкрэтнай   сацыяльна-
дэмаграфічнай і эканамічнай сітуацыі ў сельскіх населеных пунктах  і
раёнах;
     павышэнне  канкурэнтаздольнасці творчых калектываў і выканаўцаў
на ўнутраным і знешнім рынках;
     забеспячэнне  рэалізацыі  кадравай палітыкі  па  падрыхтоўцы  і
перападрыхтоўцы   спецыялістаў  культуры  і  мастацтва   на   аснове
ўкаранення новых адукацыйных тэхналогій;
     стварэнне   пры  сярэдніх  спецыяльных  навучальных   установах
культуры і мастацтва кансультацыйных цэнтраў для аказання метадычнай
дапамогі і выяўлення на сяле адораных дзяцей і таленавітай моладзі;
     пры    фарміраванні   рэпертуарнай   палітыкі   ўдасканальванне
актуальнасці раскрыцця той ці іншай тэматыкі спектакляў і канцэртных
праграм з улікам эстэтычных і духоўных патрэбнасцей грамадства.
     15.  Напрамкамі развіцця прафесійнага мастацтва  павінны  стаць
павышэнне  яго ролі ў эстэтычным і маральным выхаванні насельніцтва,
пераход  да  інтэнсіўнага  развіцця, павышэнне  прэстыжу  работнікаў
творчых прафесій.
     16.  Для  эфектыўнага развіцця культуры вобласці да  2010  года
неабходна  ажыццявіць комплекс мер па вядучых напрамках дзейнасці  ў
сферы культуры:
     захаванне дзеючай сеткі ўстаноў культуры і мастацтва і  якаснае
яе ўдасканальванне;
     стварэнне  новых культурных аб’ектаў, больш гібка рэагуючых  на
змяненні ў патрэбнасцях і запатрабаваннях насельніцтва;
     умацаванне і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
     захаванне рухомай і нерухомай культурнай спадчыны;
     захаванне і рэстаўрацыя гістарычных помнікаў культуры;
     стварэнне   банка   даных   па  гісторыка-культурнай   спадчыне
вобласці, народным мастацтве і рамёствах;
     развіццё   прафесійнай   творчасці  і   прафесійнай   мастацкай
адукацыі,   народнай  мастацкай  творчасці,  народных  промыслаў   і
традыцыйнай культуры;
     павышэнне ўзроўню якасці паслуг.
     17. Галоўнымі напрамкамі рэалізацыі Праграмы павінны стаць:
     падрыхтоўка  доўгатэрміновых  рэгіянальных  праграм  зберажэння
гісторыка-культурнай    спадчыны,   уключэнне   гісторыка-культурных
каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасці, выкарыстанне аб’ектаў  для
пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;
     стварэнне карпаратыўнай інфармацыйнай сеткі музеяў;
     камплектаванне    бібліятэчных    фондаў    і    інфарматызацыі
бібліятэчнай справы;
     вывучэнне,   захаванне   і   развіццё  нацыянальнай   культуры,
развіццё  і  ўдасканальванне  новых  формаў  і  метадаў  арганізацыі
вольнага часу насельніцтва;
     удасканаленне   структуры   сеткі,   умацаванне    матэрыяльна-
тэхнічнай   базы  сельскіх  культурна-дасугавых  устаноў,  далучэнне
працаўнікоў   сяла  да  прафесійнага  мастацтва,  павышэнне   якасці
кінавідэаабслугоўвання    сельскага    насельніцтва,    фарміраванне
структуры    эстэтычнага   выхавання,   адраджэнне,    развіццё    і
папулярызацыя традыцыйнай культуры, захаванне гісторыка-культурнай і
прыроднай  спадчыны,  развіццё інфраструктуры  сельскага  турызму  з
выкарыстаннем мясцовых традыцый і звычаяў;
     развіццё   і   прапаганда  нацыянальных  традыцый  тэатральнага
мастацтва,   павышэнне  яго  канкурэнтаздольнасці   на   міжнародным
узроўні;
     развіццё  і  падтрымка  відаў  і  жанраў  музычнага  мастацтва,
далейшае  ўдасканаленне  сістэмы  рэгулявання  гастрольна-канцэртнай
дзейнасці;
     развіццё   і   падтрымка  ўсіх  відаў  выяўленчага   мастацтва,
фармiраванне   музейнага   фонду  вобласці   праз   набыццё   твораў
выяўленчага  мастацтва,  сумесная  з  творчымі  саюзамі  работа   па
рэалізацыі і прапагандзе мастацкіх праектаў;
     паляпшэнне кінавідэаабслугоўвання насельніцтва;
     рэалізацыя  рэгіянальных мэтавых праграм  работы  з  кадрамі  і
правядзенне  комплекснага аналізу кадравага  забеспячэння  галіны  з
мэтай   удасканальвання  формаў  і  метадаў  падбору   спецыялістаў,
кіруючых кадраў галіны культуры;
     абмены  ў  галіне  культуры,  у  тым  ліку  паміж  калектывамі,
творчымі работнікамі, выкладчыкамі і спецыялістамі ў сферы культуры,
паміж установамі і арганізацыямі ў галіне культуры, супрацоўніцтва з
міжнароднымі  і  рэгіянальнымі  інтэграцыйнымі  аб’яднаннямі   іншых
дзяржаў  згодна  з  заключанымі дагаворамі  супрацоўніцтва  Брэсцкай
вобласці з абласцямі Расіі, Украіны, Брэсцкай вобласці і еўрарэгіёна
«Буг».
     прапаганда беларускай культуры і мастацтва;
     павышэнне   ўзроўню   заработнай  платы,  павелічэнне   аб’ёмаў
рэалізацыі  новых відаў паслуг, а таксама павышэнне  аб’ёмаў  паслуг
культуры насельніцтву ў сельскай мясцовасці;
     ажыццяўленне рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння  ўстаноў
культуры і мастацтва.
     18.   Рэалізацыя  Праграмы  будзе  садзейнічаць   захаванню   і
развіццю  культурнай  спадчыны, нацыянальна-культурнай  самабытнасці
беларускага  народа, беларускай мовы, пашырэнню сферы  яе  ўжывання;
забеспячэнню  ўмоў для свабоднага развіцця культур  усіх  сацыяльна-
этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці; стварэнню ўмоў
для  вольнай  творчасці; дасягненню здаровага маральнага  клімату  ў
грамадстве.
                                  
                               ГЛАВА 4
                    ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА
                                  
     19.  Дзяржаўная  палiтыка  ў галiне аховы  i  ўлiку  гiсторыка-
культурнай спадчыны Брэстчыны ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гiсторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
     Яе   рэалiзацыю  забяспечвае  абласны,  гарадскiя   i   раённыя
выканаўчыя  камiтэты  i  iх мiжведамасныя каардынацыйныя  саветы  па
ахове матэрыяльнай i духоўнай спадчыны.
     20.  Адным  з  асноўных  накiрункаў ахоўнай  справы  з’яўляецца
паслядоўнае   фармiраванне  Дзяржаўнага  спiсу  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей    Рэспублікі   Беларусь,   зацверджанага    пастановай
Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка  2003  г.
№  11  (Национальный  реестр  правовых  актов  Республики  Беларусь,
2003 г., № 82, 8/9523) у гарадах, раёнах i вобласцi.
     21.  На  сённяшнi  дзень  у Дзяржаўным  спiсе  налiчваецца  695
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку 678  нерухомых,  з  iх
288 аб’ектаў архiтэктуры i 163 археалогii.
     У  Спiс  сусветнай  спадчыны ўключаны два  аб’екты  вобласцi  -
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» i Дуга Струве, якая пралягае па
тэрыторыi Драгiчынскага i Iванаўскага раёнаў.
     22.  Абласным  бюджэтам  ажыццяўляецца  перспектыўная  праграма
рэстаўрацыi   першапачатковых   аб’ектаў,   у   якую   ўключана   26
прыярытэтных помнiкаў гiсторыi i архiтэктуры вобласцi.
     23.  Мэтанакiравана ажыццяўляецца аднаўленне Косаўскага палаца-
паркавага   ансамбля  разам  з  Домам-музеем  Т.Касцюшкi,  музейнага
комплексу   Н.Орды  ў  в.  Варацэвiчы  Iванаўскага   раёна,   палаца
Бутрымовiча ў г. Пiнску i iншых прыярытэтных аб’ектаў.
     Разам   з   тым   актуальнай  застаецца  праблема   прыцягнення
пазабюджетных  сродкаў,  у  тым  лiку замежных  iнвестыцый.  Значнай
падтрымкi  патрабуюць помнiкi гiсторыi i культуры ў малых гарадах  i
аграгарадках.
     24.  У  2006-2010  гадах асаблiвая ўвага  будзе  накiравана  на
вырашэнне наступных перспектыўных задач:
     удасканаленне ахоўнай справы ў гарадах i раёнах;
     каардынацыя ўсiх службаў i ведамстваў, якiя маюць дачыненне  да
зберажэння помнiкаў;
     правядзенне  рэстаўрацыi прыярытэтных аб’ектаў, у першую  чаргу
ў аграгарадках, а таксама на турыстычных маршрутах вобласцi;
     удасканаленне   праектна-рэстаўрацыйнай   базы   i    кадравага
патэнцыялу;
     фармiраванне   электроннага   банка   звестак   аб   гiсторыка-
культурных каштоўнасцях, у тым лiку электроннай версii аб  абаронцах
Айчыны i ахвярах войнаў;
     падрыхтоўка  дакументаў  па ўключэннi фартыфiкацыйных  аб’ектаў
Брэсцкай крэпасцi i Камянецкай вежы ў Спiс сусветнай спадчыны;
     развiццё   мiжнароднага  супрацоўнiцтва  ў   галiне   захавання
гiстарычнай спадчыны.
                                  
                               ГЛАВА 5
                       МУЗЕІ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
                                  
     25.  Значную  ролю  ў фарміраванні духоўнага багацця  сучаснага
грамадства,   захаванні  гісторыка-культурнай  спадчыны   выконваюць
музеі.  У сучасны момант у Брэсцкай вобласці дзейнічае 13 дзяржаўных
музеяў  абласнога  падпарадкавання, больш за 240 музеяў  ведамасных,
школьных,  прыватных.  Назіраецца  пазітыўная  дынаміка  ў  развіцці
музейнай сеткі вобласці. Толькі за апошні год спіс дзяржаўных музеяў
павялічыўся  на  2 новых - Дом-музей Т.Касцюшкі і мастацкая  галерэя
імя Н.Орды.
     Адкрыты   новыя   экспазіцыі   ў   музеі   «Камянецкая   вежа»,
Баранавіцкім, Столінскім раённых музеях.
     26.  Назіраецца пазітыўная дынаміка ў камплектаванні  музейнага
фонду. Дзяржаўны фонд музеяў вобласці на 1 студзеня 2006 г. налічвае
416  411  музейных  прадметаў, з іх асноўны фонд  складае  285  650,
навукова-дапаможны фонд - 130 761 адзінку захавання.
     27.  Музеі  вобласці  прынялі актыўны ўдзел  у  мерапрыемствах,
прысвечаных   60-годдзю  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх
захопнікаў  і  60-годдзю  Перамогі ў Вялікай  Айчыннай  вайне.  Былі
арганізаваны   экспазіцыі,  стацыянарныя  і   перасоўныя   выстаўкі,
праведзены  вечары  Памяці  мастакоў-удзельнікаў  Вялікай   Айчыннай
вайны.
     28.  Штогод  музеі  вобласці наведваюць звыш 320  000  чалавек,
навуковыя  супрацоўнікі абслугоўваюць каля 7000  экскурсійных  груп,
арганізуюць  экспанаванне 200 выставак. Адначасова з  экскурсіямі  і
выстаўкамі развіваюцца новыя формы работы з музейным наведвальнікам.
Культурна-адукацыйная  дзейнасць  музеяў  паступова  становіцца  ўсё
больш    дыферэнцыяванай,    разлічанай    на    розныя    катэгорыі
наведвальнікаў.
     29.  Сярод  праблем  развіцця музейнай  дзейнасці  -  стварэнне
новых   тыпаў   музеяў,   экспазіцый   і   ўдасканаленне   існуючых,
рэканструкцыя  і  тэхнічнае  абсталяванне  музейных  фондасховішчаў,
мадэрнізацыя  сістэмы аховы і жыццезабеспячэнне музейных  прадметаў,
камп’ютэрызацыя музейнай сферы.
     30.   Галоўная   задача   ў   развіцці   музейнай   справы   на
перспектыву   -   гэта  ажыццяўленне  пераводу   сістэмы   музейнага
дакументавання   з  папяровых  носьбітаў  на  электронныя,   шырокае
ўкараненне  і развіццё камп’ютэрнай тэхналогіі ў музейнай  практыцы,
стварэнне  Дзяржаўнага каталога музейнага фонду Рэспублікі Беларусь,
правядзенне кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў.
     31.  Для  дасягнення  пастаўленых мэт неабходна  сканцэнтраваць
увагу  на  наступных напрамках развіцця музейнай дзейнасці  (дадатак
3):
     умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы музеяў;
     стварэнні інфармацыйных сайтаў усіх дзяржаўных музеяў  вобласці
у Інтэрнэце;
     больш   эфектыўным   выкарыстанні   магчымасцей   музеяў    для
ўнутранага і міжнароднага турызму;
     фарміраванні кадраў музейных прафесіяналаў у раённых музеях.
                                  
                               ГЛАВА 6
                        БІБЛІЯТЭКІ БРЭСТЧЫНЫ
                                  
     32.  Значная  частка  iнтэлектуальнай  спадчыны  знаходзiцца  ў
фондах  бiблiятэк  -  важных  састаўных  духоўнага  i  матэрыяльнага
багацця,  культурнага  i  iнфармацыйнага  патэнцыялу  грамадства.  У
апошнiя  гады  ў  сувязi  з  палiтычнымi i  эканамiчнымi  рэформамi,
бiблiятэкi   рэспублiкi  ўступiлi  ў  новы  этап  свайго   развiцця.
Праходзiць  эвалюцыя  сацыяльнай  ролi  бiблiятэкi,  да  традыцыйных
функцый  асветнiцкага  характару дабаўляюцца  функцыi  iнфармацыйных
цэнтраў.
     33.   Дзякуючы   дзяржаўнай  падтрымцы,  у  вобласцi   захавана
бiблiятэчная  iнфраструктура: на 1 студзеня 2006 г. сетка  публiчных
бiблiятэк   склала  738  бiблiятэк  сiстэмы  Міністэрства   культуры
Рэспублікі  Беларусь.  У сельскай мясцовасцi знаходзiцца  656  (88,5
працэнта)  бiблiятэк, з iх 19 - у аграгарадках, 17 камп’ютэрызавана.
Працэнт бiблiятэк, працуючых на няпоўную стаўку, а таксама бiблiятэк-
клубаў,  бiблiятэк-музеяў на сяле складае 35,5 працэнта ад  агульнай
колькасцi. Развiццё бiблiятэчнага абслугоўвання большасцi з iх  можа
забяспечвацца   з   дапамогай  бiблiобусаў,   аснашчаных   сучаснымi
тэхнiчнымi i iнфармацыйнымi сродкамi.
     34.  Рэчаiснасць такая, што пры знiжэннi колькасцi  чытачоў  на
сяле  назiраецца  iх  прырост у гарадах. Але  гэты  станоўчы  працэс
стрымлiваецца марудным развiццём сеткi гарадскiх публiчных бiблiятэк
i   iх  слабай  матэрыяльнай  базай.  Умацаванне  матэрыяльнай  базы
бiблiятэк  не толькi павысiць прэстыж устаноў, прафесii i  галiны  ў
цэлым  у  вачах  карыстальнiкаў, але i дазволiць  расшырыць  пералiк
платных  паслуг для павелiчэння аб’ёмаў пазабюджэтнага фiнансавання,
накiраванага найперш за ўсё на папаўненне кнiжных фондаў.
     35.   У  апошнiя  гады  працягваецца  працэс  знiжэння  аб’ёмаў
кнiжных  фондаў. Вельмi марудна абнаўляецца фонд у вобласцi. Агульны
фонд  на  1  студзеня 2006 г. папоўнiўся на 248,7 тысячы экзэмпляраў
(далей  -  тыс.  экз.)  дакументаў i склаў 9890,2  тыс.  экз.  Новыя
паступленнi  ў  сярэднiм  на  аднаго  чытача  публiчнай   бiблiятэкi
вобласцi склалi 0,2 экзэмпляра кнiгi, а ў сельскай мясцовасцi - 0,1.
Каля  60  працэнтаў  кнiжнага фонду вобласцi з’яўляецца  састарэлым.
Такiм   чынам,   павялiчваецца   дыспрапорцыя   памiж   магчымасцямi
бiблiятэкi i патрэбамi насельнiцтва.
     36.   Працэс  iнфарматызацыi  публiчных  бiблiятэк  пачаўся   з
распрацоўкi  аўтаматызаванай  iнфармацыйнай  бiблiятэчнай   сiстэмы.
Нягледзячы   на  недастатковае  фiнансаванне,  дзяржаўная   праграма
iнфарматызацыi выконваецца. Парк машын на 1 ліпеня 2006 г.  налiчваў
205 камп’ютэраў, 35 ксераксаў, 136 прынтэраў, 35 сканераў.
     37.   Адпрацоўваецца   мадэль  узаемадзеяння   Нацыянальнай   i
абласных  бiблiятэк.  Тыпавыя  праграмы  дазволяць  у  блiжэйшы  час
устанавiць   у   межах  кожнай  вобласцi  сувязь   памiж   абласнымi
бiблiятэкамi  i  цэнтралізаванымі бібліятэчнымі сістэмамі,  стварыць
онлайнавыя  Iнтэрнэт-каталогi абласных  бiблiятэк.  Аўтаматызацыя  i
падключэнне да Iнтэрнэту публiчных бiблiятэк рэспублiкi павiнна быць
закончана да 2008 года.
     Акрамя   аўтаматызацыi,  прыярытэтнымi   накiрункамi   развiцця
з’яўляюцца   каардынацыя  ў  фармiраваннi  iнфармацыйных   рэсурсаў,
iнтэграцыя   iнфраструктуры  бiблiятэк  усiх  узроўняў   у   адзiную
бiблiятэчную   сетку  i  iнфармацыйнае  ўзаемадзеянне,   а   таксама
паступовае пераўтварэнне бiблiятэк у даведачна-iнфармацыйныя цэнтры.
Задача  iнфарматызацыi сацыяльнай прасторы стаiць сёння перад кожнай
бiблiятэкай.
     38.   З   мэтай  фармiравання  ў  Рэспублiцы  Беларусь  адзiнай
iнфармацыйна-прававой   прасторы,   якая   забяспечвае   даступнасць
прававой   iнфармацыi   для  ўсiх  слаёў  грамадскасцi   i   кожнага
грамадзянiна, па рашэнні калегii Мiнiстэрства культуры былi створаны
публiчныя  цэнтры прававой iнфармацыi. Гэта новы накiрунак дзейнасцi
бiблiятэк  краiны. За 2005 год у цэнтрах правой iнфармацыi  вобласцi
атрымалi   адказы  на  цiкавыя  iм  пытаннi  больш  за  7,8   тысячы
карыстальнiкаў.
     Аднак   застаецца  актуальнай  праблема  адсутнасцi  неабходнай
тэхнiкi  для ажыццяўлення паўнавартаснай дзейнасцi публiчных цэнтраў
прававой   iнфармацыi.  У  далейшым  неабходна  ажыццявiць  праграму
тэхнiчнай i iнфармацыйнай падтрымкi сеткi публiчных цэнтраў прававой
iнфармацыi i аснасцiць камп’ютэрнай тэхнiкай i праграмным комплексам
тыя  бiблiятэкi,  на базе якiх будуць фармiравацца публiчныя  цэнтры
прававой iнфармацыi.
     39.   Пытанням   рэалiзацыi   асноўных   накiрункаў   дзейнасцi
бiблiятэк  былi  прысвечаны калегii ўпраўлення культуры,  штогадовыя
семiнары  для  дырэктараў  i супрацоўнiкаў цэнтральных  бібліятэчных
сістэм,   абласных   бiблiятэк,   спецыялiстаў   аддзелаў   культуры
гаррайвыканкамаў,  шматлiкiя  рэспублiканскiя  i  абласныя  конкурсы
(«Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры», «Бiблiятэка  дзецям.
Бiблiятэка  для  дзяцей»,  навуковых  работ  па  бiблiятэказнаўству,
бiблiяграфii  i  кнiгазнаўству,  на  лепшую  пастаноўку  работы   па
экалагiчнай адукацыi i iнфармацыi насельнiцтва).
     40.   Асаблiвую  значнасць  у  апошнi  час  набыла  распрацоўка
рэалiзацыi ў вобласцi рэспублiканскай праграмы «Кадры».
     Неабходнасць  апошняй  невыпадковая, бо ажыццявiць  пастаўленыя
задачы  могуць  толькi высокаадукаваныя кадры, якiя  арыентаваны  на
бесперапынную  прафесiйную  адукацыю i здольны  хутка  рэагаваць  на
шматлiкiя  змены  ў  патрабаваннях да прафесii  з  боку  грамадства.
Кадравы  патэнцыял вобласцi характарызуецца наступнымi  паказчыкамi:
усяго  на  1  студзеня 2006 г. у публiчных бiблiятэках  працуе  1478
бiблiятэкараў.  Колькасць  спецыялiстаў  у  сярэднiм  складае   72,9
працэнта. Працэс скарачэння i бягучасцi кадраў па вобласцi практычна
спынены.  У той жа час у сельскiх бiблiятэках-фiлiялах толькi  кожны
другi работнiк мае базавую бiблiятэчную адукацыю.
     41.  Тым  не  менш у бiблiятэчнай справе iснуе  шэраг  праблем,
галоўная  з  якiх  -  фiнансаванне  дзейнасцi  бiблiятэк  на  розных
узроўнях.  Пад  непасрэдным кiраўнiцтвам i пры ўдзеле  ўпраўлення  i
аддзелаў  культуры на месцах ствараюцца i паспяхова ажыццяўляюцца  ў
бiблiятэках так званыя мэтавыя праграмы. Стварэнне такiх праграм  на
абласным  i  мясцовым  узроўнях дазваляе зрабiць  работу  сiстэмнай,
сканцэнтраваць бюджэтныя грошы на асноўных накiрунках  дзейнасцi,  а
галоўнае - быць неабходнай i цiкавай карыстальнiкам. Сёння  амаль  у
кожным раёне вобласцi ажыццяўляецца свой рэгiянальны праект.
     42.  Усе  вышэйназваныя  праблемы могуць з’яўляцца  арыенцiрамi
прафесiйнай дзейнасцi i бiблiятэчнай палiтыкi вобласцi на перыяд  да
2010   года.  Для  дасягнення  пастаўленых  мэт  намаганні  патрэбна
скіраваць на наступных напрамках (дадатак 4):
     забяспечыць  выдзяленне сродкаў (не меней за  15  працэнтаў  ад
агульнай колькасці сумы бюджэтнага фінансавання дзейнасці бібліятэк)
на папаўненне кніжных фондаў;
     умацаваць   матэрыяльную  базу  бібліятэк  з  мэтай   пашырэння
пераліку  платных  паслуг  для  павелічэння  аб’ёмаў  пазабюджэтнага
фінансавання, накіраванага на папаўненне кніжных фондаў бібліятэк;
     стварыць   карпаратыўную  інфармацыйную   сетку   бібліятэк   з
выкарыстаннем тэлекамунікацый;
     стварыць   онлайнавыя  Інтэрнэт-каталогі  публічных   бібліятэк
рэгіёна;
     закончыць  аўтаматызацыю публічных бібліятэк  да  2008  года  і
падключыць бібліятэкі да Інтэрнэту;
     прыняць   удзел   у  рэалізацыі  дзяржаўнай  праграмы   «Памяць
Беларусі»   з   мэтай   захавання  найбольш  каштоўнага   рэпертуару
дакументальных помнікаў;
     развіваць бібліятэчнае абслугоўванне малых населеных пунктаў  з
дапамогай    бібліобусаў,   аснашчаных   сучаснымі   тэхнічнымі    і
інфармацыйнымі сродкамі.
                                  
                               ГЛАВА 7
          УСТАНОВЫ КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЯ МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ
                                  
     43.  У  культурным жыцці вобласці клубныя ўстановы па-ранейшаму
застаюцца адным з асноўных культурна-сацыяльных інстытутаў, асноўным
механізмам    рэгуляцыі   грамадства   і   эстэтычнага   ўзбагачэння
насельніцтва.
     Яны  прызваны: арганізоўваць культурны адпачынак і задавальняць
культурныя   запатрабаванні  грамадзян  у   сферы   вольнага   часу,
арганізуючы   мерапрыемствы  на  аснове  як   традыцыйных,   так   і
інавацыйных  тэхналогій;  ствараць умовы  для  развіцця  аматарскага
мастацтва ва ўсіх відах і формах яго існавання як у горадзе,  так  і
на  сяле,  выступаючы  ў якасці арганізаванай прасторы  духоўнага  і
фізічнага  станаўлення людзей і іх самарэалізацыі і  самавызначэння;
акумуліраваць,   падтрымліваць   і  развіваць   культурна-сацыяльныя
ініцыятывы розных груп і слаёў грамадства.
     Аматарскае  мастацтва мае нацыянальную адметнасць і  з’яўляецца
асновай для прафесійнага мастацтва - тэатра, музыкі, танца, вакалу і
г.д.
     44.  Асноўныя  накірункі дзейнасці мясцовых дзяржаўных  органаў
кіравання ў сферы народнай мастацкай творчасці:
     стварэнне   ўмоў   для  рэгулярных  кантактаў   шырокіх   колаў
насельніцтва з мастацкімі каштоўнасцямі;
     стымуляванне  працэсаў  самаарганізацыі  культурнага  жыцця  на
месцах  і  асаблівая  актывізацыя культурна-дасугавай  дзейнасці  на
сяле;
     распрацоўка   мер,   накіраваных   на   павышэнне    культурнай
актыўнасці людзей, уздзеянне праз актывізацыю разнастайных формаў  і
відаў культурнай дзейнасці на іх пачуцці і свядомасць;
     работа  па  далейшай  рэструктурызацыі і аптымізацыі  структуры
клубных  устаноў: рэарганізацыя і аб’яднанне ўстаноў  культуры  там,
дзе  гэта  мэтазгодна  і абгрунтавана, стварэнне  і  ўдасканальванне
дзейнасці  новых комплексных тыпаў клубных устаноў: дамоў  (цэнтраў)
рамёстваў,  фальклору,  народнай творчасці, нацыянальных  культур  і
іншых  тыпаў,  дзейнасць  якіх накіравана на  захаванне  і  развіццё
розных  відаў  народнай  мастацкай культуры,  з  улікам  канкрэтнага

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations