Стр. 16
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17
Зернесенажу 07
Саломы 08
Кармавых караняплодаў 09
З радка 09 выдадзена (прададзена) кармавых
караняплодаў насельнiцтву 10
Атрымана гатовага сiласу - усяго 11
У тым лiку з прымяненнем хiмiчных
кансервантаў 12
Кансерваванага корму з правяленых траў 13
Травяной мукi i iншых абязводжаных кармоў
- усяго 14
У тым лiку травяной мукi 15
Бульбы 16
З радка 16 выдадзена (прададзена) бульбы
насельнiцтву 17
Засыпана зернефуражу - усяго 18
З радка 18 выдадзена (прададзена)
зернефуражу насельнiцтву 19
Нарыхтавана травяных кармоў (сума радкоў
02, 05, 07, 11, 13, 14) 20
Усяго нарыхтавана кармоў (сума радкоў 02,
05, 07-09, 11, 13, 14, 16, 18) 21 Х
Канцэнтраваных кармоў - усяго 22
У тым лiку купленых 23
Усяго кармоў (сума радкоў 21, 22) 24 Х
-------------------------------------------------------------------
Заўвага. Заключная справаздача складаецца на 1 снежня па ўсiх
паказчыках, акрамя радка 01.
_______________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _____________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
Дадатак
да формы 10-сг
22.09.2000 № 72
Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
аб нарыхтоўцы кармоў (форма 10-сг)
1. Справаздачу прадстаўляюць калгасы, саўгасы, мiжгасы i iншыя
юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца
сельскагаспадарчая вытворчасць (калектыўныя сялянскiя гаспадаркi,
калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, вытворчыя кааператывы,
асацыяцыi, акцыянерныя таварыствы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
з абмежаванай адказнасцю i iншыя), уключаючы падсобныя
сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе калгасаў,
саўгасаў (акрамя сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак). Падсобныя
сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе калгасаў,
саўгасаў i якiя маюць адасоблены (раздзельны) баланс, разлiковы
(бягучы) рахунак, прадстаўляюць справаздачу самастойна. Калi
падсобнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, створанае на базе
калгасаў, саўгасаў, знаходзiцца на балансе асноўнага прадпрыемства
альбо створана на долевым удзеле, тады справаздача прадстаўляецца
галоўным прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобным
прадпрыемствам.
2. Па радку 01 "Плошча скошаных сеяных i натуральных траў
першым укосам" паказваюцца:
плошчы, на якiх першым укосам скошаны травы на сена, сянаж,
зялёны корм, сiлас, травяную муку, сеяныя травы пасеву мiнулых
гадоў, аднагадовыя травы пасеву бягучага года i iншыя культуры, а
таксама зерневыя культуры, фактычна ўбраныя на сена, сянаж, сiлас
альбо травяную муку;
плошчы лугоў залiўных, сухадольных, пералогаў, залежаў, лясных
i iншых натуральных сенажацей, на якiх травы скошаны першым укосам
на сена, сянаж, зялёны корм, сiлас, травяную муку;
плошчы, скошаныя другiм i наступнымi ўкосамi, у гэты радок не
ўключаюцца.
3. Па радках 02-19 паказваецца ўся колькасць кармоў,
нарыхтаваных з уласнага ўраджаю бягучага года, а таксама кармоў,
нарыхтаваных сваiмi сiламi ў другiх гаспадарках, прынятых па актах
на момант складання справаздачы.
Даныя аб астатках у наяўнасцi кармоў з ураджаю мiнулых гадоў у
справаздачу не ўключаюцца ў радок 02.
Зялёная маса траў, скошаных i скормленых жывёле ў асенне-летнi
перыяд, у агульнай колькасцi нарыхтаваных кармоў не ўлiчваецца.
4. Па радку 02 "Сена - усяго" паказваецца колькасць
нарыхтаванага сена з усiх укосаў. Калi ў асобных гаспадарках з
часткi плошчаў, адведзеных пад сенажацi, нарыхтоўку сена праводзяць
самi калгаснiкi (рабочыя i служачыя) для сваiх асабiстых патрэб,
тады гаспадаркi гэтыя плошчы i колькасць накошанага сена не павiнны
паказваць у справаздачы. Калi калгаснiкi, рабочыя i служачыя
нарыхтоўвалi сена з адведзеных iм гаспадаркай плошчаў на ўмовах
выдання iм натурай часткi нарыхтаванага сена, гэтая колькасць сена
павiнна ўключацца ў паказчык "Сена - усяго".
Па радку 03 "У тым лiку прасаванага" паказваецца колькасць
прасаванага ў цюкi сена, атрыманага пры натуральным сушэннi, а
таксама дасушанага метадам актыўнага вентылiравання. Вызначэнне масы
прасаванага ў цюкi сена, высушанага ў полi да кандыцыйнай
(стандартнай) вiльготнасцi, робяць шляхам узважвання альбо па iх
колькасцi i сярэдняй масе аднаго цюка, атрыманай кантрольным
узважваннем.
Па радку 05 "Сенажу - усяго" паказваецца колькасць
апрыходаванага сенажу на падставе ўзважвання сянажнай масы са
скiдкай 5% на страты пры яе закладцы ў герметычныя вежы i 10% -
пры закладцы ў звычайныя вежы i сiласныя траншэi.
Па радку 08 "Саломы" паказваецца агульная колькасць
нарыхтаванай саломы (без падсцiлкi), прызначанай на кармавыя мэты.
Салома, выкарыстаная для сiласавання з iншымi культурамi альбо для
буртоўкi, па гэтаму радку не паказваецца.
Па радку 09 "Кармавых караняплодаў" паказваецца агульным
вынiкам нарыхтоўка кармавых караняплодаў, бручкi, буракоў на корм
жывёле, кармавых бахчавых культур i iншых.
Па радку 11 "Атрымана гатовага сiласу - усяго" паказваецца
колькасць гатовага сiласу, вызначаная праз 20 дзён пасля загрузкi
сiласнага збудавання, на падставе нарматыўнай вагi сiласу ў адным
кубiчным метры i аб'ёму сiласнага збудавання.
Па радку 14 "Травяной мукi i iншых абязводжаных кармоў - усяго"
запiсваецца ўся колькасць абязводжаных кармоў, атрыманых у
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах: мукi, сечкi, гранул i брыкетаў,
атрыманых з сеяных i натуральных траў, iншай зелянiны.
Па радку 15 "У тым лiку травяной мукi" паказваецца толькi
травяная мука з траў у выглядзе мукi, гранул i брыкетаў. У гэты
радок уключаюцца таксама зерневыя культуры, убраныя ў стадыi
малочна-васковай спеласцi, штучна абязводжаныя i прыгатаваныя ў
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах у выглядзе мукi i брыкетаў, якiя
па сваёй якасцi наблiжаюцца да травяной мукi штучнага сушэння. Не
ўключаецца ў гэты радок сечка, атрыманая з сеяных i натуральных
траў.
Па радку 18 "Засыпана зернефуражу - усяго" паказваецца зерне
ўласнага ўраджаю бягучага года, якое будзе выкарыстана на корм
жывёле (без пакупнога). З гэтага паказчыка не выключаецца колькасць
зерня, прададзенага (перададзенага) хлебапрыёмным прадпрыемствам цi
камбiкормавым заводам, для абмену на камбiкармы цi iншыя
канцэнтраваныя кармы.
Па радку 21 "Усяго нарыхтавана кармоў" паказваецца сума ўсiх
нарыхтаваных кармоў у пералiку на кармавыя адзiнкi. Пералiк фiзiчнай
вагi корму ў кармавыя адзiнкi робiцца па каэфiцыентах, якiя
вызначаюцца лабараторным даследаваннем.
Па радку 22 "Канцэнтраваных кармоў - усяго" паказваюцца ўсе
канцэнтраваныя кармы, выдзеленыя для грамадскай жывёлы i птушкi з
ураджаю справаздачнага года як уласнай вытворчасцi, так i купленыя,
i паступiўшыя ў гаспадарку ў парадку абмену на зерне харчовых
культур, у парадку сустрэчнага продажу за прададзеныя дзяржаве
тэхнiчныя i алейныя культуры, iх насенне i iншыя. Па гэтаму радку
паказваюцца зернефураж, вотруб'е, камбiкармы, мука, зерневыя i
млынавыя адходы хлебапякарнай, крупяной i мукамольнай прамысловасцi,
макуха, мяса-косная мука, травяная мука штучнага сушэння i iншыя. У
гэты радок уключаецца зерне, выдзеленае для грамадскай жывёлагадоўлi
i здадзенае на нарыхтоўчыя пункты ў мэтах абмену на камбiкармы, але
не атаваранае да 1 снежня, i не ўключаюцца канцэнтраваныя кармы, за
якiя гаспадарка заплацiла грошы, але да справаздачнага тэрмiну iх не
атрымала.
Па радку 23 "У тым лiку купленых" паказваюцца ўсе купленыя
(набытыя з боку ў парадку грашовых разлiкаў) кармы з 1 лiпеня па 1
снежня справаздачнага года. У гэты радок не ўключаюцца камбiкармы,
паступiўшыя ў гаспадарку ў парадку абмену на зерне.
Калi гаспадаркi пры продажы нарыхтоўчым арганiзацыям тэхнiчных,
алейных культур i iх насення робяць сустрэчны продаж камбiкармоў,
тады яны паказваюцца па радку 23 "У тым лiку купленых".
У тых выпадках, калi зерне здаецца нарыхтоўчым пунктам альбо
iншым арганiзацыям i прадпрыемствам у абмен на камбiкармы i пры
гэтым у момант здачы гаспадарка атрымлiвае за яго грошы, а пры
атрыманнi абменнага корму гаспадарка выплачвае яго кошт, атрыманыя
такiм чынам камбiкармы не павiнны ўлiчвацца як пакупныя i ўключацца
ў радок 23, а паказваюцца па радку 22.
6. Каэфiцыенты пералiку кармоў у кармавыя адзiнкi прыведзены ў
дадатку да дадзенай iнструкцыi.
7. Умоўныя абазначэннi, якiя прыведзены ў дадзенай справаздачы:
гектары (га), тоны (т).
Дадатак
да iнструкцыi па запаўненню
дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi аб нарыхтоўцы
кармоў (форма 10-сг)
Спажыўнасць кармоў
-----------------------------------T-------------------------------
¦ У адным кiлаграме корму
Вiды кармоў +---------T--------T------------
¦сухога ¦кармавых¦засваяльнага
¦рэчыва, %¦адзiнак ¦пратэiну, г
-----------------------------------+---------+--------+------------
Сена 83 0,48 49
Сянаж 45 0,28 29
Сiлас падвялены 39 0,25 30
Сiлас 25 0,19 15
У тым лiку кукурузны 28 0,19 12
Салома яравая 84 0,25 12
Караняплоды (у сярэднiм) 13 0,13 10
Бульба 22 0,3 13
Камбiкармы 87 1,0 125
Травяная мука 91 0,64 78
Зернефураж 85 1,1 93
Адгон 13 0,13 31
Мяса-косная мука 90 1,04 340
Дыямонiя фасфат - - 120
Мачавiна - - 260
Пудрэт 91 0,75 15,7
Хваёвая мука 90 0,25 12
Сянная рэзка 85 0,46 49
Малако цэльнае, 3,5% тлушчу 13 0,34 33
Жамерыны, брага, мязга i iншыя
кармавыя адходы 10 0,1 8
Летнiя зялёныя кармы, уключаючы
пашавыя 22 0,18 22
Манакорм сянажны (зернесянаж) 50 0,35 35
Карнаж (здробленыя сiласаваныя
пачаткi кукурузы) 42 0,4 21
Спажыўнасць зернефуражу:
Ячмень - 1,15 85
Жыта - 1,15 91
Пшанiца - 1,28 106
Авёс - 1,00 79
Кукуруза - 1,33 73
Гарох - 1,18 1,92
Кармавыя бабы - 1,10 227
Лубiн - 1,23 285
Вiка - 1,19 225
Трыцiкале - 1,17 106
Шрот рапсавы - 1,00 318
Макуха рапсавая - 1,17 262
-------------------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------
Форма № 1 - сг утратила силу постановлением Министерства
статистики и анализа от 26 августа 2002 г. № 92
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/8631 от
11.10.2002 г.)
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб наяўнасцi насення яравых культур ¦
¦ на 1 ___________________ 200___ г. ¦
L--------------------------------------------------------
Форма 1-сг
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 22.09.2000 № 72
¦Раён __________________________________¦
¦Вобласць ______________________________¦ 5 разоў у год (на
¦Орган кiравання _______________________¦ 1 лютага, 1 сакавiка,
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦ 1 красавiка,
¦_______________________________________¦ 1 кастрычнiка,
¦ камiтэт, iншы орган кiравання) ¦ 1 лiстапада)
¦Форма ўласнасцi _______________________¦-------------------------¬
¦Паштовы адрас _________________________¦¦Прадстаўляюць калгасы, ¦
¦_______________________________________¦¦саўгасы, мiжгасы i iншыя¦
L----------------------------------------¦юрыдычныя асобы, ¦
¦асноўным вiдам дзейнасцi¦
¦якiх з'яўляецца ¦
¦сельскагаспадарчая ¦
¦вытворчасць, уключаючы ¦
¦падсобныя ¦
¦сельскагаспадарчыя ¦
¦прадпрыемствы, створаныя¦
¦на базе калгасаў, ¦
¦саўгасаў, ¦
¦iльносемстанцыi, ¦
¦iльнозаводы, ¦
¦мiжгаспадарчыя ¦
¦прадпрыемствы па ¦
¦нарыхтоўцы насення траў ¦
¦i рапсу (акрамя ¦
¦сялянскiх (фермерскiх) ¦
¦гаспадарак), раённаму ¦
¦(гарадскому) аддзелу ¦
¦статыстыкi 2-га чысла ¦
¦пасля справаздачнага ¦
¦перыяду. ¦
L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0606001¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
(тон)
-----T-----------------------T------------T------------------------
¦ ¦Патрабуецца ¦ Наяўнасць
¦ ¦насення пад +-----T------------------
Нумар¦ ¦яравую сяўбу¦усяго¦ у тым лiку
радка¦ Культура ¦ ¦ +------T-----------
¦ ¦ ¦ ¦пад ¦для продажу
¦ ¦ ¦ ¦яравую¦i абмену
¦ ¦ ¦ ¦сяўбу ¦
-----+-----------------------+------------+-----+------+-----------
А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4
-----+-----------------------+------------+-----+------+-----------
010 Яравыя збожжавыя i
зернебабовыя культуры
(без страхавога фонду i
кукурузы)
У тым лiку:
020 пшанiца
030 трыцiкале
040 ячмень
050 авёс
060 грэчка
070 зернебабовыя
071 з iх гарох
080 Акрамя таго, яравыя
збожжавыя i
зернебабовыя культуры ў
насенным страхавым
фондзе
090 Кукуруза
100 Бульба
110 Лён
120 Рапс
130 Шматгадовыя травы
140 У тым лiку бабовыя
141 з iх канюшына
-------------------------------------------------------------------
_______________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _____________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
Дадатак
да формы 1-сг
22.09.2000 № 72
Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
аб наяўнасцi насення яравых культур (форма 1-сг)
1. Справаздачу прадстаўляюць калгасы, саўгасы, мiжгасы i iншыя
юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца
сельскагаспадарчая вытворчасць (калектыўныя сялянскiя гаспадаркi,
калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, вытворчыя кааператывы,
асацыяцыi, акцыянерныя таварыствы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
з абмежаванай адказнасцю i iншыя), уключаючы падсобныя
сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе калгасаў,
саўгасаў, iльносемстанцыi, iльнозаводы, мiжгаспадарчыя прадпрыемствы
па нарыхтоўцы насення траў i рапсу (акрамя сялянскiх (фермерскiх)
гаспадарак). Падсобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя
на базе калгасаў, саўгасаў i якiя маюць адасоблены (раздзельны)
баланс, разлiковы (бягучы) рахунак, прадстаўляюць справаздачу
самастойна. Калi падсобнае сельскагаспадарчае прадпрыемства,
створанае на базе калгасаў, саўгасаў, знаходзiцца на балансе
асноўнага прадпрыемства альбо створана на долевым удзеле, тады
справаздача прадстаўляецца галоўным прадпрыемствам цi па яго
даручэнню - падсобным прадпрыемствам.
Даныя прадстаўляюцца нарастаючым падрахункам з пачатку года.
2. У графе 1 "Патрабуецца насення пад яравую сяўбу" справаздачы
паказваецца патрэбнасць гаспадаркi ў насеннi, якая разлiчваецца
агранамiчнымi службамi зыходзячы з запланаваных пасяўных плошчаў
яравых культур i адпаведных норм высеву насення. Паказчыкi графы 1
могуць быць больш за графы 2 i 3, калi гаспадарка не забяспечана ў
дастатковай колькасцi насеннем пад яравую сяўбу.
У графе 2 справаздачы паказваецца фактычная наяўнасць насення
яравых культур, якое захоўваецца на складзе, засыпанага як з
уласнага ўраджаю, так i атрыманага ў парадку абмену, пазыкi i
купленага з боку. У агульную колькасць насення ўключаецца насенне
яравых культур, якое належыць абмену альбо продажу iншым
гаспадаркам. Насенне, расходаванае пад пасеў вясной альбо вывезенае
на хлебапрыёмныя пункты для абмену, але на справаздачнае чысло яшчэ
не абмененае, з наяўнасцi насення не выключаецца. Графа 2 павiнна
быць роўнай графам 3 i 4. Графа 2 можа раўняцца графе 1 альбо быць
большай, калi ў гаспадарцы маецца насення больш за патрэбнасць для
пасеву яравых культур.
У графе 3 улiчваецца насенне, неабходнае гаспадарцы для пасеву
вясной бягучага года зыходзячы з разлiковай патрэбнасцi, якая
адлюстроўваецца ў графе 1. Графа 3 будзе роўная графе 1, калi
гаспадарка ў поўнай меры забяспечана насеннем пад яравую сяўбу i
павiнна быць менш за графу 2, калi гаспадарка мае насенне звыш
неабходнага пад яравую сяўбу.
У графе 4 паказваецца насенне, якое належыць абмену альбо
продажу другiм гаспадаркам.
3. Па радку 010 "Яравыя збожжавыя i зернебабовыя культуры (без
страхавога фонду i кукурузы)" паказваецца агульным падрахункам
колькасць насення яравой пшанiцы, яравога ячменю, трыцiкале, аўса,
сумесi каласавых, грэчкi, вiкi i вiкавай сумесi, гароху, пялюшкi,
лубiну, сырадэлi i iншых. У гэты паказчык уключаецца ўсё насенне
яравых збожжавых i зернебабовых культур незалежна ад таго, для якiх
мэт яны будуць пасеяны: на зерне, сiлас, сена, зялёны корм, зялёнае
ўдабрэнне. З агульнай колькасцi насення збожжавых i зернебабовых
культур у тым лiку вылучаецца асобна наяўнасць насення пшанiцы,
трыцiкале, ячменю, аўса, грэчкi, зернебабовых i гароху.
Па радку 070 "зернебабовыя" паказваецца колькасць наяўнага
насення гароху, пялюшкi, вiкi i вiкавых сумесей (з перавагай вiкi),
лубiну, сырадэлi i iншых зернебабовых культур. З агульнай iх
колькасцi паказваецца асобна наяўнасць насення гароху па радку 071
"з iх гарох".
Насенне яравых збожжавых культур, засыпанае ў страхавы фонд, у
справаздачы паказваецца асобным радком 080 "Акрамя таго, яравыя
збожжавыя i зернебабовыя культуры ў насенным страхавым фондзе".
Колькасць насення кукурузы, засыпанага ў насенныя фонды, у гэты
радок не ўключаецца, а паказваецца асобна па радку 090 "Кукуруза".
Па радку 130 "Шматгадовыя травы" паказваецца колькасць наяўнага
насення шматгадовых траў. З агульнай колькасцi насення шматгадовых
траў па радку 140 "У тым лiку бабовыя" вылучаецца колькасць насення
бабовых траў (канюшыны, люцэрны, доннiку, лядвенцу, эспарцэту i
iншых).
4. У выпадку, калi колькасць насення на справаздачны тэрмiн
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17
|