Стр. 11
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17
Хмельнiкi 2306
-------------------------------------------------------------------
_______________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны аграном _______________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _____________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
___________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
Дадатак
да формы 29-сг
22.09.2000 № 72
Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур (форма 29-сг)
1. Справаздачу прадстаўляюць калгасы, саўгасы, мiжгасы i iншыя
юрыдычныя асобы, якiя займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю,
незалежна ад памераў пасяўной плошчы, акрамя сялянскiх (фермерскiх)
гаспадарак.
Падсобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе
калгасаў, саўгасаў i якiя маюць адасоблены (раздзельны) баланс,
разлiковы (бягучы) рахунак, прадстаўляюць справаздачу самастойна.
Калi падсобнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, створанае на базе
калгасаў, саўгасаў, знаходзiцца на балансе асноўнага прадпрыемства
альбо створана на долевым удзеле, тады справаздача прадстаўляецца
галоўным прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобным
сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Справаздача складаецца адзiн раз у год пасля завяршэння ўборкi
ўраджаю (па стану на 15 лiстапада) i прадстаўляецца органам
дзяржаўнай статыстыкi ва ўстаноўлены iмi тэрмiн. Даныя аб памерах
пасяўных плошчаў i зборы ўраджаю кожнай культуры запаўняюцца па iх
фактычнаму выкарыстанню.
Па графах 1 i 2 раздзела I паказваюцца ўдакладненыя даныя аб
памерах пасяўных плошчаў з улiкам фактычных пасеваў познiх культур
пад ураджай бягучага года, а таксама з улiкам фактычных памераў
поўнасцю загiнуўшых пасеваў азiмых культур.
Калi на плошчы азiмых культур, выкарыстаных на зялёны корм цi
сiлас, да заканчэння веснавой сяўбы былi пасеяны яравыя культуры, то
пасевы гэтых культур паказваюцца па адпаведнай яравой культуры як
асноўныя пасевы i ўключаюцца ў агульную пасяўную плошчу. У гэтым
выпадку пасевы азiмых культур з'яўляюцца прамежкавымi пасевамi i ў
агульную пасяўную плошчу не ўключаюцца.
Калi пасевы збожжавых i зернебабовых культур былi запланаваныя
на сена, зялёны корм цi сiлас, а фактычна ўбiралiся на зерне, тады
яны паказваюцца ў групе збожжавых культур па адпаведнай культуры.
Таксама, калi пасевы кукурузы планавалiся для атрымання зялёнай
масы, а фактычна ўбiралiся на зерне, то ў справаздачы яны павiнны
паказвацца ў гэтай групе па радку 1117 "Кукуруза (у пералiку на
сухое зерне)" раздзела I.
Калi асобныя ўчасткi пасеваў збожжавых i зернебабовых культур
вясной прызначалiся на зерне, а фактычна (з прычыны выключнасцi)
былi ўбраныя i выкарыстаныя на сена, зялёны корм, сiлас, а таксама
для атрымання гранул i брыкетаў i гэтак далей, тады ў справаздачы
яны паказваюцца ў групе аднагадовых траў цi пасеваў на сiлас з
абавязковым тлумачэннем прычыны такога пераводу ў кармавыя
культуры.
Даныя аб гiбелi азiмых у асенне-зiмовы перыяд павiнны
вызначацца на падставе актаў, складзеных у гаспадарках i
зацверджаных раённымi ўпраўленнямi сельскай гаспадаркi. Копii актаў
дасылаюцца ў раённыя органы статыстыкi.
Пасевы яравых культур, праведзеныя на плошчах загiнуўшых
азiмых, уключаюцца ў плошчу пасеву тых культур, якiмi праведзены
перасеў.
У выпадку, калi мела месца гiбель яравых i азiмых культур у
веснавы i летнi перыяды i гэта плошча перасеяна яравымi культурамi,
тады загiнуўшая плошча першапачатковай культуры (без захаваных
падсеяных траў з восенi) выключаецца са справаздачы ў памеры
фактычнага перасеву, а ў справаздачы паказваецца плошча тых яравых
культур, якiмi праведзены перасеў. Неперасеяныя плошчы загiнуўшых
яравых i азiмых культур у веснавы i летнi перыяды (апрача выпадкаў,
калi азiмыя загiнулi, а падсеяныя травы захавалiся) са справаздачы
не выключаюцца.
Калi загiнуўшыя ў летнi перыяд культуры былi перасеяны другiмi
культурамi, то ў справаздачы павiнны быць паказаны пасяўныя плошчы
тых культур, якiмi быў праведзены перасеў i адпаведна збор ураджаю.
Па збожжавых i зернебабовых культурах паказваецца валавы збор i
ўраджайнасць у вазе пасля дапрацоўкi (за мiнусам адходаў i ўсушкi).
У лiку зернебабовых культур улiчваюцца асобна: гарох, фасоля,
вiка i вiкавыя сумесi (з перавагай вiкi), лубiн i iншыя.
Кукуруза павiнна ўлiчвацца па вiдах гаспадарчага прызначэння:
а) кукуруза на зерне ў поўнай спеласцi - у лiку збожжавых
культур (радок 1117 раздзела I);
б) кукуруза ў дамалочна-васковай, малочна-васковай i васковай
спеласцi на сiлас, зялёны корм (пачаткi i сцяблiны) - у лiку
кармавых культур (радок 1406 раздзела IV).
2. Прадукцыя лёну, цукровых буракоў, бульбы, караняплодаў i
iншых сельскагаспадарчых культур паказваецца ў фiзiчнай,
першапачаткова апрыходаванай вазе.
Цукровыя буракi ў залежнасцi ад выкарыстання паказваюцца альбо
па радку 1206 раздзела II - прызначаныя для здачы на цукровыя
перапрацоўчыя заводы, альбо па радку 1401 раздзела IV - на кармавыя
мэты. У радку 1207 раздзела II паказваюцца матачнiкi цукровых
буракоў: у графах 1, 2 - плошча, на якой вясной праведзены пасеў
цукровых буракоў насеннем для атрымання ў бягучым годзе матачных
каранёў, у графе 3 - колькасць выкапаных каранёў для закладкi на
зiмовае захоўванне. Прадукцыя матачнiкаў цукровых буракоў у валавы
збор цукровых буракоў не ўключаецца.
Па радку 1208 раздзела II у графе 1 паказваецца плошча, на якой
вясной праведзена пасадка матачных каранёў для атрымання ў бягучым
годзе насення цукровых буракоў, у графе 3 - колькасць намалочанага
насення.
У выпадку здачы на заводы цукровых буракоў з пасеваў,
прызначаных раней на корм жывёле, плошча i збор прадукцыi
паказваюцца тады па радку 1206 раздзела II "Цукровыя буракi".
Па гарчыцы (радок 1211 раздзела II), рапсу азiмаму i яравому
(радкi 1212 i 1225 раздзела II), лёну (радок 1203 раздзела II) у
справаздачы паказваецца колькасць намалочанага i ачышчанага
насення.
3. Па бульбе (радок 1301 раздзела III) улiчваецца ўвесь збор
бульбы, уключаючы прадукцыю, выдадзеную калгаснiкам i iншым асобам
за работы на ўборцы. У гэты радок уключаецца таксама бульба,
атрыманая пасля пераворвання i баранавання бульбянiшча.
Па агароднiне (радок 1302 раздзела III) улiчваецца прадукцыя
толькi з адкрытага грунту.
Па радку 1311 раздзела III паказваецца прадукцыя салаты,
шпiнату, цыбулi на пяро, кропу, шчаўя, сталовых караняплодаў
(пятрушкi, пастарнаку, сельдэрэю, рэдзькi, бручкi, радыскi), гароху,
фасолi на лапатку, няспелых бабоў, кабачкоў, гарбузоў i iншай
агароднiны.
Плошча i валавы збор матачнiкаў i высадкаў-насеннiкаў
агароднiнных культур (радкi 1312 i 1313 раздзела III) не ўключаюцца
ў плошчу i валавы збор агароднiны, а паказваюцца асобна. Да плошчы
пад насеннiкi аднагадовай агароднiны (агуркi, памiдоры i гэтак
далей) адносiцца плошча, ураджай з якой поўнасцю выкарыстоўваецца
для атрымання насення агароднiны. Пры частковым выкарыстаннi
аднагадовай агароднiны на насенне плошча i прадукцыя iх поўнасцю
паказваюцца па радку 1302 раздзела III.
Плошча пасеву агароднiнных сартоў гароху на насенне, ураджай з
якой прадаецца, павiнна ўлiчвацца па радку 1313 раздзела III.
4. Па радках 1410, 1415, 1503 раздзела IV паказваецца пасяўная
плошча для выкарыстання на сена, насенне, зялёную масу, выпас. Па
аднагадовых травах паказваюцца таксама пасевы азiмых культур,
выкарыстаныя на зялёную масу, выпас i iншыя кармы, дзе не
праводзiўся пасеў яравых, i паказваюцца даведачна ў самастойным
радку 1617 раздзела V.
Па сену сеяных траў, натуральных i палепшаных сенажацей,
культурных пашаў у справаздачу ўключаецца плошча, з якой
апрыходавана сена, уключаючы сена, выкарыстанае на корм грамадскаму
статку, выдадзенае насельнiцтву, здадзенае i прададзенае дзяржаве,
выкарыстанае на прыгатаванне сянной мукi.
Калi ў гаспадарцы мелi месца другiя i трэцiя ўкосы шматгадовых
траў, то ў справаздачы паказваецца плошча, на якой быў праведзены
толькi першы ўкос, а ў збор ураджаю ўключаецца ўся прадукцыя,
атрыманая з усiх укосаў.
У выпадку, калi адзiн укос траў быў выкарыстаны на сена, а
другi - на зялёную масу, у справаздачы фактычна ўбраная плошча
павiнна быць паказана два разы: адзiн раз - як убраная на сена i
другi - на зялёную масу.
Сума ўбраных плошчаў аднагадовых i шматгадовых траў можа не
адпавядаць пасяўной плошчы гэтых траў з прычыны гiбелi пасеваў альбо
двухразовага выкарыстання адных i тых плошчаў.
Па радку 1420 раздзела IV паказваецца ўбраная плошча i збор
насення шматгадовых траў.
Па радку 1423 раздзела IV адлюстроўваюцца плошча i збор насення
лугапашавых траў (канюшыны, рутвiцы, люцэрны, лiсахвосту лугавога,
мятлiцы, аўсянiцы, райграсу пашавага, канарэечнiку, цiмафееўкi,
купкоўкi зборнай i iншых). Па радку 1424 раздзела IV вылучаюцца ў
тым лiку ўбраная плошча i валавы збор насення злакавых лугапашавых
траў (цiмафееўкi, купкоўкi зборнай, лiсахвосту, мятлiцы, аўсянiцы,
канарэечнiку, райграсу i iншых).
Атрыманае насенне траў паказваюць у масе пасля дапрацоўкi (за
мiнусам адходаў i ўсушкi пры дапрацоўцы).
Палепшаныя сенажацi i паша на сена паказваюцца па радку 1604
раздзела IV, асобна на зялёную масу (радок 1605 раздзела IV), на
выпас (радок 1606 раздзела IV).
5. Па радках 1701-1704 у графах 1-4 раздзела VI паказваюцца
выкарыстаная плошча цяплiц i пасевы пад плёнкай пад ураджай бягучага
года пад першы абарот.
Плошча збудаванняў закрытага грунту, выкарыстаная для пасеву
(пасадкi) пад другi i наступныя абароты, у справаздачу не
ўключаецца. Кветкавая расада ў справаздачы не паказваецца.
Па радку 1705 у графах 1-4 раздзела VI паказваецца ўвесь валавы
збор агароднiны закрытага грунту.
6. У графе 1 (па радках 2101, 2102, 2201, 2301 раздзела VII)
паказваецца адасобленая плошча садоў, ягаднiкаў i вiнаграднiкаў усiх
узростаў, а ў графе 2 - у тым лiку плошча ў пладаносным узросце.
Пры наяўнасцi ў гаспадарцы на адным i тым жа адасобленым
участку насаджэнняў розных пародных груп (напрыклад, семечкавых i
костачкавых) агульная плошча насаджэнняў размяркоўваецца па пародных
групах шляхам пераводу колькасцi дрэў кожнай пароды на прынятую
норму пасадкi каранёў данай пароды на 1 га. Калi сума вылiчаных
такiм чынам плошчаў пад асобнымi пароднымi групамi пладовых
насаджэнняў не супадае з агульнай плошчай адасобленага ўчастка,
рознiца павiнна быць размеркавана прапарцыянальна вылiчаным плошчам
пад насаджэннямi пародных груп.
Прыклад. У гаспадарцы маецца плошча семечкавых i костачкавых
насаджэнняў 25 га. Фактычна ў садзе маецца 2500 дрэў семечкавых i
9600 дрэў костачкавых. Для дадзенага раёна (гаспадаркi) колькасць
дрэў на адным гектары па прынятай схеме закладкi састаўляе:
семечкавых - 312, костачкавых - 800.
Размеркаванне плошчы ў 25 га праводзiцца наступным чынам:
вызначаецца плошча сада ў гектарах з разлiку прынятай сярэдняй нормы
закладкi дрэў на 1 га: 2500:312=8 га; 9600:800=12 га.
Затым вызначаецца ў працэнтах падлiчаная плошча, занятая
семечкавымi i костачкавымi насаджэннямi.
8х100
Семечкавы сад: -------=40%.
8+12
12х100
Костачкавы сад: --------=60%. Такiм чынам, з агульнай плошчы
8+12
(40х25)
25 га, занятай садам, 40%, цi 10 га -------- занята семечкавым садам
100
(60х25)
i 60%, цi 15 га --------- занята костачкавым садам.
100
Пры наяўнасцi ў садах памiж пладовымi дрэвамi (у мiжраддзях)
пасадак ягадных насаджэнняў (клубнiцы, парэчкi, агрэсту i гэтак
далей) у графах 1 i 2 паказваецца па радку 2201 раздзела VII
агульная плошча ягаднiкаў, па радку 2202 раздзела VII - адасобленая
плошча ягаднiкаў.
Плошча пад парэчкай i агрэстам у мiжраддзях пладовых
насаджэнняў вызначаецца шляхам пераводу колькасцi кустоў на плошчу
па сярэдняй норме пасадкi на 1 га.
Памер плошчы пад сунiцай, клубнiцай i малiнай у мiжраддзях
вызначаецца па фактычна занятай плошчы гэтымi ягаднiкамi (шляхам
абмеру).
Плошча, валавы збор i ўраджайнасць чарнаплоднай рабiны
ўлiчваюцца ў ягаднiках.
У графе 3 раздзела VII паказваецца агульны збор з насаджэнняў у
пладаносным узросце i з маладых насаджэнняў, не здадзеных у
эксплуатацыю. Па ягаднiках (радок 2201 раздзела VII) паказваецца
агульны збор ураджаю як з адасобленай плошчы ягаднiкаў, так i збор з
мiжрадковых пасадак.
7. Умоўныя абазначэннi, якiя прыведзены ў дадзенай справаздачы:
гектары (га), цэнтнеры (ц), тоны (т), метры квадратныя (кв.м).
-----------------------------------------------------------
Форма утратила силу постановлением Министерства статистики
и анализа от 14 ноября 2001 г. N 93 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/7484 от 21.11.2001 г.)
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб набыццi сельскагаспадарчай тэхнiкi на ўмовах ¦
¦ лiзiнгавых здзелак (доўгатэрмiновай арэнды) ¦
¦ на 1 _________________ 200___ г. ¦
L-----------------------------------------------------------
Форма 15-сг
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 22.09.2000 № 72
¦Раён __________________________________¦
¦Вобласць ______________________________¦ Квартальная
¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць калгасы, ¦
¦_______________________________________¦¦саўгасы, мiжгасы, iншыя ¦
¦ камiтэт, iншы орган кiравання) ¦¦юрыдычныя асобы, ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦асноўным вiдам дзейнасцi¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦якiх з'яўляецца ¦
¦_______________________________________¦¦сельскагаспадарчая ¦
L----------------------------------------¦вытворчасць (акрамя ¦
¦сялянскiх (фермерскiх) ¦
¦гаспадарак), падсобныя ¦
¦сельскагаспадарчыя ¦
¦прадпрыемствы, створаныя¦
¦на базе калгасаў, ¦
¦саўгасаў, арганiзацыi, ¦
¦якiя аказваюць паслугi ¦
¦сельскагаспадарчым ¦
¦прадпрыемствам у частцы ¦
¦механiзаваных атрадаў, i¦
¦iншыя, выконваючыя ¦
¦аграхiмiчныя работы ў ¦
¦гаспадарках, 2-га чысла ¦
¦пасля справаздачнага ¦
¦перыяду раённаму ¦
¦(гарадскому) аддзелу ¦
¦статыстыкi. ¦
L-------------------------
----------------------------------------------------------------¬
¦ КОДЫ ¦
+-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0606009¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
-------------------T----T----------T--------T------T--------T------
¦ ¦ ¦У тым ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦лiку ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦праз ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦струк- ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦турныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦падраз- ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦дзяленнi¦Кошт ¦ ¦
¦ ¦ ¦Рэспуб- ¦пасту-¦Фактычна¦
¦ ¦ ¦лiкан- ¦пiўшай¦ўнесеныя¦
¦ ¦ ¦скага ¦тэхнi-¦плацяжы ¦
¦Ну- ¦ ¦аб'яд- ¦кi (па¦на ¦У тым
Назва паказчыка ¦мар ¦Паступiла ¦нання па¦дага- ¦ўмовах ¦лiку
¦рад-¦- усяго, ¦матэ- ¦вору) ¦лiзiн- ¦перша-
¦ка ¦шт. ¦рыяльна-¦- уся-¦гавых ¦пачат-
¦ ¦ ¦тэхнiч- ¦го, ¦здзелак,¦ковыя
¦ ¦ ¦наму ¦тыс. ¦тыс.руб.¦
¦ ¦ ¦забес- ¦руб. ¦ ¦
¦ ¦ ¦пячэнню ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦аграпра-¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦мыслова-¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦га комп-¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦лексу ¦ ¦ ¦
-------------------+----+----------+--------+------+--------+------
А ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
-------------------+----+----------+--------+------+--------+------
Трактары 01
Грузавыя аўтамабiлi 02
Збожжаўборачныя
камбайны 03
Кормаўборачныя
камбайны 04
Бульбаўборачныя
камбайны 05
Буракаўборачныя
камбайны 06
Iльноўборачныя
камбайны 07
Плугi 08
Культыватары 09
Сеялкi 10
Бульбасаджалкi 11
Бульбакапалкi 12
Прэс-падборшчыкi 13
Машыны для
ўнясення ў глебу
цвёрдых арганiчных
угнаенняў 14
Раскiдальнiкi
цвёрдых мiнеральных
удабрэнняў
(уключаючы сеялкi
тукавыя) 15
Апырсквальнiкi i
апыльвальнiкi 16
17
18
Кантрольная сума
(радкi 01-18) *) 19
-------------------------------------------------------------------
____________________________
*) Запаўняецца на раённым узроўнi.
_______________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Галоўны бухгалтар _____________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
_______________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
Дадатак
да формы 15-сг
22.09.2000 № 72
Iнструкцыя па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
аб набыццi сельскагаспадарчай тэхнiкi на ўмовах лiзiнгавых здзелак
(доўгатэрмiновай арэнды) (форма 15-сг)
1. Справаздачу прадстаўляюць калгасы, саўгасы, мiжгасы, iншыя
юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца
сельскагаспадарчая вытворчасць (калектыўныя сялянскiя гаспадаркi,
калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, вытворчыя кааператывы,
акцыянерныя таварыствы, асацыяцыi, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
з абмежаванай адказнасцю i iншыя, акрамя сялянскiх (фермерскiх)
гаспадарак), падсобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя
на базе калгасаў, саўгасаў, арганiзацыi, якiя аказваюць паслугi
сельскагаспадарчым прадпрыемствам у частцы механiзаваных атрадаў, i
iншыя, выконваючыя аграхiмiчныя работы ў гаспадарках. Падсобныя
сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, створаныя на базе калгасаў,
саўгасаў i якiя маюць адасоблены (раздзельны) баланс, разлiковы
(бягучы) рахунак, прадстаўляюць справаздачу самастойна. Калi
падсобнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, створанае на базе
калгасаў, саўгасаў, знаходзiцца на балансе асноўнага прадпрыемства
альбо створана на долевым удзеле, тады справаздача прадстаўляецца
галоўным прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобным
сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
2. Справаздачнасць прадстаўляецца нарастаючым вынiкам з пачатку
года на аснове даных бухгалтарскага ўлiку лiзiнгавых аперацый, якiя
ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1997 г. № 1769 "Аб лiзiнгу на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Собрание декретов, указов Президента
и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 1,
ст.16; № 19, ст.520), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка
1994 г. № 3321-XII "Аб бухгалтарскiм улiку i справаздачнасцi"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 34,
ст.566; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г.,
№ 27, ст.468; 1998 г., № 2, ст.7) i Метадычнымi указаннямi аб
парадку бухгалтарскага ўлiку лiзiнга, зацверджанымi Мiнiстэрствам
фiнансаў Рэспублiкi Беларусь 30 студзеня 1998 г. № 2 (Бюллетень
нормативно-правовой информации, 1998 г., № 5).
3. У справаздачу ўключаецца ўся сельскагаспадарчая тэхнiка,
якая ў адпаведнасцi з умовамi дагавора паступiла ў гаспадарку на
ўмовах лiзiнгавых здзелак (доўгатэрмiновай арэнды) i прынята на
баланс сельскагаспадарчага прадпрыемства (рахунак 03 "Доўгатэрмiнова
арэндуемыя асноўныя сродкi" субрахунак "Аб'екты лiзiнга").
Сельскагаспадарчая тэхнiка, якая атрымана сельскагаспадарчым
прадпрыемствам па лiзiнгавых здзелках, прымаецца на баланс
гаспадаркi i паказваецца ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
па суме кошту аб'ектаў лiзiнга (па дагаворнай цане, узгодненай у
пратаколе).
4. У графе 1 паказваецца тэхнiка, атрыманая ад усiх
лiзiнгадаўцаў, у графе 2 - ад структурных падраздзяленняў
Рэспублiканскага аб'яднання па матэрыяльна-тэхнiчнаму забеспячэнню
аграпрамысловага комплексу. Фактычная сума выплаты часткi стаўкi
сельскагаспадарчым прадпрыемствам (лiзiнгаатрымальнiкам)
лiзiнгадаўцу па вiдах тэхнiкi паказваецца ў графе 4 нарастаючай
сумай з пачатку года, у графе 5 - першапачаткова ўнесеныя плацяжы за
атрыманую тэхнiку. Калi сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
(лiзiнгаатрымальнiкi) за атрыманую сельскагаспадарчаю тэхнiку на
ўмовах лiзiнгавых здзелак за справаздачны перыяд не праводзiлi
нiякiх разлiкаў, то ў графах 4 i 5 ставiцца прочырк.
-----------------------------------------------------------
Форма № 30-сг (комплексы) утратила силу постановлением
Министерства статистики и анализа от 26 августа 2002 г. №
92 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/8631 от
11.10.2002 г.)
-----------------------------------------------------------------¬
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
L-----------------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------¬
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ жывёлагадоўчага комплексу па вырошчванню i адкорму ¦
¦ буйной рагатай жывёлы, свiней ¦
¦ на ___________________ 200___ г. ¦
L-----------------------------------------------------------
Форма 30-сг(комплексы)
----------------------------------------¬
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 22.09.2000 № 72
¦Раён __________________________________¦
¦Вобласць ______________________________¦ Квартальная
¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць калгасы, ¦
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13 |
Стр.14 |
Стр.15 |
Стр.16 |
Стр.17
|