Стр. 3
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
прыватнай уласнасцi) лiчыцца абсталяваным (водаправодам, газам,
падлогавай электрычнай плiтой), калi вышэйназваныя вiды
добраўпарадкавання маюцца на кухнi, якая стаiць асобна.
У тым выпадку, калi жылы дом знаходзiцца ва ўласнасцi двух i
болей уладальнiкаў, i вiдах абсталявання (водаправодам,
каналiзацыяй, ваннамi (душам), газам, падлогавымi электрычнымi
плiтамi, гарачым водазабеспячэннем) карыстаюцца ўсе ўладальнiкi, то
колькасць кватэр, якiя маюць абсталяванне, лiчыцца па колькасцi
ўладальнiкаў.
3.4. У раздзеле III "Колькасць жылых кватэр" прыводзяцца даныя
аб агульнай колькасцi кватэр у жылых дамах i нежылых памяшканнях
(кватэра настаўнiка пры школе, урача пры бальнiцы i г.д.), iх
агульнай i жылой плошчы, колькасцi пастаянна пражываючых у iх.
Кватэрай лiчыцца жылое памяшканне, якое складаецца з адной
альбо некалькiх жылых комнат, кухнi i iншых дапаможных памяшканняў,
уваход у якiя арганiзаваны з прысядзiбнай тэрыторыi альбо з
дапаможных памяшканняў жылога дома.
У аднакватэрных дамах кватэра адпавядае жылому дому.
Кватэрай у жылых дамах калiдорнага тыпу з асобнымi пакоямi,
якiя выходзяць у агульны калiдор, лiчыцца комплекс пакояў з агульнай
кухняй па кожны бок лесвiчнай клеткi, калi ў iх жывуць сем'i i
адзiночкi, якiя з'яўляюцца кватэранаймальнiкамi.
Прыватныя жылыя дамы, якiя маюць двух i больш уладальнiкаў,
улiчваюцца як асобныя кватэры.
У раздзеле III не ўлiчваюцца iнтэрнаты, а таксама кватэры ў
iнтэрнатах, дзiцячых дамах, дамах для iнвалiдаў i састарэлых.
3.4.1. Па радку 10 паказваецца агульная колькасць кватэр. Даныя
радка 10 раўняюцца суме радкоў 11-15.
3.4.2. Па радках 11-15 паказваецца колькасць асобных кватэр у
залежнасцi ад колькасцi жылых пакояў (ад 1 да 5-цi i болей) у
кватэры.
3.4.3. Па радку 16 паказваецца колькасць кватэр, якiя заняты
некалькiмi наймальнiкамi. Такой лiчыцца кватэра, у якой жывуць два i
больш кватэранаймальнiка.
3.4.4. Па радку 17 паказваецца колькасць жылых пакояў ва ўсiх
кватэрах, якiя паказаны па радку 10.
Жылым пакоем лiчыцца частка жылой кватэры (дома), аддзеленая ад
iншых памяшканняў (частак) сценамi цi перагародкамi.
У колькасць жылых пакояў не ўключаюцца: кухнi, калiдоры, ванныя
пакоi, туалеты, кладоўкi i iншыя дапаможныя памяшканнi ў кватэры
(доме).
Такiм чынам, звычайныя спальнi, гасцiныя, дзiцячыя пакoi,
кабiнеты i iншыя асобныя памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца i
прызначаны для жылля, трэба разглядаць у якасцi пакояў.
Па графе 2 прыводзiцца агульная плошча кватэр, па графе 4 -
колькасць пражываючых у кватэрах. Парадак запаўнення паказчыкаў
глядзi ў пунктах 3.2.4, 3.2.5 i 3.2.7.
3.5. У раздзеле IV "Рух жыллёвага фонду" прыводзяцца даныя аб
прыбыццi i выбыццi жыллёвага фонду за перыяд з 1 студзеня
справаздачнага года па 31 снежня.
3.5.1. Па радку 19 паказваецца агульная плошча жылых дамоў i
жылых памяшканняў у нежылых будынках на пачатак справаздачнага года.
Даныя для запаўнення дадзенага радка бяруцца з справаздачы за
папярэднi год - радок 01, графа 1.
3.5.2. Па радку 20 паказваецца колькасць агульнай плошчы, якая
прыбыла на працягу справаздачнага года. Сюды адносiцца: новае
будаўнiцтва; пераабсталяванне нежылых памяшканняў у жылыя;
рэканструкцыя жылых дамоў са змяненнем асноўных тэхнiка-эканамiчных
паказчыкаў; за кошт пераўтварэння сельскiх населеных пунктаў у
гарадскiя i наадварот; змянення прынадлежнасцi жыллёвага фонду;
змянення формы ўласнасцi.
Па ўказаным радку не прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы, якая
прыбыла ў вынiку праведзенай iнвентарызацыi жыллёвага фонду,
недаўлiку раней i памылак, якiя былi дапушчаны.
3.5.3. Па радку 21 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы дамоў,
якiя прыбылi ў вынiку новага будаўнiцтва, надбудовы жылых дамоў,
якiя былi пабудаваны раней, а таксама рэканструкцыi жылых дамоў са
змяненнем тэхнiчна-эканамiчных паказчыкаў.
3.5.4. Па радку 22 паказваюцца даныя аб агульнай плошчы жылых
дамоў, якая прынята ад iншых прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў,
куплена ў насельнiцтва, змянення прынадлежнасцi жыллёвага фонду.
3.5.5. Па радку 23 паказваецца агульная плошча дамоў, якая была
недаўлiчана ў папярэднiм справаздачным годзе i выяўлена ў час
правядзення iнвентарызацыi, а таксама за кошт няправiльнага
тэрытарыяльнага ўлiку жыллёвага фонду i па iншых прычынах.
3.5.6. Па радку 24 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы, якая
выбыла за справаздачны год. Да яе адносяцца пераабсталяванне жылых
памяшканняў у нежылыя, знос па старасцi (трухлявасцi), аварыйнасцi,
у вынiку стыхiйных бедстваў, па рэканструкцыi, у сувязi з адводам
забудаваных зямель пад новае будаўнiцтва, пераўтварэнне гарадскiх
населеных пунктаў у сельскiя i наадварот, змяненне межаў гарадскога
цi сельскага населенага пункта, перадача ад адных прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў да другiх, у вынiку прыватызацыi жылля, а
таксама перанясення жылых дамоў у другiя населеныя пункты, якiя не
ўваходзяць у тэрыторыю дадзенага гарадскога цi сельскага населенага
пункта.
3.5.7. Па радку 25 паказваецца памер агульнай плошчы старых
(трухлявых) дамоў (каменных - з iзносам больш 70%, драўляных i iншых
- больш 65%) i аварыйных, якiя лiквiдаваны за справаздачны год на
основе актаў, якiя зацверджаны мясцовымi органамi дзяржаўнай улады.
Аварыйнасць дамоў вызначаецца кампетэнтнымi камiсiямi ва
ўстаноўленым парадку i да iх адносяцца дамы:
якiя размешчаны ў межах санiтарна-ахоўных,
пажарна-выбухованебяспечных зон прамысловых прадпрыемстваў,
транспарту, iнжынерных сетак i iншых зон з асаблiвымi ўмовамi, якiя
забараняюць забудову;
размешчаны на тэрыторыях, якiя штогод затапляюцца павадкавымi
водамi;
жылыя дамы, якiя атрымалi пашкоджаннi ў вынiку прасадак,
нераўнамерных асадак i г.д., калi гэтыя пашкоджаннi не могуць быць
лiквiдаваны з адначасовым канструктыўным забеспячэннем патрабаванняў
да жылых будынкаў для асаблiвых умоў будаўнiцтва i эксплуатацыi;
пасля бытавых аварый i пажару, у тым выпадку, калi правядзенне
аднаўленчых работ тэхнiчна немагчыма цi немэтазгодна з эканамiчнага
пункту гледжання.
Пад лiквiдацыяй састарэлага i аварыйнага жыллёвага фонду трэба
разумець выключэнне гэтай плошчы са складу жыллёвага фонду i
перасяленне насельнiцтва, якое пражывае на iм у добраўпарадкаваныя
кватэры цi дамы.
У выпадку прыняцця рашэння мясцовым органам выканаўчай улады на
частковае цi поўнае перасяленне з састарэлага цi аварыйнага
жыллёвага фонду i рашэння аб выкарыстаннi плошчы, якая вызвалiлася
пад iншыя мэты цi як новы жыллёвы фонд (пасля капiтальнага рамонту з
улiкам мадэрнiзацыi, рэканструкцыi), указаная плошча паказваецца ў
справаздачы як лiквiдаваная.
У выпадку, калi дамы ў квартале (населеным пункце), якiя
належаць зносу па рэканструкцыi, прызнаны састарэлымi цi аварыйнымi
i на аснове прынятых рашэнняў належылi зносу ў справаздачным годзе
незалежна ад рэканструкцыi квартала (населенага пункта), то памер
агульнай плошчы такiх дамоў паказваецца па радку "па старасцi i
аварыйнасцi", а не "па рэканструкцыi".
Дамы, якiя атрымалi аварыйнасць у вынiку стыхiйных бедстваў i
належаць лiквiдацыi, улiчваюцца па радку 26.
3.5.8. Па радку 26 "выбыла ад стыхiйнага бедства" паказваюцца
даныя аб агульнай плошчы жылых дамоў, якiя разбураны цi атрымалi
пашкоджаннi (якiя не могуць быць лiквiдаваны); у вынiку стыхiйных
бедстваў, пажараў i аварый (акрамя бытавых), прасадак i iншых
з'яўленняў.
3.5.9. Па радку 27 паказваюцца даныя аб агульнай плошчы, якая
выбыла ў сувязi з пераабсталяваннем жылых памяшканняў пад нежылыя.
Не ўлiчваецца па даным радку агульная плошча састарэлых i аварыйных
жылых дамоў, якiя пераабсталяваны пад нежылыя. Даныя па такiх дамах
улiчваюцца па радку 25.
3.5.10. Па радку 28 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы жылых
дамоў (незалежна ад ступенi зносу), якiя знесены пры рэканструкцыi i
забудове населеных пунктаў згодна рашэнню генеральных планаў
незалежна ад таго, прадастаўлена зямля для забудовы жылымi дамамi цi
аб'ектамi iншага характару.
3.5.11. Па радку 29 паказваюцца даныя аб агульнай плошчы жылых
дамоў, якiя прыгодны для пражывання, але знесены пры рэканструкцыi i
ў сувязi з адводам зямель пад новае будаўнiцтва, незалежна ад таго,
прадстаўлена зямля для забудовы жылымi дамамi цi аб'ектамi
прамысловага характару i iншымi.
3.5.12. З радкоў 28 i 29 па радку 30 прыводзяцца даныя аб
агульнай плошчы жылых дамоў, якiя прыгодны для пражывання, але
знесены ў сувязi з адводам зямель пад жыллёвае будаўнiцтва.
3.5.13. Па радку 31 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы жылых
дамоў, якая выбыла ў сувязi з перадачай жыллевага фонду другiм
прадпрыемствам, арганiзацыям, установам, з прыватызацыяй жыллёвага
фонду, продажу яго насельнiцтву, а таксама прадпрыемствам,
арганiзацыям.
3.5.14. Па радку 34 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы
жыллёвага фонду, якая залiшне паказана ў папярэднiм справаздачным
годзе i якая выяўлена ў ходзе правядзення iнвентарызацыi, а таксама
за кошт няправiльнага тэрытарыяльнага ўлiку жыллёвага фонду
(гарадская мясцовасць ўлiчвалася замест сельскай i наадварот) i па
iншых прычынах (памылкi, скажэннi i д.т.п.).
3.6. Раздзел V "Капiтальны рамонт жыллёвага фонду" запаўняюць
прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы, якiя маюць на балансе жыллёвы
фонд i ў справаздачным годзе выконвалi работы па капiтальнаму
рамонту жылля.
3.6.1. Па радку 36 "Агульная плошча капiтальна адрамантаваных
жылых дамоў" прыводзяцца даныя аб памеры агульнай плошчы капiтальна
адрамантаваных дамоў, якая вызначаецца як агульная плошча ўсiх
кватэр (сума плошчаў жылых i падсобных памяшканняў, кватэр, веранд,
убудаваных шаф). У яе не ўключаецца плошча вестыбюлей, тамбураў,
лесвiчных клетак, лiфтавых холаў, калiдораў (акрамя
ўнутрыкватэрных), плошча ўбудаваных i прыстасаваных памяшканняў, а
таксама будынкаў нежылога назначэння, якiя стаяць асобна.
3.6.2. Па радку 37 паказваецца агульная плошча адрамантаваных
памяшканняў у кватэрах (жылых, падсобных i г.д.) на аснове
пакватэрнапакаевага вопiсу, састаўленага пры складаннi
праектна-каштарыснай дакументацыi на рамонт жылых будынкаў. У яе не
ўключаюцца памяшканнi кватэр, дзе не выконвалiся рамонтныя работы.
Калi ў доме праведзены толькi рамонт i афарбоўванне даху, фасаду цi
замена iнжынернага абсталявання i г.д. i пры гэтым не выконваўся
рамонт агульнай плошчы ў кватэрах, радок 37 не запаўняецца.
3.6.3. Па радку 38 прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы жылых
памяшканняў, дзе пры рамонце праведзена мадэрнiзацыя, рэканструкцыя,
якая прадугледжвае паляпшэнне планiроўкi памяшканняў, аснашчэнне
будынкаў вiдамi iнжынернага абсталявання, якога не дастае.
3.6.4. Па радку 39 "Агульныя затраты на капiтальны рамонт"
прыводзяцца даныя аб агульных затратах на выкананы капiтальны рамонт
жылых памяшканняў у справаздачным годзе на аснове каштарыс i
вопiсаў, якiя зацверджаны ва ўстаноўленым парадку.
Даныя прыводзяцца:
па фактычных затратах у справаздачным годзе на аб'ектах, якiя
закончаны капiтальным рамонтам i прыняты ва ўстаноўленым парадку;
па фактычна выкананых аб'емах рамонтна-будаўнiчых работ на
аб'ектах, якiя належаць здачы ў эксплуатацыю ў наступных перыядах,
на аснове справак аб кошту гэтых работ, якiя аформлены ва
ўстаноўленым парадку.
Агульныя затраты складаюцца з кошту рамонтна-будаўнiчых работ,
затрат заказчыка на тэхнiчны i аўтарскi нагляд, праектна-каштарысную
дакументацыю, перавоз маемасцi грамадзян, якiя пераселены на час
рамонту, кампенсацыi i iншыя затраты заказчыка, якiя не ўваходзяць у
аб'ем рамонтна-будаўнiчых работ (уключаючы набыцце абсталявання,
пастаўка якога з'яўляецца абавязкам заказчыка, адлiчэннi на
фiнансаванне капiтальных укладненняў, у выпадку прадугледжаных
заканадаўствам), адлiчэннi на развiццё асноўных фондаў i папаўненне
абаротных сродкаў.
3.6.5. Па радку 40 "Аб'ем рамонтна-будаўнiчых работ"
выдзяляюцца даныя аб кошту рамонтна-будаўнiчых работ незалежна ад
таго, выкананы яны падрадным цi гаспадарчым спосабам. Да гэтага вiду
работ адносяцца: рамонт i замена будаўнiчых канструкцый; рамонт,
замена i ўладкаванне ўзноў знадворных iнжынерных сетак i збудаванняў
(уключаючы кацельныя i цеплавыя пункты), якiя адносяцца да асноўных
фондаў жыллёвай гаспадаркi; рамонт i ўстройства ўзноў аб'ектаў
знадворнага добраўпарадкавання: сiстэм аўтаматызаванага i
дыспетчарскага кантролю за работай абсталявання, рамонт i ўстаноўка
ўзноў лiфтавога абсталявання; iншых работ.
Па радку 41 прыводзяцца затраты ў справаздачным годзе па
аб'ектах, дзе праводзiлiся работы па рэканструкцыi i мадэрнiзацыi
жылых памяшканняў.
Па радку 42 "Фактычныя затраты на здадзеныя i прынятыя
дзяржаўнай камiсiяй у эксплуатацыю пасля капiтальнага рамонту
аб'екты" прыводзяцца даныя аб фактычных затратах па здадзеных у
эксплуатацыю i прынятых дзяржаўнай камiсiяй пасля капiтальнага
рамонту аб'ектах з пачатку iх рамонту.
Напрыклад, калi жылы дом рамантаваўся больш года i здадзен у
эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку ў справаздачным годзе, тады
затраты прыводзяцца не толькi за справаздачны год, а i за папярэднiя
гады.
3.7. У раздзеле VI "Старыя (трухлявыя) i аварыйныя дамы"
прыводзяцца даныя аб наяўнасцi на канец справаздачнага года агульнай
плошчы старога i аварыйнага жыллёвага фонду i колькасць пражываючага
ў iх насельнiцтва.
3.8. У раздзеле VII "Жылыя дамы" прыводзяцца даныя аб колькасцi
жылых дамоў i iх абсталяваннi смеццеправодам, лiфтам, колькасцi
лiфтаў, а таксама аб колькасцi дамоў i iх плошчы, якiя знаходзяцца ў
зоне радыёактыўнага забруджвання звыш 15 Кi/кв.км.
3.8.1. Па радку 48 "Колькасць жылых дамоў" паказваецца
колькасць усiх жылых дамоў, уключаючы прыватныя дамы; дамоў
кватэрнага i калiдорнага тыпу, у тым лiку малакаштоўных збудаванняў,
дамоў для маласямейных, а таксама дамоў, якiя заняты пад iнтэрнаты,
дамы для састарэлых i iнвалiдаў, дзiцячыя дамы.
Жылым домам лiчыцца будынак з элементамi добраўпарадкавання,
якi мае паштовы нумар, i ўся цi не менш паловы агульнай плошчы якога
прызначана для пастаяннага пражывання, размешчаны на зямельным
участку, на якiм знаходзяцца ўсе дапаможныя да яго будынкi,
збудаваннi ў вызначаных межах.
Малакаштоўнай пабудовай лiчыцца жылы дом са зборна-шчытавых i
каркасна-засыпных канструкцый.
Улiк жылых дамоў вядзецца па iх колькасцi незалежна ад
колькасцi ўладальнiкаў.
3.8.2. Па радку 49 прыводзяцца даныя аб колькасцi жылых дамоў,
якiя маюць 5 паверхаў i больш. Паверхнасць жылога дома павiнна
вызначацца па колькасцi наземных паверхаў. Пры вызначэннi
паверхнасцi ў колькасць наземных паверхаў уключаюцца цокальныя, калi
верх перакрыцця цокальнага паверху ўзвышаецца над узроўнем тратуара
не менш, чым на 2 метры.
3.8.3. Па радку 50 паказваецца колькасць дамоў, якiя
абсталяваны смеццеправодам, па радку 51 - колькасць дамоў, якiя
абсталяваны лiфтам.
Па радку 52 прыводзяцца даныя аб колькасцi лiфтаў як для
перавозкi людзей, так i перавозкi грузаў.
3.8.4. Па радку 53 паказваецца колькасць жылых дамоў, якiя
незаселены i пустуюць i ў якiх пастаянна не жывуць. Па радку 55
паказваецца iх агульная плошча.
З радкоў 53, 55 па радках 56, 57 выдзяляецца колькасць жылых
дамоў, якiя знаходзяцца ў зоне радыёактыўнага забруджвання звыш 15
Кi/кв.км i iх агульная плошча.
3.9. У раздзеле VIII прыводзяцца даныя аб даходах i расходах па
эксплуатацыi жыллёвага фонду.
3.9.1. Па радку 59 паказваецца сярэднегадавая агульная плошча,
плошча жылых памяшканняў у жылых дамах, жылых памяшканняў у нежылых
будынках, iнтэрнатаў, якая знаходзiцца у эксплуатацыi. Яна
вызначаецца як вынiк ад дзялення на 12 сумы агульнай плошчы,
атрыманай ад складання паловы агульнай плошчы, якая эксплуатуецца на
1 студзеня справаздачнага года, паловы агульнай плошчы, якая
знаходзiлася у эксплуатацыi на 1 студзеня наступнага за
справаздачным года i памераў агульнай плошчы, якая знаходзiлася у
эксплуатацыi на першае чысло астатнiх месяцаў справаздачнага года (1
лютага, 1 сакавiка, 1 мая, ..., 1 снежня).
Пры вызначэннi памераў агульнай плошчы на пачатак кожнага
месяца трэба улiчваць усе змяненнi, якiя адбылiся за месяц у
параўнаннi з данымi на пачатак папярэдняга месяца (прыбыцце агульнай
плошчы за кошт новага будаунiцтва, пераабсталяванне нежылых будынкаў
i памяшканняў у жылыя, прыняцце жыллёвага фонду ад iншых
прадпрыемстваў i арганiзацый, i па iншых прычынах, а таксама выбыццё
жылой плошчы: знос па старасцi (трухлявасцi) i аварыйнасцi, па
рэканструкцыi, перадача на баланс iншым прадпрыемствам,
арганiзацыям, продаж насельнiцтву, спiсанне плошчы у вынiку
прыватызацыi жыллёвага фонду, пераабсталяванне жылых дамоў i
памяшканняў у нежылыя i г.д.).
3.9.2. Па радку 60 "Усяго даходаў па жыллёвай гаспадарцы"
паказваюцца даходы ад эксплуатацыi жыллёвага фонду, уключаючы
адпаведныя даходы, якiя звязаны з эксплуатацыяй iнтэрнатаў ложкавага
тыпу. Да iх адносяцца: сумы аплаты за жыллё (без мэтанакiраваных
збораў); налiчаныя сумы за плошчу, якая занята пад iнтэрнаты
ложкавага тыпу; арэндная плата за нежылыя памяшканнi у жылых дамах,
якiя здадзены у арэнду, даходы ад прыватызацыi жылля (па ведамаснаму
жыллёваму фонду) i iншыя.
У склад даходаў не уключаюцца мэтанакiраваныя зборы на
ацяпленне i за камунальныя паслугi, а па iнтэрнатах - па
камунальнаму i бытавому абслугоўванню у iнтэрнатах.
3.9.2.1. Па радку 61 паказваецца сума налiчанай платы (з улiкам
скiдак i надбавак па заканадаўству, якое дзейнiчае), за агульную
плошчу, якая занята кватэранаймальнiкамi. У гэты радок не ўключаецца
плата за жылую плошчу, якая занята пад iнтэрнаты.
3.9.2.2. Па радку 62 паказваюцца сумы налiчаных даходаў (без
мэтанакiраваных збораў) па тэхнiчнаму абслугоўванню прыватызаваных
жылых памяшканняў, па радку 63 - сумы налiчаных даходаў (без
мэтанакiраваных збораў) па абслугоўванню дамоў жыллёва-будаўнiчых
кааператываў (ЖБК) (дамы ЖБК у асноўным абслугоўваюцца
жыллёва-эксплуатацыйнымi арганiзацыямi мясцовых выканаўчых
камiтэтаў).
3.9.2.3. Па радку 64 паказваецца сума налiчанай арэнднай платы
за здачу ў арэнду нежылых памяшканняў.
3.9.3. Па радках 65-67 паказваюцца сумы, атрыманыя з бюджэту i
пазабюджэтных фондаў на пакрыццё страт па жыллёвай гаспадарцы, на
вытворчае i сацыяльнае развiццё жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыi.
3.9.4. Па радку 68 "Усяго расходаў па эксплуатацыi жыллёвай
гаспадаркi" прыводзяцца даныя аб расходах па эксплуатацыi жыллёвага
фонду, уключаючы адпаведныя расходы, якiя звязаны з эксплуатацыяй
iнтэрнатаў. Не ўключаюцца у радок 69 расходы па камунальнаму i
бытавому абслугоўванню пражываючых у iнтэрнатах.
У расходы ўключаюцца:
расходы на ўтрыманне апарата кiравання;
расходы на ўтрыманне персаналу, якi абслугоўвае;
расходы, якiя звязаны з утрыманнем домакiраўнiцтва;
расходы на бягучы рамонт, уключаючы памяшканнi, якiя заняты пад
iнтэрнаты;
адлiчэннi ў фонд амартызацыi;
iншыя расходы.
3.9.4.1. Па радку 69 "Матэрыяльныя затраты" паказваюцца
матэрыяльныя затраты (без налiчанай сумы зносу (амартызацыi), акрамя
кошту зваротных адходаў (па кошту сыравiны i матэрыялаў), кошт
камплектуючых вырабаў, якiя куплены, паўфабрыкатаў, энергii ўсiх
вiдаў, работ, паслуг вытворчага характару, якiя выкананы пабочнымi
арганiзацыямi, страт ад недастач у межах норм звычайных страт. Да
работ, паслуг вытворчага характару, якiя выкананы пабочнымi
арганiзацыямi, адносяцца бягучы рамонт асноўных вытворчых фондаў,
аказанне транспартных паслуг i iншыя.
3.9.4.2. Па радку 70 "Расходы на аплату працы" паказваюцца
расходы на аплату працы асноўнага вытворчага персаналу
жыллёва-эксплуатацыйнай гаспадаркi, уключаючы прэмii рабочым i
служачым за вытворчыя вынiкi, кампенсацыйныя выплаты i выплаты, якiя
стымулююць, у тым лiку кампенсацыi па аплаце працы ў сувязi з
павышэннем цэн i iндэксацыяй даходаў у межах норм, якiя
прадугледжаны заканадаўствам, а таксама затраты на аплату працы
работнiкам прадпрыемства, якiя заняты ў асноўнай дзейнасцi i не
знаходзяцца ў штаце, iншыя вiды выплат, якiя ўключаюцца ў
адпаведнасцi з устаноўленым парадкам у фонд аплаты працы i адносяцца
на сабекошт.
3.9.4.3. Па радку 71 паказваюцца абавязковыя адлiчэннi ад
затрат на аплату працы работнiкаў (акрамя тых вiдаў аплаты, на якiя
страхавыя ўзносы не налiчаюцца).
3.9.4.4. Па радку 72 паказваюцца даныя жыллёва-эксплуатацыйных
арганiзацый аб адлiчэннях у фонд амартызацыi па асноўных фондах.
3.9.4.5. Па радку 73 паказваюцца iншыя расходы
жыллёва-эксплуатацыйнай гаспадаркi. Да iх адносяцца налогi, зборы,
адлiчэннi ў бюджэт i пазабюджэтныя фонды, якiя выконваюцца ў
адпаведнасцi з устаноўленым заканадаўствам парадкам i якiя адносяцца
на сабекошт паслуг, мясцовыя i iншыя налогi i адлiчэннi, плацяжы па
абавязковым вiдам страхавання; плата па працэнтах за
кароткатэрмiновыя ссуды банкаў, па векселям, займам i крэдытам
(акрамя працэнтаў, адносiмых за кошт прыбытку, якi застаецца ў
распараджэнi прадпрыемства); аплата паслуг сувязi, вылiчальных
цэнтраў, банкаў (у тым лiку за паслугi па выплаце заработнай платы
работнiкам, i разлiкам з кватэранаймальнiкамi, збору платы за ваду i
каналiзацыю); аплата паслуг пабочных арганiзацый за пажарную i
вартаўнiчую ахову, уключаючы аплату паслуг; плата за падрыхтоўку i
перападрыхтоўку кадраў; аплата кансультацыйных, iнфармацыйных i
аудытарскiх паслуг, якiя выконвалiся адпаведнымi арганiзацыямi;
расходы на рэкламу; знос нематэрыяльных актываў; камандзiровачныя i
прадстаўнiцкiя расходы ў межах устаноўленых норм; адлiчэннi ў
рамонтны фонд i рэзерв будучых затрат па рамонту асноўных фондаў;
плата за арэнду ў выпадку арэнды асобных аб'ектаў асноўных вытворчых
фондаў (кароткатэрмiновая арэнда); iншыя затраты, якiя ўваходзяць у
склад сабекошту паслуг i не аднесены да вышэй пералiчаных элементаў
затрат.
Па радку 74 паказваюцца даныя аб камандзiровачных расходах.
Па радку 75 выдзяляюцца даныя аб аплаце нематэрыяльных паслуг.
Тут паказваецца аплата паслуг сувязi, пасажырскага транспарту,
iнфармацыйна-вылiчальнага абслугоўвання, банкаў, пазаведамаснай
аховы, рэкламных агенцтваў i аўдытарскiх арганiзацый i iншых,
выкананых пабочнымi арганiзацыямi ў частцы, якая ўключаецца ў
сабекошт паслуг, работу адпаведнасцi з устаноўленым заканадаўствам
парадкам.
Па радку 76 прыводзяцца даныя аб расходах на бягучы рамонт
жыллёвага фонду незалежна ад таго, як выконвалiся работы, падрадным
цi гаспадарчым спосабам. Па радку 77 "У тым лiку" выдзяляюцца
расходы на бягучы рамонт жыллёвага фонду, якi выкананы гаспадарчым
спосабам.
3.9.5. Па радку паказваецца агульная сума даходаў, якая
налiчана з усiх пражываючых у iнтэрнатах у справаздачным годзе. У
суму даходаў уключаецца плата за плошчу, камунальныя паслугi i
бытавое абслугоўванне. Калi прадпрыемства прадстаўляе iнтэрнат
бясплатна, радок 78 не запаўняецца. Па радку 78 не павiнны
паказвацца даходы ад ложкаў, якiя здадзены па дагавору ў платнае
карыстанне iншым прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам.
Сумы, якiя паступiлi ад iншых прадпрыемстваў, арганiзацый i
ўстаноў, на ўтрыманне здадзеных iм месцаў агульнага карыстання
напраўляюцца на памяншэнне расходаў па ўтрыманню iнтэрнатаў.
Па радку 79 паказваецца агульная сума расходаў на ўтрыманне
iнтэрнатаў.
3.9.6. Па радку 80 паказваецца балансавы кошт асноўных фондаў
жыллёвай гаспадаркi на канец года па поўнаму балансаваму кошту, па
радку 81 - па астаткаваму кошту. Даныя прыводзяцца з улiкам
пераацэнкi.
3.9.7. Па радку 82 "Мэтанакiраваныя расходы" паказваецца
агульная сума ўсiх мэтанакiраваных расходаў па водазабеспячэнню,
каналiзацыi, ацяпленню, газазабеспячэнню i г.д. i бытавому
абслугоўванню, якiя выконваюцца за кошт кватэранаймальнiкаў i
арандатараў, i не адносяцца да эксплуатацыйных расходаў жыллёвых
арганiзацый.
Па радку 83 "Мэтанакiраваныя зборы" паказваецца сума збораў,
налiчэння за карыстанне пералiчанымi вiдамi добраўпарадкавання з
кватэранаймальнiкаў i арандатараў. Тут не павiнны паказвацца сродкi,
якiя выдзелены з цэнтралiзаваных крынiц фiнансавання на пакрыццё
планавых убыткаў.
Па радку 84 паказваецца сума збораў на цэнтральнае ацяпленне.
Расходы i зборы па iнтэрнатах па радках 82, 83 не паказваюцца.
Заўвага: Па жыллёваму фонду, якi належыць грамадзянам на праве
ўласнасцi ў сельскiх населеных пунктах, сельскiя Саветы дэпутатаў у
раздзеле III запаўняюць толькi даныя па радку 10, радкi 11-17
дадзенага раздзела i раздзелы V, VI, VIII i IХ сельскiя Саветы
дэпутатау не запаўняюць. БТI не запаўняюць даныя аб колькасцi
пражываючых, а таксама раздзелы V, VI (акрамя радкоў 44, 45), VIII.
----------------------------------------------------------¬
¦ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СТАТИСТИЧЕСКАЯ ОТЧЕТНОСТЬ ¦
¦ Конфиденциальность гарантируется получателем информации ¦
L----------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------¬
¦ ОТЧЕТ ¦
¦ о приватизации и продаже квартир в домах ¦
¦ государственного и общественного жилищного фонда ¦
¦ за январь - _________ 200 ______ г. ¦
L----------------------------------------------------------
Форма 1-приватизация (жилье)
УТВЕРЖДЕНО
Приказ Министерства
статистики и анализа
Республики Беларусь
23.11.1999 N 252
----------------------------------------¬
¦Наименование отчитывающейся организации¦ Квартальная
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
|