Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 23 ноября 1999 г. №252 "Об утверждении государственной статистической отчетности по жилищно-коммунальному хозяйству"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4

 
                                              ¦           ¦
 Сярэднегадавая   агульная   плошча   жылых   ¦           ¦
 памяшканняў  у  жылых i нежылых  будынках,   ¦           ¦
 якая знаходзiцца ў эксплуатацыi, кв.м        ¦    59     ¦
                                              ¦           +---------
 Усяго даходаў па жыллёвай гаспадарцы за      ¦           ¦
 год, млн.руб.                                ¦    60     ¦
                                              ¦           +---------
  у тым лiку:                                 ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  плата (акрамя мэтанакiраваных збораў) за    ¦           ¦
  карыстанне жылымi памяшканнямi              ¦    61     ¦
                                              ¦           +---------
  даходы па прыватызаваных жылых              ¦           ¦
  памяшканнях                                 ¦    62     ¦
                                              ¦           +---------
  даходы па абслугоўванню будынкаў ЖБК        ¦    63     ¦
                                              ¦           +---------
  арэндная плата за нежылыя памяшканнi        ¦    64     ¦
                                              ¦           +---------
 Мэтавае фiнансаванне i паступленнi з         ¦           ¦
 бюджэту i пазабюджэтных фондаў - усяго,      ¦           ¦
 млн.руб.                                     ¦    65     ¦
                                              ¦           +---------
  з iх:                                       ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  на пакрыццё страт                           ¦    66     ¦
                                              ¦           +---------
  на вытворчае i сацыяльнае развiццё          ¦    67     ¦
                                              ¦           +---------
 Усяго расходаў па эксплуатацыi жыллёвай      ¦           ¦
 гаспадаркi за год, млн.руб.                  ¦    68     ¦
                                              ¦           +---------
  у тым лiку:                                 ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  матэрыяльныя затраты (без налiчэння         ¦           ¦
  зносу (амартызацыi)                         ¦    69     ¦
                                              ¦           +---------
  расходы на аплату працы                     ¦    70     ¦
                                              ¦           +---------
  адлiчэннi на сацыяльныя патрэбы             ¦    71     ¦
                                              ¦           +---------
  амартызацыя асноўных фондаў                 ¦    72     ¦
                                              ¦           +---------
  iншыя расходы                               ¦    73     ¦
                                              ¦           +---------
  з iх:                                       ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  камандзiровачныя                            ¦    74     ¦
                                              ¦           +---------
  аплата нематэрыяльных паслуг                ¦    75     ¦
                                              ¦           +---------
 З радка 68 "Усяго расходаў", у тым лiку на   ¦           ¦
 бягучы рамонт жыллёвага фонду                ¦    76     ¦
                                              ¦           +---------
 З радка 76, у тым лiку выкананы гаспадарчым  ¦           ¦
 спосабам                                     ¦    77     ¦
                                              ¦           +---------
 Iнтэрнаты:                                   ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  агульны даход з месцаў агульнага            ¦           ¦
  карыстання за год, млн.руб                  ¦    78     ¦
                                              ¦           +---------
  агульны расход на ўтрыманне  месцаў         ¦           ¦
  агульнага  карыстання за  год, млн.руб      ¦    79     ¦
                                              ¦           +---------
 Балансавы кошт асноўных фондаў жыллёвай      ¦           ¦
 гаспадаркi  (з  улiкам  пераацэнкi),         ¦           ¦
 млн.руб.:                                    ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  па поўнаму кошту                            ¦    80     ¦
                                              ¦           +---------
  па астатковаму кошту                        ¦    81     ¦
                                              ¦           +---------
 Мэтанакiраваныя расходы, млн.руб.            ¦    82     ¦
                                              ¦           +---------
 Мэтанакiраваныя зборы, млн.руб.              ¦    83     ¦
                                              ¦           +---------
  у тым лiку:                                 ¦           ¦
                                              ¦           ¦
  цэнтральнае ацяпленне                       ¦    84     ¦
                                              ¦           +---------
 Кантрольная сума радкоў **)                  ¦    85     ¦
                                              ¦           L---------
 Колькасць будынкаў iнтэрнатаў (86)_________

     Даведка: Колькасць працуючых у жыллёвай гаспадарцы  (запаўняюць
жыллёва-эксплуатацыйныя  службы  (ЖЭС),  жыллёва-камунальныя канторы
(ЖКК),    жыллёва-камунальныя    арганiзацыi     (ЖКА),     жыллёвыя
рамонтна-эксплуатацыйныя       аб'яднаннi      (ЖРЭА),      жыллёвыя
рамонтна-эксплуатацыйныя  трэсты  (ЖРЭТ),  домакiраўнiцтвы  i  iншыя
жыллёва-эксплуатацыйныя арганiзацыi) (87)_____________

 ____________________________
     **) Арганiзацыi не запаўняюць.

 Кiраўнiк

 Галоўны бухгалтар

 "______" _______________ 199 ___ г.

 _________________________________
 прозвiшча i N тэлефона выканаўцы

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загадам Мiнiстэрства
                                               статыстыкi i аналiзу
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               23.11.1999 N 252

                              УКАЗАННЯ
           па складаванню статыстычнай справаздачнасцi аб
               жыллёвым фондзе (па форме 1-жылфонд)

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Статыстычную   справаздачнасць    аб    жыллёвым    фондзе
прадстаўляюць  усе  ўладальнiкi жыллёвага фонду цi ўпаўнаважаныя iмi
органы;  прадпрыемствы,  за якiмi замацаваны жыллёвы фонд  на  праве
поўнага   гаспадарчага   распараджэння  i  ўстановы,  у  аператыўнае
кiраванне якiх перададзены жыллёвы фонд; арандатары жыллёвага фонду;
юрыдычныя  асобы  недзяржаўнай  формы ўласнасцi;  бюро рэгiстрацыi i
тэхнiчнай iнвентарызацыi (БРТI) -  за  жыллёвы  фонд,  якi  належыць
грамадзянам  на  праве  ўласнасцi,  а  таксама  за  дамы  жыллёвых i
жыллёва-будаўнiчых кааператываў  у  гарадах  i  пасёлках  гарадскога
тыпу;  сельскiя (пасялковыя) Саветы дэпутатаў - за жыллёвы фонд, якi
належыць грамадзянам на праве ўласнасцi  ў  сельскай  мясцовасцi,  а
таксама за жыллёвы фонд, якi знаходзiцца на балансе сельскага Савета
дэпутатаў.  Калi сельскi (пасялковы)  Савет  мае  на  сваiм  балансе
жыллёвы  фонд,  то  ён  павiнен скласцi дзве справаздачы:  адну - за
жыллёвы фонд, якi належыць грамадзянам на праве ўласнасцi ў сельскай
мясцовасцi  (у  гэтым выпадку ў адраснай частцы справаздачы па радку
"Форма ўласнасцi" патрэбна запiсаць "прыватная ўласнасць") i  другую
справаздачу - за жыллёвы фонд,  якi знаходзiцца на балансе сельскага
Савета  дэпутатаў  (у  гэтым  выпадку  па  радку  "Форма  ўласнасцi"
патрэбна ўказаць "камунальная ўласнасць").
     За  жыллёвы  фонд  у  гарадах  i  пасёлках гарадскога тыпу, якi
належыць   грамадзянам   на   праве   ўласнасцi,  БТI  складае  дзве
справаздачы:  адну  -  за  жыллёвы фонд у жылых дамах, якiя належаць
грамадзянам  на  праве ўласнасцi i другую - за прыватызаваны жыллёвы
фонд.

     1.2.  Справаздача  складаецца  асобна  па  жыллёваму фонду, якi
знаходзiцца   ў   гарадах  i  пасёлках  гарадскога  тыпу  (гарадская
мясцовасць) i сельскiх населеных пунктах (сельская мясцовасць).
     Даныя  аб  колькасцi  дамоў, кватэр, плошча жылых памяшканняў i
колькасцi   пражываючых   павiнны  быць  паказаны  ў  цэлых  лiчбах,
вартасныя  паказчыкi (даходы, расходы, затраты на рамонт i iнш.) - з
адным  дзесятковым знакам i ў тых адзiнках вымярэння, якiя ўказаны ў
форме.
     Жылыя  дамы  (памяшканнi),  якiя  здадзены ў арэнду на працяглы
тэрмiн  (больш  аднаго  году),  паказваюцца  ў справаздачы таго, хто
арандуе,  а  тыя  дамы цi памяшканнi, якiя здадзены ў арэнду асобным
грамадзянам,  паказваюцца  ў  справаздачы  прадпрыемства, на балансе
якога яны знаходзяцца.

     1.3. У справаздачу ўключаюцца жылыя  дамы  i  памяшканнi,  якiя
часова пустуюць па якiх-небудзь прычынах (рамонт, пераабсталяванне i
г.д.),  баракi i жылыя памяшканнi ў падвалах,  малакаштоўныя будынкi
(жылыя дамы  са сборна-шчытавых i каркасна-засыпных канструкцый),  а
таксама дамы,  якiя пустуюць (безгаспадарныя) цi ў якiх пастаянна не
жывуць.

     1.4. Жылым домам лiчыцца будынак, якi мае паштовы нумар, i ўся,
цi не менш паловы агульнай плошчы якога,  прызначана для пастаяннага
пражывання,  размешчаны  на зямельным участку з усiмi дапаможнымi да
яго будынкамi,   збудаваннямi,   элементамi   добраўпарадкавання   ў
вызначаных межах.

     1.5. У лiк жылых дамоў не ўлiчваюцца дачы (будынкi капiтальныя,
аблегчаныя), якiя належаць дзяржаўным прадпрыемствам, арганiзацыям i
ўстановам,   дачна-будаўнiчым  кааператывам,  грамадзянам  на  праве
прыватнай   уласнасцi,   летнiя  садовыя  домiкi  членаў  садаводчых
таварыстваў,  паляўнiчыя  домiкi,  спартыўныя  i  турыстычныя  базы,
матэлi,  кемпiнгi,  санаторыi,  дамы адпачынку, пансiянаты, дамы для
прыезджых,  гасцiнiцы, казармы, келлi, чыгуначныя вагончыкi i другiя
пабудовы,  i  памяшканнi, якiя прызначаны для адпачынку, сезоннага i
часовага  пражывання,  незалежна  ад  працягласцi  пражывання  ў  iх
грамадзян.

          2. Тэрмiны складання i прадстаўлення справаздачы

     Справаздача аб  жыллёвым  фондзе  складаецца  па  стану  на   1
студзеня наступнага за справаздачным года i прадстаўляецца не пазней
20 лютага раенным органам дзяржаўнай статыстыкi па месцы знаходжання
прадпрыемства, арганiзацыi, установы.
     Прадпрыемствы,  якiя  маюць  жыллёвы  фонд  у населеных пунктах
iншага  горада,  раёна,  вобласцi,  складаюць  справаздачу асобна па
кожнаму  населенаму  пункту i прадстаўляюць iх мясцовым статыстычным
органам па месцы знаходжання жыллёвага фонду.

     Заўвага. Тэрмiны,     прыведзеныя     ў     гэтых    указаннях,
выкарыстоўваюцца толькi для запаўнення дадзенай справаздачнасцi.

                  3. Парадак складання справаздачы

     3.1. Усе паказчыкi павiнны быць запоўнены па дадзеным першаснай
улiковай   дакументацыi:   тэхнiчных  пашпартоў,  iнвентарных  кнiг,
рэестравых  кнiг,  папавярховых планаў i эксплiкацый да iх, асабовых
рахункаў  кватэранаймальнiкаў;  па  жыллёваму  фонду,  якi  належыць
грамадзянам  на  праве  ўласнасцi  ў сельскiх населеных пунктах - на
аснове  формы     1  "Пагаспадарчая  кнiга",    2 "Спiсак асоб, якiя
часова пражываюць на тэрыторыi сельскага Савета дэпутатаў".
     Памеры   агульнай   i  жылой  плошчы  пры  адсутнасцi  названых
дакументаў вызначаюцца па даных вымярэння плошчы ў натуры.
     Прадпрыемствы,  арганiзацыi  i  установы, якiя маюць на балансе
жыллёвы    фонд,    запаўняюць    справаздачу   без   улiку   жылля,
прыватызаванага грамадзянамi.

     3.2.  У раздзеле I "Агульная i жылая плошча жылых памяшканняў у
жылых   дамах   i   нежылых   будынках"   прыводзяцца   даныя,  якiя
характарызуюць  жыллёвы  фонд  па  стану на 1 студзеня наступнага за
справаздачным года.

     3.2.1. Па радку 01 паказваюцца  даныя  аб  памерах  агульнай  i
жылой  плошчы  жылых  дамоў,  жылых памяшканняў у нежылых будынках i
iнтэрнатах ложкавага тыпу,  i колькасць пастаянна пражываючага ў  iх
насельнiцтва.

     3.2.2.  Па  радку  02  прыводзяцца даныя толькi па жылых дамах.
Даныя  па  жылых памяшканнях у нежылых будынках (школах, бальнiцах i
г.д.) i па iнтэрнатах ў гэтым радку не ўлiчваюцца.

     3.2.3.  Па радку 03 паказваюцца даныя па iнтэрнатах. Iнтэрнатам
лiчыцца  жылы  будынак  цi  жылыя памяшканнi ў жылых дамах i нежылых
будынках,  на  якiя  выдадзен  адзiны  ордэр.  Да iнтэрнатаў таксама
адносяцца  дзiцячыя дамы, дамы для iнвалiдаў i састарэлых, iнтэрнаты
пры школах i школы-iнтэрнаты.

     3.2.4. У графе 1 паказваецца агульная плошча жылых дамоў, жылых
памяшканняў у нежылых будынках iнтэрнатаў.
     Агульная  плошча  кватэр  вызначаецца  як  сума плошчаў жылых i
падсобных  памяшканняў  (кухань,  пярэднiх  пакояў,  унутрыкватэрных
калiдораў,  ванных  цi  душавых,  туалетаў,  кладовых цi гаспадарчых
убудаваных  шаф,  а  таксама мансард, мезанiнаў, тэрас, веранд, якiя
ацяпляюцца i прыгодны для пражывання).
     Агульная  плошча  iнтэрнатаў  вызначаецца як сума плошчаў жылых
пакояў  (спальняў,  пакояў  для  адпачынку  i пазакласных заняткаў),
падсобных  памяшканняў (вестыбюляў з гасцiнымi i месц для дзяжурнага
па  iнтэрнату,  кухань,  кладовых  для  захавання  асабiстых  рэчаў,
спартыўнага  iнвентару,  гаспадарчых,  бялiзнавых  i  для  захавання
прыбiральнага  iнвентару,  покояў  для  чысткi i прасавання адзення,
убудаваных шаф,  пярэднiх пры  жылых  пакоях,  санiтарна-гiгiенiчных
памяшканняў  (умывальняў,  туалетаў,  пакояў  для асабiстай гiгiены,
душавых),  культурна-бытавых  (пакояў  для  адпачынку,  заняткаў   у
кружках,   кароткачасовага   прабывання   дзяцей,   фоталабараторыi,
радыёвузла  ўнутры  iнтэрнату,  памяшканняў  для  мыцця,   сушкi   i
прасавання адзення) i медыцынскага абслугоўвання (iзалятары).
     Аналагiчна  вызначаецца агульная плошча ў дзiцячых дамах, дамах
для  iнвалiдаў  i  састарэлых,  у школах-iнтэрнатах i iнтэрнатах пры
школах.
     У графу 1 не ўключаецца плошча:
     лесвiчных  клетак,  лiфтавых холаў, тамбураў, калiдораў (акрамя
ўнутрыкватэрных),  вестыбюляў,  балконаў,  лоджый,  тэрас, мансард i
мезанiнаў (якiя не ацяпляюцца);
     занятая   канструктыўнымi   элементамi,   якiя   выступаюць,  i
ацяпляльнымi печамi;
     летнiх кухань, якiя стаяць асобна, бань, хлявоў, бяседак;
     нежылых   памяшканняў,   якiя  заняты  жыллёва-эксплуатацыйнымi
канторамi    (ЖЭК),    жыллёва-камунальнымi   арганiзацыямi   (ЖКА),
жыллёва-камунальнымi канторамi (ЖКК), домакiраўнiцтвамi, магазiнамi,
палiклiнiкамi,   аптэкамi,   банкаўскiмi   ўстановамi,  аддзяленнямi
сувязi, дзiцячымi ўстановамi, прадпрыемствамi службы быту i г.д.
     У  дамах,  якiя  заняты  пад iнтэрнаты, дзiцячыя дамы, дамы для
iнвалiдаў  i  састарэлых,  школы-iнтэрнаты,  у  агульную  плошчу  не
ўключаецца   плошча   памяшканняў   каменданта,   службовых  пакояў,
персаналу,  якi  абслугоўвае, памяшканняў сталовых, буфетаў, клубаў,
бiблiятэк, чытальняў,  спартыўных  залаў,  прыемных пунктаў бытавога
абслугоўвання, цырульняў, гандлевых ларкоў, медыцынскiх пунктаў.

     3.2.5.  У  графе  2  паказваецца  жылая  плошча  ў  жылых дамах
(памяшканнях),  iнтэрнатах  i  iншых пабудовах, якiя прыраўнаваны да
iх.
     Жылой  плошчай  лiчыцца  плошча жылых пакояў, якая прызначана i
выкарыстоўваецца для пражывання.
     У жылую плошчу ўключаецца плошча: жылых пакояў (агульных пакояў
i  спальняў)  у  жылых  кватэрах, iнтэрнатах; пакояў для адпачынку i
пазакласных   заняткаў  у  iнтэрнатах,  дзiцячых  дамах,  дамах  для
iнвалiдаў  i  састарэлых,  школах-iнтэрнатах;  жылых  пакояў, часова
пустуючых па якiх-небудзь прычынах (работ, пераабсталяванне i г.д.).
     У  жылую  плошчу не ўключаецца плошча ўбудаваных шаф, падсобных
памяшканняў,   жылых   пакояў,   якiя   прызначаны  для  жылля,  але
выкарыстоўваюцца  для  iншых  мэт  (ЖЭК, ЖКК, ЖКА, домакiраўнiцтва i
г.д.), кухнi, пярэдняга пакоя, ванны цi душавой, туалета, кладовай.
     У  сельскiх  жылых  дамах плошчу кухнi, калi яна не адгароджана
капiтальнымi  сценамi  цi часовымi перагародкамi, патрэбна прымаць у
памеры не менш 8 кв.метраў.

     3.2.6.   У   графе  3  прыводзяцца  даныя  аб  агульнай  плошчы
незаселенага   жылля.  Сюды  ўключаюцца  даныя  аб  агульнай  плошчы
незаселеных  (пустуючых) дамоў, а таксама ў дамах мiнулай забудовы i
вызваленых для паўторнага засялення.
     Незаселенай  плошчай  лiчыцца плошча, на якую на дату складання
справаздачы не маецца ордэра аб прадстаўленнi жылля.
     У  графе 4 паказваюцца даныя аб агульнай плошчы кватэр, пакояў,
якiя не заселены у новаўзбудаваных дамах.

     3.2.7.   У   графе   7  паказваецца  колькасць  усiх  пастаянна
пражываючых.  У  лiку  пражываючых  улiчваюцца  кватэранаймальнiкi i
члены  iх  сямей (незалежна ад узросту), якiя пастаянна прапiсаны на
занятай  плошчы ў кватэрах у жылых дамах, у жылых кватэрах у нежылых
памяшканнях, iнтэрнатах, у дамах для састарэлых i iншых памяшканнях,
якiя прыраўнаваны да iнтэрнатаў.
     У   лiку   пражываючых  не  ўлiчваюцца  асобы,  якiя  пастаянна
прапiсаны,  але  часова  выбылi  з  данай  плошчы  на тэрмiн больш 6
месяцаў.   Да   такой   катэгорыi  адносяцца  наступныя  кантынгенты
насельнiцтва:   навучэнцы  вышэйшых  навучальных  устаноў,  сярэднiх
спецыяльных    навучальных    устаноў,    агульнаадукацыйных   школ,
прафесiянальна-тэчнiчных  вучылiшч  (ПТВ),  школ-iнтэрнатаў, якiя на
перыяд  вучобы  пражываюць па месцы знаходжання навучальнай установы
(у   iнтэрнатах,   iнтэрнатах   пры   школах).  Асобы,  якiя  часова
адсутнiчаюць больш 6 месяцаў з пастаяннага месца жыхарства па ўмовах
i  характару  працы (экiпажы суднаў, работнiкi геалагiчных пошукавых
партый, экспедыцый), улiчваюцца як пастаянна пражываючыя.
     Улiчваюцца  як  пастаянна  пражываючыя  асобы, якiя прызваны на
абавязковую  воiнскую  службу,  а  таксама асобы, якiя знаходзяцца ў
замежнай камандыроўцы.
     У лiку  пражываючых у iнтэрнатах улiчваюцца асобы,  якiя часова
пражываюць у iх на перыяд вучобы ў  вышэйшых,  сярэднiх  спецыяльных
навучальных установах, ПТВ, iнтэрнатах пры школах, дзiцячых дамах.

     3.2.8. У графе 8,  акрамя таго,  даведачна прыводзяцца даныя аб
агульнай плошчы прыватызаваных кватэр.

     3.2.9.  Па  радках 04, 05 прыводзяцца даныя аб колькасцi дамоў,
якiя  перададзены цi прададзены для часовага, сезоннага пражывання з
лiку  раней  пуставаўшых (гэтыя даныя запаўняюць у асноўным сельскiя
(пасялковыя)  Саветы).  Даныя  па  радку  04  у  радкi  48  i  53 не
ўключаюцца.  У  тым  выпадку,  калi  для  пражывання былi прададзены
(перададзены)   дамы   з   лiку  дамоў,  якiя  выкарыстоўвалiся  для
пастаяннага  пражывання, i не ўлiчвалiся па радку 53, то даныя па iх
у  радкi  04,  05  i  48  не ўключаюцца, а паказваюцца ў справаздачы
толькi па выбыццi.

     3.3. У  раздзеле  II "Абсталяванне жыллёвага фонду" прыводзяцца
даныя   аб   абсталяваннi    жыллёвага    фонду    рознымi    вiдамi
добраўпарадкавання.

     3.3.1.  Па  радку 06 паказваюцца памеры агульнай плошчы ў жылых
дамах,  у  жылых  памяшканнях,  у нежылых будынках, iнтэрнатах, якiя
абсталяваны  асобнымi вiдамi добраўпарадкавання. У тым выпадку, калi
ў   жылым   доме   не  ўся  плошча  абсталявана  якiм-небудзь  вiдам
добраўпарадкавання,  а  толькi часткова, у справаздачы па адпаведным
графам  паказваецца  толькi  тая  плошча,  якая  мае той цi iншы вiд
добраўпарадкавання.
     Абсталяванымi  водаправодам,  газам,  падлогавымi  электрычнымi
плiтамi лiчацца   дамы   з   асобнай   кухняй,  у  якой  устаноўлены
пералiчаныя вiды добраўпарадкавання (плошча такiх кухань у  агульную
плошчу не ўключаецца).
     Агульная   плошча  лiчыцца  абсталяванай  тым  цi  iншым  вiдам
добраўпарадкавання    i    ў    тых    выпадках,   калi   даны   вiд
добраўпарадкавання   часова   бяздзейнiчае,   напрыклад,  з  прычыны
рамонту.

     3.3.2.  У  графе  1  прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана  водаправодам,  калi  ўнутры дома маецца размеркавальная
сетка  водаправода,  у  якую  вада  паступае  цэнтралiзавана альбо з
артэзiянскай  шчылiны.  Акрамя  таго,  абсталяванай лiчыцца агульная
плошча  (у  асноўным  у  прыватных дамах), калi ў кухнi, якая стаiць
асобна,   ўстаноўлен  водаправодны  кран  ад  размеркавальнай  сеткi
водаправода.
     Калi на двары маецца водаразборны кран (калонка) i няма ўвода ў
дом,   то  агульная  плошча  такiх  дамоў  не  лiчыцца  абсталяванай
водаправодам.

     3.3.3.  У  графе  2  паказваюцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана  каналiзацыяй,  калi  ўнутры  дома маецца каналiзацыйнае
устройства   для   стоку   гаспадарча-фекальных   вод   у   вулiчную
каналiзацыйную  сетку  цi  паглынаючыя  калодзежы. Пры гэтым плошча,
якая  абсталявана каналiзацыяй, не павiнна быць большай, чым плошча,
якая абсталявана водаправодам.

     3.3.4.  У  графе  3  прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана цэнтральным ацяпленнем незалежна ад крынiцы забеспячэння
цяплом:   ад   сваей   дамавой   кацельнай  групавой  (квартальнай),
аб'яднанай  цi  раённай  кацельнай, ад цеплаэлектрацэнтралi (ЦЭЦ), а
таксама  ад  пакватэрных воданагравальнiкаў (аўтаматызаваных газавых
воданагравальнiкаў    (АГВ))    i    лакальных,   дэцэнтралiзаваных,
маламетражных  ацяпляльных  катлоў,  якiя  працуюць  на  газавым  цi
цвердым палiве.

     3.3.5.  У  графе  4  паказваюцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана ваннамi (душам) незалежна ад спосабу паступлення гарачай
вады    (сiстэма   гарачага   водазабеспячэння):   цэнтралiзаванага,
абсталяванага  мясцовымi  воданагравальнiкамi,  газавай  (драўлянай)
калонкай.
     Агульная плошча,  якая  не  абсталявана  каналiзацыяй,  але мае
ванну    (душ),    не    лiчыцца    абсталяванай    данным     вiдам
добраўпарадкавання.  
 
     3.3.6.  У  графе  6  прыводзяцца даныя аб абсталяваннi агульнай
плошчы  газам   як  сеткавым, так i звадкаваным газам, пры наяўнасцi
устаноўленай  падлогавай  газавай  плiты.  Агульная  плошча  лiчыцца
газiфiкаванай (у асноўным у прыватных дамах) i ў тым выпадку, калi ў
кухнi,  якая стаiць асобна ўсталявана падлогавая газавая плiта, якая
забяспечваецца газам.

     3.3.7.  У  графе  6  паказваюцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана  гарачым  водазабеспячэннем ад спецыяльных водаправодаў,
якiя   падаюць   у   памяшканнi  гарачую  ваду  для  бытавых  патрэб
пражываючых,  незалежна  ад  таго, падаецца яна цэнтралiзавана цi ад
пакватэрных    воданагравальнiкаў,    уключаючы    i   маламетражныя
ацяпляльныя катлы.

     3.3.8.  У  графе  7  прыводзяцца даныя аб агульнай плошчы, якая
абсталявана падлогавымi электрычнымi плiтамi.
     Калi  падлогавая  электрычная  плiта  ўсталявана  ў кухнi, якая
стаiць  асобна,  то  агульная  плошча  таксама  лiчыцца абсталяванай
падлогавай электрычнай плiтой.

     3.3.9. Па радку 07 паказваюцца даныя  аб  абсталяваннi  рознымi
вiдамi  добраўпарадкавання  плошчы iнтэрнатаў i прыраўнаваных да iх.
Метадалогiя запаўнення названага радка па iнтэрнатах кватэрнага тыпу
адпавядае  ўказанням,  якiя  прыведзены  ў  пунктах 3.4.2-3.4.8;  па
iнтэрнатах калiдорнага тыпу пры  запаўненнi  дадзенага  радка  трэба
мець на ўвазе, што агульная плошча, якая абсталявана:
     водаправодам  -  гэта комплекс пакояў з агульнай умывальняй для
iх на кожны бок лесвiчнай клеткi;
     каналiзацыяй  -  гэта  комплекс  пакояў  з агульным туалетам на
кожны бок лесвiчнай клеткi;
     цэнтральным ацяпленнем - глядзi пункт 3.3.4;
     ваннымi  (душам)  -  гэта  комплекс  пакояў  з  агульнай ваннай
(душавой);
     газам i электраплiтамi - гэта комплекс пакояў з агульнай кухняй
для iх на кожным паверсе па кожны бок лесвiчнай клеткi  незалежна ад
колькасцi ўcталяваных плiт;
     гарачым водазабеспячэннем - глядзi пункт 3.3.7.

     3.3.10.   Па   радку   09  паказваецца  колькасць  кватэр  (без
iнтэрнатаў) у жылых дамах i нежылых памяшканнях (школах, бальнiцах i
г.д.)  i  прыватных  жылых  дамах,  якiя абсталяваны асобнымi вiдамi
добраўпарадкавання.
     Тлумачэнне, што лiчыцца кватэрай, глядзi ў пункце 3.4.
     Па  радку  09  паказваюцца  ўсе кватэры i прыватныя жылыя дамы,
акрамя iнтэрнатаў  i  прыраўнаваных  да  iх.  У  лiку  кватэр,  якiя
абсталяваны рознымi вiдамi добраўпарадкавання, не ўлiчваюцца кватэры
i  жылыя дамы,  якiя выкарыстоўваюцца пад iнтэрнаты,  дзiцячыя дамы,
дамы для састарэлых i iнвалiдаў.

     3.3.11.  У  графе  1  радка  09  паказваюцца даныя аб колькасцi
кватэр   (дамоў),   якiя   абсталяваны  водаправодам.  Абсталяванымi
водаправодам  лiчацца кватэры (дамы), у якiх усталяваны водаправодны
кран ад размеркавальнай сеткi водаправода.
     У  жылых  дамах  калiдорнага  тыпу з асобнымi пакоямi кватэрай,
якая  мае  водаправод, лiчыцца комплекс пакояў з агульнай умывальняй
для iх па кожны бок лесвiчнай клеткi.
     Колькасць кватэр  вызначаецца  згодна  з  тлумачэннем  у пункце
3.3.10.

     3.3.12.  У  графе  2  прыводзяцца  даныя  аб  колькасцi  кватэр
(дамоў),   якiя  маюць  каналiзацыю,  г.зн.  памяшканне-туалет,  якi
абсталяваны   ўстройствам   для  сцеку  гаспадарча-фекальных  вод  у
вулiчную  каналiзацыю  цi  ў  калодзежы,  якiя збiраюць гэтыя сцекi.
Кватэры   (дамы),  якiя  не  абсталяваны  водаправодам,  не  лiчацца
абсталяванымi каналiзацыяй.

     3.3.13.  У  графе  3 паказваецца колькасць кватэр (дамоў), якiя
абсталяваны    цэнтральным    ацяпленнем,   незалежна   ад   крынiцы
забеспячэння   цяплом:   ад   сваей   дамавой   кацельнай,  групавой
(квартальнай), аб'яднанай цi раённай кацельнай, ад ЦЭЦ, а таксама ад
пакватэрных      воданагравальнiкаў     (аўтаматызываных     газавых
воданагравальнiкаў  (АГВ))  i  маламетражных  ацяпляльных  катлоў на
газавым i цвердым палiве.

     3.3.14.  У  графе  4  прыводзяцца  даныя  аб  колькасцi  кватэр
(дамоў),  якiя  маюць  ванны  (душ) незалежна ад спосабу паступлення
гарачай  вады:  цэнтралiзавана  цi  ад  мясцовых воданагравальнiкаў,
газавай (драўлянай) калонкi.
     У  жылых  дамах  калiдорнага  тыпу з асобнымi пакоямi кватэрай,
якая  мае  ванну  (душ),  лiчыцца  комплекс пакояў з агульнай ваннай
(душавой).

     3.3.15.  У  графе  5  паказваюцца  даныя  аб  колькасцi  кватэр
(дамоў),  якiя  абсталяваны  газам. Кватэра (дом), у якой усталявана
газавая плiта, якая забяспечваецца газам, лiчыцца газiфiкаванай.
     У  жылых  дамах  калiдорнага  тыпу  з  асобнымi  пакоямi,  якiя
выходзяць у агульны калiдор, газiфiкаванай кватэрай лiчыцца комплекс
пакояў  з  агульнай  кухняй на кожным паверсе па кожны бок лесвiчнай
клеткi, незалежна ад колькасцi ўсталяваных плiт.

     3.3.16.  У  графе  6  прыводзяцца  даныя  аб  колькасцi  кватэр
(дамоў),  якiя абсталяваны гарачым водазабеспячэннем, цэнтралiзавана
па спецыяльных водаправодах альбо ад мясцовых воданагравальнiкаў.

     3.3.17.  У  графе  7  паказваюцца  даныя  аб  колькасцi  кватэр
(дамоў),  якiя  абсталяваны  падлогавымi плiтамi. Парадак запаўнення
адпаведна ў пункце 3.3.15.

     3.3.18. Жылы дом (у асноўным, якi належыць грамадзянам на праве
прыватнай  уласнасцi)  лiчыцца  абсталяваным  (водаправодам,  газам,

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations