| Стр. 4Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
  
даным  радкоў 110, 115, 125, 215, 225, 210, 220, 235, 240, 315, 325,
330, 410, 420, 425 графы 3 справаздачы па форме 4-км "Справаздача аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах".
     53. У   графе  5  "Здадзена  ў  перапрацоўку"   адлюстроўваецца
колькасць  каштоўных  металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах,
адпраўленых  на перапрацоўчыя прадпрыемствы для выцягвання каштоўных
металаў,  як  для  залiчэння  ў  Дзяржаўны  фонд каштоўных металаў i
каштоўных  камянёў Рэспублiкi Беларусь, так i пры звароце адноўленых
каштоўных  металаў  i  вырабаў  з  iх  для  далейшага выкарыстання ў
вытворчасцi.
     Да    справаздачы    неабходна    прыкласцi    расшыфроўку   па
прадпрыемствах-перапрацоўшчыках  як  у  рэспублiцы,  так  i  за   яе
межамi.
     54. У  графе  6 "У тым лiк  здадзена ў Дзяржаўны фонд каштоўных
металаў   i  каштоўных  камянёў  Рэспублiкi  Беларусь"   паказваецца
колькасць  каштоўных  металаў у ломе i адходах, фактычна здадзеных у
Дзяржаўны  фонд  каштоўных  металаў  i  каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь.  Даныя граф 5 i 6 будуць роўныя, за выключэннем таго, калi
каштоўныя  металы  ў  адходах  выкарыстоўваюцца для вытворчых патрэб
(перапрацоўка з наступным выкарыстаннем у вытворчасцi).
     Колькасць  каштоўных  металаў,  паказаная  ў  графах  5  i   6,
устанаўлiваецца па дакументах, атрыманых ад заводаў - нарыхтоўшчыкаў
лому i адходаў каштоўных металаў.
     Калi  да  часу  складання  справаздачы  ўказаныя  дакументы  не
паступяць,  то  колькасць  каштоўных  металаў  вызначаецца  па даных
хiмiчных  аналiзаў,  шляхам  разлiку  па  нарматывах  i пашпартах, а
таксама    па  сярэднестатыстычных  даных  пашпартоў   перапрацоўчых
прадпрыемстваў  на  аналагiчныя  адходы з наступнай карэктыроўкай па
даных перапрацоўчых прадпрыемстваў.
     55. У  графе  7 "Зрасходавана на вытворчыя патрэбы" паказваецца
колькасць  каштоўных  металаў,  якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах,
зрасходаваных на вытворчыя патрэбы.
     56. У    графе  8  "Зрасходавана  на   рамонтна-эксплуатацыйныя
патрэбы" паказваецца колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца
ў    ломе  i  адходах,  зрасходаваных  на   рамонтна-эксплуатацыйныя
патрэбы.
     57. У  графе  9  "Астатак  на  канец  справаздачнага   перыяду"
паказваюцца даныя аб астатках каштоўных металаў ва ўсiх вiдах лому i
адходаў на канец справаздачнага перыяду, якiя па стану на 1 студзеня
i  1  лiпеня ўстанаўлiваюцца на падставе рэзультатаў iнвентарызацыi,
звераных  з  данымi  бягучага  ўлiку,  а па стану на 1 красавiка i 1
кастрычнiка - па ўлiковых даных.
     58. Графа  9  па  кожнаму радку = графа 3 + графа 4 - графа 5 -
графа 7 - графа 8.
     Па кожнай графе:
     даныя  ў  радку 020 = суме даных радкоў 021-029, 031, 032, 033,
034;
     даныя  ў  радку 040 = суме даных радкоў 041-052, 055, 056, 057,
058;
     даныя  ў  радку 100 = суме даных радкоў 101-110, 112, 113, 114,
115;
     даныя ў радку 160 = суме даных радкоў 161-175.
     59. У  графе  10 "У тым лiку астаткi каштоўных металаў у ломе i
адходах,  якiя  знаходзяцца  ў  перапрацоўцы  за  межамi рэспублiкi,
адгружаныя  ў  мiнулыя  справаздачныя  перыяды"  паказваюцца астаткi
каштоўных  металаў  у  выглядзе  лому  i  адходаў,  адпраўленыя   на
перапрацоўчыя   прадпрыемствы  для  выцягвання  каштоўных   металаў,
незалежна  ад  таго, у якiм годзе адпраўлялiся гэтыя лом i адходы, i
якiя лiчацца на балансе прадпрыемства-ломаздатчыка.  
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
 |