Стр. 3
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
адходаў код дадзенага вiду адходаў у адпаведнасцi з кодамi нумароў
радкоў раздзела III "Астаткi, паступленне i здача ў Дзяржаўны фонд
каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных
металаў у выглядзе лому i адходаў" справаздачы па форме 2-км.
Напрыклад, код адходаў золата ад камплектуючых вырабаў 023, адходаў
серабра ад нiзкавольтнай апаратуры 053 i гэтак далей.
4.3. Паступiўшыя за справаздачны перыяд каштоўныя металы
павiнны быць поўнасцю апрыходаваны i адлюстраваны ў справаздачы па
форме 2-км, для чаго ўсе дакументы па прыходу i расходу каштоўных
металаў за справаздачны перыяд павiнны быць своечасова апрацаваны.
5. У справаздачу па форме 2-км не ўключаюцца каштоўныя металы,
якiя ўтрымлiваюцца:
у гатовай прадукцыi, якая здаецца на склад для рэалiзацыi;
у складзе матэрыяльных каштоўнасцей, пералiчаных у пункце 3;
атрыманыя ад пабочных арганiзацый для выканання iх заказаў.
6. Усе даныя ў справаздачы паказваюцца ў вазе чыстых металаў з
дакладнасцю да аднаго грама, па сусальнаму золату - у штуках
кнiжак.
Глава 2. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу I
"Астаткi, паступленне i расход каштоўных металаў i вырабаў з iх"
7. Азотнакiслае серабро (тэхнiчнае), атрыманае ад
прадпрыемстваў-вытворцаў, адлюстроўваецца ў справаздачы ў радку 03
"Солi серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал".
У выпадках выкарыстання азотнакiслага серабра (тэхнiчнага) на
выраб электралiтаў i паст спiсанне гэтай солi ў расход у радку 03
"Солi серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал" робiцца толькi ў
графе 3 "Зрасходавана з пачатку года - усяго" з адначасовым
апрыходваннем яе ў графе 2 "Паступiла з пачатку года" у радку 02
"Серабро" у пералiку на чыстую вагу металу. Расход i астаткi серабра
ў электралiтах i пастах адлюстроўваюцца ў справаздачы толькi ў радку
02 "Серабро" у графах 1, 3, 4, 8, 9, 11.
Астаткi азотнакiслага серабра, якое атрымана для вырабу
электралiтаў i паст, але не выкарыстана на гэтыя мэты,
адлюстроўваюцца ў справаздачы ў пералiку на метал у радку 03 "Солi
серабра для хiманалiзаў у пералiку на метал" у графах 1, 8 i 9.
8. Злучэннi серабра ў хiмiчных рэактывах, якiя выкарыстоўваюцца
для правядзення хiмiчных аналiзаў, адлюстроўваюцца ў радку 03 у
пералiку на метал у парадку, якi прадугледжаны пунктам 11 дадзенай
iнструкцыi.
9. Вырабы з каштоўных металаў i сплаваў, якiя паступаюць у
камплекце з абсталяваннем, уключаючы закупленыя па iмпарту, а
таксама выкарыстаныя для камплектацыi абсталявання ў якасцi аснасткi
(шклоплавiльныя прылады, каталiзатарныя сеткi, каталiзатары,
награвальныя элементы, тыглi, тэрмометры супрацiўлення i iншае),
якiя могуць быць выцягнуты з гэтага абсталявання, адлюстроўваюцца ў
справаздачы ў пералiку на металы па адпаведных радках у графах 1, 2,
3, 8, 10.
10. Каштоўныя металы, якiя ўтрымлiваюцца ў стандартных
тэрмапарах, а таксама якiя паступаюць у камплекце з абсталяваннем,
адлюстроўваюцца ў вазе сплаву ў радку 12 "Плацiна-родыевыя
тэрмапары" ў графах 1, 2, 3, 5, 8, 10.
11. Усе злучэннi i вырабы з каштоўных металаў, якiя не
пералiчаны ў графе А "Каштоўныя металы i вырабы з iх" справаздачы,
адлюстроўваюцца ў пералiку на метал па адпаведных радках. Працэнтнае
ўтрыманне металу вызначаецца па дакументах пастаўшчыкоў i па даных
уваходнага кантролю.
12. Серабро, якое знаходзiцца ў прыгодных сярэбрана-цынкавых
акумулятарах, у справаздачу па форме 2-км не ўключаецца, а
адлюстроўваецца ў справаздачы па форме 4-км "Справаздача аб
астатках, паступленнi i расходзе каштоўных металаў, якiя знаходзяцца
ў прыборах, абсталяваннi i iншых вырабах".
13. У графе 1 "Астатак на пачатак года" паказваюцца астаткi
каштоўных металаў на пачатак года, якiя павiнны быць роўнымi
астаткам на тую ж дату графы 8 "Астатак на канец справаздачнага
перыяду - усяго" справаздачы за папярэднi год. Пры несупадзеннi
ўказаных даных у тлумачальнай запiсцы да справаздачы належыць
указаць прычыны разыходжанняў.
14. У графе 2 "Паступiла з пачатку года" паказваецца агульная
колькасць каштоўных металаў i вырабаў з iх, атрыманых у
справаздачным перыядзе:
ад Камiтэта па каштоўных металах пры Мiнiстэрстве фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь;
ад прадпрыемстваў, якiя вырабляюць паўфабрыкаты, вырабы i
злучэннi з каштоўных металаў па дагаворных заказах, а таксама ад
iншых прадпрыемстваў;
у тэрмапарах i тэрмометрах супрацiўлення, якiя паступаюць па
дагаворных заказах i ў камплекце з абсталяваннем;
выяўленыя лiшкi i iншыя паступленнi каштоўных металаў.
15. У графе 3 "Зрасходавана з пачатку года - усяго" паказваецца
агульная колькасць каштоўных металаў i вырабаў з iх, фактычна
зрасходаваных у справаздачным перыядзе:
на вытворчасць прадукцыi, уключаючы расход на вырабы,
тэхналагiчныя адходы i брак, i на страты, у тым лiку
звышнарматыўныя, не аднесеныя на вiнаватых асоб;
на навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя, рамонтныя,
лабараторныя i iншыя работы.
У графу 3 уключаюць таксама каштоўныя металы:
забракаваныя i знятыя з вытворчасцi паўфабрыкаты, вырабы,
дэталi, спiсаныя па актах, якiя падлягаюць здачы ў Дзяржаўны фонд
каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь;
у адпрацаваных у працэсе эксплуатацыi вырабах (шклоплавiльных
прыладах, каталiзатарах, тыглях, лабараторным посудзе, тэрмапарах,
тэрмометрах супрацiўлення i iншых), калi прадпрыемства здае iх у
Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь, пры гэтым спiсанне выконваецца па першапачатковай вазе,
якая ўказана ў дакументах пастаўшчыка i зацверджана актам прыёмкi;
у адпраўленых для перапрацоўкi на прадпрыемствы незабруджаных
адходах вытворчасцi прадукцыi (высечка, вырубка i iншыя),
адпрацаваных вырабах i нявыкарыстаных астатках з мэтай iх паўторнага
выкарыстання;
у нявыкарыстаных астатках паўфабрыкатаў, вырабаў, злучэнняў,
якiя здадзены ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў
Рэспублiкi Беларусь, а таксама нястачы i звышнарматыўныя страты,
якiя аднесены на вiнаватых асоб.
16. У графе 4 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку на
вытворчыя патрэбы, навукова-даследчыя мэты, уключаючы адходы i
страты" паказваецца колькасць каштоўных металаў у сыравiне,
паўфабрыкатах, дэталях, вузлах i вырабах, фактычна зрасходаваных у
справаздачным перыядзе на вытворчасць прадукцыi:
на валавы выпуск прадукцыi, уключаючы адходы i брак, якiя
падлягаюць здачы ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных
камянёў Рэспублiкi Беларусь, а таксама беззваротныя страты;
на рамонтныя, вучэбныя, лабараторныя, навукова-даследчыя i
вопытныя работы, уключаючы адходы i страты, якiя мелi месца пры iх
правядзеннi;
вышаўшыя са строю ў працэсе эксплуатацыi i падлягаючыя здачы ў
Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь каталiзатарныя сеткi, каталiзатары, лабараторны посуд,
тыглi, электранагравальнiкi i iншыя вырабы, якiя выкарыстоўваюцца
для аснасткi вытворчага абсталявання, з улiкам страт пры iх
эксплуатацыi.
16.1. У графу 4 справаздачы не ўключаюцца:
каштоўныя металы ў адпрацаваных тэрмапарах i тэрмометрах
супрацiўлення, за выключэннем страт, якiя ўтварылiся пры iх
эксплуатацыi (угар);
каштоўныя металы ў адходах, адпрацаваных вырабах i
нявыкарыстаных астатках, якiя перадаюцца ў перапрацоўку для iх
паўторнага выкарыстання;
каштоўныя металы ў забракаваных i знятых з вытворчасцi
паўфабрыкатах, вырабах i дэталях, спiсаных па актах i падлягаючых
здачы ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў
Рэспублiкi Беларусь;
нястачы i звышнарматыўныя страты каштоўных металаў, аднесеныя
на вiнаватых асоб.
17. У графе 5 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку
перададзена на другасны пераплаў з наступным выкарыстаннем у
вытворчасцi" паказваецца колькасць каштоўных металаў i вырабаў з iх,
перададзеных у справаздачным перыядзе перапрацоўчым прадпрыемствам
для аднаўлення i паўторнага выкарыстання ў вытворчасцi.
18. Сума паказчыкаў граф 4 i 5 можа быць роўнай або менш
паказчыка ў графе 3. Калi сума менш, то да формы прыкладаецца
расшыфроўка з тлумачэннем прычын разыходжанняў.
19. У графах 6 i 7 "Акрамя таго рэалiзавана з пачатку года
прадпрыемствам i арганiзацыям" адлюстроўваецца колькасць каштоўных
металаў, якiя рэалiзаваны ў справаздачным перыядзе прадпрыемствам i
арганiзацыям рэспублiкi i iншых дзяржаў.
20. У графе 8 "Астатак на канец справаздачнага перыяду"
паказваюцца астаткi каштоўных металаў на канец справаздачнага
перыяду ў сыравiне, паўфабрыкатах i вырабах:
якiя знаходзяцца на заводскiх, цэхавых i прамежкавых складах, у
цэхах, лабараторыях, непасрэдна на працоўных месцах, уключаючы
паўфабрыкаты, дэталi i вузлы;
перададзеных прадпрыемствам, якое складае справаздачу, на iншыя
прадпрыемствы для выканання ўласных заказаў;
у паўфабрыкатах i вырабах, якiя зняты з вытворчасцi.
У гэтай жа графе паказваюць каштоўныя металы ў адпрацаваных
вырабах i нявыкарыстаных астатках, адходах, якiя могуць быць пасля
перапрацоўкi паўторна выкарыстаны ў вытворчасцi.
20.1. З агульнай колькасцi астаткаў на канец справаздачнага
перыяду, паказаных у графе 8, трэба выдзелiць:
графу 9 "Астатак на канец справаздачнага перыяду, у тым лiку ў
сыравiне, паўфабрыкатах i незавершанай вытворчасцi", у якой
паказваюцца астаткi ў сыравiне, паўфабрыкатах, уключаючы астаткi ў
цэхах, куды ўключаюцца астаткi каштоўных металаў у разнастайных
вiдах сыравiны i паўфабрыкатаў (у злiтках, дроце, палосах, анодах, у
солях, кiслотах), а таксама ў адходах каштоўных металаў, якiя могуць
быць выкарыстаны на выпуск прадукцыi, на правядзенне
навукова-даследчых i вопытных работ. Астаткi каштоўных металаў у
каталiзатарах, у свiнцова-сярэбраных анодах, каталiзатарных сетках,
нiцеўтваральнiках (фiльерах), электранагравальнiках уключаюцца ў
графу 9 справаздачы ў тым выпадку, калi яны знаходзяцца на заводскiх
i цэхавых складах як запасныя вырабы да дзеючага вытворчага
абсталявання. У гэтай графе паказваюцца таксама аноды, дэталi з
каштоўных металаў, якiя паддаюцца ўзважванню, а таксама электралiты,
эмульсii, пасты i гэтак далей, утрыманне каштоўных металаў у якiх
можа быць вызначана хiмiчным аналiзам;
графу 10 "Астатак на канец справаздачнага перыяду, у тым лiку ў
абсталяваннi i лабараторным посудзе", у якой паказваюцца каштоўныя
металы ў лабараторным посудзе i ў вырабах аснасткi дзеючага
вытворчага абсталявання, якiя знаходзяцца на момант складання
справаздачы ў працэсе эксплуатацыi.
21. У графе 11 "Акрамя таго, астаткi каштоўных металаў, якiя не
могуць быць узважаны, у незавершанай вытворчасцi" паказваецца
колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў дэталях, вузлах i
зборках не поўнасцю гатовых вырабаў.
У сувязi з тым, што вагу каштоўных металаў у такiх дэталях,
вузлах i вырабах устанавiць шляхам узважвання немагчыма, колькасць
каштоўных металаў у iх у графе 11 справаздачы ўказваецца па
фактычнаму расходу адпаведна ўлiковым дакументам, дакументам
пастаўшчыка або па нормах расходу за мiнусам адходаў i страт.
22. Гадзiннiкавые заводы, якiя атрымлiваюць золата ад
пастаўшчыкоў у выглядзе залатых гадзiннiкавых карпусоў i завадных
галовак да iх, павiнны паказаць гэтае золата па радку 01 "Золата" у
графах 1, 2, 3, 4, 8, 9 па чыстай вазе адпаведна пашпарту i iншым
улiковым дакументам. Пры гэтым у справаздачы належыць зрабiць
даведку, у якой указаць колькасць золата, якое ўтрымлiваецца ў
гадзiннiкавых карпусах i галоўках да iх, уключанае ў графу 4 i
асобна - у графы 8 i 9.
23. Даныя графы 8 па кожнаму радку = графа 1 + графа 2 - графа
3 - графа 6 - графа 7.
Глава 3. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу II
"Аб фактычным расходзе каштоўных металаў у параўнаннi
з расходам па нарматывах"
24. Раздзел II "Аб фактычным расходзе каштоўных металаў у
параўнаннi з расходам па нарматывах" складаюць прадпрыемствы, якiя
расходуюць каштоўныя металы на вырабы цi выкарыстоўваюць iх пры
выпуску прадукцыi ў выглядзе каталiзатараў, сасудаў, тыгляў i гэтак
далей.
Каштоўныя металы, зрасходаваныя на рамонтныя, лабараторныя,
вучэбныя i навукова-даследчыя мэты, на рэгенерацыю электралiта,
фiзiчны знос лабараторнага посуду, аснасткi (дыскi, мiшэнi i iншае),
каштоўныя металы ў спiсаных у адходы дэталях (нелiквiдах) асноўнай
незавершанай вытворчасцi, ва ўказаны раздзел не ўключаюцца.
25. Раздзел II запаўняецца штоквартальна нарастаючым
падрахункам з пачатку года.
26. У графе 1 "Зрасходавана з пачатку года - усяго" паказваецца
колькасць каштоўных металаў, фактычна зрасходаваных за справаздачны
перыяд (квартал, паўгоддзе, 9 месяцаў, год) на выпуск прадукцыi.
Даныя аб фактычным расходзе каштоўных металаў на выпуск гатовай
прадукцыi вылiчваюцца наступным чынам.
Напрыклад, расход серабра па графе 4 "Зрасходавана з пачатку
года на вытворчыя патрэбы, навукова-даследчыя мэты, уключаючы адходы
i страты" справаздачы па форме 2-км склаў 50 000 грамаў. З iх на
рамонт была зрасходавана 10000 грамаў, на навукова-даследчыя,
лабараторныя i вучэбныя мэты - 500 грамаў.
Такiм чынам, расход серабра непасрэдна на выпуск прадукцыi
складзе за справаздачны перыяд 50000 - (10000 + 500) = 39500 грамаў.
Астатак серабра ў незавершанай вытворчасцi на пачатак
справаздачнага перыяду адпаведна графе 11 "Акрамя таго, астаткi
каштоўных металаў, якiя не могуць быць узважаны, у незавершанай
вытворчасцi" справаздачы па форме 2-км за папярэднi год складаў 5000
грамаў, а астатак на канец гэтага справаздачнага перыяду склаў 4000
грамаў.
Такiм чынам, фактычны расход серабра на выпуск гатовай
прадукцыi складае: 39500 + (5000 - 4000) = = 40500 грамаў.
Расход каштоўных металаў за гэты справаздачны перыяд у
вытворчасцi, скарэкцiраваны на прырост або змяншэнне астаткаў
каштоўных металаў, якiя знаходзяцца ў незавершанай вытворчасцi,
з'яўляецца фактычным расходам каштоўных металаў за справаздачны
перыяд на выпуск гатовай прадукцыi, якi i паказваецца ў графе 1.
Азотнакiслае серабро (тэхнiчнае), якое спiсана ў расход на
выпуск гатовай прадукцыi, адлюстроўваецца сумарна з расходам серабра
па радку 02 "Серабро" ў пералiку на чыстую вагу металу.
27. У графе 3 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку адходы"
паказваецца колькасць каштоўных металаў у адходах, якiя ўтварылiся
пры вытворчасцi гэтай прадукцыi за справаздачны перыяд.
Каштоўныя металы ў нелiквiдных, спiсаных у адходы дэталях
асноўнай незавершанай вытворчасцi, у адходах ад рэгенерацыi
электралiтаў, а таксама ў адходах ад ачысткi вентыляцыйных сiстэм i
адстойнiкаў у графу 3 не ўключаюцца.
28. У графе 4 "Зрасходавана з пачатку года, у тым лiку страты"
паказваюцца фактычныя страты каштоўных металаў пры вырабе прадукцыi
за справаздачны перыяд.
29. У графах 6, 7, 8 "Меркавалася зрасходаваць па нарматывах, у
тым лiку на вырабы, адходы, страты" адпаведна прыводзяцца даныя аб
колькасцi каштоўных металаў, якiя меркавалася зрасходаваць на
фактычна вырабленую гатовую прадукцыю па зацверджаных нормах
расходу. Гэтыя даныя вызначаюцца множаннем колькасцi вырабленай за
справаздачны перыяд гатовай прадукцыi на зацверджаныя зводныя нормы
расходу адпаведных металаў, сплаваў, солей i кiслот.
30. Пры наяўнасцi адхiленняў фактычнага расходу ад нарматыўнага
да справаздачы трэба прыкласцi тлумачальную запiску, у якой указаць
прычыны разыходжанняў.
31. Сума даных па графах 2, 3, 4 i 6, 7, 8 па кожнаму радку
роўная даным адпаведна па графах 1 i 5.
Глава 4. Парадак запаўнення справаздачы па раздзелу III
"Астаткi, паступленне i здача ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i
каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у выглядзе
лому i адходаў"
32. У радках 020 "Золата - усяго", 040 "Серабро - усяго", 100
"Плацiна - усяго" i 160 "Металы плацiнавай групы - усяго"
паказваецца сумарная колькасць лому i адходаў каштоўных металаў па
ўсiх крынiцах утварэння.
33. У радках 021, 041, 101 i 161 "ад вытворчасцi прадукцыi"
паказваюцца каштоўныя металы, якiя ўтрымлiваюцца ў адходах, што
ўтвараюцца на ўсiх стадыях расходавання каштоўных металаў, iх
сплаваў, солей i кiслот, выдзеленых па лiмiтах або атрыманых як
давальнiцкая сыравiна на выпуск гатовай прадукцыi.
34. У радках 022, 042, 102 i 162 "ад правядзення
навукова-даследчых i вопытных работ" указваецца колькасць каштоўных
металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў адходах, што ўтвараюцца ад
выкарыстання каштоўных металаў, iх сплаваў, солей i кiслот,
выдзеленых на навукова-даследчыя, вучэбныя, лабараторныя работы, а
таксама для правядзення хiмiчных аналiзаў.
35. У радках 104 i 164 "ад вогнетрывалых матэрыялаў"
адлюстроўваюцца вогнетрывалыя матэрыялы, якiя ўтвараюцца ў працэсе
вытворчасцi шкловалакна, у пералiку на плацiну i металы плацiнавай
групы.
Утрыманне каштоўных металаў у iх павiнна вызначацца шляхам
хiмiчнага аналiзу.
36. У радках 023, 049, 105 i 165 "ад камплектуючых вырабаў"
паказваецца колькасць каштоўных металаў, якiя ўтварылiся ў адходах
ад купленых камплектуючых вырабаў, прызначаных для вытворчасцi
прадукцыi, тэхналагiчнага абсталявання, кантрольна-вымяральнай
апаратуры, правядзення навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ, рамонтна-эксплуатацыйных патрэб, ад абрэзкi вывадаў пры
ўстаноўцы (мантажы) электрарадыёэлементаў, рэгулiроўкi, настройкi,
выпрабаванняў, лiтавання ў алавяна-свiнцовых прыпоях, у купленых
камплектуючых вырабах, не прыгодных для далейшага выкарыстання, i
нелiквiдах.
37. У радках 029, 052, 110, 171 "ад выкарыстання прыбораў,
абсталявання i iншых вырабаў" указваецца колькасць каштоўных
металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў ломе ад разборкi спiсаных пры
лiквiдацыi або рамонце прыбораў, абсталявання (аўтаматычныя лiнii,
станкi з лiчбавым праграмным кiраваннем, робататэхнiка i гэтак
далей), сродкаў электронна-вылiчальнай тэхнiкi i сувязi,
малакаштоўнага абсталявання, бытавой тэхнiкi (тэлевiзары,
халадзiльнiкi, пральныя машыны i гэтак далей) i iншых вырабаў.
38. У радку 053 "ад нiзкавольтнай апаратуры" паказваецца
колькасць серабра, якое ўтрымлiваецца ў ломе ад разборкi
электрапускавой апаратуры, якая выцягнута пры лiквiдацыi або рамонце
абсталявання, прыбораў i iншых вырабаў.
39. У радках 030, 054, 111 "ад бытавой тэхнiкi, вырабаў,
дэталей i вузлоў, якiя прымаюцца ад насельнiцтва" ўказваецца
колькасць каштоўных металаў, атрыманых з бытавых прыбораў, прынятых
ад насельнiцтва.
40. У радку 043 "ад выкарыстання кiнафотарэнтгенаматэрыялаў"
прастаўляецца колькасць серабра, якое ўтрымлiваецца ў адходах i
ўтвараецца на ўсiх стадыях апрацоўкi кiнафотарэнтгенаматэрыялаў:
адпрацаваныя фiксажныя i адбельваючыя растворы, непраточныя
прамыўныя воды, тэхнiчна зношаныя кiнафотаматэрыялы (утылiзацыя
архiваў); не прыгодныя да спажывання пробныя ўзоры плёнкi, ракорды,
абрэзкi, заправачныя канцы, адходы фотапаперы i iншае; попел ад
спальвання (у выпадках, агавораных дзеючымi палажэннямi), шламы,
парашок, асеўшае серабро i гэтак далей.
41. У радку 048 "ад выкарыстання акумулятараў" указваецца
колькасць лому i адходаў серабра ў сярэбрана-цынкавых акумулятарах i
сярэбраўтрымлiваючых крынiцах сiлкавання для электронных наручных
гадзiннiкаў, мiкракалькулятараў i iншых тавараў народнага
спажывання, якiя выйшлi са строю на ўваходным кантролi, пасля
выпрабаванняў або пры эксплуатацыi гатовай прадукцыi.
42. У радку 051 "ад кабельнай прадукцыi" ўказваецца колькасць
серабра, якое утрымлiваецца ў адходах ад выкарыстання кабельных
вырабаў у выглядзе адрэзкаў ад някратнасцi нарыхтовак провада
(кабелю) будаўнiчай даўжынi, адходаў правадоў (кабеляў) пры iх
раздзелцы i мантажы вырабаў (абрэзка экрана перад лiтаваннем,
абрэзка выступаючых канцоў токаправодзячых жыл i экрана пасля
лiтавання, псавання дроцiкаў токаправодзячых жыл пры зачыстцы канцоў
i гэтак далей), адходаў правадоў (кабеляў) пры вырабе жгутоў i гэтак
далей.
43. У радках 103 i 163 "ад выкарыстання лабараторнага посуду i
аснасткi абсталявання" ўказваецца колькасць лому i адходаў каштоўных
металаў у зношаным або вызваленым у вынiку ўкаранення заменнiкаў
лабараторным, тэхнiчным посудзе, адпрацаваных тыглях i iншай
аснастцы, якая ўжываецца пры вырошчваннi монакрышталяў i варцы шкла,
электродах i iншых вырабах, выкарыстаных у якасцi аснасткi
лабараторнага i вытворчага абсталявання.
44. У радках 050, 106 i 166 "ад выкарыстання тэрмапар i
тэрмометраў супрацiўлення" ўказваецца колькасць каштоўных металаў у
ломе ад выкарыстання тэрмапар i тэрмометраў супрацiўлення.
45. У радках 031, 055, 112, 172 "ад нелiквiдных дэталей
асноўнай незавершанай вытворчасцi" i ў радках 032, 056, 113, 173 "ад
ачысткi вентыляцыйных сiстэм i адстойнiкаў" указваецца колькасць
лому i адходаў каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў нелiквiдных
запасных частках, камплектуючых i iншых вырабах уласнай вытворчасцi,
а таксама ад ачысткi вентыляцыйных сiстэм i адстойнiкаў.
46. У радках 033, 057, 114, 174 "ад запасных частак" указваецца
колькасць каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў ломе i адходах ад
запасных частках, набытых для замены зношаных частак машын,
абсталявання, а таксама абменнага фонду поўнакамплектных машын,
абсталявання, якi ствараецца ва ўстаноўленым парадку ў рамонтных
падраздзяленнях прадпрыемстваў, на тэхнiчных абменных пунктах або
рамонтных заводах.
47. У радках 034, 058, 115, 175 "ад малакаштоўных i
хутказношвальных прадметаў" указваецца колькасць каштоўных металаў у
ломе i адходах, якiя ўтрымлiваюцца ва ўказаных матэрыяльных
каштоўнасцях i знаходзяцца на балансе прадпрыемства ва ўсiх месцах
iх захавання або выкарыстання.
48. У графе 1 "Дзяржаўны заказ" указваецца ўстаноўлены
вышейстаячай арганiзацыяй заказ на здачу каштоўных металаў у
Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь на адпаведны справаздачны перыяд.
49. У графе 2 "Меркавалася здаць па нормах зыходзячы з
фактычнага расходу каштоўных металаў або выкарыстання вырабаў"
паказваецца колькасць каштоўных металаў, якiя належаць збору i здачы
ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь:
у радках 021, 041, 101 i 161 "ад вытворчасцi прадукцыi" - у
адпаведнасцi з зацверджанымi нормамi расходу каштоўных металаў i
фактычным выпускам за справаздачны перыяд;
у радках 023, 049, 105 i 165 "ад камплектуючых вырабаў" - па
нормах, устаноўленых на тэхналагiчныя адходы, нарматывах адходаў ад
рэгулiроўкi, падрэзкi, абслугоўвання i пайкi вывадаў i фактычнаму
расходу камплектуючых вырабаў за справаздачны перыяд;
у радку 043 "ад выкарыстання кiнафотарэнтгенаматэрыялаў" - па
нормах звароту серабра i фактычнай колькасцi зрасходаваных
кiнафотарэнтгенаматэрыялаў за справаздачны перыяд;
у радку 048 "ад выкарыстання акумулятараў" - па нормах або
пашпартных даных аб утрыманнi серабра ў сярэбрана-цынкавых
акумулятарах i фактычнай колькасцi адпрацаваных акумулятараў за
справаздачны перыяд;
у радку 051 "ад кабельнай прадукцыi" - па нормах на
тэхналагiчныя адходы пры выкарыстаннi кабельных вырабаў, а таксама
нарматывах звароту серабра ад раздзелкi кабельных вырабаў i
фактычнаму iх расходу за справаздачны перыяд;
у радку 053 "ад нiзкавольтнай апаратуры" - па нарматывах
звароту серабра ад вырабаў нiзкавольтнай апаратуры, якая адпрацавала
поўны рэсурс, i фактычнаму расходу нiзкавольтнай апаратуры на
рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы;
у радках 030, 054, 111 "ад бытавой тэхнiкi, вырабаў, дэталяў i
вузлоў, якiя прымаюцца ад насельнiцтва" - па нарматывах звароту i
фактычнай колькасцi вырабаў бытавога прызначэння, атрыманых ад
насельнiцтва на ўтылiзацыю або ў рамонт.
У асобных выпадках, калi выкарыстанне каштоўных металаў i
зварот iх у адходах не паддаюцца нармiраванню, а менавiта пры
правядзеннi навукова-даследчых, лабараторных, вучэбных работ, графа
2 па адпаведнаму радку можа не запаўняцца.
50. У графе 3 "Астатак на пачатак года" паказваюцца астаткi
каштоўных металаў у выглядзе сабранага лому i адходаў на пачатак
года, якiя павiнны быць роўнымi паказчыку графы 9 справаздачы за
папярэднi год. Пры несупадзеннi паказаных даных у тлумачальнай
запiсцы да справаздачы належыць указаць прычыны разыходжанняў.
Графа 3 па стану на 1 студзеня i 1 лiпеня запаўняецца на
падставе даных iнвентарызацыi ва ўсiх месцах утварэння i знаходжання
каштоўных металаў у ломе i адходах, звераных з данымi бягучага
ўлiку, а па стану на 1 красавiка i 1 кастрычнiка - па ўлiковых
даных.
51. У графе 4 "Утварылася ў ломе i адходах за справаздачны
перыяд" паказваецца паступленне каштоўных металаў з цэхаў,
лабараторый i iншых падраздзяленняў прадпрыемстваў (арганiзацый),
устаноў ва ўсiх вiдах лому i адходаў, сабраных з пачатку года.
Колькасць каштоўных металаў у паступаючых адходах вызначаецца
па хiмiчных аналiзах, шляхам разлiку па нарматывах звароту, па
пашпартах або iншых дакументах, якiя ўтрымлiваюць звесткi аб
наяўнасцi каштоўных металаў у вырабах, прыборах, абсталяваннi i
гэтак далей. У выпадках, калi такiя дакументы адсутнiчаюць,
дапускаецца вызначэнне колькасцi каштоўных металаў у сабраных
адходах арыентыровачна па сярэднестатыстычных даных пашпартоў
перапрацоўчых прадпрыемстваў на аналагiчныя адходы.
52. Даныя радкоў 023, 033, 034, 043, 048, 049, 051, 057, 058,
105, 114, 115, 165, 174, 175 у графе 4 раздзела III "Астаткi,
паступленне i здача ў Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных
камянёў Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у выглядзе лому i
адходаў" справаздачы па форме 2-км павiнны быць роўныя адпаведна
даным радкоў 110, 115, 125, 215, 225, 210, 220, 235, 240, 315, 325,
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4
|