Стр. 3
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
прысутнасцi бiблiятэкара.
106. Забараняецца выдача чытачам:
дакументаў, якiя не прайшлi бiблiятэчную апрацоўку;
адзiных экзэмпляраў энцыклапедый, слоўнiкаў, даведнiкаў на дом
(у выключных выпадках магчыма выдача такiх дакументаў на нерабочы
для бiблiятэкi час).
107. У бiблiятэцы павiнен быць забяспечаны кантроль за вынасам
дакументаў.
108. Фiзiчная захаванасць аўдыёвiзуальных дакументаў залежыць
ад iх правiльнага выкарыстання. У сувязi з гэтым неабходна:
праслухоўваць грамзапiс толькi на непашкоджаным электрафоне;
адзiн раз у год для зняцця электрастатыкi перамотваць на
магнiтафоне магнiтную стужку, якая не карыстаецца попытам;
працiраць чыстай вiльготнай анучкай (аксамiтнай або фланелевай)
пласцiнку перад праслухоўваннем;
не карыстацца зношанай iголкай, каб не пашкодзiць гукавую
канаўку (рабочы тэрмiн прыгоднасцi iголкi - 1000 гадзiн).
Глава 10. Праверка фонду
109. Галоўнай мэтай праверкi з'яўляецца ўстанаўленне фактычнай
наяўнасцi бiблiятэчных дакументаў, выяўленне памылак у арганiзацыi
фонду i павышэнне адказнасцi за яго захаванасць.
110. Абавязковая праверка фонду праводзiцца:
пры змене матэрыяльна адказнай асобы;
пры выяўленнi фактаў крадзяжу, злоўжывання або пашкоджання
дакументаў;
у выпадку стыхiйнага бедства, пажару або iншых надзвычайных
сiтуацый, выклiканых экстрэмальнымi ўмовамi;
пры рэарганiзацыi i лiквiдацыi бiблiятэкi.
111. Праверка бiблiятэчнага фонду прадугледжваецца ў гадавых i
перспектыўных планах бiблiятэк i iх структурных падраздзяленняў.
Перыядычнасць праверак залежыць ад аб'ёму фонду:
асаблiва каштоўны фонд, якi захоўваецца ў сейфах, правяраецца
штогод;
фонд каштоўных i рэдкiх дакументаў - не радзей аднаго разу ў 3
гады;
фонд да 50000 экзэмпляраў - праз 5 гадоў;
фонд ад 51000 да 100000 экзэмпляраў - праз 7 гадоў;
фонд звыш 100000 экзэмпляраў - праз 10 гадоў;
фонд звыш 1000000 экзэмпляраў - паэтапна ў выбарачным парадку з
завяршэннем праверкi ўсяго фонду на працягу 15 гадоў.
Дапускаецца прымяненне iншых тэрмiнаў праверкi i выбарачная
праверка фонду па распараджэнню дырэктара або вышэйстаячага
кiраўнiцтва.
Фонд асобных структурных падраздзяленняў або яго асобныя часткi
правяраюцца ў залежнасцi ад аб'ёму.
Кантроль за перыядычнасцю правядзення праверак ускладаецца на
кiраўнiка бiблiятэкi або прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у
распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка.
Праверка фонду пры надзвычайных абставiнах або пры змене
адказнай асобы залiчваецца за планавую.
112. Работа па праверцы фонду пачынаецца з выдання загаду
кiраўнiка бiблiятэкi цi прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у
распараджэннi якiх знаходзiцца бiблiятэка. Згодна з гэтым загадам
прызначаецца камiсiя i вызначаюцца тэрмiны правядзення праверкi.
113. Праверка фонду робiцца па выведзенай на папяровы носьбiт
iнвентарызацыйнай ведамасцi, у якой дакументы адсартаваны па
палiчнаму iндэксу, кантрольных талонах або шляхам непасрэднай зверкi
дакументаў з iнвентарнымi кнiгамi. Кантрольны талон афармляецца
згодна з дадаткам 19.
114. Час, неабходны для праверкi фонду, вызначаецца зыходзячы з
прыкладных дзённых норм: напiсанне талонаў - 350 адзiнак; падбор
талонаў па iнвентарных нумарах - 2000 адзiнак; зверка iх з
iнвентарнай кнiгай - 2000 адзiнак; зверка iнвентарнай кнiгi з фондам
- 500 адзiнак, зверка iнвентарызацыйнай ведамасцi з фондам - 1500
адзiнак.
115. Праверка завяршаецца складаннем акта згодна з дадаткам 20
з тлумачальнай запiскай i спiсам дакументаў, якiя адсутнiчаюць.
116. Акт, падпiсаны камiсiяй, зацвярджаецца кiраўнiком
бiблiятэкi цi прадпрыемства, арганiзацыi, установы, у распараджэннi
якiх знаходзiцца бiблiятэка.
Глава 11. Матэрыяльная адказнасць чытачоў
117. Кожны чытач нясе адказнасць за захаванасць i своечасовы
зварот у бiблiятэку дакументаў, выдадзеных яму бiблiятэкай у часовае
карыстанне.
118. У выпадку страты або пашкоджання дакументаў з
бiблiятэчнага фонду чытач павiнен замянiць iх адпаведна такiмi ж або
прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi, а пры немагчымасцi замены -
кампенсаваць страты ў формах i памерах, якiя ўстаноўлены правiламi
карыстання бiблiятэкай i прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.
119. На прыём грошай ад чытача ўзамен страчаных iм дакументаў
складаецца прыходны касавы ордэр i чытачу выдаецца квiтанцыя.
Мясцовыя органы кiравання культурай абавязаны забяспечваць ЦБС
прыходнымi касавымi ордэрамi.
Грашовыя сродкi, атрыманыя ад чытача, пералiчваюцца ў даход
адпаведнага бюджэту.
120. За дакументы, страчаныя непаўналетнiм чытачом, нясуць
адказнасць бацькi, апекуны, навучальныя, выхаваўчыя або лячэбныя
ўстановы, пад наглядам якiх ён знаходзiцца.
Непаўналетнi чытач кампенсуе страту, нанесеную фонду
бiблiятэкi, у тым выпадку, калi ён мае заработак або стыпендыю.
121. Адказнасць за захаванасць дакументаў, атрыманых па
мiжбiблiятэчнаму абанементу, нясе абанент на падставе бланка-заказу.
У выпадку пашкоджання або страты дакументаў абанент павiнен замянiць
iх такiмi ж (арыгiналам або копiяй) па дамоўленасцi з бiблiятэкай.
За дакументы, страчаныя пры перасылцы, нясуць адказнасць
паштовыя аддзяленнi сувязi.
Глава 12. Матэрыяльная адказнасць работнiкаў бiблiятэк
122. Адказнасць за захаванасць бiблiятэчнага фонду нясуць усе
работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць да яго доступ.
123. Адмiнiстрацыя не мае права заключаць з бiблiятэчнымi
работнiкамi дагавор аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi.
124. Абмежаваную матэрыяльную адказнасць у адпаведнасцi з
заканадаўствам нясуць:
работнiкi бiблiятэк - у памеры нанесенай страты (за пашкоджанне
або знiшчэнне па нядбайнасцi дакументаў), але не вышэй свайго
сярэдняга месячнага заработку;
кiраўнiкi прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, iх намеснiкi,
кiраўнiкi структурных падраздзяленняў - у памеры нанесенай па iх
вiне страты, але не вышэй трохкратнага сярэдняга месячнага
заработку, калi страта нанесена ў вынiку няправiльнай пастаноўкi
ўлiку i захоўвання дакументаў.
125. Работнiкi бiблiятэк нясуць матэрыяльную адказнасць у
поўным памеры страты, панесенай па iх вiне, у тым выпадку, калi
недахоп дакументаў выклiканы дзеяннямi, якiя караюцца законам
(крадзёж, прысвойванне, наўмыснае пашкоджанне дакументаў i гэтак
далей). Кошт нанесенай шкоды вызначаецца па дзеючых цэнах на момант
вынясення рашэння аб яе спагнаннi ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
126. Пры закрытым доступе чытачоў да фонду адказнасць за
выяўлены недахоп нясуць усе работнiкi бiблiятэкi, якiя маюць доступ
да яго.
127. За дакументы, прынятыя замест страчаных, але нераўнацэнныя
па кошту i зместу, матэрыяльную адказнасць нясе бiблiятэкар, якi iх
прымаў.
128. Страта, якая не перавышае сярэднi месячны заработак,
утрымлiваецца з бiблiятэкара па распараджэнню адмiнiстрацыi
бiблiятэкi, з кiраўнiка бiблiятэкi - па распараджэнню вышэйстаячага
органа шляхам утрымання неабходнай сумы з заработнай платы.
Распараджэнне адмiнiстрацыi павiнна быць зроблена не пазней
двух тыдняў з дня выяўлення страты i прынята да выканання не раней 7
дзён з дня паведамлення аб гэтым работнiка.
Калi работнiк не згодны з вылiкам або яго памерам, працоўная
спрэчка па яго заяве разглядаецца ў парадку, прадугледжаным
заканадаўствам.
У астатнiх выпадках пакрыццё страты ажыццяўляецца шляхам
прад'яўлення iску ў суд.
129. Пры кожнай выплаце заработнай платы агульны памер усiх
утрыманняў не можа перавышаць 20%, а ў асобных выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам, - 50% ад заработнай платы.
Не дапускаецца ўтрыманне з выхадной дапамогi, кампенсацыйных i
iншых выплат, на якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам не
распаўсюджваецца спагнанне.
Глава 13. Справаводства ў арганiзацыi ўлiку фондаў
130. Арганiзацыя работы з дакументамi па ўлiку бiблiятэчнага
фонду здзяйсняецца па правiлах вядзення справаводства.
Для катэгорыi дакументаў, якiя забяспечваюць улiк i захаванасць
фонду, устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны захоўвання:
iнвентарная кнiга - пастаянна;
улiковы каталог (рэтраспектыўная частка) - пастаянна;
кнiга сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду - пастаянна;
суправаджальныя дакументы (накладныя, рахункi i гэтак далей) на
новыя паступленнi - 5 гадоў пасля праверкi фонду;
акты на кнiгi, часопiсы i iншыя дакументы, атрыманыя без
суправаджальнага дакумента, - 5 гадоў;
акты аб набыццi кнiг i iншых дакументаў у прыватных асоб -
пастаянна;
журналы ўлiку дакументаў, якiя прыняты ў чытачоў узамен
страчаных, - пастаянна;
акты аб выключэннi i акты праверкi бiблiятэчных фондаў -
пастаянна.
131. Па заканчэннi тэрмiнаў захоўвання ўлiковыя дакументы
належаць знiшчэнню ва ўстаноўленым парадку без зацвярджэння
архiўнымi ўстановамi. Адпаведны акт афармляецца згодна з дадаткам
21.
132. Змяненнi, якiя ўносяцца ва ўлiковыя дакументы друкаванай
формы (памылкова прастаўленыя iнвентарныя нумары, замена
прастаўленых на выданнях iнвентарных нумароў новымi ў выпадку страты
iнвентарнай кнiгi, перапiска картак улiковага каталога або картак
рэгiстрацыйнай картатэкi на перыядычныя выданнi ў сувязi з iх
фiзiчным зносам i гэтак далей), праводзяцца на падставе загаду або
распараджэння дырэктара.
Дадатак 1
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Узор улiковых адзiнак аўдыёвiзуальных дакументаў
Вiдэафiльмы
Паркi Нясвiжа: Вiдэафiльм/Аўт. сцэн. i рэж. М.Мялешка. - Мн.:
Белвiдэацэнтр, 1992. - 1 вк. (20 мiн): каляр. - 50000 р.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.
Грампласцiнкi
Глебов Е. Маленький принц: Балет/Исполн. Симф. орк.
Гостелерадио БССР, дир. Б.Райский. - М.: Мелодия, 1986. - 2 грп: 33
об/мин, стерео; 30 cм, в конв. - С10-22763-4. - 32000 р.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.
Дыяпазiтывы
Минск - город-герой: [Диапоз.] - М.: ВТПО "Киноцентр" Союза
кинематогр. СССР, 1990. - 1 ндп. (24 дп.): цв., картон. рамка; 50х50
мм, в кор. - 20000 р.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.
Змешаныя АВ-камплекты
Древняя скульптура Белоруссии: Нагляд. пособие по курсу
"Мировая худож. культура": [Диапоз.]/Авт.-сост. К.Зеленой; звукореж.
Ю.Будько; фотоработы О.Панкратова, А.Ставрова; текст читает
А.Подобед. - Мн.: ЭПО "Триумф", 1990. - 1 ндп. (36 дп.): цв.,
пластмас. рамка; 50х50 мм, в картон. кор. + 1 мгф. (ок. 30 мин): 9,5
см/c, 2 дор., стерео. - Текст на рус. и белорус. яз. - 25000 р.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i адна назва.
Дадатак 2
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Узор улiковых адзiнак электронных дакументаў
Пасхальные яйца Фаберже = Faberge easter eggs: Мультимедийный
альбом/Гос. ист.-культур. музей-заповедник "Моск. Кремль". -
Электрон. дан. - М.: АО "Коминфо", 1996. - 1 компьют. опт. диск
(CD-ROM). - (Интерактивный мир). - Систем. требования: 486SX или
выше; 4 Мб ОЗУ; Windows 3.1 или Windows 95 в режиме 256 цветов
640-480; двухскоростной CD-ROM дисковод, звуковая плата стандарта
МРС, "мышь". - Загл. с этикетки.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.
Попурри. Персонал. Компьютер: Электрон. сб. компьют.
журн./Гл.ред. М.Вахтеров. - Электрон. дан. - М.: ИИЦ "Попурри",
1994. - Дискеты; 9 см. - Ежемес.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.
Аурамедиа: Путеводитель в мир программ и компьютеров/Гл.ред.
М.И.Вахтеров; гл.программист М.В.Ширяев; писатель С.Б.Орлов. -
Электрон. дан. и прогр. - М.: Информ.-изд. центр "Попурри", 1995. -
Электрон. опт. диски (CD-ROM): цв., зв. - Систем. требования:
Windows 3.1 (095), 386; CD-ROM дисковод, 4 Мб ОЗУ, драйвер экрана
Windows на 256 цветов. - 6 раз в год.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.
Химия для школьников в картинках: Обучающая программа для
изучения орган. и неорган. химии/Авт. и разраб.: Г.М.Курдюмов и др.
- Версия 1.0а, доп. - Электрон. дан. и прогр. - Екатеринбург: АО
"ИНТОС": Курс-88, 1996. - 1 компьют. опт. диск (CD-ROM): цв. -
Систем. требования: IBM PC AT, ОЗУ не менее 599 К; MS DOS v. 3.3 и
выше; EGA/VGA монитор, "мышь". Загл. с этикетки. - Вып. при
поддержке РНПО "Росучприбор".
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.
Социальные и гуманитарные науки = Social sciences and
humanities: Библиогр. базы данных: Языкознание, 1986-1997/Рос. акад.
наук, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. - Электрон. текстовые
дан. - М.: ИНИОН РАН, 1997. - 1 электрон. опт. диск. - Систем.
требования: для IBM DOS: IBM РС ХТ/АТ, 640 К RАM; для Windows 95:
IBM РС совместимый компьютер 486 и выше, 8 Мb RAM, CD-ROM 2x и выше.
- Текст на англ. и рус. яз. - Загл. с этикетки.
Улiчваецца як адзiн экзэмпляр i назва.
Дадатак 3
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
АКТ № _____
складзены "___" ____________ 200__ г.
____________________________________________________________________
(прозвiшчы, iмёны, iмёны па бацьку i пасады асоб,
____________________________________________________________________
якiя ўдзельнiчалi ў складаннi акта)
у тым, што пры прыёме партыi дакументаў, атрыманых ад ______________
(назва
____________________________________________________________________
ўстановы, ад якой атрыманы дакументы)
па ____________________________________________ № __________________
(назва суправаджальнага дакумента)
ад "___" ____________ 200__ г. выяўлена ____________________________
(недастача, дэфект)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
Подпiсы: _____________________________________
(загадчыка аддзела камплектавання)
_____________________________________
(супрацоўнiка аддзела камплектавання)
Дадатак 4
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
АКТ № _____
складзены "___" ____________ 200__ г.
____________________________________________________________________
(прозвiшчы, iмёны, iмёны па бацьку i пасады асоб,
____________________________________________________________________
якiя ўдзельнiчалi ў складаннi акта)
____________________________________________________________________
аб прыёме ў бiблiятэку _____________________________________________
(што i ад каго атрымана:
____________________________________________________________________
з iншых бiблiятэк, у дар, па падпiсцы)
у колькасцi _______ экзэмпляраў на суму _______________________ руб.
____________________________________________________________________
(паўтарыць суму пропiсам)
Спiс дакументаў прыкладаецца.
Подпiсы: ____________________________________________
(загадчыка аддзела камплектавання)
____________________________________________
(супрацоўнiка аддзела камплектавання)
____________________________________________
(асобы, якая здала кнiгi цi iншыя дакументы)
Спiс да акта № ___
----------T--------------T----------T---------------------T---------
№ п/п ¦Аўтар i назва ¦ Цана ¦Колькасць экзэмпляраў¦ Сума
----------+--------------+----------+---------------------+---------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5
----------+--------------+----------+---------------------+---------
Дадатак 5
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Узоры штэмпеляў
----------------------------------------¬
¦Рэспублiканская ¦
¦навукова-педагагiчная бiблiятэка ¦
¦Мiнiстэрства асветы Рэспублiкi Беларусь¦
L----------------------------------------
---------------------------------¬
¦Гродзенская абласная бiблiятэка ¦
¦iмя Я.Ф.Карскага ¦
L---------------------------------
--------------------------------¬
¦Мастоўская ЦБС ¦
¦Гродзенскай вобласцi ¦
L--------------------------------
Дадатак 6
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Прыкладная форма
* &
Ведамасць разлiку аддзела камплектавання з бухгалтэрыяй ва
ўмовах работы ў аўтаматызаваным рэжыме
---------T-------T------T------T------T-----------T--------------T--------------T----------T-------
¦ ¦ ¦ ¦Фак- ¦ ¦ ¦Нефандыруемае,¦ ¦
Дата ¦Назва i¦ ¦Коль- ¦тычная¦Фандыруемае¦Фандыруемае не¦не на балансе ¦ ¦
суправа- ¦нумар ¦Агуль-¦касць ¦сума ¦на балансе ¦не на балансе ¦(для абменнага¦Накладныя ¦Сума на
джальнага¦даку- ¦ная ¦даку- ¦кошту ¦ ¦ ¦фонду) ¦расходы па¦iншыя
дакумента¦мента ¦сума ¦ментаў¦даку- +-----T-----+-------T------+-------T------+дакументу ¦затраты
¦ ¦ ¦ ¦ментаў¦коль-¦сума ¦ коль- ¦ сума ¦ коль- ¦ сума ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦касць¦ ¦ касць ¦ ¦ касць ¦ ¦ ¦
---------+-------+------+------+------+-----+-----+-------+------+-------+------+----------+-------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦ 12 ¦ 13
---------+-------+------+------+------+-----+-----+-------+------+-------+------+----------+-------
Усяго па: __________________________________________________________
(пералiчваюцца крынiцы паступленняў)
Усяго ______________________________________________________________
________________ ___________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
(дата)
Дадатак 7
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Прыкладная форма
АКТ-ПУЦЁЎКА
перадачы дакументаў у структурныя падраздзяленнi
ЦБС пры рабоце ў аўтаматызаваным рэжыме
(адначасова з'яўляецца раздрукоўкай электроннай
iнвентарнай кнiгi)
-------T----------T-------------T---------T-------------T-----------
¦Iнвентарны¦Аўтар, назва,¦ ¦Расстановачны¦
№ п/п ¦нумар ¦месца, год ¦ Цана ¦нумар ¦ Заўвагi
¦ ¦выдання ¦ ¦ ¦
-------+----------+-------------+---------+-------------+-----------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6
-------+----------+-------------+---------+-------------+-----------
Усяго: _____ экзэмпляраў на суму ________________________ руб.
Перадаў ___________________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Прыняў ____________________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Дадатак 8
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Iнвентарная кнiга
200_ года
------T----------T--------------T------T-------T----T-------T-------
¦ ¦Адзнака аб ¦Аўтар ¦ ¦ ¦Нумар i¦
Дата ¦Iнвентарны¦праверцы фонду¦i ¦Год ¦ ¦дата ¦Заўвагi
запiсу¦нумар +----T----T----+назва ¦выдання¦Цана¦акта аб¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выбыццi¦
------+----------+----+----+----+------+-------+----+-------+-------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8
------+----------+--------------+------+-------+----+-------+-------
Дадатак 9
да Iнструкцыi
па ўлiку i захаванасцi
бiблiятэчных фондаў у
Рэспублiцы Беларусь
Узор карткi ўлiку часопiсаў
(друкаваная форма)
выдавецкi нумар назва перыядычнасць
iндэкс часопiса часопiса
часопiса
--------------------------------------------------------------------------¬
¦749882 "Спадчына" 1 раз у месяц ¦
+------T-----T----T-----T-----T---T----T----T----T-----T------T------T----+
¦ Год ¦Сту- ¦Люты¦Сака-¦Кра- ¦Май¦Чэр-¦Лi- ¦Жнi-¦Вера-¦Каст- ¦Лiста-¦Сне-¦
¦ ¦дзень¦ ¦вiк ¦савiк¦ ¦вень¦пень¦вень¦сень ¦рычнiк¦пад ¦жань¦
+------+-----+----+-----+-----+---+----+----+----+-----+------+------+----+
¦ 2001 ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦ 12 ¦
+------+-----+----+-----+-----+---+----+----+----+-----+------+------+----+
¦ 2002 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+------+-----+----+-----+-----+---+----+----+----+-----+------+------+----+
Узор карткi ўлiку газет
год выдання iндэкс газеты назва газеты колькасць заказаных
экзэмпляраў
----------------------------------------------------------------------------¬
¦2001 год 63239 "Звязда" 2 экз. ¦
+---------------------------------------------------------------------------+
¦ 1 18 35 52 69 86 103 120 137 154 171 188 205 222 239 256 273 290 307¦
¦ ¦
¦ 2 19 36 53 70 87 104 121 138 155 172 189 206 223 240 257 274 291 308¦
¦ ¦
¦ 3 20 37 54 71 88 105 122 139 156 173 190 207 224 241 258 275 292 309¦
¦ ¦
¦ 4 21 38 55 72 89 106 123 140 157 174 191 208 225 242 259 276 293 310¦
¦ ¦
¦ 5 22 39 56 73 90 107 124 141 158 175 192 209 226 243 260 277 294 311¦
¦ ¦
¦ 6 23 40 57 74 91 108 125 142 159 176 193 210 227 244 261 278 295 312¦
¦ ¦
¦ 7 24 41 58 75 92 109 126 143 160 177 194 211 228 245 262 279 296 313¦
¦ ¦
¦ 8 25 42 59 76 93 110 127 144 161 178 195 212 229 246 263 280 297 314¦
¦ ¦
¦ 9 26 43 60 77 94 111 128 145 162 179 196 213 230 247 264 281 298 315¦
¦ ¦
¦10 27 44 61 78 95 112 129 146 163 180 197 214 231 248 265 282 299 316¦
¦ ¦
¦11 28 45 62 79 96 113 130 147 164 181 198 215 232 249 266 283 300 317¦
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
|