Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Витебского областного исполнительного комитета от 9 сентября 2004 г. №563 "Аб прэмiях за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         РАШЭННЕ ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      9 верасня 2004 г. № 563

АБ ПРЭМIЯХ ЗА ВЫСОКIЯ ТВОРЧЫЯ ДАСЯГНЕННI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
I МАСТАЦТВА

     З мэтай стымулявання творчага патэнцыялу i сацыяльнай падтрымкi
работнiкаў  культуры  i  мастацтва  Вiцебскай  вобласцi,  рэалiзацыi
дзяржаўнай  палiтыкi  ў галiне культуры i мастацтва Вiцебскi абласны
выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
     1. Заснаваць з 2005 года штогадовыя прэмii Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры
i мастацтва.
     2. Зацвердзiць:
     прыкладаемае Палажэнне   аб   прэмiях   Вiцебскага    абласнога
выканаўчага камiтэта за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры
i мастацтва;
     склад камiсii   па   прысуджэннi  прэмiй  Вiцебскага  абласнога
выканаўчага камiтэта за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры
i мастацтва згодна з дадаткам.
     3. Выплату  грашовых  прэмiй  здзяйсняць  у межах асiгнаванняў,
прадугледжаных  у  абласным  бюджэце  на ўтрыманне i развiццё галiны
культуры.

Старшыня                                             У.П.Андрэйчанка

Кiраўнiк спраў                                             В.П.Пенiн

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Вiцебскага абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                09.09.2004 № 563

                               СКЛАД
         камiсii па прысуджэннi прэмiй Вiцебскага абласнога
         выканаўчага камiтэта за высокiя творчыя дасягненнi
                   ў галiне культуры i мастацтва

1. Пашынскi            - начальнiк упраўлення культуры
Мiкалай Пятровiч         Вiцебскага аблвыканкома (старшыня)

2. Баркевiч            - начальнiк аддзела ўпраўлення культуры
Галiна Фёдараўна         аблвыканкома (сакратар)

                           Члены камiсii:

3. Козiна              - намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры
Iрына Андрэеўна          аблвыканкома

4. Пратасевiч          - старшыня абкома прафсаюза работнiкаў
Пётр Iванавiч            культуры*

5. Генеральнiцкi       - галоўны спецыялiст упраўлення культуры
Станiслаў Дзмiтрыевiч    аблвыканкома

6. Камiнская           - галоўны спецыялiст упраўлення культуры
Яўгенiя Рыгораўна        аблвыканкома

7. Мартынава           - вядучы спецыялiст упраўлення культуры
Галiна Уладзiмiраўна     аблвыканкома

8. Сулецкая            - галоўны спецыялiст упраўлення культуры
Нiна Андрэеўна           аблвыканкома

9. Акуневiч            - дырэктар дзяржаўнай установы  "Вiцебскi
Вольга Iванаўна          абласны краязнаўчы музей"

10. Лабацкi            - дырэктар дзяржаўнай установы  "Вiцебскi
Iван Фёдаравiч           абласны навукова-метадычны цэнтр
                         народнай творчасцi i культасветработы"

11. Семкiн             - дырэктар дзяржаўнай установы "Вiцебская
Аляксандр Iосiфавiч      абласная бiблiятэка iмя У.I.Ленiна"

______________________________
     *З яго згоды.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Вiцебскага абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                09.09.2004 № 563

ПАЛАЖЭННЕ
аб прэмiях Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта
за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва

     1. Прэмii  за  высокiя  творчыя  дасягненнi ў галiне культуры i
мастацтва    (далей - прэмii)  устанаўлiваюцца  Вiцебскiм   абласным
выканаўчым  камiтэтам  (далей - аблвыканком)  з  мэтай  стымулявання
творчага  патэнцыялу  i  сацыяльнай  падтрымкi работнiкаў культуры i
мастацтва  Вiцебскай  вобласцi  i  рэалiзацыi  дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне культуры i мастацтва.
     2. Штогод  на  конкурснай  аснове  прысуджаецца  16  прэмiй  па
наступных намiнацыях:
     сярод дзяржаўных  устаноў  культуры   i   навучальных   устаноў
мастацтва вобласцi:
     "Лепшы раённы метадычны  цэнтр"  -  адна  прэмiя  ў  памеры  40
базавых велiчынь;
     "Лепшы Цэнтр,  Дом рамёстваў" - адна прэмiя ў памеры 45 базавых
велiчынь;
     "Лепшы раённы (гарадскi) Дом культуры" - адна прэмiя  ў  памеры
200 базавых велiчынь;
     "Лепшы сельскi Дом культуры" - адна прэмiя ў памеры 35  базавых
велiчынь;
     "Лепшая раённая (гарадская) бiблiятэка" - адна прэмiя ў  памеры
200 базавых велiчынь;
     "Лепшая сельская бiблiятэка" - адна прэмiя ў памеры 30  базавых
велiчынь;
     "Лепшая дзiцячая бiблiятэка" - адна прэмiя ў памеры 40  базавых
велiчынь;
     "Лепшы музей (фiлiял музея)" - адна прэмiя ў памеры 50  базавых
велiчынь;
     "Лепшая  музычная  школа  (школа  мастацтваў)" - адна  прэмiя ў
памеры 200 базавых велiчынь;
     сярод работнiкаў арганiзацый культуры вобласцi:
     "Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў" - адна прэмiя ў памеры 20
базавых велiчынь;
     "Лепшы клубны  работнiк"  -  адна  прэмiя  ў  памеры 20 базавых
велiчынь;
     "Лепшы музейны  работнiк"  -  адна  прэмiя  ў памеры 20 базавых
велiчынь;
     "Лепшы бiблiятэчны  работнiк" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых
велiчынь;
     "Лепшы артыст  фiлармонii"  -  адна  прэмiя ў памеры 20 базавых
велiчынь;
     "Лепшы артыст  тэатра"  -  адна  прэмiя  ў  памеры  20  базавых
велiчынь;
     "Лепшы арганiзатар платных паслуг насельнiцтву" - адна прэмiя ў
памеры 20 базавых велiчынь;
     "За  педагагiчныя дасягненнi" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых
велiчынь.
     3. Камiсiя мае права прыняць рашэнне аб прысуджэннi прэмii двум
прэтэндэнтам  у  адной  намiнацыi  ў  межах сумы адной прэмii або не
прысуджаць  прэмiю  па  якой-небудзь  намiнацыi, а яе суму дадаць да
адной або некалькiх iншых намiнацый.
     4. Вылучэнне   кандыдатаў  на  суiсканне  прэмiй   здзяйсняецца
гарадскiмi  i раённымi выканаўчымi камiтэтамi, для ўстаноў абласнога
падпарадкавання - упраўленнем  культуры  аблвыканкома i кiраўнiцтвам
абласных устаноў.
     Паўторнае вылучэнне   пераможцаў   на   суiсканне  прэмiй  можа
здзяйсняцца не раней чым праз пяць гадоў.
     5. Для  разгляду на камiсii па прысуджэннi прэмiй высылаюцца на
адрас упраўлення культуры аблвыканкома наступныя дакументы:
     хадайнiцтва гаррайвыканкома;
     творчая характарыстыка суiскальнiка (калектыву, творчай асобы);
     буклеты, фатаграфii,  друкаваныя выданнi,  аўдыёвiдэёматэрыялы,
водгукi ў друку.
     Для  кандыдатаў  на  прэмii  сярод работнiкаў культуры вобласцi
тэрмiн  прадстаўлення  дакументаў  да  15  верасня  кожнага года, на
прэмii сярод устаноў культуры i навучальных устаноў вобласцi - да 20
студзеня кожнага года.
     6. У  творчай  характарыстыцы  неабходна адлюстраваць наступныя
паказчыкi работы:
     для ўстаноў клубнага тыпу:
     колькасць мерапрыемстваў,  праведзеных  за  год  у  разлiку  на
аднаго  творчага  работнiка;  сярэдняя  колькасць  наведвальнiкаў на
адным мерапрыемстве;  колькасць клубных фармiраванняў у  разлiку  на
аднаго  творчага  работнiка;  сярэдняя колькасць удзельнiкаў у адным
фармiраваннi;  працэнт ахопу насельнiцтва  мастацкай  самадзейнасцю;
колькасць фармiраванняў з найменнем "народны", "узорны";
     для Цэнтраў, Дамоў рамёстваў:
     колькасць  адноўленых  вiдаў  традыцыйных  рамёстваў; колькасць
выстаў, гурткоў;
     для раённых метадычных цэнтраў:
     колькасць распрацаваных на працягу года сцэнарыяў, рэпертуарных
зборнiкаў;  колькасць праведзеных за год семiнараў, раённых аглядаў,
фестываляў, святаў;
     для бiблiятэк:
     чытальнасць, абарачальнасць,  наведвальнасць; колькасць чытачоў
i выдачы на аднаго работнiка,  занятага абслугоўваннем насельнiцтва,
колькасць аматарскiх аб'яднанняў, клубаў па iнтарэсах;
     для музеяў:
     колькасць музейных рэчаў,  прайшоўшых музейную iнвентарызацыю ў
разлiку  на  аднаго  творчага супрацоўнiка;  колькасць падрыхтаваных
навуковых  пашпартоў  у  разлiку  на  аднаго   творчага   работнiка;
навуковая  апрацаванасць  калекцый (з указаннем выдадзеных каталогаў
альбо падрыхтаваных  да  выдання);  экспазiцыйная  праца;  колькасць
выстаў, наведвальнiкаў на iх;
     для музычных школ, школ мастацтваў:
     захаванне кантынгенту     навучэнцаў;     канцэртна-асветнiцкая
дзейнасць;  ажыццяўленне вучэбна-метадычных мерапрыемстваў у  рамках
школы, раёна (горада), вобласцi.
     7. Па  кожнай  намiнацыi ад горада, раёна або абласной установы
можа быць вылучана не больш адной кандыдатуры.
     8. Рашэнне камiсii па прысуджэннi прэмiй за  прызавое  месца  ў
кожнай  намiнацыi  зацвярджаецца  распараджэннем  намеснiка старшынi
аблвыканкома, якi курыруе сферу культуры.
     9. Лаўрэаты   прэмiй   узнагароджваюцца  грашовымi  прэмiямi  i
дыпломамi.
     10. Уручэнне  прэмiй праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы штогод
сярод  работнiкаў  культуры  ў  кастрычнiку  -  да  Дня   работнiкаў
культуры; сярод устаноў культуры i навучальных устаноў вобласцi - па
вынiках справаздачнага года ў лютым.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations