Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Комитета государственной безопасности Республики Беларусь от 29 мая 1992 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве i ўзаемадзеяннi памiж Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Казахстан"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМАДЗЕЯННI ПАМIЖ КАМIТЭТАМ
ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАМIТЭТАМ
ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН *)

  ___________________________
      *) Уступiла ў сiлу 29 мая 1992 г.

     Камiтэт дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi  Беларусь   i   Камiтэт
дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi  Казахстан,  у  далейшым  называемыя
Бакамi,
     выказваючы волю сваiх народаў жыць у згодзе i дружбе;
     паважаючы   суверэнiтэт i дзяржаўную  незалежнасць   Рэспублiкi
Беларусь i Рэспублiкi Казахстан;
     праяўляючы iмкненне    да     раўнапраўнага     ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў абароне жыццёва важных iнтарэсаў;
     улiчваючы, што няўзгодненыя дзеяннi могуць нанесцi ўрон бяспецы
абедзвюх дзяржаў;
     выказваючы свой   цвёрды   намер    прытрымлiвацца    прынцыпаў
мiжнароднай бяспекi;
     зыходзячы з настойлiвай  неабходнасцi  дакладнай  рэгламентацыi
новых   адносiн   памiж   Камiтэтам  дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi
Беларусь i Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Казахстан, -
     пагаднiлiся ў наступным:
     1. Бакi прымаюць на  сябе  абавязак  своечасова     iнфармаваць
адзiн  аднаго аб выяўленых разведвальна-падрыўных iмкненнях замежных
спецслужб i  замежных  арганiзацый  адносна  Рэспублiкi  Беларусь  i
Рэспублiкi Казахстан.
     2. Бакi  пры  наяўнасцi  ўзаемных   iнтарэсаў   арганiзуюць   i
каардынуюць  сумесныя  рашэннi  канкрэтных  разведвальных  задач або
сумесную  рэалiзацыю  разведвальных  праграм  у  мэтах  забеспячэння
дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан.
     3. Бакi аказваюць узаемную  дапамогу  ў  пошуках  i  затрыманнi
асоб,  здзейснiўшых  цi  падазраваемых  у  здзяйсненнi  злачынстваў,
расследванне якiх аднесена да кампетэнцыi органаў бяспекi.
     4. Бакi пры неабходнасцi ажыццяўляюць:
     а) аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы на  тэрыторыi  Рэспублiкi
Беларусь i Рэспублiкi Казахстан толькi па ўзаемнай згодзе;
     б) сумесныя  меры  па  папярэджанню   i   спыненню   дзяржаўных
злачынстваў, прадугледжаных заканадаўствам сваiх дзяржаў; па абароне
ўзаемных   эканамiчных   iнтарэсаў,   барацьбе   з   тэрарызмам    i
наркабiзнесам,  кантрабандай,  карупцыяй,  арганiзаванай злачыннасцю
мiжнароднага i мiжрэгiянальнага характару.
     5. Бакi  ўзаемадзейнiчаюць  i  каардынуюць меры па забеспячэнню
бяспекi змешчаных на  тэрыторыi  сваiх  дзяржаў  аб'ектаў  абароннай
прамысловасцi,  Аб'яднаных  Узброеных  Сiл,  а таксама спецыяльных i
вайсковых перавозак.
     6. Бакi   аператыўна   iнфармуюць   адзiн  аднаго  аб  магчымых
экстрэмальных i  надзвычайных  сiтуацыях,  закранаючых  суверэнiтэт,
тэрытарыяльную   непарушнасць,   абароназдольнасць,   эканамiчную  i
экалагiчную бяспеку Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан.
     7. Бакi  выказваюць  згоду бясплатна прадастаўляць адзiн аднаму
звесткi, якiя знаходзяцца ў аператыўных архiвах, аператыўных улiках,
iнфармацыйных   банках,  не наносячы шкоды   iнтарэсам бяспекi сваiх
дзяржаў;  ажыццяўляць  абмен  аператыўнымi   дадзенымi   ўдзельнiкаў
Пагаднення для задавальнення ўзаемных iнфармацыйных патрэб.
     8. Бакi  аказваюць  узаемную  дапамогу  ў  пошуках  матэрыялаў,
неабходных  для  рашэння  пытанняў,  звязаных  з рэабiлiтацыяй ахвяр
палiтычных  рэпрэсiй  i  задавальнення  iншых  законных   правоў   i
iнтарэсаў грамадзян.
     9. Бакi  ўзаемадзейнiчаюць   у   арганiзацыi   i   ажыццяўленнi
спецыяльнай праверкi асоб,  якiя хадайнiчаюць аб уездзе ў Рэспублiку
Беларусь i Рэспублiку Казахстан цi аб выездзе ў замежныя  краiны,  а
таксама хадайнiчаць аб прыёме ў грамадзянства названых вышэй дзяржаў
цi аб выхадзе з яго.
     10. Бакi  ажыццяўляюць узаемадзеянне па пытаннях эксплуатацыi i
развiцця сiстэм дзейнiчаючай урадавай,  аператыўнай  i  шыфравальнай
сувязi, а таксама забеспячэння iх бяспекi.
     11. Бакi бяруць на сябе абавязацельства не арганiзоўваць  i  не
праводзiць работу адзiн супраць другога, не перадаваць iншым краiнам
атрыманыя  адзiн  ад   аднаго   аператыўныя   матэрыялы,   захоўваць
патрабаваннi канспiрацыi,    не   дапускаць   расшыфроўкi   сумесных
мерапрыемстваў,  аб'ектаў  вывучэння  i   распрацоўкi,   а   таксама
раскрыцця iншых сакрэтаў партнёра па гэтаму Пагадненню.
     12. Бакi прымаюць на сябе абавязак  забяспечыць  падрыхтоўку  i
перападрыхтоўку,   павышэнне   квалiфiкацыi   кадраў  у  навучальных
установах органаў бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан
на аснове заявак i ўзаемаразлiкаў.
     13. Бакi гарантуюць  прыняцце  сумесных  рашэнняў  па  пытаннях
перамяшчэння  ваеннаслужачых  для  далейшага  праходжання  службы  з
Камiтэта  дзяржаўнай  бяспекi   Рэспублiкi   Беларусь   у    Камiтэт
дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi  Казахстан  i  наадварот,  а таксама
забеспячэння  палiтычных,  сацыяльна-бытавых  i   асабiстых   правоў
супрацоўнiкаў  i  пенсiянераў  органаў  бяспекi,  членаў iх сем'яў у
адпаведнасцi з  нормамi  мiжнароднага  права,  заканадаўствам  сваiх
дзяржаў.
     14. Бакi падтрымлiваюць ратацыю супрацоўнiкаў  органаў  ваеннай
контрразведкi  для  праходжання  службы,  у  тым лiку на кантрактнай
аснове,  у сiстэме Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i
Камiтэта дззяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Казахстан.
     15. Бакi пры неабходнасцi аказваюць  адзiн  аднаму  дапамогу  ў
пытаннях   матэрыяльна-тэхнiчнага   забеспячэння,   прымацавання  да
пастаўшчыкоў на выраб прадукцыi вытворча-тэхнiчнага выкарыстання  на
прынцыпах узаемаразлiкаў, згодна заяўкам.
     16. Бакi  на  дагаворных  умовах  ажыццяўляюць  абследванне   i
лячэнне  ў  сваiх  лячэбна-прафiлактычных  установах  супрацоўнiкаў,
пенсiянераў, членаў iх сем'яў.
     17. Для   каардынацыi   i   вырашэння   паўстаўшых   у  працэсе
супрацоўнiцтва i ўзаемадзеяння пытанняў Бакi ў выпадку  неабходнасцi
могуць  абменьвацца  прадстаўнiкамi  або  ствараць  сумесныя часовыя
рабочыя групы.
     18. Пералiк выказаных вышэй пытанняў не з'яўляецца вычарпальным
i па ўзаемнай згодзе Бакоў у данае Пагадненне могуць уносiцца  змены
i  дапаўненнi,  а таксама заключацца асобныя пратаколы па канкрэтных
праблемах i лiнiях работы.
     19. Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.  Любы з
бакоў можа заявiць аб  сваiм  выхадзе  з  гэтага  Пагаднення  шляхам
пiсьмовага паведамлення аб гэтым другому Боку.  Дзеянне Пагаднення ў
такiм  выпадку  спыняецца  па  заканчэннi  шасцi   месяцаў   з   дня
паведамлення.
     Дадзенае Пагадненне складзена ў двух экзэмплярах на  беларускай
i казахскай мовах, абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     Падпiсана ў г.Мiнску 29 мая 1992 г.

Па даручэнню Старшынi                   Па даручэнню Прэзiдэнта
Вярхоўнага Савета                       Рэспублiкi Казахстан
Рэспублiкi Беларусь                     Старшыня Камiтэта дзяржаўнай
Старшыня Камiтэта дзяржаўнай            бяспекi Рэспублiкi Казахстан
бяспекi Рэспублiкi Беларусь             генерал-лейтэнант
генерал-лейтэнант                       Б.БАЯКЕНАЎ
Э.ШЫРКОЎСКI



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations