ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМАДЗЕЯННI ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ДЗЯРЖАЎНАЙ
БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I СЛУЖБАЙ БЯСПЕКI УКРАIНЫ
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 31 лiпеня 1992 г.
Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Служба бяспекi
Украiны, у далейшым называемыя Бакамi,
выказваючы волю сваiх народаў жыць у згодзе i дружбе,
паважаючы дзяржаўны суверэнiтэт, тэрытарыяльную цэласнасць,
незалежнасць Рэспублiкi Беларусь i Украiны,
выказваючы iмкненне да раўнапраўнага супрацоўнiцтва ў абароне
законных i жыццёва важных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны,
прымаючы на сябе абавязацельства не арганiзоўваць i не
праводзiць работу адзiн супраць другога,
кiруючыся iнтарэсамi надзейнай аховы эканамiчнага,
навукова-тэхнiчнага, абароннага патэнцыялу i забеспячэння бяспекi
сваiх дзяржаў,
на падставе норм мiжнароднага права i дзейнiчаючага
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i Украiны, -
пагаднiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi супрацоўнiчаюць i ўзаемадзейнiчаюць па пытаннях i
праблемах забеспячэння бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Украiны. У
гэтых мэтах вызначаюць сферы ўзаемных iнтарэсаў, напрамкi i лiнii
работы для рашэння канкрэтных задач.
Артыкул 2
Бакi пры наяўнасцi агульных iнтарэсаў арганiзуюць i каардынуюць
сумесныя рашэннi канкрэтных разведвальных задач або сумесную
рэалiзацыю разведвальных праграм у мэтах забеспячэння бяспекi
Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Артыкул 3
Бакi абязуюцца своечасова абменьвацца iнфармацыяй, здабываемай
па лiнii разведкi i контрразведкi, аб выяўленых
разведвальна-падрыўных iмкненнях спецыяльных службаў замежных
дзяржаў i арганiзацый да Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Артыкул 4
Бакi ўзаемадзейнiчаюць i аказваюць адзiн аднаму дапамогу ў
выяўленнi, папярэджваннi, спыненнi i раскрыццi злачынстваў, якiя
аднесены да кампетэнцыi органаў бяспекi, а таксама ў пошуку i
затрыманнi асоб, учынiўшых гэтыя злачынствы або падазраваемых у iх
учыненнi. Пры неабходнасцi ажыццяўляюць аператыўна-пошукавыя
мерапрыемствы i следчыя дзеяннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або
Украiны толькi па ўзаемнай згодзе ўдзельнiкаў Пагаднення.
Артыкул 5
Бакi абавязваюцца цесна ўзаемадзейнiчаць i сумесна з
пагранiчнымi i мытнымi органамi ажыццяўляць меры па забеспячэнню
аховы дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь i Украiны, падтрымлiваць
устаноўлены пагранiчны рэжым, выяўляць i спыняць акцыi па
незаконнаму перамяшчэнню праз агульную гранiцу зброi i боепрыпасаў,
выбуховых, атрутных, наркатычных i iншых рэчываў i прадметаў,
пералiк якiх вызначаны заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 6
Бакi бяруць на сябе абавязацельства ажыццяўляць сумесныя
мерапрыемствы па абароне эканамiчных iнтарэсаў, барацьбе з карупцыяй
i арганiзаванай злачыннасцю мiждзяржаўнага i мiжрэгiянальнага
характару, мiжнародным тэрарызмам i наркабiзнесам.
Артыкул 7
Бакi каардынуюць меры па забеспячэнню бяспекi грамадзян
Рэспублiкi Беларусь, якiя знаходзяцца ў Украiне i грамадзян Украiны,
знаходзячыхся у Рэспублiцы Беларусь, бяспекi размешчаных на
тэрыторыi iх краiн дыпламатычных прадстаўнiцтваў, аб'ектаў абароннай
прамысловасцi, атамнай энергетыкi, ракетна-ядзерных комплексаў, а
таксама спецыяльных i ваенных перавозак.
Артыкул 8
Бакi бяруць на сябе абавязацельства не ажыццяўляць аператыўныя
i аператыўна-тэхнiчныя мерапрыемствы ў адносiнах работнiкаў i
супрацоўнiкаў партнера па данаму Пагадненню без папярэдняга
iнфармавання аб гэтым адзiн другога.
Артыкул 9
Бакi ў мэтах узаемнага задавальнення iнфармацыйных патрэб
бяруць на сябе абавязак:
1. Абменьвацца аператыўнымi i другiмi данымi, прадстаўляючымi
iнтарэс для органаў бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
2. Аператыўна iнфармаваць адзiн аднаго аб магчымых
экстрэмальных i надзвычайных сiтуацыях, якiя закранаюць суверэнiтэт,
тэрытарыяльную цэласнасць, абароназдольнасць, эканамiчную i
экалагiчную бяспеку Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
3. Ажыццяўляць абмен iнфармацыяй, атрыманай праз сетку
падраздзяленняў радыёконтрразведкi, якая датычыцца iнтарэсаў бяспекi
абедзвюх дзяржаў.
4. Аказваць узаемную дапамогу у пошуку матэрыялаў, звязаных з
рэабiлiтацыяй ахвяр палiтычных рэпрэсiй i задавальненнем другiх
законных правоў i iнтарэсаў грамадзян.
5. На аснове запытанняў бясплатна прадастаўляць адзiн аднаму не
наносячыя шкоды iнтарэсам бяспекi сваiх дзяржаў утрымлiваючыеся ў
архiвах, аператыўных улiках i iнфармацыйных банках даных звесткi аб
канкрэтных асобах, фактах i падзеях.
6. Узаемадзейнiчаць у арганiзацыi i ажыццяўленнi спецыяльнай
праверкi асоб, якiя хадайнiчаюць аб уездзе ў Рэспублiку Беларусь i
Украiну або выездзе ў замежныя краiны, а таксама хадайнiчаючых аб
прыёме ў грамадзянства гэтых дзяржаў або выхадзе з грамадзянства.
7. Аказваць дапамогу адзiн аднаму ў распрацоўцы i
метадалоаналiтычных даследванняў па комплексных праблемах дзяржаўнай
бяспекi.
Артыкул 10
Бакi ўзаемадзейнiчаюць па пытаннях распрацоўкi спецыяльных
тэхнiчных i крымiналiстычных сродкаў i методык iх выкарыстання, па
арганiзацыi вытворчасцi i паставак гэтых сродкаў адзiн аднаму,
практыцы правядзення аператыўна-тэхнiчных мерапрыемстваў. Абязуюцца
неадкладна iнфармаваць партнёра па данаму Пагадненню аб фактах
расшыфроўкi, крадзяжу або страты атрыманых адзiн да другога
спецыяльных тэхнiчных сродкаў.
Артыкул 11
Бакi аказваюць адзiн аднаму садзеянне ў задавальненнi
патрабаванняў у рамонце спецыяльнай тэхнiкi на прадпрыемствах
Рэспублiкi Беларусь i Украiны, ажыццяўляючых гэтыя работы.
Артыкул 12
Бакi ўзаемадзейнiчаюць па пытаннях эксплуатацыi, развiцця i
забеспячэння бяспекi дзейнiчаючай сiстэмы ўрадавай, аператыўнай i
шыфравальнай сувязi. Абязуюцца пры неабходнасцi забяспечваць гэтымi
вiдамi сувязi вышэйшых дзяржаўных асоб Рэспублiкi Беларусь i
Украiны.
Артыкул 13
Бакi на дагаворных умовах аказваюць адзiн аднаму дапамогу ў
прафесiянальнай падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы кадраў, уключаючы
павышэнне квалiфiкацыi навукова-выкладчыцкага складу, у навучальных
установах Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Службы
бяспекi Украiны на аснове папярэднiх заявак, узаемных разлiкаў i
кампенсацый, узгаднення патрабаванняў да парадку паступлення i
навучання.
Артыкул 14
Бакi бяруць на сябе абавязацельства прымаць узгодненыя рашэннi
па пытаннях перамяшчэння работнiкаў, у тым лiку супрацоўнiкаў
ваеннай контрразведкi, па iх асабiстаму жаданню для дальнейшага
праходжання службы з Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь
у Службу бяспекi Украiны i наадварот. У адпаведнасцi з нормамi
мiжнароднага права, законадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Украiны
Бакi абавязваюцца садзейнiчаць у забеспячэннi палiтычных,
эканамiчных, сацыяльна-бытавых, асабiстых правоў i iнтарэсаў
работнiкаў i пенсiянераў органаў бяспекi, членаў iх сем'яў.
Артыкул 15
Бакi абавязуюцца на дагаворных умовах ажыццяўляюць абследванне
i лячэнне ў сваiх лячэбна-прафiлактычных установах супрацоўнiкаў,
работнiкаў, пенсiянераў органаў бяспекi абедзвюх дзяржаў i членаў iх
сем'яў. Пры неабходнасцi аказваць садзеянне ў iх гаспiталiзацыi за
лiк накiроўваючага боку ў клiнiку, навукова-даследчыя iнстытуты i
цэнтры Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама выдзяляць пуцёўкi ў
ведамасныя санаторыi i дамы адпачынку па сабекошту i з iх папярэдняй
аплатай.
Артыкул 16
Бакi аказваюць адзiн аднаму дапамогу ў рашэннi пытанняў
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння на прынцыпах узаемных разлiкаў
згодна паданым заяўкам. Ажыццяўляюць садзейнiчанне зацiкаўленаму
Боку ў заключэннi дагавораў з мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi
камiтэтамi, ведамствамi, установамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi
на пастаўку прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння.
Артыкул 17
Бакi бяруць на сябе абавязацельства не перадаваць другiм
краiнам атрыманыя адзiн ад аднаго аператыўныя матэрыялы i
аператыўную iнфармацыю. У выпадку неабходнасцi ўзгадняюць парадак
выкарыстання iнфармацыйных дакументаў i матэрыялаў, якiя датычацца
сумесна ажыццёўленых аператыўных i аператыўна-пошукавых
мерапрыемстваў.
Артыкул 18
Бакi абавязуюцца ў працэсе супрацоўнiцтва i ўзаемадзеяння
строга захоўваць патрабаваннi канспiрацыi, не дапускаць расшыфроўкi
сумесных мерапрыемстваў, аб'ектаў вывучэння i распрацоўкi, а таксама
ўцечкi другiх сакрэтаў партнёра па данаму Пагадненню.
Артыкул 19
Бакi ў выпадку неабходнасцi могуць абменьвацца прадстаўнiкамi
або ствараць часовыя рабочыя групы для каардынацыi дзеянняў па
сумесных мерапрыемствах або рашэння ўзнiкаючых праблем.
Артыкул 20
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у данае Пагадненне могуць уносiцца
змяненнi i дапаўненнi, пры неабходнасцi па канкрэтных праблемах i
лiнiях работы могуць заключацца асобныя пратаколы.
Артыкул 21
Данае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў абодвух
Бакоў, выцякаючых для iх з другiх двухбаковых або шматбаковых
Пагадненняў.
Артыкул 22
Данае Пагадненне заключана тэрмiнам на 5 гадоў i будзе
аўтаматычна падаўжацца кожны раз на наступныя 5 гадоў, калi нi адзiн
з Бакоў не заявiць аб сваiм жаданнi прыпынiць яго дзеянне.
Артыкул 23
Кожны з Бакоў можа датэрмiнова скасаваць данае Пагадненне
шляхам пiсьмовага паведамлення другому Боку аб прынятым рашэннi. У
гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца па заканчэннi 6 месяцаў з
моманту паведамлення.
Артыкул 24
Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Дадзенае Пагадненне складзена ў двух экзэмплярах на беларускай
i украiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Падпiсана у г.Кiеве 31 лiпеня 1992 г.
Па даручэнню Старшынi Вярхоўнага Савета Па даручэнню Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Старшыня Службы бяспекi
Рэспублiкi Беларусь Украiны
генерал-лейтэнант генерал-лейтэнант
Э.I.ШЫРКОЎСКI Я.МАРЧУК
|