ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ВАЕННЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся палажэннямi артыкула 7 Дагавора памiж Рэспублiкай
Беларусь i Украiнай ад 29 снежня 1990 г.,
прымаючы пад увагу ваенна-эканамiчную сiтуацыю, што складваецца
ў абедзвюх краiнах,
iмкнучыся ўстанавiць цеснае супрацоўнiцтва ў ваеннай галiне на
якасна новым узроўнi,
маючы на ўвазе той факт, што памiж дзяржавамi склалiся
традыцыйныя сувязi у ваеннай галiне,
дамовiлiся пра наступнае:
Артыкул 1
Асноўныя прынцыпы супрацоўнiцтва
1. Бакi наладжваюць свае ўзаемаадносiны на прынцыпах раўнапраўя
i ўзаемнай выгады.
2. Супрацоўнiцтва не павiнна закранаць iнтарэсы трэцiх краiн.
3. Бакi абавязваюцца гарантаваць захаванне атрыманых у рамках
ваеннага супрацоўнiцтва звестак, якiя складаюць дзяржаўную i ваенную
тайну.
Перадача гэтых звестак якому-небудзь трэцяму боку дапускаецца
толькi з пiсьмовага дазволу адпаведных органаў другога Боку.
4. Непаразуменнi i iнтэрпрэтацыi пры выкананнi палажэнняў
гэтага Пагаднення вырашаюцца Бакамi шляхам узаемных кансультацый i
перамоў.
5. Бакi у духу гэтага Пагаднення могуць змяняць, канкрэтызаваць
або дапаўняць яго ў пратаколах, якiя падпiсваюцца Бакамi дадаткова.
6. Усе дзеяннi, звязаныя з супрацоўнiцтвам, выконваюцца ў
рамках законаў дзяржавы знаходжання. У выпадку iх парушэння вiноўныя
асобы нясуць адказнасць па законах гэтай дзяржавы, калi iншае не
прадугледжана мiжнародна-прававымi актамi.
Артыкул 2
Асноўныя накiрункi супрацоўнiцтва
1. Раззбраенне i меры ўмацавання даверу. Супрацоўнiцтва па
пытаннях забеспячэння ўзаемнай еўрапейскай i мiжнароднай бяспекi.
2. Ваенная эканомiка. Вытворчасць узбраення, тэхнiкi,
гаруча-змазачных матэрыялаў, iншых матэрыяльных сродкаў,
забеспячэнне iмi войск, супрацоўнiцтва памiж рамонтнымi
прадпрыемствамi. Канверсiя ваеннай прамысловасцi, дэмантаж узбраення
i тэхнiкi.
3. Будаўнiцтва ўзброеных сiл i кiраванне iмi ў мiрны час.
4. Ваенныя перавозкi.
5. Навукова-даследчая i вопытна-канструктарская дзейнасць ва
ўзброеных сiлах.
6. Ваенная, ваенна-тэхнiчная i ваенна-прававая iнфармацыя.
7. Прававое забеспячэнне ва ўзброеных сiлах.
8. Сацыяльныя пытаннi. Жыллёвае, фiнансавае, рэчавае, харчовае,
медыцынскае i iншае матэрыяльнае забеспячэнне ваеннаслужачых i iх
сямей. Перамяшчэнне па тэрыторыi другога Боку, забеспячэнне
сацыяльна-прававой абароны. Культурна-выхаваўчая дзейнасць ва
ўзброеных сiлах.
9. Метэаралагiчнае, гiдралагiчнае i тапагеадэзiчнае
забеспячэнне войск.
10. Пытаннi супрацоўнiцтва ў сферы авiяцыi i супрацьпаветранай
абароны; выкарыстанне аэрадромных сетак, паветранай i касмiчнай
прасторы; аказанне дапамогi пацярпеўшым бедства паветраным суднам;
спыненне крадзяжу альбо захопу паветраных суднаў.
11. Сiстэма сувязi, яе арганiзацыя i выкарыстанне сродкаў
аўтаматычных сiстэм кiравання i iншых тэхнiчных сродкаў.
12. Ахова здароўя ваеннаслужачых i членаў iх сямей, спорт,
турызм i адпачынак, санаторна-курортнае лячэнне.
13. Пытаннi падрыхтоўкi ваенных кадраў i малодшых спецыялiстаў
на ўмовах ўзаемных разлiкаў.
14. Рашэнне задач у галiне грамадзянскай абароны, аховы прыроды
i навакольнага асяроддзя.
Артыкул 3
Асноўныя формы супрацоўнiцтва
1. Афiцыйныя вiзiты i рабочыя сустрэчы на ўзроўнi мiнiстраў
абароны, начальнiкаў штаба Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь
i Галоўнага штаба Узброеных Сiл Украiны цi iншых упаўнаважаных
мiнiстрамi абароны прадстаўнiкоў.
2. Кансультацыi, абмен вопытам i iнфармацыяй.
3. Перамовы пастаянных i часовых камiсiй i рабочых груп.
4. Падрыхтоўка ваенных спецыялiстаў у ваенна-навучальных
установах, на курсах i шляхам стажыровак.
5. Узаемныя запрашэннi на дэманстрацыю ваеннай тэхнiкi,
узбраення i вучэннi войск.
6. Удзел ва ўрачыстых, культурных i iншых мерапрыемствах, якiя
арганiзуюцца мiнiстэрствамi абароны цi iншымi ваеннымi структурамi.
7. Прыняцце ўзгодненых захадаў па бяспецы паветранай прасторы,
палётаў, а таксама аказанне дапамогi экiпажам, трапiўшым у аварыйную
сiтуацыю.
8. Запрашэнне спецыялiстаў у якасцi кансультантаў на
кантрактнай аснове.
9. Iншыя формы супрацоўнiцтва па дамоўленасцi Бакоў.
Артыкул 4
Арганiзацыя i планаванне супрацоўнiцтва
1. Канкрэтныя пытаннi супрацоўнiцтва па вызначаных у гэтым
Пагадненнi накiрунках могуць быць адлюстраваны ў пратаколах, якiя
падпiсваюцца паўнамоцнымi прадстаўнiкамi мiнiстраў абароны. Для iх
падрыхтоўкi Бакi ствараюць змешаныя камiсii цi рабочыя групы.
2. На падставе гэтага Пагаднення рабочыя групы Бакоў
распрацоўваюць гадавы двухбаковы план супрацоўнiцтва.
3. План супрацоўнiцтва змяшчае назву мерапрыемстваў i заданняў,
месца, час, форму iх правядзення, колькасць удзельнiкаў i iншыя
пытаннi.
4. План супрацоўнiцтва падпiсваецца ўпаўнаважанымi мiнiстраў
абароны на тэрыторыi аднаго з Бакоў пачаргова да 1 снежня кожнага
года.
5. У ходзе супрацоўнiцтва Бакi абменьваюцца прапановамi ў
выглядзе заявак на мерапрыемствы праз галоўныя штабы сваiх узброеных
сiл. Заяўкi накiроўваюцца ў штаб Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi
Беларусь i Галоўны штаб Мiнiстэрства абароны Украiны да 15
кастрычнiка кожнага года.
6. Права на вядзенне перапiскi па супрацоўнiцтву маюць мiнiстры
абароны i ўпаўнаважаныя iмi службовыя асобы.
Артыкул 5
Фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне
супрацоўнiцтва
1. Фiнансавыя разлiкi, звязаныя з выкананнем задач,
прадугледжаных планам супрацоўнiцтва, праводзяцца на аснове
ўзаемнасцi.
2. Прымаючы Бок нясе расходы па аплаце жылля, харчавання,
перавозак на тэрыторыi сваёй краiны, а таксама iншага абслугоўвання
дэлегацый.
3. Фiнансавыя расходы, звязаныя з падрыхтоўкай каманднага
саставу i спецыялiстаў у навучальных установах другога Боку,
накiраваннем спецыялiстаў для аказання тэхнiчнай, матэрыяльнай
дапамогi i паслуг экiпажам ваенных лятальных апаратаў пры пасадках
на ваенныя аэрадромы другога Боку, праводзяцца на аснове асобных
двухбаковых пагадненняў i кантрактаў.
Артыкул 6
Заключныя палажэннi
1. Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання. Гэтае
Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў. Яго дзеянне будзе затым
аўтаматычна падоўжвацца кожны раз на наступны год, калi за 6 месяцаў
да заканчэння адпаведнага перыяду нiводзiн з Бакоў пiсьмова не
паведамiць другому Боку пра свой намер спынiць яго дзеянне.
2. Любы Бок можа пiсьмова паставiць пытанне аб скасаваннi
гэтага Пагаднення, якое пры гэтым страцiць сiлу праз 6 месяцаў пасля
атрымання другiм Бокам паведамлення пра намер скасаваць Пагадненне.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства абароны За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Подпiс Подпiс
|