Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Министерства промышленности Республики Беларусь от 21 февраля 1996 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Балгарыя"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРАМЫСЛОВАСЦI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ПРАМЫСЛОВАСЦI
РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ *)

 __________________________
     *) Уступiла ў сiлу 21 лютага 1996 г.


     Мiнiстэрства  прамысловасцi  Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
прамысловасцi Рэспублiкi   Балгарыя,   надалей   Бакi    Пагаднення,
грунтуючыся на дагаворах i пагадненнях, заключаных памiж Рэспублiкай
Беларусь i  Рэспублiкай  Балгарыя,  а   таксама   ўлiчваючы   добрыя
ўзаемаадносiны памiж  дзвюма  краiнамi  i  ўзаемную зацiкаўленасць у
развiццi супрацоўнiцтва  памiж  суб'ектамi   гаспадарання   абедзвюх
краiн, дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi Пагаднення,  кiруючыся  сваiм нацыянальным заканадаўствам,
будуць усямерна спрыяць развiццю прамысловага  супрацоўнiцтва  памiж
Рэспублiкай Беларусь  i  Рэспублiкай  Балгарыя  на выснове ўзаемнага
iнтарэсу i ўзаемнай выгады  шляхам  арганiзацыi  рэгулярнага  абмену
iнфармацыяй аб стане прамысловасцi, рэалiзацыi канцэпцыi прамысловай
палiтыкi, развiццi новай тэхнiкi i тэхналогii,  стане рынкаў i iншых
пытаннях, закранаючых развiццё прамысловасцi ў абедзвюх краiнах.

                             Артыкул 2

     Бакi Пагаднення   ў   адпаведнасцi   з   прыярытэтамi  развiцця
нацыянальных эканомiк будуць  садзейнiчаць  развiццю  супрацоўнiцтва
памiж прамысловымi     прадпрыемствамi,    уключаючы    заахвочванне
кааперацыйных сувязей,  узаемных  iнвестыцый,  абмен   тэхналогiямi,
правядзенне сумесных  навукова-доследных  i  вопытна-канструктарскiх
работ, стварэнне сумесных прадпрыемстваў,  у  тым  лiку,  з  удзелам
трэцiх краiн,  а  таксама  паляпшэннем  сiстэмы  ўзаемных разлiкаў i
рашэнне iншых пытанняў, што прадстаўляюць узаемную цiкавасць.

                             Артыкул 3

     Бакi Пагаднення   будуць   садзейнiчаць   развiццю   вытворчага
супрацоўнiцтва ў наступных асноўных напрамках:
     - трактарнае i сельскагаспадарчае машынабудаванне;
     - пад'ёмна-транспартнае машынабудаванне;
     - машынабудаванне для харчовай прамысловасцi;
     - электратэхнiчная прамысловасць;
     - радыёэлектронная прамысловасць;
     - хiмiчная i нафтахiмiчная прамысловасць;
     - фармацэўтычная прамысловасць;
     - металургiчная прамысловасць.

                             Артыкул 4

     Бакi Пагаднення   будуць  садзейнiчаць  устанаўленню  кантактаў
памiж гаспадарчымi суб'ектамi абедзвюх краiн,  правядзенню  сумесных
семiнараў i   бiзнес-форумаў,   абмену   спецыялiстамi,  арганiзацыi
выставак i ярмарак прамысловай прадукцыi i новых тэхналогiй.

                             Артыкул 5

     Бакi Пагаднення будуць аказваць адзiн аднаму ўзаемную падтрымку
i каардынаваць   сваю  дзейнасць  пры  ажыццяўленнi  праектаў,  якiя
прадстаўляюць узаемную цiкавасць, у трэцiх краiнах.

                             Артыкул 6

     Бакi Пагаднення прызнаюць  неабходным  правядзенне  перыядычных
сустрэч на ўзроўнi кiраўнiкоў мiнiстэрстваў i прадпрыемстваў з мэтай
вызначэння напрамкаў   супрацоўнiцтва,   разгляду   ходу   выканання
iснуючых пагадненняў  i  дамоўленасцей,  а таксама для рашэння iншых
пытанняў, якiя прадстаўляюць узаемную цiкавасць.

                             Артыкул 7

     Сапраўднае Пагадненне ўступае ў сiлу з  дня  яго  падпiсання  i
будзе дзейнiчаць на працягу шасцi месяцаў з дня,  калi адзiн з Бакоў
Пагаднення ўведамiць у пiсьмовай форме другi Бок аб сваiм выхадзе  з
Пагаднення.

     Сапраўднае Пагадненне  здзейснена 21 лютага 1996 года в г.Сафii
на беларускай i балгарскай мовах,  прычым  абодва  экзэмпляры  маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства прамысловасцi          За Мiнiстэрства прамысловасцi
Рэспублiкi Балгарыя                    Рэспублiкi Беларусь
К.ВУЧАЎ                                У.ГАЛКО



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations