ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ САНАТОРЫI "БЕЛАРУСЬ"
У г.ДРУСКIНIНКАЙ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 26 красавiка 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
грунтуючыся па палажэннях Дэкларацыi аб прынцыпах
добрасуседскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай
Рэспублiкай ад 24 кастрычнiка 1991 года,
жадаючы супрацоўнiчаць па пытаннях санаторнага лячэння
насельнiцтва i асаблiва дзяцей, якiя пацярпелi ад аварыi на
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi,
кiруючыся палажэннямi Пратакола рабочай сустрэчы памiж
урадавымi дэлегацыямi Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкi ад
7 кастрычнiка 1994 года,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Урад Лiтоўскай Рэспублiкi перадае ва ўласнасць Рэспублiкi
Беларусь санаторый "Беларусь" з усiмi будынкамi i збудаваннямi ў
г.Друскiнiнкай (надалей - санаторый "Беларусь").
Артыкул 2
Урад Лiтоўскай Рэспублiкi перадае ў арэнду на 99 гадоў зямельны
участак у г.Друскiнiнкай, якi належыць санаторыю "Беларусь".
Дагавор аб арэндзе зямельнага участка будзе падпiсаны памiж
упаўнаважанымi Бакамi ўстановамi i зацверджаны Бакамi.
Артыкул 3
Урад Рэспублiкi Беларусь гарантуе, што санаторый "Беларусь"
будзе функцыянаваць у адпаведнасцi з заканадаўствам Лiтоўскай
Рэспублiкi.
Артыкул 4
Дзейнасць санаторыя "Беларусь" у г.Друскiнiнкай будзе
рэгулявацца асобным пагадненнем, якое падпiшуць упаўнаважаныя
Бакамi ўстановы.
Артыкул 5
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень, калi Бакi паведамяць
адзiн аднаму аб выкананнi кожным з iх унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Аформлена ў г.Вiльнюсе 6 лютага 1995 года у двух экземплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|