МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ МЕКСIКАНСКIХ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АБ СТВАРЭННI
МЕХАНIЗМА КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ, ЯКIЯ ЎЯЎЛЯЮЦЬ
УЗАЕМНЫ IНТАРЭС *)
__________________________
*) Уступiў у сiлу 1 кастрычнiка 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Мексiканскiх Злучаных Штатаў,
памянёныя ў далейшым "Бакi",
з мэтай садзейнiчання ўмацаванню дружалюбных сувязяў памiж
двума народамi,
узаемна адзначаючы, што дыялог i супрацоўнiцтва з'яўляюцца
асноўнай характарыстыкай знешняй палiтыкi дзвюх краiн,
прымаючы пад увагу, што агульнай мэтай абедзвюх краiн
з'яўляецца садзейнiчанне справядлiваму i трываламу рашэнню сучасных
мiжнародных праблем,
перакананыя ў важнасцi стварэння практычнага i дзейснага
механiзма кансультацый па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
1. Бакi будуць праводзiць пасяджэннi з той перыядычнасцю, якую
яны лiчаць мэтазгоднай для ажыццяўлення кансультацый па двухбаковых,
рэгiянальных i шматбаковых пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
2. Кансультацыi будуць праводзiцца памiж Мiнiстэрствам замежных
спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Мексiкi.
3. Кансультацыi будуць праводзiцца пачаргова ў Мiнску i Мехiка.
Узровень, дата правядзення i парадак дня пасяджэнняў будуць
вызначацца загадзя па дыпламатычных каналах.
4. Бакi, па ўзаемнай згодзе, змогуць ствараць рабочыя групы
альбо прыцягваць спецыялiстаў паводле свайго меркавання, у
залежнасцi ад характару тэм, якiя будуць абмяркоўвацца.
5. Сапраўдны Мемарандум дапоўнiць ужо iснуючыя формы сувязяў
памiж Бакамi i актывiзуе дыялог, якi ўсталяваўся ў рамках звычайных
дыпламатычных каналаў.
6. Сапраўдны Мемарандум аб узаемаразуменнi ўступае ў сiлу з дня
яго падпiсання, будзе дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў i будзе
аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з бакоў не паведамiць iншаму Боку па дыпламатычных каналах, у
пiсьмовай форме, за шэсць месяцаў да заканчэння чарговага перыяду,
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Учынена ў горадзе Н'ю-Йорку першага кастрычнiка тысяча
дзевяцьсот дзевяноста шостага года ў двух экземплярах-арыгiналах,
кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Мексiканскiх Злучаных Штатаў
УЛАДЗIМIР СЯНЬКО АНХЕЛЬ ГУРРЫА
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
|