Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 19 октября 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыя аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi i культуры"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
 ГАЛIНАХ АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 13 красавiка 1994 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Балгарыя (якiя далей
называюцца "Абодва Бакi"),
     кiруючыся жаданнем развiваць  i замацоўваць сяброўскiя адносiны
памiж народамi абедзвюх краiн,
     грунтуючыся  на  папярэднiм  вопыце  i традыцыi ўзаемакарыснага
супрацоўнiцтва  ў культурнай  галiне i  ўлiчваючы новыя  акалiчнасцi
грамадска-палiтычнага, эканамiчнага  i сацыяльнага развiцця  ў дзвюх
краiнах,
     кiруючыся  ўзаемнымi  iнтарэсамi  ў  больш  поўнай iнфармацыi i
ўзаемным пазнаннi народаў Беларусi  i Балгарыi шляхам супрацоўнiцтва
i абмену дзеячамi, вопытам i дасягненнямi ў галiнах адукацыi, навукi
i культуры,
     будучы  ўпэўненымi,  што  супрацоўнiцтва  ў  галiнах  адукацыi,
навукi i культуры будзе садзейнiчаць больш цеснаму зблiжэнню народаў
i развiццю  адносiн памiж  дзвюма краiнамi,  кiруючыся прынцыпамi  i
мэтамi Заключнага Акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе i
Парыжскай хартыi для Новай Еўропы, дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Абодва  Бакi  будуць   заахвочваць  супрацоўнiцтва  i  ўзаемнае
ўзнаванне ў  галiнах адукацыi i  навукi шляхам абмену  iнфармацыяй i
дакументацыяй  аб  iх  развiццi   ва  ўмовах  пераходу  да  рыначнай
эканомiкi, вучэбнай лiтаратурай i  публiкацыямi ў галiнах адукацыi i
навукова-даследчай  дзейнасцi,  а   таксама  спецыялiстамi  ў  гэтых
галiнах.

                             Артыкул 2

     Абодва Бакi  будуць супрацоўнiчаць у галiнах  адукацыi i навукi
шляхам   узаемнага   абмену   вучнямi,   студэнтамi   i   навуковымi
супрацоўнiкамi з мэтай навучання i спецыялiзацыi, а таксама сумеснай
навуковай дзейнасцi, якая прадстаўляе ўзаемны iнтарэс. З гэтай мэтай
адпаведныя мiнiстэрствы, ведамствы, навучальныя ўстановы i навуковыя
арганiзацыi будуць заключаць канкрэтныя пагадненнi.

                             Артыкул 3

     Абодва  Бакi будуць  садзейнiчаць развiццю  прамых кантактаў  i
супрацоўнiцтва памiж навучальнымi ўстановамi (сярэднiмi i вышэйшымi)
i навуковымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Балгарыя
з улiкам прамых пагадненняў памiж iмi.

                             Артыкул 4

     Абодва   Бакi    падрыхтуюць   i   падпiшуць    Пагадненне   аб
эквiвалентнасцi дыплому навуковых ступеняў  i званняў, якiя выдаюцца
вучэбнымi ўстановамi i прысвойваюцца навуковымi iнстытутамi Беларусi
i Балгарыi.

                             Артыкул 5

     Абодва Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва памiж Акадэмiяй
навук Беларусi  i Балгарскай акадэмiяй навук,  якое будзе развiвацца
на падставе асобнага пратакола.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць супрацоўнiчаць у  галiне выкладання беларускай мовы
ў балгарскiх навучальных  установах i балгарскай  мовы ў навучальных
установах  Беларусi.  Яны  будуць  садзейнiчаць стварэнню спрыяльных
умоў  вывучэння роднай  мовы грамадзянамi  беларускага паходжання  ў
Балгарыi i грамадзянамi балгарскага паходжання ў Беларусi.

                             Артыкул 7

     Бакi,  абапiраючыся  на  гiстарычныя  сувязi  i блiзкасць сваiх
народаў i iх культур, i на  iх уклад у сусветную цывiлiзацыю, будуць
развiваць i ўмацоўваць узаемнае  супрацоўнiцтва ў галiнах культуры i
мастацтва.  Кожны з  Бакоў  будзе  забяспечваць шырокi  доступ сваiх
грамадзян  да  культуры,  мастацтва,  лiтаратуры,  музейных калекцый
другога  Боку,  падтрымлiваючы  дзяржаўныя,  грамадскiя  i прыватныя
iнiцыятывы  ў   гэтым  накiрунку  i   стымулюючы  абмен  культурнымi
каштоўнасцямi  i   дасягненнямi,  а  таксама   дзеячамi  культуры  i
мастацтва.

                             Артыкул 8

     Абодва  Бакi  падтрымлiваюць  прамыя  кантакты i супрацоўнiцтва
памiж  культурнымi  iнстытутамi,  фондамi  i  ўстановамi, творцамi i
выканаўцамi, а таксама памiж творчымi прафесiйнымi саюзамi.

                             Артыкул 9

     Бакi садзейнiчаюць развiццю  супрацоўнiцтва ў галiне выдавецкай
дзейнасцi i перакладаў арыгiнальных твораў на мову другога Боку.

                            Артыкул 10

     Кожны з Дагаворных Бакоў прыкладае намаганнi ў мэтах захоўвання
помнiкаў i  iншых аб'ектаў духоўнай i  матэрыяльнай культуры другога
Боку, якiя знаходзяцца на яго тэрыторыi. Абодва Бакi аказваюць адзiн
аднаму    садзейнiчанне    ў    прадухiленнi    незаконнага   вывазу
культурна-гiстарычных каштоўнасцей  кожнага з Бакоў  i iх звароту  ў
адпаведнасцi   з   нормамi   свайго   заканадаўства  i  мiжнароднымi
абавязацельствамi,  а  таксама  забяспечваюць  узаемадзейнасць памiж
кампетэнтнымi  дзяржаўнымi  ўстановамi   абодвух  Бакоў  пры  абмене
iнфармацыяй i  ў прыняццi мер, якiя  звязаны з аднаўленнем законнага
права ўласнасцi на iх.

                            Артыкул 11

     Абодва Бакi супрацоўнiчаюць у галiне сродкаў масавай iнфармацыi
шляхам   абмену   iнфармацыяй,   праграмамi   i   матэрыяламi,  якiя
прадстаўляюць   узаемны   iнтарэс,   а   таксама  журналiстамi.  Яны
падтрымлiваюць прамое супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i балгарскiмi
нацыянальнымi   тэлевiзiйнымi  i   радыёкампанiямi  i  садзейнiчаюць
падпiсанню iмi прамых пагадненняў аб супрацоўнiцтве.

                            Артыкул 12

     Кожны з Бакоў садзейнiчае забеспячэнню для спецыялiстаў другога
Боку  доступу  да  архiўных  матэрыялаў,  з  мэтай даследчай работы,
прадстаўлення  iнфармацыi  i  дакументацыi,  якая  выклiкае  ўзаемны
iнтарэс  у  адпаведнасцi  з  дзеючымi  ў  кожнай  краiне  законамi i
палажэннямi. Супрацоўнiцтва памiж нацыянальнымi архiўнымi ўстановамi
рэгулюецца прамымi пагадненнямi i праграмамi.

                            Артыкул 13

     Абодва Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii
i кiнамастацтва.

                            Артыкул 14

     Абодва  Бакi  садзейнiчаюць  развiццю  супрацоўнiцтва  ў галiне
спорту i памiж моладдзю шляхам  прамых кантактаў i пагадненняў памiж
адпаведнымi маладзёжнымi i спартыўнымi арганiзацыямi.

                            Артыкул 15

     Абодва  Бакi  ажыццяўляюць  супрацоўнiцтва  i  ўзаемны  абмен у
галiнах  адукацыi,  навукi  i  культуры  на  падставе  ўзаемнасцi  i
роўнапраўя  ў  адносiнах  да  выдаткаў.  Канкрэтныя фiнансавыя ўмовы
абмена агаворваюцца ў прамых пагадненнях i праграмах супрацоўнiцтва,
якiя заключаюцца асобнымi ўстановамi i iнстытутамi.

                            Артыкул 16

     З  мэтай рэалiзацыi  гэтага Пагаднення  абодва Бакi падпiсваюць
перыядычныя мiжурадавыя праграмы  супрацоўнiцтва ў галiнах культуры,
адукацыi  i  навукi, ўключаючы   канкрэтныя  мерапрыемствы  ў  гэтых
галiнах, а таксама агаворваючы фiнансавыя ўмовы iх ажыццяўлення.

     Гэтае   Пагадненне  заключаецца   тэрмiнам  на   пяць  гадоў  i
аўтаматычна працягваецца на наступны  пяцiгадовы тэрмiн, калi толькi
адзiн з Бакоў не дэнансуе яго, у пiсьмовай форме за шэсць месяцаў да
сканчэння адпаведнага тэрмiну.
     Гэтае Пагадненне ўступае  ў сiлу з дня атрымання  другой з нот,
якiмi  абодва  Бакi  паведамляюць  адзiн  аднаму  аб ухваленнi яго ў
адпаведнасцi з уласным заканадаўствам.
     Здзейснена  ў   г.Сафii  19  кастрычнiка   1993  года  ў   двух
арыгiнальных  экземплярах на  беларускай i  балгарскай мовах, прычым
абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Балгарыя                 ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations