ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦI *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, называемыя ў далейшым
Бакамi,
жадаючы развiваць гандлёвы абмен, а таксама эканамiчнае,
прамысловае, навуковае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва,
разумеючы неабходнасць палягчэння працэдуры падачы i разгляду
заявак на выдачу ахоўных дакументаў заяўнiкаў Рэспублiкi Беларусь на
Украiне, i заяўнiкаў Украiны ў Рэспублiцы Беларусь, i
iмкнучыся ажыццяўляць i развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
прававой аховы i выкарыстання аб'ектаў прамысловай уласнасцi на
аснове ўзаемнай выгады i роўнасцi,
пагадзiлiся аб нiжэйшым:
Артыкул 1
Пры падачы заявак на выдачу ахоўных дакументаў, атрыманнi
ахоўных дакументаў i падтрыманнi iх у сiле заяўнiкi i патэнтныя
павераныя абедзвюх дзяржаў на аснове прынцыпаў узаемнасцi могуць
весцi справы непасрэдна з патэнтнымi ведамствамi Бакоў.
Пры гэтым патэнтныя павераныя абедзвюх дзяржаў маюць права ў
рамках дадзенага Пагаднення прадстаўляць iнтарэсы толькi
нацыянальных заяўнiкаў.
Заяўнiкам абедзвюх дзяржаў на прынцыпах узаемнасцi
прадастаўляецца права падаваць заяўкi на выдачу ахоўных дакументаў i
весцi па iх перапiску на рускай мове.
Артыкул 2
Бакi прызнаюць дзеянне на сваiх тэрыторыях аўтарскiх
пасведчанняў СССР на вынаходствы i пасведчанняў СССР на прамысловыя
ўзоры на умовах, устаноўленых заканадаўствам кожнага Боку.
Бакi прадугледжваюць у сваiх нарматыўных актах права на
пераўтварэнне аўтарскiх пасведчанняў СССР на вынаходствы i
пасведчанняў СССР на прамысловыя ўзоры ў нацыянальныя патэнты, не
абмяжоўваючы магчымасць такога пераўтварэння тэрмiнамi, меншымi,
чым тэрмiны дзеяння патэнта на вынаходства i патэнта на прамысловы
ўзор.
Бакi прымуць меры да таго, каб у адпаведныя нацыянальныя
нарматыўныя акты былi ўключана палажэнне, згодна з якiм дзеянне
раней выдадзеных ахоўных дакументаў СССР на аб'екты прамысловай
уласнасцi можа быць спынена на тэрыторыi кожнай з дзяржаў у выпадку
неадпаведнасцi ахоўваемага аб'екта ўмовам аховаздольнасцi,
прадугледжаным заканадаўствам, дзеючым на дату падачы заяўкi.
Артыкул 3
Падаткi за падачу заявак, выдачу ахоўных дакументаў,
падтрыманне iх у сiле i ўчыненне iншых юрыдычна значных дзеянняў,
звязаных з аховай прамысловай уласнасцi, а таксама плацяжы за
правядзенне пошуку i аказанне iншых паслуг выплачваюцца ў
нацыянальнай валюце заяўнiкоў па курсу, узгодненаму кампетэнтнымi
органамi Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Артыкул 4
Фiзiчныя i юрыдычныя асобы адной дзяржавы будуць карыстацца на
тэрыторыi iншай дзяржавы патэнтнымi фондамi, бiблiятэкамi, банкамi
даных, якiя адносяцца да прамысловай уласнасцi, на тых жа ўмовах,
што i ўласныя фiзiчныя i юрыдычныя асобы.
Артыкул 5
Бакi прызнаюць, што любая фiзiчная або юрыдычная асоба, якая да
даты падачы хадайнiцтва аб выдачы нацыянальнага патэнта па заяўцы на
выдачу аўтарскага пасведчання (пасведчання) СССР або па аўтарскаму
пасведчанню (пасведчанню) СССР добрасумленна ў iнтарэсах сваёй
справы або свайго прадпрыемства выкарыстала ў Рэспублiцы Беларусь
або на Украiне вынаходства (прамысловы ўзор) або зрабiла неабходныя
да гэтага прыгатаваннi, мае права прадаўжаць выкарыстанне
вынаходства (прамысловага ўзору) або выкарыстоўваць яго ў
адпаведнасцi з такiмi прыгатаваннямi без заключэння лiцэнзiйнага
пагаднення. Пры гэтым указаная асоба выплачвае аўтарам вынаходства
(прамысловага ўзору) узнагароду ў адпаведнасцi з заканадаўствам той
дзяржавы, у якой мела месца ўказанае выкарыстанне або прыгатаванне.
Артыкул 6
Бакi абавязваюцца забяспечыць выплату ўзнагароды аўтарам за
выкарыстанне вынаходстваў (прамысловых узораў), абароненых
аўтарскiмi пасведчаннямi (пасведчаннямi) СССР, у адпаведнасцi з
заканадаўствам той дзяржавы, у якой мела месца ўказанае
выкарыстанне.
Артыкул 7
Адказнымi за рэалiзацыю дадзенага Пагаднення з'яўляюцца
патэнтныя ведамствы Бакоў:
у Рэспублiцы Беларусь - Дзяржаўнае патэнтнае ведамства
Рэспублiкi Беларусь пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
на Украiне - Дзяржаўнае патэнтнае ведамства Украiны.
Бакi створаць змешаную рабочую групу па пытаннях прамысловай
уласнасцi.
Артыкул 8
У выпадку ўзнiкнення рознагалосся па пытаннях, якiя вынiкаюць з
дадзенага Пагаднення або звязаны з яго выкананнем, прадстаўнiкi
Бакоў кансультуюцца памiж сабой i прыкладуць неабходныя намаганнi
дасягненню ўрэгулявання.
Артыкул 9
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання
Бакамi, будзе дзейнiчаць на працягу двух гадоў i аўтаматычна
працягваецца на наступныя гадавыя перыяды, калi нiводны з Бакоў не
паведамiць у пiсьмовай форме iншаму Боку аб сваiм намеры спынiць
дзеянне дадзенага Пагаднення не пазней 6 месяцаў да канца чарговага
перыяду.
У дадзенае Пагадненне могуць уносiцца змены i дапаўненнi па
ўзаемнаму пагадненню Бакоў.
Учынена ў г.Кiеве ў 1993 годзе ў двух экземплярах, кожны на
беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
|