Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ ПУНКТАХ ПРОПУСКУ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.

       ![Изменения и дополнения:
            Протокол о  внесении  изменений и дополнений от 12 марта
         1999 г.].


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,

     кiруючыся  неабходнасцю  ўдасканалення  арганiзацыi перасячэння
гранiцы асобамi i транспартнымi сродкамi, перамяшчэння грузаў,

     з  мэтай  стварэння  спрыяльных  умоў  для развiцця пагранiчных
зносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай,

     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     1.  Перасячэнне гранiцы  памiж Рэспублiкай  Беларусь i Украiнай
будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:

     1.1. Чыгуначныя пункты пропуску:

     а) Хацiслаў - Забалоцце, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     б) Гарынь - Удрыцк, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     в) Славечна - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     г) Церуха - Гарнастаеўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     д) Церахоўка - Шчорс, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     е) Iолча - Нiданчычы, грузавыя i пасажырскiя зносiны; 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1.1  статьи  1  дополнен  подпунктом "е" протоколом о
         внесении изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
         -----------------------------------------------------------

     1.2. аўтадарожныя пункты пропуску:

     а) Тамашоўка - Пулемец, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     б) Макраны - Даманава, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     в) Камарын - Славуцiч, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     г)  Новая  Гута  -  Новыя  Ярыловiчы,  грузавыя  i  пасажырскiя
зносiны;

     д) Весялоўка - Сянькоўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     е)  Верхнi  Церабежаў  -  Гарадзiшча,  грузавыя  i пасажырскiя
зносiны;

     ж) Новая Рудня - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;

     з) Махро - Дольск, грузавыя i пасажырскiя зносiны. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1.2  статьи  1  дополнен  подпунктом  "е",  "ж",  "з"
         протоколом о внесении изменений и дополнений  от  12  марта
         1999 г.
         -----------------------------------------------------------

     2. Пункты  пропуску, зазначаныя ў  артыкуле 1, будуць  адкрытыя
кругласутачна для  асоб, транспартных сродкаў  i перамяшчэння грузаў
незалежна ад грамадзянства цi дзяржаўнай прыналежнасцi.

     3. На аўтадарожных пунктах пропуску перасячэння гранiцы асобамi
можа ажыццяўляцца з прымяненнем транспартных сродкаў цi пешшу.

                             Артыкул 2

     Для  перамяшчэння грамадзян,  транспартных сродкаў  i перавозкi
грузаў  Рэспублiкi Беларусь  i Украiны  будуць адкрыты  аўтадарожныя
пункты пропуску:

     а) Олтуш - Пiша;

     б) Невель - Прыкладнiкi;

     в) Дзiвiн - Самары. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 2 - с изменениями,  внесенными протоколом о внесении
         изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
        
            Для перамяшчэння  грамадзян,  транспартных   сродкаў   i
         перавозкi  грузаў  Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны  будуць
         адкрыты аўтадарожныя пункты пропуску:

            а) Олтуш - Пiша;

            б) Махро - Дольск;

            в) Невель - Прыкладнiкi;

            г) Верхнi Церабяжоў - Гарадзiшча.
         -----------------------------------------------------------

                             Артыкул 3

     1. Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i перавозкi
грузаў  Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны  будуць  адкрыты на ўчастку
радёактыўнага забруджання гранiцы аўтадарожныя пункты пропуску:

     а) Глушкавiчы - Майдан Капiшанскi;

     б) Аляксандроўка - Вiльча. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 3 - с изменениями,  внесенными протоколом о внесении
         изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.

            1. Для перамяшчэння грамадзян,  транспартных  сродкаў  i
         перавозкi  грузаў  Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны  будуць
         адкрыты  на  ўчастку  радёактыўнага   забруджання   гранiцы
         аўтадарожныя пункты пропуску:

            а) Глушкавiчы - Майдан Капiшанскi;

            б) Новая Рудня - Выступовiчы;

            в) Аляксандроўка - Вiльча.
         -----------------------------------------------------------

     2. Парадак перамяшчэння транспартных сродкаў, асоб, грузаў праз
тэрыторыю  радыёактыўнага  забруджання   на  гэтым  участку  гранiцы
вызначаецца адпаведнымi органамi Бакоў.

     3. Тэрмiны  адкрыцця пунктаў пропуску,  пералiчаных у артыкулах
1, 2, 3, Бакi вызначаюць праз абмен дыпламатычнымi нотамi.

                             Артыкул 4

     1. Перад датай адкрыцця пунктаў  пропуску, пра якiя гаворыцца ў
артыкулах 1, 2,  3 гэтага Пагаднення, кожны Бок  рыхтуе на тэрыторыi
сваёй дзяржавы адпаведную iнфраструктуру.

     2. Пры  распрацоўцы i рэалiзацыi праектаў  для пунктаў пропуску
адпаведныя органы  Бакоў будуць прадугледжваць  магчымасць адаптацыi
iнфраструктуры  дзеля  стварэння  ўмоў  для  ажыццяўлення  сумеснага
пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю ў адным пункце пропуску.

                             Артыкул 5

     Адпаведныя  органы   Бакоў  прымуць  неабходныя   рашэннi,  каб
наладзiць пагранiчны рух i  адкрыць пункты пропуску для мiжнароднага
руху.  Пры  рэалiзацыi  гэтых  рашэнняў  яны  будуць  прытрымлiвацца
прынцыпаў, якiя змяшчаюцца ў артыкуле 4 гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 6

     Вызначэнне новых,  адкрыццё,  закрыццё  цi  абмежаванне руху на
пунктах пропуску будзе ажыццяўляцца на падставе  дамоўленасцi  памiж
Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 6 - с изменениями,  внесенными протоколом о внесении
         изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.

            Адкрыццё, закрыццё  цi  абмежаванне  руху   на   пунктах
         пропуску  будзе ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж
         Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.
         -----------------------------------------------------------

                             Артыкул 7

     Спыненне цi  абмежаванне руху на асобных  пунктах пропуску можа
адбыцца пры сур'ёзным  пагаршэннi санiтарнага становiшча, грамадскай
небяспецы цi ў выпадку стыхiйных бедстваў.
     Бок,  якi  мае  намер  спынiць  цi  абмежаваць  пагранiчны рух,
паведамляе  пра гэта  другому Боку  не пазней  чым за  5 дзён  перад
плануемым закрыццём пункта пропуску цi абмежаваннем руху.

                             Артыкул 8

     Кiраўнiкi пагранiчных службаў Рэспублiкi  Беларусь i Украiны па
дамоўленасцi  i  ўзгадненнi  з  мытнымi  органамi  могуць  у асобных
выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы:

     1. На пункце пропуску, дзе не прадугледжаны гэты вiд руху.

     2. За межамi дзеючага пункту пропуску.

                             Артыкул 9

     1. Пытаннi, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення, будуць
вырашацца   шляхам  правядзення  кансультацый  i  перегавораў  памiж
адпаведнымi органамi Бакоў.

     2.  Бакi на падставе ўзаемнай згоды могуць уносiць у Пагадненне
змяненнi i дапаўненнi. 
         -----------------------------------------------------------
         Соглашение дополнено   статьей   9  протоколом  о  внесении
         изменений и  дополнений  от  12  марта  1999  г.  Статью  9
         соответственно считать статьей 10.
         -----------------------------------------------------------

                             Артыкул 10

     1. Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.

     2. Гэтае Пагадненне падпiсана на  няпэўны тэрмiн. Яно можа быць
дэнансавана  кожным  Бокам  шляхам  пiсьмовага  паведамлення другога
Боку. У гэтым выпадку яно страцiць сiлу пасля сканчэння тэрмiну ў 12
месяцаў з дня паведамлення аб дэнансацыi.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations