ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПАГРАНIЧНЫХ I МЫТНЫХ ПЫТАННЯХ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
паважаючы суверэнiтэт i тэрытарыальную цэласнасць адзiн аднаго,
iмкнучыся вырашаць пагранiчныя i мытныя пытаннi ў духу
супрацоўнiцтва, узаемаразумення i добрасуседства,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Бакi створаць у 1992 годзе Сумесную камiсiю для правядзення
дэлiмiтацыi i дэмаркацыi беларуска-украiнскай дзяржаўнай гранiцы.
Артыкул 2
Пакуль будуць заключаны адпаведныя дагаворы аб дзяржаўнай
гранiцы, Бакi згодна з артыкулам 6 Дагавора памiж Беларускай
Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай i Украiнскай Савецкай
Сацыялiстычнай Рэспублiкай ад 29 снежня 1990 г. згадзiлiся лiнiяй
гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай лiчыць iснуючую цяпер
гранiцу.
Артыкул 3
Парадак землекарыстання, гаспадарчай дзейнасцi на гранiцы,
карыстанне камунiкацыйнымi збудаваннямi, што перасякаюць гранiцу,
чыгуначныя, аўтамабiльныя зносiны, а таксама пункты i парадак
пропуску праз гранiцу асоб, транспартных сродкаў i грузаў Бакi
вызначаць асобнымi пагадненнямi.
Артыкул 4
Кожны з Бакоў забяспечыць пагранiчны i мытны кантроль у
дачыненнi да грузавых i пасажырскiх зносiн з улiкам узаемных
iнтарэсаў.
Артыкул 5
Кампетэнтныя органы Бакоў будуць супрацоўнiчаць па пытаннях
пагранiчнага i мытнага кантролю i ўзаемна даваць неабходную для
гэтага iнфармацыю.
Артыкул 6
Бакi абавязваюцца прымаць у рабочым стане iснуючыя каналы
сувязi i пры неабходнасцi зробяць сумесныя захады па стварэннi новых
каналаў сувязi памiж пагранiчнымi i мытнымi органамi Бакоў.
Кожны Бок фiнансуе эксплуатацыю каналаў сувязi на тэрыторыi
сваёй дзяржавы.
Артыкул 7
Бакi будуць супрацоўнiчаць па пытаннях прадухiлення выпадкаў
парушэння парадку на гранiцы, у тым лiку i ў пунктах пропуску.
Артыкул 8
Бакi выпрацуюць механiзм сумеснага кантролю на гранiцы за
працэсамi нелегальнай мiграцыi, барацьбы з кантрабандай, тэрарызмам
i наркабiзнесам i падпiшуць адпаведныя пагадненнi аб супрацоўнiцтве.
Артыкул 9
Бакi даручаюць сваiм кампетэнтным органам арганiзаваць
практычнае супрацоўнiцтва i заключыць адпаведныя мiжведамасныя
пагадненнi.
Артыкул 10
Гэтае Пагадненне не закранае раней прынятых Бакамi
абавязацельстваў у дачыненнi да iншых дзяржаў.
Артыкул 11
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.
Пагадненне будзе дзейнiчаць да заключэння Дагавора аб рэжыме
дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
|