ПАГАДНЕННЕ
АБ КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
нiжэй названыя "Бакi", з мэтай умацавання сяброўскiх сувязяў i
развiцця культурнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi заключылi
гэтае Пагадненне аб наступным:
Артыкул 1
Бакi дамовiлiся ў адпаведнасцi з прынцыпамi роўнасцi i ўзаемнай
выгады садзейнiчаць i падтрымлiваць абмен i супрацоўнiцтва памiж
адпаведнымi ўстановамi дзвюх краiн у галiне культуры, адукацыi,
грамадскiх навук, аховы здароўя, спорта, выдавецкай справы,
выданняў, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.
Артыкул 2
Бакi дамовiлiся праводзiць адпаведныя мерапрыемствы ў галiне
культуры i мастацтва i дапамагаць пры гэтым адзiн аднаму ў межах
сваiх магчымасцей, асаблiва:
1. Пры гастролях выканаўцаў i мастацкiх калектываў, пры
арганiзацыi канцэртаў, спектакляў i iншых мастацкiх праграм.
2. Пры правядзеннi выстаў i арганiзацыi дакладаў i лекцый.
3. Пры арганiзацыi ўзаемных паездак прадстаўнiкоў розных галiн
культурнага жыцця, асаблiва, лiтаратуры, музыкi, вiдовiшчных i
выяўленчых мастацтваў, кiнематаграфii i г.д. для развiцця
супрацоўнiцтва, стажыровак, абмену вопытам.
4. Пры запрашэннi для ўдзелу ў фестывалях i падобных
мiжнародных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў сваёй краiне.
5. Пры захаваннi кантактаў у галiне музейнай справы, бiблiятэк,
архiваў, а таксама пры абмене спецыялiстамi i матэрыяламi.
6. Пры заахвочваннi абмену лiтаратурай у галiне культуры i
мастацтва ў межах сваiх магчымасцей.
7. Пры ўстанаўленнi прамых культурных сувязяў памiж творчымi
саюзамi, установамi культуры.
Артыкул 3
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне
адукацыi ў наступных формах:
1. У адпаведнасцi з патрабаваннямi абменьвацца выкладчыкамi,
вучонымi i спецыялiстамi для азнаямлення, даследавання i чытання
лекцый.
2. У адпаведнасцi з патрабаваннямi i магчымасцямi ўзаемна
прадстаўляць квоту стыпендый.
3. Разгледзець магчымасцi заключэння Пагаднення аб узаемным
прызнаннi пасведчанняў, атэстатаў, вучоных ступеняў i вучоных
званняў кожнага з Бакоў.
4. Стымуляваць i падтрымлiваць устанаўленне непасрэдных
кантактаў i супрацоўнiцтва памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi
дзвюх краiн.
5. Заахвочваць абмен вучэбнiкамi i iншай педагагiчнай
лiтаратурай памiж установамi адукацыi дзвюх краiн.
6. Заахвочваць вучоных i спецыялiстаў iншага Боку, прымаць
удзел у мiжнародных навуковых канференцыях, якiя праводзяцца ў сваёй
краiне i аказваць гэтаму падтрымку.
Артыкул 4
Бакi дамовiлiся ўмацоўваць сувязi i супрацоўнiцтва памiж
спартыўнымi ўстановамi дзвюх краiн. У адпаведнасцi з патрабаваннямi
i магчымасцямi Бакi заахвочваюць сяброўскiя вiзiты, таварысцкiя
спаборнiцтвы памiж спартсменамi, трэнерамi i спартыўнымi камандамi
дзвюх краiн i абмен вопытам i тэхнiкай у галiне фiзкультуры i
спорту.
Артыкул 5
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць абмен i супрацоўнiцтва ў галiне
друку, кнiгавыдання, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.
Артыкул 6
Бакi дамовiлiся ажыццяўляць супрацоўнiцтва ў галiне грамадскiх
навук, уключаючы абмен спецыялiстамi ў галiне грамадскiх навук для
знаёмства, чытання лекцый i абмену матэрыяламi.
Артыкул 7
Бакi будуць садзейнiчаць i падтрымлiваць устанаўленне
непасрэднага абмену i супрацоўнiцтва памiж установамi аховы здароўя
дзвюх краiн.
Артыкул 8
Бакi будуць распрацоўваць канкрэтныя планы для ажыццяўлення
гэтага Пагаднення i дамаўляцца па фiнансавых пытаннях.
Адпаведныя ўстановы дзвюх краiн могуць на падставе гэтага
Пагаднення падпiсваць свае планы.
Артыкул 9
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання, тэрмiн яго
дзеяння 5 гадоў. Калi за 6 месяцаў да заканчэння гэтага тэрмiну
нiводны з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку пра свой намер
спынiць дзеянне гэтага Пагаднення, тады тэрмiн яго дзеяння
працягваецца аўтаматычна на 5 гадоў i гэтак далей.
Падпiсана ў г.Пекiне, 25 лiстапада 1992 г. у дзвюх экземплярах,
кожны на беларускай i кiтайскай мовах, але абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу. Дадатковы тэкст на рускай мове з'яўляецца рабочым
i поўнасцю адпавядае тэкстам, якiя падпiсаны на беларускай i
кiтайскай мовах.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ______________ подпiс
|